«Дождж: возера ў акупунктуры»

1174

Описание

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай рэчаіснасці, кранутае — яно змяшчаецца ў водгук i ўкладаецца ў радкі.



1 страница из 21
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Дождж: возера ў акупунктуры (fb2) - Дождж: возера ў акупунктуры 166K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Александр Степанович Рязанов Алесь РазанаўДОЖДЖ: ВОЗЕРА Ў АКУПУНКТУРЫ

Пункціры

Падрыхтаванае на падставе: Алесь Разанаў, Дождж: возера ў акупунктуры. Пункціры, — Мінск: Выдавец I. П. Логвінаў, 2007. — 162 с.

ISBN 978-985-6800-42-2

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

Залевы.Дражняць міражы.Гудуць вятры пры падыходзе...Мы кожны дзень на рубяжыбылых i будучых стагоддзяў.Калі ўсе згублены ключы,калі ні шанцу,анічога —усё ж ідзі,любі,крычыi пасягай на перамогу.Не вернецца воін,вандроўнік не вернецца,вернецца сейбіт...Заўсёдывяртаецца сейбіт.Што будзе з намі? —клінам свет.Што будзе з ім? —няўжо дарэшты?..Гасподзь не ведае як след,Гасподзь вядзе эксперыменты.Вядзе, закружвае віццётурботаў,хмелю,пуцявінаў.I папярэдняе жыццёусё глыбей,у сарцавіну.Адшчыкну вугельчык ад паленаперакідваць з далоні на далонь...Замірае, дыхае нятленныспадарожнік, продак мой — агонь.Мінула, знікла...I ў травепрамень бязбоязна іграе.Але мінулае жыве,яно за намі назірае.Ды ёсць яшчэ прастор далёкіi сцежка — доўгая, бы ўздых...Ты сам з сабой не адзінокі,a між людзей: куды ж ад ix?!Развей няведання туманi адкажы нам,непазбежнае,ці гэта час належыць нам,ці гэта мы яму належныя?Я ix прыдумаў:абавязкі!..Я ix стварыў, я гаспадар,Мне надакучыла ix ласка,ix непрадбачаны цяжар.Не адпускаюць абавязкі.Шукаем ісціну.Сцюдзёнаяна ў азоне i ў вадзе...Яе не знае здавалёны,яна сасмяглага вядзе.З дзівотнай вечнасцю ў хаўруседа супярэчнасцяў прывыкну.Застацца каб! — не застануся.Бясследна знікнуць бы! — не знікну.Тут толькі лета i зіма,світальны позірк,сон глыбокі,i белаплынныя аблокі,і міг, што быўi ўжо няма.У гэтым лесе,на гэтай зямлі,нечакана безабаронны,буду пакутліва ўспамінаць,як падаюць дрэвы.Спазнаць —спазнаеш разважанні,трактаты, дні, календары,спазнаеш круг i скрыжаванне,спіраль...A ісціну — ствары.Здаеца, што ўсё ўжо было:позірк, пяшчотны i чулы,сонца ў лісці i крыло,што ўвышыні мільганула.Чые сляды засыпала пяском,чые сляды травой пазарасталі.Нібы мы памыляемся —прыродасцірае чаяавечыя сляды.Каб дачакацца,не хапіла хвіліны,каб назаўсёды расстацца —хапіла якразхвіліны.Прыйшла —туман на мураву —звінець,ах, восень,ганарыцца...Сланечнік згубіць галаву,празрыста ясень загарыцца.Паміж дзвюма бяздоннямімаўчання пульсуе думка —голас пра маўчанне.Людзі,аблокі,дрэвы,з якімі ў мінульш расстаўся,—няма да каго вярнуцца —таксама з мінулым рассталіся.

Комментарии к книге «Дождж: возера ў акупунктуры», Александр Степанович Рязанов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства