Старонкі з кніг
Падрыхтаванае на падставе: Барадулін P. Свята пчалы. Выбраныя вершы i паэмы. Мн., «Маст. літ.», 1975. - 400с.
Рэдактар П. Ф. Прыходзька.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
МАЛАДЗІК НАД СТЭПАМ1959 * * * Як захлынуўся ад радасці жаўранак,Славячы сонца вясновага дня,Як па куп'і на балотных выжарынахМякка хрумсціць пад нагою сушняк;Як па-над ярам пад ветравым подыхамВольха сухая рыпіць і рыпіць,Як адвячоркам над соннымі водаміКаня ніяк не дапросіцца піць,—Тры гады я не чуў.Як засінелася возера чыстае,Во маладая красуня вясна,Каб падсініць аблачынкі пушыстыя,Сінькі ў ваду сыпанула спаўна;Як палахлівым дзіцём устрывожанымХмель каля вольхі абвіўся вакол,Як у бары, бы маленькія вожыкі,Шышкі хваёвыя ўсыпалі дол,—Тры гады я не бачыў.Як над бруістаю быстраю рэчкаюПахнуць лілеі, аер, i чарот,І першацвет далікатны парэчкавы,І чарназём той, што вывернуў крот,—Тры гады не ўдыхаў.Зноўку ступаю знаёмымі сцежкамі,Босай нагой паўтараю сляды.Кветкі мне ўслед пазіраюць усмешкамі,З тымі ж, якімі глядзелі тады.І крапіва маладая стрыкаецца,Быццам пяшчотны, прыемны ўспамін.Ем я капусту трыгубую зайцаву,Гладжу змарожаны ліст журавін.Ясны блакіт вам,прасторы зялёныя,Хай жа над вамі з зары да зарыРадасна жаўранкі звоняць залётныя,Сонца гарыць! БАЦЬКУ Не выйшаў ты і ў гэты разМяне спаткаць, паднесці рэчы...Ля весніц толькі зноў твой вязКрануў галінамі за плечы.Ты мне не падасі рукі,Глядзіш удаль з-за шкла партрэта.Ці бачыш, вырас сын які?Скажы хоць слова для прывета.А я... чакаў з усіх дарогЦябе ў сорак чацвёртым... летам.Калоны ні адной не могЯ прапусціць з ахапкам кветак.Хацелася пачуць: «Сынок...»I крыкнуць радаснае: «Тата!»Бацькоўскім быў мне кожны крок.Усё ішлі, ішлі салдаты...Каторы раз сыходзіў снег...Дамоў вярталіся суседзі.Я кожнаму насустрач бегІ чуў кароткае: «Прыедзе...»Калі ж у крыўдзе мне сябрыГразіліся падчас бацькамі,Тады хацелася наўзрыдЗаплакаць шчырымі слязамі.Не плакаў я — усім на злосць,Бо ў хаце быў адзін — мужчына.Не йшоў ты...Маці маладосцьГлыбей заворвалі маршчыны.І зараз — еду я здалёк,Чакаю ўсё — зайду, а маціМне скажа: «Пазнаеш, сынок?Вось наша ўся сямейка ў хаце...»Паверыць цяжка мне таму,Што больш не прыйдзеш ты дадому.А шапку я заўжды здымуПерад магілай невядомай... ДОМА Якая радасць у мяне,Калі дадому завітаю!
Комментарии к книге «Свята пчалы», Рыгор Иванович Бородулин
Всего 0 комментариев