«Задарожжа»

680

Описание

Вольга Іпатава нарадзілася ў навагоднюю ноч 1945 г. у шпіталі ля сцяны Мірскага замка ў Гарадзенскай вобласці, выхоўвалася ў дзіцячым доме №1 г. Гародні, дзе скончыла сярэднюю школу. У шаснаццаць гадоў стала студэнткай БДУ імя Леніна, а ў трыццаць скончыла аспірантуру пры маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Аўтарка многіх кніг паэзіі і прозы, ганаровы акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук "Еўразія", кавалер ордэна "Знак Пашаны" і медаля Францыска Скарыны, лаўрэат літаратурных прэмій. Яе творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, хіндзі, французскую, іспанскую мовы, а таксама на мовы многіх славянскіх народаў. Стваральніца гістарычнай трылогіі "Гаспадары Вялікага Княства", куды ўвайшлі раманы "Залатая жрыца Ашвінаў", "Вяшчун Гедзіміна", "Альгердава дзіда", а таксама твораў, што вывучаюцца ў школе - аповесці "Прадыслава" і рамана "За морам Хвалынскім." Як паэтка дэбютавала зборнікам вершаў «Раніца»(1969 г.) У новую кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў.



1 страница из 20
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Задарожжа (fb2) - Задарожжа 140K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ольга Михайловна Ипатьева Вольга ІпатаваЗАДАРОЖЖА

Лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні

Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, Задарожжа: Лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні — Мінск: 2004. — 100 с.

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

РАСКІДАНЫ ЧАС БЕЛАРУСКАЯ МОВА I кабета крамяная, што сваю тачкуЗ гноем - вывальвае на палеткі,I на магілах забытых Плачка,I выхавацель з чародкай дзетак,I трактарыст, што пажадліва - п'янаДаярку заманьвае на любошчы,I ўнук, што бярозавым веццем стараннаДзедавы косці ў лазні хвошча,I фрэзероўшчык, што адмысловаКіне салёна суседу пацешку -Гэта - народ.Народ мой, і ластаўка -моваЖыве ў яго сэрцы, нібы ў падстрэшку.I гэты падстрэшак з самою страхоюДзяруцца сарваць з беларускае хатыЧасінай і горкаю, і ліхоюНешаноўныя збродні і саноўныя каты.Ды пакуль на зямлі між Рубонам і БугамКліча Янка Алёну ў спелае жыта,I здзічэлы быльнёг заварочваюць плугам-Як жыла беларуская мова, так - жыцьме! КУПАЛА Ў ГАТЭЛІ „МАСКВА" Ён падаў у жахлівы той пралёт,Як падае падбіты самалёт,Як сейбіт ва ўзараную раллю,Ці метэор агністы ў зямлю.Зрабіў не ўсё, што моц яго магла...А змогся ад зламанага крыла,Ад шэпату атрутнага ўначыI ад таго, што ўсюды - крумкачы,Што павуцінне ліпне па плячах,Святло згасае у людскіх вачахI ніву, што паэт засеяць змог,Ачольвае пусты чартапалох...Купала падаў - выбух і праклён.I ззяў гатэль, як новы Вавілон.Чало накрыла небам назаўжды,Ды падалі наўсцяж сябры, братыУ доўгую, без слова, немату,У вечную Сібір і мерзлату,У допыты цямніц, жалеззе крат,У д'ябальшчыну, дзе за чорта кат...Ды чорных дзірак ультрафіялетАдольвае паэта вечны свет.3 каленяў уздымаецца народ...I - не ў пралёт Купалавы палёт!2004 г. КУРАПАТЫ Гэта тут тварылі шабас чорны,Бралі ноч і сосны у хаўрус.Тут малолі д'ябальскія жорныДух твой несмяротны, беларус!Прарасці б травою скрозь прадонне!Выцерці раздзёрты кляпам рот!Ды у катаў учарашніх й сённяЦяжкі, нібы жвір магільны, бот.Толькі з-пад крывавае падэшвыРвецца крык - нібы з глыбінь зямлі:"Дзетачкі мае! Унукі! Дзе ж вы,Памянуць прыдзіце хоць калі!"Тут яны — пяюць у карагодзе,Дзетак цягнуць на атракцыён...Ды калі ж ты скінеш, мой народзе,Як наркоз, беспамятны свой сон?!Над святынямі ўзламаеш краты,Ўспомніш і падзеі, і часы.Жменю ацалелую зярнятаўВырасціш калісьці ў каласы!2000 г. ГІСТОРЫК СВЯТЛА

Комментарии к книге «Задарожжа», Ольга Михайловна Ипатьева

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства