«Задарожжа»

680

Описание

Вольга Іпатава нарадзілася ў навагоднюю ноч 1945 г. у шпіталі ля сцяны Мірскага замка ў Гарадзенскай вобласці, выхоўвалася ў дзіцячым доме №1 г. Гародні, дзе скончыла сярэднюю школу. У шаснаццаць гадоў стала студэнткай БДУ імя Леніна, а ў трыццаць скончыла аспірантуру пры маскоўскім Літаратурным інстытуце імя М. Горкага. Аўтарка многіх кніг паэзіі і прозы, ганаровы акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук "Еўразія", кавалер ордэна "Знак Пашаны" і медаля Францыска Скарыны, лаўрэат літаратурных прэмій. Яе творы перакладаліся на англійскую, нямецкую, хіндзі, французскую, іспанскую мовы, а таксама на мовы многіх славянскіх народаў. Стваральніца гістарычнай трылогіі "Гаспадары Вялікага Княства", куды ўвайшлі раманы "Залатая жрыца Ашвінаў", "Вяшчун Гедзіміна", "Альгердава дзіда", а таксама твораў, што вывучаюцца ў школе - аповесці "Прадыслава" і рамана "За морам Хвалынскім." Як паэтка дэбютавала зборнікам вершаў «Раніца»(1969 г.) У новую кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў.



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Задарожжа (fb2) - Задарожжа 140K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Ольга Михайловна Ипатьева

Вольга Іпатава ЗАДАРОЖЖА

Лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні

Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, Задарожжа: Лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні — Мінск: 2004. — 100 с.

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

РАСКІДАНЫ ЧАС

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

I кабета крамяная, што сваю тачку З гноем - вывальвае на палеткі, I на магілах забытых Плачка, I выхавацель з чародкай дзетак, I трактарыст, што пажадліва - п'яна Даярку заманьвае на любошчы, I ўнук, што бярозавым веццем старанна Дзедавы косці ў лазні хвошча, I фрэзероўшчык, што адмыслова Кіне салёна суседу пацешку - Гэта - народ. Народ мой, і ластаўка -мова Жыве ў яго сэрцы, нібы ў падстрэшку. I гэты падстрэшак з самою страхою Дзяруцца сарваць з беларускае хаты Часінай і горкаю, і ліхою Нешаноўныя збродні і саноўныя каты. Ды пакуль на зямлі між Рубонам і Бугам Кліча Янка Алёну ў спелае жыта, I здзічэлы быльнёг заварочваюць плугам- Як жыла беларуская мова, так - жыцьме!

КУПАЛА Ў ГАТЭЛІ „МАСКВА"

Ён падаў у жахлівы той пралёт, Як падае падбіты самалёт, Як сейбіт ва ўзараную раллю, Ці метэор агністы ў зямлю. Зрабіў не ўсё, што моц яго магла... А змогся ад зламанага крыла, Ад шэпату атрутнага ўначы I ад таго, што ўсюды - крумкачы, Што павуцінне ліпне па плячах, Святло згасае у людскіх вачах I ніву, што паэт засеяць змог, Ачольвае пусты чартапалох... Купала падаў - выбух і праклён. I ззяў гатэль, як новы Вавілон. Чало накрыла небам назаўжды, Ды падалі наўсцяж сябры, браты У доўгую, без слова, немату, У вечную Сібір і мерзлату, У допыты цямніц, жалеззе крат, У д'ябальшчыну, дзе за чорта кат... Ды чорных дзірак ультрафіялет Адольвае паэта вечны свет. 3 каленяў уздымаецца народ... I - не ў пралёт Купалавы палёт! 2004 г.

КУРАПАТЫ

Гэта тут тварылі шабас чорны, Бралі ноч і сосны у хаўрус. Тут малолі д'ябальскія жорны Дух твой несмяротны, беларус! Прарасці б травою скрозь прадонне! Выцерці раздзёрты кляпам рот! Ды у катаў учарашніх й сёння Цяжкі, нібы жвір магільны, бот. Толькі з-пад крывавае падэшвы Рвецца крык - нібы з глыбінь зямлі: "Дзетачкі мае! Унукі! Дзе ж вы, Памянуць прыдзіце хоць калі!" Тут яны — пяюць у карагодзе, Дзетак цягнуць на атракцыён... Ды калі ж ты скінеш, мой народзе, Як наркоз, беспамятны свой сон?! Над святынямі ўзламаеш краты, Ўспомніш і падзеі, і часы. Жменю ацалелую зярнятаў Вырасціш калісьці ў каласы! 2000 г.

ГІСТОРЫК СВЯТЛА

Генерал беларускага войска Кастусь Езавітаў, Ты ў Нямеччыне. Судны твой дзень настае. Ачапленнем сталёвым апошні прытулак абвіты, I ўнукі Дзяржынскага крылы ламаюць твае. А пасля павязуць на Усход. I ў спецсховах Лубянкі Упырамі ўвап'юцца ў душу, каб не помніў ані, Як на снежнае поле кладзецца чырвона заранка, Як сярэбраны Вершнік імчыцца на грозным кані. Як у дзень сакавіцкі ўстае Беларусь - не, не мітам: Сонцам, што над хлуснёю і гвалтам плыве. Генерал і настаўнік, гісторык святла Езавітаў, У адказ на "жыла" ты упарта гаворыш: "Жыве!" Адступаюць жаўнеры твае. Пыл на вуснах каменны. Зрэнкі падаюць долу. Сышліся дарогі ў пятлю. Як у гулкую студню быцця, у гнілым сутарэнні Шэпчаш шэраму небу: "Радзіма... Люблю..." З крохкай восі зямное сарваўшыся метэарытам, Адляцеў ў паднябессе – і ў варце да гэтай пары... Дэміург БНР, Беларусі святар Езавітаў, За яе і за нас ты няспынна малітву твары! 25 сакавіка 2004 г.

* * *

Над парасткам, безабаронна-юным Зноў груганоў таропкія кругі... I цягнуць мерцвякі з сатлелых трунаў Як саваны, чырвоныя сцягі... * * * Купаюцца ў дажджы далонькі клёна. Скупое сонца сёлета чамугь. Няўжо прырода шле табе праклёны За рабскае маўчанне, Беларусь? 1997 г.

НАША ДРАМА

Вецер вухам трэцца аб страху I гудзе, як ракавіна, гмах. Мне здаецца, што бягу, бягу I спыніцца не магу ніяк, Аж пакуль варожая страла Не прапаліць сэрца назаўжды. Беларусь! Усё, што я магла, Я ўкладала ў гэтыя гады. Ты ж ізноў атрутнае віно Хочаш піць — а сэрца б'ецца ледзь... ... Бог заслону апусціў: даўно Гэткіх драм не хоча ён глядзець... (1995 год, пасля травеньскага рэферэндуму)

ПЕРАМЕНЫ

I аптымістам трэба аптымізму. Жыццё як кола — кожны дзень крутня. То плачуць абаронцы камунізму, То б'е славянсаборская гайня Ва ўсе званы нянавісць да той мовы, Якой ізноў азваўся беларус... У вёсачку! Жывіцаю смаловай Там смачна пахне новай лазні брус. Там азяро трапеча хусткай сіняй, Не хочацца ні кніжак, ні газет... Аднак трымціць трывогаю няспыннай „А што з зямлёю будзе?" наш сусед. „Надзел бацькоўскі вернуць? Не, пустое! Але купіць бы каліва далі. Начальства? Ды яно заўжды на тое, Каб жыць не даць нам добра на зямлі." Аднак крычаць вясковыя кабеты: „Скуль грошы браць, як ляснецца саўгас? Каровы мала ўдойныя? А гэта Няхай турбуе старшыню, не нас." Паціху масла робіцца раскошай. Па картках хлеб у краме . Ты ж - чужы... На адпачынак — два абмены грошай, З'язджаць ці заставацца - варажы. „Ат, лясні ўсё!" Грызеш сухар замшэлы I плешчашся русалкай у вадзе. Трава і лес, туман з лагчыны белай... Яно навек, яно не падвядзе... 1994 г.

ВОГНІШЧА

Вогнішча пад небам распалілі, Працягнулі рукі да агню. Шалясценне кажановых крылаў. Шэлест маладога ячмяню. Селішчаў зарослае каменне. Яблыні закінутай туга. I мільгаюць па краёчках цені, Быццам лёсаў нечых мітульга. Тут гучаў калісьці голас. юны, Віравала нечае жыццё. А цяпер - маўчанне. Быццам гуны Зашпурнулі вёску ў небыццё. Памірае вёска, памірае... Не прызнаючы зусім віны, Аб былым камуністычным раі Соладка спяваюць пеюны... 1995 г.

КАЛЕГУ - ІНТЭЛІГЕНТУ

Той, хто зараз на троне — ён духам жабрак. I вяршыня яго — мерседэсы ды корты. Ты ж дык знаеш, асветніцкай нівы батрак, Што бывае з душою, прададзенай чорту. Чый парушаны будзе святы запавет, Як хоць кропляй крыві замацуеш пергамен... Ты ж спасціг, што ў гэты прыходзячы свет, За сябе і за продкаў трымаеш экзамен. Не на тое прыйшлі, каб спакойна сядзець На каленях улады ціхмянай балонкай, I маўчаць, і наўмысна ў той бок не глядзець, Дзе народ твой ў бяздонную цягнуць палонку! 28 снежня 1995 г.

ТРОЙЦА

Сядзяць анёлы нашае зямлі Над горкай Чашай — заслабыя крылы. Тут людзі зноў чужое прынялі I адракліся ад крыжа Ярылы. Сын не прымае бацькаву раллю, I Дух Святы над камяністай глебай, Дзе людзі — як убітыя ў зямлю, Вачэй не падымаючы да неба... 1995 г.

НА ВОЗЕРЫ ДОЎГІМ

На возеры Доўгім пад вечар здаўжэлыя цені Гайдаюцца лёгка, як пругкі чарот і аер, Як дзікія качкі, Што доўга і цяжка ляцелі, Каб песняй кахання Свабодна ўскрыкваць цяпер. На возеры Доўгім Здзічэлым стагоддзям не цесна: I следу няма, Хто ўглядаўся ў падводную глыб, Хто лашчыў у хвалях свавольных Тут цела, Хто прагнуў спазнаць цябе — Толькі ж спачыў каля рыб. Схілюся смірэнна Над люстрам тваім таямнічым. Я тут усяго аблачынка, Якая праз міг растае. I ціха — так ціха, што чутна, Як кліча Душу маю хтосьці — Мо Той, хто дароўваў яе? Хвала, хто цябе бараніў I зрабіў запаведным Твой сіні закон, I жывому навокал хвала. Вось вёсачка толькі — Стаяла на беразе гэтым, Ды ўслед за дваццатым стагоддзем У Вечнасць сплыла. Я цені заспела яшчэ і далёкія песні, I дотык людскі Памятае яшчэ азярод. I гэтак тужліва, Што вёска ужо не ўваскрэсне, I гэтак жахліва, Калі не ўваскрэсне народ...

ХАТА

Быццам капэлу на ранішняй месе Стары настаўнік слухаў у лесе Сосны, што стануць для хаты бярвеннем... Ладзіў сугучча — на пакаленні. Мільгала сякера бляскам сталёвым. Бегаў унучак светлагаловы. З сынам змывалі ў рэчцы знямогу... Хату паставілі — на Перамогу. Толькі жыццё зажадала іначай: Сын у калгасе гады пралайдачыў... Сказаў перад смерцю:"Доля такая". ... Унук у Сібіры нафту шукае. ...Кажаны абляталі хату пустую. Шацталіся людзі:"Нябожчык вартуе." Бачылі пасмы туману над дахам — Казалі: „Нябожчык слухае птахаў." Ганак драўляны прарос крапівою. Толькі бярвенне ў хаце — жывое! I па жывому, па цёпламу плача. Хату купілі двое — пад дачу. Едуць на лета з далёкага Мінску. Кажуць, жыць перасталі па-свінску: Зашыў ён пад скуру ампулу злую, Яна блінцы на сняданак гатуе. А побач — дарога. У святы ці будні Заходзяць шафёры — тут смачная студня. I, быццам лілея, сядзіць гараджанка, I вецер паціху варушыць фіранкі...

ВЕРБНІЦА

За ноч зусім зялёным стаў арэшнік. Ледзь цепліць печка. За акном смуга. У Вербную Нядзелю толькі грэшнік Адчайна дакранецца да плуга. Вунь у царкве, забранай ад культуры, Гармідар, і не ўціснуцца зярну. Унізе ладзяць нейчыя хаўтуры. Уверсе славяць Бога і вясну. Яшчэ царква ад скокаў не астыла, I новенькі блішчыць іканастас, З-пад скуднае пабелкі „Веды — сіла" Шчэ праступаюць, як мінулы час. Ды, кінуўшы ўчарашнія кумірні, Зноў ваяўніча моліцца народ, (Пракляўшы Леніна і атам мірны) За мечаны Чарнобылем свой род, За спрамленыя ў балота рэчкі, За нейчы грэх, што з намі — па вяках... I вербныя галінкі, быццам свечкі, Як сутаргай, засціснуты ў руках. А навакол, як толькі згледзець з ганку, Курыцца парай цёплая зямля, Кадрыль гармонік п'яна рэжа з ранку, I недзе горка плача немаўля... 1995 г.

ЧАРНОБЫЛЬ

На злом галоў ляціць цягнік закляты, А рэйкі абарвуцца ў тупіку. ...У гнёздах паміраюць птушаняты, I пакідае рыбіна раку. Прырода, мы часцінка тваёй долі. Дык выратуй сябе і свет — сама, Бо Чалавеку ўжо няма спатолі. I на яго надзей ужо няма...

ВАЎКАЛАК

Хата. Стогадовы дуб. Крыніца — I буслы, зляцелыя здаля. „Чалавек, дазволь нам пасяліцца. Наймілей нам гэтая зямля." Расчынялі дзюбкі бусляняты. Адпаўзалі гады ў лаўжы, I кружылі радасна над хатай Як заслон, два белыя крыжы. ...Моц набрала лета сакаўное, Сонца, як.расплаўленая ртуць. Толькі дзеці хворыя абое, Ад гнязда ніяк не адлятуць. „Я знарок вам не сказаў пра пашу, Дзе атручанае ўсё навек. Як і я, загінуць дзеці вашы." I смяецца злосна Чалавек. I буслісе пасівелай сніцца Вешчы сон — ахоўні позні знак: Мёртваю вадой бруіць крыніца, I стаіць ля хаты — Ваўкалак...

ЗАДАРОЖЖА

Калі і на бохан не шкрэблася збожжа, I бабуля з артрытам стагнала ў кутку, Пехатой тупацела я ў Задарожжа [1], Галасавала там на бальшаку. У радні гарадской пазычыўшы грошай, Я вярталася ў вёску, і было йшчэ няўзнак, Што калгас, дзе жывём мы ўсе – задарожжа, I яго абмінае імклівы бальшак. ...Пасівелыя пасмы, як зімовая пожня. Ды і па сённяшнім, па круцельскім лядку, Люд наш выкоўзваецца з задарожжа Каб апынуцца на бальшаку...

НЯМЕЦКАЯ МОВА

Яна прыплывала да нас Купецкімі стругамі ганзейцаў. Яе шпурлялі на драўляны прычал Разам з маслам святога Квірынуса [2], Шоўкам і парчой. Яна падала рэхам у Дзвіну I чаплялася белаю хмаркай За крыж Святой Сафіі. Яна тупацела па нас Бязлітаснай падэшваю крыжака. Нязношвальным салдацкім ботам, Які і па сёння не згніў у зямлі. Яна пратыкала нас гучным "Хэндэ хох!", Нібыта рагамі быка, I вывальвалася з нашых хат, Камянеючы ў надмагіллях. А сёння яна Схіляецца ў белым халаце Над лысым ад хіміятэрапіі Дзіцёнкам, I вычэрпвае, як журавель, З нашае студні Чарнобыльскую каламуць, I прышывае нас Сярэбранымі іголкамі "Люфтганзы" Да каляровай сукні Еўропы. I мы сутаргава ўспамінаем яе, Як звон келіха - На раздарожжы.

МЕЛОДЫЯ ТРАЎ

ПЯЦІДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ

Птушкам сыпану зярнят паболей, Хай ізноў на мой балкон ляцяць. Мроіцца - каго не ўбачу болей, Галубамі на мяне глядзяць. Я губляла іх часінай горкай, Я за імі ўслед туды сыйду... Лашчыць вецер шэранькія пёркі I шпурляе ў неба чараду. Я за ёй сачу, пакуль не схлыне Ў глыбіні, дзе не дастане зрок. Выблісне і золатам, і сінню У галубкі райскае пяро...

МАГДАЛІНА

Мне столькі Богам дадзена цяпла! Здаецца— Свет бы абагрэць магла. Наіўная! Душу аддаць хацела. А ім было патрэбна толькі цела. Што ж, шкадавала: Цела аддавала...

КАХАННЕ

Так каханне мне сэрца ірвала! Так туманіў твой смех галаву! Бы ключы ў акіяне —схавала, I спакойна на свеце жыву. Толькі недзе, нібы па-за часам, Выступае з-за шэрай імжы: Мы стаім, закаханыя, разам, I няма паміж намі мяжы. А за намі, над намі ў світанні, Як з Сусвету прыйшоўшы, гало Залатым нас ахутаўшы ззяннем, Над разлукай і злом узняло. Пройдзеш міма... Парвецца дыханне... Нескарона ўзгадаю: „Было!" ...Залатое высокае ззянне I бязмернага шчасця святло...

ЯНО ПАСЛЯ СМЯЯЛАСЯ З МЯНЕ...

Усё бліжэй да Госпада вяртанне, Усё далей юначыя грахі. Як бегала калісь за мной Каханне! Нібы за Пенелопай жаніхі. Я ж летапісы "грызла" да змяркання, Чакала - прынц ля ганка мільгане. Уволю пасміхалася з Кахання... Яно пасля смяялася з мяне...

* * *

Чым болей хочаш быць шчаслівым, Тым менш жыццё табе дае. Чакай, скарыся, будзь цярплівым, I нечакана настае У шэрані ці завірусе, У мітульзе пустых гадоў, Хвіліна, што цябе прымусіць Дагледжаны пакінуць дом, Услед пайсці за бліскавіцай, На ўсё забыцца, акрамя Вады з бабулінай крыніцы, Свайго уласнага імя...

КРАСАВІК

Мілы! Як крычыць па лесе сыч! Слухай жа: паганскае карэнне Рве зямлі нямыя сутарэнні I жывому кідае свой кліч! Хочаш, не - заўжды красавікі Выбухаюць сонцам і вадою, Туманамі - цёплым сырадоем, Выбухаюць дотыкам рукі! Зманам бессмяротнае душы Красавік, смяротны, як і цела. Колькі ўпала - ўпасці ж не хацела, Колькі спраў, што ўжо не завяршыць! Кроплямі яны ў сонцазварот, Потым прыдуць да дзяцей турботай. I прымусяць працаваць да поту, Узнаўляючы Зямлю і Род! А пакуль - па лесе плача сыч, Стоена трымаюць ноч яліны... Цішыня. Жанчыны смех шчаслівы, I Жыцця магутны, вечны кліч...

ЗАВІРУХА

Па-вар'яцку гула завіруха Над самотнаю стужкай шашы. Вы таропка шапталі на вуха Скаргі на адзіноту душы. Дотык вуснаў быў злы і гарачы, Ды маю не кружыў галаву: Адыйшла ад ілюзій юначых, Без кахацня адна пражыву. Бо знаёмая ўжо да драбніцаў Мне пачуццяў танюткая ніць, Бо з атручанай гэтай крыніцы Не збіраюся болей я піць. Я глядзела і цвёрда, і горда, Толькі штось, невядомае мне, Камяком падступала да горла I туманна мільгала ў акне. I ўсё больш безнадзейна і глуха Шэпат гаснуў ў шоргаце шын. I шалёна гула завіруха, I аўтобус ляцеў па шашы...

АЗЁРНЫХ КАЧАК ЧАРАДА...

Азёрных качак чарада. Зялёная, як чары, ціна. Спакойна дыхае вада, Аб кладку трэцца чараціна. Саспелі рана гарбузы, I семкі лускае дзяўчынка. Рыбак цікуе скрозь хмызы... Апошні тыдзень адпачынку. Лісток зацягвае слімак У востры дом свой адмысловы. ...Імкне Паэзія дарма Прыроду выказаць праз словы...

ДЗЯДЫ

Згодна з народным павер 'ем, душа

прылятае на Дзяды птушкай

То не муж — імклівая шаша Птушку аб машыну разаб'е. Узгадаем: „Нейчая душа Хоча, каб успомнілі яе." I заглухне сам сабой матор. Іншая жанчына... Іншы час... Ён не скажа: "Лепш бы я памёр", Не націсне роспачна на газ. Свечку я сама ўкладу ў руку, Завяду да цэрквы, да крыжа Памянуць... Спакойна там вякуй, Так адданая яму душа! Ці ж не мне каханню знаць цану! Вецер вільгаць высушыць са шчок. Ты душу прабіў, нібы сцяну — Цёплы яшчэ, шэры камячок...

РАЗВІТАЛЬНАЕ

Гарлачыкаў асенніх гладышы Расой гаркавай поўніць змрок світальны. Нашто ізноў у поціск развітальны Укладваю: „Ты ўсё-ткі напішы", Калі наперад ведаю, што час Сатрэ і словы, і цяпло ўсмешкі, I незваротна знікнуць тыя сцежкі, Што весела і лёгка неслі нас? Калі наперад ведаю, што цэп Катуе каласы са звонкай пожні? ...Апошні дотык вуснаў на шчацэ I — жоўты пыл гарлачыкаў апошніх...

* * *

О, не зайздросьце! Гэта ўсё не вечна: У жылах хмельны і гарачы ток, Салодкі міг любові чалавечай I горкі Боскай мудрасці глыток... За лёгкасць не кляніце, бо дарэмна: Мы з чашы п'ём, але не бачна дна. Прайсці жыццё жабрачкай ці царэўнай — Не нашая заслуга ці віна. О, не турбуйцеся! Усё прыходзіць: Хлеб на стале, над галавою дах. Бязмернай радасці: „Жыву!" не шкодзіць Салёны прысмак гора на губах...

СУСТРЭЧА

Праглыну непазбежнасць, як хіну: Досыць гэтых сустрэчаў - знямог! Я прыгожая сёння, і кіну, Захацеўшы, любога да ног. На штыхах агароджы чыгуннай Куст расхрыстаны, як анархіст, I дрыжыць, як палоннік прад гунам, Кожны, ветрам асвістаны, ліст. Ты прайшоў — і далёкі, і родны. Вочы ўбок удваіх адвялі... Незваротна. Усё незваротна — I навечна ў паэме Зямлі... 1990 г.

* * *

Прыязджаў — па даўнія дзянёчкі. Абдымаў калені у тузе. Я адказвала, што вугалёчкі Перапалены. Даўно. Усе. Не давалася размове шчырай, Пасміхалася з яго бяды. О, няма больш жорсткай, чым жанчына, Тая, што разлюбіць назаўжды! У якой штодзень халодны золак, А ўначы на грудзі ляжа столь, У якой пад сэрцам, як асколак, Даўняй здрады, даўняй страты боль...

* * *

Чарната. Асенняя знямога. Рэдкі дождж шапоча па лісці. I ў начы губляецца дарога, Па якой дадому мне ісці. Чым мацней сціскаў мае далоні, Чым было прызнанне гарачэй — Будзе болын пакутлівым бяссонне, Сэрцу адзінокаму гарчэй...

З НАПЯТАЙ БОСКАЙ ЦЕЦІВЬІ...

З напятай боскай цецівы Злятала звонкаю стралою. I свет як цешыўся табою — Такі чароўны і жывы. Цяпер брыдзеш, і грузне крок, Нібы на бруднай Камароўцы Зняважылі каўказцы слоўцам Твой лёгкаважкі кашалёк. Ды Коўш Мядзведзіцы ўначы Пытальнікам на неба ляжа, I ўласная душа падкажа, Як светлы промень зберагчы. I зноў пачуеш — крык савы, Таемны шэпат, плач нядужны, Ізвон. I ўзлёт галавакружны З напятай боскай цецівы!

САКАВІЦКІЯ РЭЗКІЯ ЦЕНІ

Сакавіцкія рэзкія цені, Неба сінь, і хрумсцяць ледзяшы... Усё болей жывеш, як на сцэне, Застаецца ўсё менш для душы. Хоць якую даніну аддам ёй: Ціха бабчыну песню спяю, З'езджу ў горад, любімы і даўні, I між замкаў адна пастаю. Там, дзе могілкаў стынуць узгоркі, Крэматорый. Таблічка ў сцяне. ...Ён пражыў адзінока і горка, А народжаны быў для мяне...

КАЛОДЗЕЖ

Праз пясок прасочыцца крыніца, I калодзеж поўны, Як заўжды. Любяць тут праходжыя напіцца, I ў біклагу ўзяць з сабой вады. Ад вадаправоднага жалеззя Кажуць, горла наждаком дзярэ... Я смяюся: „Піце, колькі ўлезе. Ён для ўсіх, калодзеж на дварэ". Ён і ў лютаўскі мароз не стыне, Колькі б тут завеі нё гулі. Цёмныя і пругкія глыбіні — Быццам да сярэдзіны Зямлі. Як над вокам, над вадой схіліся — Галаву закружыць незнарок. Ты тут кропля, што ўпадзе калісьці У вечны свой жыцця кругазварот. Ты —дзіця прасторы неабдымнай, Што пачатак з Космасу бярэ... „Гаспадынька!" Я — не гаспадыня: Ён для ўсіх, калодзеж на дварэ...

* * *

У лёсу не сваё — не выдзірай. Заўжды ў чужога лепшая залева. Зірнеш і пазайздросціш: „Вось дзе рай!" Ды свой там Змей, Сваё Пазнання дрэва...

У ЛЕСЕ

„Лесе! Шукаю грыбы ад відна. Вунь — прачасала і глыб, і ўзмежкі." Лес раздражнёна адказвае: „На!" I пасылае мне ў кош сыраежкі. I не ядловец, а сам Лесавік Зыркае злосна: "Забылася, бачу, Хто валадар тут? Здавён я прывык, Што без мяне вы не маеце ўдачы!" ...Дзякую лес за любыя грыбкі, Зношу смірэнна лясныя насмешкі. ...I хлапчанятамі баравікі Зноў выбягаць пачынаюць на сцежку...

* * *

Як ускрык, як боль тваё імя... Сціснуся. Перавяду дыханне. Ёсць на свеце справы, акрамя Адбалелага даўно кахання! Ды, нібы жаўна, душу дзяўбе: Ў свеце, дзе і так бракуе шчасця, Мы ўмудрыліся ўдваіх сябе Гэтак легкадумна абакрасці! Млечны Шлях схіліўся над ілбом. Пройдзе. Што было і што здалося. Падсякае залатым сярпом Жнівень дні мае, Нібы калоссе...

ХУТАР

Уздымаецца неба імкліва. Дождж прайшоў - быў настырны, як зяць. Ацяжэлыя ціхія слівы Адрачона па садзе стаяць. Да ад'езду машына гатова. Падсыхае да Менску шаша. У цішы нараджаецца слова Аб усім, што тут мела душа. А было — састарэлая хата Ды навокал — палі і палі. I — усход. На паўнеба, як свята. Блізка так, як нідзе на Зямлі.... 18.9.1991 г.

* * *

Ад ліпеньскай спёкі сагрэлася хата, I сталі палынна-трывожнымі ночы, I жывіцца сэрца надзеяй крылатай, Што ў шыбіну стукне вандроўнік аднойчы. Вандроўнік з забытай даўнішняй паэмы, Што ў папках запыленых згінула быццам. I я, страпянуўшыся, гляну: „ А дзе мы? I як нам святлом жыватворным абмыцца?" Інакшаю стану ў святле месяцовым: Як мячык закінуўшы клунак за плечы, Пайду па дарозе шукаць тое Слова, Якое і кліча, і плача, і лечыць...

СМЕРЦЬ

Сын ціха плакаў. Галасілі сёстры. Муж думаў, як каханцы пазваніць. Смерць працірала свой сцізорык востры, Што залатую абразае ніць. Прырода раўнадушша не хавае: „Сумленна абавязак свой раблю. Штодзень старыя формы разбіваю, Для будучага новае ляплю..."

ЦЫКЛ «ЭМІГРАНТЫ» 1993-1997

МІР

Янку Запрудніку, майму земляку

Запыленым люстэркам слова „Мір". Кустоўе чэзлае паміж двух храмаў. З начыннем, вартым шкадавання. крамы Як процівагі, па баках... I жвір. Не бачыла яшчэ раскопкаў, дзе б Два метры ўглыб — і не знайсці манеты, Далонню бедняка калісь сагрэтай, Як спадзяванне на жытло і хлеб, Дзе пацеркай — дзявочаю красой Не адгукнулася б на кліч стагоддзе... Ды тут, пад гэтым жвірам — карагодзяць Такія цені тут! I вечны сон Ім не закон! Цыганаў каралі I тыя, што і каралёў цкавалі, I тыя, што на вуліцы Завальнай За валам, дзе кавалі кавалі Гісторыю, Не тую, дзе — Імя. А простую — кальчугу з безліч колцаў. Сялянскія, рамесніцкія хлопцы... А час ўсіх заворваў, як лямях. Вось мы ў стагоддзі гэтым прараслі, I ў гэтым — хочацца ці не — народзе. Наш дух зямны Ўсявышні ці Заброддзем [3], Ці замкавым абрысам акрыліў. На вуліцы Завальнай — цішыня. Маўчыць касцёл святога Мікалая. Тут шлях наш пачынаўся. I палае Любоў дз Бацькаўшчыны ў нас адна. Паэты мы, і Слову аддамо Агонь, пранесены праз паняверку. Краёчак сцерці б з пыльнага люстэрка, I ўспыхне Вечнасці святло само!

Тры вершы Барысу Кіту

1. ВЯРТАННЕ „Паклон Радзіме— і ўзляцелі птахі, Нібы журбою неба аплялі. Як вартаўнік, на гэтай Гауптвахэ Вы засталіся... Воблакі плылі... Гудзеў арган. Блішчэў жывот анёла, Што граў на парцалянавай трубе, Кірмаш калядны еў і піў наўкола... Я ж несла нешта светлае ў сабе, Што нераскласці сэрцу на адценні... Душа з душой, свабодна гавары! Хай вечаровыя кладуцца цені — Жыццё ідзе, нясе свае дары. Выгнаннікі вяртаюцца акрасай Суровай і няласкавай зямлі. ...А банкаў гмахі, быццам стрэлкі Часу, Цягнуліся ўвысь, нібы гулі... Франкфуртп-на Майне, снежань 1993 г. 2. НА ЗЯМЛІ ТЭЎТОНАЎ На зямлі тэўтонаў — абярогам Мова — незабытая ралля. Чым бліжэй да вечнага парога, Тым мілей бацькоўская зямля. Колькі ўжо на вулачках зацішных, Дзе прылізаны любы куток, Выклікалі ў памяці вусцішна Вы дзяцінства дарагі куток. Засыпае лісце залатое Вуліцу Карэліч, дзе калісь Бацька дрэвы пасадзіў — на тое, Каб яны да неба падраслі. Каб бліжэй да сонца — і да долі, Ад якой далёка беларус... Сніцца Вам, я ведаю, да болю Гэтых ніў засмужаных абрус. Роўнай не было жыццё шашою. Падсумоўка зробіцца пасля: Чым чысцейшы чалавек душою, Тым бліжэй бацькоўская зямля... Карэлічы. 1995 г. 3. НАСТАЎНІК Доктар Кіт запальвае свечку у Майнцкім саборы. Заблудзілася рэха ў вышынях каменных прысад. Змрочна біскупы з нішаў глядзяць. Можа, клікаў каторы "На Усход, на язычнікаў!" колькі стагоддзяў назад? За высокім ілбом – таямнічыя формулы веку, Што на месяц узняў чалавечыя дзёрзкасць і тло. Ззяе зорка над ім (ці анёл, што трымае апеку). Ды не згледзець яе: нетутэйшае гэта святло. Над жыццём і нябытам яна, і над лёсам вандроўным. Над усім, што прайшло – дый сягоння жыве, Над карэліцкім хлопчыкам, што выганяе карову, I бяжыць басанож па асенняй пякучай траве. Ён запальвае свечку, цемра ў куткі адступае Як асілак, у доўгім жыцці ён адужваў яе Дзе як мог... А найбольш на радзіме, якая. Ачмурэлая прышлымі, толькі чужых прызнае. Толькі не – ён вяртаецца ў сінія далі. I выстуквае сэрца: яшчэ... чым магу... памагчы... Як усе, што ў чужыне душой не прапалі. (А сябры на радзіме прапалі ж у вечнай начы). Дык запальвайце свечку, настаўнік, асветнік, вучоны! Колькі год паміж намі калолася дротам сцяна. Зараз разам ідзём па дарозе і гразкай, і чорнай Ратаваць Беларусь... А яна ў нас, як доля, адна... Франкфурт-на Майне

Удзельнікам Першага сусветнага з'езду беларусаў

Парасончык вывернуты ветрам, Бурбалкі, як жабкі, скачуць скрозь... Тысячы ляцелі кіламетраў — На Радзіме мерзнеце, нябось? I на гэты раз цяпла замала. Куст трымціць, ірвецца хмары край. Што ж тут вашы сэрцы ўтрымала На гады, як легендарны Рай? Да яго — да водбліску, іскрынкі — Вы імкнулі думкай ці ў лісце. ...Да стаптанай продкамі сцяжынкі, Што ніколі больш не зарасце. Адгукнецца звон святой Сафіі, Усміхнецца фрэска на сцяне, I душа усю сябе адкрые, I Ўсявышні ў ёй струну кране. О, каб не забыцца, не скарыцца! Адшукаць, хаця б цаной жыцця Памяці чароўную крыніцу Пад ламаччам страт і забыцця! Можа, вашая любоў адчыніць Жарало святога ручая? Бо няма прарокаў у Айчыне, У Айчыне нашай — утрая. ...А шыпшына кроплі абтрасае, Сонца цераз хмары, як скрозь дрот. I пчала — адкуль яна? — збірае На ружовай кветцы горкі мёд...

Лявону Мурогу

У Лявона Мурога ля рэчачкі светлай мурог. Дамавітыя пчолы бяруць з белых кветак даніну. Ён паказвае дом — віў гняздо, колькі мог, Пасадзіў нават клёны — у спадчыну сыну. На катэдж залацістыя промні ляглі. Тут да ладу усё. Асалоды — да схочу. Ён пытае: "А як там, на нашай зямлі?" I бяседу вядзе, і частуе да ночы. Нам спяшацца назад, Дзе жыццё— як шчаня, Што адчайна на рэйках вішчыць з-пад трамвая... Ён жа ўсё паўтарае:"Радзіма, радня..." I вільготныя вочы ад жонкі хавае...

Васілю Мельяновічу

Дождж грыбны абмыў званы на плоце, I цяпер па ганку шалясціць... Яблыкі бялеюць у лістоце, Белы бусел з вышыні глядзіць... Рэчцы дадзены ўваскрэснуць шанец. I па ёй, змялелай, ідучы, Паляшук былы, амерыканец, Джынсы аж па лыткі замачыў. Ён ідзе з расхрыстанай кашуляй, А душой нібы ў дзяцінстве знік... „Тут казала некалі матуля, Што ў віры зацягне Вадзянік. А пасля я рос. Прыйшла навала, I маланцы адгукнуўся гром. I з зямлі прапрадзедаў пагнала, Бо мой бацька быў гаспадаром. Ён і за мяжой служыў зярняці, Будаваў царкву, дзяцей любіў, I аклад іконам Божай Маці З дрэва нетутэйшага рабіў. А дзядзькі палеглі ў Курапатах... Нас жа ўратаваў заморскі вір... Зачарпну — і цяжкі, як граната, На магілах прадзедавых жвір. Мне з сабой узяць казалі людзі Жменьку ад магілы, што люблю, Ды баюся — бацькавыя грудзі Я зямлёю тою прапалю." Скончыцца праз трое сутак віза, Зноў дзяцінства высахне рака, Расплываецца смугою шызай Разарваны лёс палешука.

ХУСЦІНКА

В. Кіпелю

Мне Вітаўт падарыў хусцінку — сінь з ліловым, Бо сонца коле голкамі ў галовы Сярод нью-ёркскіх хмарачосаў- глыбаў. ...Хусцінка ў пальцах слізгаціць, як рыба. Трапеча, быццам хоча пад нябёсы Падняцца — над галоўным хмарачосам I плысці над Амерыкай, якая Нібы пад залатым дажджом Даная Магутная, ляжыць... Спляліся кроны Нібы карункі — ёй убор зялёны. Тут, дзе яна калоссем высцілае Свае палі ад краю і да краю, Дзе праступаюць скрозь, як палімпсесты Індзейцаў словы — мова ж знікла дзесьці — Другая мова, як зярняты ў храме, Схавалася — і аджыла між намі. Амерыка! За іх, каго прымала... Славянскае крыві ў табе нямала. I на тваіх аздобах, як краёчак Другой зямлі — наш сіні васілёчак. Яму хапае месца тут, а там Ў чужыну гналі, руйнавалі храм... Маўчу! I сын, і лёс на той зямлі... ...Хусцінка, ты мне сэрца не палі. Я ўжо не бесклапотная паэтка — Касмічных з'яў удзельніца і сведка, Калі збываецца: „I аз уздам За ўсё — за мову, за зямлю і храм." Крычаць не буду:"Я не вінавата!" Вяртаюся —служыць для роднай хаты. А тут — вясёлай, лёгкай, як пушынка Усё ж была. Нясі мяне, хусцінка! А вы... Хай і далей паможа Бог На родны не забыцца свой парог! Нью-Ёрк

НА БЕЛАРУСКІХ МОГІЛКАХ У АМЕРЫЦЫ

Магілы...Іх калісыді аплявалі, Абвінавацілі ва ўсіх грахах. За што? Адкажа кветка палявая, Адкажа вецер: „Беларусь кахаў." Тут Юрка Віцьбіч, тут Рыгор Крушына... Іх словы й сёння выкрасае Час. Чаму прыстанкам стала ім чужына? Адкажа надпіс: „Я памёр за вас." На іх кар'ерны ўжо не зробяць шанец, Чужацкі іх не згоніць прэч хаўрус. Спытае люд: „Хто тут?" „Амерыканец?" Але зямля адкажа: „Беларус!"

ПРАЛЛЯ

Надзі Кудасавай

Белай кудзеллю дзень ляжыць на цёплай траве. Тут, дзе мала людзей, мудрая пралля жыве. Скокне вавёрка раз — змоўкне, слухае ціш. Быццам спыніўся Час — моўчкі і ты сядзіш. Амерыканскі стандарт роднага не заглушыў. Дадзены Надзі дар — адпавядаць душы. Нітку яна прадзе, быццам нітуе нас Стойкасцю у бядзе, сілаю, каб не згас. Куфар прыадчыні — колькі ў ім святла! Фарбы, нібы агні. Вышыла, як жыла. Як выпрабоўваў лёс! Каб не ўтрымала ніць. Соллю саліла слёз — здолела не ўпусціць. Круціцца калаўрот... Вечны імкнецца час... Мудрае Праллі род Хай уратуе нас...

Марысі Юрцэвіч-Навумчык у Саўт-Рывэры

Ледзь вымавяць: „Доўбры дэн"— I зноўку ў „тэлік" вачыма Даніла — у школе ён Дэн, I Джон — ён Янук у Айчыне Хай госці з зямлі Беларусь Расказваюць нешта ў застоллі... «Паслухаць іх бацька, прымусь», „Іх, маці, разбэсцілі ў школе." Уздрыгвае ў маці рука, I ў бацькі слязіна ірвецца... Ды што гэтым хлопцам рака, Што Ясельдай недзе завецца? Іх сіла і бляск малады Ўвальюцца ў Амерыкі жылы. Не зведаць ім, як назаўжды Радзіма аб'явіць чужымі, Над іхняй калыскай гулі Другія і ветры, і спевы... Растуць на далёкім камлі Галінкі крывіцкага дрэва... 5.08.93

ПРЫСВЯЧЭННІ

ТАЛЕНТ

У вянок Якубу Коласу

Ноч ляжала бяззорнаю, цяжкаю кучмай На вільготных хацінах, I спала зямля. Бог ля Нёмна ішоў і пачуў, як нягучна У Акінчыцах плача сабе немаўля. Лесніковая хата. Чадзее газнічка. Калаўрот. Залацістыя пасмы іьну. I дзіця. I над лёсам — зіхоткая знічка, I матуля прымружыла вочы ад сну. I не бачыла, хто дакрануўся да сына. Палыхнула святло. Адступіла імгла. I хіснулася хата, нібыта віціна, I адбіткам на Вечнасці ўдаль паплыла. Навуковец пасля раскладзе, як па ГОСТУ: Напачатку эпоха, асоба — пасля. Быў для Генія час... Адбывалася ж — проста: Бог ля Нёмна ішоў і пачуў немаўля...

Васілю Быкаву

Да гадавіны ягонай смерці

У час, калі твая Яшчэ не народжаная душа Лётала над зямлёю, Шукаючы сабе месца — Ён, маладзенькі салдат, Прыпадаў да яе грудзьмі, Гасячы смяротныя пялёсткі агню. У час, калі да тваіх Дзіцячых пластылінавых мазгоў Падбіраліся абцугі сістэмы, На іх крыжам сумлення лёг Яго Сотнікаў - і ты Па Круглянскім мосце пайшоў На іншы бераг - да праўды. У час, калі пачынае зноў Чарнавусы аскабалак мінулага клікаць Да прывіднай светлай будучыні, I прабівае "Стынгерам" самалёт, На якім ты імкнешся ўзляцець — Ён, Быкаў, ізноў і ізноў Захіляе чорныя дзіркі сабой, ...Каб табе хапіла паветра да прызямлення На аэрадроме Свабоды...

З НАГОДЫ ЮБІЛЕЮ МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Жане Дапкюнас

Цвіллю тут не нясе ад старонак I кніжак зляжалых. Як у мора ўвайсці — I паскорыцца сэрцабіццё. Ён атулены крыллем крывінкі Купалавай Жаны — I ўплятаецца ў Сёння, Ў нялёгкае наша жыццё. Задыхнуцца шуканнем- „Загадка Купалы". Праз гады зразумець, Што адгадкі ў маланкі няма. Хваля Часу адтрэсла I адкалыхала, I, застыўшы ў Паэце, Між нас засталася сама. Ападае стагоддзе крываваю, Змучанай гронкай. У прарока чырвонцаў няма. I за ім не ідзе грамада. Ды Купалава Слова ірвецца З музейнай скарбонкі, Бо яму трэба клікаць, Калі у народа бяда. Хай яно дапаможа У чорнай імгле не скарыцца, Хай струменіць і ў грудзі народныя б'е. На далоні у Вечнасці Светлаю кропляй іскрыцца, I на ніз нашым шалям Схіліцца ізноў не дае! 20 верасня 1995 г.

СЫНУ

Віншаванне са старым Новым годам

Кожны твой тэлефонны званок Медыятар па струнах - нервах. Вібрырую: «Як? Што Ў тваёй далёкай краіне?» Мільёны тон акіянскай вады I безліч кубаметраў паветра, Што ляглі між намі на сёння, Напаўняюць мяне адчаем. Я — макавінка ў тэрыконах чалавецтва, Гэты мак штодзённа таўкуць абставіны. А ён тонамі правальваецца ў нябыт I выштурхоўваецца ў жыццё іншым - Маладзейшым на адзін радавод. I таму я дзіўлюся, як цуду, Што ў гэтым шалёным свеце Ты мяне ўсё роўна любіш. I не хочаш забыцца на тую, З чыёй юнай плоці ты выйшаў. Я ж, мой сын, ужо чую вецер, Што зганяе з людскога іржэўя, На якім я адпрацавала Па ўсіх законах Быцця. I цяпер я пішу ўпотай На праграмцы "Zur Eroffnung der Deutschen Woche" Гэты ліст да цябе ў першы Дзень старога Новага году I шпурну яго ветру як доказ, Што патрэбна табе, Мой сын.

ВІНДСЕРФІНГ

Мужу Ягору

Мне не ўтрымацца на дошчачцы кволай. Лепш падымуся на ўзгорак — здаля Буду глядзець, як, вандроўнік вясёлы, Лёгка ляціш па планеце Зямля. Як парушынка ў возера воку Парус твой белы — цень аж на дне. Вецер нясе твой віндсерфінг далёка, Быццам забраць цябе хоча ў мяне. О, не знікай, сінявокі Ягорыч! Лёсу раптоўны і радасны дар. З вуснаў сціраеш жыццёвую горыч, Фізік і лірык, мудрэц і гусар. О, не знікай ! Закруціся ў сувоі Часу — і ў гэтай хвіліне жыві! Мы растварыліся ў леце абое Бегам гарачай, як сонца, крыві! Ў лёгкасці боскай не ўтрымацца. „Стань на віндсерфінг!" — гаворыш. „Пасля!" Далеч. Спякота. Конікаў брацтва. I прыцяжэння не мае Зямля...

СЯБРОЎКА

Калі падчас, здаецца, гіну я Ад цёмнай слепаты людской — На хутар да цябе, Віргінія, Я еду — там жыве спакой. З табою разам мудрасць брамінаў Нашэптвае, што ўсё цячэ. Ахутвае, як хусткай мамінай, Надзея, што прыйду яшчэ У свет — не купіну іржавую, Што ў багне шэрае ліпіць, Дзе над няўдалаю дзяржаваю Душа ужо не забаліць — Над бедамі яе і крокамі Яе дурных правадыроў, Над апляванымі прарокамі I пашчамі глухіх двароў. Вось прыязджаю... Ціхай Свіліцай Ідзём, пужаючы гадзюк, I поўдзень дыхае ў патыліцу, I сцелецца пад ногі луг. Як хустка, неба цёмна-сіняе Лягло краёчкам на ваду... Суцеш няпраўдаю, Віргінія— Адсюль ніколі не сыйду...

Леаніду Шчамялёву

У Шчамялёва — не слова. У яго адмыслова Фарбы гавораць пявучаю мовай. Дрэвы гавораць, Спяваюць крыніцы, Хлопцы гамоняць і маладзіцы. А гадаваў яго край той суровы, Дзе ад вайны засталіся ўдовы. Талент спялілі крутыя гады — Можа, ад гэтага ён малады. У крутаверці снежнае нашай Веру: пра нас ён нашчадкам раскажа. Што ні карціна —лёсу старонка, Светлая гронка, цёплая гронка...

Рымашэўскаму Сяргею

Да ягонай карціны "Начное купанне"

У іхніх генах - Вечнасць і вяртанне Да жарала, дзе Дух святы ў купанні Мігценне дарыць ночы і святла, Каб сёння нарадзіцца я змагла. I кропляй ювенальнае вады Далей адсюль! У іншы свет - Туды.

Да карціны Фёдара Ястраба

"Судзяніцы"

Дзве Паркі - быццам Альфа і прасцяг Туды, дзе залатая нітка лёсу У шэрыя ўплятаецца нябёсы, Каб стаць вытокам іншага жыцця. Дзве Судзяніцы - іхні суд цяжкі. Не замінайце так згарэць, як схочу Замружце вочы, і дазвольце у ночы Злятаць у Вечнасць з Боскае рукі.

ХРОНАПУНКТУРА [4]

Сафіі Іофе

Гэты міг— як на сцэну ідзеш пад сафіты, Ці ў Нязнанае возьмеш білет. Трапяткою іголкаю доктар Сафія Да цябе далучае Сусвет. Ты і Космас — сам-насам, I беднае цела Адпачне ад шалёных стыхій. Углядайся ў жыццёвыя хітраспляценні, У памылкі свае і грахі. Дзе скрыжалі Гармоніі вечнай парушыў, Дзе — кармічны аплёў цябе Рок... Мудры доктар Сафія, адкрыйце для душаў Неба пульс ў краіне Су-Джок! 20 лістапада 1995 г.

Памяці Паўла Мамедава-Мілашэўскага

Быў — глыток салодкае мікстуры, Маладосці незабыўны лад. Семечка, занесенае бурай, На антонаўцы прышчэплены гранат... Як цвіце ён, быццам апантаны! Не відаць ні неба, ні вады! Ў веснавых садах Азербайджана Бачыла я гэткія сады. Жар крыві з усходняга народу, Сэрца ж - ад матулі ціхай дар. Прыязджаю ў Гродна год за годам, Каб аднесці кветкі на цвінтар. Пастаю, слязу не супакою. Ты мне быў нібы названы брат... ...Семя, што занесена вайною, На антонаўцы прышчэплены гранат... 20 лютага 2000 г.

АДЗІНОКІ РЫЦАР

Валерыю Мазынскаму

Над вольнаю сцэнай кружаць штовечар Калярова-пяшчотныя словы й пачуцці Як матылькі, што аджываюць ў няпэўным святле Адагрэтае хаты. Вольная сцэна, ты спрабуеш сабраць Аскабалкі свету, а ён разлятаецца, Быццам кавалкі Лёду-9 З рамана Ванегута. Мо таму ў Чарадзея, які ўтрымае тваю Раўнавагу ваўчка, Дзе палос мітусня Паміж тлом і святлом — Зледзянелі далоні. Ён ідзе цераз ноч. Белы плашч, бел-чырвоны каснік... Рыцар болю крывіцкае Атлантыды. I на Вольную сцэну выходзіць Наш Лёс... 3 сакавіка 1997 г.

Ганне Ярахновіч [5]

у ейнае 100-годдзе

Дарагая Ганна Ярахновіч, Дайце дакрануцца да рукі. Гэтак Час нам беражна адновіць Нітку, што праходзіць скрозь вякі. Нашы продкі там жылі, цярпелі Мову бераглі, нібы раллю... Сто гадоў! Сяджу, як ля цяпельца, Слова яе кожнае лаўлю Аб радні — а значыць, аб народзе, I аб тым, што будзе зноў і зноў... Дайце дакрануцца да стагоддзя — Да маёй зямлі і каранёў! 9 верасня 1995 г., Лужкі

ЭДУАРД АКУЛЮ НА ПОЛІ ЛЯ МАЛОГА ОЛЬЖАВА, ШТО Ў ЛІДСКІМ РАЁНЕ

На полі, дзе расійская пагарда, Бы серп, сякла паўстання каласы, Як рэквіем, гітара Эдуарда. Сярэбраныя плачуць галасы Па продках, што за волю тут плацілі, Прастор палеткаў, сзрца не ірві! Тут буракоў чырвонае націнне - Сляды невысыхальнае крыві. Прарос гарох скрозь тонкія мундзіры, Прабілася скрозь грудзі сенажаць. Тут паўтара стагоддзя камандзіры Са шляхты беларускае ляжаць. З каменняў, нават, сцерлі іх імёны, Не адпусцілі душы на спачын Няхай жа восень дажджавой заслонай Цябе захіліць, нейчы брат ці сын! I адпяе завея галашэннем, Каб старадаўні збыўся запавет - Ляглі, каб не аддаць сваё найменне, Ляглі, каб стаў свабодным гэты свет. Пакутліва мы волю здабываем Ды гонар чужакам не аддам-о. Гітара барда плача і спявае - I з душ спадае рабскае ярмо... Ліпень, 2003.

Да 70-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Не аднаго ёй залатога веку Я зычу на свабоднае зямлі. Нацыянальную бібліятэку Каб болей заняволіць не змаглі. Каб да яе ішлі, нібы да Волі, I прычашчаліся яе святла. Каб Кніга паланянкай больш ніколі Ані ў адным спецсхове не была...

ПАЭТ

А. С.

Азоранасць з такой праніжа сілай, Што стане незаўважнаю мяжа, Дзе, летучы, ламае вечна крылы Слабая чалавечая душа. I ён, атручаны, усё спяшае Нібы насустрач новаму рыўку. Даўно не Бог — нячысты спакушае. ... Ці ён штурхае д'ябла пад руку?

* * *

На Іслачы дождж, I пісьменніцкі дом Пад ім распластаўся квадратам панылым. Мы з Алай Сямёнавай ціха гаворку вядзём — Нібыта па пёрку нарошчваем крылы. Жанчыне прабіцца скрозь побыту друз Нялёгка... Успомніць:"Не хлебам адзіным..." I, звіўшы гняздо і расклаўшы абрус, За хлеб не прынізіць ні мужа, ні сына. Рэактарам ядзерным цвеліцца Час. Слабыя прад ім чалавечыя сілы. Ды зноўку мужчыны прыходзяць да нас, Як быццам па пёрку нарошчваюць крылы...

Станіславу Шушкевічу

першаму кіраўніку незалежнай Беларусі,

ў дзень 70-годдзя

Станіслаў Станіслававіч, Ваша асоба I праз столькі гадоў напамінам смыліць Тым, хто марыць пра СССР тупалоба, Хто хацеў бы закрэсліць навек Віскулі. Станіслаў Станіслававіч, Ваша сумленне Не дае супакою ні ўдзень, ні ўначы Тым, хто хоча паставіць нас на калені I заказнічак сталінскі тут зберагчы. Станіслаў Станіслававіч, Вашае слова Не дае баязліўцам забыцца ані, Што жыве, не зацуглена невукам мова, Што Пагоня імчыць на гарачым кані. Станіслаў Станіслававіч, у пацярусе Духу, У подлай знямозе быцця Выстайце - дзеля святой Беларусі, Выстайце дзеля святла і жыцця! 15.12. 2004 г.

АДТУЛЬ, З ВЕЧНАСЦІ...

ПЕРШАЯ ЭМІГРАЦЫЯ

(Выгнанне полацкіх князёў у Візантыю,

год 1129)

Над Дзвіной — як чорны покрыў ранне. Гора смокча сэрцы, як змяя. З Полацка з'язджае на выгнанне Ўся вялікакняская сям'я. Усьмавы пантофлік з прошвай сіняй На назе дзявочае прамок. Слухае манашка Ефрасіння Бацькі пасівелага папрок: „Ты бясплоднае абрала ложа, Брат твой ад самоты занямог. Без унукаў я. Хто нам паможа?" Коратка яна сказала:"Бог". Уздыхнуў. Ладдзю панесла плынню. З далечы усе — як мурашы. . З ветрам даняслося: "Ефрасіння! Прадыслава! Полацк беражы!" Не ўстаюць з каленяў, плачуць людзі... Шмыгнуў некуды з даносам віж... Юная ігумення, хто будзе Несці за цябе і гэты крыж? Не, твая рашучасць не растане, Мужнасць не патопіцца ў слязах... Візантыя! Клетка залатая Вольным птушкам — полацкім князям! I гады, і жыцці, як атаву, Косяць Часу вострыя нажы, А яна ўсё чуе: „Прадыслава! Ефрасіння! Полацк зберажы!"

БАЛАДА ПРА ДУБРОЎКУ

19.05.97г. Вечарына Галіны Дзягілевай

Здалёку крывіцкае племя Ішло і шукала зямлі. Спалохаўшы пудкіх аленяў, Тут коні стамлёна ляглі. Рашылі, ўсё - досыць вандроўкі, Устане тут Менск на вякі. „Не трэба, — сказала Дуброўка,— Крывёй тут сцякуць берагі. Я слаўлю жанчыну - багіню, Я ёй бранзалет аддала, Як з далечы грознай і сіняй Упала ля Менкі страла. О, як шалясціць яе крылле! Калчан, як цымбалы, пяе! Марэна - Мара мне адкрыла, Што тут — уладанні яе!" Гудзела ад кпінаў паляна, I смех адбіваўся ад струн: „Усё, што належыць, зарана Жрацам адкрывае Пярун! Мацней ён за смерці ўладарку, Ахвяры яму аддамо. Замоўкні, вяшчуння-вядзьмарка, Што будзе — то прыдзе само!" I вось заспявалі сякеры, I вежы ўвысь папаўзлі. Гараць на ахвярніку веры Таўстыя сухія камлі. Нямала часінаў мінула, Прышла тая злая пара: На горад абрынула сечу Уладальніца смерці — Мара. Усё, што нажытае, гіне, I снег парудзеў ад крыві. I толькі Дуброўцы багіня Ускрыкнула зверху:"Жыві! Сядзі вартаўніцай на Менцы, Аплач гэты горад як след! Не слухалі слабшых ды меншых, А ты аддала бранзалет!"

ПТУШКА СВАБОДЫ

Я абрус памінальны паслала на светлым тым полі, Дзе жаўнеры Касцюшкі палеглі на вечны спачын. Шапатнула трава, і вятрыска пацвердзіў "За волю!" I прарос скрозь тканіну спакойны і мудры палын. Засцяліла я стольнікам слуцкую тую дарогу, Дзе у сэрцаў пялёсткі ўгрызаліся кулі - чмялі. "За свабоду!" - пранесліся словы паўстанцаў над логам, I пакутніцкім цернам скрозь цяжкі абрус прараслі. Я пайшла ў Курапаты, дзе шэрымі клубамі болю Вочы выеў туман у бярозы пахіла - крывой. Там на крохкай бяросце нязгасныя словы "За волю!" Набрынялі гарачай – яшчэ ўсё гарачай - крывёй. Я хацела ручнік завязаць на крыжы ацалелым, Ды расстрэльныя чэргі, яго, як ланцуг, абвілі. "За свабоду !"- і вырваўся голубам белым, Каб не згніць за нішто ў зледзянелай зямлі. Над дамамі, заціхлымі ў сонных турботах, Над вірамі ў глыбокай таемнай вадзе, Над палямі, салёным залітымі потам, Кружыць птушка Свабоды – і крылаў яна не складзе...

* * *

Ціха паміналі родных на Дзяды. А Міхась Ткачоў паміраў тады. Лістапад, нібы з торбаю жабрак, Падбіраў лісты жоўтыя так-сяк. Заплыло ў бальніцы і застыла шкло. Нас з табою з ім побач не было...

ДАРОГА НА ГАРОДНЮ

Так толькі ў дзяцінстве снег іскрыцца, Дзе поле за сялом —як белы свет. Дзе незамерзлая бруіць крыніца I наўскасяк — адно заечы сл'ед... 11.2.96

КАЛЫСКА ГЕНІЯЎ

Паводле Карамзіна, род Пушкіных

(Пушкаў) паходзіць з Наваградчыны

З Навагародка гэты род - Род Пушкаў. Калыскі геніяў народ Тут гушкаў. I песняў залацісты мёд Ім клаў да хлеба. З Навагародка гэты род - Не з неба. I ўсё ж стагоддзямі Сусвет Слаў зорнай жменяй, Каб нараджаліся паэт — I геній. Паэта беражы, народ! У час суровы. Ён перад Богам за цябе Замовіць слова. Калі пад бураю твой лёс, Як колас, ляжа, Усё, што будзе і было, Ён — звяжа. ... Чароўных словаў азярод Лёг на падушку. З Навагародка гэты род - Род Пушкаў. 10.07.1999, у дзень усталявання помніка Пушкіну ў Менску

НАВАГРАДАК

Дождж зашаптаў таямніча. Я падыйшла да стала. Хто мяне, хто мяне кліча? Ноч. Я ў гатэлі адна. Вецер ліхтарык гайдае — Звонкае колца святла. ...Мама мая маладая, Ты тут таксама была. Помню твой ложак смяротны. Жах у паглядзе: „Жыць... ці?" Наша сустрэча кароткай Сталася ў гэтым жыцці. Пыхнула кветкай — і годзе. Помнік стачыла іржа. Як негатывы стагоддзяў, Цені на дахах ляжаць. ...Постаць Міндоўга паўстала. Рок напярэймы яму. Лёсу ўлюбёнкай не стала Гэта сталіца чаму? Сцялі дарогі чужыя, Быццам жыцця абцугі. Лёсам падрэзвала жылы. Плацім за іншых даўгі. Ім бы і зараз цвяліцца: „Можа, зусім не была?" Спіць у стагоддзях сталіца — Жоўтая кропля святла...

ВІЦЕБСК

Да мяне гэты горад суровым быў: Першы запіс у кніжцы працоўнай зрабіў, На прымадону не рыхтаваў — Гартаваў Для жыцця, дзе ад стомы гараць далоні, Дзе думка балючая б'ецца ў скроні, Дзе стосы кніг, а ў іх просты сакрэт, Як спасцігнуць гэты агромністы свет. Гэты горад прайшоў скрозь агонь і вякі. Мо таму ён упарты і нязломны такі. Ён зведаў на смак лебяду і кару I ўспрымае не па адзежыне — па нутру. Тут крывічоў — маіх продкаў — зямля. Мы з аднаго вырасталі камля. Ён мне Слова адкрыў сакрэты. Дзякуй, Віцебск, табе за гэта! 1995 год

СЯДЗІБА ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА Ў КУШЛЯНАХ

Падыйду да сядзібы, стану ў зацішку. Час высмольвае памяць, таўчэ камяні. Перад Кнігай Жыцця, адвакат Францішак, Творцы сціплы набытак абарані! Мо забаў маладых узяла я лішку I людзям запаветных не сказана слоў.... Захілі мяне, адвакаце Францішку, Ад зайздроснікаў злосных і махляроў. Ля твайго жытла адпачну я крышку I пайду ў турботныя тлумныя дні. Адвакат беларускае мовы Францішку, Беларусь нашу светлую абарані! 12.08.2004 г.

ЁН

Ён варты вечнага праклёну, Бо сіл чужацкіх здзейсніў сверб: Замбіравана - утрапёна Ён замяніў наш даўні герб. Ён варты вечнае пагарды, Бо, нашых ворагаў аплот, Ён пад расейскую кукарду Паставіць хоча ўвесь народ. Ён варты... Не, зусім не варты Ён нават вечнай цемнаты, Бо Вечнасць выкідае ўпарта, Каму былое - гук пусты, Хто лезе ў ярмо і сёння, Як атлусцелыя валы. А на Жыцця магутнай кроне Не застаецца сук гнілы. А застаецца Творца. Вешча Нітуе ён стагоддзяў ніць. I ажыве наш горды Вершнік, I меч ступелы зазвініць! 1996 г.

* * *

Звільгатнелы туман забівае дарогу, Я намацваю ўпарта, з адчаем яе. I, пражыўшы жыццё, апялюю да Бога, Што спакою і шчасця душы не дае? Я кахала. З пасадаў сыходзіла тлумных, У слязах забывала на ўласны зарок. I часамі была вучаніцай бяздумнай, Што рыхтуе зададзены некім урок. Мне б па'йсці па зямлі безыменнай жабрачкай, Басанож па замерзлай і чорнай жарстве, Ці стаяць ля дарогі адвечнаю Плачкай, Ці акафіст спяваць у вясковай царкве. Ды, нібы ланцугом, прыкавалі нябёсы Да радка, да старонак, забытых у тле, Каб вяртаць на зямлю абгарэлыя лёсы, Дыяманты шукаць у пякельным катле. Прэч, нячысцікі, прэч! Каб Пярун вас адужаў, I разнёс на шматкі, і прабіў туманы! Сэрцаў шмат, што Радзіме заўсёды паслужаць, Ёсць і дочкі у Маці маёй, і сыны!

ЗАМАК У МІРЫ

Распрамляе сагнутыя плечы, Набіраючы сілы ў зары. Вежы струнка паўсталі, як свечы, Атуляючы замак ў Міры. Іх запальвае сонейка ўранку - Не задзьмулі б ліхія вятры! Сем стагодцзяў віецца Міранка, Аздабляючы замак ў Міры. Завяшчалі нам спадчыну продкі: Госць замежны, прыдзі і замры! Затрапеча душа, быццам плотка, Адкрываючы замак ў Міры. Час страшэнныя раны залечыць. Ён зямлі маёй прыме дары, Як надзею народа, у Вечнасць Адпраўляючы замак ў Міры!

1

Задарожжа - вёска ў Бешанковіцкім раёне.

(обратно)

2

"Маслам святога Квірынуса " ў XII стагоддзі называлі нафту.

(обратно)

3

Заброддзе – прадмесце Міра, дзе жыла сям'я Я. Запрудніка.

(обратно)

4

Хронапунктура - асаблівы прыём ў суджок акупунктуры, заснаваны на касмічным цыкле стыхій.

(обратно)

5

Св. Памяці Ганна Ярахновіч – сястра эмігранцкага пісьменніка Лявона Савёнка, цётка незабыўнай Зоры Кіпель.

(обратно)

Оглавление

  • Вольга Іпатава ЗАДАРОЖЖА
  • РАСКІДАНЫ ЧАС
  •   БЕЛАРУСКАЯ МОВА
  •   КУПАЛА Ў ГАТЭЛІ „МАСКВА"
  •   КУРАПАТЫ
  •   ГІСТОРЫК СВЯТЛА
  •   * * *
  •   НАША ДРАМА
  •   ПЕРАМЕНЫ
  •   ВОГНІШЧА
  •   КАЛЕГУ - ІНТЭЛІГЕНТУ
  •   ТРОЙЦА
  •   НА ВОЗЕРЫ ДОЎГІМ
  •   ХАТА
  •   ВЕРБНІЦА
  •   ЧАРНОБЫЛЬ
  •   ВАЎКАЛАК
  •   ЗАДАРОЖЖА
  •   НЯМЕЦКАЯ МОВА
  • МЕЛОДЫЯ ТРАЎ
  •   ПЯЦІДЗЕСЯЦІГОДДЗЕ
  •   МАГДАЛІНА
  •   КАХАННЕ
  •   ЯНО ПАСЛЯ СМЯЯЛАСЯ З МЯНЕ...
  •   * * *
  •   КРАСАВІК
  •   ЗАВІРУХА
  •   АЗЁРНЫХ КАЧАК ЧАРАДА...
  •   ДЗЯДЫ
  •   РАЗВІТАЛЬНАЕ
  •   * * *
  •   СУСТРЭЧА
  •   * * *
  •   * * *
  •   З НАПЯТАЙ БОСКАЙ ЦЕЦІВЬІ...
  •   САКАВІЦКІЯ РЭЗКІЯ ЦЕНІ
  •   КАЛОДЗЕЖ
  •   * * *
  •   У ЛЕСЕ
  •   * * *
  •   ХУТАР
  •   * * *
  •   СМЕРЦЬ
  • ЦЫКЛ «ЭМІГРАНТЫ» 1993-1997
  •   МІР
  •   Тры вершы Барысу Кіту
  •   Удзельнікам Першага сусветнага з'езду беларусаў
  •   Лявону Мурогу
  •   Васілю Мельяновічу
  •   ХУСЦІНКА
  •   НА БЕЛАРУСКІХ МОГІЛКАХ У АМЕРЫЦЫ
  •   ПРАЛЛЯ
  •   Марысі Юрцэвіч-Навумчык у Саўт-Рывэры
  • ПРЫСВЯЧЭННІ
  •   ТАЛЕНТ
  •   Васілю Быкаву
  •   З НАГОДЫ ЮБІЛЕЮ МУЗЕЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
  •   СЫНУ
  •   ВІНДСЕРФІНГ
  •   СЯБРОЎКА
  •   Леаніду Шчамялёву
  •   Рымашэўскаму Сяргею
  •   Да карціны Фёдара Ястраба
  •   ХРОНАПУНКТУРА [4]
  •   Памяці Паўла Мамедава-Мілашэўскага
  •   АДЗІНОКІ РЫЦАР
  •   Ганне Ярахновіч [5]
  •   ЭДУАРД АКУЛЮ НА ПОЛІ ЛЯ МАЛОГА ОЛЬЖАВА, ШТО Ў ЛІДСКІМ РАЁНЕ
  •   Да 70-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  •   ПАЭТ
  •   * * *
  •   Станіславу Шушкевічу
  • АДТУЛЬ, З ВЕЧНАСЦІ...
  •   ПЕРШАЯ ЭМІГРАЦЫЯ
  •   БАЛАДА ПРА ДУБРОЎКУ
  •   ПТУШКА СВАБОДЫ
  •   * * *
  •   ДАРОГА НА ГАРОДНЮ
  •   КАЛЫСКА ГЕНІЯЎ
  •   НАВАГРАДАК
  •   ВІЦЕБСК
  •   СЯДЗІБА ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА Ў КУШЛЯНАХ
  •   ЁН
  •   * * *
  •   ЗАМАК У МІРЫ Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Задарожжа», Ольга Михайловна Ипатьева

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства