«Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]»

1297

Описание

У новай кнізе Рыгора Барадуліна вершы пра родную зямлю, пра тыя праблемы. што хвалююць сучасніка, а таксама нізкі вершаў пра Балгарыю і Чэхію. «Загоншчыкі славы» — у гэтым раздзеле вясёлыя вершы і гумарыстычная паэма.



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.] (fb2) - Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.] 351K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Рыгор Иванович Бородулин

Рыгор Барадулін АМПЛІТУДА СМЕЛАСЦІ

І лірыка, і гумар

Падрыхтаванае на падставе: Рыгор Барадулін, Амплітуда смеласці: I лірыка, і гумар — Мінск: Мастацкая літаратура, 1983. — 222 с.

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010 

КАРЭННЕ АБЛАЧЫН

Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя,

Пакуль дымяцца коміны — нагрэйцеся ў бацькоў.

Калі адчай вякоў гайнёй ваўкоў завые,

Не трэба анікому ён, сум ля сляпых слупкоў.

* * *

Якія будуць сніцца сны Нашчадкам нашым: Ці дзень вясны, Ці цень сасны, Ці шум лясны, Ці нашум? Ці неба зорнае прыкмет Для іх значэе — I казак свет, I след камет Не будзе мець значэння? Ці хопіць памяці званоў Званіць у заўтра, Прачнецца зноў Трывога сноў, I мы, як дыназаўры?

* * *

Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя, Пакуль дымяцца коміны — нагрэйцеся ў бацькоў. Калі адчай вякоў гайнёй ваўкоў завые, Не трэба анікому ён, сум ля сляпых слупкоў. Пішыце ім часцей, спакоем ахінайце, Як ахіналі некалі яны ўсе вашы сны. Без бацькавых надзей, без ціхай ласкі маці, Куды б ані заехалі, вы будзеце адны. Вы маладыя ўсе, пакуль бацькі старыя Жывуць няўмольным клопатам, каб вам лягчэй было. А на глухой страсе, якую вецер крые, Бацян забытым клёкатам нясе ў гняздо цяпло. Бацькі глядзяць на свет шпакоўнямі пустымі, Адкуль у вырай вымкнулі вясёлыя шпачкі. А крылаў лёткі след трывогай жалю стыне, I выбягаюць дымкія сцяжынкі нацянькі, Спяшайцеся паспець душою разгавецца, Пакуль, спагады просячы, на выстылым галлі Трымціць лісток ледзь-ледзь бяссонніцай на вейцы, Пакуль завеі ў роспачы шляхоў не замялі.

Дамоў

— Дамоў! — гукае маці Дачушку. Дзе яна? Спакой туманнай масці Пасецца ля акна. — Дамоў! — Не хоча неслух Ісці ў начны палон, Дзе ціша ў мяккіх крэслах Забыты бачыць сон. — Дамоў! — Свае чароды Вясной вяртае край. Матулін голас родны, Гукні мяне, парай. — Дамоў! — Спрабуе скруха Гукаць мае гады Туды, Дзе будзе глуха І ў дождж, і ў халады...

* * *

3-за парога роднай хаты — 3 запарожжа Пачалося падарожжа У запарошша, Дзе пароша запрашала У заварожжа, Дзе на шчасце варажыла Раздарожжа...

* * *

Мне дома цяжка заснуць, Пакуль ува мне засынаюць Неба, ад жаўранкаў ажаўранелае, Што для мяне іх раней разбудзіла; Нечапаныя вішні ў цвеце, Якім нецярпіцца зірнуць у студню; Дзьмухаўцы-жаўтароцікі, Ад вугольчыкаў пчолаў пякучыя; Рэчка, дзе плёхае пранікам плотка, Мыючы дзецям сваім кашулі; Луг, дзе трава раскашуецца, Як маладая чупрына мая даўно; Мятлік гарачы, які раскрывае крылы, Правяраючы недаверліва, ці ягоныя; Луговіна, што ператрасае пярыны з зімы, Аж завейна ад цёплага пер'я кнігавак; I, вядома ж, абавязковы бусел — Ён па традыцыі даўняй Мусіць мой сон пераксціць, Як некалі гэта рабіла мама, А цяпер яе дома няма. Я чакаю, пакуль яны ўсе заснуць, А пасля іх прашу, заклінаю ласкай Сноў маіх не мінаць анідзе — 3 імі ўсюдых я дома буду...

* * *

Дрэвы за душой не носяць злосці. Мы на іх з сякераю, з пілой. А яны прытуляць на пагосце, Плачучы па нас жывой смалой. Мы іх папялілі, карчавалі, Ворыву пакінуўшы прастор, А яны за намі качавалі, Не ўшчувалі, тоячы дакор. Дол умураваўшы камянямі, Дошкамі трывала ўслаўшы дно, Мы да дрэў адносіны мянялі, Мы іх запрашалі пад вакно. Ды, перасяленцы, з недаверам Дрэвы чулі шум свайго галля, Як ні называлі Паркам, скверам Іхнія калоніі пасля. Хаты, што і з краю I з бярвення, Цвёрда высылаюць гарады На былыя месцы пасялення, Дзе шумелі дрэвамі, Туды. Слыху не стае густога спеву, Воку — 3 пальцаў плота гладыша. Як сабе, 3 гадамі верыць дрэву Неадзервянелая душа.

* * *

А над сном матулі асака...

Аляксей Пысін На вечны твой гарод За плот глухі, жалезны Паслы тваіх турбот Няпрошана залезлі: Асот і крапіва, Трыпутнік і макрыца, Сівая галава — Рамон святлом іскрыцца. I плача, змогшы тлен Загону ўсёўладаркі, Слязьмі сухімі кмен 3 забытай гаспадаркі. Саміх нябёс ганцы, У памяць гаспадыні Набожныя званцы Прынеслі смутак сіні. Дзядоўнік падысці Наважыўся з зароўя. Усё як у жыцці,— Пяшчотна і сурова. Сярпом і секачом, Матыкаю крывою Дзе з песняй, Дзе з плачом Ты білася з травою, Старалася штодня. А я чапаць баюся: Зялёная радня Яна ў адным хаўрусе. Стаў аблачынкай дым 3 жыццёвага надзела. Зайздросцячы жывым, Трава пазелянела. Узгорак у мальбе, У яго таксама сёння, Як некалі ў цябе, Зялёныя далоні...

Каўчэг

Жыла чаканнем летняга цяпла, Была для ўсіх Прыветлівым начлегам. 3 вайны, 3 патопу попелу ўсплыла Хаціна наша Ноевым каўчэгам. Каўчэг хістаўся часам ад вятроў. Азяблых нас ад голаду вадзіла. Да лесу, дзе шумела столькі дроў, Было далей, чым да якога дзіва. За печкай ціха грэлася цяля, Вялікадне Кудахтала ў падпечку. Агонь, што закліналі з вугаля, Надзею цепліў Хліпкую, як свечку. Жылі ў каўчэгу Дым і дамавік, Галодны кот I адпаведна мышы. Ступаў мароз — Лянотны ламавік — Па бруку так, Што чуў яго Усявышні. У шыбіне ані прахукаць тхло. I пара ледзянела на дзвярыне. Нячысцік выў — I ў коміне гуло. I пары Кожнай не было тварыне. Не голуб — Іх звяла блакада ўсіх — 3 аліўкавай галінкай, А варона Апавясціла, што патоп аціх. Ад крапівы Цвіло ў вачах зялёна...

Піліп

Прасілі талакою: — Піліпе, шавяліся, Сыграй ты нам такое, Каб грошы завяліся! Нібыта з ганарлівай Залёткай чубіў спрэчку, 3 суседкай гаварыў ён, А голас слаў за рэчку: — Цераз рэчку жэрдачка, На тым баку сэрдачка. Клічу-клічу, Не чуіць, Няхай з богам начуіць!.. Не спаў у футарале Смык у яго ніколі. Шляхцянкі-хутаранкі Не спалі ў наваколлі. I ў смаляной кабылкі Ён мог дабіцца згоды. Памылкі, Як абмылкі, Змывалі часу воды. Красунь у лес ад плётак Вёў смелы смык Піліпаў. 3 гнязда не раз Падлётак Ягонай долі выпаў. Нагамі чуў Еўропу, Піліп ішоў з палону Да маладога кропу, Да ўшацкага булёну. I зноў іграў вяселлі, Вірыў-юрыў ігрышчы. Як гусі, палі-селі Снягі гадоў на ржышча Жыццёвага загону, Дзе ўсмак пасмычыў гора А спрыт ляцеў з адхону, А стома лезла ўгору. Бо й скрыпка пасумуе Не доўга, для парадку, Дый пра сябе самую Загадвае загадку: — Авохці мне, Пяць на мне, Шосты строчыць. Што ж ён хочаць? А клопаты паслугай Яго не абміналі. Хадзіў па лузе з пугай I ў небе камінарыў. Ішлі паволі з поля Звяздоні ды Букеткі, Давалі скрусе волю Ссівелыя суседкі. На ўзлеску адшкадуе Ялінку маладую — I комін граў трубою, Вітаў зіму журбою. Чаму я пра Піліпа, Веселуна з пасёлка, Успомніў? Смутак-клыпа Ідзе здалёку золка. Завея загалосіць У незабытым краі, Здаецца, спеў узносіць — Піліп на скрыпцы грае...

Яблыні

Адны на лавачках ля муроў I днююць, і вечаруюць. А думкі днеюць там, Ля двароў, Сякуць ахрап'е, з поля кароў Чакаюць, На лехах шчыруюць. А думкі ў госці ідуць Да радні: Кумы частуюць, Клапоцяцца свацці. Балюча ўспамінам — Які ні крані. Старыя яблыні, Іх карані Не прыжываюцца на асфальце.

Рунь

Яны ў вайне навечна засталіся, Палі вайны засеяўшы сабой. Палеглі за пагоркі, За сталіцы. Спакой Рунее іхняю сяўбой. У мірнае зямлі на далані Балюча важыць Зерне цішыні.

Халодны прытулак

Тых, што жылі Пры бамбёжках і пры абстрэлах I пасля, Ад цішыні не аглухшы, Выжылі, Сынкі-пестункі ўладкоўваюць У дамы прыстарэлых, Дзе перад старымі крыўды Перадкуюць выжламі. Дзеткамі рай абяцаны На самай мяжы з апраметнай — Спачатку бацькоў У горад вязуць з куфэркамі, А пасля, Атрымаўшы на іх дадатковыя метры, Збываюць, як мэблю старую, Каб інтэр'ер не кавэркала. У дамах прыстарэлых Сцены з бёрнаў абразы, Столь з аглухлай тугі, 3 адчаю маснічыны. Туды, як з блакады чэргі, Далятаюць спагады фразы. Там выбухам глушыць спакой — Пасынак ласкі знішчанай.

* * *

Ці перспектыўнае сяло, Дзе густа жыта каласіла, Дзе нема гора галасіла, Вяселле песнямі гуло? Ці перспектыўнае сіло, Што словам матчыным нашчадка У палон адданасці няшчадна Невынішчальнасцю ўзяло? Ці перспектыўнае святло, Што над калыскай заяснела, Каб гадавала мару смела Надзеі ранішняй жытло? Ці перспектыўнае чало, Што, зняўшы шапку-аблавушку, Падпільнаваўшы думкі птушку, Хмурнець ласкава пачало? На ўсё, Што будзе, Што было, Адкажа час без нашай спешкі, Пакуль блуканняў нашых сцежкі Знявагаю не замяло.

* * *

Хат болей, чым людзей. Цямнее вечарамі, I ціхі ўецца ўранні Дым з комінаў радзей. Галлём жыцця да дна Пазагаціўшы гаці, Дасюль у кожнай хаце Яшчэ жыве вайна. Жывыя вочы хат Глядзяць праз пальцы дошчак, Як скача босы дожджык Па лехах наўздагад. I хаты ў бабылі Пайшлі б, Ды моцна гэтак Двароў, Хлявоў, Паветак Трымаюць хатулі. А галасы надзей У даўнім перапудзе Гукаюць: — Дзе вы, людзі?! Хат болей, чым людзей.

Былая вёска Аралля

Уціснулі спіны ў зямлю Падмуркаў жалобныя крушні. Тут страшна шаптацца быллю, Здзічэламу сіверу скрушна. Баяцца расці камяні — Свой нораў зыначылі звыклы. Тут толькі ўспамін схамяні, Ускінуцца полымя іклы. Ішоў Бай па сцяне У чырвоным жупане. Баіць ці не? А можа, цемра агонь заглыне? Баіць. Няўжо не стоміцца куляў заедзь? Баіць. Чым апошнія хвілі бавіць, Покуль сынок засне? Агонь на сцяне. Не-     ба, Дзе ты? У дыме — адно прасветы. Табе дзірванець, Аралля. Дзе сейбіты, Дзе аратаі? I з песні твайго жураўля Вясна ні адна не вяртае. А на араллі жураўлі У песні хадзілі. 3-пад Кубліч Вяселлі і ксціны гулі, Стаеннікі дзятлінку скублі. Тут час Памыляецца ў днях, Тут жах Сам сябе карануе. Па прысаку, па камянях Адчай свой загон барануе.

* * *

Івану Роўбу

— Мама, я паслухаю шпакоў, - Сын маленькі просіцца з падвала, Дзе націнне ў жудасці падвяла, Дзе ўцямнелы дзень шукае схоў. Край лясны дажыў да саракоў, I рака была разліцца рада, Ды паслала выраю блакада 3 горламі жалезнымі шпакоў. Ані ціхне іх свінцовы спеў — Злосцю захлынаецца па лесе. Рухнула страхою паднябессе. Луг травой акрыцца не паспеў. Кулямёты б'юць з усіх бакоў, Гільзы непрастылыя дымяцца, А малеча ціснецца да маці: — Выпусці, Паслухаю шпакоў.

Балада жаху

Жвірам аслепіць адчаю вока Просьба малых да ката: — Не засыпай зямлёю глыбока, А то нас не знойдзе тата...

Размова па-партызанску

У лесу, азяблага партызана, Пытаю: — Колькі ў цябе ствалоў, 3 якіх ты можаш ударыць рана Зялёным залпам?.. Апошніх слоў Лес не даслухаў: — 3 усіх ствалоў Удару заўтра ж. Зіму далоў!

Ветраў сон

Паклаўшы мех пусты пад галаву, Сніць вецер Стог, завеяны снягамі. У сена маладзік Залез з рагамі, Яму крычыць хмурынка: — Я плыву!.. Перазалее вецер да касцей, Пацягнецца пад ранне, Пустадомак,— Сняжок з галін Пасыплецца гусцей, Па сухадолах — Выстылых стадолах. I доўга вытрасае цішыня Начной трывогі крошкі 3 кішаня...

* * *

Уладзміру Кавалёнку

Мы толькі ходзім па зямлі; А думкі нашыя ў нябёсах. I Млечны Шлях, Як вечны посах, Відзён з туманнай араллі, Каб не забыўся напамін, Што зоры — Нашых мар радзіма. I зорамі вачэй глядзім мы На зорны пыл былых сцяжын. Па зорах вызначаем лёс, Па зорах на зямлі варожым. I трызнім даўнім падарожжам, Якім нізрынуты з нябёс. Перабіраюць нашы дні Для памяці Ружанец зораў, I незямнога смутку жораў Нас кліча ў вырай вышыні.

3 вайны Вечны абразок

Пі горкую смела — Вайна адгрымела. Ный, скруха тупая, На раны хапае Чыгуначнага палатна. Прыгруквалі колы: — Да д-дна! I чулі магнаты: — Дукаты—дукаты!.. I чулі салдаты: — Дахаты — дахаты!.. Круціліся колы, Быў кожны вясёлы. Вайна адсмылела Чарговая, А новая Порах прыхоўвае...

* * *

Вышэла неба мараю Купалы, Да зорак Думку слала ўпершыню. I навальніц гняўлівыя цымбалы Будзілі перунамі цішыню. I Коласавым клопатам раднела Зямля, Сыноў вяртаючы дамоў. Ралля надзеі ранішняй Рунела, Ад бліскавіц чакаючы замоў. Там далягляд, Дзе да зямлі прыпала На момант неба, Блізкае здаля. 3 арламі неба мройнае — Купала, 3 ратаем Колас — Крэўная зямля. Зямля гаворыць з небам Курганамі, Калыша неба зорку-немаўля. Радзіма ў слова ёсць, Пакуль вы з намі, Купалы неба, Коласа зямля!

Лясная паштоўка Генадзю Бураўкіну з першага снегу

Дабраў лістапад барышы, I снежань над ім нахіліўся. Ахапісты снег на галінах, Як першы цяжар на душы. Бялеюць завеі сляды, Глушэюць далёкія крокі. Надзённай трывогі сарокі Вяшчуюць — ідуць халады. А з полацкіх стольных бароў Да полымнастволых ушацкіх Вятры пачынаюць спяшацца, Як некалі мы з вечароў. Не ўгрэецца на сівярах Твой шлях перазяблы да школы. I позірк матулі вясёлы Дагэтуль прыхмарвае страх: А дзе ён, а як там сынок? Надоўга дарогі забралі. За горамі, ці за барамі, Ці ў казцы смяецца званок? Салодкае слова дамоў Паволі ў гаркоце растане, I ўрэшце настане расстанне, Нібы цягнікоў ля Грамоў. У станцыі ціхай адкуль Імя навальнічнае гэта? Тут наша нядаўняе лета Развязвала смеху хатуль. Ды сум ускуліла зіма, Відаць, ненадоўга на плечы. I рады мы кожнай сустрэчы, Пакуль той апошняй Няма...

* * *

Любуецца восень Хусцінкай рудою. Суседка ссівелая, Як заінелая градка, Мадоннай Трымае перад сабою Качанятка. Нібы немаўлятка. I мне, спавітая Хрупаткою смугою, Падміргвае хітра Загадка: «Сорак насавоў, А ўсе без рукавоў?» Не з пустымі рукамі Вуліцу пераходзіць Сарочыха. Ласка мяне сустракае, Смутак дамоў варочае?

Міколу Гусоўскаму

Класічны крой лацінскай апранахі Хацеў стрымаць славянскі ўзмах рукі. Начэлі догмаў сонныя манахі, I каркалі анафемы крукі. I слухаў Рым нячутай пушчы пахі, Туровы гром, алені бег ракі. Ляцелі ў вырай з Белай Русі птахі, I ў вырай вечнасці — твае радкі. Ты з год юначых меў талан на ловы, Сіло латыні самі рвалі словы, Ішлі ў Еўропу з годнасцю здалёк. Каб дум раскутасць лёс не ўрок суровы, Кужэльную кашулю роднай мовы Ад забыцця замовіў васілёк.

Апошняя завея

Дастаўся дубу птах, Пакуль вярба гавее. Ва ўтульных Дубултах Стараецца завея. Як здзіў, Застыў заліў У белых выдмах-дзюнах. Ваду недасаліў Нептун у марах юных. Балтыйскае цяпер Завуць салодкім морам. Салёнаму цярпець Такі эпітэт — сорам. Вясне душа баліць. Мароз штодня лявее. Усё хоча абяліць Апошняя завея. Абклалі ўвесь абшар Сумёты хутарамі. Чарнее камінар, Як грак, Што ўзяўся рана. Прыбою-махляру Цяплей ад успаміну. Завея маляру Дабельвае штаніну.

* * *

Паштовая скрынка На прыстарэлай бярозе. Калісьці лясістая Зглухлая вёска Лясіны. Хаціна пры самай дарозе. Бяроза пры самым парозе. Асенняга смутку скрыпка Наўколле абгаласіла. Чакаюць пяшчотна Лістоў ад сыноў і дочак, Вайну ўспамінаюць Старыя, што тут засталіся. На сэрцы ранні лядочак — Скупы ад дзяцей радочак. I ў скрынку ляцяць паштоўкі Спагаднага жаўталісця...

3 вышыні самалёта

Унізе агні. Чалавек такі,— Якое б чорнае гора ні зеўрыла, Нашчадзіць насенне агню праз вякі. Жыццё ўсё — змаганне з цемраю.

Старая Рыга

Veca Riga — Старая Рыга, Вечная — ўдакладніць хачу. Не здзівіўся б Туроваму рыку, Вулачку б саступіў рагачу. Змоўкла Вежа парахавая — Палюбоўніца бога вайны. Папрасі — I перахавае Ад зімы Да вясны перуны. 3 навальніцамі Процьму мелі Тых размоў, Дзе не ўчуеш слоў, Зыркапёрыя дахі прыцьмелі, Як абнылыя крылы арлоў. Каб на Шлях перакінуцца Млечны, Тут жа 3 даху на дах ступаў, Уцякаў ад паліцыі Плекшан — Той, Што Янам Райнісам стаў. Тут эпохам усім Прасторна, Вольніца — Ні кійка, Ні кіўка. I вітаецца Вулка Гісторыі 3 вулкамі Каваля, Мясніка. Вулачкі, Вы сваё адвазілі — Конь Вялікі I Конь Малы. Сталі вуліцай Вальнай Знясіленыя Крапасныя былыя валы. Кожны вал Быў, як вол цярплівы, Шмат цягнуў на сваім гарбе. Штормы войнаў, Спакою адлівы Захлыналіся ў барацьбе. Veca Riga — Успамінаў веча, Незабыўнасці гамана. Тут сумуе па-чалавечы Аўдавелая даўніна.

Званы кавуноў

Аэрафлоцкія архангелы Садзяцца на далоні сноў. Таполі — змоўклымі арганамі На фоне мудрых курганоў. Херсоншчына, Ты — ўся мелодыя, Дзе ўрэшце хваля кавылю Ля хвалі морскае халодае, Працяўшы гукамі зямлю. А дажджавалка дрогкакрылая — Палёў жаданая сляза — Дрыжыць, Вясёлкаю акрылася, Нібы на ўзлёце страказа. Херсоншчына, Ты карабеламі I вінадарамі здаўна Слывеш адна. Ад солі белая У стэпу потная спіна. Плугі Загон радкамі роўнымі Задумаю ўзнялі скразной. I чайкі Белымі варонамі Ідуць услед за баразной. Херсоншчына, Тваёй бы восені Хапіла б шар здзівіць зямны. Так хмелем слоў Ты ў сэрцы возьмешся — Застогнуць кавуноў званы!

Пра народнасць

Гавораць многа пра народнасць, Даказваюць слязой і крыкам. Ступіўшы вечных пёр нарогі, Узагрудкі бяруцца крытыкі. Якую выбіраць тэматыку, Якую трэба выдаць якасць? Пісаць пра воблачкі калматыя Альбо пра лепшую даярку? Ці выхапіць зноў зорку з космасу На гэта адкажу я шчыра. Дамоў прыеду — мама Коласа Папросіць прачытаць яшчэ раз. Чытаю пра зямлю ёй родную, Пра смешнага святога Яна. У хаце і на сэрцы робіцца Святлей ад коласаўскіх ямбаў!

Васіль Быкаў у Віцебску

Для згадак захавалася хароміна Мастацкага вучылішча славутага, Куды з Бычкоў Заглядвала скаромніна Для Васіля Вялікаднем, галутаю. У будучага мастака народнага Вучыўся маляваць Народны будучы. Адсюль пайшоў Дарогаю няроўнаю, Ні званняў, ні чыноў не патрабуючы. Адсюль пайшоў ён На вайну Вялікую Ахвярамі багатую Айчынную. Перадавая Самых смелых клікала I акрывала чорнай аблачынаю. Смаленскі рынак 3 плошчаю Чырвонаю Не ўратаваў Тае хаціны ціхае, Што ў восень углядалася півонямі, Дзе пад страхой Ластаўчаняты ціўкалі. Гатова прысягнуць вякамі Ратуша, Што ацалеў Яе гадзіннік велічны, Каб, стрэлак недаверлівасць Пакратаўшы, Сустрэча адбылася, Вечнасць цвелячы.

* * *

Праз далячынь гадоў Грукаюць смутку ўсцешна Гулкія пяткі сцежкі Той, Што бяжыць дамоў...

* * *

Ёсць самазабыццё начы, Асвечанае згодай цела. Як потым сэрца б ні хацела, Яму нікуды не ўцячы 3 няволі радаснай тае, Дзе толькі вочы, Толькі рукі, Дзе, Покуль ціша растае, Сябе саромеюцца гукі. Хоць за сабою сам сачы Люцей, чым наглядач астрожны, У цемру светлую начы Спяшацца будзе Дзень твой кожны...

* * *

Лівень лету надламаў плячо I надлом зялёным болем ные Лета — Палахлівае дзяўчо — Прымярае пацеркі шкляныя, У якіх адбіўся першы страх Слодыч забароненай пакуты, Смех, Што не ўтрымаўся на губах, Куфар, Таямніцаю абкуты. Трэба неспакою Ключ знайсці, Куфар адчыніць — I чарадзеі Зробяць, як у казцы, У жыцці Так, Што чуб у ліўня парадзее...

Развітанне з Уладзівастокам

Бочка плыве па ром. Хваля легенды пялегвае. Яхта гусіным пяром Піша марскую элегію...

Разбураны санет

Святлане Шангінавай

Знямелае здзіўленне глыбіні Ад нецярпення робіцца каралам, Каб, выцягнутае нахабным тралам, Уздрыгнуць ад пагляду вышыні. Цярпенне вечнасці апошнім валам Узважвала на важкай далані, Каб быў карал, як водбліск цеплыні, Сцяблом святла, а не націннем вялым. Карал — раптоўны выбух чысціні, Чые акамянелі карані. I акіян, на міг забыты шалам, Як успамінам, бавіцца каралам, Каб усплывалі з дна былыя дні. Прадонне ў неба цягнецца харалам I моліць цішыню: — Абарані!..

* * *

Інваліды — асколкі вайны У кары галаўнога мозга Планеты. Не суцішыўся боль разрыўны, Ныюць на непагадзь Асколкі дагэтуль. А прымедаліцца край лясны, Каб зноў Маладою была перамога, Асколкамі, Што лятуць з вайны, Пра сябе напомніць Трывога...

* * *

Успомніш пра асцярогу, Што верыць прыкметам вучыла, Калі пераходзяць дарогу 3 пустымі вачыма...

Яго высокасць

Яго Высокасць Тэлеграфны слуп, Адзервянелы ў аднастайным гудзе. Ён з вышынёй узяў нябесны шлюб, 3 лясной гушчарні выбіўся на людзі У доўгіх аксельбантах правадоў, Ад чашачак заслуг увесь зіхоткі. Там, на прагалах, Лезуць аднагодкі Да сонца, Не шкадуючы сукоў. 3 яго знялі Карэлую кару. Дазволілі стаяць насупраць лесу. Гніе ў зямлі, Ды цягнецца ўгару, Як непасрэдны праваднік прагрэсу. Крутая служба У кадравіка: Гудзе ў мароз, Скіпаецца ў спякоту. I ўспамінае, як, здаравяка, Яго на руме ўскочвалі з пакоту. Ад год маіх малых Яму хвала! Слуп тэлеграфны У гарод калісьці Прыйшоў — і нашу хату да святла Ён прычасціў, Каб прыцемкі звяліся. Яго браты Наш паднавілі зруб. Ані забыць мне радасць маладую. Яго Высокасць Тэлеграфны слуп, Высокіх слоў яму не пашкадую!

Блакітная легенда

Максіму Багдановічу

Сплывала хмара беспрытульных сноў, Нябёсы днелі ад слядоў пагоні, Што павярнула ў мройлівым сутонні Знявераных нашчадкаў да высноў. Чакала праца ўпартасці сыноў. I песня, ўчуўшы зерне на далоні, Выходзіла ратайкаю на гоні, I верыла ў жніво надзея зноў. Сум — радцу дум ахвярнага Максіма Удзячнасцю знядзеліла Радзіма, Каб вешчыя радкі раслі ў вякі. На аржаных старонках роднай нівы Цяплеюць слоў азяблых васількі — Блакітнае легенды сказ праўдзівы.

Зямля

Яна — пылінка космасу і хата, Пагроза бамбавоза, гул чмяля. Бярэ і сына любага, і ката Адна ўсёдаравальная зямля.

* * *

У полі бярэцца вясновы дзень. Дарога, быццам далонь ад авацый, Гарыць — I хоча ў зялёны цень 3 вачэй уцячы, Схавацца...

* * *

Мы ўсіх мужчын раўнавалі Да нашых матуль аўдавелых, Пасталелыя ранавата, Былі мы ў злосці ў даверы. 3 вайны мы махру курылі, Бацькоў сваіх пераймалі. Мы толькі ўласныя крыўды Да сэрца блізка прымалі. Баяліся — мамы ласку, Што нам належыць, Падзеляць. Вось вырасцем — і палацы Паставім з такой падзеі. I мам забяром з сабою — 3 упартасцю прысягалі. Апошніх надзей забойцы, Мы вольныя ў свет сягалі. Маленькія эгаісты, Што ведалі мы пра самоту? Завейна Адной галінцы Застацца гібець зімою...

* * *

Клопат прыспешваў: Тумкай, Каб не гавець пасля! Горад цягнуўся думкай, Вёска жыла з мазаля. Золушкаю прагрэсу Доўга была зямля. Вёска — 3 гароду, з лесу, Горад, Ён жыў з рубля. Ды не магла знявагі Доўга трываць зямля. Клала на шалі ўвагі Цвёрды курс мазаля. Ведала, гордая ў крыўдзе,— Ніхто ад зямлі не ўцячэ, Людства, нарэшце, прыйдзе Ёй пакланіцца яшчэ. Шаля з ціхаю вераю Шалю з пыхаю Перасвервае...

* * *

Загадай, у сасны якой Паляцела зялёная вейка. Гэты зачараваны спакой Чараўніцай альбо чарадзейкай? Любіць вечнасць На нейкі міг Запыніцца над возерам слыхам. I збаяцца сябе саміх Хвалі патурбаваць ускалыхам. 3 вершаліны да караня Зарыпіць Дрэва вечнага руху. Перадасць цішыні цішыня Ашчаджальніцу радасці — Скруху. I ўсплывуць адгалоскі віны У душы пад сасной-векавухай. Затанулых цэркваў званы Чуе вечнасць. I ты паслухай...

Дровы

Сукаватыя, шчоглыя У градах, у кастрах Пацеюць смалою, Як мёд у скрылях. Летаюць, Петраюць на сівярах, Каб ласы агонь Зімавеям на страх Смактаў смаляныя Соты з калоды, Па-мядзведжаму жмурачыся Ад асалоды.

* * *

Паабымшэў валун, Абыржавеў калун. На печы кот-вуркун, За печкаю — цвыркун. Для ўсіх вякоў адны — Няхітрыя даніны. Нам дадзены яны Маркоціць успаміны...

Да партрэта Уладзіміра Караткевіча

Дзіця з вачыма празарліўца, 3 душой, пакрыўджанай на свет, Зірне — і будзе фраза ліцца, Нібыта клёкат праз арліцу, Як несупыннасць праз Тыбет. Адчай з прарочымі вачыма, Дзе ўзорацца шляхоў шлякі, Дзе з небам раіцца Радзіма, Дзе немагчымае магчыма, Дзе дзівакуюць дзівакі. Ахвярца верны неспакою Над плынню крэўнае ракі. I мова матчынай рукою Яго сумленне трапяткое Багаславіла на вякі.

Трыпціх

Трохкутнік      выраю          высока. Трыпутнік ласкаю прыціх. Трывога зерыцца трохвока. Век чалавечы, Як трыпціх. Світанне,      дзень          і змрок вячэрні — Іх, трох, Навечна час упрог. Трыпціх пасеянага зерня. Трыпціх — дол,      аралля,          нарог. Трыпціх крыжа, Трыпціх жагнанняў, Трыпціх расстайных Трох дарог. Трыпціх апошніх Трох жаданняў. Трыпціх — калыска,      кут,          парог...

Камень Фелікса Тапчэўскага

I. В. Законнікаву

I слова, крэўнасцю пачэснае, Іскрынкай радасці былой, Як камень Фелікса Тапчэўскага, 3 зямлі Узыдзе над зямлёй. Часаны любасцю і вераю Валун — Пястун ледавіка — Не лёг над прахам Глыбай шэраю, А ўстаў — нямы працяг радка Шаноўнейшага Хвэлькі з Рукшаніц, Паўстаў, каб далягляд шырэў. Зноў камень, 3-пад дзярноўя зрушаны, Вяльможнай яснасцю ўшарэў. Бо шэры краявід імжычкаю, Зязюлька шэрая з імжы, I світка шэрая мужыцкая, I жаўранятка на мяжы Прасіліся ў радок ля Вухвішча I ў Глыбачцы каля карчмы. I быў мужык, Нібыта луг яшчэ, Што ўглух пад кажухом зімы. Дзівіліся ўсе з пана Фелікса, Што па-тутэйшаму казаў, Што лёс свой Не з шляхоцкай веліччу, А з беднай простасцю звязаў. ...Грудкі магільніка спрадвечныя, Нібы радкі чарнавіка Жыцця. Гараць хваінкі свечкамі I грэюць памяць земляка...

Вяртанне Максіма

Якраз гулянку справіў пан Падвей, Дадому дачакаўшыся Максіма. Не суравей, сцюдзёны суравей, Зірні на свет ягонымі вачыма. Праз дзевяноста год, Бы ў забыцці, Ідзе паэт па змененаму Менску. Між камяніцаў хочацца знайсці Драўляны дом, Як той дубок на ўзлеску. Яму паабяцаў Сяргей Вакар, Які змушае камень засмяяцца, Што дом свой Знойдзе блізка гаспадар, Ды некуды надоўга знік дарадца. Не рада Свіслач ледзяным плытам. Нахмурыўся брывамі голля шэрас. Падацца б на Захар'еўскую — Там Чакае маладая Зоська Верас... Так і стаяў, Пакуль яго ўначы Не ўбранзавела вопратка ад стыні. Снег не растаў і ўранні на плячы, Як і належыць снегу на вяршыні...

* * *

Быў амаль з іголачкі апрануты I лічыў карміцелькай іголку, Што з маёю мамаю стараннаю Разам прачыналася на золку. Бліскавіцай злоўленаю Блізкаю Пры святле газоўкі курадымнай, 3 ноччу дзень сшываючы, Паблісквала, Завіналася без перадыху. Дзеля жытняга кавалка ласага Мама шыла ўсё ўсяму пасёлку, Па крамніне ды па зрэб'і Пасвіла На суровай прывязі іголку. Са старога новае вымоджвала, Толькі долю ніцаваць не ўмела. Кужаль злыбяды ў слязе вымочвала, Перастрочвала жыццё набела. Караціла, Сточвала, Выстрэнчвала, Падганяла ўсё ды прымярала. Радасцю чаканаю не стрэчаная, Сум з тугой па-ўдоўю прымірала. 3 кончыка іголкі быў я ўскормлены, Як з канца кап'я, Часінай золкай. Адрастаў са спаленага кораня, Перакшчоны мамінай іголкай...

Мікола Дрозд

Абмінаючы смерці пагляды, Да Берліна ішоў наўпрост 3 партызанскіх лясоў, 3 блакады Кулямётчык Мікола Дрозд. Усяго за квартал ад рэйхстага Куля вока яго знайшла — Цёмна стала, Святло растала, Захапіла ў палон імгла. Ён застаўся адзін як палец, Нібы ў песні той, без гнязда. I ўспаміны гараць, I паляць Каты родную вёску Дразда. Вёска Тухаціна не атухла, Не паўстала дасюль з агню. Падступала туга-шаптуха — Не прызнаў яе за радню. Шле ў лазутчыкі Ноч бяссонне, Падпаўзае, кладзецца ў лост. Не расплюшчвае вока — I сёння Цэліцца кулямётчык Дрозд.

* * *

Не ведаючы тэорыі вольных вершаў, Не чуўшы нічога Пра факт існавання авангардызму, Мама Лісты мне пісала верлібрам Без знакаў прыпынку, Без абавязковых вялікіх літар. Падчас у радок Прарываліся самі рыфмы, Як вецер зімовы ў комін Ці восеньскі той, Што далічваў лісты на яблыні. А рыфмы не вытыркаліся вельмі, Яны перагукваліся па сутнасці: «Мой сынок, каласок, васілёк, Баравое зеллейка, Мой каласутанька...» I ў кожным радку Столькі было зямлі і неба, Лесу і мурагу, I столькі мне добрага напрарочана, I кожны радок Быў да сэрца прытулены, Што біблію слова матулінага Берагу. Каб не сурочылі!

* * *

Прайдзі туркі-баркі, А клопат не састарыцца. I соліць Мінск гуркі, I хрэн дзярэ на тарцы. Стаіць каля сцяны Прымоўклая старая. Тузе, Як з даўніны, У вочы пазірае. I ў сонейка прыжмур Халодны на заходзе. Не грэе плечы мур 3 асенняй золлю ў згодзе. Згубіла ўсё цяпло Шлякастая хусціна. Куды цяпло ўцякло? Нядоўга тут гасціла. На печы Добрыя рэчы — Прыгадвае сон старэчы. Хоць прыказка гадам Пагрэць гатова плечы, Што засталася там, У вёсцы, Разам з печчу...

* * *

Хлеб фармавы, Ён цагліну нагадвае, Як новаспечаны урбаніст. Сына ратая Вітае над хатаю Дрэва, Што ў печ пасылала ліст, Каб падтрымаў, даланісты, Спадыспаду Бохан яшчэ не ачахлы Ад дыспуту 3 духам паганскім Бога агню. Бохан напомніць Валун на праталінцы Той, што ў вясновага сонца пытаецца, Ці не забылася на цеплыню. 3 коміна дрэва расце — I ўпіраецца У небасхіл дымавейны сук. Хлеб падавы. I чаму гэта раніца Пахне боханам 3 маміных рук?

* * *

Суровая нітка жыцця Не лезе ў шаршатку долі. Ад часу-краўца Ныцця Ніхто не пачуў ніколі. I выюць турбот ваўкі, I золка ў зорнай паветцы. Гарбее кравец вякі. Суровая нітка ірвецца... Не знойдзеш у стозе сноў Пранырлівую шаршатку. I вузел завязвай — I зноў Усё пачынай спачатку...

* * *

Загрузлі ў травах Сноў грузавікі, Што везлі ў дамавінах галашэнне. А ў партызанскім краі павукі Дагэтуль вяжуць сеткі, Як мішэні.

Чарсвяды

Далёка зязюля кукуе. Чакаюць яблыні лісця. Ігрушына цень прымярае. Канец зімавой нудзе! — Якую,        якую,             якую,— 3 пытаннем кнігаўка вісне,— Мне купіну выбраць з краю? Блакіт да твару вадзе. У садзе яшчэ чарнарукім Карову пасе старая. I сам сябе трактар цягне — I чайкі ідуць баразной. I сіверна гукам і рухам, I песні самотна без гаю. Чарцям не сядзіцца ў багне — Шавеляцца пад рабрыной. Магільнік вачыма сухімі 3 пагорку на свет пазірае. Кулік падсверыў калёсы I цвеліць: — Кулі! Кулі! Магільнік чакае — ўздыме Пагорка хваля сырая Рыбацкія душы ў нябёсы У вечных чаўнах — Калі?

* * *

У лета свае правы, У лета свае клапоты. Заходзяцца паплавы У прыцемку ад пяшчоты. Траве Яшчэ сакаўной Не час у стагі вяршыцца, Ей хочацца варушыцца, Зялёнай стаяць сцяной. Сланечніны вудаўё Згінаецца пад цяжарам. Атава возьме сваё. Рабіна ўзгарыцца жарам. Чуваць, Як на цёплых гарбах На ўзмежках змрок прарастае. У красак адчайны пах, Трывожны, Як пры расстанні...

* * *

Хто з вас, каб з часу зусім не збіцца, Каб хоць на момант з тугой расстацца, У даўжэзных сказах Чыгункі сібірскай Расстаўляў рэдкія знакі прыпынкаў Станцый?

* * *

Звыкаць абшару да фарбаў шэрых. I хвалі ў ладкі б'юць памяркоўна. Прымераць марыць прымоўклы бераг На палец кладкі пярсцёнак чоўна. А заручылі яго з затокай, Да прорвы ў сваты ідзе ўсё роўна, Хоць аблачыны тугой высокай Прыемна кратаць пярсцёнак чоўна...

Заступнік подзвігу

Алесю Махначу

Граніт вуглее ў мураве, А мужная легенда крэпасці У ім адным Ва ўсёй канкрэтнасці Працягваецца і жыве. Яго баі не адгулі. Гады ідуць, А ён накульгвае, Праслухваючы чуйнай кульбачкай Дол, як мінёр,— Баліць зямлі. Ніяк не пасвятлее Буг. I міна памяці Зацятая Яго спакой Дагэтуль катуе, Што разам з выбухам Аглух. Усіх жывых Клапоціць рух, Хто цісне нацянькі, Хто подбегам. Спаважна Ён ступае з подзвігам, I вечнасць іх чакае — Двух!

Есяніца

Па дарозе вёска Есяніца — Там сваё пяе вясне сініца, Восені там сніцца сена пах. Нас імчыць шаша Далей ад дому. Чашачкі, якім усё вядома, Як сарокі, ўсцяж на ўсіх слупах. Свінакроп ты называеш слёзкай. Шчырасць наша не за гэтай вёскай. Доўгі шлях яшчэ ад «вы» да «ты». Вудзе белы снег I шэры ранак, Грэх жаданы, без прыступкаў ганак, Палыны глухія ад слаты. А пакуль ля вёскі Есяніцы Самі ў рыфму просяцца суніцы, А яны салодкія з рукі. Болей аніколі не спыніцца Ля дарогі На папас такі. На слупах вясёлыя сарокі Навяшчуюць іншым Шлях далёкі...

* * *

У канверце прыляцеў лісток 3 дрэва, Што спакой трымала кронай. Ліст прыйшоў Ад цішыні зялёнай, Дотыку твайго збярогшы ток. Каб нанова Успамін апёк Той вясной, Дзе яблыні чакалі Адцвітаць, А ласка летняй хвалі Біла з забароненых заток. Змоўца-змрок Сачыў, каб хто не ўрок. Вечар быў Таемным паштальёнам. Нагадаць аб полымі зялёным У канверце прыляцеў лісток...

Партызанка

Хоць абмацвала сцены трава-татарва, Ды, бяскрыжая, славай мроіла — Перайшла ў партызанскую веру царква, Стала грознай майстэрняй зброевай. Не да ўсёдаравання — дух помсты святы! Расставаліся з дамавінамі, Уставалі святыя з глухой нематы — Сталі ўсе вайсковапавіннымі. I паўстала царква супраць чорных крыжоў, Як даўней, зрабілася крэпасцю. Каб згарэлай вінтоўцы прыклад падышоў, Бог сачыў — з ёй у бой заўтра трэба ісці. Судны дзень уцалелай рукой Міхаіл Пратрубіў — архангел у роспачы: Не відзён небасхіл, як паўсталі з магіл, Помста кожнаму маткай хроснаю. Пакідалі анёлы суседні касцёл — Хай пустуе спічастаю пуняю! — I ляцелі ў царкву, атрымаўшы дазвол У райвыканкоме на унію. Барацьбе прысягала на вернасць царква Ад падземных ходаў да макавак. Іскры веры ў святло ў горана з рукава Партызанскіх сірот аплаквалі. Рызамі — гімнасцёркі, рыззё, пінжакі. Трызніць двор вясельнымі бомамі. 3 Вулы робяць налёты штодня хіжакі 3 падарункамі неба — з бомбамі. Як з анёламі ўпоплеч мой крэўнік Пятрок Працаваў, і цяпер прыгадвае. Ну, а цёзка, з бяроз не сарваўшы лісток, Па лясах блакадзіў з брыгадамі. Подзвіг збройнай рукой бласлаўляла царква, Узвышалася над Ушачаю. ...I дагэтуль яшчэ не астыла жарства, Дзе гула майстэрня гарачая...

Цётча

Лясы прымоўклі хутарамі — Не ўсе іх За вайну звялі. У цвеце сосны Алтарамі Гараць на зраненай зямлі. Дарогі выбітай узбочча, Дзе каўняром Скарэла гразь, Вядзе памалу ў вёску Цётча. Сталярыць нешта Дзед Барнась. Даўно за восемдзесят дзеду, Вайна забрала Двух сыноў. А ўсё ж травець Нязвыкла следу Да перавернутых чаўноў, Дзе ходзіць боссю Барнасіха Дасюль, Ледзь толькі сыдзе снег. I спіцца ліху, Покуль ціха. Аддыхаўся Штодзённы спех. I нейчы дах За іх хацінай Ляжыць, Нібы той конь стары 3 пераламанаю хрыбцінай, Што ўпаў, Не звёзшы воз з гары. Жывёлка ёсць Апроч ката ў іх. I кажа, Стоячы ў раллі, Пра іх суседка, Як пра даўніх Людзей: — Жывушчыя былі... Двары суседскія Трывала Затуленыя ад вятроў. Спагадных слоў Ім трэба мала, Як мала Пад паветкай дроў. I вечарамі Алтарамі Гараць сузор'і, Нібы ўся Зямля малітву паўтарае За Барнасіху, Барнася...

* * *

Світанак скрыпіць на сырой назс, Раздзьмухвае мокрых лістоў іскрынкі. Брылькі падымаючы па чарзе, Паштарка корміць галодныя скрынкі.

* * *

Пасад і званняў абляціць лісцё, I застанецца голы ствол слупка Магільнага. I змесціцца жыццё У скупасці апошняга радка. Пра што ён скажа Чытачу жывому, Што цягне ўсё яшчэ Зямную стому?..

Петрусю Броўку ў дзень 75-годдзя

Тры чвэрткі веку — Тры маладзічкі Займаліся трывогамі надзеі. Спагадна поўня вечнасці глядзела, Як рунню прабіваліся радкі. А дні ішлі. Юнацтвам пах чабор. Палілі змрок Чырвоныя рабіны. Лясоў наддзвінскіх Не драмаў дазор, I шчырасць далі блізкімі рабіла. 3 Ушаччыны — 3 крынічнай стараны — Брыў успамін Шляхамі баравымі. I помніў слых Цымбальны лад струны, I помніў верш Рачулкі кожнай вывіў. Вёў горды шлях, Азораны з вясны Купалаўскім агністым запаветам. I клопатам дзяліўся Шар зямны 3 паўпрэдам мудрай радасці — 3 паэтам. Маладзічок апошні У вятох Падступна перайшоў, Ды поўня справы, Якую ён адзін Адолець змог, Напоўнена святлом Вячыстай славы.

Году пеўня

Хвастоў густы вадаспад, Грабеньчыкаў зыркі золак Вясёлкамі ззялі ў сёлах, Нядзелілі далягляд. Трон хісткі Цанілі свой Жрацы няспыннага часу, За раніцу і за красу Адказвалі галавой. Гарластай вартай двароў У Жывалацы і ў Плеўне Драмаць не давалі пеўні Турботам гаспадароў. Год пеўня, Вазьмі сабе У спадчыну вечны клопат. Хай крылаў трывогі лопат 3 дарог спакой не саб'е. 3 любоўю мудрасць жані. Хай сквапнасць не петушыцца Пажарам дай патушыцца, Адстоіцца цішыні! У неба сонца малі, Адпрэчвай грымот надрывы, Будзі кожны дзень руплівы Пад мірнай страхой Зямлі!

Памяці Аркадзя Куляшова

Балюча ные на снезе след. Маўчыць палазня маладая. У дзень, Калі ён прыйшоў на свет, Ён гэты свет пакідае. ...Да дня сталіцу будзіў тэлефон — Ад весткі сцюдзёнай балесна. Няма таго, хто вёў на паклон Усіх Да роднага слова з маленства. А слова бярог Для дарог і трывог Рупліўцам гордагаловым. Замоўклі вусны, Ды ён перамог У процістаянні са словам. Яшчэ ідуць тэлеграмы, лісты, Віншуючы з днём нараджэння, Ды стыне спіна Надмагільнай пліты Ад смутнага нарачэння. Балюча ные на снезе след. Маўчыць палазня маладая. У дзень, Калі ён прыйшоў на свет, Ён гэты свст пакідас. Спынілася кола турботных дзён. Нябёсам журботна, зімова. Ён словам жыў, Жыць у слове ён Застаўся ў народзе, як мова. Слязіна, Бачыць не замінай, Як ля труны пахіла Стаяць Алеся, Бацька Мінай I хлопцы з Брацкаіі магілы...

* * *

Дзе тая зязюля, Што мне вякі вешчавала? Падавілася каласком. Дзе шчыруха-матуля, Што мяне сустракала? Папярхнулася жоўтым пяском. Дзе дарога дадому санная, Нецярпенню доўгая самая? Знікла з палазком, Што спяваў баском. Дзе сцяжынка беглая За прымоўклым ляском? Ногі босыя адпялегвала, Часам сасватаная, Цёмным асфальтавым Падперазалася паяском. А мне ўспаміны Балюча паляцца, Нібыта ў зямлі яліны Замлела шавеляць пальцамі, Апавітыя туманком. Сэрца заходзіцца шаргунком.

* * *

Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Ахвотна забываем, што мы, Хто мы. Згадаюць Нашай памяці вякі! Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы, Саміх сябе хваліць нам не з рукі. Хай слабакі Аж падаюць ад стомы, На плечы ўзяўшы Пыхі мех цяжкі. Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы, Надзейныя сябры і дружбакі. I госць, і падарожны ў нас, Як дома. А злым і травы колюцца ў бакі. Гатовы ўсё аддаць — I тым багаты, Мы, беларусы, Мы — народ такі. Што з краю небяспекі нашы хаты, Пра гэта Не забудуць чужакі!

Аляксею Пысіну на 60 гадоў

Да бога збірайся, а жыта сей! — Вучылі вякі неўміручасць вясковую. Ты рана сейбітам стаў, Аляксей, Падперазаны шляхамі вайсковымі. Была нялёгкай твая сяўня — Адмервала помста Зярняты свінцовыя. Крапіла трывогу тваю да дня Крыніц краснапольскіх Вада свянцоная. А іх свянцілі і гнеў круты, I ласка дняпроўскіх бяроз Спагадаю. I да цябе праз усе франты Прыходзіла і пра сябе нагадвала Ад касьбы, ад ворыва Смугалёўшчына, Лютая да ворага Вугалёўшчына, Клопатамі ўзвышаная Мазалёўшчына, Вышытая вішнямі Магілёўшчына. Дзе на маланкавым вудаўі Дрыжэла слова нерастлумачана, Дзе баркалабаўскія салаўі Ляцелі ў летапіс мовы матчынай. Шаптала зямля: Сівярэй, расей, Дадому вярніся, У змаганні выстаі Ды роўнае праўдзе Слова выстагні. Хай родзіць нашчадкам, Сей, Аляксей! Скарылася ратніку Слова вячыстае!

Пасля сакавіцкай мяцеліцы

Юрыю Багушэвічу

Зноў — праз пятнаццаць год — У гэтым лесе. Мы пастарэлі, лес памаладзеў Падсадкаю, што смела ўгору лезе, Не ведаючы пра нябесны гнеў. Апошняй сакавіцкай, сакавітай Мяцеліцы бялеюцца сляды. Яліны ўсёй панураплечай світай Яшчэ ідуць з багатай каляды. Сінічка зябкай кропелькай блакітнай Са звонам разбівае глушыню. Чаўны пацягваюцца ля ракі той, Якой гайдаць тугу не ўпершыню. Даўжэе дзень, Даўжэюць нашы цені, Патурбаваўшы вечнасць на зямлі, Дзе мы аснову радасці — Здзіўленне — I чысты снег даверу збераглі...

* * *

Мы кожны дзень Туды, туды Вяртаемся ўспамінам, Дзе хрыпне вырай малады, Трымаюць небасхіл сады, Здароўкаюцца халады, Дзе ты Завешся сынам. Мы кожны дзень Адтуль, адтуль Ідзем хадой няхуткай, Адтуль, Дзе ніву помніць куль, Дзе пахне сіверам хатуль, Дзе развітальнае Пакуль Махае смутку Хусткай. Дакуль трываюць нашы дні, А іх да жалю мала, Вяртаемся на карані Сваёй забытай дабрыні Успомніць ласку далані, Што клопат наш трымала...

Чытае вершы Захарэвіч

Чытае вершы Захарэвіч, Нібы сыходзіць на зямлю. I звечарэеш, Захварэеш Жаданнем выгукнуць: — Люблю!.. I захварэеш невылечна Забытай прагай чысціні. Ад слоў душы, як небу, Млечна. Нанова кожны гук цані! Ах, нарачанка — Нарачонка Радка прачулага, Які У бераг сэрца Б'ецца чоўнам Праз веі веку, Трапяткі. — Марыля! — Свіцязі ласкава Пачуць Імя світання зноў. — Маrіа! — Храмы ўтораць. — АVЕ! — Зямной малітваю званоў. Марына, Маша. Кветка Мар'я, Дзе зман-Іван? Туман, як лёс. Ты тая хмарка, Што захмар'е Паслала нам Для светлых слёз.

Баравіна

Юрасю Свірку

Не багатая На літцецерукоў, Бы Гомельшчына, Ды касматая На сябрукоў Бягомельшчына. Небу Хочацца набыцца У стольным Бегамлі — Чапурыцца Мілавіцамі Ды Вегамі. Горка Звозіла У гурбу Санкі Панчанкі. Зорка Позняя Паэтаў позірк Бачыла. Лёс То спешваў, То ўздымаў На горы роздуму, Ды запомнілася Першая Народнаму. Юрасёва Маргавіца Ціхамірная Вераснёва Маладзіцаю Падміргвае. Поле восенню Уцякае ў лес Палёўкаю. Як увосні, Спеў Алесеў Там галёкае. Калі еду на радзіму, Сум пагойдваючы, Рады дыму Ядлаўцоваму Бягомельшчыны. Баравіна, Светлым ветрам Перавітая, На сяброў I на паэтаў Баравічная!

* * *

Горад, Быццам лебяда гарод, Заглушае немата стагоддзяў. Хоць хапала выбухаў, Грымот, Цішыню ніхто не залагодзіў. Тут раскашаваўся дынаміт, Нейкі міг навалы спачывалі. I запал саляркаю дыміў. А ўспамін травеў на грозным вале. ...Ледзь гайдае барку Палата, Дзе плытам быў Шлях да мора вольны. Быццам апусцілася пліта, Дзе сябе ўсе не забылі войны. Насыпны ўзнімаецца курган Над будзённым тлумам, Над мінулым. Слухае маўклівасці груган, Як гудзе ваколле даўнім гулам. Коннік часу Мчыць наўскапыта. Моліцца натоўп білетнай касе. Можа, гэта наша глухата Даўнасці сівой перадалася?

Запрашэнне Нікаласа Гільена ў Беларусь

Яшчэ задоўга да Калумба Саперніца маланкі Румба Агніста вывівала стан. Радок Гільена губы Кубы Апёк, як пацалунак любы, I выгукам свабоды стаў. Пакуль ішлі вякі-маруды, Паплечнік Лоркі і Нэруды, Быў братам гневу Нікалас. Да сонца ўзняўся праз нягоды Сасмяглы востраў трысняговы, Каб на яго стараўся час. Рад партызанскі край, Паэце, Прывеціць сурмача дасвецця, Адчуць хаду твайго радка. I ў свеце светаў немаўлятка — Планета нашая — мулатка — Смуглее, як твая шчака.

* * *

Дух падымала з тла, Вяртала да святла Эпоха адраджэння, А ўслед за ёй была Эпоха адрачэння Ад ісцін прапісных, Сваіх і прывазных, Ад ідалаў здубелых I ад сябе саміх, Ад страху анямелых. Дол слухаў голас хмар. На міг адчуў ліхвяр Нажывай атручэнне. Не прагнула ахвяр Эпоха адрачэння. Смялела гамана. Не пялася мана Армяк змяняць на тогу. Крышыла лёд вясна, Няхай сабе не доўга.

* * *

Цішэй вады, Ніжэй травы — Ад слоў да ісціны далёка: Вада ў адчаі рве равы, Глытае хваля астравы. Трава над тым шуміць высока, Хто,вечнай прагнасцю сляпы, У свеце сеяў смерць і звады. Жвір Возьме ўсіх — Ён не скупы. Вір Перамые чарапы Вар'ятам, П'яным ад улады. Чакае, Покуль спіць бяда, Трывогачуйная вада. Расце, Забыўшы на гады, Трава — Хаўрусніца вады.

* * *

У Пушкіна адносіны з царом Складаныя і напаміну вартыя. Мёд з палыном Якой чарэпаў квартаю, Ні расказаць, ні апісаць пяром. Пакуль калега пыху таймаваў I раіўся даверліва са шлункамі, Ён аплявуху звання камер-юнкера Радком да дзекабрыстаў адмываў. У Пушкіна — Прыгоннага вякоў — Адносіны са славаю дваранскія. Сумленне толькі прызнаваў дарадцаю, Каб дзёрзкасць падкаваць, Шукаў цвікоў. А быў адзін, А першы быў паўсюль, Упарты, Асцярогай не прычэсаны. I думаў, Стаўшы пад прыцэл дантэсавы, Што ўсіх паэтаў засланіў ад куль...

* * *

Вучыць не трэба маладых, Ні лашчыць, Ні даваць пад дых, Ім думаць Трэба даць магчымасць. Дзяліць не трэба маладых На гнедых, Шэрых, На рудых,— Абы яны былі з вачыма, Дзе дзёрзкасць і непрымірэнне, Нібыта ў першы дзень тварэння...

* * *

Вецер хмары так нізка соўгаў, Аж не можа падняцца трава. Аднарукая калонка Доўга Вылівае ваду з рукава.

* * *

Івану Бурсаву

3 гадамі менш і менш сяброў, Нібы ў бары трывалых сосен, Што ацалелі ад вятроў, Ад тупалобых тапароў, Тых, што з нябёсамі адносін Ашчаднай шчодрасцю дароў Не сапсавалі, хоць кастроў Ахвярных не зашмат палілі, А ўдосыць росамі паілі Крылатых песняй песняроў. Нас сабірае ўсё радзей Застолле, шумнае калісьці. Настрой — вясёлы дабрадзей — Хаваецца, а ўсё люцей Туга свайго шукае выйсця. I ўсё цяпер як у людзей: Надзень святковы ўбор з надзей, Трывай, забудзь на клопат дробны. Яшчэ далёка стол жалобны. Як бор, шумі і не хлудзей!

* * *

Яшчэ не ўсох пясок сыры, Жалобны стол не ўгорбіў плечы, А старцы цягнуцца ў сябры Таму, хто ўжо не запярэчыць. Каго хацелі пры жыцці Дастаць сваёй рукой кашчавай, Каб ценем за чужою славай На ганак памяці ўзысці. Яшчэ ягоная душа Ад клопатаў не адляцела, А прагным хціўцам закарцела Хоць зазірнуць на дно каўша, Каўша, што акрапіў куццю, Сабраўшы кропелькі журбы ўсе, Дзе воблік вечнасці адбіўся, Непадуладны забыццю...

* * *

Паненка сцяжынка, Цётка шаша, Дзядзька бальшак, Суседка чыгунка, За вамі імкнецца 3 маленства мая душа Ад першых слядоў Да апошняга пункта. I толькі галінка, Як тая ляўша, У шыбу няўзнак Грукне ззяблая гулка, Паненка сцяжынка, Цётка шаша, Дзядзька бальшак, Суседка чыгунка, Узнікнеце ўсе У снягах, у расе, Забраўшы спакой ціхутка.

* * *

Ён і яна — і сусвет не пустуе. Сэрцы заходзяцца ў цішы званчэй. Б'юцца спалохана ў цемру густую Іскры з вачэй.

Загадка перакладу

Язэпу Ссмяжону

А перакласці — Значыць пераплавіць, Нанова пераліць метал упарты. Перапісаць, Закрэсліць, Пераправіць, Заблытаўшы сабе самому карты. А перакласці — Значыць пераправіць Паром павагі на прыветны бераг, Каб не пералявіць, Не пераправіць, Трымаць канат даводзіцца аберуч. Загадка перакладу, Як вядзьмоўства: Ашчаднасць, Марнатраўства, Красамоўства!

* * *

Кажыце пры жыцці — Не ў слове развітальным Аб шчырым адкрыцці Паэта ці ратая, Не сыпце слоў яму Пасля, як медзь, у яму. У вечным цераму Яму ўжо не да ямбаў. Яму не да тугі, Не да жальбы спагаднай. Не гляне той, другі, Ні з ласкай, ні з пагардай. Не прыйдзе той, другі, Да радаснай сябрыны. Як на вадзе кругі, Закругляцца ўспаміны... Жыццё вас барані Пасля ва ўсім вініцца. Са словам дабрыні Спяшайце не спазніцца!

* * *

Наіўны я, мяне зусім не тычыцца, Адкуль прыйшла ты — з цемры, са святла. Ты, пэўна, неўміручая, з антычнасці Абразу мармуру з сябе зняла. Шчаслівая ад палкага цяпла, Аднойчы ты з музеяў уцякла...

* * *

Ліст жаўцее. Шоўк вясельны зжоўк. Можа, нешта зменіцца заменаю? I на шыі б'ецца ланцужок, Як абрывак ланцуга сямейнага. Ад вачэй нахабных, Ад людзей Дзе схавацца з радасцю шалёнаю? I з салодкай робіцца салёнаю. Соль жа за гаркоту саладзей...

* * *

У мурах, камяніцах, У парыўных вагонах Сніцца сцежка-лісіца, Што бяжыць па адхонах. Гараджанін часовы, Праз бетон, праз цагліны Чую траў перазовы, Сум засохлай галіны. Хоць сваё галава гне, Сэрца слухае стому. Да апошняга цягне — Да драўлянага дому...

Стэп

Зазвінелі мячы Ці ключы Княства Тмутараканскага? Хоць хрыбетнік стэпу лічы — Курганы вытыркаюцца. Вараняцца раскрыллі скіб Стуманелага ворыва. Грывяцца кавылі — Скача скіф I праменіць стралою ворага. Перагнаць сябе Рэху няўцерп. Далягляду — Сцяжына вузкая. Ці сарока на месцы ляціць, Ці стэп Забаўляецца з косткі вурзгалкай?

Просьба да некаторых скульптараў

Хоць не рабіце з космасу халтуры, Да кас удзячных не спяшайце надта. Аднолькава дэбільныя скульптуры 3 міжзор'я апускаюць касманаўтаў. У космасе важчэй за год хвіліна, А вы ў бязважкасці свайго шаблону. Ад сораму аж чырванее гліна Як вынік вашага пустога плёну. Далёкія нашчадкі, У Сусветах Пабыўшы, вернуцца, як з лесасплаву Бог барані, Каб па фігурах гэтых Яны аб нас — як продках — Мелі ўяву!

* * *

Пакуль мы спешым час, Шукаем вечных ісцін, Чакае хата нас I двор, запалы лісцем. Над хатай нашай дым Трымае пах забыты. Двор ходзіць следам тым, Дзе пыл дажджом прыбіты, Дзе раніца слядоў Лядком тугі зашклёна. А з ветрам шум кладоў Яшчэ шуміць зялёна. П'еш цішу з гладыша Пад подых ліставею. I адтае душа, I ў печы дух цяплее.

* * *

За дзень нагулася ад кожнага ўздрыгу — Лясная дарога чакае святла: Сцямнелыя дзве далані развяла, Трымаючы неба ўначэлага кнігу...

Да падножжа помніку пашаны

Купалава дуброва У першыя сто гадоў Вечнасці Янкі Купалы Пасадзіма Сто дубоў Ля хаты, Што спеў калыхала, Што помніць калыскі скрып I плач Янука малога. Тут дуб расказаў стары б, Як многа Тоіць аблога, Аб чым маўчаць дзірваны, Траве даверыўшы права У зялёныя біць званы, Ледзь сонца зірне ласкава. Крыніцы, Дубы, Курганы, Апалага замчышча плечы... Далёкія перуны Для рыфмы ўзбудзіць дарэчы. Расціснулі кулачкі Сваіх каранёў не ў скрусе — Прынеслі зямлю дубкі 3 усіх куткоў Беларусі. Дубкам вартаваць вякі I весці падлік суровы, На грунт упадуць які Купалавай моцы словы. Рачулка вуліцы Купалы Са снегам мех Згубіў мароз, Як захмялелы поп-расстрыга. Яшчэ на год Сталее Рыга. I надвячорак смех растрос. Тут гараджанкаю Дзвіна, А з дому босая ўцякала... Рачулка вуліцы Купалы Спынілася, Як даўніна. У маразянай цішыні Запахла родна Хлебам з кменам. Прымарыўся мурам каменным Спакой драўлянай дабрыні. Паружавелыя дамы Ідуць паволі ў сон ружовы. У неба ўскінулі галовы Аблокабровыя дымы. Дамы запальваюць агні На гулкай вуліцы Купалы. I памаўчаць з табой кварталы — Тут крок I слова супыні. Дамоў ружовых пас цяжкі — Цьмянее брук. А мне ў сутонні Не сцены бачацца — Далоні Над дымам грэюць пастушкі. Прасвечвае цяпельца іх. Агонь на ўзлеску не шалее. I небу жаліцца жалейка, Заступніца адна за ўсіх. Праз нецярпенне ледзяшоў Туга нябёс Па дол апала. Сваёю вуліцай Купала Да Яна Райніса прыйшоў! Граф Галавін чытае «Жалейку» Хвала вачам вушастым і нагам, Няўсыпнасці, што да ўсяго дапала, Хвала ахранцы I яе багам — Дасьеччыкам, Даследчыкам Купалы. Яны чыталі першыя яго, Уважліва, прыдзірліва ўнікалі, Мазгуючы, што, як і да чаго, Уласны страх яго радком лякалі. Запоўніць соты чорныя дасье Стараліся Даносаў чорным мёдам, Ды апяклі пагонаў крылы ўсе. Звёў чорных пчол Няшчаднасці куродым. Стаў светлы мёд Ад праўды новых дзён, А чорнае на белы свет паўстала. Ён не прапаў, I вашай працы плён, Першадаследчыкі. Ідзе Купала 3 пачатку веку ў новыя вякі. Вы небяспеку першыя адчулі Яго хады. Купалавы радкі Нясуць святло на ўсе мацерыкі I каркання не ўчуць ва ўладным гуле!

* * *

Даруючы Рыгу Ілоне

Гэты горад табе не чужы. Углядзіся, Дачушка, ў Рыгу. Камяніцаў аселі глыжы — Прадчуваюць Стагоддзяў адлігу. 3 дахаў Зваліцца снег уначы, Як заспаная птушка 3 дрэва. Крок свой Да цішыні прыручы. Тут мінуўшчыне Грому не трэба. Тут — двухрогакрутыя сярпы — Якары Свае гоні дажалі. Іх на сценах, Як рыцар скупы, Параспяў Кожны свіран Без жалю. У глухіх да мальбы Свіраноў Дзверцы ўверсе, Як тыя шпакоўні, А ці для прапаноў Туманоў Парасчынены скрынкі поўні. Гэта вырысы Рыгі старой, Вокнаў выразы, Здзіву выразы. Латвія Свой святковы строй Праз вякі ўсцерагла Ад абразы. Мору Даўгава б'е чалом — Чую ўсхліпы Рачулкі ўшацкай, Што ішла праз бары Напралом Да салёнай вады Прычашчацца. Дык прымі Гэты горад стары У маршчаках вулак раскосых. I званіц алаўкі Падвастры — Паўтары Воблік Рыгі ў нябёсах!

* * *

Запрашаю цябе ў зіму, Дзе ад снегу душна ялінам — Нагадаюць няхай яны нам, . Мы шукалі сябе чаму. Запрашаю цябе ў вясну, Дзе ад квецені снежнай бела, Дзе сцяжынка збегчы паспела У нядаўнюю даўніну. Запрашаю цябе адну У хаціну маёй самоты. Для цябе маладосць гукну, Узаб'ю ў галавах сумёты. Ад цябе журбы не ўтаю, Той, што верыць дагэтуль маю. Запрашаю ў восень сваю, У зіму сваю Не запрашаю!

* * *

Алесю Звонаку

(14.11.1982)

Вы з той магутнай чарады Дваццатых, Вераю крылатых Гадоў, што ў нашыя гады Ляцелі густа, Ды жуды 3 сівых часін хапіла ў спратах. Праз ростані, праз халады Пранёс ваш вырай малады, Збярог тугу па родных хатах, Дзе ад крынічнае вады Хмялее прыказка па святах. I ўчабарэлыя груды, I смех праталінак кірпатых Ад самай дарагой руды Быў даражэй сынам аратых. I слова матчына тады, Не згубленае ў тлумных тратах, Шукала ў родны край брады, Сябе гукала ў зябкіх шатах... Вы бачылі — Цвітуць дзяды, Як ва ўспамінах ружаватых?! Няхай вядуць радкоў сляды, Не стомленыя ад хады, Шаноўніка гадоў крылатых За стол Багатай каляды!

Араты гісторыі

Эўгенісу Матузявічусу

Любоў не даюць на вынас, Як піва ў гастраноме. Дзядуля вясёлы Вільнюс 3 профілем вастраносым. Табе фіміяму ўволю Порахам вечнасць дыміла. Упёрся ў каўнер ваколля Кадык гары Гедыміна. Ты, мудра таленавіты, Спакойна глядзіш на славу, Пакінуў у спадчыну Вітаўт Размах і кулак не слабы. Са збожжам легендаў Скрыні Былі з парахоўнямі помеж. Ты даў прытулак Скарыне, Купалавы крокі помніш. Бяда малаціла цапамі — Аж гнуліся цапавільны. Вякоў нашых Ясная памяць, Араты гісторыі — Вільнюс.

* * *

У краме хлебнай чарга не менес. Жанчыны, Нахохленыя хлапчукі Падносяць касірцы 3 дробяззю жмені. Так Крошкамі кормяць Птушку з рукі...

* * *

Чакаю ў ціхай старане, Калі — маўчун зацяты — Валун Спытаецца ў мяне, Якія на яго спіне Няўмольнасць выб'е даты... Пах забытай раніцы Распушыўшы комінаў хвасты, Па сумётах крадуцца нясмела Хаты, Як заспаныя каты — Смажаніна смачна засквірчэла.

* * *

Жыцця кароткага растуць даўгі, I тленам мітусні завецца клопат. Сумленне цягне Свой апошні допыт. Зямныя ўсе Мізэрнеюць багі. Імгненнаму зямному мурашу Недасягальны Застаецца Богам Той, хто душою ахрысціў душу, Непадуладны Похапным эпохам.

Маналог лугу

Скубіце ўсе мяне, Дратуйце капытамі — На голым лахмане Зноў зашчымлю атавай, Упірыстай травой Аброць цяпла прывечу, Аседласці прабой Сарву ў адчаі вечным — I захлыну абшар Зялёнаю крывёю. Мне лівень-жыццядар Ахвяраваў прыволле. Хай туману ланцуг Навязвае стагоддзі Пасціся на выгодзе. Насычу ўсіх. Я — луг!

* * *

Рабіце ўсё, што абяцалі Сваім знаёмым і сябрам: Яны нябожчыкамі сталі, I абяцанае не вам, А ім належыць, Гэта значыць — Належыць вечнасці, Яна Таўром маўчання хлуса значыць I праўду дастае са дна. Не забывайце, што жывыя I вы датуль, пакуль за іх, Як вол той, Цягне ваша шыя Турботны воз, Пакуль не сціх У вашых душах голас сябра Напамінаннем вышыні, Каб праведная ўсмешка д'ябла Не далічыла вашы дні...

31 студзеня 1982 года

Заплюшчылася далеч, як сляпая. Яліна не страхае снег з пляча. Каб цішыню расслухаць, не хапае Прарэзлівага скрыпу крумкача. А снег ідзе, ў нячутнасці ступае. I карчанее даланя ў карча. У неба ціха цепліцца скупая Бярозы ацалелая свяча. А недзе ў незаснежаным Мілане На плошчы, як на выбітай паляне, Нібы з бяроз арган, грыміць сабор. Што белы гай, узнесеныя шпілі Даўно з хмурын вякоў пыхлівасць зб Хто ўчуе вечнай чысціні дакор?

* * *

У кнізе скону Удоды і совы, У кнізе Чырвонай Народы і мовы. Яна разбухае, Яна чырванее За нашу нахабнасць, За нашыя дзеі. Зямля, не скраніся 3 арбіты надзённай, Чарнеючы ў кнізе Заходу чырвонай!

ВОСЕНЬ НА ВІТАШЫ

У сэрцы здрада грукала

Дарма.

Для ворагаў

Твае глухія дзверы.

Балгарыя —

Гранітная чашма,

Адкуль славянскі дух

Напіўся веры.

Сафія — Стэфану Паптоневу

Выводжу адрас трапяткі. Хай прывітальныя радкі Аблокаплыўнымі пантонамі Злучаюць берагі ракі, Што выцякае з песні мамінай, Ракі, да макаўкі віроў Знаёмай позіркам кастроў, Заломам кожным, кожнай ямінай. I слала ў песні той свякроў Нявестку маладу У Дунай па ваду. А пакроў наганяў на зямлю абручы. Не стукні, не грукні, суды беручы. Нясі вадзіцу паціхусеньку Ды стаўляй вадзіцу памалюсеньку, Каб твая вадзіца не пліхнулася, Каб твая свякроўка не абачхнулася... Нявестка зацемна вярталася, Ваду з Дунаю несучы. Здаецца, свецяцца ў начы Сляды сафійскімі кварталамі, Іх студзяць вулачак руччы. I ўзяць мне хочацца каромысел, Каб маму падмяніць, такі, Каб з праславянскае ракі Прагнаў спазнання смагу домысел I на вясёлцы нёс вякі. Дагэтуль з песняю матулінай Імкнецца думка за Дунай. Вятрэц, агню не задзімай У хаце, гурбамі затуленай,— Дунай люляе: «Засынай...» Я ў сон салодкі патанаю, Плыву па сінім па Дунаю... I з-пад забытае страхі я Зноў адрасу шапчу: Сафія.

Крона

Нібы ў зямлянку ў партызанскім лесе, Сыходжу ў ціхі прыцемак царквы. Вясёлкаю у німбавым акрэсе Праменіцца надзеі рух жывы. Вякі прыступкаў ледзьве ўгнулі плечы. Яны ўздымалі веру да святла. Імгла сярэднявечча чалавечы Балгарскі дух прынізіць це змагла. Абраза пяць вякоў не дазваляла, Каб за мячэць вышэй царква была. Нязломнасць у зямлю ішла трывала, Бо з каранёў расце святло ствала. I вытрымалі карані. I крона Балгарскай мовы ў неба шле хвалу, Гаворыць з зорамі. Рунець спаконна, Уросшы ў глебу родную, ствалу!

Варненская восень

І. Зглўхла белыя крыгі хваль На пясок, яшчэ не астылы, Налятаюць у цемры, Амаль Як зімы нечаканай крылы. Мора дыхае Ці каваль Суцішае кувалды ўздрыгі? Змеркла даль Ці на крыгах хваль Пацяплелі аблокаў крыгі? 3 дна ўсплывае Бадзёрасць дня. Ветру млява лісты пашчыкваюць. I праз пальцы Цыкад пясчынкі Цэдзіць — Каб не заснуць! — Цішыня. ІІ. Пчолам хочацца Лета вярнуць. Чаіцца Далягляд белабрысы. Прапануе ў нябёсы зірнуць Указуючы перст кіпарыса. Вінаграду дзікага Плашч На сцяне Ды барвянасць глога. Зірк свой лашч Ды лірычна плач 3 імем творцы I духу святога... ІІІ. Як п'яніца стары, Чырвоны нос Ад сораму схаваць Спрабуе перац. Нібы для семярых Нос гэты рос, А лёс зялёны Змог яму даверыць. Налітыя здароўем маладым У памідораў Як не пырснуць шчокі. Лёг баклажан у пыл, Бы ў цёплы дым. I па націўі Боб пусціўся ў скокі. Кастрычнік цёплы Не імжыць кастрой. Лісты Гайдаюць летнюю лагоду. Трымае цвёрда Восені настрой Фонд залаты Балгарскага гарода. Гарод балгарскі, Хай жа не кране Цябе Абраза лебяды ніколі! Бо цеплыня Не падае ў цане Твая На біржах шумнага застолля.

* * *

Як забароненая чарка, Што ні абняць, ні прыгубіць, Іканавокая балгарка, Як пра цябе ўспамін забыць?! Ці не ў святла са змрокам сварка Такая з-за цябе была, Што твой пагляд цямней, Балгарка, Чым пекла чорнага смала? Ты не народзіш недавярка, Табой славяняцца вякі. Мадоннатварая балгарка, Міг запыніць табе з рукі! Настрою яравая хмарка, Што робіць светлым Сум начы. Скажы, Маўклівая балгарка, Куды ад спёкі мне ўцячы?!

* * *

I вецер верасня Абраў лагодны тон Для дзён, Што з цеплынёю засталіся. Хадою маладой сагрэтая Сафія 3 плячэй зрывае Свой асенні палітон — Аж падаюць Каштанаў гузікі глухія На неастылую аздобу жаўталісця...

Лазніца

Калі вам толькі можа рай прысніцца, У ім павінна зелянець яна, На засень урадлівая Лазніца, Спагадніца настрою і віна. Куды да гэтых шчодрых Райскім шатам! Шуміць 3 лазы застрэшак гаманкі. Даўно тут расшчапілі Сэнсу атам Балгарскага Адама сваякі. Тут можна міжнародную нараду Праводзіць, Знаючы цану глытку, Пад пераспелым небам вінаграду, Дзе гроны зорак Просяцца ў руку. Было, Што ўседзеў ледзьве ў калясніцы, Грымоты пагубляў Ілья-прарок, Бо пасядзеў пад шатамі лазніцы. Ад ліўню ўцёк ён, А ў віне дамок. Зялёная павець, Дзе дрэмле золак. Спавітая пяшчотнаю імглой, Антэна чэпкая Лазы вясёлай Трымае сувязь з небам і зямлёй.

* * *

Нібыта сама даўніна Ва ўборы вякоў стракатым, Конеўская планіна Пажарам лясоў сустракае. Бягуць праз агонь слупы, Узносячы чашачкі ўгору,— Каб хоць не разліць Скупы Надзеі збялелы холад!

Сем адказаў рэха

Ветрана і скварна — Варна! Туманам атарна — Варна! Радасці ўладарна — Варна! Шчырасці другарна — Варна! Лозам вінадарна — Варна! Закаханым парна — Варна! Позірку бясхмарна — Варна! I наогул —            хо-               ра-                  ша!

Па дарозе ў балгарскую восень

У планеты на якім плячы Мы трымцім пылінкай казытлівай? Ноч, Зямлю ў абдымкі беручы, Дзённы клопат Небам затуліла. Мякка б'юцца ў ветравое шкло Цені дрэў У полымным убранні. Шоргатам шляхі перамяло. Дзе мы,— За барамі, за марамі? У планеты на якім плячы Мы гарым пылінкай зіхатлівай? — Стэфане, Прыёмнік уключы. Што гайдаюць ультрахваль прылівы? У сусветным плавае віры Незямной трывогі спарышынка. Зорка доўга моргае ўгары — Заляцела ў вока парушынка.

Гранітная чашма

У сэрцы здрада грукала Дарма. Для ворагаў Твае глухія дзверы. Балгарыя — Гранітная чашма, Адкуль славянскі дух Напіўся веры. Тушыла помстай Іншаверны гнеў. Адчай Спакой душы не раскатурхаў. Няхай крыху Твой позірк пачарнеў — Не стала перапуджанай Нямтуркай. Ішла да зор надзеі Наўпрасткі, Пра вышыню Нагадвала краса іх,— Каб гор тваіх Цвярдыя кулакі 3 ілбоў чужацкіх Іскры выкрасалі. Хай у стагоддзях Лік тваіх вякоў Губляецца, Пакуль рунее слава. Няхай на шчасце Згубленых падкоў Час не шкадуе для цябе, Д з я р ж а в а !

Даліна руж

Люстэркі ранішніх калюж Балкан асмуглачолы Разбіў, Як састарэлы муж. Але настрой вясёлы. Здравей, Даліна руж! Люд не цягнуў няволі гуж. Тут хатнія гарматы — Ствалы з чарэшняў-цвердадуш — Свой першы залп зацяты Далі У Даліне руж. А волі кланяцца каму ж? 3 турэцкіх гіраў ядры Ляцелі ў сэрца лютых сцюж, Каб месік новай квадры Свяціў Даліне руж. Усё цвіце — пагляд прымруж. Такое можа сніцца! Свой неспакой наноў узруш. Раўнуе навальніца Да ўсіх Даліну руж. Здымае хмары капялюш, Паддаўшыся суроку (Яго здзіўленне не паруш!), Балкан яшчэ здалёку Перад Далінай руж.

* * *

Да Рыльскага манастыра Не проста вядзе дарога. На дрэвах — іскры з кастра У гонар самога бога. Вяршыні прытуманелі. У рэчышчах не камяні, А хвалі акамянелі Ад дотыку да чысціні. У кельніцах кулакі Пасціснулі скалы маўкліва — Ажно пацяклі цуркі Перахаладзелага мліва. Ружанчыкі камянёў Рачулка перабірае, Ці ў памяці паўтарае Малітвы вякоў наноў? У буках палае абшар, Сцякае агонь раўкамі. Тут хочацца шорсткі жар Зграбаць сваімі рукамі. Здаецца, агонь яшчэ Гарыць на вяршыні роўна, Размова спаважна цячэ, I думам, і зорам — ройна. Дасюль Для тутэйшых хмар Вяртаюцца словы ў громе. Унізе — 3 просьбаю цар, 3 адмовай — Рыльскі на строме. Спяшайся, сцяжын быстра! Здзіўленне, Прагнаўшы знямогу, Шляхі ўсе звяло ў дарогу Да Рыльскага манастыра.

Трыфан Заразан

Вясёлы Трыфан Заразан, Ты не прывык вагацца, Ты, як балгарскі партызан, Сярод багоў паганскіх. Пакуль пралеска з-пад снягоў Зірне нясмелым вокам, Ты нашчыш, Адшукаўшы схоў, Душу вясёлым сокам. Ішоў ты падразаць лазу, Спаткаў нядзелю ў полі I нос свой Востраму лязу Паказытаць дазволіў. Надрэзаны, як чаранок, Прыняўся нос да хмелю... Чаму ж хістае мой радок На веснавым надзеле? Я Юр'я нашага прашу, Хай адмыкае росы, Хай возьме на пастой душу Цвярозую цвярозы. А ты, нагнуўшы збан-пузан, Не дужа долу гніся, Вясёлы Трыфан Заразан — Нашчадак Дыяніса!

Парада

— У Балгарыі глядзіце на нябёсы! — Тэадора Ганчава параіла. Не для рыфмы кідаў позірк я на косы, Хай даруюць мне хмурын густых пракосы За такое адступленне ў правіле! Сапраўды, яны з лірычнымі вятрамі, Непаўторныя, недасягальныя. Ход нябесных думак, можа, паўтарае Вечарамі зорная прагаліна. За палётам вышыні сачыць не бойся, Разбудзі, як страх, жаданне ранняе. Паплыве ў цябе з-пад ног зямля ў нябёсы Толькі ў вочы глянь, што бачыць раілі...

* * *

У горы восень ідзе неназойліва. Халодае ціша ад летняга прыпару. Вакно расчыняе конік На сонейка — I перасохла завесы парыпваюць.

Крыпта

...Рука замлела за пяць вякоў — Баішся, што зараз выпусціць скрутак. Стаміліся вочы пялегаваць смутак, Стапталі ногі столькі пяскоў — Распаўся прахам святы абутак. ...На вуліцы недзе стаяць вазы, Апосталы ў кірмашовай турбоце. Відаць, здабывалі свой хлеб у поце I, ўзнесеныя на абразы, Нязвыкла чуюцца ў пазалоце. ...Чакае пакутніц галодны роў. За два стагоддзі да апраметнай, Што потым назвалі другой сусветнай, Трывогу чула людская кроў. Ён потым жудою свянціў, Асвенцім. ...Бялеецца на сцяне тэлефон — Будзі Усявышняга просьбай людскою, Каб на душу і на дол спакою Не пашкадаваў хоць на момант ён, Калі раптоўна выйдзе з пакою...

Пытанне Найдана Вылчава

Найдане, Ты запытаў мяне: — Як дадому вернешся, Адразу Што ў маёй згадаеш старане? Не магу і сёння даць адказу. Ісціны, вядома, не скажу I ніяк не пакрыўлю душою, Як з усёй адказнасцю скажу: Не была мне старана чужою. Як прыгадваць тое, што ў цябе Увайшло і стала ласкай шчырай? Слоў маёй павагі Сумны вырай Зноў і зноў вяртаецца ў журбе. Бачыць вочы, Што ў нябёс адкралі Глыбіню для патаемных зор, I атараў душныя каралі На вятрам адкрытым Горле гор. Рукі бабы Нэды, што ў сяло За бусламі ўслед ляціць з Сафіі, Каб гарод травою не ўзяло, Каб не ўчахлі чаранкі сухія. Чуе мову шчодрую, Што ў ноч Конікамі гукі рассыпае, Як туман адчайны басанож Па брыву абрыву ўсё ж ступае. Не відно канца і не чутно. Так, відаць, не адкажу да скону. Браце мой, Сказаць магу адно: — Я табе зайздоршчу, як нікому!

Вольная зброя

У Мінску ў музеі сабрана

палонная зброя:

нямецкія аўтаматы,

гарматы з усёй Еўропы...

У зброі палоннай сумная слава —

ды тут віны я не адчуваю.

Палонная зброя,

але балгарскай няма тут...

Стэфан Паптонеў Юнацтва прымаюць у камсамол — Святлее У сцішаных залах музея. Тут Не экспанаты спачылі наўкол — Гісторыя подзвігу Не бранзавее. Штандары 3 разгневаных барыкад, Што полымна ў цемру глухую крычалі, 3 вятрамі гамоняць, Агністы пагляд Агніскі паўстанцаў Шукае начамі. На ратную справу Хадзіла кассё, Ратайна шчырэла, Каб волі дабіцца. I словам балюча: «Я ведаю ўсё!» — Не сцерліся На паліцэйскай дубінцы. Ды ў зале адной Я задоўга стаю, Як сын партызанскі Прыгадваю, мрою. Ёсць наша! Адразу сваю пазнаю, Тут рад я Убачыць савецкую зброю. I подых трывогі Яшчэ не змоўк. Сігнальны агонь Свеціць небу, Калматы. Гранаты, ТТ, парашутны шоўк I нашы куртатыя аўтаматы. Я дзякую ў думках Вялікай зямлі, Што слала надзею, Што гора прымала. Ты, Стэфане, кажаш: — Мы ёю жылі... Адменная зброя! Было яе мала...

Ля маўзалея Дзімітрова

Праходзіць варта ганаровал Ля маўзалея Дзімітрова, Чаканіць крок I зрок скіроўвае У бок, Дзе лёг граніт сурова. А крок Рашучасціо агучаны, Гайдушскі крок. Здаецца, ў горах Ідуць сцяжыпкаю над кручамі, Зямлёй, Што высахла на порах. Нібы змаганцы з гор спусціліся, 3 прывоблачных сваіх абшараў, Дзе бліскавіцай гневу ксціліся, Калі ішлі на янычараў. Відаць, ралля Рукой парэпанай Каранавала ўбор гайдушскі Пяром задзірыстае птушкі, Той, Што да сонца кукарэкае. А зрок Пашанаю асвечаны. Удзячнавока, Хмараброва Праходзіць край Нашчадкам вечнасці Ля маўзалея Дзімітрова.

Баянская царква

Георгію Вылчаву

Суровая сталіца хараства, Цвярдыня духу, Сведчаніца славы, Калі сышла Баянская царква На грэшны дол, 3 якой святой выявы? Да гэтых сцен Гарачы лоб любы Прыкласці след — Астудзяць у імгненне. Хоць храм узводзіць рукі Для мальбы, Але ў далоні ўелася каменне. Бароніць чысціня сябе Здаўна. Трымае неба Краска палявая. Нібы вядро з калодзежа, Са дна, 3 сярэднявечча Думка Усплывае. Глядзяць з-пад німбаў, Як з-пад башлыкоў На пашы ў дождж Спрадвечныя сяляне. Святымі Іх назвалі для вякоў. Яна святая — Праца — мазалямі. Вячэры тайнай Высветлены змрок. На сціплы стол Сышліся стравы з дому. Як для малітвы, Пальцы склаў часнок, I рэпа ў кулаках Сціскае стому. Як сон Баяна вешчага, Царква, Славянства моц Сабою ў свеце сцвердзі. Ні лёсу гнеў, Ні забыцця жарства Твой воблік не сатруць 3 зямное цвердзі!

ТАПАЛЁВАЯ ГОТЫКА

Як пылам, хмарамі прапах,

Сівым дзядоўнікам на ўзмежку

Стаю.

Бо чэшку, як усмешку,

Не затрымаеш на губах...

Урок чэшскай мовы

Да аблок патрэбен стог, Каб згубіць такую голку: Гляне колка, Каб да золку Звесці ты вачэй не змог. Спалатнееш, як вятох, I ў адчаі крыкнеш: — Горка! Горка — горача, А голка — Тая, што запаліць стог. Сам з сабою ў барацьбе Страціш сілы, Збіты з толку, Папрасіць захочаш голку, Каб прышыла да сябе!

Чэхаславакія, 1939

Но покамест во рту слюна —

Вся страна вооружена!

Марына Цвятаева Мы ўсмак наеліся эрзацу I наслужыліся панам, На мове роднай Агрызацца — Адно, Што засталося нам!

Заручэнне ў замку Чэрвена Лгота

Замыкаюць замок На жалезным пуце, Маладзён каб не ўцёк. Ён і рад пакуце. У руцэ ў маладой А са стужак пуга — Пад сямейнай дугой Клопат ведай туга! А калёраў усіх Весялушкі-стужкі, Каб не выкнуў жаніх Дужа да падушкі. Віўкі, што пугаўё, Стан у маладухі. Як упусціш сваё, Будзеш аблавухі. Зойдзе ў пяткі душа, Як заходзіць пужка. Замест капелюша Будзе аблавушка. 3 куфля дзьмуць халады, А з куфэрка — вецер. 3 маладой малады, Як з цяцеркай цецер. Роем ля маладой, Мёд пачуўшы, Восы. Стаў зялёнай вадой Засланяе вочы. Прагне музыкі гмах Ад байніц да клямак. На самоту замах Бласлаўляе замак.

Вяртанне трывогі

У музеі Леніна У Празе, Дзе пануе велічная сціпласць, Экспанат адзін жадана ўразіў, 3 туманоў гадоў, Як выспа, выплыў. I настрой сваёй трывогай ранні У абдымкі сціснуў спадналуску, Загучала: Predavani zbrani Bladym paryzanum v Belorusku. Патранташамі аперазаным Вершам Словы ў пушчах аддаліся. Зброю разам з помстай Партызанам У музеі веры, як калісьці, Перадаў навечна час ва ўладу Славы, А не ў нетравыя сховы. А не патрабуюць перакладу Выгукнутыя пашанай словы! Дата — Год сорак другі, рашучы — Ззяе лемяхом бяды ратайна. Успамін — Няўбачаны лазутчык — Сэрца ў партызанскі край вяртас. Можа, гэта хлопцы Лабанковы Ці Машэраўскія аднагодкі, Лёс перахітрыўшы выпадковы, Аж дасюль вартуюць міг кароткі? Быццам тут да мужнасці звыкалі, Дзе сталела праўда 3 іх бацькамі, Каб ісці за Леніным з вякамі Большасцю сваёй Бальшавікамі!

Пакуль

Пакуль мы ўсё, Што ўраз пусцілі прахам, Узновім зноў Па памяці гравюр, Нам доўга пакланяцца Рымам, Прагам, Зайздросна гледзячы На кожны мур. Вядома, войны — I якія войны! — Упадабалі край наш 3 даўніны. Але ці кожны з нас Душой спакойны Жыве, не адчуваючы віны? Жытло патрэбна, Неабходны крамы, Дзе будзе дзённы I надзённы хлеб. Ды ўсё яшчэ душа Імкнецца ў храмы. Іх не заменіць Дамавіты склеп. Хоць можа стаць Свет Новаю Пампеяй, Памкненне не прыпыніцца нідзе. I кожны з нас Жыве сваёй надзеяй, Што светлы храм Нарэшце ды ўзвядзе!

Маленне камянёў

Мы, стрыманыя камяні, Трываем вежы, камяніцы. Вятры ў палях, Нас памяніце, Раса, Наш цень не абміні! Мы — стомленыя валуны, Маршчыны зніклі з нашых шчокаў. Мы глухнем ад нахабных крокаў, Паны I сведкі даўніны. 3 нас кожны Прышлыя вякі Трымае на плячы балючым. Мы ўсіх дарог спатканні лучым, Сціскаем цішу ў кулакі. Без нас бы гарады даўно Зрабіліся б забытым полем. Вас молім — Нас з тугою, з болем Успамінайце заадно!

* * *

Цадзі вачмі чужыя гарады, Нырай на дно адразнамоўных рэчак, Стамляйся ад красы, Як ад хады, Заблытвайся ў пытаннях недарэчных. Чужых садоў уменне латашы За пазуху настрою, бы ў маленстве. Ды не спустошвай Храм сваёй душы, Калі ў чужыя ходзіш на маленне. Пільнуй сваёй цікаўнасці гады, Пакуль не крыўдзіць іх абраза межаў. Старайся іншых зразумець, Тады Сябе самога, можа, зразумееш.

3вякоў

3 рэчкай часу гамоніць чарот, Збыльняжэлыя замкі прыгадвае. 3 лебядой Хлеб замесіць народ I ўсміхнецца бядзе Са спагадаю. Дамалочвае слоў каласы, Засяваючы гоні былінамі, I ў гісторыю, Як у лясы, Адыходзіць ліхімі хвілінамі.

Сваяк салігорцаў

На даху храма святой Барбары — Спрыяльніцы ўсіх шахцёраў — У дождж Хімеры плачуць бабрамі, Чуллівы маючы нораў. У храме ўпоплечкі са святымі Хто, некананізаваны, Як здань, У белай хламідзе стыне? Ікона не называе. Адна рука каганец трымае, Бо ў пекле падземным змрочна, Сякеру-посах другая мае, Каб срэбра хто не сурочыў. Хвартух скураны на спіне чарнее, Каб хутка ў забой спускацца, Нібы ў маленстве з горкі надзеі Зімой, Бо чакае праца. I гэты храм, I талеры тыя, Што грэх адпусцяць без гора, Каб стаць упоплечкі са святымі, Рабіла ягоная змора. У храм ішоў — Гул пагойдвалі крокі, Уздрыгвала Кутна Гора. Насамі нябеснымі круцяць прарокі, Трываючы дух шахцёра...

Гудзьба [1]

У гойклівым, далёкім спеве Народ успомніць сам сябе. Ні ў гневе, Ані ў пахвальбе — Ва ўпартасці надзея спее. У нетаропкай Новай Весі Загуў маўклівы рэстаран — Забыты танец гонкі стан Нясе ў замроеным акрэсе. Па-добраму нязвыкла неяк Глядзець на ўчэпісты загар — Абцалаваны сонцам твар Ва ўсіх танцорак, як у жнеек. Усмешка параўнае зубы Ці з жомчугам, ці з часныком? Гавораць рукі з праснаком, I збану з півам скокі любы. А следам за таўстушкаю У скоках смех з частушкаю. Ад смеху ледзь трымаецца Частуха-ўсётрываліца: — Няма чаго маліцца, Калі з запазухі валіцца. Пяюць частушкі не такія, А мне пачулася з Ушач Свая. Яе, прабач, чытач, Заглушаць ногі тупаткія. Сабе не давяраюць рухі. Смяецца танец, плача спеў. Сусед прыцішыць не паспеў Славянскі голас, вочы, рукі. Пра тое, як перадыхнуць бы, Запалу думаць не з рукі — Ён паўтарае праз вякі: Не замаўкай у сэрцы, гудзьба!

Навальніца над Прагай

Куды так, Гледзячы на ноч, Бягуць трамваі ў небе недзе I дугамі з бязважкай медзі Зіхцяць, Сустрэўшыся наўскоч?

Марыі Форманкавай

У Вашых вуснах чэшская мова Гучыць, як малітва, Якую Пачуе Усявышні абавязкова I ў смутку па Вас Звякуе. I столь паслухарні [2], Нібы скляпенне Касцёла, I ў светлым парыве Захоча выгукнуць захапленне Узнёслае AVE MARIA!

Манах

Хоць з ходу за парог, Зірyеш — аж кіне ў сцюжу: Кусціцца столькі рог, Не давядзі, бог, мужу! Музейна па гадах Галінка калючэе. Адзін Алень-манах Складае выключэнне. На вузлаватым пні I позірк самы строгі Не разбярэ ані, Ці кукішы, Ці рогі Нясе на галаве, Нібы запас, Манах той? Халодны пал плыве Жывым бруйком пад нафтай. Як рогі, Дык тады На паядынак весні Праз нетры, Праз гады Яму няма што несці. У заглуш па ламу Заб'ецца, як прапажа. А кукішы каму Апроч сябе пакажа?

Сакрэт

У Інджыхоўскім Градцы Ёсць партрэт У замку на сцяне, Як цень ад славы. Штурхае рыфма Расказаць сакрэт, Які сюжэт Даў думцы ход рухавы. За гаспадыню Хмуры замак меў Калісьці паню Жудасную, злую. Даў мастаку заказ Капрызны гнеў — Хай добрую, прыгожую малюе! Партрэт узнёслы Звыявіў мастак. На крэсле побач Сучка з тварам пані. Падчас мастак Гаворыць праўду так, Што праз вякі Над пыхай кпіць устане!

Залатая душа

Як вулейчык да вулейчка, Стаяць дамы. Пытае Злата вулічка, Адкуль здалёку мы. Са стараны Скарынавай, 3 даўгой зімы Да старыны Сябрынаю Прыйшлі дзівіцца мы, Тут кніжнікі і схімнікі Жылі, Калі Бяссоннікі алхімікі Падлік-разлік вялі, Над золатам вядзьмарылі Адны ўначы, Хаваючы за хмарамі Ад кутых скрынь ключы. Ключамі тымі звонячы, Кульгавы гром Спускаецца апоўначы Дасюль са стром. Размотваецца шпулечка Сцяжын-шляхоў. Нікому Злата вулічка Не выдасць даўні схоў. Частуе півам, каўкаю I тлуматой, Яшчэ знаёміць з Кафкаю — Ён жыў на залатой. Навала адусюлечы Ішла слатой. Як ты ўцалела, вулічка, 3 душою залатой?!

* * *

Пасля сябе пакінулі даўгі Адны, Пражыўшы ўсе скупыя сродкі. Людской душы Адроўі, берагі Прайшлі сваім радком За век кароткі. Другія залаты запас душы Разменьвалі На зябкі звон металу Высакароднага, Калі памалу У свой агонь Кідалі ледзяшы. Не для сябе I не для сваякоў Жыве паэт I на вачах згарае, Каб з годнасцю Пакінуць для вякоў Энцыклапедыю святога краю.

Напамін успаміну

Машэкі, Рогвалды, Паліфемы, Суседзі, крэўнікі, землякі — Мае разгубленыя паэмы, Мае нязнойдзеныя радкі Зямлёю сталі, Ідуць травою, Аддаўшы соснам сваю тугу. Пакуль трывогу Паю крывёю, Я перад імі буду ў даўгу. Адны пазычылі Смагу слову. Другія сказалі, Як зваць траву, Даверылі мову, Нібы дуброву, Дзе ў родным шуме Душой жыву. А чым сплаціць мне, А чым аддзячыць За ласку іхнюю, за бяду? Яны ўсё бачаць I не прабачаць, Як са сцяжыны я ўбок сыду, 3 той, што праз цемру Яны прабілі, Час пазычалі яшчэіў начэй. Цяжкое Самі ўсё парабілі. А мне лягчэйшае не лягчэй.

Агонь і кроў

Дасюль тут узаемна крыўдзяцца I ноч на дзень, I дзень на ноч. Маўчыць пакута. Лідзіцэ. Цень хмары, збоч! Сюды на споведзь Мусіць люд ісці, Каб злосці вынесці прысуд. Ці літасці, Ці лютасці Вучыцца тут? Крыж I замест вянка цярновага Калючы дрот — Нібы прыцэл Навёў нанова хто. Асекся стрэл. Абвінаваўца ёсць, Віноўніка Не зводзіцца закляты род. Шыпшыны I дзядоўніка Калючы дрот. Адчай Удзірванелай злагады. Зямлёю падавіўся роў. I гнеўны цвет, I ягады — Агонь і кроў...

3 далоняў лісця

Не дачакаўшыся пастаноў 3 неба аб зоркападзе, Зоркі зялёныя каштаноў Спеюць на Вышаградзе. Думае нечага доўга дождж — Ліцца ці затрымацца. Далеч накінула макінтош 3 прысмерку — на маланцы. Чайкі — Светлы ўспамін аблачын — Робяць кругі над Влтавай. На Вышаградзе Душы спачын Ад сумятні вяртлявай. Славы ўсівелую цішыню Годна вартуюць брамы. Тут зразумееш не ўпершыню Сэнс неаспрэчны самы — Цягне гісторыю Гонару вол, Лёгкі на прыпаміне. Дол Быць гарою дае дазвол Вартай арла раўніне. Долу паклон Б'е звысоку град, Каб з араллёю зліцца. Як галубоў, Корміць Вышаград Вершаў чародкі 3 лісця.

Стома

Навошта антыкварыят — Тут тып на тыпе: Славянскі антыварыянт Санлівых хіпі. На плошчы Вацлаўскай Паток — Сезон турысцкі. Пі піва волі, як піток, Але да рыскі. Усе пад помнікам, каля, А ўверсе Вацлаў. Няўжо не змусяць караля, Каб танчык бацнуў? 3 гітарай, як з гетэрай, спіць Спусціўшы патлы, Кудлач, I ўсё ж праз сон сіпіць Пратэст хрыпаты. Супроць кашуль, штаноў, Супроць Нямоглай плоці, Парваўшы сораму аброць, Лацвей хіпоце Пратэставаць. Драмаць лягчэй, Нячым старацца. Ані намуляе плячэй Такая праца. На вуліцах пратэставаць Ці ў падваротнях. Людской бядзе процістаяць Куды турботней. Стаміў іх не цяжар турбот, Адна лянота. Ажно не прасыхае пот — Кіпіць хіпота.

Спачувальная парада

Што ж, нямоглікі, Лавіце кожны міг, Покуль рух На тлумнай вуліцы не сціх,— Як не маеце рабіць чаго ўдваіх, Цалавацца паспяшайцеся Пры ўсіх!

Без спешкі

Чэх да чэшкі Чэша пешкі, Бо цягнік, і праўда,— Vlак, Валачэ марудна так, Што сама знаходзіць чэшка Чэха, як аколыш цэшка. Быццам ластаўка з падстрэшка, Выглядае чэха чэшка. I да Ноя У каўчэг Не спяшаўся б надта Чэх!

Скарынавы сляды

Скарынавы сляды пад камянямі — Іх ахаваў павыслізганы брук. Так ацаліў, Пакуль вякі міналі, У сотах словаў Мову першадрук. Дарогаю Петраркі палачанін У Прагу з праган рупнасці прыйшоў, Каб потым іх імёны спалучалі, Нібы на храмах постаці крыжоў. Ні саду каралеўскага, Ні сцежак, Дзе чуў з друкарні крокі цішыгіі. Адно дагэтуль не зайшлі на вежах Скарынавага сонца прамяні. Дагэтуль Прага выдаць не жадае Друкарню інквізіцыі святой, Адкуль ляцела вера маладая У край, Дзе снег спыняўся на пастой. Здаўна Няма ў сваёй зямлі прарока. Дык дзякуй, Прага, Што была тады! Шумяць вякі зялёна, Бо глыбока Карэняцца Скарынавы сляды.

Пражскі надвячорак

Пакуль сабака думна пазірае, Чакае спачувальна гаспадар. 3 вакна, як з нішы статуя, Старая Узнікне, 3 надвячоркам зліўшы твар. Паверыш, На вячэру матацыклы Са смакам рэжа Прага — Дацямна Не ціхне віск. I розніць нюх прывыклы Вензінны пах Ад піва і віна. Каб рана ўстаць, Кладзецца Прага рана, Сцяжэла мружачы Павекі крам, Каўнер смугі наставіўшы каляна, Паспешна захінае Крыссе брам. I толькі ноч Паненкаю-сялянкай Ідзе, Рукой трымаючы падол. I ўявіць вуліца Сябе палянкай, Як груша глуха Грукнецца на дол... Істужку дня Няспынны эскалатар Пракручвае — Стараецца злавіць Спакойны кадр У мітусні стракатай, Каб рух наноў Уранку блаславіць.

* * *

Спас на двары. Не чыніць бяды запас. У сада крамяны грэх 3 душы здымаюць манашкі. 3-пад высвечаных далоняў Яблыкам бачна якраз, Як да іх набліжаюцца Чорныя апранашкі. Ці гэта Евы У шатах жалобных, таму Што яблыкі выспелі, А недзе забавіліся Адамы? Галінку заломвае вецер, Як сват вясёлы куму. Пахне віном з вінарні I восенню блізкай з крамы. Сад абгароджаны Засяроджана слухае даўніну, Лысагаловы яблыкамі I лісцем падвялым ціхі. А мне знаёмая прыказка Коле пад рабрыну: Пайшоў бы ў мніхі, Дык думкі ліхі...

Табар

Плячо ў плячо наўкол дамы пасталі — Любы сустрэць гатовы чужакоў. Ад стрэх гарачых Весялеюць далі. Хай скнара-час Вядзе падлік вякоў! Даў гораду імя Гусіцкі табар. Угледзься лепш — гусіцкія вазы, Агню і навальніцам даўшы хабар, Акамянелі, быццам абразьг. А табарыты, Волі сібарыты, Былі, Пачаўшы лёс чьгтаць з азоў, Дажджамі ўмьгты, Хмарамі акрыты. Да неба як рукой падаць з вазоў! Суседу скрытнаму — Малітва, кірха, Парадак, каб кубло азалаціць. Гусіту спрытнаму — Хай бітва, кірка, Акуты цэп галовы малаціць. Гусцёж багатаму, Бядоце — жыжка, Не, ён не хлеба кус — На лобе гуз. Глядзеў, Як вока праведнасці Жыжка. Гарэў, каб змрок над краем Знішчьгць, Гус. Няхай турыст-прышэлец памаўзее. Чэх вёз адвеку Свой нялёгкі воз. Гусіцкі воз, Што сцішыўся ў музеі, Раскажа, на каго каменне строс!

Прагулянкі

Сабакі прагульваюць Непаваротлівых гаспадароў, Між сабой абмяркоўваючы так ці іначай, 3 гаспадароў у каго Беспародная чалавечая кроў, Ну, а ў каго ёсць хоць кропля Высакароднай крыві сабачай. Трава для сабак у парках пасеяна I дарожкі павысыпаны пяском. Каб побач з імі Не здацца неінтэлектуальнымі, Гаспадыні Звіняць ланцужкамі з золата, Паспяваючы за хвастамі, ўзнесенымі бяжком, А гаспадары рамянямі ўціскаюць На піве вырашчаныя аўтарытэтныя дыні. Быць можна без жонкі, без прэміі, А без сабакі ты як без рук. 3 сабакам усюды, Хіба пры ўваходзе ў храм Загаўкае знак забароны. Сабакамі захапляецца класіка I перыядьгчны друк. Аб сабачых праблемах дбаюць Ад таварыства аматараў да Сарбоны. Клапоты дробныя ў гаспадароў На ператомленых языках Аб кватэрах, кар'ерах, Аб каханках, фарфоры, палудзе. На іхніх жа ўласных Трывалых прадбачліва павадках Гаспадароў разважлівых Выводзяць сабакі ў людзі.

* * *

Зноў Прага з пальцамі дажджу. Я чэшку высачыў, бы знічку, Што над сабой нясе бажнічку I ліўневую паранджу. Як пылам, хмарамі прапах, Сівым дзядоўнікам на ўзмежку Стаю. Бо чэшку, як усмешку, Не затрымаеш на губах...

Канец ліпеня

У Празе такая стаіць спякота, Аж рэпаецца ад сухаты старая ўся. Міжволі ў цень ад вінтоў верталёта 3 надзеяй схавацца стараешся...

Тапалёвая готыка

Тапалёвая готыка. Хмель зялёны, як гай. 3 праславянскай дрыготкаю, Мова, Край зберагай — Вастрастрэшную Чэхію, Дзе рабіны-дамы Тлеюць полымнаверхія Праз дажджы, праз дымы, Каб здалёку на полымя Выраі аблачын Прыплылі, Каб напомнілі Кожнаму, Хто ён, чый. Цокай ты, Я паштокаю, Мова чэшская, Твой Край святочнай паштоўкаю Мне здаецца парой. Той, дзе піша славяншчына Хоць лацінкай, Аднак Духам вешчым абнашчаны Кожнай літары знак. Як Скарынава Біблія, Праз вяселлі, імшу, Мова, Голас твой выплыве, Уваскрэсіць душу!

Зялёны гук слязы

Ад злосці аж склыгочуць тармазы, Не могуць голас заглушыць ягоны. Плывуць начэй бяссонныя вазы, А ўсё дрыжыць Зялёны гук слязы — Як слова хатняе ў казённай фразе, Картавіць конік у каменнай Празе.

* * *

Чэхаў перакладаю, Замураваны слоўнікамі. Выблісні, маладая Радасць імгнення злоўленага! Светла ў славянскім змроку. Словы, як тыя совы ўначы, Моўкнуць пры кожным кроку, Новы лес асэнсоўваючы. Дыхае тваншо bahna, Touha — туга галадае мая. Першаславянствам пахне Фраза неперакладаемая.

Тэразін

На дроце калючыя вузялкі Пазавязаны немым адчаем, Каб не забылі пра тое вякі, Як тут маўчалі, Як тут крычалі. Наўгадзь любы вузялок развяжы, Не разгадаеш, чаго ў ім болей — Крыві звуглелан, ці злой іржы, А ці нікім не ўчутага болю? Не змыла ліўнямі Arbeit macht frei! Дасюль жахае Ordnung славуты, Што прапаноўваў, як пекла ці рай, На выбар вязню, Смерць ці пакуты. Легенды здымалі 3 кастроў, з цвікоў Сваіх герояў часцей для раю. Як ні завязвае час вузялкоў, Усё гісторыя забывае. Спакойна драўляныя пасталы Турыст з Японіі разглядас. Драўлянай падэшваю, Як з імглы, Грукоча веймарка маладая. Прыслухайся — ўчуеш дзіцячы плач. Гучыць нямецкая мова смела. А ў камеру смерці ластаўка, бач, 3 вясцінай добрай Позна паспела. У думках Хоць зернятка болю ўзваж, Цяжарам жаху будзеш наліты. 3 канцлагерам побач Ляжаць наўсцяж, Нібы буханкі эрзацу, Пліты...

Вечаровае развітанне

Хутчэй за ўсё цямнее ў Старым месце. Змрок хоча прыцемкі з завулкаў змесці, Каб цішыня, прайшоўшы ўсе абходы, Спакойна падалася да гасподы. Гулчэе брук, і вулачкі размовай Заняты Ялаўцовая з. Яловай, Як тыя дрэвы ўлетку на паляне, Калі звысоку ў заглуш промень гляне. Кладуцца спаць паважныя нражане. I храмы ў неба цягнуцца крыжамі, Адкуль ім сонца толькі што свяціла, Ды сасвяцілася за дзень свяціла. У нечым ціхі голуб на званіцы На ноч перад галубкаю вініцца. Зяхаюць за піўніцаю піўніца. А келіхам і льецца, і звініцца. I кот, як нейкі дух сярэднявечча, Нахібіўшыся, небадах нявечыць. На радніцы адно гадзіннік слынны, На чвэрткі скупа дзелячы гадзіны, Не спіць адзіны,— штогадзіны кожнай Смерць звоніць у званок рукою усёможнай, I ўсе святыя не заснуць на волас, Аж покуль певень не падасць свой голас. Настоеная на заснулых гулах У змораных мурах вякоў мінулых, Нібы ў вялізных чанах, бродзіць брага. Не дрэмле смага.                      Добрай ночы, Прага!

ЗАГОНШЧЫКІ СЛАВЫ

А лірык пра сэрца,

Пра свой патайнік,

Дудзіць — і не можа спыніцца.

— Хоць сэрца бяруць,—

Заўважае мяснік,—

Ды лепей за ўсё

Паляндвіца!

Амплітуда смеласці

Хоць для вока не відна, У одапісу, ў меласе Есць свая шкала адна — Амплітуда смеласці. Шэф — вялікі, Ты — малы, Твой аклад у цэласці, Ты пільнуешся шкалы Амплітуды смеласці! Не хадзі па бітым шкле. Да васковай спеласці Адхіляйся па шкале Амплітуды смеласці. I, лясны кіраўнічок, Дбай у асавеласці, Дзе, які ўзарваць карчок. Амплітуда смеласці! Думка дзёрзкая была, Ды чаму ж сумелася? Не пускае зноў шкала — Амплітуда смеласці! Хочаш скразнякоў, Святла, Пахвала прыелася,— Вытры ўсю шкалу Датла, Набярыся смеласці!

Memento!

Калі з жыццёвага палетку Ідзеш да вечнай стараны, Вядома, ўспомні пра суседку Дый не забудзь пра сэнс двайны. Хоць і грымяць зімой і ўлетку Размоў сямейных перуны, Каля турмы Каханкі зрэдку, I толькі жонкі — Ля труны!

Цягач і валакуша

Сямейны партрэт
Пад дахам адным Столькі тэхнікі, бач. Саюз іх не зрушыць Ні мора, ні суша. Са складу ўсё цягне дадому Цягач, 3 гасцей цягача валачэ Валакуша!

Пра футры

Дзе логікі жалеза? Смяецца вывад хмуры. Мужы са скуры лезуць, Каб жонкі ўлезлі ў шкуры!

Шпачыха шпаку

Іншыя жывуць шыкоўней. Што я, горш за слонку? Цешся сам сваёй шпакоўняй — Я хачу Дуплёнку!

Высокае давер'е

Яму аказалі давер'е Па самай высокай шкале: Качалі ў смале ўсё Ды ў пер'і, У пер'і і — зноў у смале. Да ўпаду Стараліся звады Адсыпаць спаўна барышоў. Быў гол як сакол Да пасады, 3 пасады — касматы ішоў!

Спрадвечная сіла

Пра падонкаў слоў няма, Іх не трэсла, не касіла. Рухае іх род сама Дзярма ядзерная сіла.

* * *

Свой дабрабытны спакой паляпваем, Спытацца ў сябе не адважымся мы: Няўжо застанецца белай плямаю На карце людской Пасля жоўтай чумы Белы чалавек?

Адказ на заўвагу з-за спіны

Са мною лацвей, Калі цемра начная,— На макаўцы ў дзень пераходзіць Прасвет. Дык, значыць, Я шлях асвятляць пачынаю Усім, хто за мною ступае услед.

Сябрам па рыфмах

Не спяшайцеся бранзавець — Надта ж золка зімою ў бронзе. У заяве па ўласнай просьбе Папрасіцеся пад павець, Дзе яшчэ не дасох мурог, Як юначыя вашы вершы, Дзе бадлівыя міністэршы Мудра чэшуць аб шулу рог. Не старайцеся бранзавець, Раю ўсім на поўным сур'ёзе. Не хадзіце па той дарозе, Дзе сустрэне пыхі мядзведзь. I каго ўжо аблапіць ён, Дык палюбіць на поўныя кіпці. Над самімі ж сабою кпіце. Бронзавы аглушае звон! Гулкі дужа бронзавы крок — Ні да вернай, ні да каханкі Не прайсці непачутаму — Ганкі Пошчак выдадуць наўзнарок. Пачакайце, сябры, хоць ледзь — На зямлі яшчэ ўвобмаль бронзы. Да надзённай сыдзіце прозы. Не з рукі жывым бранзавець!

Пімену Панчанку

Верш ягоны з байцамі хадзіў у атакі. Звык паэт, лёгкай славай не абцяжараны, Махлярам паказаць, дзе зімуюць ракі, I сябрам падказаць, «Дзе начуе жаўранак»!

Да чытача

Я дзякуй сказаць хачу Цярпліваму чытачу, Які ад паэтаў чакае, Што горы салодкай маны Святлом пратунэляць яны... Чаканне — Адказнасць цяжкая!

Пытанне аднаму паэту

Адна трывога ў чэрап б'е, Каб толькі на крыжы цябе Сусветнай славы распіналі. Задумайся ў журбе, Прыстой,— Чытаць унук ці будзе твой Цябе хоць у арыгінале?

Былым літсябрам

Анархісты сталі прамоўцамі, Не да прорваў — Баяцца канаў. Дзе б знайсці нам Ворага моцнага, Каб усіх нас наноў З'яднаў?!

Экспромт з выпадку

Паэзія, Што б ёй вякі ні гундосілі, Жагнае ілбы небасхілаў Каметамі. Паэт у эпохі — Сабака паддоследны, На ім правяраюцца Новыя метады!

Загоншчыкі славы

3 іх кожны не млявы, Рухавы, ласкавы— Не могуць без справы Загоншчыкі славы. Наіўная казка Пра коціка ў ботах! Не тая закваска Пры новых турботах. I пыльна і гразка Пры пільных залётах. Скупейшая ласка I подых, як потых. Калі літпазаддзе Сядзіць на пасадзе, Чытай у паглядзе, Кусаць дзе, Лізаць дзе! Нібыта ў абносках, У зносках цытатных, У кропках, у косках, У клічніках штатных! Гайня маладая — Загоншчыкі славы. Язык выглядае, Як нож з-за халявы, Што масла намазвае, Вострыць алоўкі, Пад новымі назвамі Робіць шпаклёўкі. Закоціцца геній, I зоймецца новы, Клапотаў не меней — Нанова гатовы! Ідуць, як аблавы, Славы загоншчыкі. Растуць, як аб'явы, Для спрыту загончыкі.

Усмешкі-перасмешкі

Да спектакля купалаўцаў «Ажаніцца не журыцца»
Куплеты Саўкі I ў Завыдране, і ў Рыме Цяжка зладзіць са старымі. Бо забылі за гадамі, Што яны рабілі самі. Як гулялі, Як кахалі, Як з чужых вакон скакалі. Вы таксама прыгадайце, Маладым паспагадайце. Вы ж не толькі гледачамі Цёмнымі былі начамі. Вам паўнюткая святла Ночка цёмная была! Як жыць з суседзямі Ладзь з суседам чын па чыну, Не давай для сваркі ўсчыну! На спакой забудзься свой, Загартуйся ў шуме, ў гаме, Што ў цябе над галавой — У суседа пад нагамі. Столь табе, Яму — падлога, Не апала — дзякуй богу! У суседа многа звестак Пра зяцёў і пра нявестак. Не чапайся — будзе горай, Лепей ладзь 3 паклёпканторай! Абысці суседа лепей ж. Не яго — Сябе зачэпіш! Паклеп Рот чужы не агарод, Не паставіш гэткі плот, Каб паклёпы і абразы Не ўшукалі пералаза! Пасылаў паклёп паклёпку У дубовы гай па клёпку. Будуць бочкі з клёпак тых, Каб мана брадзіла ў іх, Каб была чарней за дзёгаць, Каб па ўсіх квачамі цёгаць! Каму шапну па вушка, Каму — ківок-намёк. Мчы, плётка-пабягушка, Па правадах, як ток. Крычаць, бяруцца за чубы. Мне што! Мне весялей абы. Хаця і хата з краю, Я ўсім багата раю. Песня Міхалкі Надзець хамут хачу я — Цягнуць сямейны воз, Ды шыю маладую Маю шкадуе лёс. Для сэрца трэба згода, Лагода — для душы. Ды дзе ні глянь — выгода, Гешэфты, барышы. Гатоў узяць хоць сучку Парой жаніх такі, Каб толькі грошай кучку Адсыпалі бацькі. Каб як надыбаць зяця — Дачка, сабе расці! — Гатова нават маці У водмаладзь пайсці. Расці, дачушка, з мамай. Шлях, зарастай быллём. Хлапец у сіле самай Звякуе бабылём. Хоць вый ваўком у яме, Хоць ганчаком брашы, У хаце, ў сэрцы, ў краме — Гешэфты, барышы. Раманс Адэлі Сэрцу цесна ў грудзях, Быццам птушачцы ў клетцы. На сцюдзёных вятрах Хто яму адгукнецца? I вяргіня адна Без увагі завяне. Гіне ў смутку вясна. Сэрца прагне кахання. У адчаі начэй Сэрцу сніцца дарога. Чуць бы сэрцу хутчэй Грукат сэрца другога. Як аб сценку гарох Спадзяванні, чаканні. Як цялушцы мурог, Сэрцу трэба каханне. Заручыны Сціскае гора душу без жалю. 3 вяселля ўхабістая дарога. Як заручалі, Тады казалі, Што ў свата кароў многа. Як пайшла даіць — Адзін бык стаіць I той не доіцца. 3 якога боку быка даіць, Парай, нядолечка, Ці з хваста, Ці з рог, Ці з брыклівых ног? Ох! — Досыць Вам з дзяўчыны кпіць! Ваша белая лілея Недзе ў горадзе цвіце. Вас зусім не разумею. Чаравік не па пяце. Куплеты Язэпа Покуль спрытны, Покуль дужы, Для дачкі здабуду мужа. 3-пад зямлі дастану зяця. Будзе свята ў нашай хаце! Маю сувязі паўсюды — Верыць дурань толькі ў цуды! Дам у лапу — ціха будзе. Зяця вылузаю ў людзі! Для дачкі патрэбен муж, Як для пана капялюш! Хай жа бог дае Адэлі I ў касцеле, і ў пасцелі! Дуэт: Міхалка, Юлька — Вы народжаны для раю, Для карэт — Не для карыт! Вас у Мінск я забіраю Паказаць належны спрыт. — Ці не лепей разабрацца, Што прыгнала Вас сюды? Мне без Вас хапае працы, Мне без Вас стае бяды! — Цалавацца, мілавацца, Мякка спаць, Салодка піць — Не цяжкая гэта праца. Песня Як прачнуліся пад плотам Раніцою лапаць з ботам, Стала кожнаму пара Адшукаць гаспадара. — У карчме мой зноў начуе, Галавы, ні ног не чуе. — Мой, напэўна, ў пэўнай пані Адпаведным лістам вяне. Кожны добры валацуга, Ды без нас ім будзе туга. Заявіў рашуча лапаць: — Мне лягчэй скрыпець, чым плакаць. Падтрымаў калегу бот: — Шмат з гаспадаром турбот! Заскакалі лапаць з ботам: — Валацуг мы знойдзем потым! Куплеты Юлькі Мыць абрыдла лыжкі, міскі. Мне па густу нораў мінскі! Там пачнуць ламіцца ў дзверы Кавалеры, афіцэры. Чувакі там люба-міла Учарнелі ад чарніла. Чорны толькі кот не ў шчасце. Чорны кавалер для страсці! Шмотак імпартных да д'ядбла. Там бы ў зрэб'і я не зябла! Як завея ў кажухах, Я б хадзіла ў жаніхах — Барадатых, галамызых, Бледных і насамі шызых. Там талентаў, быццам маку: Караткевіч, Семяняка, Вечна юны Лучанок — Маладзёжны певунок. Трыо: Язэп, Адэля, Міхалка — Ветрагону многа чэсці, Толькі хітрыкі наўме. Як на кут не хочаш сесці, Пасядзіш-такі ў турме. Я ў хаўрусе з пракурорам, Я ў газеты напішу. Не ў каня, вядома, корам. Дурню ўторкнулі душу! — Бацькі добрага дачка, Не пайду за вахлака. За разяву не найду. Лепей з моста ды ў ваду! — Што палохаць пракурорам. Вам тавар збываць свой сорам. Маладому хлопцу нехаць На старой кабыле ехаць! Што мне пісаніна тая — I газет я не чытаю! Шэры гусь пралятаў Песня Шэры гусь пралятаў Над прыціхлым балотам. Пралятаў, гагатаў, Чысціў пер'е чаротам. Шэры гусь спадабаў Маладую цяцеру. Не ў гняздо завітаў, А ў кацёл на вячэру. Стрэл раптоўны сустрэў Ціхім вечарам сінім. Лісце падала з дрэў Шэрым пер'ем гусіным. Шэры гусь пралятаў Над прыціхлым балотам. Як вячэраю стаў, Мы дазналіся потым! Гагатаў ого-го, Разганяючы скруху, А цяпер ад яго Ані пер'я, ні пуху! Вяселле Як надумаўся жаніцца, Лось падаўся да лісіцы. Толькі ліска Ані блізка: — У цябе ў кустах прапіска. Як пасмеў прыйсці ты ў сваты, Малады, а ўжо рагаты. Да мяне забудзь дарогі — Я й ваўку настаўлю рогі! Лось рагаты, Нежанаты Ходзіць, быццам вінаваты. Суседкі — У чужых свіней лычы Злыя! — Лепей палічы Зубы ты ва ўласным роце. — Не вішчы свіннёю ў плоце! — Я ў сваім гародзе — пані, I парадак на двары. — Боскі гнеў цябе дастане! — Ты паменей гавары. — Гнеў якраз мяне міне. — Пуга плача па спіне! Міхалка, Юлька, Мікіта: — Гэты вусны, Гэты вочы Бачу днём I сню я ўночы. Гэты губы Дзеля згубы. Разважаць няма рахубы! — Ах, пакіньце, Ах, пакіньце, Не па мне ўсе Фіньці-міньці. Я, паверце, не такая. Пабягу — гарод чакае. — Толькі б цапаць, Толькі б лапаць. — Ты дамоў кіруй свой лапаць. Не для мэтлахаў авоські — Лепш чашы ў абдымкі Зоські! Сват Што ты, сват, такі ляны — Абдымаеш са спіны. Прытуліся спераду — Нарабі мне вераду. Прытуліся спераду Ды прыходзь у сераду. I ў суботу, і ў чацвер, I цяпер Не спі ў каўнер! Куплеты Зоські і Саўкі Разам нашыя гароды, Свінні ў нас адной пароды. Хай вядуцца куры, свінні, Хай разлад навекі згіне! Хай жа нашыя бацькі Не грызуцца як ваўкі! Крык унучыкаў малых Хай старым пацешыць слых!

Смаргонская акадэмія

Наравістая паэма

«Смаргонская акадэмія», жартоўная народная

назва промыслу лавіць і дрэсіраваць

мядзведзяў, заснаванага кн. Радзівіламі

ў 17 ст. ў Смаргоні (Гродзенская вобл.);

адна з школ бел. скамарохаў.

БелСЭ Замест уступу Ці напала на бор Эпідэмія? Аб'яўляе набор Акадэмія! Жартаваць з яе Не след, Не эпігонская, А вядомая На цэлы свет Смаргонская! Медзвядзям Яна ў дакор: Быць дрымучымі, Быццам бы Дрымучы бор,— Знадакучыла! Забурэлі медзвядзі: Як не доіцца Нецель,— Бугая вядзі За нядоімкі! 3 борцяў чынш салодкі, Ды Пчолы лютыя. Без яды (Не без бяды!) Папакутвалі. Доўбня ў лоб — Ляці з сасны Кулем потарчма. Сны Бянтэжыць хмель ляспы. Хітрая карчма! Свежына, Яна ў хлявах! Ды рагаціна Футра порыць Не па швах, Гавяда не свацціна! Верасы хвалі ці гань Ці качаііся ў шнітцы, А, галоднаму, Цыган I медзвядзю сніцца. Што баяцца Тых людзей, Хібу хопіць хібіцца! Маладзейшым Як барзджэй Трэба ў людзі выбіццаі Хай, як тыя павукі, Не павучацца, Ласункі-лесункі Хай павучацца! Там Раўло налудзяць, Пэўна ж, Не знявечаць. Так сказаць, налюдзяць, Ці ачалавечаць. Шчэр усмешкай Ляпу — I тае навукі! Лапы ўжо Не лапы, Нейкім чынам — Рукі. Імі капялюх трымай, Як мацней пляскай, Што даюць — Прымай, Пазірай з ласкай! Не пытай У пападдзі, Што зімой калядкі. Людзі й тыя, Паглядзі, Лад ці непаладкі,— Ад падлоўца Да суддзі Лупяць шчыра ў ладкі. Будзеш біць у ладкі — Мецьмеш карак гладкі! I блішчаць — Аж глянуць страх! (Шчырунам пашанак!) Як на пухлых даланях, Мазалі бляшанак На падушачках з атласу. Да бразготак Хто не ласы?! Спрыт бяры ў абхапы! Чым мяхі не тогі? Дзве другія лапы Нейкім чынам — Ногі. Змрок пагодзяць веташкі. Млосна ў лесе Ад машкі, На імшарах — Мопша. Раз павукі сэнс такі — На сагнутых можна I на задніх пахадзіць, Пахадзіць, Каб дагадзіць! Тупаеш на чатырох, Як жывёліна, I не пусцяць на парог — Не дазволена! Вытураць уміг 3 усіх У Смаргоні тупасць. Выкні На сваіх дваіх Паслухмяна тупаць. Перад тым, Хто выгне ў рог, 3 кім і не кажы Да трох, I на чацвярэньках Часам ходзяць — Сведкай бог, Злосць зацяўшы ў жменьках, Не без клёку людзі. Бог судзіць ім будзе! Ты, бярлог, Хлудзей! Хопіць, Лог, Ваўчыцца! Медзвядзям у людзей Есць чаму вучыцца! І. Гулкае памосце — Хітрая жароўня. Злыя ягамосці. Злая дрэсіроўня! Ёсць навукі рэдзька — Дык грызі й не хліпай, Абувай, Мядзведзька, Чаравічкі з ліпы. 3 ліпы чаравічкі Дужа смаляць пяткі. Набывай жа звычкі, Забывай аглядкі. Каб не ўсмятку Пятку I каб не ўкрутую,— У любым выпадку Знай навуку тую, Танчы, Медзвядзятку, Бо агонь лютуе! Хоць зайдзіся ў верадзе, Трапіўшы ў засаду, Страх не ў страх уперадзе, Калі страх адзаду. На ілбе зеркі! Мазалі, што лубін. Д'яблавы талеркі! Астабрыдлы бубен! Такт пад іх, Лабацька, Адбіваеш глуха — Дражняцца, Што бацька Стаў табе на вуха. Жар, сысподу люты, Вытанчае рухі. Лапы ж не абуты Тыя, Што як рукі! Хітрая абслуга! Ліпец ці паздзернік: Скабы Смычыць пуга, Зубы Смачыць пернік. Гнеў? Ён кратаў краты, У адчаі лсз на Снены. Дзе вы, шаты, Лес кашлаты? Цесна! Трасцы б яе трэсці, Гэную вучобу! Мусіш тут пад'есці Жалезнага бобу! Тут няма — «Не магу», Тут няма — «Ледзьве». Чым вісець за нагу — Лепей за абедзве! Лепш бы голым полем Гналі пчолы сем'ямі! Вучыць болей болем Акадэмія! II. За службу й падзяка. Спрадвеку Сабака Друг чалавеку! Сабакі іклатыя — Надзейныя памагатыя Пзхмайстру твайму, Мядзведзь,— Таму Прывыкай цярпець! Вядома, 3 кальцом у храпе Да іх на вяселле не трапіць, Хвост н'е трымай дудой — Такога няма. Ды каб радзей Сутыкацца з бядой, Лепш да часу трываць I сабак не цвяліць дарма. 3 сабакі спыт невялікі, Заслужонаму — Лаўры ў будцы. Сабаку ў ліповыя чаравікі Не шчасціла ані разу абуцца. Не вучаць сабак 3 амбону Правілам ветлага тону. На ілбе Зачашы Сабе, Лыска, Брашы, Калі чужы Блізка! Такое тваё быццё: Прачнуўся — і за выццё. Дзе барышы, Для прыліку брашы; Ашчаслівяць надбаўкай — Ласкава пагаўкай; Возьмуцца за кій — Загадзя вый! Не сунься з сабачым хвастом У ваўчыны табар, Перад вялікім пастом I муха — хабар. Даўно вядомая ісціна — Калі нарадзіўся сабака з лысінкай... Але маецца Істотная розніца, I яна ў Акадэміі Не скараняецца: Адзін Ад сабак бароніцца, Другі — На сабаках абараняецца. Кожны пень на сваім грудзе. I ў каго болей спрыту, Дакладна ведае, Дзе Сабака зарыты... Сам сабе глебу Рыхлуе пень. Тэму ўхапіў — Валачы, Каб сабака ніводзін не абазваўся. Вядома, Цэхмайстру не пашкодзіць ступснь Бакалаўра сабаказнаўства! Выкладзе фактаў зубатых — пуры, Амаль што з думкай, Амаль што з яснай: Праверыў жа ўсё на скуры, Няхай не на ўласнап... Сэрца, Авечым хвастом не біся! Дзюбу сцісні, Дапытлівасці варона! Раняецца слоў бісер — Ідзе абарона! Як рогі ў цельпукаватага мужа, Радаслоўнае дрэва Князёў Радзівілаў Галінілася — I часта, і дужа Плёнам сваім дзівіла. Галыя на пачосткі, Лістам сцеляцца лёсткі. Паспалітага абмінаюць прасмішкі. Не чарговую катоўню-карню,— Ад цемры лякарню Казімір Рыбанька, Ардынат Нясвіжскі, Заснаваў друкарню. Папера не марна гіне — Жонка ягоная Драматургіня. Музы прыгонныя Не толькі душой прачулі Таленавітасць твораў I ўладны нораў Францішкі Уршулі. I для Акадэміі гатавала Уршуля свае сцэнарты, Імі загружаліся да адвалу Дыліжансы, Калёсы, Нарты. Скамарохі не мелі У штодзённым клопаце жалю, Самі ад смеху праз слёзы нямелі, Ды Еўропу ўсю пацяшалі! Перш-наперш сцэнарый 3 дном гарачым бляшаным — На выхілясы не будзеш скнарай, Вывучышся пашанам! Скачы За харчы, Покуль жар не пагас. Адзін медзвядзю наказ I ягонаму прапаведніку — Павадыру-мядзведніку: Барукацца і кланяцца, Як увечары, Так і ўраніцы! ІІІ. Жылі дужа доўга мы, Нібыта даўгамі, догмамі. Ды, калі ты не поп, не ўбірайся ў рызу; Зайцу няма чаго касавурыцца на жаробку. I ў сабаказнаўстве мы павінны, Нарэшце, падвесці рысу, Паставіць, вобразна кажучы, кропку. Богу — богава, Бульдогу — бульдогава! Адклаўшы з тэзісамі паперчыны, Сцвярджаю, рэплік не баючыся злых, Трэба чуць, трэба ведаць сабаку сабаку, Таму, па-першае, Мець сабака павінен слых; Слушна заўважыў Вучоны Савет, Момант важны такі абыходзім, Як наяўнасць нюху, бо, каб браць і ўпоцемку след, Сабаку нюх неабходзен; Я згодзен з думкаю апанента, Прымаю да ведама тактоўны выказаны папрок. Я не ўлічыў аднаго кампанента, А менавіта: сабачы зрок, Сабачыя вочы. 3 прычыны тае, магчыма, Спіць заяц і ўночы 3 незаплюшчанымі вачыма; Гэта ўжо не для ВАКа [3], Прыродны фактар мы абыходзім маўчком: Маленькі сабака — Давеку шчанюком (!); Мы перавагу ў песнях аддасм салаўю, Лірычную вытанчаем брую, Заторкваем вушы, пачуўшы варону, А калі б у Піліпаўку запісаць рую, Ад гону да гону, Хаця б на хвасце сарокі (Правобраз магнітафона далёкі!), Давярацца нельга ў навуцы рэху, Сабаку трэба запісваць з першабрэху! Маглі б запісаць завочніцы тэксты песень пра поўню, Іх сабака зацягвае, калі глядзіць на катоўню. Часам яшчэ ламаюць галовы (Прыклад прыкра не новы!), Як будзе правільней (правільнёй?): Тостаў альбо тастоў (?!); Асабіста я цвёрда перакананы, Што грунтоўнасць навуковае ўстановы Вызначаецца наяўнасцю сабакахвастоў! Апаненту даецца слова (На сэрцах адлега!): — Мы зробім правільны вывад з заслуханага ўсяго, Калі прызнаем, што шаноўны калега На гэтай тэме сабаку з'еў... — I не аднаго (!), Актуальнай праблеме намеціўшы зрух! — Дадае з пэўнага месца свайго Прадстаўнік ад навук — Адстаўнік Аднавух. IV. Святла! Святла! Вучоны свет. Звяздар, Не злічыш поўні! Акрасаю ўсяму — Банкет. Свяцілы дрэсіроўні! Стамляцца ў тостах кожны рад — Усё дарэчы выйшла. Пачосткі столькі, Што наўрад Стол пераскочыць выжла! — I не пніся, як слабак... (Чвяк...) — Рад, сабака, лаўрам... — Меч Дамок... (Чмок...) — Дужа цяжка, без сабак, (Чмяк...) Стаць бакалаўрам... Ісціне прымярай распашонку, Навуцы — адрасуй модлы, Не толькі зарплатай утрымлівай жонку, Не адставай і ад моды. Для аздобы любога банкета Трэба хаця б аднаго паэта, Залучыш некалькі штук, Гэта ўжо, як сказалі нашчадкі Канта, Stück Поўны экстазу, Абсмоктвае кожную фразу, Як тлустыя бітлапатлы свае, У сенцах А ці ў фае Прыхільнік зацірак, Паэт-лірык: 3 таліяй асінаю Ты дрыжыш асінаю, Я з мазгаўнёй дубоваю Волю выпрабоўваю... Паэт-трыбух (На яго, па-руску кажучы, хапіла б трех букв!) Ад закусак разбух, На экспромты таропкі: I падаўся ў заробкі Жарабец да жаробкі... На мутным воку банкета I крытык не як бяльмак (Ад прыроды шпак, А выпендрываецца, як калібры): Асацыятыўна я адчуваю смак Толькі ў інтэлектуальным верлібры!.. За сталом стамляюцца, як на сяўбе. Кожны слухае сам сябе. — Ведама, ў вучоныя як ісці, Няма асаблівага фокуса: Воку вока — за! — Узяў я свайго Аббрахайлу ў якасці Яскрава-куслівага доказу! — Гаспадар Дыбайла Пра сябе спрабуе напомніць. — Просьба напоўніць!..— Шуміць застолле буйнае І там-сям рагатае. А пад сталом... V. — Пабыў я ў зубах тваіх I пад ствалом...— Завесялелы Аббрахайла прыгадвае.— Аб старасці дбай у сталасці... Вудзь, воўча, госцем — Зубамі не ляскай. Прыгода, якая са мною сталася, Пэўне, некалі стане казкай. Прагнаў мяне гаспадар, а ты Пашкадаваў (не так, як сваяк твой кабылу!): Есці не стаў мяне з дабраты, Які быў наедак — скабы ды жылы. Адпусціў адкарміцца да гаспадара, Той быў рашыў, што я не сцярог дабра ў яго. Ты ж дзіця гаспадарскае ўкраў са двара Так, каб убачылі ўсе, што я адабраў яго. Перш чым з'есці мяне, Закусі як след. Не за ўласны кошт выдаю банкет — Са стала навукі і мне перапала. — Вочы ў цябе я пазычыў, сусед,— Воўк пад сталом — Такое здараецца мала! А справа, васпане, во ў чым, Тут я з запрашэннем воўчым... Аббрахайла падхвальвае воўка: — Як і я, ты хвастом круціш лоўка! Косці пад стол несучы нам, Шчыруе прыслуга не вельмі, Вось пабыў бы ты на сучыным Вяселлі! Што банкет!.. Гаў!.. — А ты, сусед, Стаў Здароў, Як заяц вясной. На воўка памоўка, А мядзведзь спадналуску... Воўк гаўкнуць хацеў, ды зароў: — Хачу пяяць, Шэф раіў мой Не налягаць на закуску... — Не жартуй з бядой! — УЎ-УЎ-УЎ-УЎ-УЎ-УЎ-УЎ! — Зацягнуў На адзін лад (Даўжэй за даклад грунтоўны!) Пра ваўчыцу, пра лог... Эпілог быў раптоўны (Не паратоўны!), Як і пралог. Ні авечкі, ні воўны! Вырвешся з лап — Доўга ікаецца. Храпа была б, А кальцо адшукаецца! VI. Хадзіць прывабліва ў быках — Рагатых кавалерах. Як рэбраў абручы ў баках, Не страшны шэры з шэрых! Як сілу чуеш у рагах — Не саступай з дарогі, Пакуль абух не гахне (ггахх!), Стой незалежна на таргах, Не забрыталі б рогі. Усё варочай дагары, 3 разгону бі, 3 нахрапу, Пакуль яшчэ гаспадары Кальцо не ўдзелі ў храпу. Што бысю Капыты мачыць, Куды рагамі цэліцца? 3 кальцом у пысе Бык маўчыць, Ні мычыць, Ні целіцца! VII. Тут не на раз маракаванне, Тут трэба мець якраз меркаванне, Ведаць, Разведаць, Што, як І дзе. Раз- мер- ка- ван- не Ідзе! Перад выпускам — Не сягоння! — Трэба лаўчыцца, Можа ў зяцях ля Смаргоні Пакінуць ваўчыца... Кепскі дыплом, I без сувязей, Шэлег цана! Не паможа апломб. Мур не праб'еш ілбом, Пойдзеш да цыгана! Якія тут неслухі-дрыгуны Мурашнікі перарылі? Цікавяцца цыганы Як прадстаўнікі перыферыі... VIII. Забудзь на валацуг, Мець хочаш хоць павець — За медзь Скачы, Мядзведзь, Свой валачы ланцуг! Лясная галава, Не пад нараў у носе Кальцо? Аж цэлых два Любая пані носіць! Завуцца завушніцы. Ваўку кальцо й не сніцца! Ды на цябе мядзведзіцы Глядзяць і не нагледзяцца! Хадзіў па вудыры, Па шышкі да калод, Цяпер павадыры Сцыганілі прыход! Б'е мядзяк па медзяку Розна пажаданы: На зязюльку — Бедаку, На крумкача — Пану! Дай, цішыня, паслухаць, Ці не гром гручыць, Мядзведжая паслуга Цыгану ручыць! Не скрыпка грае — Цымбалы, Не сваты едуць — Цыганы! 3 цыганом — майсцер Да чужых кайсцер! IX. — Насякаем жаронцы! — Высцілаем под! (Цыганскае сонца... Цыганскі пот...) Для цябе, дзеўка, 3-за пазухі прыпеўка: — Цыган бацька, цыган я, Улавілі салаўя. Бацька ў пуню, А я ў ток, Бацьку ўбілі, а я ўцёк! Загадка-свацця I тут нос дзярэ: — Цыганка ў хаце, А цыцкі на дварэ (?). А ў садзе яблыкі — Цыганы, Абтрасуць іх зяблікі, Ці гані, Ці не,— Абтрасуць I таму прынясуць У чырвоным жупане, Хто хутчэй засне... Цыганё: — А мне? — Залез, паганё,— Не спі ў гумне! Малым пацеха! Ад смеху Не трэснуць ледзьве, Дражняць мядзведзя: — Мядзведзь, мядзведзь, Не ўмеў сядзець, Пакуль навучыўся, Хадзіць забыўся... На гора й сядун — Дзіця. Абы мядзведзь цыгану, Шатун, Хаця! — Мядзведзь дзяліўся камаром, Скупы падавіцца й вугром. Сумна без навару жыць — Ручку дай паваражыць! Сумна, баця, жывяце: Божкаеце, божкаеце. А ўдалося ж сіраце, З'ела курку ды з ножкамі — Трапечацца ў жываце! Банкарты Гуляюць у карты, А бацькавы дзеці Ламаюць клеці. Не тужы — Паваражы! Ад чаркі ў пяты Ці ад сваркі горача. — А дзе ж твая хата? — Проціў ліха на ўзгорачку! А мядзведзь упрысядкі — Вось дык скокі! Ну-ткі, Лепш упрыся-ткі! Сам бярэцца ў бокі! Не ўтрываў смяшок, Рогат горбіцца. — Ажаніўся мяшок, Узяў торбачку, Туды-сюды павярнуў, Цмок у мордачку. Цыгана Таптыга — хваць Ды зароў, зароў: — Ты мяне па мордзе гладзь, Не лічы зубоў! Як туп, дык і топ, Скокі ўсім да смаку. — Ажаніўся залатар, Жонку ўзяў гуляку, Палажыўшы на лавачку... — Даць медзвядзю маку! Вось камедзь дык камедзь. (Дзе бярозна — Росна!) Заваліўся мядзведзь, I ўсе дуды — розна! Счубіліся цыганкі. (Ды не драмліце, цацаркі!) Пан Езус пахвалёны, Адкуль бяруцца кляцьбёны? — Языком абмываеш і там і тут, Каб цябе абмылі на кут! — Каб табе сонца было не міла! — Каб табе моль пяты пабіла! — Каб ты хадзіла пад плотам Калючым дротам! — Каб учарнела ты (каб!), як саган! — Каб спаў з табою стары цыган! Праксэды, Аўдулі Паразяўлялі раты. (А ў клеці, а ў дулі Пайшлі не каты...) Гарэлкі ўволю: Пяі, застолле! Цыганка ў дарозе, Цыган на парозе. (Сюжэт не новы ў прозе...) З'ела б котка рыбы шмат, 3-за лускі марока. Не зашкодзіць сала шмат I Для скамароха. X. У кожнай эпохі Свае блохі, Свае сарокі, Свае скамарохі, Свае сурокі, Свае зарокі, Свае сенсацыі, Свае прарокі, Свае сен-сансы! Скора і мох, Скамарох 3 камара мог Прадаць сем шкур, Чур ! - Восьмую сабе на мех, Хай восенню сапе ў ім смех. Узяў кусок 3 камароў насок, Хацеў размачыць, А ён у цэбар не лезе; Раз маўчыць Лясун, Скамарох-ласун Кусок у лясок — Стала цёмна ў лесе. Скамарох! Каму Асака — мурог Яму! Куму Вязе на страказе. Сястра казе — Страказа. Схавала хвост рака За Гарою кустам у рукаў. А там сустракаў Мураша — А чаму, рашаў Скамарох,— Таксама рог I не адзін у маладзіка, Як і ў кума-дзівака, Што не дбаў пра жонку, Падабаў пражонку. Маладая кума Дбала пра сябе сама! XI. Як аб сценку гарох: Муж стары ніякі! Скамарох на парог — На патэльню яйкі! Не скупыя жмінды На святыя нікды. А ў скамароха прысмакі, Ёсць хлеб траякі: Чорны, белы й ніякі. Нуда ў касцеле Свентэго Роха! Што за вяселле Без скамароха?! Вестка з падстрэшку Мчыцца з падскокам. Жэняць Цярэшку Са скамарохам! Цярэшка цярэжыла, На нечы не ўлежала. — Цярэшка, чаху-чаху, Што ў цябе ў мяху-мяху? — А скажу ў смяху Я скамараху. Даць скамароху Бочку гароху, А скамарыцы Торбу пшаніцы! — Цяжка і дуду надзьмуць. Усе дзеўкі дрэнна йдуць, Адна дзеўка добра йдзець, Круціць задам, як мядзведзь. Лёсткі-пялёсткі Не для Таптыгі. Не столькі пачосткі, Колькі фатыгі. Любіш разынкі — Не лаві разінькі! Дзед бабу ловіць, Ляшчыннік ломіць, Ляшчыннік не ломіцца, Бабулька не ловіцца: — А здайся, бабулька, здайся, На іншых не спадзявайся, I тыя ж не лепшыя, Ёсць за мяне й меншыя! Дзед бабе чугай пашыў — На начы сем раз будзіў. Падумала бабка, хітруха такая, Ці я не захутка ад дзеда ўцякаю? — Не ўцякай, дзедзя-лябедзя, Пашыю футра з мядзведзя... Мядзведзь, Не злець, Цярпець... (Ледзь-ледзь!) Палічыць бы па лычах (У карчы — культуру!) Дзеляць на тваіх плячах, На мядзведжых, шкуру! Не звязаў — не валачы, Сам свае лычы лічы! А з цябе, 3 тваёй каргі, Хцівы чалавечак, Ані чорту качаргі, Ані богу свечак! Ад Цярэшкі арэшкі Хай хавае Цярэшка. А ў лесе сцежкі! Арол ці рэшка? — Воўк варожыць на поўню, Пазірае на пуню, Уварваў — еш напоўню, Лапу ссі, як сапуня... Дзе буры лёг, Там і бярлог. Спі, пакуль пярун не падыме. А тут чакай дубеючы, Калі гаспадыня Чаго прынясе. Верабеечка — У страсе, Качан капусты — на лясе. Абрыдла яму — Ад хаты да хаты, Ісці б па ламу Да мядзведзіцы ў сваты! У Смаргонь Ці ў агонь — Гэта ўсё адналькова. 3 сілы выб'ецца конь, Не памогуць падковы. Што Таптыгу старому Толку з гэтай вучобы? Хай пану — харомы, Цэхмайстру — хваробы, Медзвядзю — глушчоба! Каб сабака разяваты Падавіўся брохам! Скамарох падаўся ў сваты — Ты за скамарохам. Як да Ганулі Сваты шуганулі. За кроснамі дзеўка У адной кашулі. — Чаму без спадніцы, Дзе сватаў бохан? — Спяць аканіцы, Двор не абброхан. — Галубка, дзе бацька, Да кубка ласы? — Паехаў для мяса закрасы. — Дзе ж маці? Ні квасу кварты, Ні соладу... — 3 учарашніх жартаў Хварэе сёлета... Як быў квас, Не было вас, А як засталіся адны квасіны, Дык вас чэрці нананасілі! (Дома не ўсе — Відно ж. Да красенцаў ні на панож, А замуж як на нож...) XII. Цягні руку ў прыскрынак, Ашчаднасці — Капцы. Адно саслоўе рынак: На рынку — ўсе купцы! Мяшчане, Местачкоўцы, Скрозь Кожны нос суе. Тут нават выпадкоўцы, Заезджыя — Свае! Гаршкам не біцца — Збыцца б! Зіхцяць Тузы-тазы. Купца забрала, Быццам Казла за матузы. Забрала, ўзяло. Нутро загуло: — Купіў бы сяло, Ды грошай гало! Дзядок далей закраўся Ад бабчыных вачэй, Скароміну-закрасу Збыць наравіць Хутчэй: — Было трошачкі грашышкаў, I тыя дзеўкам расшышкаў. Кабета-працаўніца (3-пад цёплых кажухоў) Умее прыцаніцца Да цёплых жаніхоў: — I купіць бы купіла, Ды згубіла купіла! Скароміна не тая. Ад загавін пашчу, Як хлопца забрытаю — Не скора адпушчу! Не было мяса, I хвост — не закраса. Усім хапае часу Пад'есці ў думках Ласа. — А па мне хоць сабачына, Абы вочы не бачылі! Заб'юць тут гакі-бакі. Ах, вёска Старына! Адтуль хітрэц сабаку Прадаў за барана. На сала не багаты — Смяяўся стол за двух. Кот Пёр наўцёкі з хаты, Сабачы ўчуўшы дух. Прадаў аброць і колы — I, сам сабе суддзя, Спадар ужо вясёлы Прыстаў да медзвядзя. Заняты ён размовай — Фатыгай разумовай. — Ты выйшаў з пячоры Учора. Я сёння з бярлога,— Нябога. Ты гнеш перад панам Свой карак з праклёнам, Я з капелюхом абшарпаным Перад табою з паклонам. Не спяшайся ў абдоймы, Ды звысака не глядзі: Па-свойму 3 табою Абое Мы — медзвядзі. Мы, чалавеча, Падобны нечым. Не смейся, рабе, Будзе і табе! XIII. У Смаргоні дагаджай. Называецца Смаргонню А таму так, Што ўраджай Родзіць На адзін сморг з гоні. Медзвядзю вярста ці гоня, Дужа розніцы тае. Навучэнцы не ціхоні 3 Акадэміі яе. Трапіш з лесу да Смаргоні, Ясна, не для адпачынку. Калі дзядзьку тут 3 морг гоні, Неба медзвядзю — 3 аўчынку. Хітра выдуманы роў Для цэхмайстра — дрэсіроўня, Медзвядзю раўсці ўсё роўна, Так бы сам «прафесар» роў! Навучэнцы не ціхоні. I таму на ўзроўным фоне Ва ўлюбёнцы выйшаў хутка Ціхі медзвядзёк Мірутка. XIV. Не нацешацца з Міруткі: Трэба — гнуткі, Трэба — пудкі, Скажуць слухаць брэх ля будкі — Будзе слухаць Дзень і суткі. Сам сабака гаўкнуў з будкі — Не мінуе хвастакруткі! Думкі натаваць — Бяроста. Хочаш — Сцісні ў лапы проста, Грай, Як дзед той на дудзе. Хочаш злапаць лёс, бясхвосты, Драпай Лапай, Хто, Што, Дзе?!. Хто ў гаросе, Хто ў аўсе: У яго на ўліку ўсе. Берастовае дасье Пухліцца ў Міруткі. Фактаў з лапы сам Дассе, Не пашкодзяць чуткі! Дрэсіроўшчык Дрыхне дома: Хто чым дыхае,— Вядома! На цэхмайстра войстрыць кіпаць Розгаў трэба ўволю ўсыпаць! Марыць драпнуць з дрэсіроўні — Адбіваць паклоны поўні! Спрабавалі браць за грудкі — Не мінулі «вашапрудкі» (Тут халодную — Дарачай Называюць так, Іначай...) Не нацешыцца з Міруткі |Таўстаскурай «прафесуры». Пастаяць за сябра —дудкі! — Прудкі, Выпрудзіцца з шкуры! Выпуск — хто куды. Мірутка — Шусь у будку, й нічагутка! Дослед (Не на ўласнай шкуры!) Ставіць Пры кіпцюрантуры... XV. Ідуць па лесе выпускнікамі. Што ў голаў улезе, Уміг знікае: Мазгі свідруюць Шалёныя зыкі. Няйначай, сябруюць 3 д'яблам музыкі? I месяць, I месяць, Даўбешкамі ў бубны. А ў лесе месяц Той самы Шлюбны. Цукерку ўгледзеўшы — Да торбы ў сваты. А недзе мядзведзішку Невуч касматы Вядзе пад адхоны — Ды ў абдымоніху. А ты, Вучоны, Скачы «Лявоніху»! Заціхлі гукі На нейкі момант. I — цішы гулкі ударыў молат. Лес за-шу-меў... За-пах-ла ка-рэ-нне... Прачнуўся гнеў. Ад-дзі-ка-рэн-не Па ўсёй навуцы Ды пяцярнёю. Ланцугі рвуцца — Усё парахнёю! Зглушылі вушы Вар'яцкія тушы, Павадыры, Злыя душы, чым не тушы?!. Павадыр Ці правадыр, Правярай, ці глыбак вір! Ціха! Зваж, па чым ён, ліха фунт? Бунт! Вылятай, як з бочкі шпунт! Бунт! Для касцей ці мяккі грунт? Бунт! O, psia krew! Сабака! Hung Бунт! Норавазнаўцаў потым Быў вялікі табун там. У Акадэміі бунт употай Называўся Мядзведжым бунтам. Даліся ў знакі I зноў жа — сабакі! Завадатаі Не мядзведзішак сваталі. Іх вянчалі ў дубцы ды ў вілы. Валачы гасцей Радзівіла У спёку ў санях — Не цярэжыць Цярэшку ў сянях. Сані не едуць самі, Хоць і дарога з солі. На збітыя лапы — Болю даволі! XVI. 3 тых часоў кандуіт узнік, Каб Смаргонскае Акадэміі выпускнік Ні карэння, ні моху не нюхаў, Каб пошуму лесу не слухаў. Выпускніку шкодзяць Одумныя ўспаміны! Яму супакаенне адзінае: Штогадзіны, Штодня Траскатня, Грукатня, Брахня, Толькі — не цішыня! XVІІ. Ахі! Скідайце хутчэй 3 плячэй Апранахі! Як іскры з вачэй — Не пішыся ў манахіі Охі! Здзірайце, як той падатак, 3 пятак Панчохі! Прэч паноў і панятак,— Хай скачуць, як блохі! Усе, Усе, Хто ссе Піпку тугі пакрысе, Пакідайце сховішча! XVIII. Скамарохі. Відовішча! Пакажы, Валакіта (А багдай бы ты сам умлеў!), Як кароў ксяндзовых Мікіта Заганяе ў свой хлеў. Ахвяраваў быў на свенты косцел Цялушку апошнюю й подсціл. Ксёндз раіў думаць аб раі I ўтаймоўваць хэньць. «Пан Бог за адну пасылае Двудзесьце пеньць!» Ад гізу ксяндзовы каровы Забеглі ў Мікітаў двор (Стрымаў Бог слова!), Мікіта ўсіх і запёр. Алілую Богу й падаўне Прыйдзецца дзесьці пець, Якраз жа і даў мне Двудзесьце пеньць! Як рэзаліся ў карты Поп з ксяндзом не на жарты (?), Поп прысягаў, ачмурэўшы ад седні: «Не паможа Божа — Не служу абедні!» Без шэлега вяртаючыся пад зару, Падпіраючы ілбом; Тын, Званару Здалёку зароў яшчэ. «А заўтра Мартын, Ані тром-балі-бом, Ані дзын-дзылі-дзын, Ані за вяровачку!..» Пакажы, Недалужа, Заробіш сала, Як жонка мужа Ды зневажала. Павяла ў поле Дый прывязала Плячмі к бярозе, А ўсім — к дарозе. Марнее бядак. Хто ні едзе — пытае: — Чым гэта так Чалавеча баўтае?.. Як дзед бабу разуваў (?), Рот ад страху разяваў. (Ой, бабулька, што за звер, Я ж баюся, каб не з'еў...) Пакажы, як плыве Пан Хамуйла важліва, Хоць жыве ў хляве, А па-панску кашляе. Пакажы, Як разважліва Пінчук развязвае Свой капшук, Як смаліць чортава зелле (?). Стаптаўся знізу паляшук, А зверху — Вошы з'елі. Пакажы, Як прамудрыя палешукі Як не нацёрлі сабе плешакі, Гумны ўсе папалілі, А вавёрку злавілі (?). Як старцы Пабіліся за сухарцы (?). Забараняе поп Упамінаць імя госпада ў Суі, Бі ў Бачэйкаве лоб, Старац скрозь калясуе. Хлеб наш насушаны, Сам ссох і нас ссушыў... Чорт баяўся сухой ігрушыны I медзвядзю бярлог сымшыў. А мядзведзь у журбе Боты сам сабе Шыў... Мёду потых Чуе носам, Мішка ў ботах, А след — босы... А ты, Механоша, Смеханоша, Маўчыш, як святы. Раскажы, як у ліпені Пала пароша... Як у сераду на масленіцу Певень узляцеў на прасніцу, Яечка знёс, На паліцу ў куточак занёс, А сляпы падглядваў, А глухі падслухваў, А бязрукі яечка ўкраў, А бязногі ўдагон паджгаў, А бязрукі ў бязногага Яечка адабраў, Галапузаму за пазуху паклаў... — Ёсць з кім марыцца Ноччу, Ёсць з кім мірыцца Днём! — Рагоча Скамарыца.— Калі ж перадыхнём?!. Скамарыца не ўдава, Хай сабе дарогі: За пнём галава, За калодай ногі! Лапаць — Каб без куракоў! Чосу дай абцасу! Наелася буракоў, Напілася квасу, Манілася з хлопцам спаць — Недабрала часу! Нешта хмур Дзяцюк. Юр, Як цюк дык цюк. (Светла ў цёмную ночку.) Ой, пайду з тугі-гора ўтаплюся У салодкім мядочку. Ой, пайду з тугі-гора заб'юся Аб белыя падушкі. Ой, пайду з тугі-гора задаўлюся На шыі ў маладушкі. Пайшоў... — Таптыга, Табе спарышоў з барышоў, Як Жыцень у жыце Кабет пераймае (?)... Іржыце, панове, іржыце, Хоць жываты расперажыце. (Хто каго пераймае?) XIX. Па свеце ідуць скамарохі— Пасынкі сумнай эпохі. Што за анафемы I пагоні Акадэмікам са Смаргоні? Не шкодзіла б часам Неданоскам I недамеркам Сам-насам Пабыць з люстэркам Хоць трохі... Смяюцца Пасля Скамарохі... Медзвядзю скакаць — Абы ранак. I смачны і хрупаткі, Хоць і з добрай рукі, Кальцо Нагадвае абаранак. Кальцо зламанае маладзіка Прыемней для выпускніка! XX. Здаецца, што й крэндзель Паказвае кукіш... На віскі, На брэндзі Таптыгу не купіш! Дзівуецца ледзі: — мЕдВеДи! XXI. Як нямаш Камаш, Ногі мыць дарэмна. Кішыць кірмаш На Рэйне. Словы меле на пыцель 3 імем гучным Смаргонскі вучыцель 3 вучнем. Знойдзе Бог мужыку загану. Як на гэтым свеце ні секлі, А горай яму, чым пану, I ў пекле: Пан спакойна сядзіць у катле, Кіпіць у смале, А мужыку — і дровы сячы, I пад кацёл валачы... Хіба ж не праўда, скажэце, Хто жыў на гэтым свеце На ўсю шырыню, Пад гранітам разлёгся на ўсю даўжыню, Хіба ж я маню, Багаты на латы Сярэдні гаспадар з Бярэзіны, Па баках дзве торбы, А сам,зухаваты,— Пасярэдзіне! Цягне табаку ў храпу Між пчаляром і пчалой Пасрэднік — Касалапы Прыстола наследнік: Пад сталом I пры столе наслядзіць так, Пакуль змяцеш — Гальнём стане венік. Бюргер, Трасі кішэнік, Цягні пятак, Ці — хай яго спрашыц Пфенінг! XXII. 3 лаўраў Лаўровы лісток зялёны У суп скамарохаў Падае. — Адкуль а-к-а-д-э-м-і-к-і, 3 Егелёны, 3 Сарбоны, 3 Падуі?!! Шум у харчэўнях, Шуміха ў друку. Адказ Па карчэўю, Па мулкім бруку Трасецца ў дзіравым фургоне: — Са Ссмуурр- гоо- ні... XXIII. I на гладкай шашы Смех праймаюць дрыготкі. На свой хвост не брашы... А ў медзвядзя Хвост кароткі...

1

Hudba — музыка (чэшск.)

(обратно)

2

Poslucharna — аўдыторыя (чэшск.)

(обратно)

3

ВАК — Воўча-Атэстацыйная Камісія.

(обратно)

Оглавление

  • Рыгор Барадулін АМПЛІТУДА СМЕЛАСЦІ
  • КАРЭННЕ АБЛАЧЫН
  •   * * *
  •   * * *
  •   Дамоў
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   Каўчэг
  •   Піліп
  •   Яблыні
  •   Рунь
  •   Халодны прытулак
  •   * * *
  •   * * *
  •   Былая вёска Аралля
  •   * * *
  •   Балада жаху
  •   Размова па-партызанску
  •   Ветраў сон
  •   * * *
  •   3 вайны Вечны абразок
  •   * * *
  •   Лясная паштоўка Генадзю Бураўкіну з першага снегу
  •   * * *
  •   Міколу Гусоўскаму
  •   Апошняя завея
  •   * * *
  •   3 вышыні самалёта
  •   Старая Рыга
  •   Званы кавуноў
  •   Пра народнасць
  •   Васіль Быкаў у Віцебску
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   Развітанне з Уладзівастокам
  •   Разбураны санет
  •   * * *
  •   * * *
  •   Яго высокасць
  •   Блакітная легенда
  •   Зямля
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   Дровы
  •   * * *
  •   Да партрэта Уладзіміра Караткевіча
  •   Трыпціх
  •   Камень Фелікса Тапчэўскага
  •   Вяртанне Максіма
  •   * * *
  •   Мікола Дрозд
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   Чарсвяды
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   Заступнік подзвігу
  •   Есяніца
  •   * * *
  •   Партызанка
  •   Цётча
  •   * * *
  •   * * *
  •   Петрусю Броўку ў дзень 75-годдзя
  •   Году пеўня
  •   Памяці Аркадзя Куляшова
  •   * * *
  •   * * *
  •   Аляксею Пысіну на 60 гадоў
  •   Пасля сакавіцкай мяцеліцы
  •   * * *
  •   Чытае вершы Захарэвіч
  •   Баравіна
  •   * * *
  •   Запрашэнне Нікаласа Гільена ў Беларусь
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   Загадка перакладу
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   Стэп
  •   Просьба да некаторых скульптараў
  •   * * *
  •   * * *
  •   Да падножжа помніку пашаны
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   Араты гісторыі
  •   * * *
  •   * * *
  •   * * *
  •   Маналог лугу
  •   * * *
  •   31 студзеня 1982 года
  •   * * *
  • ВОСЕНЬ НА ВІТАШЫ
  •   Сафія — Стэфану Паптоневу
  •   Крона
  •   Варненская восень
  •   * * *
  •   * * *
  •   Лазніца
  •   * * *
  •   Сем адказаў рэха
  •   Па дарозе ў балгарскую восень
  •   Гранітная чашма
  •   Даліна руж
  •   * * *
  •   Трыфан Заразан
  •   Парада
  •   * * *
  •   Крыпта
  •   Пытанне Найдана Вылчава
  •   Вольная зброя
  •   Ля маўзалея Дзімітрова
  •   Баянская царква
  • ТАПАЛЁВАЯ ГОТЫКА
  •   Урок чэшскай мовы
  •   Чэхаславакія, 1939
  •   Заручэнне ў замку Чэрвена Лгота
  •   Вяртанне трывогі
  •   Пакуль
  •   Маленне камянёў
  •   * * *
  •   3вякоў
  •   Сваяк салігорцаў
  •   Гудзьба [1]
  •   Навальніца над Прагай
  •   Марыі Форманкавай
  •   Манах
  •   Сакрэт
  •   Залатая душа
  •   * * *
  •   Напамін успаміну
  •   Агонь і кроў
  •   3 далоняў лісця
  •   Стома
  •   Спачувальная парада
  •   Без спешкі
  •   Скарынавы сляды
  •   Пражскі надвячорак
  •   * * *
  •   Табар
  •   Прагулянкі
  •   * * *
  •   Канец ліпеня
  •   Тапалёвая готыка
  •   Зялёны гук слязы
  •   * * *
  •   Тэразін
  •   Вечаровае развітанне
  • ЗАГОНШЧЫКІ СЛАВЫ
  •   Амплітуда смеласці
  •   Memento!
  •   Цягач і валакуша
  •   Пра футры
  •   Шпачыха шпаку
  •   Высокае давер'е
  •   Спрадвечная сіла
  •   * * *
  •   Адказ на заўвагу з-за спіны
  •   Сябрам па рыфмах
  •   Пімену Панчанку
  •   Да чытача
  •   Пытанне аднаму паэту
  •   Былым літсябрам
  •   Экспромт з выпадку
  •   Загоншчыкі славы
  •   Усмешкі-перасмешкі
  •   Смаргонская акадэмія Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Амплітуда смеласці [I лірыка, і гумар.]», Рыгор Иванович Бородулин

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства