Падрыхтаванае на падставе: Ніл Гілевіч, Незалежнасць. Менск — Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, 1991. — 48 с.
© OCR: Камунікат.org, 2010
© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010
* * * Мы ўзышлі не з насеньня, што ветрам занесена, —Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,Нашых душ карапі — з вузлякамі упартасьці.Сокам вотчынных гоняў адроду мы ўсіюены,Сонцам родных нябёс мы з маленства аблашчаны,Як асілкі-дубы над дняпроўскімі поймамі —Паяднаныя часам нашчадкі і прашчуры.Мы на золку далёкім ардзе не скарыліся,Славай Грунвальда выйшлі ў вялікія ратнікі.Нас будзіў да сьвятла стук друкарань скарынінскіх.Да братоў мы гарнуліся сэрцамі братнімі.Каліноўскі дарэшты пазбавіў нас кволасьці —Веру-мужнасьць сваю завяшчаў нам з-пад вісельні.З гнеўнай лірай Купалы і з эпасам КоласаМы спазналі сябе і свой голас узвысілі.Гэтай повязі кроўнай, якой мы прывязаныДа бацькоўскай зямлі, не парвуць, не растурзаюцьАніякія буры-вятры непрыязныя —Нашы сэрцы ад іх толькі больш загаргуюцца!I як вечна вясне сьвяткаваць тут агледзіны,Мовай радасьці з долам і небам гамонячы, —Так і нам у вяках тут, з братамі-суседзямі,Жыць і верыць у лёс незахмарана-сонечны. ТРЫВАЙМА, БРАТЫ! АДКАЖЫ! Брат мой!Братка мой!Братачка родны!Адкажы — сам сабе адкажы:Чым зрабіўся табе непрыгодныСкарб бясцэнны тваёй жа душы?Адчаго так бяздумна, бязмоўнаТы яго выракаешся сам?I чаму табе так усё роўна,Што аборай становіцца храм?Ці таму, што калісьці падстуннаРастапталі твой шчыры давер?Што на ніве, дзе сеяў ты рупна,Вытраўляліся ўсходы твае?Што ў стагодзьдзях варожыя збродніРасьпіналі твой лёс на крыжы?Брат мой,Братка мой,Братачка родны,Адкажы — сам сабе адкажы!Жыў ты ў горы, змагаўся ў няволі,I канаў, і сыходзіў крывёй,I жывым ты гарэў, а ніколіНе саромеўся мовы сваёй.Схамяніся ж, ачніся, агледзься!Ды разваж, ды раздумай як сьлед:Што пакінеш ты з поля ў налецьце?З чым нашчадкі пакажуцца ў сьвет?Ці ты верыш, што род твой бясплодны,I свой лёс прамяняў на чужы?..Брат мой!Братка мой!Братачка родны!Адкажы! Сам сабе адкажы!1987, жнівень НА НОВЫМ ВІТКУЧаго вам хочацца, панове?
Янка КупалаВось і судзіў нам лёс нановаПытаньне кінуць у хаўрус:«Чаго вам хочацца, панове?Які вас выклікаў прымус?..»Чаго ім хочацца?.. Ды ясна:Душу зямлі абрабаваць.
Комментарии к книге «Незалежнасьць», Нил Семёнович Гилевич
Всего 0 комментариев