«Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка»

1407

Описание

Гэта кніга-першае выданне твораў Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага (1865–1939), беларускага паэта, пра якога М. Гарэцкі сказаў, што такія паэты «…маюць у нашан паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як паэты з мазолістай рукою, што не толькі „з народа“, але і „сам народ“». Большасць вершаў — мастацкая апрацоўка народных легенд і паданняў. Эта книга — первое издание произведений Старого Уласа (Владислава Петровича Сивого-Сивицкого (1865–1939), белорусского поэта, о котором М. Горецкий сказал, что такие поэты «…имеют в нашей поэзии литературно-нравственное значение как поэты с мозолистой рукой, которые не только „из народа“, но и „сам народ“». Большинство стихотворений — художественная обработка народных легенд и преданий. Творы Старога Уласа асобным выданнем ніколі не выходзілі, друкаваліся толькі ў перыёдыцы і асобных зборніках. У дадзенае выданне ўвайшло лепшае са спадчыны пісьменніка. Творы падаюцца, як правіла, па апошніх прыжыццёвых публікацыях (калі яны друкаваліся, а не захаваліся ў рукапісах), у сучасным напісанні. Лексічныя і некаторыя...



6 страница из 75
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Ці ўсведамляў паэт, чаму так дзеецца і што трэба зрабіць, каб палепшыць жыццё? 3 аднаго боку, у яго ёсць разуменне, што «ў нашым краі дрэнь, брат, парадкі» («Цярплівы нябожчык»), што мужык «гаруе век свой на другіх», а на яго «пазірае ізвысока Духоўнік, пан, чыноўнік, жыд, Хоць з яго працы будзе сыт» («Пра паноў»), заклікае багатых скінуць «атласы і ядвабы, шубу з сабалямі», пакінуць пыху і «разам працаваць на кавалак хлеба» («3 Новым годам»). Аднак гэта разуменне, так сказаць, стыхійна класавае, своеасаблівая, пачатая беларускай літаратурай яшчэ ў XIX стагоддзі «гутарка аб усім чыста, што баліць, але чаму баліць — не ведаем». Не ведаў і Стары Улас рэальнай прычыны тагачаснага народнага болю, не мог знаць, як гэтага болю пазбыцца. Далекаваты ён быў ад ідэалаў рэвалюцыйных дэмакратаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча… Тым больш далёка — ад памкненняў пісьменнікаў-рэвалюцыянераў з сацыялістычнай арыентацыяй: Цёткі, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага… Чалавек глыбока рэлігійны, які ва ўсіх жыццёвых сітуацыях звычайна кіраваўся пастулатамі дзесяці запаведзяў, ён стараўся не ўмешвацца ў палітыку, жыць па законах агульначалавечай маралі. Як у жыцці — гэтак і ў творчасці. На вяку Старога Уласа ўлада мянялася каля дзесяці разоў. Пражыўшы большую палову жыцця пры цары, паэт з’явіўся сведкам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 года, акупацыі беларускіх зямель войскамі кайзераўскай Германіі, легіянерамі Пілсудскага, дажываў век у міжваеннай Польшчы, перад самаю смерцю сустрэў прыход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь… Здавалася б, колькі тэм для паэта-патрыёта! Аднак у вершах Старога Уласа — нават напісаных для «хатняга ўжытку», не друкаваных — мы не знойдзем прамога водгаласу ніводнай з гэтых падзей.

Чым жа тады жывілася творчасць паэта-самавука? Чым яна можа прывабіць нас сёння?

Найперш — сцвярджэннем здаровай народнай маралі, маральных прынцыпаў чалавека-працаўніка. А таксама — шчырай любоўю да роднага краю, беларускага селяніна, акварэльнымі малюнкамі беларускай прыроды, непаўторнымі краявідамі роднай зямлі.

Комментарии к книге «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка», Уладзіслаў Пятровіч Сівы-Сівіцкі

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства