Адвечная песня

Жанр:

Автор:

«Адвечная песня»

893

Описание

На працягу паэмы Янка Купала раскрывае жыццё Мужыка ад калыскі да труны.



1 страница из 9
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Адвечная песня (fb2) - Адвечная песня 217K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Янка КупалаЯнка КупалаАдвечная песняДраматычная паэма ў дванаццаці праявах I. ХРЭСЬБІНЫ

Вясковая ўбогая хата. Ноч. Усе спяць. У асінавых начоўках, аберчанае зрэбнымі пялёнкамі, ляжыць дзіцянё. Над ім з’яўляюцца цені і пяюць.

Жыццё

Ўсясільнай рукою тварэнняДаю яму права існення,На ўласнасць ваду і зямлю,Душу яму такжа даю.Пад уладай сваёй будзе меціЯк ёсць усё чыста на свеце;Ён будзе ўсіх чыста дужэй,Ён будзе ўсіх чыста мудрэй.I рэкі, і долы, і горыЯго будуць слухаць з пакорай;Там высуша, там правядзе,Там зрые, а там узнясе.Лясы ён аберне на поле,Ўсялякія ўстроіць будоўлі:Святыні пад неба зірнуць,Цямніцы пабелай бліснуць.Так будзе ён царам прыроды,Сам найдасканальшага роду,I будзе цар гэты навекНазванне насіць — чалавек.

Доля

Яму буду я напяваціАб радасці, славе, багацці,Дзе шчасця палае прасвет,Як самага сонейка цвет.Ён, чуючы гэтыя песні,Не раз загалосіць балеснеI страшнай азвецца кляцьбой,Бяссільны жыць вечна са мной.I стане ганяцца за мноюЁн думкамі, сэрцам, душою, —Я, песню прапеўшы, ўцякуЦі ў поле, ці ў лес, ці ў раку.I будзе так жыць і маліцца,Сваёю няўдачай хваліццаСтварэнне жыцця — чалавек,Аж ляжа ў зямельку навек.

Бяда

Во! тутка маё панаванне!Са мной ён і ляжа, і ўстане.Вясна, лета, восень, зіма —Я з ім, як царыца сама.Напрасна мяне будзе гнаці:3 ім буду за хатай, у хаце,I так ён зжывецца са мной,Што стану яго я душой.На плечы ўзвалю горб вялікі,Абую ў лазовыя лыкі,Як ночай, хай блудзе па дню, —Прасветласць я выдзеру ўсю.

Голад i холад (разам)

Мы будзем хадзіць за ім парай,Наводзіць балесці і хмары,Душой і хацінай трасці,Адвечныя казкі плясці.Хай чуе і сілен, і молад,Як страшан і голад, і холад,I рыне ў магільны пясокПраз сцюжу, праз хлеба кусок.

Хор

Гэй, спраўма над ім тут хрысціныСлязы і крыві церушынай!Хай будзе ні мал, ні вялік,Няхай носіць імя: Мужык.

Дзіцянё заплакала; цені разбягаюцца і нікнуць.

II. НА СЛУЖБЕ

Дворны папар, лагі. Недалёка лес. Дзень хмуры; слата. Пасецца скаціна; каля яе снуе маленькі пастушок. Апратка ў яго паабрываная. Босы. У зазябнутых руках трымае бяроставую трубу. 3 лесу дарогай паказваецца кабеціна — яго матка.

Пастушок

Ў сваёй хатцы і пры матцыЖыў не жыў,Бяда выпхнула бадзяцца,Ў свет пабрыў.Кожны гоніць, папіхае,Свой, не свой.Ой ты, служба, ой, благая,Божа мой!Ой ты, доля пустасейна!Рад не рад;Далі кут, і той не пэўны —Да Каляд.Нясуць хлеба ці да хлеба

Комментарии к книге «Адвечная песня», Янка Купала

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства