«Сцежка дадому»

712

Описание

Зямля продкаў, яе мінулы і сённяшні дзень, лёс людзей, якія жывуць і працуюць на гэтай зямлі — вось галоўнае, што хвалюе паэта. Ёсць у зборніку і вершы на гістарычную тэму («Дзекабрысты», «Францыск, Скарынін сын», «Казімір Лышчынскі» і інш.)



1 страница из 21
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Сцежка дадому (fb2) - Сцежка дадому 162K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Кастусь Цвірка Кастусь ЦвіркаСцежка дадомуВершы 1 * * *Каташкі на вольхах, каташкі...Нібы залатымі кутаскамі,Зноў паабчапляліся ляскіЛя маёй Дубровы каташкамі.Край бацькоўскі! Я ізноў жыву!Тыя ж хмаркі белыя ў блакіце,Так жа каня падае ў траву,I жаўцее лотаць у ракіце.Ля дарогі рупны трактарокХодзіць полем з жаваранкам спеўным.Там — пастух ля статка: хто — здалёкНе пазнаць, ды ён дуброўскі ж, пэўна.Падыду да дзядзькі. ПастаімЛя дымка ягонай папяроскі.Як вядзецца, пагамонім з імПра жыццё, пра ўсе навіны вёскі.Я не госць тут. Тут — мая зямля.I свой край я не аддам нікому!Забрыду за свет хай, ды й здаляСцежка прывядзе мяне дадому.Азярко сінее між куп'я,Устае зара — зямлі карона —Над вясёлым жытам.Я тут — я.Тут мае і карані і крона.* * *Ізноў я прачынаюся на сене...Ка мне ў адрыну,дзе сонца напрацягвала праз шчытружовых паскаў,Збягаюцца ўсе гукі раніцы.Вось бразнула вядро ля студніі журавель свой рып пацёг уніз,пасля ізноў уверсе расскрыпеўся...Залапатаў на прыгуменні Віцеў трактарок —нядарам жа празвалі яго дзеці «лапатунчык»малы, а гуку — на ўсю акругу...З двара шафера Ромы(вясной ён жонку яснавокуюпрывёз з-над Слуцка)Рассыпаўся сярэбраным пясочкамгрудны і звонкі голас: «Ціп-ціп-ціп!»Тут нашы рыпнулі варотцы:«Цётка Надзя!! — голас брыгадзіркі.—Пойдзеце наранкі на сянаж!»(Так, гэта — мацеры нарад:сягоння за яеЯ з віламі пайду раўняць зялёны бурт.)Праз дзірку ў даху ластавачка пырхнула(не, я яго перасцялю ўсё ж руберойдамза водпуск),Залопаў крыллем певень за сцяною,цялё рыкнула недзе...Бягуць, бягуць, крыжуючыся, гукі(ну, хоць збірай іх у гербарый,засушваючы на паперы ў літарыЦяпер ізноў усе яны — мае:Я — дома.* * *Радзіма...Маленства тупкія сцежачкіПад белым крылом туманаў(То з лісцем клейкім трыпутніку,што так лагодна халодзіць ногі,То з чабарком-чубарком,які да санцаўсходу яшчэзаняўся наўкол сінявата-ружовым агнём,То з мохам лясным зелянцовым,абсыпаным рыжым шыпульнікам-гліцайі паабкіданым жывымі ўзорамі сонца,То з нізенькай дзятлавінкай белагаловай —як прыпадаў да яе некалі наш Гнедка,якога бацька даваў мне адвесці на луг,То з верасам,што так прутка шлёгае аб калашынуквяцістай галінкай-мяцёлкайз ублытанай там пчалой,То з куп'істым сіўцом,што тапырыцца ўвосень рыжкамі —як голыя птушаняты, тояцца там яны).Радзіма...На камяністым падзоле скупымТут бацька шчасця шукаў.Уставала яно — часцей у сне, чым наяве —Жытам сцяблістым

Комментарии к книге «Сцежка дадому», Кастусь Цвірка

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства