«Архіпелаг Беларусь»

1500

Описание

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.



1 страница из 175
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
1. Беларуская Атлантыда

Прэзідэнт Літоўскай дзяржавы, што разлеглася ад Балтыйскага да Чорнага мора, сёння абмінуў сваю сталую звычку перадусім на працы ўключаць кампутар. Зачыніўшы дзверы кабінета, ён скіраваў да бурштынавай паліцы, дзе пад шклом марнавалася карона Вітаўта Вялікага. Здаецца, пасля свайго абрання, калі ўпершыню зайшоў у прэзідэнцкія апартаменты, ён болей і не звяртаў ўвагі на гэты архаічны сімвал улады. Але ўчора нанач жонка змусіла яго пачытаць бестселер маладога аўтара, пра які пісалі ва ўсіх газетах…

«Дзіўныя фантазіі часам здараюцца ў гэтых літаратараў, — думаў Прэзідэнт, гартаючы старонку за старонкай. — Асабліва ў наш час, калі ніхто не забараняе вярзці што заўгодна».

Аўтар пачаў раман з таго, што калі Вітаўту везлі карону праз Польшчу, дык там яе скралі. Далей — болей. Ён выдумаў, што маскоўцы захапілі і скасавалі Вялікае княства Літоўскае. Гэткага здзеку Прэзідэнт ужо не стрываў. Ён шпурлянуў кнігу на падлогу і раззлавана сказаў жонцы: «Ды што ён вярзе! Каб добра захацеў, дык маскоўцаў яшчэ б Альгерд усіх панішчыў». Але пасля супакоіўся і з посмехам стаў чытаць раман далей, дзе ўсё было зусім інакш, як напраўдзе.

У аўтара Літва сёння была маленькай правінцыйнай краінай, якая дзяліла былую тэрыторыю Вялікай Літоўскай імперыі з яшчэ дзвюма рэспублікамі, што мелі абсалютна недарэчныя назвы: Беларусь і Украіна. Да таго ж там размаўлялі на мове маскавітаў і чамусьці карысталіся кірыліцай.

— Шмат п’юць гэтыя пісьменнікі, — сказаў Прэзідэнт жонцы і болей чытаць не стаў.

Але сёння, калі трымаў карону ў руках, яму падумалася:

«А што было б, калі б карону сапраўды не давезлі да Вітаўта»?

І яму раптам зрабілася вусцішна…

Міні-фэнтэзі аўтара

Вячаслаў Ракіцкі: Кожны нацыянальна заангажаваны беларус збольшага ўяўляе тыя незлічоныя страты, што цягам гісторыі панеслі і наша зямля, і наш народ. Адно пералік гэтых стратаў, калі яго перавесці ў фармат кнігі, пэўна заняў бы важкімі тамамі не адну паліцу. Што праўда, шмат чаго беларусы гублялі і самі, абыякавыя да сваіх каштоўнасцяў, сваёй спадчыны, свайго наробку. Але гэтым разам мне б хацелася пагаварыць не пра матэрыяльныя, а пра нашыя сімвалічныя страты. З чаго пачнём?

Комментарии к книге «Архіпелаг Беларусь», Валентин Васильевич Акудович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства