.
У гэтым электронным выданні няма спасылак на скарыстаныя аўтарам крыніцы.
Калі гэта неабходна: https://arche.by/item/4155
Уступ для беларускага чытачаУвазе беларускага чытача прапануецца кніга доктара гістарычных навук (doktor habilitowany) Дарыюша Купіша, ад’юнкта факультэту гісторыі XVI–XVIII стст. Люблінскага ўнівэрсытэту імя Марыі Складоўскай-Кюры. У сваёй навуковай дзейнасьці аўтар распрацоўвае праблематыку вайсковай справы і ваенных кампаній Рэчы Паспалітай (полацкай 1579, пскоўскай 1581–1582, смаленскай 1632–1634), рэлігійнай ідэнтычнасьці і генэалёгіі радамскай шляхты, гісторыі разьвіцьця Радама і Малапольшчы.
Кніга «Полацак 1579» ўбачыла сьвет у Польшчы ў 2003 годзе. Пераклад на беларускую мову быў упершыню апублікаваны ў «ARCHE» (№ 4/2009).
Гэтая праца прысьвечана паходу войскаў Вялікага Княства Літоўскага, Польскага каралеўства і наёмнікаў на чале са Стэфанам Баторыем на Полацак і яго вызваленьню з-пад маскоўскай акупацыі ў 1579 г. Праўда, аўтар не абмяжоўваецца толькі гэтай падзеяй, і раскрывае прадгісторыю канфлікту паміж ВКЛ і Маскоўскім княствам за сярэдняе Падзьвіньне, аналізуе склад войска і мабілізацыйныя магчымасьці варагуючых бакоў і, натуральна, ход і вынікі самой кампаніі 1579 г.
З айчынных аўтараў толькі Вітаўт Чаропка ў папулярным стылі асьвятляў гэтыя падзеі, але ў беларускай навуковай літаратуры яна цэласна не разглядалася. Паасобная закранутыя аўтарам сюжэты беларускія гісторыкі пачалі распрацоўваць толькі ў апошні час, але, зноў жа, у нашай краіне пакуль не зьявілася сынтэтычнай манаграфіі, прысьвечанай вызваленьню Полацку С. Баторыем у 1579 г.
Дасьледаваньне, што прапануецца вашай увазе, працягвае і разьвівае традыцыі польскай гістарыяграфіі, адной з найбольш распрацаваных у Цэнтральнай Эўропе. Слабым бокам працы ёсьць кепская знаёмасць яе аўтара з тапанімікай Полаччыны, а таксама беларускімі і расійскімі архіўнымі матэрыяламі. Тым ня менш на падмурку клясычных польскіх дасьледаваньняў вайсковай справы аўтар дае досыць аб’ектыўнае і поўнае адлюстраваньне вайны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 1558–1582 гг., удакладняючы раней дадзеныя трактоўкі самымі апошнімі на момант напісаньня кнігі распрацоўкамі польскай, расійскай і беларускай гістарычнай навукі.
Комментарии к книге «ПОЛАЦК 1579», Дарыюш Купіш
Всего 0 комментариев