«Археалагічныя помнікі Міншчыны»

504

Описание

Даецца характарыстыка асноўных відаў археалагічных помнікаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі Мінскай вобласці, паказваецца ix важнае значэнне як крыніцы звестак па старажытнай i сярэдневяковай гісторыі краю, асвятляюцца спосабы ix выяўлення на мясцовасці. Прызначаецца членам раённых таварыстваў аховы помнікаў, краязнаўцам. 



1 страница из 16
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Археалагічныя помнікі Міншчыны (fb2) - Археалагічныя помнікі Міншчыны 1247K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Михайлович Чернявский Міхась ЧарняўскіАРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ МІНШЧЫНЫ

Падрыхтаванае на падставе: Міхась Чарняўскі, Археалагічныя помнікі Міншчыны, — Мінск: Полымя, 1988. — 24 с., іл.

Рэдактар: Т. Г. Мінчукова

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Міншчына, размешчаная на водападзеле Дняпра, Прыпяці, Нёмана i ix прытоках, багатая разнастайнымі стаянкамі i селішчамі, гарадзішчамі i замчышчамі, курганнымі i грунтавымі могільнікамі i іншымі археалагічнымі помнікамі — матэрыяльнымі сведчаннямі жыццядзейнасці нашых далёкіх продкаў.

Пісьмовая гісторыя краю пачынаецца з X стагоддзя. Але наяўныя пісьмовыя крыніцы надзвычай урывачныя i скупыя, да таго ж яны пераважна апавядаюць аб палітычнай дзейнасці феадалаў. Раскопкі археалагічных помнікаў дазваляюць значна папоўніць веды пра нашу гісторыю, атрымаць звесткі пра народную матэрыяльную i духоўную культуру, побытавыя рэаліі. Археалагічныя помнікі — адзіная крыніца фактаў з дапісьмовай эпохі Міншчыны i ў гэтым ix неацэннае значэнне.

Тэрыторыю сучаснай Мінскай вобласці першабытны чалавек упершыню засяліў у глыбокай старажытнасці — больш дзесяці тысячагоддзяў назад, на мяжы старажытнага (палеаліту) i сярэдняга (мезаліту) каменнага веку, калі сюды, на берагі буйнейшых вадаёмаў, праніклі носьбіты так званай свідэрскай археалагічнай культуры. Тагачаснае насельніцтва, аб'яднанае ў мацярынскія родавыя абшчыны, займалася паляваннем, рыбацтвам, збіральніцтвам i карысталася пераважна каменнымі (крамянёвымі) прыладамі працы. Частка прылад выраблялася з рагоў i касцей жывёл.

Шэсць тысячагоддзяў назад на Міншчыне пачаўся новы каменны век (неаліт), для якога было характэрным з'яўленне ляпнога глінянага посуду — керамікі i распаўсюджанне вытвараючых формаў гаспадарання — земляробства i жывёлагадоўлі пры захаванні вядучага значэння ранейшых заняткаў. Прылады працы, як i раней, вырабляліся пераважна з крэменю. Берагі мясцовых рэк i азёр у той час засялялі плямёны розных археалагічных культур: нёманскай — на захадзе, днепра-данецкай — на паўднёвым усходзе, верхнедняпроўскай — на ўсходзе, тыповай грабеньчата-ямачнай керамікі i нарвенскай — у басейне Віліі.

Комментарии к книге «Археалагічныя помнікі Міншчыны», Михаил Михайлович Чернявский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства