Падрыхтаванае на падставе: Астапенка Анатоль, Паслухайце нацыяналіста, — Vilnius: Raštijos Draugija, 2000. — 176 с.
Copyright © 2015 by Kamunikat.org
У ШЭРАГУ ПЕРШЫХНельга пераацаніць той вялікі ўклад, што ўнеслі беларускія дэмакраты ў гістарычнае жыццё народа. Глыбока ўражаныя тым прыніжэннем, у якім знаходзілася іх родная Беларусь, яны ўжо ў пачатку нашага стагоддзя распачалі самаадданую дзейнасць з мэтай нацыянальнага абуджэння беларусаў. Пашыраючы шэрагі сваіх паплечнікаў, асабліва дзякуючы выданню газеты “Наша ніва”, якая стала сапраўднай школай выхавання народа, нацыянал–дэмакраты змаглі вырасці ў магутную кагорту адраджэнцаў. Яны і ўзялі ў свае рукі справу адраджэння дзяржаўнасці Беларусі. У выніку адбылося абвяшчэнне БНР. Пасля, праўда, з’явілася і бальшавіцкая БССР. У 20-я гады нацыянал-дэмакраты былі галоўнай сілай у беларусізацыі ўсіх бакоў нашага жыцця: эканомікі, культуры, асветы. Можна ўявіць тую пачварную шкоду, якая была нанесена нашаму народу ў выніку сталінскага тэрору ў 30-я гады. Абвінавачанне ў нацдэмаўшчыне было самым страшэнным супроць тых, хто ў той ці іншай меры ўдзельнічаў у нацыянальнай адбудове Беларусі. А трагічным вынікам гэтага стала вынішчэнне беларускай інтэлігенцыі, што прывяло ў далейшым да заняпаду ўсёй нацыі.
Адсюль зразумела, наколькі важнай і адначасова цяжкай уяўляецца справа нацыянальнага адраджэння Беларусі. Але і ў самыя змрочныя ў нашага народа не знікла вера ў сваё духоўнае адраджэнне, у свою будучыню. У яго асяроддзі заўсёды знахо-дзіліся людзі, якія былі яго сцяганосцамі і якія ўскладалі на сябе найбольшы цяжар барацьбы за лепшую долю Радзімы. У шэрагу гэтых людзей і аўтар гэтай кнігі – навуковец, кандыдат фізіка-матэматычных навук Анатоль Астапенка. Менавіта ён з самага пачатку нашага адраджэння стаў актыўным яго ўдзельнікам і арганізатарам, найперш праявіўшы сябе як адраджэнец і прадаўжальнік справы беларускіх нацыянал-дэмакратаў. Анатоль Астапенка адзін з арганізатараў Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (НДПБ), а ў далейшым заняў у ёй найбольш радыкальную пазіцыю.
Комментарии к книге «Паслухайце нацыяналіста», Анатоль Астапенка
Всего 0 комментариев