«Паслухайце нацыяналіста»

856

Описание

Што такое нацыяналізм? Гэтае паняцце вырашаецца аўтарам у станоўчым сэнсе. Нацыяналізм – ідэалогія ХХ стагоддзя. Знойдзены вытокі нацыяналізму ў хрысціянстве, абгрунтавана іх непарыўная сувязь. Кніга будзе цікавая навукоўцам, палітыкам і хрысціянскім дзеячам розных канфесій. Нашым чытачам прапануецца першае даследаванне нацыяналізму і нацыянальнага руху ў кантэксце хрысціянскай цывілізацыі.



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Паслухайце нацыяналіста (fb2) - Паслухайце нацыяналіста 656K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Анатоль Астапенка

Анатоль Астапенка ПАСЛУХАЙЦЕ НАЦЫЯНАЛІСТА

Падрыхтаванае на падставе: Астапенка Анатоль, Паслухайце нацыяналіста, — Vilnius: Raštijos Draugija, 2000. — 176 с.

Copyright © 2015 by Kamunikat.org 

У ШЭРАГУ ПЕРШЫХ

Нельга пераацаніць той вялікі ўклад, што ўнеслі беларускія дэмакраты ў гістарычнае жыццё народа. Глыбока ўражаныя тым прыніжэннем, у якім знаходзілася іх родная Беларусь, яны ўжо ў пачатку нашага стагоддзя распачалі самаадданую дзейнасць з мэтай нацыянальнага абуджэння беларусаў. Пашыраючы шэрагі сваіх паплечнікаў, асабліва дзякуючы выданню газеты “Наша ніва”, якая стала сапраўднай школай выхавання народа, нацыянал–дэмакраты змаглі вырасці ў магутную кагорту адраджэнцаў. Яны і ўзялі ў свае рукі справу адраджэння дзяржаўнасці Беларусі. У выніку адбылося абвяшчэнне БНР. Пасля, праўда, з’явілася і бальшавіцкая БССР. У 20-я гады нацыянал-дэмакраты былі галоўнай сілай у беларусізацыі ўсіх бакоў нашага жыцця: эканомікі, культуры, асветы. Можна ўявіць тую пачварную шкоду, якая была нанесена нашаму народу ў выніку сталінскага тэрору ў 30-я гады. Абвінавачанне ў нацдэмаўшчыне было самым страшэнным супроць тых, хто ў той ці іншай меры ўдзельнічаў у нацыянальнай адбудове Беларусі. А трагічным вынікам гэтага стала вынішчэнне беларускай інтэлігенцыі, што прывяло ў далейшым да заняпаду ўсёй нацыі.

Адсюль зразумела, наколькі важнай і адначасова цяжкай уяўляецца справа нацыянальнага адраджэння Беларусі. Але і ў самыя змрочныя ў нашага народа не знікла вера ў сваё духоўнае адраджэнне, у свою будучыню. У яго асяроддзі заўсёды знахо-дзіліся людзі, якія былі яго сцяганосцамі і якія ўскладалі на сябе найбольшы цяжар барацьбы за лепшую долю Радзімы. У шэрагу гэтых людзей і аўтар гэтай кнігі – навуковец, кандыдат фізіка-матэматычных навук Анатоль Астапенка. Менавіта ён з самага пачатку нашага адраджэння стаў актыўным яго ўдзельнікам і арганізатарам, найперш праявіўшы сябе як адраджэнец і прадаўжальнік справы беларускіх нацыянал-дэмакратаў. Анатоль Астапенка адзін з арганізатараў Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (НДПБ), а ў далейшым заняў у ёй найбольш радыкальную пазіцыю.

Сваю навуковую і грамадскую дзейнасць А.Астапенка спалучае з актыўнай публіцыстычнай працай, змяшчаючы ў друку праблемныя артыкулы і інтэрв’ю. Яны складаюць значную частку гэтай кнігі. Нават яе назва “Паслухайце нацыяналіста” невыпадковая. Сапраўды, тут зацікаўлены чытач з першых вуснаў аднаго з тых сапраўдных патрыётаў, якіх наменклатурная хеўра шальмавала нацыяналістамі, пачуе аб тым, як у пачатку 90-х гадоў пачала складвацца грамадская атмасфера, спрыяльная для нашага нацыянальнага абуджэння.

У кнізе чытач знойдзе жывыя сведчанні аб стварэнні НДПБ і далейшым шляху яе дзейнасці, аб тых перашкодах, якія чыніліся нацыянальнай адбудове антыпатрыятычнымі сіламі.

Улічваючы, што пачварнае таталітарнае ўладаранне камуністычнай партыі ў нашай і іншых дзяржавах суправаджалася безліччу злачынстваў, у выніку якіх загінулі мільёны бязвінных людзей, аўтар слушна ставіць пытанне пб правядзенні Суду над камунізмам накшталт Нюрнбергскага працэсу над фашызмам.

Нельга не пагадзіцца з аўтарам і з яго поглядамі на ролю Царквы ў жыцці народа, у яго палітычным развіцці. Бяручы пад увагу, што 80 % насельніцтва Беларусі складаюць праваслаўныя, А.Астапенка справядліва ставіць пытанне аб неабходнасці аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, г.зн. аб выхадзе яе з пад улады маскоўскай метраполіі, што вядома, садзейнічала б і ўмацаванню суверэнітэта Беларусі.

Беларускі нацыянал-дэмакратычны рух не быў ізаляваным ад краін блізкага замежжа, аб чым сведчаць і іх форумы, на якіх прысутнічаў А.Астапенка і са зместам работы якіх ён знаёміць чытача.

Да каштоўных якасцей кнігі трэба аднесці і тое, што яна ілюстравана дакументальнымі матэрыяламі, а гэта яшчэ больш павялічвае навуковую вартасць працы.

Мікола Ермаловіч

АД АЎТАРА

"Почему именно я?” – спрашивает себя каждый в толпе. “ –Я один ничего не сделаю”. И все они пропали. “Если не я, то кто?” – спрашивает себя человек прижатый к стенке. И спасает всех..

Уладзімір Букоўскі

Па адукацыі я фізік-тэарэтык. Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне вельмі цікавай, фундаментальнай навукі – фізікі элементарных часцінак. Цяпер выкладаю інфарматыку. Вядома, чытач будзе здзіўлены – якая ж тут сувязь паміж праблемамі нацыяналізму, беларускага нацыянальнага адраджэння і дэмакратыі, якой прысвечана гэтая кніга.

А вельмі простая сувязь. Навука патрабуе сумленных адносін. У прасторы навуковай культуры нельга купіць ісціну за грошы, атрымаць прызнанне вучоных па блату. У часы Савецкага Саюза наша навука, у тым ліку і фундаментальная, была вернай дачкой усеабдымнай камуністычнай сістэмы і камуністычнай ідэялогіі. Колькі таленавітых людзей паглынула гэтая пачварная сістэма. Колькі іх было зломлена, як духоўна, так і фізічна, колькі апынулася за мяжой....? Тыя гады, якія цяпер завуцца эпохай стагнацыі, для мяне, як і для многіх іншых былі існаваннем у нейкім ірэальным свеце, у свеце кэрролаўскіх крывых люстэрак.

Канец 80-х галоў прынёс нам пачатак збаўлення ад гэтага грамадства ілжы. Я кажу пачатак, бо шлях да нацыянальнага, дэмакратычнага і сумленнага грамадства толькі пачынаецца. Умовы для заняткаў навукамі ў цяперашні постсавецкі час, канешне, не сталі лепшымі. Але гэта зразумела – спачатку трэба пабудаваць вольную незалежную Беларусь, стварыць усе ўмовы, як у матэрыяльным, так і ў маральным планах, – толькі тады можна гаварыць аб эфектыўнай навуковай творчасці.

Ня дзіва, што разам з ветрам перамен акцэнты ў сферы палітыкі пачалі мяняцца. Камуністычная наменклатура, як выявілася, аказалася не такой ужо і страшнай, хаця і не слабай. У палітыку прыйшлі новыя людзі і сярод іх нямала вучоных. Узнік Беларускі народны фронт. З самага пачатку я быў у яго шэрагах. Удзельнічаў у знакамітым мітынгу на Дзяды 30-га кастрычніка 1988 года. Да БНФ мяне прывёў нацыянальны дух, які ўсталявалі яго лідэры начале з апантаным Зянонам Пазьняком. Гэта атрымалася не выпадкова. Яшчэ з пачатку 70-х гадоў я захварэў адмысловай хваробай – беларускасцю. Вельмі балюча было глядзець на паўсюдны нацыянальны нігілізм і дэградацыю беларускай нацыі. І толькі беларускія кнігі, ды магчымасць бавіць нямногія гадзіны з аднадумцамі – свядомымі беларусамі, сярод якіх былі галоўным чынам паэты, пісьменнікі ды вучоныя-гуманітарыі былі той крыніцай, якую бальшавікі ў мяне ўжо адабраць не маглі.

Развал былога СССР і крах камуністычнай сістэмы даў надзею на выратаванне беларусаў ад асіміляцыі з рускімі. І з самага пачатку я зразумеў, што каб стварыць незалежную нацыянальную дзяржаву Беларусь трэба прынімаць больш актыўны ўдзел у палітычных працэсах. Гісторыя дала нам такі, магчыма апошні, шанц.

25 чэрвеня 1989 г. па дарозе дадому з устаноўчага з’езду БНФ, што адбываўся ў Вільні, у салоне нашага “Жыгулёнка” ўзнікла нязвыклая для тых часоў гаворка аб стварэнні не такога шырокога руху як БНФ, а партыі – арганізацыі, дзе б аб’ядноўваліся людзі па агульных інтарэсах і больш канкрэтна – па адданасці беларускай нацыянальнай ідэі.

На з’ездзе ў Вільні і яшчэ раней на розных сходах у Мінску добра было бачна, што Фронт аб’ядноўвае людзей самых розных поглядаў, часам процілеглых. Найбольш буйнымі былі дзве групоўкі. Адна аб’ядноўвала тых, хто ставіў на першы план нацыянальнае адраджэнне, другія ж ставіліся да нацыянальных праблем абыякава, а высоўвалі на першы план дэмакратычныя пераўтварэнні. У будучым так і атрымалася – кожная з плыняў утварыла сваю арганізаваную структуру. Былі створаны партыі “па інтарэсах”, і іх цяпер нават больш, чым уяўлялася нам тады.

Праз пэўны час пасля першага з’езду БНФ мы стварылі аргкамітэт новай партыі – калі так можна сказаць , бо ў гэтым аргкамітэце было ўсяго тры чалавекі. Мы напісалі “Дэклярацыю” новай партыі з рабочай назвай – “Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі”. Як не дзіўна, гэтая назва і засталася потым. І вось з гэтай “Дэклярацыяй” я паехаў на канферэнцыю МАДА (Міжнародная асацыяцыя дэмакратычных арганізацый), што праходзіла ў той жа Вільні 2-4 лютага 1990 года. Гэтая асацыяцыя ўяўляла сабой стракаты букет, які складаўся як з сур’ёзных, так і даволі экзатычных арганізацый: ад Народнага франту г. Варонежа – да асацыяцыі горскіх народаў Каўказа. Па ўмовах МАДА нашай “Дэклярацыі” хапіла для ўступлення і будучая партыя была зафіксавана ў выніковых дакументах канферэнцыі. Праўда, потым большасць з арганізацый, удзельнікаў МАДА, знікла, як сама МАДА. Але з НДПБ атрымалася інакш. У весну таго ж 1990 года аргкамітэт быў пашыраны, пайшла сур’ёзная праца над статутам і праграмай – і ў рэшце рэшт 24 – 25 чэрвеня 1990 г. у Мінску адбылася ўстаноўчая канферэнцыя НДПБ – першай партыі на Беларусі (калі не лічыць наддзяржаўнай стуктуры КПСС), пасля ўсталявання таталітарнага рэжыму ў СССР у 30-я гады ХХ стагоддзя.

Потым мне прышлося працаваць на пасадзе старшыні партыі, удзельнічаць у розных палітычных канферэнцыях і, у сувязі з адсутнасцю адпаведнай ідэалагічнай платформы, распрацоўваць галоўныя прынцыпы нацыянальнай дэмакратыі, высвят-ляць сутнасць такіх паняццяў, як нацыяналізм, дэмакратыя, і іншых паліталагічных катэгорый. Уся гэтая дзейнасць адлюстроўвалася ў шэрагу артыкулаў, інтэрв’ю, розных дакументах, змешчаных у перыядычным друку і выступленнях па радыё, на тэлебачанні. Аднак, з-за дзяржаўнай манаполіі на інфармацыю, большасці жыхароў Беларусі мала што вядома аб цяперашнім стане нацыянальна-дэмакратычнага руху на Беларусі.

З цягам часу асэнсаванне сутнасці нацыяналнай дэмакратыі рабілася для мяне ўсё больш поўным. Асабліва істотным было пераадоленне псіхалагічнага бар’еру страху перад словам нацыяналізм, што застаўся ў кожнага з нас ад бальшавіцкай прапаганды. Паступова фармаваўся пэўны падыход да нацыянальнай праблемы, сутнасць якога ў нацыяналізме. Шлях да рэабілітацыі і далейшай крышталізацыі нацыяналізму для самога мяне не быў такім і простым. Прышлося адкінуць шэраг стэрэатыпаў мыслення, уласцівых нашаму посткамуністычнаму чалавеку, у тым ліку і мне, пакуль не стала ясна, што нацыяналізм – гэта самая гуманная і самая неабходная рыса чалавека як грамадзяніна сваёй краіны і грамадзяніна сусвету.

Усе гэтыя акалічнасці і прывялі мяне да думкі стварэння кнігі, у якой была б паказана гісторыя ўзнікнення і развіцця нацыянальнага і дэмакратычнага руху на Беларусі, дадзена філасофска-рэлігійнае асэнсаванне нацыяналізму, адлюстраваны погляды праціўнікаў беларускага адраджэння. Таксама ў кнігу уключаны раздзел прысвечаны мала вядомай нашаму чытачу тэме – Суду над злачынствамі камунізма “Нюрнберг-2”. У падрыхтоўцы гэтай будучай акцыі я непасрэдна ўдзельнічаў у якасці дэлегата ад Беларусі на міжнародных з’ездах МАК (Міжнароднага арганізацыйнага камітэту) “Нюрнберг-2” ва Уладзіміры (Расія) і ў Варшаве (Польша).

Такім быў першапачатковы план кнігі. І к 1994 году матэрыялы і артыкулы, прысвечаныя гісторыі станаўлення нацыянальнай дэмакратыі 90-х гадоў, былі сабраныя. Але за час працы над кнігай палітычная сітуацыя істотна змянялася. Адбылася эвалюцыя і ў маіх поглядах на сутнасць нацыянальнай дэмакратыі, як парадыгмы ідэалагічнага кшталту.

У 1991 – 1992-х гадах я шмат думаў аб гэтым, напісаў шэраг артыкулаў аб сутнасці нацыянальнай дэмакратыі (“Дзве тэзы аб нацыянальнай дэмакратыі”, газета”Выбар” ад 18.02.1992, “Беларуская крыніца”, сакавік 1992 г. і іншыя).

І чым больш я засяроджваўся на асэнсаванні філасофіі нацыянальнай дэмакратыі, тым менш разумеў гэтае спалучэнне не зусім стасуемых паміж сабой катэгорый. Адна справа гаварыць аб нацыянальна-дэмакратычным руху ў Беларусі 20-х гадоў, а другая справа – філасофскае абгрунтаванне гэтай ідэі.

Паступова я прыйшоў да высновы, што лібералізм вядзе да дэвальвацыі нацыянальнага. Я пачаў разумець, што нацыянальная ідэя і дэмакратыя – паняцці рознапланавыя, і іх нельга разглядваць адначасна. І спалучэнне “нацыянальная-дэмакратыя”, па-сутнасці, супярэчлівае [1]. Вось гэтыя абставіны і прывялі да стварэння ў 1994-м годзе новай партыі – Беларускай нацыянальнай партыі (БНП). Тэарэтычнай платформай БНП стала тэорыя нацыяналізму. Я прыйшоў да аргументаванага разумення нацыяналізму, як станоўчай, прагрэсіўнай з’явы. Паралельна з працай па практычнаму стварэнню БНП, я напісаў некалькі артыкулаў пра нацыяналізм наогул, а таксама пра яго сувязь з хрысціянствам. Менавіта гэтыя пошукі склалі другую, філасофскую частку кнігі і вымусілі адсунуць на задні план папярэднія мае задумы.

Папярэдняя назва кнігі – "Паслухайце нацыяналіста" была навеяна дыскусіяй, што адбылася на старонках “Советской Белоруссии” ў 1992 г. У той час амаль уся прэса, радыё і тэлебачанне імкнуліся прадаставіць месца і час для асвятлення новых плыняў у палітыцы, азнаямлення з мэтамі і задачамі палітычных партыяў і рухаў. Мне пашчасціла даць інтэрв’ю ў некаторых рэспубліканскіх выданнях, у тым ліку і “Советской Белоруссии”. Пасля ўзнікла дыскусія, і ў рэшце рэшт у "СБ" з'явіўся мой артыкул пад назвай "Паслухайце "нацыяналіста". Гэта і паслужыла штуршком для напісання кнігі з такой назвай. Аднак з цягам часу мае пошукі далі значны плён у плане тэарэтычных распрацовак агульнай праблемы існавання беларускай нацыі і гэтая назва захавалася толькі за раздзелам кнігі.

Другі раздзел прысвечаны міжнародным нарадам, маючым выдатную назву: “Нарады заняволеных (па-руску яшчэ лепей – “порабощённых”) народаў Савецкай імперыі”. Гэтыя сустрэчы адбываліся ў 1990 – 1992 гадах. Яны зніклі, як і знік сам Савецкі Саюз, але ў нашай гісторыі яны займаюць належнае месца, адлюстроўваючы непаўторную атмасферу, уласцівую толькі тым гадам, толькі таму кароценькаму перыяду пераўтварэння таталітарнай дзяржавы СССР у шэраг незалежных постсавецкіх краін. Кожная з гэтых краін потым пайшла сваім шляхам, у сваёй большасці пазбавіўшыся апекі “великой и неделимой” Расіі.

Трэці раздзел прысвечаны праблеме магчымага ў будучыні Суду над камунізмам “Нюрнберг-2”.

Другая частка кнігі носіць філасофска-публіцыстычны характар. Следам за Міколам Ермаловічам, які развеяў міф аб заваёве беларускіх земляў літоўцамі, я спрабую даць крытыку яшчэ двум міфам: міфу аб уніі, як нацыянальнай рэлігіі беларусаў і міфу аб талерантнасці беларусаў, якая была ўзведзена некаторымі аўтарытэтамі ў ранг амаль галоўнай нацыянальнай рысы беларусаў.

Апошні раздзел нарадзіўся ў выніку пастаяннага роздуму над сутнасцю нацыяналізму, асэнсавання яго сутнасці і знітаванасці з гістарычным шляхам чалавецтва. А разуменне вытокаў і абгрунтавання нацыяналізму ў хрысціянстве, на мой погляд, уносіць новую старонку ў навуку аб эвалюцыі чалавецтва,

Матэрыялы, напісаныя на рускай мове, падаюцца ў арыгінале, польскамоўныя матэрыялы – ў перакладзе.

ЧАСТКА І.

Раздзел 1. Паслухайце нацыяналіста

Змест гэтага раздзела складае палеміка, што адбылася на старонках газеты "Советская Белоруссия" ("СБ") у 1992 годзе. Штуршком для палемікі стала маё інтэрв'ю "СБ". Той час быў, бадай, адзіны короткі пераяд, калі гэтая газета ўступала ў кантакт з дэмакратамі і, тым больш, з нацыяналістамі. Што атрымалася з даялогу чытач убачыць сам.

Усяго раздзел змяшчае тры матэрыялы: Інтэрв'ю ў "СБ" пад назвай "Белорус – это звучит гордо", водгукі чытачоў – "Да минует нас чаша сия" і трэці – мой адказ на гэтыя водгукі "Паслухайце нацыяналіста".

1. БЕЛОРУС – ЭТО ЗВУЧИТ ГОРДО
(Інтэрв’ю аўтара газеце “Советская Белоруссия”)

Национально-демократическая партия Белоруси заявила о себе как о самостоятельной политической организации полтора года наэад одной из первой в нашей республике. По ряду проблем ее позиции сегодня вызывают у многих противоречивое отношение. А потому, с целью "развеять туман" вокруг этого объединения, мы решили встретиться с одним из председателей НДПБ, кандидатом физико-математических наук, ассистентом кафедры вычислительной техники Белорусского технологического института А. В. Астапенко.

– Анатолий Владимирович, вначале разрешите задать неприятный, но, по-видимому, необходимый вопрос: вы что же – националист ?

– Хм.... А скажите, как можно назвать человека, любящего свой народ и борющегося за лучшую его долю, достойную жизнь? Наверное, патриотом. Так, вот, в нашем понятии патриот и националист – одно и то же. Последнее, кстати, не считается чем-то плохим во всем свете. Другое дело, что у нас, во время существования советской империи, это слово было возведено в ранг крайне отрицательного, с чем требовалось бороться любыми доступными средствами. В таком негативном образе термин "национализм" и вошел в сознание подавляющего большинства наших сограждан. НДПБ выступает за то, чтобы, уважая все иные народы, требовать соответственного уважения и к белорусскому народу.

– Ясна ваша точка зрения. Теперь, если можно, расскажите об общей ориентации НДПБ, ее задачах, целях.

– Сегодня, наверное, ни для кого не секрет, что белорусскую нацию вряд ли можно назвать полноценной. Ведь примерно 90 процентов из нас забыли свой язык, а если и говорят на нем, то с большой долей русизмов. Да и не только язык – забываются традиции белорусского народа, его культура. Поэтому НДПБ образовалась ради возрождения исторической памяти, языка, культуры, национального самосознания белорусов, для утверждения их суверенного права самим решить свою судьбу. В этом смысле нашу партию можно, видимо, назвать экологической, спасительной.

– А каким в неё был лично Ваш путь?

– Может покажется не очень скромным, но скажу так: я не просто пошел в данную партию, а являюсь одним из ее основателей. Я – белорус, и во мне всегда жила боль за свой народ, тревога за его судьбу... В середине 1989 года, когда в Вильнюсе проходил учредительный съезд БНФ, у некоторых его участников, в том числе у меня, возникла идея об образовании не такой всеобъемлющей, рыхлой структуры, как Народный фронт (где зачастую уживались люди с совершенно противоположными взглядами), а партии единомышленников. Впоследствии мы образовали оргкомитет, начавший работу над проектами партийных документов. И летом 1990 года на учредительной конференции мы приняли Устав и Программные принципы НДПБ.

– На каких же главных документах ныне основывается деятельность партии? Каковы организационные принципы ее строения?

– Пока мы строим работу на базе двух документов – Устава и Программы принципов НДПБ. Думаю, на ближайшем конгрессе сумеем принять свою развернутую программу. Что же касается оргстроения, то обращу внимание на следующие моменты. Основным руководящим органом партии в период между конгрессами является Вышняя Рада, в состав которой входят 15 человек – представители многих регионов Беларуси. Ее исполнительный орган – Рада Старшынь, состоящая из девяти человек, в том числе трех председателей, на которых лежит и теоретическая, и текущая организационная работа. Кроме того, в регионах республики действуют региональные Рады НДПБ. Они, кстати, решают и вопросы индивидуального вступления в нашу партию.

– А каковы на сегодняшний день численность НДПБ, ее социальная база?

– Нас пока несколько сот человек. Что же касается второй части вопроса, то мы не ставим целью опереться в своей деятельности на тот или иной слой населения. Мы опираемся на весь белорусский народ.

– Если следовать классическим политическим канонам, вашу партию можно отнести к организации правого, то есть прокапиталистического толка?

– Да, мы выступаем за приоритет частной собственности, считаем ее наиболее перспективной, делающей человека свободным, и в этом плане НДПБ, наверное, организация правая.

– Известно, что политика держится экономикой. Какие пути выхода республики из социально-экономического кризисы вы предлагаете?

– Свою экономическую программу мы только начали разрабатывать. Однако считаем, что экономическая политика должна основываться на принципе политиче-ской независимости Беларуси. Это, конечно, не значит, что мы выступаем за полную экономическую независимость, но наша точка зрения такова: Беларусь должна сама определять экономические связи с другими государствами, в первую очередь – европейскими. Именно интеграция с Европой поможет нам быстрее преодолеть кризис. Поэтому мы отрицательно относимся к союзу со странами Средней Азии. Он нам абсолютно ни к чему.

НДПБ выступает за скорейшее введение Беларусью собственной валюты в целах защиты своего потребительского рынка, за приватизацию. Касаясь последнего, замечу – сейчас этот процесс в республике идет медлительно страшно. Коммунистические структуры потеряли только название, а по сути они существуют и им сегодня легко проводить приватизацию в своих интересах. Ведь везде есть доверенные лица этих структур – и на малых предприятиях, и в кооперативах, и на биржах. А потому необходимы активизация общества, предоставление рабочим права участвовать в приватизации тех предприятий, где они трудятся.

– Вы положительно относитесь к политике либерализации цен, как шагу к рыночной экономике?

– Это навязано республике извне. Мы, думаю, могли обойтись и без либерализации. Ведь данный шаг был бы необходим как последствие приватизации. Иными словами , вначале следовало бы создать нормальные рыночные отношения, обуздать монополизм, а уж затем отпускать цены. А сегодня налицо не либерализация , а просто-напросто грабительское повышение цен, от которого люди не станут жить лучше.

– Считаете ли Вы, что в ближайшее время могут повториться в республике события апреля 91-го, и хотелось бы узнать ваше мнение – необходимо ли повторять пройденное?

– Думаю, сейчас это ничего не даст. Однако общество и дальше будет катиться в пропасть, если не предпринять каких-то радикальных шагов. В первую очередь необходимо провести республиканский референдум по вопросам принятия нового Закона о выборах, смены Верховного Совета РБ, образования нового правительства на многопартийной основе. Конечно, не надо думать, что в случае осуществления вышеизложенного, ситуация в республике сразу изменится в лучшую сторону. Однако это все же даст какой-то шанс и надежду.

– Но следует ли в нынешних конкретных условиях "рвать стоп-кран", требуя отставки высших органов власти республики? Может, наоборот, сегодня целесообразнее постараться найти компромисс, согласие, точки соприкосновения в позициях противостоящих политических сил, ведь от разного рода политических игр народ в своем большинстве вряд ли станет жить лучше, В наши дни это наглядно подтверждают и события практически во всех республиках бывшего Союза.

– Но ведь нынешнее правительство Беларуси не желает ни к чему прислушиваться, а все трезвые предложения оппозиции разбиваются о стену консервативного большинства в Верховном Совете.

– Давайте теперь немного остановимся на проблеме создания Содружества Независимых Государств. Ваше отношение к нему и, если можно, ваш прогноз о его судьбе.

– Этот шаг я лично одобряю в том смысле, что он привел к развалу империи – Союза ССР. Но, думаю, СНГ – образование нежизненное, искусственное, которое долго не просуществует. Уверен, ныне должен идти процесс обретения государствами бывшего СССР полной независимости. И лишь потом можно будет рассматривать вопросы о вступлении в какие-либо политические союзы.

– То есть вам импонирует нынешняя политическая линия Кравчука?

– Совершенно верно. Ведь Ельцин стремится к реанимации былой империи, а наша партия выступает категорически против линии, которая идет в фарватере российской политики. Да и что сулит Беларуси такое образование, как СНГ? Ничего хорошего. А если к тому же Минск станет его центром, то денационализация нашего государства, его русификация еще более усилятся. Короче, позиция НДПБ такова: Беларуси пока не следует вступать ни в какие союзы, за исключением, может быть, Черноморско-Балтийского, но опять же подчеркну – без вхождения в него РОССИИ.

– Представляется, однако, что нынешняя политика Украины далеко не безупречна. Достаточно обратиться хотя бы к проблеме Черноморского флота. Так, может, и Кравчуку сегодня следовало бы умерить излишние "самостийные" амбиции?

– Нет, это у Ельцина сейчас пробуждаются имперские амбиции. В конце концов, если подойти даже чисто математически, выяснится, то Украина, как и Россия, имеет определенные права на часть Черноморского флота (как, кстати и Беларусь – на часть сибирского сырья и т.д.). А вообще, мне кажется, нынешние политические деятели Российской Федерации в душе своей шовинисты. В них продолжает жить представление о великом русском народе, как о старшем брате, имеющем право вмешиваться в дела других суверенных государств, всячески поучать их.

– В конце октября прошедшего года в прессе была опубликована Заява Выш-няе Рады НДПБ "А6 ліквідацыі рэшткаў камуністычнага засілля", в которой выражается мнение о необходимости проведения международного трибунала "по фактам преступности коммунизма и в связи с этим предлагается созвать в Минске международную конференцию представителей потерпевших народов. Посему разрешите задать такие вопросы: сами-то вы, Анатолий Владимирович, были членом КПСС? Стремясь к построению правового государства, можно ли призывать судить идеологию? И уверен, вы хорошо понимаете, как трудно миллионам честных бывших коммунистов представить себя (пусть даже не в прямом смысле) на скамье подсудимых?

– Поясню. Во-первых, мы преложили судить не просто коммунистическую партию, а коммунистическую идеологию, приравняв присущую ей пропаганду классовой ненависти к расизму. Кстати, было бы правильным приравнять коммунистическую идеологию и к фашистской. И, повторяю, суд должен состояться не над конкретными людьми, а над определенной идеологией. Во-вторых, мы считаем естественным навсегда запретить создание политических организаций, базирующихся на данной идеологии. Вот, к примеру, в Чехословакии, Литве это уже сделано – у нас же, з Беларуси, такие структуры спокойно возраждаются! В конце концов, суд должен стать просто-напросто актом всеобщего самоочищения. Ведь признаемся: мы все были в плену этой сатанинской идеологии, даже не будучи членами КПСС. Лично я, кстати, никогда не состоял в ее рядах.

– Вы ставите "на одну доску" политические объединения коммунистического и социалистического, тем паче, социал-демократического толка?

– Нет-нет, ни в коем случае! Объединений, проповедующих социализм, это не касается. Ради Бога, пускай они создаются, действуют. Здесь все дело в том, что имен-но коммунистической идеологии присущ культ насилия, диктатуры, экспроприации. А потому и необходим над ней суд. И уже создается оргкомитет по проведению конференции, в состав которого войдут не только члены национально-демократической партии.

– Недавно в газете "3вязда" было опубликовано заявление, подписанное известными в Беларуси деятелями науки и культуры, касающееся проблемы виленского края, судьбы проживающих там белорусов. Можно ли узнать отношение НДПБ и лично ваше к данному документ?

– Я подпишусь под каждым его словом. Более того, на своей конференции в ноябре мы приняли аналогичное, а по некоторым моментам более "крутое", конкретное заявление, которое надеемся опубликовать в центральной республиканской прессе. В нем мы высказываем мнение о необходимости донести правду до белорусов, считающихся поляками и проживающих в виленском крае, просим литовские власти отказаться от политики летувизации, предоставить право живущим там белорусам развивать свою автономию на равных правах с другими нациями.

– Думается, вы не считаете целесообразным заняться сегодня перекройкой государственных границ?

– Никоим образом. Однако нельзя отрицать и правду истории. В связи с этим следует денансировать договоры, по которым виленский край отошел к Литве. Ведь все происходило тогда без согласия белорусской стороны. И хватит в конце концов нам – белорусам – быть излишне терпимыми, надо не стесняться говорить правду. Да, нельзя разжигать национальную рознь, но надо всегда идти к истине и ничего не бо-яться...

(Советская Белоруссия, 25 января 1992 г.)

2. ДА МИНУЕТ НАС ЧАША СИЯ

Пад такім загалоўкам "Советская Белоруссия" надрукавала водгукі на маё папярэдняе інтэрв'ю. 3'яўленне матэрыялу адкрыта антыкамуністычнай і нацыянальнай накіраванасці ў газеце, якая вядомая сваімі трывалымі камуністычнымі традыцыямі і задавальняе людзей з камуністычнымі поглядамі, мяшчанскімі звычаямі і прарасійскімі настроямі – было пэўнай нечаканасцю для многіх чытачоў і дала ім падставу выказаць усе, што яны пра мяне думаюць.

Каб было зразумелым тое, ў чым я абвінавачваюся, прывяду зараз вытрымкі з найбольш характэрных лістоў. Чытаючы гэтыя лісты, лёгка ўбачыць, што яднае іх аўтараў – абмежаванасць і прадузятасць мыслення, нацыянальны нігілізм і махровае бальшавісцкае выхаванне.

Але вернемся да першакрыніц. Спачатку некалькі вытрымак, якія былі надрукаваныя "СБ":

Ліст 1.

"Адукацыя у мяне невялікая – усяго 5 класаў беларускай сельскай школы і таму ведаю, што маё пісьмо вы не прачытаеце да канца – кінеце ў кошык. Мо лепш было б мне гэта пісьмо накіраваць у "Народную газету". Але я чуў шмат ад каго, што гэта газета публікуе толькі артыкулы Зянона Пазьняка і яго прыхільнікаў...

У артыкуле "Белорус – это звучит гордо" мяне здзівілі паводзіны НДПБ і іх лідэраў. Таму не магу ўтрымацца, каб не выказаць сваю думку. Перш за ўсе аб сабе. Я, бацькі мае і дзяды – спрадвечныя сяляне. Бацька мой у часы калектывізацыі быў раскулачаны. Сам я беспартыйны, веруючы – праваслаўны.

Сёння бачу – лідэры НДПБ, БНФ упарта змагаюцца за ўладу. Спачатку іх ворагамі 6ылі камуністы, зараз – кіраўніцтва рэспублікі. А што гэта дасць? А нічога! Яны прынясуць канчатковую разруху, бо рвуцца да ўлады не для таго, каб палепшыць становішча працоўных, а каб набіць свае ўласныя кішэні і стаць капіталістамі. Яны хочуць нас адгарадзіць сцяной ад усходніх краін (Расіі ў першую чаргу) і праслаўляюць цывілізацыю заходніх краін. Але, калі ўдумацца, цывілізацыя Захаду не лепш усходняй, бо там таксама ёсць і багатыя, і бедныя, і пануючыя, і пакрыўджаныя... ... І калі я прачынаюся раніцай, то абавязкова стаю тварам не на Захад, а на Усход, малюся Богу, каб ён выратаваў жыццё на Зямлі і не дапусціў, каб чалавецтвам кіравала нячыстая сіла.

Ф. Сівачэнка. Сенненскі раён."

Ліст 2.

"Краткое изложение программы Национально-демократической партии Беларуси, которое дал ее сопредседатель Астапенко в беседе с корреспондентом "СБ", по нашему мнению, явно свидетельствует о национализме, стремлении к отчуждению белорусов от других народов республики и СНГ. Вакуум в экономике, культуре с иными государствами Содружества обернется гибелью для Беларуси. Мы бы посоветовали "однопартийцам" Астапенко не мутить воду, а помочь правительству РБ вывести наше государство из кризиса. Вот тогда "белорус" зазвучит действительно гордо.

г. Мінск. Ветераны труда, рабочие

Глушкевич, Ярошевич, Кречковский."

Ліст 3.

"Прочитал материал "Белорус – это звучит гордо" и понял, что на нашем политическом горизонте засияла еще одна звезда политического Чернобыля или белорусского Карабаха.

Не буду спорить с господином Астапенко, поскольку считаю это абсолютно безнадежным. В спорах ищут истину, а он лишь менторски эти истины изрекает. Однако скажу следующее, Приравнивать понятия "националист" и "патриот" по общечеловеческим меркам некорректно, смешно и одновременно грустно. Национализм действительно считается неплохим словом у фашистов, куклуксклановцев и т.п., но это же далеко не "весь свет"...

О.Симонкович г.Гомель".

А вось і больш "моцныя" лісты (правапіс і граматычныя памылкі аўтараў захоўваюцца):

Ліст 4.

"Уважаемая редакция!

В Вашей газете за 25/I/1992 г. сказано, что сегодня белорусский народ неполноценен, поскольку 90% из нас забыли свой язык, и если говорят, то с большой долей руссизма. Смею поправить не 90%, а 99% белоруссов говорят на русском языке с небольшой долей белоруссизма, точнее, с белорусским произношением, и ценности нация не потеряла. Ваша НДПБ не оригинальна, вы дублёры, ваши более ловкие единомышленники, уже у власти и усердно спасают нацию от опасного русского языка. Русский язык опасен, будучи современным он теснит древний белорусский язык и тем создаёт угрозу платным возродителям этого языка... свою опасность потери власти они умеют выдать за опасность для нации. Спасать нужно не нацию, а весь белорусский народ и не от русского языка, а от диктатуры белорусских расистов, которые придя к власти, путём насилия, навязывают всем русскоязычным белорусам древний белорусский язык... " – гэты ліст прыйшоў з добра вядомых мне Калінкавічаў ад сп. Г. Віктарава.

А вось вытрымкі з трактата, які быў напісаны аж на шасці старонках Л.С. Косціным з Мінска. Чытаеш гэты ліст і становіцца балюча і горка, бо ён аллюстроўвае думкі вельмі многіх беларусаў – ахвяр камуністычнай сістэмы:

Ліст 5.

"Не могу не отреагировать на интервью А.В.Астапенко, одного из председате-лей НДПБ, изложенного в статье "Белорус – это звучит гордо". Это интервью от на-чала до конца националистическое, оскорбительное для советского белорусского народа. Прежде всего, мы жили не в "империи", а в стране, которая, именовалась СССР. Она была нашей родиной. Куда бы я, белорус, не поехал: в Сибирь, Кавказ и Среднюю Азию. А теперь мы потеряли Родину ибо Беларусь, без всего остального СССР, это не родина, а жалкий осколок.

И он считает белорусскую нацию неполноценной лишь потому, что не все мо-гут говорить и писать по-белорусски. Может хватит всяким националистическим организациям носиться с белорусским языком. Его не было и нет, а есть мешанина трёх языков: русского, украинского и польского и с некоторым словарным запасом истинного белорусского. И никогда, никто не заставит разговаривать и общаться на белорусском языке...

... в целом это националистическое интервью и оно может нанести только вред белорусскому народу и не способствует достижения подлинной независимости и благосостояния Белоруссиии.

. . . Считаю, это интервью Астапенко вредным и опасным для нашего народа и должно получить соответствующую отповедь на страницах вашей газеты. Надо внимательнее присмотреться к НДПБ, что это за организация, партия и что она проповедует и мне думается надо разоблочать перед народом лживость её взглядов. "

Ці не адчувае чытач знаёмы подых 30-х гадоў? Жыў, аказваецца, курылка!

І, нарэшце, ліст ад В.Н.Карбаўца з Віцебска, дзе мяне ўжо адкрыта вучаць, як трэба жьшь і як дрэнна быць палітыкам, маючы адукацыю фізіка. І я згодзен з аўтарам – палітыку палітычная адукацыя неабходна. Але дзе ж яе тады было ўзяць, калі ні адзін універсітэт не даваў такіх ведаў: усюды панавала марксісцка-ленінскае "учение", нават у фізіцы. Але слова апаненту:

Ліст 6.

"Уважаемая редакция! На страницах вашей газеты появились ответы одного из лидеров Национально-демократической партии Белоруссии. Вы взяли "грех" на свою душу, поместив это интервью. Меня как человека, гражданина нашей страны настораживает один вопрос: вот этот господин А.В.Астапенко, кандидат физико-математических наук, конечно, ученый учит и воспитывает нашу молодежь? А есть ли время у этого господина заниматься серьёзной наукой? Где это виданно (а в наше вре-мя повсеместно) чтобы учёные "лезли" в политику. Им это претит. Не серьёзно челове-ку точных наук копаться в политических интригах и делать какие-то выводы. Заразителен пример: С. С. Шушкевич, 3. Позьняк и многие другие.

Сам-то господин Астапенко получил ученую степень не где-нибуль, а в империи, как он именует бывший Союз Социалистических Республик. И идеология, которую он хулит, не чужда была этому господину в своё время. Наверное, плохим он был учеником, а еше хуже – учился в институте, не изучив труды основоположников научного коммунизма. По-видимому, не пришлось ему раскрывать тома В. И. Ленина, К. Маркса, Ф. Энгельса. И как водится пользовался суррогатом. Вот и вышел недоученный политик. Это наша беда, не только ваша господин учёный, а всех нас. Капиталисты хорошо проштудировали всех классиков и взяли для себя полезное. Содитесь и ликвидируйте лигбес (у аўтара напісана літаральна так). Только потом можете стать полноправным членом и лидером вашей партии. . . "

Вось такая атрымалася ў мяне "дыскусія" з беларускім народам. Улічваючы, што так, як аўтары гэтых лістоў, думаюць многія, я вырашыў напісаць адказ, які быў выкладзены ў артыкуле "Паслухайце нацыяналіста" і прыводзіцца ніжэй.

3. ПАСЛУХАЙЦЕ НАЦЫЯНАЛІСТА
альбо адказ чытачам "СБ" з нагоды аднаго інтэрв'ю

Слухам пачуеце і не зразумеецеі вачамі глядзець будзеце і неўбачыце. Бо зрабілася грубымсэрца народа гэтага, і вушаміз цяжкасцю чуюць і вочы сваезаплюшчылі...

(Іс, 6:9 – 10)

У газеце "Советская Белоруссия" за 21.03.92 г. былі надрукаваныя водгукі на маё інтэрв'ю "Белорус – это звучит гордо" (ад 25.01.92). У сувязі з тым, што пытанні ўзнятыя ў гэтым інтэрв'ю, даволі тыповыя, а абвінавачванні ў мой адрас таксама вельмі распаўсюджаныя, я палічыў сваім абавязкам даць хаця б кароткі адказ.

Так, у лісце Ф.Сівачэнка гаворыцца пра тое, што НДПБ і БНФ ірвуцца да ўлады не для таго, каб палепшыць становішча працоўных, а "каб набіць свае ўласныя кішэні і стаць капіталістамі". Ну што ж, спадар Ф.Сівачэнка амаль угадаў, прынамсі, у першай частцы свайго выказвання. Сапраўды, дзейнасць любой палітычнай партыі накіравана на заваёву ўлады, таму і БНФ, і НДПБ, і ПКБ і іншыя партыі не складаюць выключэння. Прычым, гэтая ўлада (ці тая фракцыя ў парламенце, якая прадстаўляе адпаведную партыю) імкнецца палепшыць становішча тых слаёў працоўных, якія падтрымліваць тую ці іншую партыю. А вось адносна таго, каб "набіць уласныя кішэні", то з гэтым у нас – палітыкаў – вельмі дрэнна. Дастаткова сказаць, што практычна ўсе старшыні існуючых партый, іх намеснікі і іншыя работнікі працуюць на чыстым энтузіязме. Вельмі часта рызыкуюць сваёй працай, а бывае губляюць яе, і, паверце мне, не прабытковая гэта справа, няўдзячная. Напрыклад, у Сялянскай партыі пасада старшыні вызваленая, але Яўген Лугін, які знаходзіцца на гэтай пасадзе ўжо некалькі год, не атрымаў нават рубля – няма чым плаціць. Дзякуй пенсіі – Яўген Міхайлавіч афіцэр у адстаўцы.

Спадар В.Н.Карбавец з Віцебска параіў мне: (цытую даслоўна) "содитесь и ликвидируйте лигбес". Вы ведаеце, я з задавальненнем зраблю так, хоць мяркую, што і Вам не пашкодзіла б заняцца лікбезам. Гэтым я займаюся, між іншым, кожны дзень, вечар, а бывае, і ноч. Займацца палітычнай дзейнасцю, адначасна спалучаючы гэта з выкладчыцкай і навуковай працай – вельмі вялікая нагрузка. Я не маю, фактычна, выхадных дзён і наогул таго, што завецца вольным часам. І свой крыж я павінен несці, пакуль гэта патрэбна людзям. Складаней адказаць на пытанне: навошта гэта патрэбна мне? Часткова адказ я ўжо даў ў эпіграфе да ўсёй кнігі перад артыкулам "Ад аўтара".

Але вярнуся да галоўнага. Да найбольш набалелай праблемы – мовы. Ёсць розныя думкі. Найбольш агрэсіўныя, напрыклад, пішуць аб дыктатуры беларускіх расістаў. Я думаю, што гэта не сур'ёзна. Распаўсюджаная думка – найбольш талерантная да іншых нацый менавіта беларуская нацыя. Хаця наконт талерантнасці беларусаў у мяне асобныя аднасіны [2].

Ці вось яшчэ праблема. Часта сустракаецца фраза "рускамоўны беларус". Добра гэта, ці дрэнна? Што ён за чалавек, які нібыта і беларус, прынамсі, па савецкаму пашпарту, але гаворыць па-руску? І не дзе-небудзь у Расіі, а ў сябе на Радзіме – у Беларусі. Нешта тут не тое. Хіба можа быць, скажам, "рускамоўны француз" у Францыі? Тэарэтычна, пэўна, можа, але калі да таго ж ён не з'яўляецца французкамоўным, тады з французам яўна нешта не ў парадку. Гэта Вам скажа любы "нармальны" француз. Забыцца сваю родную мову і не імкнуцца да яе засваення – гэта вельмі дрэнна. Бо адсутнасць мовы – "крыві народа" – вядзе да знікнення усяго народа.

Я вярнуся да пытання аб мове трохі пазней, даўшы спачатку невялічкі агляд гісторыі нашай Радзімы, бо менавіта ў ёй хаваецца наша бяда – наш пракляты нацыянальны нігілізм.

Ідэялагічны аддзел КПБ-КПСС гадамі апрацоўваў беларусаў у патрэбным рэчышчы шавіністычнай тэорыі "вялікага рускага старэйшага брата", і трэба сказаць, – небеспаспяхова. Асабліва "папрацавалі" ў напісанні скажонай гісторыі Беларусі вучоныя начале з прафесарам Абэцадарскім. У якасці гісторыі Беларусі мы вывучалі іх опусы наскрозь прасякнутыя хлуснёй і прапагандай гераізму і вялікасці рускіх. Вось некалькі прыкладаў палітыкі, што праводзілі расійскія шавіністы і якая пасля стала асновай канцэпцыі памянутых беларускіх гісторыкаў. Так, захопніцкія войны Масквы з Вялікім княствам Літоўскім – а Беларусь у ім складала аснову дзяржавы – прадстаўляліся як нацыянальна-вызваленчыя войны. Анексія Беларусі ў канцы ХVIII стагоддзя ў склад Расійскай імперыі прадстаўлялася як уз'яднанне з Вялікай Расіяй. А, між тым, вялікі для Расіі палкаводзец А.Сувораў у адносінах да беларусаў быў агрэсарам і акупантам. З яго дапамогай тысячы сялян з Кобрынскага і іншых заходнебеларускіх уездаў у канцы XVIII ст. былі вывезены ў якасці прыгонных у розныя губерні Расіі.

Гісторыя нашая вялікая і гераічная. Нам ёсць чым ганарыцца. Незалежнасць нашых земляў прайшла тысячагадовую адзнаку. З 980 г. узгадваецца незалежнае ад Кіеўскай Русі Полацкае княства, вакол якога гуртаваліся беларускія землі [3]. Затым узнікла Вялікае княства Літоўскае, ядро якога складалі беларусы. Яны называліся тады ліцьвінамі, а ў некаторых выпадках таксама русінамі. ВКЛ было моцнай Еўрапейскай дзяржавай з багатай культурай і нашмат пераўзыходзіла Маскоўскае княства як па ўзроўню тэхнічнага і навуковага развіцця, так і па культуры і мастацтву. З Вялікага княства Літоўскага бярэ пачатак усходнеславянскае кнігадрукаванне Францыскам Скарынам, які пачаў друкарскую справу "славянскім языком" на 50 год раней рускага першадрукара Івана Фёдарава. Тут нараджаецца чароўны і непаўторны архітэктурны стыль – віленскае барока... І калі ў XVII стагоддзі пачало ўзвышацца Маскоўскае княства, менавіта беларускія ўмельцы па запрашэнню цара прыехалі ў Маскву і цалкам яе адбудавалі – сваіх спецыялістаў тады Масква не мела.

Нават пазней, калі ВКЛ увайшло на канфедэратыўнай аснове ў склад Рэчы Паспалітай, на нашай тэрыторыі працягваў дзейнічаць Статут Вялікага Княства Літоўскага, які, як вядома, быў напісаны на беларускай мове. Статут прыпыніў сваю дзейнасць толькі тады, калі Беларусь у выніку анексіі аказалася калоніяй Расійскай імперыі. З гэтага часу і пачаўся заняпад беларускага народа.

Аднак, вернемся зноў да моўнай праблемы. Ліст Косціна Леаніда Сяргеевіча "Его не было и нет (маецца на ўвазе беларуская мова – А.А.) и есть мешанина трёх языков: русского, украинского и польского...". З такога пункту гледжання можна сцвярджаць, што, напрыклад, галандскай мовы няма, а ёсць мешаніна нямецкай і англійскай, і больш таго – самой рускай мовы няма, а ёсць мешаніна стараславянскай з татарскай і фінскай.

Беларуская мова – раўнапраўны член моўнай сям'і ўсяго зямнога шара. Пры гэтым характэрна, што яна значна менш рускай мовы падверглася ўздзеянню чужых моў і захавала шматлікія стражытныя рысы. У 1853 годзе вядомы даследчык Беларусі Павел Шпілеўскі ў сваіх "Путешествиях по Полесью и Белорусскому краю" пісаў: "Язык белоруссов сохранился неприкосновенным в течение 18 веков и в настоящее время является таким, каким был, т.е. древнеславянским, или, впоследствии, белорусским". Атрымліваецца, што ні рускія цары, ні польскія каралі не змаглі знішчыць беларускую мову, а бальшавікі змаглі. І зноў крыўдна, што, праіснаваўшы столькі часу, беларуская мова цяпер памірае на вачах.

І нельга так безадказна адносіцца да таго, што многія з нас забыліся, ці дрэнна ведаюць сваю родную мову – мову продкаў. Не будзе беларускай мовы – не будзе беларускага народа і беларускай нацыі. У сусветнай гісторыі няма такіх аналагаў, каб мова карэннага народа замянялася на мову суседняй дзяржавы. Рана ці позна перад вамі і вашымі нашчадкамі паўстане пытаннне, – калі вы беларус, тады якія атрыбуты нацыі вам уласцівыя? Я сумняваюся, што гэта вам лёгка будзе паказаць, стоячы на пазіцыі нацыянальнага нігілізму. Ёсць і іншы варыянт: калі я валодаю толькі рускай мовай,а беларускую лічу вымершай, ці "выдуманай вучонымі", то можна залічыць сябе да рускай нацыі. У гэтым, як здаецца, цалкам натуральным кроку, хаваецца вельмі непрыемная для вас перспектыва – для карэнных рускіх вы заўжды будзеце другасортным чалавекам, а магчыма, і здраднікам.

Чалавека, які не ганарыцца сваёй нацыяй, сваім народам, не паважаюць ува ўсім свеце. Такі чалавек лёгка пойдзе на здраду і не толькі свайму бліжняму, але і Радзіме. І не трэба паўтараць бальшавіцкіх лозунгаў аб маёй Радзіме – СССР. Гэта хлусня. Не Сібір – мая Радзіма, і не Туркестан. Мая Радзіма тут. І мой народ – беларускі, і мова мая – беларуская. І гісторыя мая – гісторыя Беларусі. Не разумець гэтага, не жыць у адпаведнасці з гэтым правілам – значыць, здраджваць свайму народу. А здраднікаў нідзе не любяць. Такая ж змрочная перспектыва чакае і ўсю Беларусь у выпадку перамогі праціўнікаў дзяржаўнасці рэспублікі. Увайшоўшы ў склад Расіі, як, напрыклад, Паўночна-Заходні край, ці тэрыторыя двух заходніх рускіх губерняў (па Жырыноўскаму), мы асуджаны на жабрацкае, галоднае існаванне. Бо ні для каго не сакрэт, што яшчэ зусім не так даўно ўзровень жыцця ў нас быў вышэй, чым у Расіі. Са знікненнем межаў прасцей зрабіць выраўніванне ў бок ніжэйшага (і гэта ўжо даўно пачалося), адбудзецца спусташэнне ворных зямель, раскраданне прыродных багаццяў, – бо з пункту гледжання Расіі, нашыя землі больш прывабныя. Мы, па сутнасці, у гэтым выпадку з'явіліся б калоніяй Расіі, і, зразумела, зноў жа другасортнымі людзьмі.

Аднак, будзем спадзявацца, што такое шэрае жыццё нас усё ж не чакае і Рэспубліка Беларусь стане цывілізаванай дзяржавай, у якой жыхары зберагаюць і паважаюць сваю мову, гісторыю, традыцыі і звычаі.

(Артыкул у скарочаным варыянце быў надрукаваны ў газеце "Советская Белоруссия" за 11 жніўня 1992 г.)

Раздзел 2. Заняволеныя народы Расійскай Імперыі скідваюць каланіяльнае ярмо

З распадам Савецкага Саюза ўзнік моцны радыяльна накіраваны рух па ўтварэнню новых незалежных нацыянальных дзяржаў. І цяпер кожная з былых рэспублік СССР уяўляе сабой дзяржаву.

Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што ў Расійскай імперыі не было прыгнёту малых нацый, яны імкнуцца выставіць царскі ўрад ледзь не дабрадзеемі для нярускіх, адсталых нацый. Але факты гавораць аб іншым. К пачатку ХХ -га стагоддзя Расійская імперыя істотна адрознівалася ад існуючых на той час імперый – брытанскай, аўстрыйскай і іншых. Галоўнае адрозненне – у амаль поўнай адсутнаці ў Расіі традыцый дэмакратыі, уласцівых заходнім дзяржавам. Гэта тычылася дэмакратыі як у дзяржаўным будаўніцтве, так і ў дэмакратызацыі жыцця людзей.

Расійскі самадзяржаўны стыль жыцця быў уласцівы толькі Расіі і ніякай іншай краіне Захаду. З другога боку, у краінах Усходу – Кітаі, Японіі, Карэі, краінах Бліжняга Усходу – Персіі, Туркестане і і ншых, аўтарытарны рэжым – традыцыйны стыль кіравання дзяржавай.

У чым жа прычына таго, што адзіная нацыя з усіх еўрапейскіх – руская сфармавалася з, фактычна, мангалоідным менталітэтам? Я мяркую, што прычына тут даволі простая і даволі празрыстая. Як ні адзін народ, насельнікі Маскоўскага і суседніх яму княстваў былі на працягу стагоддзяў у самых шчыльных узаемадачыненнях з шматлікімі татарскімі плямёнамі. Вякамі Масква плаціла даніну татарскім ханам. Яны жылі настолькі блізкім жыццём, што іхняе шматбаковае партнёрства перарасло ў новую якасць, даўшы свету рускі народ і магутную Расійскую імперыю. Руская нацыя, па-сутнасці, ёсць вынік асіміляцыі славянскіх плямёнаў з татарамі. Дарэчы, гэтую акалічнасць любяць падкрэсліваць самі расіяне.

Часта гавораць – галоўным чынам прарасійска арыентаваныя грамадзяне з арганізацый накшталт Славянскага Сабора “Белая Русь” – пра так званую “дружбу” трох “брацкіх” славянскіх народаў: рускага, украінскага і беларускага. Гістарычныя рэаліі сведчаць, аднак, аб іншым. Замест “дружбы”, на працягу стагоддзяў мы бачым пастаянныя войны беларусаў і ўкраінцаў з рускімі. Цікавае “брацтва”. З другога боку вядома, што беларусы жылі значны гістарычны перыяд у адзінай дзяржаве з жамойтамі – продкамі сучасных літоўцаў. Хутчэй з імі мы – браты. Дарэчы, адчуванне блізкасці, нейкай знітаванасці з прыродай і людзьмі заўсёды ўзнікае, калі бываеш у Літве, ці Беласточчыне. І літоўцы, і палякі – блізкія нам, беларусам, народы па гістарычнаму шляху, па нашаму адзінаму лёсу быць калоніяй у “единой и неделимой” Расіі.

Прыгнёт малых народаў, а дакладней, тых народаў, што захапіла Расія пад час сваіх бесперапынных захопніцкіх войнаў – гэта неаспрэчны факт. На Беларусі добра праславіўся вораг беларусчыны Мураўёў – вешальнік і добра вядома палітыка русіфікацыі беларусаў, што мэтанакіравана праводзіў царскі ўрад. Нездарма многія таленавітыя людзі – выхадцы з Расійскіх правінцый, сталі выдатнымі прадстаўнікамі рускай культуры, хаця самі былі нярускімі. Гэта тлумачыцца простай акалічнасцю: на развіццё свайго нацыянальнага таленту ў асяроддзі свайго народа ў Расійскай імперыі не было ніякіх умоў. Для прыкладу ўспомнім выхадцаў з Беларусі – Ф. Дастаеўскага і А. Некрасава; украінца М. Гогаля, якія сталі класікамі рускай літаратуры. Вельмі прыкры факт, калі адна нацыя прымушае працаваць на сябе другую. Гэта называецца нацыянальным прыгнётам, ці рабствам.

Савецкі Саюз, які ўтварыўся пасля бальшавіцкага перавароту ў 1917 годе, прадоўжыў каланіяльную палітыку імперскай Расіі, хаця фармальна існавалі савецкія “рэспублікі”.

Канферэнцыі, пра якія я павяду гаворку ў гэтым раздзеле кнігі, так і называюцца : ”Нарады (канферэнцыі) Кансультацыйнага Савета (КС) заняволеных народаў (па-руску – “порабощённых”) Савецкай Імперыі. На гэтыя нарады збіраліся прадстаўнікі розных партый і арганізацый нацыянальна-дэмакратычнага накірунку тых рэспублік былога СССР і краін Усходняй Еўропы, якія той ці іншы час уваходзілі ў склад СССР, ці былі ў прамой залежнасці ад Савецкага Саюза (краіны сацыялістычнага лагеру Усходняй Еўропы).

Праблемы, якія стаялі перад гэтымі краінамі былі аднолькавыя: як мага хутчэй дасягнуць дзяржаўнай незалежнасці, вызваліцца ад савецкай апекі, адрадзіць нацыянальную культуру і нацыянальную свядомасць народа.

У кожнай такой, калі можна так сказаць, пацярпелай краіне (рэспубліцы) пачынаючы, прыкладна, з 1987 – 89 годоў пачалі ўтварацца Народныя франты, партыі і рухі нацыянальна-дэмакратычнага накірунку, мэтай якіх было зрабіць сваю Радзіму незалежнай, а свой народ – вольным.

Зразумела, што задачы, якія стаялі перад кожнай з постсавецкіх рэспублік, былі вельмі падобнымі. І таму нашы нарады тых часоў праходзілі ў вельмі сяброўскай атмасферы і ўзаемаразуменні. Менавіта там і было сапраўднае брацтва. Армянін сябраваў з малдаванінам, украінец з грузінам... У мяне таксама з’явіліся сябры, з якімі потым было вельмі прыемна сустрэцца на наступных нарадах. Асабліва блізка я сышоўся з сакратаром Польскай партыі Свабоды Войтэкам Стандо, старшынёй партыі Адраджэння Грузіі ў яе гістарычных межах Аўтандзілам Кепчошвілі, членам Выканкама Рэспубліканскай партыі Украіны Іванам Дзем’янюком і іншымі.

Час узнікнення і росквіту нацыянальных партый – гэта час распаду СССР і гэта быў час згаданых міжрэспубліканскіх сустрэч-нарад. Перыяд той быў даволі кароткі: пачаўся недзе каля 1989 – 90 гадоў і скончыўся з утварэннем незалежных дзяржаў, узвядзення межаў і наступленнем агульнага крызісу – прыблізна гэта 1993 г. Пачынаючы з таго года сустрэчы прыпыніліся. Хутчэй за ўсё прычынай сталі фінансавыя цяжкасці. Хаця трэба ўлічваць і той факт, што перад кожнай з новаўтвораных краін паўсталі свае праблемы і вырашыць іх яна магла толькі сама. Але на маю думку, прычыны знікнення "Кансультацыйных нарад" і "Дэмакратыі і незалежнасці" комплексныя. Тут і шматлікія лакальныя войны – Грузія, Абхазія, Азербайджан і г.д., цяжкасці з візавым уездам (напрыклад у Эстонію) і іншыя.

Так ці інакш нарады "Заняволеных народаў" сталі фактам гісторыі. Мне пашчасціла быць удзельнікам пяці з гэтых нарад – Маарду (Эстонія), Тбілісі (Грузія), Бурштыне (Заходняя Украіна), Маскве і Мінску.

Мінская сустрэча была апошняй. НДПБ і БНФ былі арганізатарамі. Нам удалося даволі танна арганізаваць сустрэчу ў гатэлі "Юнацтва" у прыгожым месцы на Мінскім моры. Але ўдзельнікаў, на жаль, было ўжо вельмі мала (чатыры дзяржавы – Польшча, Украіна, Арменія і Беларусь). Гэта можна зразумець: Грузія ўступіла ў ваенны перыяд, Прыбалтыка цалкам аддзялілася ад СССР, а пра Сярэднюю Азію і раней было цяжка гаварыць.

Аб некаторых са згаданых падзей я і павяду гаворку ў гэтым раздзеле. Пасля кожнай з нашых сустрэч я рабіў нататкі і яны прыводзяцца храналагічна ў тым парадку, як ствараліся.

1. ДЗВЕ КАНФЕРЭНЦЫІ ЗАНЯВОЛЕНЫХ НАРОДАЎ
(Ад Балтыкі да Каўказа. Нататкі нацдэма.)

У 1991 годзе, з перапынкам працягласцю крыху больш месяца, мне давялося ўдзельнічаць у дзвюх канферэнцыях (нарадах) нацыянальных партый з розных саюзных рэспублік. Поўная назва гэтых канферэнцый: "Нарада Каардынацыйнага Савета нацыянальна-вызваленчых pуxaў заняволеных народаў Савецкага Саюза". Першая нарада (9-я па ліку) адбывалася ў сядзібе Маарду, каля Таліна ў Эстоніі 19 – 20 студзеня 1991 г., другая – (10-я) – 23 – 24 лютага ў Тбілісі.

На абедзвюх нарадах была прадстаўлена даволі шырокая геаграфія ўдзельнікаў, якія прыехалі з Paceі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Беларусі, Украіны, Малдовы, Крыма, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Узбекістана, Татарстана, а таксама з Польшчы. У Эстоніі было прадстаўлена 23 палітычныя арганізацыі, у Грузіі крыху менш.

Галоўным накірункам дзейнасці кожнай з гэтых партый з'яўлялася барацьба за незалежнасць сваёй дзяржавы і пабудова вольнага ад камуністычнага рэжыму дэмакратычнага грамадства.

На нарадах, нягледзячы на стракаты моўны набор яе прадстаўнікоў, уладарыла поўнае паразуменне, сяброўская атмасфера, паважлівыя адносіны адзін да аднаго. Гэта, відавочна, мае адну прычыну, нашу агульную бяду: усе малыя дзяржавы, прадстаўнікі якіх былі абраны на нарады, у свой час 6ылі акупаваныя Расійскай імперыяй, ці потым Савецкім Саюзам, гвалтам далучаны да СССР у "общий дом". Тая агульная трагедыя аб'ядноўвала на гэтых нарадах эстонца і армяніна, беларуса і грузіна – аб'ядноўвала па-сапраўднаму, па-чалавечы , а не з дапамогай навязанага цэнтрам нейкага рэфэрэндуму.

У Маарду амаль аднагалосна ўдзельнікі прынялі 8 рэзалюцый: •Аб злачынствах СССР у Літве", "Аб акупацыйнай арміі", "Супраць захавання Савецкай імперыі" і г.д. Ад беларускай дэлегацыі , якую прадстаўлялі Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ) і БНФ (радыкальнае крыло), была прапанавана і зацверджана рэзалюцыя "Аб Чарнобыльскай трагедыі". У гэтай рэзалюцыі адзначана, што ўлады Беларусі працягваюць будаўніцтва ў забруджаных раёнах, транжыраць міжнародную гуманітарную дапамогу. Дадам, што гэтая рэзалюцыя (як і іншыя матэрыялы нарады) разглядалася пасля на пасяджэнні ў ААН і зрабіла моцнае ўражанне.

20 студзеня ў сядзібе Маарду ўдзельнікамі нарады было прынята таксама камюніке, у заключнай частцы якога сказана: “Удзельнікі нарады выяўляюць сваю рашучую адмову ад любых формаў так званага саюзнага дагавору, які з'яўляецца спробай захавання Савецкай імперыі у мадзіфіцыраваным выглядзе, удзельнікі нарады выяўляюць сваю падтрымку праву ўcіx нацый адмаўляцца служыць у імперскіх узброеных сілах, каб імперскія сілы ня мелі магчымасці выкарыстоўваць прадстаўнікоў адных народаў для падаўлення вызваленчай барацьбы другіх. Шлях да дэмакратыі, да сапраўднай волі і незалежнасці нацыі ідзе праз альтэрнатыўныя, незалежныя ад кантролю з боку савецкіх ворганаў pyxі і прадстаўнічыя згуртаванні”.

Гаспадаром 9-й нарады ў Эстоніі былі сябры партыі Нацыянальнай незалежнасьці Эстоніі, якая дала прыклад сапраўднага прыёму з дзённымі пасяджэннямі дэлегацый пад сваімі нацыянальнымі сцягамі (зразумела, у нас быў свой бел-чырвона-белы сцяг), і сяброўскім вячэрнім банкетам. Калі зблізку сутыкаешся з простымі эстонцамі, гэтым вельмі нешматлікім, сумленным народам, здзіўляешся яго нязломнай празе да волі, яго вытрымцы ў няроўнай барацьбе з савецкай імперыяй за свае правы. Не дзіва, што большасць не эстонцаў, тых людзей, якія здаўна жывуць на іх зямлі, падтрымліваюць імкненні эстонскага народа да незалежнасці. Супраць толькі тыя, хто з пагардай увесь час ставіўся да эстонскай мовы, да гісторыі Эстоніі, - гэта тыя, хто і сапраўды з'яўляўся акупантам Эстоніі ў свой час , а зараз гэта адстаўныя палкоўнікі Савецкай Арміі і КДБ. Гэта партыйная наменклатура і яшчэ жменька бязнацыянальных суб'ектаў, якія кормяцца з маскоўскага карыта. Яны і стварылі Інтэрфронт. Імперскі монстр, узгадаваны бясконцымі агрэсіямі, Афганістанам, ды Чэхаславакіяй, ніяк не можа нават дапусціць думкі, што нейкая маленькая Эстонія , ці Літва ды Латвія маюць права на сваю незалежнасць.

Цяжкі шлях да волі. Калі я ад'язджаў, то заўважыў, што ў Таліне, у адрозненне ад Вільні, яшчэ ёсць вуліцы Леніна і Савецкая, а на плошчы Тоампеа стаяць барыкады [4]...

Зусім другую карціну ўяўляе сабой сталіца Грузіі Тбілісі, дзе я апынуўся цёплым суботнім днём 23 лютага у дзень Савецкай Арміі.

Ішоў шматлюдны мітынг на плошчы Руставелі, луналі рознакаляровыя нацыянальныя сцягі, у тым ліку і два беларускія. Сярод плакатаў на грузінскай мове вылучаўся на англійскай: "Red Army go home" – "Чырвоная Армія , вяртайся дахаты" і яшчэ здалёк было ясна, што гаворка тут ідзе не на карысць "вялікай і непераможнай", а супраць яе. На мітынгу за нас, беларусаў, адносіны да акупацыі Савецкай Арміяй Грузіі выказаў Валеры Сядоў, што былo станоўча ўспрынята прысутнымі.

Але мітынг на тым не скончыўся. Пасля заключнага слова лідэра Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Грузіі Цэрэтэлі, натоўп па праспекту Руставелі скіраваў да будынка Вярхоўнага Савета Грузіі, дзе адбыўся другі мітынг. На гэты раз прадстаўнікі розных партый апазіцыйнага блока выказалі свой недавер ураду Звіяда Гамсахурдзія і на заканчэнне, пад ухваленне ўсіх прысутных, быў урачыста спалены ягоны карыкатурна намаляваны партрэт. Высветлілася, што палітычная абстаноўка ў Грузіі моцна адрозніваецца i ад Прыбалтыкі, і тым больш ад Беларусі. Грузія – адзіная рэспубліка, якая хаця і знаходзіцца яшчэ ў складзе СССР, але камуністычная партыя там ужо згубіла ўладу і не прадстаўляе сабой аніякай сур'ёзнай палітычнай сілы. У будынках былога партыйнага кіраўніцтва (ЦК КПГ і г.д.) размешчаны штабы розных грамадскіх рухаў і партыяў, а ў адным з іх праходзіла нашая канферэнцыя.

Усе ўдзельнікі адзначылі, што рэакцыя нарастае, а з боку Маcквы працягваецца наступ на нацыянальна-вызваленчыя pyxі ўcіx рэспублік. Свядомая дэзінфармацыя, масіраванае абалваньванне простага чалавека можа прывесці да паспяховага правядзення рэферэндума "За захаванне СССР", што яшчэ больш замацуе пазіцыі КПСС і Міхася Гарбачова. 3 такой нагоды 10-я канферэнцыя прыняла рэзалюцыю "Аб рэферэндуме". Заслугоўвае ўвагі наступная вытрымка з гэтай рэзалюцыі: "Канферэнцыя ўпэўнена, што правядзенне рэферэндуму па пытанні аб самавызначэнні народаў, якія выявілі сваю волю і беспаваротна вызначылі свой статус у ходзе нацыянальна-вызваленчай барьцьбы да вышэйшага ўзроўню нацыянальных дзяржаў, абражае іх, з'яўляецца амаральным і нясумяшчальным з міжнародным правам.

Тым больш ва ўмовах акупацыі, калі ўвесь народ у адным пакаленні ня мае права асуджаць на такую долю і нашчадкаў. Канферэнцыя лічыць, што рэферэндумы, якія праводзіць акупацыйная ўлада, з’яўляюцца небяспечным прэцэдэнтам, які кладзе пачатак узаконьванню ўлады таталітарнымі структурамі”.

Ад беларускай дэлегацыі (НДПБ, БНФ) у Тбілісі была прынята рэзалюцыя “Па ацэнцы асіміляцыйных працэсаў у Савецкай Імперыі”. У гэтай рэзалюцыі была адлюстравана наша сумная савецкая рэчаіснасць з заняпадам нацыянальных моў і культур. У прыватнасці, адзначана становішча з беларускай мовай, якая ўжо амаль цалкам выцеснена рускай. У заключнай частцы рэзалюцыі гаворыцца: "Канферэнцыя лічьщь, што толькі поўнае вызваленне нацый ад іга імперыі, ад яе антыгуманнай ідэалогіі, псеўдакультуры і эканамічнага дыктату зможа быць падставай да вяртання згубленага гістарычнага вопыту заняволеных народаў, да аднаўлення іх культурных традыцый і духоўных каштоўнасцяў, да захавання і адраджэння гэтых народаў – з'яўляючыcя адначасова гарантам захавання ўсёй сусветнай культуры і выжывання ўсяго чалавецтва".

Канферэнцыя ў Тбілісі праходзіла, фактычна, усяго адзін дзень 24 лютага. Адчувалася, што нашым гаспадарам было трошкі не да гасцей: перад блокам апазіцыйных ураду партый стаялі рэальныя нявырашаныя праблемы, у ліку якіх – вызваленне палітычных вязняў (сярод іx, дарэчы, было нямала ранейшых паплечнікаў Гамсахурдзія). Як бы там нi было, грузінская гасціннасць яшчэ не знікла і партыя "Незалежнасці Грузіі ў старых межах" вечарамі займалася не толькі палітыкай, так што мы добра адчулі, што яшчэ не ўсе вінаграднікі высечаны, а аджыка яшчэ не ўся вычхалася.

Выляталі мы з Тблісі – як і раней з Таліна, з усведамленнем таго, што мы – беларусы, не адзіныя ў сваім імкненні "людзьмі звацца" і што ў нас ёсць сябры ад Балтыкі да Каўказа.

Талін – Тбілісі. Люты – сакавік 1991 г.

2. КАНФЕРЭНЦЫЯ ЗАНЯВОЛЕНЫХ НАРОДАЎ У БУРШТЫНЕ

15 – 16 чэрвеня ў г.Бурштыне (Івана-Франкоўская вобл.) адбылася чарговая канферэнцыя нацыянальна-дэмакратычных рухаў заняволяных народаў савецкай імпepыi. Адметная рыса гэтых канферэнцый – радыкалізм, нацыянальна-адраджэнцкая накіраванасць, імкненне да агульнай мэты – вызвалення народаў ад расійска-савецкай акупацыі.

З беларускіх рухаў Беларусі ў гэтых канферэнцыях прымалі да гэтага часу ўдзел Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ) – 4 разы і Радыкальнае крыло БНФ – 2 разы.

У г.Бурштын з"еxaліся прадстаўнікі нацыянальна-дэмакратычных, рэспубліканскіх і іншых партый 8 наступных рэспублік СССР: Эстоніі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Кыргызстана, Туркменістана, а таксама з Польшчы, Румыніі і ўпершыню прыняў удзел Дэмакратычны Саюз (г.Масква) – усяго было прадстаўлена 16 арганізацый.

Ад Бeлapуcі 6ылі прадстаўнікі НДПБ. Даклад аб палітычным становішчы эрабіў аўтар гэтых радкоў (у той час я з'яўляўся членам Вышняй Рады НДПБ). Быў зроблены аналіз страйкавага руху, які адбыўся ў нас у красавіку – траўні і зроблены акцэнт на яго вынік – узмацненне рэпрэсій на лідэраў страйкавага руху і БНФ. У прыватнасці, падрабязна расказана пра арышт Валерыя Сядова [5]. Прадстаўнікам усіх партый былі раздадзеныя інфармацыйныя лісткі аб Сядове з ягоным фотаздымкам з мэтай друкавання гэтай інфармацыі ў саюзнай і замежнай прэсе.

У дакладах амаль усіх удзельнікаў гучала трывога за будучыню, адзначалася, што расце націск антыдэмакратычных сіл, растуць рэпрэсіўныя меры ўздзеяння на змагароў за волю. Была прынята рэзалюцыя аб палітычных вязнях усіх рэгіёнаў СССР.

Увечары другога дня адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета Варшава-90, на якім адбыўся прыём новых членаў і, у прыватнасці, была прынята НДПБ (БНФ уступіў раней).

Ужо ноччу сабралася ініцыятыўная група для стварэння камісіі па нацыянальных пытаннях з мэтай дапамогі на міжнародным узроўні тым нацыям, якія знаходзяцца ў бядзе. Быў створаны аргкамітэт, у які ўвайшлі ад Беларусі я і сябра Вышняй Рады НДПБ Яўген Скарабагаты.

Атмасфера на канферэнцыі і па-за яе межамі была вельмі сяброўская і збоку нават цяжка было паверыць, што ў Бурштыне сабраліся не даўнія сябры, а прадстаўнікі розных дзяржаў свету.

І, нарэшце, хочацца адзначыць, што, як і ў Бурштыне, так і наогул па усей Заходняй Украіне, нас прыемна ўразіла панаванне ўкраінскай мовы і поўная адсутнасць, як кажуць на Украіне, – "маскальскай" (рускай).

Бурштын, ліпень, 1992 г.

3. "ДЭМАКРАТЫЯ І НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ"

Такую назву меў на пачатаку 90-х гадоў Каардынацыйны цэнтр нацыянальна-дэмакратычных партый і рухаў краін былога Савецкага Саюза і Усходняй Еўропы, рабочая нарада якога адбылася 14 – 15 сакавіка ў Маскве. Фактычна, гэта была новая назва папярэдніх "Нарад заняволеных народаў..."

Нарада ў Маскве была рабочай, але спектр удзельнікаў быў дастаткова шырокі – Арменія (Аб'яднанне "Нацыянальнае самавызначэнне"), Грузія (Нацыянальна-дэмакратычная і Рэспубліканская партыі), Літва (Вярхоўны Савет), Польшча (Партыя Свабоды, Партыя Незалежнасці), Расія (Дэмакратычны Саюз), Узбекістан (Дэмакратычная партыя "ЭРК"), Украіна (Рэспубліканская партыя), Эстонія (Партыя эстонскай нацыянальнай свабоды). Беларусь прадстаўлялі дзве арганізацыі – Нацыянальна-дэмакратычная партыя (Анатоль Астапенка) і Беларускі народны фронт (Валеры Буйвал ).

Як удзельніку нядаўняй кіеўскай канферэнцыі Дэмкангрэсу [6], у мяне была магчымасць параўнаць адно аб'яднанне дэмакратаў з другім і адразу скажу, што мае сімпатыі былі цалкам на баку ўдзельнікаў маскоўскай сустрэчы. У Маскве не было ні гучных прамоў "самых дэмакратычных дэмакратаў у свеце" – расійскіх, ні бясконца цягучых разважанняў аб перспектыве (а на самай справе бесперпектыўнасці) СНД. Тут адразу было адзначана, што СНД – толькі форма цывілізаванага разбурэння Саюза, ці фактычнага "афіцыйнага разводу" дзяржаў новага ўтварэння. Гэта – справа бліжэйшага часу. Магчыма пачатак працэсу раз’яднання дасць афіцыйная заява Украіны аб выхадзе з СНД, аб чым гаворылі не толькі ўсе ўкраінскія дэмакраты (РУХ , РП), але і афіцыйныя асобы.

У сваім дакладзе аб палітычным становішчы на Беларусі я распавядаў пра наш рэферэндум [7]. Асабліва зацікавіла слухачоў фармуліроўка вынесенага на рэферэндум пытання. І сапрауды, цяжка прыдумаць больш заблытаную і нязграбную для ўспрымання канструкцыю сказа, што стаіць у падпісным лicцe. Ініцыятыва беларускіх дэмакратаў была станоўча адзначана і ўхвалена.

Пры абмене iнфармацыяй высветлілася, што працэсы, якія ідуць ва ўcіx прадстаўленых у Маскве посткамуністычных краінах, вельмі падобныя адзін да аднаго. Гэта знайшло адлюстраванне ў камюніке канферэнцыі, дзе адзначаны некаторыя агульныя праблемы дадзенага перыяду: пераход ад аджыўшых савецкіх i сацыялістычных дзяржаўных і эканамічных структур да свабодна выбраных парламентам і да рыначнай эканомікі, распрацоўка аптымальных законаў а6 выбарах, падрыхтоўка і прыняцце канстытуцый дзяржаў, аптымізацыя працэсаў прыватызацыі і зямельнай рэформы з улікам асаблівасцей кожнай з краін.

Улічваючы вялікую цікавасць удзельнікаў нарады да падзей на Беларусі, вырашана склікаць наступны форум 10 – 12 траўня ў Мінску. Мяркуецца правесці пашыраную міжнародную канферэнцыю на тэму: "Шлях дэмакратычнай дзяржавы"

Масква. Сакавік 1992 г.

Раздзел 3. Нюрнберг-2 альбо суд над камунізмам

Ідэя “Суду над камунізмам” бярэ свой пачатак ад Зварота пад назвай "Мы заклікаем кожнага, каго трывожыць небяспека нэабальшавізму, далучыцца да нас", які быў надрукаваны ў газеце "Свабода" ў 1992 годзе. Сама ідэя такога Суду зыходзіла ад Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, адным з старшыняў якой з'яўляўся пад той час я, тэкст Звароту таксама рыхтаваўся ў рэдакцыі НДПБ. Пасля Зварот быў падпісаны лідэрам апазіцыі ў Вярхоўным савеце Зянонам Пазняком і кіраўнікамі вядучых дэмакратычных арганізацый. Пазней Зварот атрымаў шырокі міжнародны рэзананс і даў штуршок да стварэння Міжнародных Камітэтаў па Суду над камунізмам "Нюрнберг-2" ў Расіі і Польшчы. Падзеі, што адбываліся потым, адлюстраваны ў артыкулах, якія падаюцца ў храналагічнай паслядоўнасці. Яны адлюстроўваюць непаўторную атмасферу першай паловы 90-х гадоў, калі ўздым дэмакратычных і нацыянальных рухаў ува Усходняй Еўропе і краінах, узнікшых пасля рападу СССР дасягнуў свайго піку. Фактычна, гэты раздзел з'яўляецца працягам папярэдняга і адлюстроўвае яшчэ адзін накірунак дзейнасці дэмакратычнага руху пачатку 90-х гадоў.

Раздзел пачынаецца са згаднага вышэй Звароту. У той жа час быў напісаны і другі Зварот (артыкул 2), у якім тэма Суду разглядваецца з хрысціянскіх пазіцый. У артыкуле 3 распавядаецца пра першы міжнароды з'езд прыхільнікаў Суду ў горадзе Уладзіміры. Артыкул 4 – выніковы дакумент гэтага з'езду. Артыкулы 4 і 5 адлюстроўваюць рэакцыю грамадскасці на падзеі, што адбываліся ва Уладзіміры. Камуністы адрэагавалі на наш з'езд у газеце "Мы и время" арыгінальным артыкулам прафесара І.Кучарава "Мозги набекрень" і аб гэтым я пішу ў апошнім восьмым артыкуле. У канцы 1992 года я нечакана атрымаў ліст з Швейцарыі і прывожу яго змест у артыкуле 6. Завязалася перапіска, якая дала практычныя вынікі – у 1994-м годзе адбылася яшчэ адна канферэнцыя па стварэнню Міжнароднага камітэта па Суду над камунізмам "Нюрнберг 2" на гэты раз ужо ў Варшаве. Аб гэтых падзеях пішацца ў артыкуле 7. І, нарэшце, артыкул 8 прысвечаны тэарэтычнай праблеме суду над камуністычнай ідэалогіяй.

1. ЗВАРОТ АПАЗІЦЫІ Ў ВС БЕЛАРУСІ (ЗВАРОТ 1) [8]

Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі, грамадска-палітычных арганізацыяў, партыяў і рухаў да грамадзян Рэспублікі Беларусь, да усіх народаў – ахвяраў камуністычнага тэрору

Шаноўныя суайчыньнікі, браты й сёстры зь іншых краёў!

Злачынствы, учыненыя камуністычным рэжымам Савецкай Імпэрыі ад путчу 1917 г. да путчу 1991 г. пераўзыходзяць злачынствы нацысцкай Германіі. Ад гэтага дэманічнага рэжыму пацярпелі ўсе народы сьвету. Толькі на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу ад камуністычнага тэрору загінула больш як 60 млн. чалавек. Насельніцтва Беларусі зараз складае толькі палову таго, якое магло б быць пры натуральным шляху разьвіцьця. Улічваючы, што дзеі фашысцкай Германіі, аналагічныя балышавіцкім, ужо аб'яўлены злачынствамі супраць чалавечнасыці, а Нямецкая нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя, СС, гестапа – злачыннымі арганізацыямі, – неабходна юрыдычна прызнаць злачынствы, арганізаваныя бальшавіцкай партыяй, – злачынствамі супраць чалавечнасьці, якія ня маюць тэрміну даўнасьці. Камуністычную ідэалёгію (вучэньне аб клясавай нянавісьці й дыктатуры пралетарыяту) неабходна прызнаць злачыннай ідэалёгіяй і асудзіць яе.

Мы падтрымліваем ініцыятыву Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі аб правядзеньні міжнароднай канфэрэнцыі па падрыхтоўцы Міжнароднага суду па фактах бальшавіцкіх злачынстваў супраць чалавечнасьці і заклікаем грамадзян Беларусі прыняць удзел у аргкамітэце па яе ажыцьцяўленьні. Адзначым, што ў многіх краінах сьвету такая праца ўжо вядзецца.

Прапануем наступныя кірункі дзейнасьці.

1. Ідэалягічны.

Ідэалёгія, якая грунтуецца на кульце гвалту, павінна быць прызнаная злачыннай. Вось толькі некалькі гвалтоўных акцый, якія зроблены і ўхвалены камуністычай ідэалёгіяй: бальшавіцкі пераварот 1917 года, незаконная экспрапрыяцыя, дыктатура пралетарыяту... Увесь шлях камунізму – гэта шлях падаўленьня свабоды асобы, шлях ператварэньня чалавека ў паслухмянага бяспраўнага раба, манкурта. Злачынствы бальшавізму, які натхняўся камуністычнай ідэалёгіяй, прывялі да жудасных вынікаў як у Савецкім Саюзе, так і у акупаваных ім іншых дзяржавах сьвету. Бальшавікі, па сутнасьці, зьдзейсьнілі духоўны і фізічны генацыд над многімі народамі.

Дзеля папярэджаньня рэцыдыву бальшавізму ў якіх бы ні было формах, неабходна разгледзець пытаньне аб тым, каб прапаганда вучэньня аб дыктатуры пралетарыяту і клясавай нянавісьці у Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў заканадаўствах дзяржаваў усяго сьвету (у выпадку міжнароднага разгляду гэтай справы) было прыроўнена да прапаганды вайны, расавай і нацыянальнай нянавісьці.

2.Дзейнасьць камуністычных структур

Неабходна асудзіць КПСС, КПБ, КДБ і іншыя арганізацыі гэтага кірунку, як злачынныя арганізацыі, як структуры дзяржаўна-партыйнай мафіі ці бандытызму. Яны павінны быць забароненыя бяз права аднаўленьня дзейнасьці на бястэрміновы час. Каб папярэдзіць магчымасьць адраджэньня камуністычных арганізацый пад любымі іньшымі назвамі, трэба выдаць вакон аб забароне арганізацый, дзейнасьць якіх грунтуецца на камуністычнай ідэалёгіі.

3. Арганізатары й выканаўцы камуністычныга гвалту.

Учынкі асобаў, супраць якіх ёсьць сьведчаньні складу злачынства супраць чалавецтва, павінны быць вызначаны моваю Міжнароднага права. Таму ў народны трыбунал павінен быць перададзены сьпіс гэтых асобаў, а матар'ялы па фактах злачынстваў – для перадачы ў суды пацярпелых краін.

3разумела, гэта не датычыцца радавых камуністаў, якія павінны быць вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці за дзеяньні РКП/б/-ВКП/6/-КПСС, ды іншых кампартый. Трэба дараваць ім вольны ці міжвольны саўдзел у справах, маштабы й характар якіх у поўнай меры стаў зразумелы толькі цяпер. Мы заклікаем да міласэрнасьці ў дачыненьні да тых, хто рабіў камуністычныя злачынствы не ўсьведамляючы гэтага і хто усьвядоміў гэта цяпер. Але ўсім ім патрэбна пакаяньне, хоць перад самім сабой.

4. Рэестар бальшавіцкіх злачынстваў

Неабходна скласьці як мага больш поўны сьпіс злачынстваў, учыненых бальшавікамі і камуністамі наогул.Сярод іх наступныя:

– гвалтоўны захоп улады шляхам ваеннага перавароту;

– разьвязваньне грамадзянскай вайны і тэрору;

– гвалтоўная калектывізацыя;

– масавыя рэпрэсіі 20-х – 50-х гадоў;

– развал прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, ператварэньне некалі ўрадлівых зямель у няжыцьцядайныя тэрыторыі;

– разьвязваньне разам з нацыстамі 2-й сусьветнай вайны;

– захоп Прыбалтыкі;

– усталяваньне савецкага панаваньня над народамі Усходняй Эўропы;

– халодная вайна;

– экалягічная катастрофа;

– злачынная вайна супраць афганскага народу;

– Чарнобыльская катастрофа;

– зьдзек з рэлігіі і маральнасьці, што прывяло да росквіту амаральных і антыхрысьціянскіх рысаў у чалавеку;

– вынішчэньне культуры, мовы, гістарычнай памяці і нацыянальнай сьвядомасьці беларускага і іншых народаў, што трапілі пад бальшавіцкае ярмо.

Гэты сьпіс мусіць быць падоўжаны.

Мы цалкам усьведамляем цяжар і далікатнасьць узьнятых пытаньняў і заклікаем кожнага, каго трывожыць небясьпека нэабальшавізму, далучыцца да нас. Мы зьвяртаемся да ўсіх партыяў і рухаў, да ўсіх, хто падзяляе нашу заклапочанасьць, аб'яднацца і стварыць дзеяздольны аргкамітэт дзеля правядзеньня Міжнароднай канфэрэнцыі, як першага кроку да Міжнароднага трыбуналу па фактах камуністычных злачынстваў супраць чалавечнасьці. Задача канфэрэнцыі – выяўленьне сацыяльных і духоўных прычын, што прывялі да магчымасьці гэтых злачынстваў, вызначэньне іх сутнасьці, цяперашніх і будучых вынікаў для нашага народу.

Асноўная мэта будучага Міжнароднага трыбуналу – ня помста, ня новыя ахвя-ры, не каменяваньне грэшнікаў, а падвядзеньне рысы – найперш юрыдычнай пад усімі злачыннымі скрыўленьнямі шляхоў чалавечай гісторыі, без чаго не мажліва сапраўднае пакаяньне, трывалая гармонія паміж людзьмі, прыродай і Богам.

Жыве Беларусь!

У Менску 30 сакавіка 1992 г.

Старшыня Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Беларусі Зянон Пазьняк

Намесьнік старшыні БНФ Юрась Хадыка

Старшыня Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Анатоль Астапенка

Старшыня Беларускай сялянскай партыі Яўген Лугін

Сустаршыня-каардынатар Беларускай Хрысьціянска-дэмакратычнай Злучнасьці Пятро Сілка

Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Адам Мальдзіс

Старшыня Вольнага прафсаюзу «Рабочая салідарнасць» Анатоль Мацвеенка

Старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі Алесь Дабравольскі

(Зварот быў надрукаваны ў газеце "Свабода", № 5, 1992 г.)

2. ЗВАРОТ БЕЛАРУСКАГА МАК "НЮРНБЕРГ-2" (ЗВАРОТ 2)

Беларускага МАК "Нюрнберг-2"

Літасьці хачу, а не ахвяры.

(Мф.,9:13.)

МІЛАСЭРНАСЬЦЬ, ЗЛАЧЫНСТВЫ СУПРАЦЬ ЧАЛАВЕЧНАСЬЦІ МІЖНАРОДНАЕ ПРАВА

З В А Р О Т

да грамадзян Рэспублікі Беларусь, да іншых народаў

Шаноўныя суайчыньнікі, браты й сёстры зь іншых краёў!

На завяршэньні ня толькі веку ХХ-га, але й II тысячагоддзя Хрыстовае эры, калі "прывід камунізму", дзякаваць Богу, адыйшоў ад Эўропы, але прадказаныя ў Эвангель-лі сконныя знаменьні яўна ўвайшлі ў наша жыцьцё, – мы заклікаем тэолагаў, юрыстаў, дзеячоў культуры, палітыкаў, людзей iншых прафесій абмеркаваць iдэю скліканьня на Беларусі, якую найболей кранула сконная зорка-Палын – Чарнобыль, – ТРЫБУНАЛУ ПРЫМІРЭНЬНЯ Й ПАКАЯНЬНЯ, – на якім была б падведзена міжнародна-прававая и духоўная рыса пад у с i м i злачыннымі шляхамі чалавечай гicторыі.

Кульмінацыя гэтых шляхоў лягла на век XX, які ўнаявіў caмыя жудасныя – пасьля ўкрыжаваньня Хрыста – гістарычныя катастрофы: бальшавізм i нацызм.

Мы прапануем засяродзіцца на наступным:

1. Марксізм-ленінізм i нацызм – на узроўні сфармулявaныx вучэньняў – гэта хула на Духа Сьвятога, адзінае, што не даруецца душам i ў Вечнасьці.

2. На ўзроўні практычнай рэалізацыі – на тэрыторыях, што былі захопленыя бальшавікамі й нацыстамі, – гэта злачынствы супраць чалавечнасьці, якія ня маюць тэрмінаў даўнасьці.

3. На ўзроўні у м ы с л у caмix творцаў гэтых вучэньняў i сьвядомых выканаўцаў – гэта бясоўская спакуса ліквідавацъ Божыя запаветы: НЕ ЗАБІ, НЕ ПАЖАДАЙ ДАБРА СВАЙГО БЛІЖНЯГА, – тoлькi ў глабальным маштабе, – спалучаная з прыняцьцем дэманскае прапановы, якую ён адрасаваў Самому Хрысту: "... паказаўшы Яму ўсе царствы сьвету i славу ix. І кажа Яму: усе гэта дам Табе, калі ўпаўшы паклонішся мнe." ( Мф., 4: 8-9).

Мы ўсе, – што ў той ці iншай меры "... упалі й пакланіліся..." – пaвінны на гэтым своеасаблівым ТРЫБУНАЛЕ i ў час падрыхтоўкі да яго паспрыяць не только удасканаленьню правах нормаў – міжнародных i нацыянальных, – але найперш дараваць у с i м , хто саграшыў у мінулых катастрофах гicторыі, i пакаяцца ў грахох у л а с н ы х .

У Менску, 25 лютага 1992 г.

Ініцыятыўная група.

3. СУД НАД КАМУНIЗМАМ У г. УЛАДЗІМІРЫ

У г.Уладзiмiру, што на 200 км. на усход ад Масквы, 24 – 31-га студзеня 1993 г. праходзiла мiжнародная канферэнцыя пад назвай "Нюрнберг-2". Мэта канферэнцыi – утварэнне Мiжнароднага аргкамiтэта (МАК) дзеля правядзення Мiжнароднага Суду над камунiстычнай iдэялогiяй, якая прапагандуе класавую нянавicць i культ гвалту над камунiстычнай сiстэмай, якая заняволiла народы i прывяла да генацыду многiх з iх; над КПСС i камунiстычнай наменклатурай.

Я прадстаўляў Беларусь на гэтай канферэнцыi (разам з прадстаўнiцай праваахоўчай арганiзацыi з Крычава) i лiчу сваiм абавязкам распавесцi пра падзеi, якiя адбывалiся на гэтым незвычайным форуме.

"Нюрнберг-2" – гэта першая канферэнцыя пасля 2-й сусветнай вайны, прысвечаная падpыхтоўцы Суду над камунiзмам (нагадаю Нюрнберскi працэс (cуд) над фашызмам). Неабходнасць такой канфеpэнцыi даўно выспела i невыпадкова; яна праводзiлася з удзелам дзяржаў СНД, Прыбалтыкi i Усходняй Еўропы – дзяржаў, якiя найбольш пацярпелi ад камунiзму.

Аб iнiцыятарах i складзе ўдзельнiкаў. Iнiцыятыва iшла ад Выканкама арганiзацыi правоў чалавека ў СНД разам з Расiйскiм Устаноўчым Саюзам (РУС). Таму, зразумела, найбольш было расiян: НТС – 1, ДПР – 2, ХДСР – 1, Мемарыял – 2, Рух салдацкiх мацi – 9, Массавет – 1, Кансерватыўная партыя – 1, НФ – 1 i г.д. – усяго 41 ч. Польшча – 1 (Партыя Свабоды), Лiтва – 1 (Лiга Свабоды), Беларусь – 2 (НДПБ i Праваахоўчая арганiзацыя), Эстонiя – 1 (Праваахоўчая арганiзацыя), Румынiя – 1 (Камiтэт за правы чалавека), Украiна – 4 (Мемарыял) i 1 – (УРП).

Нягледзячы на колькасную перавагу расейцаў, галасаванне было вельмi бурным i часта вынiкi былi на карысць гасцей, бо лiчыўся толькi адзiн голас ад дзяржавы.

У сваiм уступным слове, старшыня iнiцыятыўнай групы Юры Лiстоў сказаў, што спешка ў правядзеннi канферэнцыi абумоўлена пагрозай адраджэння камунiстычных арганiзацый. Дзеля правядзення будучага суду над КПСС, камунiстычнай iдэалогiяй i камунiстычнай сiстэмай – "мы павiнны стварыць у першую чаргу ГАСПАДАРЧЫ орган", – падкрэслiў ён.

Трэба было разгледзець два прапанаваныя аргкамiтэтам падыходы да будучага Суду. Першы – звярнуцца да ўрадаў пацярпелых краiн i на дзяржаўным узроўнi правесцi будучы Суд. Але iснуе вельмi просты аргумент супраць гэтага варыянту: а цi згодзяцца былыя партапаратчыкi – ельцыны, краўчукi, бразаўскасы i г.д. капаць пад сабой яму? Пэўна ж – не. Другi падыход – МАК збiрае з аўтарытэтных асобаў Мiжнародны грамадскi Суд (МГС) з дыслакацыяй у Нюpнбергу i дабiваецца яго прызнання ААН, iншымi мiжнароднымi арганiзацыямi, грамадскасцю i ўрадамi дзяржаў. Гэты Суд квалiфiкавана, у адпаведнасцi з мiжнародным правам, Канстытуцыямi адпаведных краiн, разглядвае злачынствы КПСС. Тыя матэрыялы МГС, па якiх патрабуюццца юрыдычныя санкцыi, павiнны быць перададзены Вярхоўным Судам дзяржаў i мiжнароднуму Суду ў Гаазе, ААН дзеля прыняцця мер.

У спpэчках па гэтых пытаннях канструктыўна выступiў прадстаўнiк РУСа юрыст, маёр юстыцыi ў адстаўцы Н.Н.Новiкаў. Ен прапанаваў трэцi варыянт, сутнасць якога ў тым, што, каб арганiзаваць Суд над КПСС, неабходна прыняць мiжнародны статут, як гэта было ў Нюрнбергу i прапанаваў звярнуцца да дакументаў мiжнароднага права. Яшчэ ў 1907 г. ў Гаазе была пpынятая канвенцыя, ратыфiкаваная 33-ма дзяржавамі. Згодна яе, дзяржавы могуць стварыць незалежную камiсiю, на якую кладзецца аб'ектыўнае разрашэнне гэтых пытанняў. Далейшы магчымы ход дзеянняў наступны. Неабходна збiраць крымiнальныя матэрыялы ў кожнай дзяржаве i ўжо потым выходзiць на мiжнародны Суд. Сп. Новiкаў выказаўся з недаверам аб магчымасцях грамадскасцi ў працэсе "Нюрнберг-2".

Юры Лiстоў у сваю чаргу адзначыў, што ўся судовая ўлада знаходзiцца ў руках наменклатуры, i таму неабходна, каб была паралельная юрыдычная сiстэма, якая закладзена ў другiм варыянце.

У вынiку абмеркавання, большасць выказалася за сiмбiёз другога i трэцяга варыянтаў. Потым было пpаведзена галасаванне за стваpэнне МАК, дзейнасць якога будзе накiравана на ажыццяўленне выпpацаваных падыходаў да Суду. Станоўчае pашэнне было пpынята большасцю галасоў.

Была прынята Дэкларацыя канфеpэнцыi "Нюpнбеpг-2" аб утварэннi МАК па Суду над камунiзмам. (Змест яе прыводзіцца ніжэй у артыкуле 4). Вырашана стварыць iнфармацыйны бюлетэнь каб асвятляць ход працы МАК. Наступнае пасяджэнне аргкамiтэта было запланавана на травень 1993 года.

Далей абмеркоўвалiся розныя падыходы да будучага Суду. Пасля працяглага, знаёмага мне па "расейскаму духу" выступлення прадстаўнiка Массавета Цiтова А., дысанансам прагучала кароткае i вельмi змяшчальнае выступленне прафесара з Румынii У.Перчака. Ён адзначыў, што за камунiстычныя злачынствы ў Румынii нясуць непасрэдную адказнасць толькi дзве фiгуры – генерал Нiкольскi i яшчэ адзiн iдэолаг, якi ўцёк у Маскву. Неабходна, каб нiшто не дыктавалася Масквой – адзначыў Перчак. I, галоўнае, трэба судзiць не асобных людзей, а сам камунiзм. Але калi судзiлi фашызм у Нюрнбергу, за iнiцыятарамi стаялi танкi i гарматы, а зараз ўсю наадварот – за намi дубiнкi i для нас жа самiх. Таму нам трэба быць вельмi адзiнымi, згуртаванымi.

Я ў сваiм дакладзе распавёў пра дзве распрацаваныя Мiнскiм аргкамiтэтам Заявы (яны змешчаныя на пачатку гэтага раздзела), дзе выказвалiся нашыя погляды на гэтую праблему. Першая Заява пад назвай "Мы заклiкаем кожнага, каго трывожыць небяспека нэабальшавiзму, далучыцца да нас" была надрукаваная ў газеце "Свабода"(№ 5,1992 г.). Другая Заява, распрацаваная з хрысцiянскiх пазiцый па iнiцыятыве Алега Бембеля, пераказвалася ў "Добрым вечары".

Прыемна адзначыць, што прыняты ва Уладзiміры "Зварот" Мiжнароднай канферэнцыi "Нюрнбег-2" да народаў, кiраўнiцтва мiжнародных органаў, шмат у чым пераклiкаецца з нашым першым Зваротам, у прыватнасцi, у той частцы, якая тычыцца рэестру бальшавiсцкiх злачынстваў. Аднак трэба адзначыць, што падыход, распрацаваны Мінскiм аргкамiтэтам "Нюрнберг-2", якi, дарэчы, узнiк яшчэ ў 1992-м годзе, ахоплiвае ўсё большае кола праблем звязаных са злачынствамi камунiзму, чым той, якi прапанаваны iнiцыятыўнай групай РУС на чале з Юрыем Лiстовым. Сутнасць нашага падыходу ў асуджэннi не толькi КПСС (як прапанавана групай Лiстова), а ў асуджэннi камунiзму ў розных аспектах – гэта i суд над камунiстычнай iдэалогiяй, якая грунтуецца на кульце гвалту, суд над злачыннымi арганізацыямi – КПСС, КДБ i г.д. i, нарэшце, суд над арганiзатарамi i выканаўцамi камунiстычных злачынстваў. Акрамя таго, адметнасць беларускага Звароту ў тым, што па нашаму меркаванню "мэта будучага трыбуналу – не помста, не новыя ахвяры, не каменеванне грэшнiкаў, а падвядзенне рысы, найперш юрыдычнай, над усiмi злачыннымi скрыўленнямi шляхоў чалавечай гiсторыi, без чаго немагчыма сапраўднае пакаянне, трывалая гармонiя памiж людзьмi, прыродай i Богам."

Калi я прыехаў з г.Уладзiмiра, то адбылася яшчэ адна падзея, звязаная, праўда, толькi з Беларуссю – гэта аднаўленне дзейнасцi КПСС-КПБ. Мне падаецца ўсё гэта вельмi сiмвалiчным. Гэта агонiя сiл сатанiнскага камунiзму. У той час, калi ўжо ўтвораны Мiжнародны камiтэт па Суду над злачынствамi КПСС, адначасова пачаўся шырокi рух у тым жа накiрунку на Захадзе, калi кампаpтыi забаpонены амаль ва усiх посткамунiстычных кpаiнах, Вярхоўны Савет Беларусi прымае станоўчае рашэнне аб дзейнасцi КПСС!

Гэты збег падзей, на мой погляд, сымбалiзуе канец самага жудаснага з усiх рэжымаў на зямлi – камунiстычнага.

(Газеты "Выбар", "Навіны БНФ", № 2,люты, 1993 г.)

4. ДЕКЛАРАЦИЯ КОНФЕРЕНЦИИ МАК В г. ВЛАДИМИРЕ

Декларация Международной Учредительной Конференции "Нюрнберг-2" г. Владимир, Российская федерация, 25 – 29 января 1993г. об учреждении Международного Комитета по организации Независимого Международного Суда "Нюрнберг-2" над КПСС, коммунистической идеалогией и системой, их наследием и Процесса Общественного осуждения их.

Мы, делегаты международной Учредительной Конференции "НЮРНБЕРГ-2", представители" общественно-политических и правозащитных организаций ряда стран СНГ, Прибалтики и Восточной Европы, 27 января 1993 года заявляем о создании Международного Комитете по организации Независимого Международного Суда "НЮРНБЕРГ-2" и Процесса Общественного Осуждения КПСС, коммунистической системы, идеологии и их наследия.

Три четверти столетия тоталитарной власти КПСС не должны быть забыты и вычеркнуты из истории нашей планеты без юридической и нравственной оценки совершенных ею и её сателлитами преступлений против человечества.

Коммунистическая партия, установив в СССР самый бесчеловечный за всю историю цизилизации режим, беспощадно преследуя инакомыслие, за счет беспрецендентного ограбления своего народа, смогла направить колоссальные средства на агрессию, насаждение и поддержку коммунистических режимов и партий в разных странах мира. Преступления КПСС и её сателлитов и их номенклатуры настолько многочисленные, что требуют глубокого и детального судебного разбирательства и всеобщего осуждения. К этому взывают многие миллионы безвинных жертв коммунистического террора. К зтому взывает память, совесть, чувство долга всех честных людей, их озабоченность будущностью последующих поколений и мира.

Коммунистический режим распространил свой произвол на народы многих стран и его вмешательство в свои судьбы ощутили многие люди в разных странах. Поэтому, созданному нами Комитету и организованному им Суду "НЮРНБЕРГ-2", для обеспечения полноценности их работы, мы требуем придать международный статус.

Перед учреждаемым нами Комитетом мы ставим задачи:

"в кратчайшие сроки обратиться в Организацию Объединённых Наций с просьбой о признании полномочий Комитета по иницированию судебного процесса над КПСС и ее сателлитами, а также о регистрации Устава Комитета;

– создать из авторитетных юристов мире Независимый Международный Суд "НЮРНБЕРГ-2" с дислокацией в г.Нюрнберге (Германия) и добиться его признания международными организациями и правительствами;

– создать Оганизационные Комитеты по содействию Независимому Международному Суду "НЮРНБЕРГ-2" и организации Процесса Общественного Осуждения КПСС, коммунистическогй системы, идеологии и преступной номенклатуры в странах, подвергшихся коммунистическому произволу ;

– согласовать деятельность Организационных комитетов и оказывать им необходимую помощь;

– обеспечить широчайшую гласность в своей работе.

Мы уверены, что Международное Сообщесво даст юридическую и нравственную оценку деятельности КПСС и ее сателлитов и оградит человечество от неокоммунизма в любых его проявлениях.

"НЮРНБЕРГ-1" совершил правосудие над нацизмом, "НЮРНБЕРГ-2" должен совершить правосудие над коммунизмом.

Декларация Международной Учредительной Конференции "НЮРНБЕРГ-2" открыта для подписания, г. Владимир, РФ, 27 января 1993 г.

5. НЕ СУДИТЕ, ДА НЕ СУДИМЫ БУДЕТЕ

Інтэрв’ю газеце «Советская Белоруссия»

Недавно российский город Владимир на целую неделю стал приютом международной учредительной конференции "Нюрнберг-2", в работе которой участвовали представители ряда политических и общественных организаций России, Украины, Беларуси, Литвы, Эстонии, Польши, Румынии. Цель конференции – образование международного оргкомитета по подготовке суда над коммунистической идеологией – в конце концов была достигнута. С одним из участников сего мероприятия – председателем Радикального крыла Национально-демократической партии Беларуси Анатолием Астапенко беседует политический обозреватель "СБ" Игорь Гришан.

– Не кажется ли вам, что для политических объединений сегодня есть более актуальные вещи, чем организация подобного суда?

– Эта проблема сейчас тоже очень важна. После международного суда, на котором коммунистическая идеология, как и фашистская, будет признана преступной, ускорится мировой процесс перехода от тоталитаризма к демократии. Кстати, проведение суда именно на нынешнем этапе явится противовесом возрождению коммунистических организаций, в том числе в Беларуси.

– Как я понял, вы ставите знак равенства между самой идеей построения коммунистического общества и методами ее реализации на практике...

– Если эту идею преподносить, комментировать как олицетворение христианских заповедей, мы не против. Человечество всегда стремилось к справедливости, благополучию. Но коммунизм здесь ни при чем. Его толкование по сути свелось к антихристианству, допускающему насилие, возводящему последнее в ранг основного средства достижения цели. И потому мы против такой идеологии.

– Вы вроде бы ратуете за ненасилие, соблюдение международных правовых норм и т.д. Однако, к примеру, в недавно принятом партией заявлении утверждается необходимость волевого запрещения деятельности на территории республики "Движения за демократию, социальный прогресс и справедливость", Движения демреформ, Славянского собора "Белая Русь". Как же это требование увязывается со стремлением НДПБ к демократии?

– Выше названные организации, по-моему, были бы запрещены в любой правовой державе, так как их деятельность направлена против государственности, что, мол, нет белорусов, а есть славяне, где первую скрипку играют русские, и оскорблением национальной символики.

– Теперь понятно, почему вы назвали себя "радикальным крылом".. .

– Не только поэтому. Мы вообще против топтания на месте. Сегодня многие хотели бы заглушить рост национально-демократического движения. Партия, четко определив свою позицию как правую, выступает как антикоммунистическая организация.

– Но давайте мыслить трезво: разве население нынче приемлет радикализм как способ разрешения проблем? И, наверное, надо понимать, что на выборах такие идеи поддержит лишь незначительная часть избирателей.

– Понимаем. Наши устремления – вопрос будущего. На выборы же готовим иную, понятную народным массам платформу, чтобы всем стало ясно – мы способны вывести республику из кризиса. Но этого не достичь без осознания людьми национальной гордости, чувства хозяина родной земли.

("СБ", 12.03.1993)

6. ЛІСТ З ШВЕЙЦАРЫІ

Мгр. Мар'ян Рэспонд-Гловаскі

Старшыня Саюзу Польскіх Арганізацый у Швейцарыі (ZOP)

Міністр і былы дэлегат ураду Польскай Рэспублікі па Швейцарыі

Case postale 3

-----------------------------------------------------------------------------

Лазана 11.12.1992

Пану Астапенка Анатолю

Старшыні Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

Шаноўны Пан старшыня!

У "Салідарнасці, якая змагаецца" ("Solidarnosc Walczaca") 10-11/92 я знайшоў цудоўны артыкул, фотакопію якога далучаю. У нашым асяродку – прэзідыуме Саюза Польскіх арганізацый у Швейцарыі (ZOP) ён таксама атрымаў найлепшае ўражанне. Таму мы вырашылі перакласці яго на нямецкую і французкую мовы (магчыма таксама на італьянскую, іспанскую і англійскую мовы) і распаўсюдзіць яго не толькі ў польскіх, але таксама заходне-еўрапейскіх (перш за ўсё швейцарскіх) сродках масавай інфармацыі, безумоўна, са спасылкай на Вас і "SW".

Усе, хто звязаны са мною лічаць, што гэтае добрае памкненне павінна быць распаўсюджана ў як мага больш шыршых колах, хаця практычная рэалізацыя напэўна будзе не лёгкай, калі яна наогул мажліва. Усе мы, аднак, пагаджаемся на тым, што несумненна належыць спрабаваць мабілізавацца і ўсялякімі спосабамі да гэтага імкнуцца. Тым больш, што яшчэ ў 50-х гадах я напісаў нешта падобнае па гэтай жа справе, прывязваючыся да працэсу ў Нюрнбергу. Рэха той акцыі тады, на жаль, было вельмі слабым, бо сітуацыя была цалкам іншая. У той час аніянты (і нейтральныя швейцарцы таксама) страшэнна баяліся Сталіна, а сёння, на жаль, занадта давяраюць Маскве і дапамагаюць маючы надзею на распаўсюджанне сваіх інтарэсаў на такі вялікі ранак збыту іх прадукцыі. Хаця, таксама відавочна, што не зараз заўтра.

Пасля заканчэння маёй акцыі я паведамлю WPanu аб яе выніках, але мне здаецца, што ня можна разлічваць на вялікі поспех. Аднак, прынамсі людзі прэсы, радыё і тэлевізіі на Захадзе, а таксама вялікая лічба амбасадаў і місій ААН у Жэневе (напэўна ім усім вышлем) даведаюцца аб гэтай гістарычнай несправядлівасці.

Падобны ліст я высылаю таксама ў (SW) з інфармацыяй, што напісаў таксама і да WPana. На жаль, мноства працы пасля з'езду ў Кракаве, а перад тым на Вальным Сойму ZOP не даў магчымсці распачаць гэтую акцыю раней, але хіба лепей пазней, чым ніколі!

У любым выпадку прэзідыум ZOP аднагалосна ўхваліў поўную падтрымку, хаця нашыя магчымасці ( перад усім фінансавыя, ды і Швейцарыя малая краіна) вельмі сціплыя. Аднак, мы павінны аб'яднацца па ўсяму свету, каб справядлівасць гістарычная адносна камунізму і бальшавізму здзейснілася. І каб нам, яго ворагам, як найлепей і хутчэй удалося.

Жадаю добрага здароўя, вялікага шчасця і поспехаў у Новым 1994 г. застаюся з выразам павагі і сярдэчнымі віншаваннямі.

Mgr. marian-F Respond-Glowаcki, Prezes ZOP-u.

7. ВАРШАВА - 94

25–26 чэрвеня 1994 г. у Варшаве праходзiла другая нарада МАК – Мiжнароднага Арганiзацыйнага камiтэта “Нюрнберг-2”(“НБ-2”). Мэта МАК - падрыхтоўка будучага Мiжнароднага Суду над злачынствамi камунiзма па аналогii з вядомым працэсам у Нюрнбергу, дзе быў асуджаны фашызм.

Iнiцыятарам правядзення на гэты раз стаў аддзел МАК у Швейцарыi. Ядро камiтэта складае Саюз палякаў у Швейцарыi. Старшыня – пан Мар’ян Рэспонд Главацкi. Саюз палякаў у Швейцарыi – гэта галоўным чынам людзi, якiя пасля другой сусветнай вайны засталiся на сталае жыхарства ў Швейцарыi. Прычыны тут былi самыя розныя: хто ўцякаў ад камунiстычнага рэжыму, а хто i проста знайшоў тут працу, балазе рабочая сiла (ды яшчэ квалiфiкаваная) была пад той час у вялiкай пашане.

Можна задацца пытаннем: чаму менавiта ад Швейцарыi iшла iнiцыятыва 2-й канферэнцыi “НБ-2”? Нагадаю, што ў студзенi 1992 г. адбылася першая, устаноўчая канферэнцыя МАК, месцам правядзення якой з’яўляўся расійскi горад Уладзiмiр, я прысутнiчаў на гэтай канферэнцыi як дэлегат ад Беларусi i даў iнфармацыю ў артыкулах, змешчаных у газетах “Навiны БНФ” i “Выбар”.

Дык вось, яшчэ ва Уладзiмiры я расказаў i пра працу мінскага аргкамiтэта “НБ-2”, што быў створаны адразу пасля забароны КПСС у 1991 г. Адным з вынiковых дакументаў нашага аргкамiтэта стаў “Зварот 1” (гл. вышэй). Гэты зварот быў надрукаваны ў газеце “Свабода” i падпiсаны лiдэрамi асноўных апазiцыйных партый i рухаў. Менавiта на гэтым звароце я i засяродзiў асноўную ўвагу удзельнiкаў канферэнцый ва Уладзiмiры.

Далейшы шлях дакумента быў наступным. У траўнi 1993 г. у Мінску праходзiла мiжнародная канферэнцыя “Дэмакратыя i незалежнасць” (Аб серыi гэтых канферэнцый я пiсаў у раздзеле 2). Згаданы “Зварот 1” быў вынесены на абмеркаванне канферэнцыi. У вынiку абмеркавання, iдэя Суду над камунiзмам была ўхвалена, а зварот быў прыняты ўсёй канферэнцыяй. Праз некаторы час пасля канферэнцыi, дзякуючы сакратару партыi Свабоды Польшчы Войтэку Стандо, “Зварот 1” быў надрукаваны ў польскай газеце “Solidarnosc wolczanca”. Пасля гэтая газета трапiла ў Саюз палякаў у Швейцарыi i непасрэдна да пана Рэспонд-Главацкага.

Напярэдаднi новага 1993 г. я атрымаў лiст ад пана Рэспонда, у якiм ён пiсаў, што мы (г. зн. Мінскi аргкамітэт МАК) распачалi вельмi патрэбную справу, i са свайго боку ён зробiць усё магчымае, каб распаўсюдзiць iдэi “НБ-2” па ўсёй Заходняй Еўропе, а таксама ў ЗША i В’етнаме.

Далей падзеi развiвалiся iмклiва. У шэрагу краiн Заходняй Еўропы былi ўтвораны мясцовыя камiтэты “НБ-2”. А ў Польшчы рэгiянальныя фiлii МАК “НБ-2”, апроч Варшавы, былi ўтвораны ў Лондане, у Гданьску, Вроцлаве, Кракаве i iншых месцах.

I вось вынiк – 2-я Мiжнарордная нарада МАК “НБ-2”. Яна мела i сваю назву: “Аб справядлiвасцi гiстарычнай”. Па рашэнню Управы Беларускай нацыянальнай партыi я выехаў, каб прыняць удзел у 2-й канферэнцыi МАК “НБ-2”.

Ранiца 25 чэрвеня. Варшава. Пасля абрыдлых, бясконцых беларускiх дажджоў у сталiцы Польшчы незвычайна лагодна i радасна ззяе сонейка. На вулiцах дворнiкi акуратна складваюць начное смецце ў спецыяльныя полiэтыленавыя мяшкi. Вельмi чысты горад. У гарадскiх аўтобусах большасць месц – вольныя. Нiхто нi каго не сварыцца, не высвятляе адносiн. Нязвыкла...

Нарэшце гатэль “Еўрапейскi”. Знаёмства з панам М. Рэспонд-Главацкiм. Яму 75 год, але на выгляд не больш за 60. Канферэнцыя распачала сваю працу а 11 гадзiне. Краiны-ўдзельнiкi: Швейцарыя, Англiя, Францыя, Румынiя, Канада, ЗША, В’етнам, Польшча, а таксама прадстаўнiкi краiн былога СССР – пан Карпiч Казiмеж з Лiтвы, ды я з Беларусi. Прадстаўнiкi Заходняй Еўропы, ЗША i Канады – гэта галоўным чынам эмiгранты з краiн Усходняй Еўропы i былога СССР. Акрамя краёвых фiлiй МАК “НБ-2”, у нарадзе бралi ўдзел дэлегаты ад партый, арганiзацый накшталт “Мартыралогу”, ветэраны Армii Краёвай i, нават, члены экзатычнай арганiзацыi “Саюз палiтычных вязьняў, прыгавораных да смяротнага пакарання пад час камунiстычнага рэжыму”. Усяго было (разам з журналiстамi) каля 150 чалавек.

Тэмы, якiя абмяркоўвалiся, адлюстраваны ў 3-х галоўных рэфератах: “Генезiс паўстання i развiцця камунiзму”, “Злачынствы камунiзму”, “Спосабы супрацьстаяння пашырэнню камунiзму”. Трэба сказаць, што абмеркаванне было вельмi бурным i найбольш мяне здзiвiла актыўнасць асоб жаночага полу, прычым даволi сталага ўзросту.

У прамове Юзэфа Шанеўскага (Польшча) было адзначана, што трэба паставiць знак роўнасцi памiж гiтлерызмам i камунiзмам. Ён падкрэслiў, што камунiзм быў злачынным з самага пачатку (з 1917 г.). У СССР ад камунiзму загiнула 114 млн. жыхароў (гэтам разам з iмпартаванымi ў СССР грамадзянамi iншых краiн). Асаблiвую ўвагу выступоўца надаў экстрамiнацыi пры Сталiне цэлых народаў: чачнi, армян, габрэяў, татар i iншых.

Невядомымi для многiх з’явiлiся звесткi, якiя прывёў Нгуен Ван Тран з В’етнама. Ён сказаў, што пасля 1955 г. у В’етнаме ад камунiстычнага рэжыму загiнулi дзесяткi мiльёнаў людзей. Краiна была пакрытая сеткай канцэнтрацыйных лагераў, людзi памiралi з голаду. Зарплата была ўсяго 8$ USD. Ван Тран выказаўся за неабходнасць “Нюрнбергу-2”. Адзначу, што дэлегацыя В’етнама вылучалася сваёй арганiзаванасцю, па ўсiх трох тэмах былi зроблены грунтоўныя даклады.

Эдвард Кучак з Канады адзначыў, што з Польшчы выехала каля 1 млн. чалавек, i гэта таксама злачынства камунiзму. Я мяркую, што тое ж можна сказаць i пра многiя iншыя народы, якiя мелi дачыненнi да СССР. Канадцы выказвалi такую думку: магчыма, нашае пакаленне i не паспее асудзiць камунiзм. Але матэрыялы трэба збiраць зараз. Бо рана цi позна Суд адбудзецца. Наша задача разабрацца, цi было злачынства, цi не, вызначыць хто правы, а хто не. Трэба ствараць прававыя iнстытуты. Было выказана сумненне, што такiя арганiзацыi, як ААН, ЮНЭСКА здольныя ўзяць на сябе функцыi арганiзацыi “Нюрнберг-2”, бо яны iнспiраваныя камунiстамi.

Польскi камiтэт “НБ-2” у сваiм апелю выказаўся так: "камунiзм таксама, як i нацызм, ёсць ганьба ХХ стагоддзя”, прагучаў заклiк аб’ядноўваць намаганнi, каб правесцi сусветны трыбунал над камунiзмам: “Нiшто не з’яўляецца такiм амаральным як беспакаранасць”. I далей: “Мы кiруемся не помстай, а пачуццём элементарнай справядлiвасцi i логiкi. Мы хочам увайсцi ў ХХI стагоддзе з чыстым сумленнем i перакананнем, што здолеем стварыць нашым дзецям i ўнукам магчымасць годнага жыцця”.

Людвiк Богдан Мiкуль, старшыня Польскага МАК, адзначыў, што Нюрнбергскi працэс павiнен быць узноўлены i закончаны асуджэннем таксама i злачынстваў камунiзму. Асаблiвую ўвагу трэба звярнуць на рассакрэчванне i абнародванне тайных актаў камунiстычных краiн i арганiзацый. Укрыванне ж iх павiнна быць крымiнальна караемым.

З боку некаторых польскiх прамоўцаў гучалi заклiкi: маўляў не палякi прыдумалi камунiзм, а таму... – i не былi падтрыманы большасцю прысутных.

• Прадстаўнiк Лiтвы Казiмеж. Як настаўнiк па прафесіі, Казiмеж падкрэслiў, што найважнейшая задача – выхаванне дзяцей у антыкамунiстычным накiрунку.

• Я вырашыў сваю прамову зрабiць на наступны дзень, праслухаўшы частку дакладаў i спрэчак. Перад тым, як даць мне слова пан Рэспонд выступiў з кароткай прамовай, у якой сказаў, што “ўсё пайшло ад пана Астапенкi”, i пералiчыў назвы тых краiн, дзе iснуюць зараз мясцовыя МАК “НБ-2”. Карпiч спецыяльна засяродзiў увагу на папярэднiм заклiку. Ён сказаў, што не было чырвоных народаў, а былi толькi адпаведныя аспекты ўлады. Кожны народ мае сваiх здраднiкаў

Трохi павагаўшыся, я вырашыў свой даклад рабiць на беларускай мове. Справа ў тым, што, як высветлiлася, пан Казiмеж Карпiч з’яўляецца жыхаром Вiленскага краю i ведае (як i большасць мясцовага насельнiцтва) беларускую мову. Гэта вядомы факт – “вiленская” польская мова больш беларуская мова, чымсьцi польская. Казiмеж i рабiў пераклад майго выступу на польскую мову. Дарэчы, у першы дзень нарады прысутнi-чаў яшчэ адзiн чалавек, якi цудоўна размаўляў па-беларуску. Гэта вядомы перакладчык са славянскiх моў Чэслаў Сенюх.

Я пачаў сваю прамову з даволi моцнага i для многiх нечаканага сцвярджэння, сутнасць якога ў наступным. Калi палякi, ды i шэраг iншых народаў, згубiлi па некалькi мiльёнаў чалавек, то Беларусь, акрамя такiх жа фiзiчных ахвяр, згубiла значна больш – яна згубiла большую частку свайго народа духоўна; беларусы ператварылiся ў пакорлiвую, бяздумную масу “особей”, у людзей, якiх ужо цяжка назваць нацыяй у поўным сэнсе гэтага слова.

Далей я прапанаваў для абмеркавання некалькi распрацаваных намi падыходаў да будучага Суду “НБ-2”.

Першы падыход можна было б назваць хрысцiянскiм. Ён сфармуляваны ў распрацаваным нашым аргкамiтэтам “Звароце 2” (гл. вышэй) па iнiцыятыве паэта Алега Бембеля. “Зварот 2” знайшоў падтрымку ў праваслаўнай царкве i ў каталiцкім касцёле. Хрысцiяне здаўна атаесамлiвалi савецкi камунiзм з сатанiзмам. Iдэя Суду “НБ-2” з пункту гледжання Царкы – гэта выгнанне дэманаў, суд над антыхрыстам.

Галоўныя вынікі хрысціянскага погляду на праблему:

– марксізм-ленінізм і нацызм – гэта хула на Духа Святога, адзінае, што не даруецца душам у Вечнасці;

– на ўзроўні ўмыслу (саміх творцаў гэтых вучэнняў і сведамых выканаўцаў) – гэта бесаўская спакуса ліквідаваць Божыя запаветы: НЕ ЗАБІ, НЕ ПАЖАДАЙ ДАБРА СВАЙГО БЛІЖНЯГА – толькі ў глабальным маштабе, – спалучаныя з прыняццём дэманскай прапановы, якую ён адрасаваў Самаму Хрысту: "... паказаўшы Яму ўсе царствы свету і славу іх. І кажа Яму: усё гэта аддам Табе, калі ўпаўшы паклонішся мне."

Другi падыход з’яўляецца навуковым, прапанаваным упершыню намi – Беларускай нацыянальнай партыяй. Ён грунтуецца на тэорыi iерархiчных шматузроўневых сiстэм i распрацаваны ў аднайменнай незалежнай лабараторыяй IС. Сiстэмны падыход падвергнуў крытыцы аднаўзроўневы нерухомы светапогляд i паказаў няжыццяздольнасць як камунiстычнага, так i iншых таталiтарных рэжымаў. I зараз у лабараторыi IС i тэарэтычным аддзеле БНП вядзецца праца па абгрунтаванню неабходнасцi стварэння навуковых i асветных устаноў з мэтай прадухiлення гвалтоўных уздзеянняў на прыроду, вытворчасць, свядомасць.

З прункту гледжання тэорыi шматузроўневых сiстэм Чарнобыльская аварыя – гэта вынiк манаполii адной iдэалогii, што i прывяло да разбурэння стану ведаў – вышэйшага стану iерархii ўзроўняў. Нерухомая iдэалогiя разлiчана на механiзм кiравання з дапамогай зброi, а не дакладных ведаў i ўменняў. Доўгачасовы адбор у створаныя iдэалогiяй узроўнi кiравання зрабiў яе непрацаздольнай, злачыннай, накiраванай супраць уласнай падтрымкi. Такiм чынам, у сiстэмным падыходзе злачынная сутнасць камунiзму, як i iншых таталiтарных iдэалогiй, знаходзiць сваё навуковае абгрунтаванне.

Трэцi падыход – юрыдычны. Ён грунтуецца на ведах, атрыманых ад першых двух разгледжаных накiрункаў, i ставiць сабе за мэту распрацоўку сiстэмы мiжнароднага права па праблеме Суду “НБ-2”. Юрыдычныя мiжнародныя законы і правiлы павiнны быць распрацаваны перш за ўсё. Толькi потым можна ўсур’ёз гаварыць аб правядзеннi Суду над камунiзмам. Для гэтай мэты павiнны быць прыцягнутыя як iснуючыя мiжнародныя арганiзацыi накшталт ААН, так i створаны новыя, спецыфiчныя, мэта якiх – “падвядзенне юрыдычнай рысы пад усiмi злачыннымi скрыўленнямi чалавечай гiсторыi” (Зварот 1).

Такi быў змест майго выступлення.

У вынiковых дакументах 2-й мiжнароднай нарады МАК “НБ-2” прагучалi заклiкi да стварэння сеткi рэгiянальных камiтэтаў “НБ-2”. Рэзалюцыя N 87 з патрабаваннем максiмальнага спрыяння i падтрымкi працы па падрыхтоўцы Суду над камунiзмам была накiравана ў ААН, прэзiдэнту Польшчы Валенсе i прымасу Польшчы Глембу. Месцам дыслакацыi МАК з’яўляецца Швейцарыя.

Такiм чынам, у 1993 і 1994 гадах былі створаныя два фактычна незалежныя мiжнародныя камiтэты “Нюрнберг-2”: першы з дыслакацыяй у Расii, другi ў Швейцарыi. Можна сказаць: Усходнi i Заходнi аргкамiтэты. У абодва МАК уваходзiць Беларусь. Само сабой выспявае пытанне: цi не час аб’яднаць два камiтэты ў адзiн? I менавiта Беларусь павiнна ўзяць на сябе гэтую роль. Зноў тут як бы спрацоўвае геапалiтычны фактар.

Беларусь больш за iншыя краiны пацярпела ад фашыстаў падчас 2-й сусветнай вайны. Цяпер, як вядома, Беларусь – запаведнiк камунiзму. Цi не наканавана ёй узяць на сябе крыж у барацьбе з яшчэ большым злом, чым фашызм – камунiзмам?

Я спадзяюся, што наступны з’езд аб’яднанага МАК “Нюрнберг-2” адбудзецца менавiта ў нас, у сталiцы Беларусi – Мінску.

(«Пагоня», 9–15 верасня 1994 г.)

8. ЦІ МОЖНА СУДЗІЦЬ КАМУНІСТЫЧНУЮ ІДЭЯЛОГІЮ?

Кволыя парасткі дэмакратыі на Беларусі пачалі імкліва затухаць з устанаўленнем аўтарытарнага рэжыму А.Лукашэнкі. Духоўна апустошаны народ, які ніколі не ведаў самастойнасці і свабоды, выхаваны ў грамадстве “развитого социализма”, не прыняў шляху да дэмакратыі і дзяржаўнай незалежасці. Настальгія па часах Брэжнева, а для старэйшага пакалення і Сталіна, стала кіруючым рычагом для большасці беларусаў і яны падтрымалі таго, хто ім быў бліжэй. Лукашэнка быў свой чалавек: і мова “свая” – трасянка, і выхадзец, як і большасць з нас – з вёскі, і змагар з карупцыяй, хаця яму і “мешают”. Прэзідэнт паабяцаў людзям, што савецкі сацыялізм можна вярнуць, а магутную дзяржаву СССР – адрадзіць.

І народ як бы і забыўся аб сваім страшным мінулым, як бы і не было ў нас мільёнаў рэпрасаваных у 30-я – 40-я гады, не было штучна ўтворанага голаду на Украіне, не было Курапат...

Назад у 60-я гады! Нам не патрэбен ні нацыянальны сцяг, ні матчына мова – нам патрэбна танная кілбаса ды гарэлка! І мала хто з такіх людзей задумваўся, што шляху назад ужо няма, як няма і “единого и нерушимого” Савецкага Саюза. Камуністы пакінулі абяскроўленую рэсурсамі зямлю, пяскі і пустыню на месцах былых балот Палесся, ну і яшчэ беларускі народ – людзей, даўно забыўшых Бога і ягоныя запаведзі. Будучыя пакаленні нам не даруюць такой спадчыны. І кожны з нас адказны перад нашымі дзяцьмі і ўнукамі.

Гэты артыкул напісаны з мэтай аднаўлення працы па выкрыццю наступстваў камуністычнага рэжыму ў СССР, якая пачалася пасля вядомых падзей 1991-га года вялася і вядзецца ў большасці посткамуністычных краін, што сталі на шлях прагрэсу. Мы павінны асудзіць камуністычны рэжым і яго ідэалогію, паставіць крыж на ім назаўсёды. І неабходна юрыдычна замацаваць у законадаўствах розных краін немагчымасць аднаўлення камуністычнага рэжыму.

Спачатку хацелася б зазірнуць у нядаўнюю гісторыю антыкамуністычнага руху.

У 1992 годзе – у час крызісу камуністычнай партыі і станаўлення дэмакратыі, у Мінску быў створаны аргкамітэт па Суду над камунізмам “Нюрнберг-2”. У газеце “Свабода” за подпісамі лідэраў вядучых партый і іншых грамадскіх арганізацый быў надрукованы зварот да грамадства з прызывам прыняць удзел у арганізацыі Суду над камунізмам і былі акрэслены асноўныя задачы такога Суду. У якасці адной з галоўнейшых задач будучага Суду ў звароце прапаноўвалася прызнаць злачыннай камуністычную ідэалогію. І калі прызнаць гэта як факт, то неабходзен і канкрэтны вынік гэтага прызнання – Суд над злачынствам, імя якому – “камуністычная ідэалогія”. Таму вельмі важным з’яўляецца таксама юрыдычнае замацаванне ў заканадаўствах розных краін забароны прапаганды вучэння аб дыктатуры пралетарыяту і класавай нянавісці – важнай састаўной часткі марксісцка-ленінскай тэорыі.

Зразумела, што карысць ад такога кроку была б вялікая, бо гістарычныя шляхі народаў, на жаль, мала грунтуюцца на памылках іх папярэднікаў. І мы маем перыядычны паўтор папярэдніх скрыўленняў чалавечай гісторыі. Але Бог стварыў чалавека не так ужо і безнадзейна грахоўнай істотай. Ён даў яму свабоду выбару паміж Дабром і Злом. І надыдзе час, калі чалавек будучага будзе правільна карыстацца прадстаўленай яму свабодай.

Пастаўленая праблема, аднак, мае вельмі істотную цяжкасць. Яна ў тым, што патрэбен нейкі крытэрый злачыннасці камунізму. І хто будзе суддзёй?

Нездарма пасля маёй паездкі ў 1993 годзе ў г. Уладзімір на ўстаноўчы з’езд Міжнароднага камітэту Суду над камунізмам “Нюрнберг-2” камуністычныя ідэолагі з вялікім абурэннем пачалі лямантаваць – як гэта можна судзіць(!) вялікае вучэнне Маркса-Леніна-Сталіна і крытыкаваць іх кармушку – камуністычны рэжым.

К 1993 году яны ўжо дастаткова акрыялі пасля, на жаль, несмяротнага ўдару 1991 года. Яны без кроплі слязы папалілі свае партбілеты і павыходзілі з КПСС, калі зразумелі, што ім нічога страшнага не пагражае. І маючы магутную мафіёзную сетку “сваіх людзей” на тэрыторыі ўсяго былога СССР, камуністы зразумелі і не без падстаў, што можна добра жыць і без білетаў. К 90-м гадам ХХ-га стагоддзя на вялізным абшары Зямлі – у Савецкім Саюзе была ўтворана новая папуляцыя людзей – “гомо советыкус”. Дык вось, гэты “гомо советыкус” са сваім авангардам КПСС, відавочна, адна з самых, калі не самая унікальная з’ява за ўсю гісторыю чалавецтва. Вонкава будаўнікі камунізму выглядалі даволі прыстойна. І ідэалогія іх быццам бы высокародная і чыстая. А на ХХ з’ездзе КПСС быў нават прыняты эпахальны дакумент – “Маральны кодэкс будаўніка камунізму”. За аснову, праўда, былі ўзяты галоўныя хрысціянскія ісціны, выкладзеныя ў Новым Запавеце, аднак яны выдаваліся камуністамі за свае.

Але не ў тым справа, дзе ўзялі камуністы свае ідэі для свайго кодэксу. Уся жудасць, увесь цынізм у тым, што яны жылі і жывуць па адваротнай маралі. Ім удалося стварыць грамадства з антыхрысціяскімі запаведзямі, стварыць аазіс сатанізму на Зямлі. Усе дзесяць Божых запаведзей былі не проста растаптаны, іх антытэзы сталі як бы кіраўніцтвам у жыцці савецкага чалавека.

Такі прыклад. У наш быт трывала ўвайшла пагаворка: “Каб мы жылі ў радасці і шчасці – трэба красці, красці, красці”. І кралі. Усе. Ад нізу да самага верху савецкай грамадскай лесвіцы. (Антытэза восьмай запаведзі – "Не крадзі"). З’явіўся і свой камуністычны праклён “Каб ты жыў на адну зарплату!”

Глянем, аднак, на запаведзі па парадку.

Першыя тры запаведзі тычацца адносін чалавека з Богам: 1) “Аз есмь Господь Бог твой”, 2) “Не сотвори себе кумира”, 3) “Не приемли имени Господа Бога твоего в суе”. Тут камуністы дзейнічалі вельмі проста – яны наогул адверглі Бога. І не проста адверглі, а замацавалі гэта на практыцы. Яны пазабівалі вялікае мноства святароў, а ўцалелых раскідалі па лагерах. Храмы былі ці знішчаныя, ці ператвораныя ў канюшні. Сотні каштоўных кніг і ікон былі спаленыя і вывезены за мяжу. Сатана правіў баль на тэрыторыі былой Расійскай імперыі.

Запаведзь 4: “Помни день суботний, еже светити его.” Як вядома, старазапаветны дзень субота ў хрысціян заменены нядзеляй. Таму гэтая запаведзь азначае шанаванне нядзелі. А што было ў СССР? Да цяперашняга часу існавала і існуе практыка пераносу на выхадныя працоўных дзён – каб “больш пагуляць у іншыя дні”. У народнай творчасці гэта адлюстравана вершаваным спосабам: “Спасибо партии родной за доброту и ласку, что отобрала выходной и обос..ла Пасху”.

Запаведзь 5: “Чти отца твоего и матерь твою, да благо ти будет, и долголетен будешь на земли”. Ужо на пачатку свайго “победоносного пути” бальшавікі зламалі старажытны звычай шанавання бацькоў. Успомнім славутага Паўліка Марозава. Ён стаў героем і прыкладам для дзяцей за тое, што прадаў свайго бацьку! Дзеці здавалі сваіх бацькоў у ГПУ, а бацькі адракаліся ад сваіх дзяцей. А к моманту канчатковага сфармавання папуляцыі “гомо советыкус”– 70-м – 90-м гадам нікога ўжо не дзівілі шматлікія паведамленні ў газетах і часопісах аб згвалтаванні бацькам сваёй дачкі, ці аб забойстве сынам маці за тое, што не дала грошай на бутэльку.

Запаведзь 6: “Не убий”.

Па колькасці забітых камуністамі людзей гісторыя не ведае аналагаў. На іх рахунку каля 130 млн. забітых. Гэта адбывалася ў розных формах: рэпрэсіі, войны, голад і іншых. Найвялікшая каштоўнасць – чалавечае жыццё ператварылася для бальшавікаў і іх спадкаемцаў-камуністаў у нішто. Стрэл у патыліцу для супрацоўнікаў НКУС стаў такой жа звычайнай справай, як і прыём ежы, ці наведванне прыбіральні. Нават у наш час нашым беларускім “ваякам” нічога не каштавала збіць двух амерыканскіх спартсменаў, якія праляталі па Беларусі на паветраным шары. І гэта з толькі з той нагоды – “каб чаго не выйшла”! Наша зямля ўсеяна касцьмі забітых і не пахаваных пад часы рэпрэсій людзей. Усё больш і больш адкрываецца на Беларусі і тэрыторыі ўсяго былога СССР такіх месцаў, як Курапаты. Але калі ў Расіі і іншых былых рэспубліках СССР адкрыта вядуць размову аб савецкіх лагерах, шануюць і рэалібітуюць бязвінна забітых людзей, то беларускія камуністы – былыя і новыя – маюць нахабства адмаўляць факты рэпрэсій і змяшчаць у прэсе лжывыя артыкулы аб тым, што быццам бы растрэлы ў Курапатах справа не НКУС, а фашыстаў. З далёкіх ЗША, Польшчы і іншых краін едуць людзі ва ўрочышча Курапаты, каб аддаць даніну памяці сваім загінуўшым родзічам і не тое што сваім, а магчыма – сваім. Яны ўсталёўваюць памятныя камяні, крыжы, кладуць кветкі. І толькі ўрад Беларусі нічым не шануе і не хоча шанаваць памяць тых, хто ляжыць не пахаваным у лясным урочышчы – у цэнтры Беларусі, пад Мінскам. Да гэтага часу, акрамя крыжа пастаўленага Беларускім народным фронтам, там няма нічога, што сведчыла б аб шанаванні беларусамі сваіх продкаў, сярод якіх нямала радні у цяперашнім пакаленні. Усе праекты мемарыяльнага комплексу існуюць толькі на паперы, а ў лясным масіве Курапаты штогод збіраюцца на Раданіцу і Дзяды толькі прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый, ды тыя, хто выжыў пасля рэпрэсій, ці іх радня.

А пакуль марадзёры працягваюць руйнаваць магілы, а 120-ці тысячны міліцэйскі апарат абмінае гэтае месца, каб захаваць імпэт для барацьбы з мітынгоўшчыкамі і лепшай часткай беларускай моладзі.

Аб усіх злачынствах камуністаў сказаць не магчыма і не мая задача рабіць гэта ў адным артыкуле. Ёсць шмат грунтоўных артыкулаў і кніг. І калі я не ўстрымаўся ад згадвання жаху Курапатаў, дык толькі таму, што на Дзяды-97 быў там і ўвачавідкі бачыў зруйнаваныя магілы і змог параўнаць цяперашні стан курапацкіх захаванняў з іх станам пад час першых Дзядоў-88, калі людзей разагнала міліцыя.

Але пойдзем далей.

Запаведзь 7: “Не прелюбы сотвори”.

Аб амаральных якасцях савецкіх кіраўнікоў усялякіх рангаў напісаны кнігі. Гэтая амаральнасць бярэ свой пачатак з бальшавіка N 1 – самога Леніна. Ёсць меркаванне, што і хваробу сваю ён атрымаў у парыжскіх бардэлях (па сцвярджэнню Зянона Пазьняка). Шмат напісана аб сексуальных нахільнасцях Лаўрэнція Берыі, апоры Сталіна ў ажыццяўленні мясарубкі Гулага. І наогул апісанне загарадных “банек” партыйных работнікаў з іх абавязковымі "коньячком" і "девочками" трывала ўвайшло ў рэпертуар кінематографа і ў сусветную літаратуру.

Пра Запаведзь 8 мы ўжо гаварылі.

Запаведзь 9: “Не послушествуй на друга твоего свидетельства ложна”.

Практыка выбівання патрэбных паказанняў у славутай арганізацыі жалезнага Фелікса дасягнула свайго апагея ўжо ў 30-я гады. Для таго, каб была нейкая віднасць справядлівасці арышту і наступнага асуджэння, патрэбны былі па закону сведкі “антысавецкай” ці “шпіёнскай” дзейнасці падазраваемага чалавека. І яны заўсёды знаходзіліся. “Ворагамі народа” ў часы культу асобы Сталіна стаў, фактычна, увесь савецкі народ. Не краіна, а адны ворагі. У наш час даносы на блізкіх прынялі форму “стукацтва”. “Стукачы” існававлі , ды і існуюць цяпер у любой арганізацыі. Вынікам іх “працы” з`яўляецца ачыстка арганізацыі ад найбольш актыўных, сумленных і разумных людзей і акружэнне начальства “нужными” людзьмі, здольнымі прадаць каго хочаш, але да часу патрэбнымі.

І, нарэшце, – Запаведзь 10: “Не пожелай жены искреняго твоего не пожелай дому ближнего твоего, ни села его, ни раба его, ни рабыни его, ни вола его, ни осла его, ни всякого скота его, ни всего елика суть ближняго твоего”.

З гэтай запаведдзю бальшавікі пачалі змагацца з 1917 года. Пра жонак можна сказаць шмат, але я толькі ўспомню таго ж Берыю, які не прапускаў ні адной жонкі сваіх падначаленых. Рабаўніцтва ў маштабах дзяржавы, ажыціўлёнае бальшавікамі, атрымала вучоную назву – “экспрапрыяцыя”. Усё накопленае гадамі людзьмі адбіралася без разбору. Фабрыкі, заводы, дробныя прадпрыемствы – усё шло падчыстую ў рукі неадукаванай масы ачмурэлай ад улады чэрні. Самыя працавітыя і заможныя сяляне атрымалі назву – “кулакі” і выкарыстоўвалі свой вопыт не на сяле, а на сібірскіх рудніках.

Рабаўніцтва простых людзей дзяржавай глубока ўрасло ў камуністычную сістэму, стала амаль нормай. Яно працягваецца і ў наш час, прыняўшы форму шматлікіх падаткаў, сталага росту цэн і іншых завуаляваных форм.

Вось што зрабілі камуністы з Божымі запаведзямі. Вось вам “Маральны кодэкс будаўніка камунізму” на справе.

Самае агіднае што пакінула ад сябе савецкая сістэма, – гэта здольнасць рабіць усё светлае, добрае – цёмным і дрэнным, а тое, што ва ўсім свеце паважаецца і з`яўляецца вялікай каштоўнасцю, для камуністаў – вялікае зло і праклён.

Ідэёлагі камунізму выпрацавалі з гадамі адметны стыль у сваіх тэарэтычных “трудах”. Гэты стыль выдатна адлюстраваны ў вялізнай масе опусаў, напісаных савецкімі пісьменнікам і філосафамі, партыйнымі сакратарамі і іншымі савецкімі дзеячамі. Пачынаючы з Леніна, мы маем цэлую плеяду “класікаў” – Сталін, Брэжнеў, Гарбачоў...

Пасля таго, як адбыліся два ўстаноўчыя з’езды МАК па Суду над камунізмам “Нюрнберг-2” (пра іх гаварылася вышэй), я даў некалькі інтэрв’ю, адно з якіх таксама прыводзілася (артыкул № 5).

Дык вось, на гэтае, зусім невялічкае інтэрв’ю ў "СБ", як гнеўная рэакцыя “трудового народа”, газета “Мы и время” (N 13, 1993 г.) змясціла знішчальны артыкул прафесара Івана Кучарава пад красамоўнай назвай “Мозги набекрень”.

Як лёгка здагадацца, меліся на ўвазе мае мазгі. Артыкул наогул быў вытрыманы ў вельмі выдатным стылі эпохі Леніна – Сталіна – Брэжнева. Возьмем сам пачатак: “Вожак радикального крыла белорусских нацдемов Анатолий Астапенко возвратясь со сборища своих единомышленников из Росси, Украины, Литвы, Эстонии, Польши и Румынии дал интервью...”. Перлы падкрэслены мною. Аказваецца, лідэр партыі (на той час я быў старшынёй РК НДПБ) для прафесара-камуніста І.Кучарава – гэта “вожак”, а з’езд дэмакратаў МАК – “сборище”. Па сутнасці, такі жаргон ужо абразлівы, але далей болей: “Согласно биологическим законам у особей с врождённой злобностью происходит самоотравление организма, а мозги сдвигаются набекрень.” Чулі пра такія законы? Не? Я таксама. І мяркую ніхто на свеце. Відаць, прафесар “марксистко-ленинского учения” іх сам адкрыў. І як канкрэтны прыклад такой “особи” прафесар прапанаваў “вожака” Астапенку. Можна было б падаць і ў суд на спадара Кучарава за абразу. Але ягоны лёс склаўся так, што пытанне адпала само сабой. Праз некаторы час пасля гэтай публікацыі па прыезду ў Вільню прафесар быў арыштаваны за спробу дзяржаўнага перавароту ў Літве. (І.Кучараў быў да 1991 г. ускладзе ЦК КП Літвы і браў непасрэдны ўдзел у падзеях крывавай ночы ў Вільні 13 студзеня 1991 года). Адсядзеўшы за кратамі некалькі гадоў у Віленскай вязніцы, праф. І.Кучараў быў з дапамогай мінскіх камуністаў выпушчаны. Пад час адсідкі беларускія камуністы паспелі скласці яму імідж ледзь не героя – душы нявінна забітых людзей, што ляжалі на яго сумленні, не лічацца – як заўсёды ў камуністаў. Але нечакана І.Кучараў памірае і цяпер аб ім ужо не гавораць.

Дык вось, пра “Мозги набекрень”. Больш за ўсё аўтара артыкула абурыла тое, што ў сваім інтэрв’ю “СБ” я выказаўся за неабходнасць Суду над камуністычнай ідэалогіяй. Сама пастаноўка пытання настолькі ўзбясіла прафесара, што ён, відаць, у выніку і выдаў перл аб “особи со враждённой злобностью”. Прафесар бліскуча даказвае, што ён дасканала авалодаў мастэрствам дэмагогіі і псеўданавуковай мудрагелістасці.

Спачатку даецца азначэнне ідэалогіі. Потым ужо ідзе марксісцкая тыпалогія ідэялогій: міфічная, рэлігійная і навуковая. Лёгка бачыць што першыя два тыпы – гэта, фактычна, адзін і той жа тып. Ну, а навуковая ідэалогія, вядома, тая, якая грунтуецца на матэрыялізме, бо “марксизм-ленинизм единственно правильная идеология”. Як у дзіцячых вучылках: “Что такое хорошо и что такое плохо?” Дык ведайце людзі – ідэалізм – гэта дрэнна, а матэрыялізм – добра. Калі не верыце, спытайце ў любога камуніста. У артыкуле І.Кучарава мы чытаем: "Коммунистическая идеология – часть общественной научной идеологии“. Бачыце, як жа можна гаварыць пра нейкі там “Суд над камуністычнай ідэалогіяй”, калі яна самая навуковая, самая прагрэсіўная. Праўда, у артыкуле, зусім у рэчышчы папярэдняй гаворкі, сказана, што вытокі сацыялізму “уходят к проповедям Иисуса Назаретянина (Христа)”. Цікава, між іншым, чаму прафесар не пісаў, як прынята ва ўсім свеце, імя Спасіцеля – Ісус Хрыстос? Партыйныя “ориетировки” не дазволілі?.

Адносна вытокаў сацыялізму з хрысціянства мы ужо гаварылі і ведаем, што зрабілі камуністы з вучэння Хрыста. Вылучым цяпер галоўнае, што сапраўды адрознівае камуністычную ідэалогію ад любой іншай і збліжае яе з фашысцкай. Гэта – вучэнне аб класавай нянавісці (у фашыстаў расавай – А.А.) і аб дыктататуры пралетарыята ( у фашыстаў “белакурая бестыя”, блакітная кроў – А.А.). Вось тут і ёсць корань уседазволенасці, вытокі братазабойчай вайны, рэпрэсій. Разам са здзекам над Божымі запавядзямі гэта і прывяло да трыумфа сатанізму на значнай частцы зямнога шара.

Аўтар “Мазгоў”, аднак, падводзіць чытача да справядлівага пытання: што азначае судзіць камуністычную ідэалогію? І сам “адказвае”; “Судить объективные законы природы, общества, мышления и духа , судить человеческие знания, описывающие эти знания, судить людей – носителей знаний...” і г.д. – адным словам, нельга судзіць, як жа гэта так, дадам ад сябе, судзіць, напрыклад, закон Кулона?

Тут мы бачым тыповы прыём дэмагогіі. Які ж гэта закон прыроды – рашэнні славутай сталінскай тройкі? Ці канібалізм у галадаючай Украіне 30-х гадоў? І не чалавечыя веды і аб’ектыўныя законы ператварылі мільёны людзей у манкуртаў, людзей без роду і племені, маючай назву “советский народ”, у цэлыя народы стукачоў і баязлівых згоднікаў. Уся віна ў гэтым кладзецца толькі на бальшавікоў і наступныя пакаленні камуністаў.

Так атрымалася, што ўся нашая гісторыя пачынаючы з 1917 года ўяўляе сабой старашэнны ўрок таго, да чаго прыводзіць адступленне ад Бога, ад Божых запаведзей, паказвае ўсю пачварную сілу “князя мира сего” – Люцыфера, замяніўшага Хрыста ў жыцці многіх людзей, народаў, краін. Не аб’ектыўныя законы прыроды тое, што тварылася амаль усё ХХ стагоддзе ў СССР і краінах, залежных ад яго. Трэба асэнсаваць, што ж у нас адбылося і зрабіць так, каб паўтарэння гэтаму ніколі не было. Трэба зразумець, што пабудова сацыялізму і камунізму ў Савецкім Саюзе, краінах Усходняй Еўропы, Азіі – гэта жудасная памылка нашага выбару паміж Дабром і Злом, гэта і ёсць злачыннае скрыўленне шляхоў гісторыі і вялікі ўрок для будучых пакаленняў. І каб не паўтаралася больш такая памылка і патрэбен Суд над камуністычнай ідэалогіяй, які б забараніў прапаганду яе назаўсёды. Суд менавіта над ідэалогіяй – бо яна ляжала ў аснове ўсіх камуністычных злачынстваў. Яна апраўдывала і абгрунтоўвала кожнае злачыства па ўсёй прасторы камуністычных краін. І гэта пачалося яшчэ ад Леніна, што адлюстравана ў ягоных крылатых выразах накшталт: “…Поощрять энергию и массовидность террора.. Расширить применение расстрела ко всем видам деятельности большевиков, с-р. и т.п. и т.д.“, працягвалася і ў эпоху “развитого социализма” з яе БАМам – цяпер выміраючай чыгункай, працягвалася і ў часы Андропава з таннай гарэлкай па 4 р. 70 кап. і з беспардоннай міліцэйскай праверкай дакументаў у перапалоханых гледачоў кінафільма дзённага сеансу.

Сур’ёзная праблема вось у чым. Дзеля абгрунтавання ідэі Суду над камуністычнай ідэалогіяй неабходна разгледзець такое пытанне: па якіх крытэрыях тую ці іншую ідэялогію трэба адносіць да злачыннай? Адным з такіх крытэрыяў мог бы быць крытэрый таталітарнасці рэжыму. Гэты рэжым адказны за шматлікія фізічныя ахвяры, а таксама і духоўныя. Духоўная дэградацыя грамадства – адна з галоўных прыкмет савецкага грамадства. Прычым, духоўная смерць шмат страшней за фізічную. Вынікам камуністычнага вар’яцтва з’яўляецца не толькі скрыўленне гісторыі, а і ўтварэнне новай жахлівай, нялюдскай мутацыі чалавека. Гома советыкус і ёсць прыклад такой мутацыі. І яшчэ невядома, чым жа скончыцца гэты цяперашні мутацыйны перыяд. Ёсць вялікая небяспека вяртання назад – у настальгічны сацыялізм, але вяртанне на новым вітку дыялектычнай спіралі, і гэта можа прывесці чалавецтва, нават, да пагібелі.

Таму Суд над камунізмам патрэбен. І Суд над камуністычнай ідэалогіяй у першую чаргу. На гэтым Судзе мы павінны даць патрэбную адзнаку гэтай ідэалогіі, акрэсліць яе назаўсёды як антычалавечую, канібальскую ідэялогію. Трэба каб пасля Суду, слова “камунізм”, як і слова “фашызм”, было аднолькава агідным для людзей. Мы не можам забараніць людзям верыць у тое, ці гэтае. Але трэба, каб грамадства ведала, што прыхільнасць да камунізму – тое самае, што і прыхільнасць да сатанізму. У любым грамадстве, напрыклад, ёсць невялікая колькасць сексуальных маньякаў, але ж мы іх стараемся ізаляваць ад людзей.

Так і тут. Фашызм і камунізм, як анармальныя з’явы, будуць дзе-нідзе праяўляцца, аднак мы павінны ўмець лячыць грамадства ад гэтых праяў.

Суд над камунізмам “Нюрнберг-2”, на мой погляд, будзе скіраваны найперш на асуджэнне камуністычнай ідэалогіі. Фізічныя асобы, як і камуністычныя структуры, з’явы часовыя. Яны могуць панесці пакаранне і пытанне будзе закрытае. Ідэалогія ж – гэта з’ява надчасовая. Адным ударам яе не знішчыць. Спатрэбяцца многія годы, дзесяцігоддзі. А магчыма і сотні гадоў, каб слова “камунізм” увайшло ў свядомасць людзей – больш таго, іх мянтальнасць, як амаральнае, агіднае слова, слова, за якім адчуваецца подых апраметнай.

ЧАСТКА ІІ

Уступ да другой часткі

Там нашыя песні, там наша багацце

Там жытняе мора, там магілы дзядоў.

І родныя хаты, і людзі як брацці,

І казкі, і слава мінулых часоў.

(Ларыса Геніюш. Ад родных ніў, Прага, 1942.)

Нямнога на Зямлі такіх шматпакутных і гераічных краін, як Беларусь. Гісторыя яе настолькі трагічная, што прыходзіцца здзіўляцца, як нашая дзяржава магла наогул захавацца на працягу цэлага тысячагоддзя. Сапраўды, Беларусі – тысяча гадоў! У часы Кіеўскай Русі нашыя продкі прайшлі шлях дзяржаўнага фармавання славянскіх плямёнаў крывічаў у магутнае Полацкае княства. У часы Вялікага княства Літоўскага Беларусь складала яго ядро. І ў ХIII – XVI стагоддзях нашы продкі, якія зваліся тады русінамі, а пазней ліцьвінамі, былі выдатнымі, таленавітымі людзьмі, якія стварылі першыя друкаваныя кнігі, пабудавалі велічныя храмы, магутныя крэпасці і замкі. Аднак наша зямля нарадзіла таксама і такіх людзей, што сталі гонарам іншых народаў: такіх, як польскі паэт Адам Міцкевіч, рускі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі, амерыканскі кампазітар Ігар Стравінскі і г.д.

Сярод славянскіх народаў беларусы займаюць адно з самых ганаровых і паважаных месцаў. І, нават, згубіўшы дзяржаўную незалежнасць пад час расійскай акупацыі Рэчы Паспалітай у канцы ХVIII-га стагоддзя , Беларусь здолела захаваць сваю адметнасць, што дазволіла пасля рэвалюцыі 1917 года стварыць БССР, а ў 1991-м годзе – незалежную дзяржаву Рэспубліку Беларусь.

Сучасная Беларусь – еўрапейская краіна, адносна невялікіх памераў, з 10 мільённым насельніцтвам, большасць якога (79%) беларусы. Краіна з багатымі лясамі, азёрамі і рэкамі, якую, нават, празвалі "беларускай Швейцарыяй". Як і ўсе посткамуністычныя краіны былога СССР, Беларусь падыходзіць к трэцяму тысячагоддзю нашай эры ў стане цяжкага крызісу – як палітычнага, так і эканамічнага. З адносна багатай тэрыторыі СССР Беларусь літаральна за некалькі гадоў ператварылася ў самую адсталую рэпубліку былога Саюза.

Але нават не цяжкае эканамічнае становішча – самая адметная беларуская рыса. Найбольш прыкметнай асаблівасцю нашай рэспублікі з'яўляюцца надзіва пагардлівыя адносіны да сваёй роднай мовы. Хіба ёсць яшчэ такая краіна, дзе б так не паважалі мову карэннай і колькасна найбольшай нацыі! Нягледзячы на тое, што беларуская мова адна з старажытных славянскіх моў, яна менш за іншыя мовы паддалася ўплыву часу. Яшчэ ў мінулым стагоддзі выдатны пісьменнік Уладзіслаў Сыракомля казаў пра нашу мову: "Цудоўнае гэта адгалінаванне славянскай мовы – крывіцкі дыялект!" Уся трагедыя ў тым, што тое "цудоўнае адгалінаванне" знаходзіцца цяпер у стадыі вымірання. Калі такое, як зараз, становішча з беларускай мовай працягнецца яшчэ некалькі гадоў (можа дастаткова і дзесятка), то яна знікне наогул. Цынічная палітыка ўрада адносна "дэмакратыі" навучання і выкарыстання беларускай мовы вядзе яе да вельмі хуткага знікнення. А са знікненнем мовы – знікае народ.

Моўнае пытанне, аднак, не самая галоўная складаючая ўсяго працэсу гібелі беларусаў, як нацыі. Яно з'яўляецца, па сутнасці, другасным прадуктам агульнага абыякавага стаўлення беларусаў да саміх сабе.

Дзяржаўнай незалежнасці беларусы не дабіваліся, як, напрыклад, чэчэнцы, ці эстонцы. Яна з'явілася для іх нечакана, звалілася як снег на галаву і да гэтага часу мала хто нават і на дзяржаўным узроўні ведае, што з ёй рабіць. Мы, беларусы, не ўяўляем сабе жыцця без Расіі (каму не вядомае крылатае – "без России нам не выжить"), мы абсалютна не ведаем сваёй гісторыі, у нас няма адчування нацыянальнай годнасці , у нас няма гонару за сваю нацыю, за яе лёс, за яе будучыню.

Нацыянальны нігілізм – рыса вельмі характэрная для сучаснага беларуса. Каб яе апраўдаць, даць нейкае новае абгрунтаванне ёй, як асаблівай рысы характару беларусаў, быў уведзены і распаўсюджаны тэзіс аб нацыянальнай асаблівасці беларусаў – іх талерантнасці. З абвяржэння сапраўднасці гэтага сцвярджэння, вельмі распаўсюджанага міфа, і пачынаецца кніга.

Наогул мне хацелася паглядзець на нашу гісторыю не праз прызму ўжо склаўшыхся стэрэатыпаў, не кіруючыся модай, ці нейкай прывабнай канцэпцыяй, а, так бы мовіць, сваім розумам, давяраючы сваім нацыянальным і рэлігійным перакананням.

"Міфы гісторыі" – так называецца першы раздзел другой часткі кнігі. Акрамя міфа аб талерантнасці беларусаў, другім значным міфам гісторыі з'явіўся міф аб уніі, як нацыянальнай рэлігіі беларусаў. Маё даследаванне гэтай праблемы сустракала часам непаразуменне з боку адраджэнскіх беларускіх колаў. Лічылася, што, калі чалавек стаіць за нацыянальнае адраджэнне, за беларускую мову, за сапраўдную беларускую гісторыю, то ён у рэлігійных пытаннях звычайна схіляецца да грэка-каталіцызму.

Мая пазіцыя па гэтаму пытанню зусім іншая.

Я паважаю і ганаруся нашай гісторыяй. І таму вось ў рэлігійных пытаннях пазіцыя мая таксама паслядоўная – я не маю права адкінуць веру нашых продкаў, праваслаўе, на карысць суседняй дзяржавы Расіі. Каля 600 гадоў, пачынаючы з 988 г., году свайго прыхода на Полацкія землі, і да 1596 г., у нас панавала праваслаўе, якое зрабіла вялікае ўздзеянне на фармаванне беларускай нацыі, яе мянтальнасці. Нельга аддаваць наша Святое праваслаўе ні Маскве, ні іншай краіне і зусім не абавязкова нам, беларусам, славіць Рымскага папу. Беларусы павінны і могуць існаваць без Рыма, як першага, так і другога, і трэцяга. Нам нельга ісці па слядах ілжывых міфаў, праводзячым палітыку заваёвы Беларусі суседнімі краінамі. Унія – гэта як раз той "сакральны" шлях паўзучага акаталічвання беларусаў, распрацаваны ў Ватыканскіх і Варшаўскіх кабінетах.

Яшчэ адна важная тэма кнігі, блізкая і непасрэдна звязаная з папярэднімі праблемамі, гэта праблема нацыяналізму.

Слова "нацыяналізм" часта, асабліва ў нас на Беларусі, рэспублікі найбольш пацярпелай ад фашызму, блытаюць з словам "нацызм". А "з лёгкай рукі" бальшавікоў, а потым і ўсёй савецкай сістэмы, у нас трывала засела ўяўленне аб заганнасці нацыяналізму. А на самай справе гэта ж зусім не так, ува ўсім свеце нацыяналізм разумеецца, як станоўчая і цывілізаваная з'ява, аб чым казалася і ў першай частцы кнігі.

Маё гледжанне на нацыяналізм, як выдатную чалавечую рысу – і, больш таго, набытак цэлага народа, знайшло падтрымку і абгрунтаванне ў хрысціянстве. І гэтай тэме прысвечана заключная частка кнігі. Прэцэдэнтаў у існуючай беларускай літаратуры ў гэтай вобласці яшчэ не было. Я добра разумею, што не кожны мой чытач і не кожны постсавецкі грамадзянін здольны зразумець і прыняць гэтыя ідэі. Але цверда ведаю адно: жыцця без Бога і без свайго народа няма. І гэта хутка будзе зразумела ўсім. І таму хрысціянская і нацыянальная ідэі – самыя галоўныя для любога народа. Толькі разуменне іх важнасці і адзінства робіць народ моцным. І для Беларусі, як і для любой іншай краіны, такі шлях павінен знайсці сабе месца.

Quo vadis, беларус?

Раздзел 1. Міфы гісторыі

а). РАЗВIТАННЕ З МIФАМ АБ ТАЛЕРАНТНАСЦI БЕЛАРУСАЎ

1. Адкуль бяруцца мiфы.

Апошнiм часам стала вельмi модным разважаць аб так званай талерантнасцi беларусаў. На мой погляд, талерантнасць, або проста цярпiмасць, многім уяўляецца як нейкая адметная нацыянальная рыса беларусаў, як адна з лепшых рысаў беларускага характару. Гэта, напрыклад, неаднаразова падкрэслiваў ў сваiх артыкулах прафесар Юрый Хадыка. А 25–26 чэрвеня 1993 г. у канферэнцзале Мiнскага гатэля "Юбiлейны" нават прайшла мiжнародная канферэнцыя "Талерантнасць i грамадскiя адносiны".

На канферэнцыi, якая сабрала навукоўцаў з Чэхii, Польшчы, Украiны, Прыбалтыкi, Беларусi Венгрыi i iншых краiн, высвятлялiся розныя аспекты талерантнасцi. Памятаецца, да чаго толькi не чаплялi гэтую праславутую талерантнасць вучоныя мужы! Сярод тэм: "Талерантнасць у працэсе захавання стабiльнасцi ў дэмакратычных грамадствах", "Роля адукацыйных i культурных iнстытутаў у забяспячэннi талерантнасцi", "Параўнанне ўнутранага i мiжнароднага заканадаўства ў сферы талерантнасцi" і гэтак далей.

Вядома , што не абышла талерантнасць i беларускую тэму. На канферэнцыі з адпаведнымі дакладамі выступілі вядомыя беларускiя вучоныя С.А.Падокшын, У.М.Конан, А.І.Мальдзiс i iншыя. Вось назвы некаторых дакладаў: "Традыцыi беларускай талерантнасцi", "Сiла цi слабасць? Талерантнасць i фармаванне беларускай нацыянальнай свядомасцi" i г.д.

Праслухаўшы названыя і іншыя даклады, прааналiзаваўшы як iх змест, так i наогул усю гiсторыю пытання, асабіста я нечакана прыйшоў да высновы, што ўвесь спектр гэтай тэматыкi, па сутнасцi, не што iншае, як псеўданавуковасць, што шэраг сцверджанняў аб спрадвечнай талерантнасцi беларусаў не мае пад сабой анiякай падставы. Наогул, я б сказаў, што ўзнiкненне погляду аб талерантнасцi беларусаў, як нейкай асабістай нацыянальнай рысе – ёсць стварэнне чарговага мiфа аб беларусах, якiх было шмат у нашай гiсторыi.

У сувязі з гэтым мушу нагадаць некаторыя гiстарычныя факты, аналiзуючы якiя, можна ўбачыць, як у гiсторыю нашага народа з даўнiх часоў украплялiся мiфы. Часам гэтыя мiфы разрасталiся да такiх маштабаў, што за iмi ўжо не было вiдаць праўды. Вiдавочна, адказнасць за скажэнне гiстарычнай праўды кладзецца на вучоных-гiсторыкаў.

Трэба шчыра прызнаць: канцэпцыя гiсторыi беларускага народа, якую мы атрымалi ў спадчыну ад расiйскiх i бальшавiцкiх гiсторыкаў, адметная тым, што яна наскрозь прасякнутая лжывасцю i суб'ектывiсцкай iнтэрпрэтацыяй гiстарычных фактаў. Як вядома, найбольш спрыяльнай глебай для нараджэння мiфаў гiсторыi была эпоха панавання камунiстычнай iдэалогii. Тут варта хаця б нагадаць зараз сумна вядомую "абэцэдаршчыну" – калі гiсторыя Беларусi пiсалася фактычна па заказу ЦК КПСС.

Трэба прызнаць, выкрыццё мiфаў беларускай гiсторыi толькi пачынаецца. Нагадаю, што нядаўна, дзякуючы грунтоўным працам Мiколы Ермаловiча, быў перагледжаны даўнi мiф пра тое, як лiтоўцы нібы заваёўвалі старажытную Беларусь і потым шмат гадоў панавалi на нашых землях.

Другi мiф, якога да сённяшняга часу прытрымліваецца пэўнае кола людзей – гэта мiф аб тым, што унiя – нацыянальная рэлiгiя беларусаў.

Агульнавядома, што яшчэ ў Х\/I стагоддзi ў вынiку дзеянняў пэўных палiтычных колаў у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм большая частка насельнiцтва праваслаўнага веравызнання была прымусова пераведзена ў разнавiднасць каталiцызму, меўшую назву "грэка-каталiцкай веры" цi проста – унii.

Зараз многія гэты факт спрабуюць падаць, як спраўджанне векавой мары беларусаў стварыць сваю нацыянальную рэлiгiю, што, на мой погляд, не зусім так. Ніжэй, у раздзеле кнігі ІІ-1, мы падрабязна спынімся на уніяцкім міфе.

Трэцi мiф, аб якiм мы i павядзем гаворку – гэта мiф аб талерантнасцi беларусаў. Узнiкненне яго шчыльна звязана з агульнай мiфiзацыяй нашай гiсторыi, а як яно рабiлася, давайце паразважаем.

Як вядома, існуюць тры галоўныя крынiцы стварэння мiфаў беларускай гiсторыi. Першая – гэта шавiнiстычная гiсторыя Беларусi, за якую цалкам адказныя расiйскiя гiсторыкi ХIХ – ХХ стагоддзяў, пачынаючы ад Н.Карамзiна, Г.Салаўёва i канчаючы вядомым творцам лiтоўскага мiфа В.Пашутам. Гэтыя гiсторыкi "стварылi" канцэпцыю так званых вызваленчых войнаў Iвана Жахлiвага, прадставiлi вялiкiм героем А.Суворава – (можа, за тое, што ён задушыў паўстанне Тадэвуша Касцюшкi, сапраўднага беларускага патрыёта!).

Факт анексii Расiяй беларускiх зямель у канцы Х\/III стагоддзя гэтыя гiсторыкi назвалi здзяйсненнем векавых iмкненняў беларускага народа "воссоединиться с братским русским народом". На самай жа справе Беларусь трапiла ў каланiяльнае ярмо Расii.

Такiм чынам, была створана цэльная лжэгiсторыя, якую нам са школьных гадоў убiвалi ў галовы. Атрымалася, што Расiя нас выратавала ад панавання палякаў, а бальшавiцкая рэвалюцыя 1917 г. "выцягнула" цёмных беларусаў з жабрацтва i невуц-тва.

У мяне захавалася кнiга "Фармiраванне i развiццё беларускай сацыялiстычнай нацыi", выдадзеная ў 1958 годзе. Калі зыходзіць з яе зместу, то аказваецца, вось якой нацыяй сталi беларусы дзякуючы камунiстам! I ўсю гэтую, з дазволу сказаць, бязглуздзiцу мы сапраўды цярпелi. Сапраўды, у такім сэнсе беларусы – "талерантная" нацыя.

Але, несумненна, не беларусы, не нацыя вiнаватыя ў тым, што адбылося. Мы проста былi, ды i зараз з'яўляемся заняволенай нацыяй як i шэраг iншых нацый савецкай камунiстычнай iмперыi. Такiмi ж па волi лёсу "талерантнымi" былi i лiтоўцы, i грузiны, i мардва...

Другая крынiца здзеку з беларускай гiсторыі – польская гiсторыяграфiя, якая адлюстроўвае пэўную палiтычную тактыку Польшчы адносна Беларусi. Яна таксама ўнесла пэўны "ўклад" ў стварэнне свайго, польскага, варыянту мiфа аб беларусах. Асаблiва вынiковым быў час пасля 20-х гадоў ХХ стагоддзя, калi частка беларускiх зямляў апынулася пад Польшчай, а самi беларусы пасля шматгадовага суiснавання з "вялiкай" Расiяй нібы забылiся аб каранях сваёй старажытнай нацыi, нібы згубiлi нацыянальную свядомасць, як кажуць, сталi нейкiмi "тутэйшымi". За невялiкi гiстарычны перыяд на спрадвечных беларускiх землях раптам з'явiлася ледзь не мiльён палякаў! А мiж тым лёгка бачыць – i зараз аб гэтым многiя пiшуць – што большасць гэтых палякаў ёсць беларусы-каталiкi. Мы зноў сутыкаемся з дзiўнай абыякавасцю да сваёй нацыянальнасцi шырокiх мас беларусаў, з лёгкасцю да здрады свайму народу ў iмя лепшага "кавалка кiлбасы", якi кiдаў заможны польскi "брат". Гэтыя флюгерныя паводзiны беларусаў пэўны шэраг людзей выдаваў за нешта асаблiвае, за нейкую адметную нацыянальную рысу, схаваную потым за навуковападобным словам – "талерантнасць". Вынiкам з'явiлася тое, што некаторыя пазнейшыя даследчыкi, нават і не без падстаў, пiсалi: "беларусы з лёгкасцю паддавалiся ўплывам рускiх, палякаў i ўкраiнцаў" (W.Mondalski. Polesie, Warszawa, 1927).

Заканчваючы гiстарычны агляд адносiн беларусаў з суседзямi, нельга абысцi i Лiтву. Лiтоўцы, гледзячы на такую шчодрую раздачу пiрага гiсторыi з боку беларусаў, таксама адхапiлi свой кавалак, так што атрымалася: дзяржава ВКЛ – лiтоўская, славутыя лiтоўскiя князi – балты па паходжаннi. Яны перанялi ў расiйскiх гiсторыкаў i паспяхова выкарысталi ўжо згаданы намi мiф аб заваёве Беларусi лiтоўцамi. Адзначу, што для любога жыхара цяперашняй Лiтвы, апошні мiф – самая, што нi ёсць, гераiчная гiсторыя. У той час, калi нашы дзецi да гэтага часу вывучаюць гiсторыю ў школах iнстытутах (нават на гiстфаку) па Абэцэдарскаму – лiтоўскiя дзецi растуць i выхоўваюцца ў нацыянальных традыцыях, яны вераць у тое, што маюць вялiкую гiсторыю i ганарацца ёю. I нiхто ў Лiтве не паверыць, калi скажаце, што лiтоўская гiсторыя ўкрадзена ў суседняй дзяржавы – Беларусi. Гэтая гiстарычная няпраўда адыгрывае вельмi адмоўную ролю сярод большасці беларусаў i, вiдавочна, зрабiла свой уклад у тэорыю "талерантнасцi" нашага народа.

Як бачым, усе тры крынiцы фармавання гiсторыi беларусаў спрыялi стварэнню лжывай канцэпцыi нашага мiнулага i пры маўклiвай згодзе з гэтай канцэпцыяй насельнiцтва Беларусi далi нагоду залiчыць беларусаў да "цярпялiвай, талерантнай" нацыi. Прычым, далей – больш, уяўленнi аб талерантнасцi беларусаў зараз губляюцца ў глыбiні вякоў i, быццам бы, там, знаходзяцца неабвержныя доказы міфічнай талерантнасцi.

А цi так гэта? Паглядзiм на з'яву талерантнасцi больш уважлiва i крытычна, чым падаецца афiцыйна.

2. Позiрк у мiнулае

Зазiрнем у самую сiвую летапiсную старажытнасць. Па-першае, я хачу звярнуць увагу на папулярнае пытанне аб паходжаннi беларусаў. Гэтае пытанне, як мы ўбачым, мае непасрэднае дачыненне да тэмы нашага доследу.

На маю думку, продкамi беларусаў было племя лiтва, якое рассялялася на вялiкiм абшары тэрыторыi сучаснай Гародзеншчыны i Мiншчыны. Я абапiраюся на наступныя звесткi. Дакладныя межы летапiснай Лiтвы даволi пераканаўча вызначыў Мiкола Ермаловiч у сваёй кнiзе "Па слядах аднаго мiфа". Але на яго думку племя лiтва было балцкага паходжання. Па сведчанню ж iншых, лiтва – не балцкага i, нават, не угра-фiнскага, – як гэта лiчыў Iван Ласкоў, а славянскага паходжання. Так, чэшскi даследчык П.Шафарык сцвярджае, што слова "лiтва" – скажонае слова "лютва". Славянскае ж племя велеты-люцiчы добра вядома гiсторыкам i рассялялася яно таксама на тэрыторыях сучасных Гародзеншчыны i Вiленшчыны.

Пазней, калi пачалося ўтварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага, лiтва асiмiлявалася з iншымi славянскiмi плямёнамi – крывiчамi i дрыгавiчамi, утварыўшы сучасных беларусаў. Сведчаннем таго, што люцiчы-лiтва былi народамі з мовай, блiзкай да суседнiх славянскiх народаў, з'яўляецца тое, што iх мова стала дзяржаўнай мовай ВКЛ (зараз яна завецца старабеларускай). Дык вось, нашыя продкi здолелi захаваць праз стагоддзi сваю мову, хаця i аддалi яе назву (лiтоўцы- лiтвiны) балцкаму племенi жмудзi (у вялiкай ступенi праз недасведчанасць гiсторыкаў, пра што гаварылася раней).

Урэшце падыходзiм непасрэдна да тэмы гаворкі – высвятлення асаблiвасцей характару прадзедаў. Па-першае, адна з назваў згаданага намi племя – лютва ("люты") сведчыць аб далёка не рахманых паводзiнах нашых продкаў i з'яўляецца сведчаннем даволi "крутога" нораву старажытных беларусаў. Другая назва – велеты паходзiць хутчэй за ўсё ад стараславянскага слова "вялiкi", што само па сабе з'яўляецца характарыстыкай народа.

Такiм чынам, шматлiкiя гiстарычныя i тапанiмiчныя крынiцы сведчаць аб падаўляючай прысутнасцi стараславянскага, а потым i проста беларускага элемента на нашых землях. Дарэчы, прысутнасць балцкай мовы i тым больш цяперашняй летувi-скай мовы на тэрыторыi ВКЛ наогул не згадваецца ў летапiсах цi iншых крынiцах аж да Х\/I стагоддзя.

3. Старажытная Русь. Полацкае княства.

Пашукаем цяпер вытокi талерантнасцi ў наступным гiстарычным перыядзе – у часы старажытнарускай дзяржавы. Сапраўды, Кiеўская Русь аб'ядноўвала шэраг славянскiх княстваў на вялiкiм абшары i на першы погляд была цэльнай дзяржавай, дзе мiрна суiснавалi Полацкае i Кiеўскае, Суздальскае i Ноўгарадскае i iншыя княствы. Але на самай справе гэта было не зусiм так. Добра вядома, што пачынаючы ўжо з апошняй чвэрцi Х стагоддзя, у Полацку незалежна ад Кiева княжыў Рагвалод, i нядаўна свядомыя беларусы святкавалi тысячагоддзе сваёй дзяржаўнасцi. Дзейнасць Рагвалода сведчыць аб яго таленавiтасцi як дзяржаўнага дзеяча i зусiм не аб нейкай "цярпiмасцi".

Менавiта з часоў Кiеўскай Русi мы бачым з боку палачан якраз праявы не талерантнасцi да чужой улады ( кiеўскiх князёў), а наадварот – нецярпiмасцi i непрымiрымасцi. Сапраўды, пры Рагвалодзе Полацкая зямля iмкнулася не толькi да сваёй незалежнасцi, а нават далучыла да сябе Тураў. I хоць пазней (у 980 годзе) Рагвалод быў забiты, а Полацк на 28 гадоў трапiў пад уладу Кiева, наступныя пакаленнi полацкiх князёў паказалi прыклады мужнасцi i iмкнення да дзяржаўнай незалежнасцi. Найбольш уражвае жыццёвы шлях Усяслава Чарадзея, якi княжыў 57 гадоў, пабываўшы i ў порубе – палоне кiеўскага князя Iзяслава, потым стаўшы нечакана кiеўскiм князем, а, у рэшце рэшт, у канцы жыцця, у 1097 годзе, узаконiўшага незалежнасць Полаччыны. Захапляюць рысы нашых далёкiх продкаў – гордасць i непакора Рагнеды, нежаданне Усяслававiчаў жыць у "згодзе", а на самай справе па загадах кiеўскiх князёў... Як бачым, i іх паводзiны, i іх характары вельмi i вельмi далёкiя ад талерантных.

4. Часы Вялiкага княства Лiтоўскага

Пашукаем, скажу так, сляды талерантнасцi ў часах Вялiкага княства Лiтоўскага цi карацей – ВКЛ. Менавiта гэты час у гiсторыi беларусаў некаторыя навукоўцы звязваюць з узнiкненнем нашай талерантнасцi.

Пачну з татар. Па-першае, яны хоць i рабiлi свае апусташальныя набегi на Лiтву, але нiколi не змаглi дамагчыся ад яе залежнасцi i нiколi не бралi з нас данiны, як гэта яны рабiлi ў Масковii, дзе непадзельна гаспадарылi некалькi стагоддзяў. Гэтыя факты сведчаць аб тым самым спрадвечным iмкненнi нашых продкаў да незалежнасцi, што згадвалася мною раней, сведчыць таксама аб тым, што яны маглi i могуць даваць адпор нашым ворагам.

Наступны перыяд. Х\/ i Х\/I стагоддзi. Залаты век нашай дзяржавы, час росквiту культуры, навукi, рамёстваў i ваеннай моцы. Узгадаем, для прыкладу, перамогу аб'яднанага войска ВКЛ i Польшчы над крыжакамi ў бiтве пад Грунвальдам. Паводле Кастуся Тарасава, Вялiкае княства Лiтоўскае выставiла 40 харугваў, пераважная большасць якіх была з беларускiх гарадоў. Са жмудскiх харугваў вядомыя толькi меднiцкая, трокская i ковенская. Была, дарэчы, там i татарская коннiца (каля 5000 чалавек), але яна служыла ў нашых князёў.

Вынiкi Грунвальдскай бiтвы i многiх iншых падзей вайскавой гiсторыi тых часоў сведчаць аб тым, што нашы воi былi моцнымi i дужымi людзьмi i мелi зусiм не абыякавыя характары i паводзiны. Яны маглi пастаяць за сваю Радзiму i на працягу некалькiх стагоддзяў прадстаўлялi магутнейшую дзяржаву ў Еўропе.

Нарэшце, галоўны аргумент тэорыi талерантнасцi, вытокi якога шукаюць у ВКЛ. Звычайна гавораць, што у ВКЛ суiснавала мiрна шмат нацый: гэта, маўляў, i ёсць прыклад талерантнасцi. Але прабачце, гiсторыя мае шмат прыкладаў таго, калi аб'ядноўвалiся розныя землi, розныя народы ў адну больш моцную дзяржаву па той цi iншай неабходнасцi – у даным выпадку аб'ядноўвалiся розныя народы, каб лепш баранiцца ад агульнага ворага – крыжакоў ды маскоўцаў. I талерантнасць тут нi пры чым. Такiх шматнацыянальных дзяржаў было нямала – i Рымcкая iмперыя, i Вiзантыйская, i iншыя ўтварэннi ад старажытнасцi да нашых часоў.

Звернем таксама ўвагу i на тое, што ў сярэднявеччы грамадства дзялiлася не па нацыянальнай прыкмеце. Галоўнай лiнiяй падзелу было веравызнанне, якое i з'яўлялася галоўнай характарыстыкай як асобнага чалавека, так i ўсяго грамадства. Менавiта веравызнанне мела самы непасрэдны ўплыў на знешнюю i ўнутранную палiтыку дзяржавы.

У ВКЛ к ХVI стагоддзю суiснавалi розныя хрысцiянскiя канфесii – праваслаўная, каталiцкая, кальвiнiсцкая... Жылi у нас мусульмане – татары, ужо трывала аселi к таму часу яўрэi і пабудавалi сабе сiнагогi.

Менавiта гэты факт суiснавання мноства рэлiгiйных канфесiй у ВКЛ часцей за ўсё прыцягваецца для абгрунтавання мiфа аб талерантнасцi беларусаў. Але заўважце наступнае: ХVI стагоддзе – гэта эпоха Рэнесансу ў Еўропе, гэта ўздым Рэфармацыi, перыяд ломкi старых стэрэатыпаў i стварэння новых iдэй i канцэпцый. I на Беларусi, i ў Францыi i ў iншых еўрапейскiх дзяржавах тады суiснавалi розныя рэлiгiйныя плынi. Такое становiшча шмат дзе захавалася да нашых дзён. Так, у Германii зараз – 48 % каталiкоў i 46 % пратэстантаў. Тое ж, прыкладна, у Швейцарыi, Аўстрыi.... Але нiхто не называе немцаў цi швейцарцаў "талерантным" народам. Талерантныя людзi ёсць у кожнай з названых нацый. I гэта, хутчэй, рыса тэмпераменту. Шматканфесiйнасць у ВКЛ сведчыць не аб нейкай, «прыцягнутай за вушы», талерантнасцi тамтэйшых жыхароў, а аб тым, што ВКЛ было нармальнай развiтой еўрапейскай дзяржавай.

Зусiм iншае становiшча, чым у ВКЛ, было ў Маскоўскай дзяржаве. Татары не толькi бралi данiну з раздробленых рускiх княстваў. Яны ў значнай ступенi асiмiлявалiся з мясцовым славянскiм насельнiцтвам. Вынiкi гэтага можна i зараз бачыць у рысах рускiх. l не толькi ў рысах: татары ўнеслi сваю ментальнасць, свой лад жыцця, якi характарызуецца, як i ва ўсiх усходнiх краiнах, жорсткай iерархiяй у грамадстве, неабмежаванай уладай аднаго чалавека – манарха (хана, султана i т.п.). Спалучэнне гэтай усходняй ментальнасцi з праваслаўнай рэлiгiяй, адзiнай рэлiгiйнай канфесiяй у Масковii тых часоў, дало ў вынiку значна адметную ад еўрапейскага тыпу дзяржаву ўсходняга узору, у якой узаемаадносiны будуюцца на прынцыпах, далёкiх ад дэмакратыi, у якой не церпяць iншадумства i нiякай iншай, акрамя праваслаўя, веры.

5. Цi было мiрным суiснаванне рэлiгiйных канфесiй у ВКЛ?

Не так проста было, мiж iншым, з верацяпiмасцю i ў ВКЛ. Распаўсюджанне унii i кальвiнiзму на тэрыторыi Лiтвы i Белай Русi ў ХVI стагоддзi ў процiвагу гэтаму дало жыццё каталiцкаму езуiцкаму ордэну, што праславiўся сваiмi чорнымi справамi, якiя нават атрымалi назву "езуiцкiя". Аб якой талерантнасцi у рэлiгiйных адносiнах у ВКЛ можна гаварыць, калi ўвядзенне унii ў ХVI стагоддзi iшло праз жорсткую гвалтоўную палiтыку з боку каталiкоў i асаблiва езуiтаў. Iснавала нават спецыяльная iнструкцыя езуiта, па якой рабiўся зварот праваслаўных у унiю i каталiцызм. Як тут не нагадаць сумна вядомых з тых часоў езуiта Андрэя Баболю i арцыбiскупа Iясафата Кунцэвiча, якiя гвалтам насаджалi унiю праваслаўнаму беларускаму народу i за што абодва былi забiты простымi людзьмi? Кунцэвiча нават празвалi "душахватам".

Прафесар Доўнар-Запольскi у кнiзе "Асновы дзяржаўнасцi Беларусi" пiсаў: "Унiя аказалася пагiбельнай як для Польшчы, так i Лiтоўскай Русi". I нездарма XVII I XVIII стагоддзi (эпоха унii) прайшлi для беларусаў пад знакам усеагульнай дэградацыi, заняпаду культуры, навук i рэлiгiйнай, падкрэслю, нецярпiмасцi. Пануючая ў Рэчы Паспалiтай дзяржаўная рэлiгiя – каталiцызм – i яе адгалiнаванне на Усходнiх Крэсах – грэка-каталiцызм (унiя) – самым жорсткiм чынам пераследвалi праваслаўных. Жыхару Белай Русi (Лiтвы), якi захоўваў веру продкаў – праваслаўе, жылося не лепшым чынам – нельга было разлiчваць нi на добрую пасаду, нi на навучанне дзетак на роднай мове.

У гарадах унiяты не дапускалi праваслаўных да гарадскiх пасад, у вёсках сiлай прымушалi святароў прымаць унiю, а ў выпадку адмовы аддавалi цэрквы яўрэям у арэнду.

Валынскi пасол Лаўрэнцiй Дрэвiнскi на Варшаўскiм сойме ў 1620 г. гаварыў: "Ужо ў вялiкiх гарадах цэрквы запячатаныя, маёнткi царкоўныя разрабаваныя, у манастырах няма манахаў – там утрымлiваецца скацiна. Манахаў праваслаўных ловяць на дарогах, б'юць i саджаюць у турму ("Беларусь в исторической государственной и церковной жизни". А. Мартос)

Трэба адзначыць, што такiя традыцыi нецярпiмасцi да iншаверцаў былi традыцыйнымi для дзяржаў каталiцкага свету i у тым лiку Польшчы. Уладзiслаў Серчык (Unia Brzeska. Przeglad kresowy, 1/91) сцвярджае, што Рэч Паспалiтая была краем неталерантным i з мэтай утварэння адзiнай дзяржавы з ВКЛ у сувязi з гэтым у 1575 годзе быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыi па якому людзям розных веравызнанняў гарантавалiся б незалежныя вызнаннi веры iншай чым каталiцкая. Аднак ужо праз месяц пасля прыняцця Варшаўскай канфедэрацыi яна была апратэставана прымасам Якубам Уханскiм, а з духавенства яе падпiсалi толькi два бiскупы. Супраць талеранцыi выступiў нават вядомы палемiст у спрэчках памiж праваслаўнымi i каталiкамi Пётр Скарга.

Пазней польскiя ўлады спрабавалi ўлагодзiць канфесiйныя пытаннi. У прыватнасцi, кароль Уладзiслаў IV заклiкаў да згоды i прызнаў фармальна праваслаўе, хацеў нават утварыць праваслаўную патрыярхiю. Але зноў-такi нiчога не атрымалася, бо такая акцыя была не па густу Рыму. У рэшце рэшт адбылося паўстанне Багдана Хмяльнiцкага, мэтай якога была ўжо не проста барацьба за правы праваслаўнага насельнiцтва, а лiквiдацыя унii, што было адлюстравана ў Перэяслаўскім прашэннi 1649 года: "Няволя, якую церпiць наш народ рускi (а на той час "рускi" – было назвай усяго ўсходне-славянскага насельнiцтва Рэчы Паспалiтай – Беларускiх i Украiнскiх земель (заўвага аўтара – А.А.) – горш за турэцкай з-за унii i яе трэба знесцi, i яшчэ: "Унii каб не было, толькi рымскi і грэцкi закон".

Такiя пажаданнi з цягам часу былi ўсё больш анахранiчнымi, i праваслаўе рабiлася прарасiйскiм, а каталiцызм (у тым лiку i грэка-каталiцызм) рабiўся прапольскiм. Апошнiя гады iснавання унii прайшлi пад знакам адыходу ад усходнiх абрадаў, увядзення «пальшчызны» нават у лiтургiю. Таму нядзiўна, што некалькi мiльёнаў беларусаў-унiятаў пасля 1839 г. прынялi каталiцызм i назаўсёды былi «згублены» для беларускай нацыi.

Зыходзячы з гэтага, становіцца зразумела, як недарэчна гучыць заява дэкана грэка-каталiкоў Беларусi П.Кузьмiчова (Лiм N 2, 1992 г. «Пра талерантнасць беларусаў»), што "расейскiя улады ... забаранiлi унiяцкую царкву, якая перашкаджала рабiць беларусаў талерантнымi, бо гiстарычна выступала супраць прыгнёту насельнiцтва". Я мушу сказаць, што наадварот – прыгнёт праваслаўных iшоў на працягу некалькiх стагоддзяў, i iнiцыятыва кладзецца толькi на грэка-каталiкоў ("чыстыя" каталiкi рымскага абраду заўсёды выглядаюць шмат прыстойней).

Далей паважаны дэкан змешвае зноў дзве розныя рэчы: "пакуль беларусы размаўлялi па-беларуску забаранiць унiяцкую царкву было немагчыма". Выходзiць, што беларусы кiнулi нi з таго нi з гэтага сваю мову, а таму ўладам прышлося закрываць унiяцкiя цэрквы. А тое, што на пачатку ХХ стагоддзя, калi аб унii ўжо нiхто i не ўспамiнаў, пачалася сапраўдная хваля беларускага адраджэння, калi просты народ незалежна ад таго, цi хадзiў ён у праваслаўную царкву, цi каталiцкi касцёл, пагалоўна размаўляў на сваёй старажытнай беларускай мове – цi не сведчыць гэта аб спробе стварэння камусьцi выгаднага мiфа аб станоўчай ролi унii ў гiсторыi беларусаў. Праўда ж зусiм iншая. Усе тыя мiжусобныя войны сярод беларусаў, зусiм не талерантныя паводзiны часткi духавенства i iншых шляхетных здраднiкаў цалкам кладуцца на унiю.

Выгадна ж гэта было толькi Рыму дзеля ажыццяўлення спрадвечай мары каталiкоў панавання над усiм светам.

Цiкава, што i праваслаўныя i каталiцкiя сучасныя даследчыкi сыходзяцца ў ацэнцы адмоўнай ролi унii ў гiсторыi.

Экуменiзм магчымы толькi пры наяўнасцi той жа талерантнасцi i паразумення памiж людзьмi, таго што бракавала нашым продкам на працягу многiх стагоддзяў. I хочацца закончыць разгляд унiяцкай праблемы цытатай з ужо згаданага артыкула М.А.Серчыка: "iмкненне да еднасцi хрысцiянскага свету вымагае адказнасцi, таксама як i палiтычнае iмкненне да iнтэграцыi еўрапейскай...Калi гiсторыя ёсць настаўнiца жыцця, прыслухаемся ўважлiва да голасу мiнулага, каб больш не паўтараць ужо раз зробленых памылак". Ніжэй я спецыяльна вярнуся да уніяцкай праблемы.

6. Талерантнасць у нашы часы

На заканчанне зазiрнем i ў нашу гiстарычную эпоху, у канец ХХ стагоддзя. Можа, славутая талерантнасць стала рысай беларусаў зусiм нядаўна?

Сапраўды, сёння на нашай тэрыторыi знешне не вiдаць нiякiх нацыянальных канфлiктаў, як, напрыклад, на Каўказе цi дзе-небудзь у Сербii. Усё цiха, усё "прыстойненька". Усе гавораць па-расейску (за выключэннем асобных мясцiн, дзе гучыць паўпольская). Многія галасуюць – узгадаем рэферэндум 1990 года – за Саюз ССР, цi за СНД і ўваходжанне "в единую рублёвую зону", ці за так званы Саюз Беларусі з Расiяй... А, мiж iншым, тая ж Расiя з намi жыць сумесна не вельмi i iмкнецца, пра што сведчаць бясконцыя непаразуменнi пры аб'яднаннi нашых грашовых сiстэм, цi нахабныя паводзiны расiйскага ўрада пры штучным утварэннi нафтавай праблемы. У той жа час амаль усе былыя рэспублiкi СССР iдуць сваiмi шляхамi i робяць сваю будучыню не зважаючы на "старэйшага брата" [9].

Дык што ж гэта за народ – беларусы? Чаму iх урад так iмкнецца пазбавiцца дзяржаўнай незалежнасцi? Ды не толькi ўрад, прарасейскiя настроi ёсць i ў нашых камунiстаў (у адрозненне, скажам, ад грузiнскiх) i, нават, у большай часткі насельнiцтва. Можа, такое становiшча i завецца беларускай талерантнасцю? Дык жа не! Нiякая гэта не цярпiмасць беларускай нацыi да другiх нацый. Гэта завецца нацыянальным нiгiлiзмам, пагардай да сваёй нацыi, мовы i гiсторыi. Вось такiя рысы сапраўды адлюстроўваюць сутнасць сучаснага беларускага грамадзянiна. Варта задумацца, што хаваецца пад выдуманай талерантнасцю. А хаваецца нiкчэмнасць i душэўная пустэча, жабрацкая псiхалогiя i палiтычны сервiлiзм. Вядома, то вынiк больш як 70 гадовага панавання камунiстычнай iдэалогii, у вынiку чаго з беларусаў выхавалiся рабы, манкурты, i якiм бы ў насмешку прывесiлi ярлык "талерантнага народа".

Гаварыць жа аб талерантнасцi выпадае, перш за ўсё, толькi з псiхалагiчнага цi этычнага боку. Хутчэй за ўсё – яна характарыстыка пэўнага чалавека, а ў больш агульным сэнсе характарыстыка ступенi развiцця грамадства. Чым больш высокi ўзровень цывiлiзаванасцi грамадства – тым больш уласцiвая яму цярпiмасць да iншадумцаў, iмкненне да еднасцi i любовi сярод людзей. А такiя катэгорыi характарызуюць большасць развiтых краiн Еўропы i Амерыкi. Менш за ўсе традыцыi талерантнасцi ўласцiвыя посткамунiстычным краiнам, у тым лiку i Беларусi.

Закончу на больш аптымiстычнай ноце. Калi мы ўсё ж гаворым аб талерантнасцi ў Беларусi, то гэта значыць, што традыцыi Вялiкага княства Лiтоўскага, як еўрапейскай дзяржавы, жывуць, i нам застаецца аднавіць ВКЛ у форме незалежнай, нацыянальнай і дэмакратычнай дзяржавы Беларусь. Будзем спадзявацца, што ў ІІІ-м тысячагоддзі мы будзем "людзьмі звацца"!

б). МІФ 2. МІФ АБ УНІІ, ЯК НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ВЕРЫ

Засцерагаю Вас,

браты-Каталікі –

дзесятая часцінка Беларусі

восем дзесятых, пэўна ж, не прымусіць

за Вамі йсці да Рыму напрасткі...

...я запрашаю Вас, браты-Каталікі,

да шчырага сумоўя з Праваслаўнай

Краінай сіняй – вольнай і Дзяржаўнай

і ЗЛУЧНАСЦЬ наша будзе – на вякі!

(Зніч)
1. Перадгісторыя пытання. Азначэнне уніі.

Пра гісторыю царкоўнай уніі напісана шмат. Навукоўцы, грамадскія дзеячы, палітыкі і багасловы па-рознаму адносяцца да уніяцкай праблемы. Прычым, гэтыя адносіны бываюць самымі рознымі, часам вагаючыся да супрацьлеглых. Характэрна, што уніяцкае пытанне перыядычна ўсплывае на працягу амаль тысячы гадоў, пачынаючы з падзелу ў 1054 г. хрысціянскай Царквы на Заходнюю і Усходнюю.

Апошні ўсплёск цікавасці да уніі прыпаў на пачатак працэсу дэмакратызацыі краін Усходняй Еўропы і развалу СССР. Гэты перыяд пачаўся ў 1990-х гадах і доўжыцца да цяперашняга часу. Адраджэнне уніяцтва, ці, як яшчэ кажуць, грэка-каталіцызму, цесна звязана з працэсамі нацыянальнага адраджэння як у Беларусі, так і ў некаторых іншых краінах. "Адпачкаванне" ад адзінага некалі Савецкага Саюза шэрагу новых самастойных краін суправаджалася фармаваннем новых, асаблівых адносін да найбольш шматлікай нацыі былога СССР – рускіх і краіны іх дамінуючай прысутнасці – Расіі. На самым пачатку так званай перабудовы ў многіх саюзных рэспубліках сталі адкрыта гаварыць аб акупацыі Расіяй у розныя гады Закаўказзя, Прыбалтыкі і іншых тэрыторый, у тым ліку Беларусі. У шматлікіх мастацкіх і публіцыстычных творах былі асуджаны таталітарныя рэжымы Гітлера, Сталіна, Піначэта і іншыя. Адказнасць за жудасныя камуністычныя рэжымы, усталяваныя ў краінах сацыялізму была ўскладзена на асноўнага віноўніка – камуністаў і іх ідэалогію. Аднак у СССР віна за часы культу асобы і страшэнных рэпрэсій была ўскладзена не проста на камуністаў, а і на нацыю-гегемон – на рускую нацыю. І мала каго турбавала тое, што сама руская нацыя таксама моцна пацярпела ад камуністычнага рэжыму. Справа тут у тым, што нярускія нацыі пацярпелі ўдвая – акрамя ганенняў за дэмакратыю ім прышлося перанесці ганенні і за нацыяналізм – адстойванне сваёй нацыянальнай годнасці.

Гэтая акалічнасць – асаблівыя адносіны да рускіх, як да акупантаў – знайшла свой адбітак і ў рэлігійнай сферы. А менавіта ў тым, што на праваслаўе – галоўнае веравызнанне рускіх – у нейкай ступені ўпаў цень адмоўнага стаўлення да іх з боку некаторых іншых нацыянальнасцей. Асабліва прыкметным быў гэты працэс у Заходняй Украіне. Неяк ігнараваўся той факт, што праваслаўе пацярпела не менш за іншыя канфесіі і толькі пачало ажываць пасля бальшавіцкага генацыду.

На Беларусі к пачатку 90-х гадоў ХХ-га стагоддзя рэлігійная сітуацыя характарызавалася вялікай канфесійнай разнастайнасцю. Тут жылі як праваслаўныя, так і каталікі, а таксама раслі, як грыбы, шматлікія пратэстанцкія абшчыны. Найбольшай з усіх канфесій была праваслаўная. Характэрнай рысай гэтага перыяду з'яўляецца тое, што нацыянальнае адраджэнне аказалася ў пэўнай ступені адарваным ад адраджэння праваслаўя, у адрозненне ад каталіцызму, дзе такія-сякія зрухі былі. Тут адыграла сваю ролю і тое, што царква імкнецца заўсёды быць збоку ад палітыкі, і тое, што – і я лічу гэта галоўным – некаторыя лідэры беларускага адраджэння, найпершым чынам каталікі, у сваіх антырускіх і антыправаслаўных выступленнях адкрыта абвінавацілі праваслаўную царкву ў русіфікацыі беларусаў і ў гняздаванні кэдэбістаў. Каталікам было прасцей, у іх адрас было няшмат нараканняў, а здольнасць касцёла да прыстасавання дзеля ажыццяўлення сваіх векавых імкненняў панавання над усім светам, адыграла таксама немалаважную ролю.

Каталікам мяшала адна акалічнасць – іх адсутнасць на Беларусі. Ну не зусім адсутнасць, а скажам так: недастатковая колькасць. Усё ж большасць беларусаў з'яўляецца калі не стопрацэнтнымі праваслаўнымі, то каранямі, традыцыямі і асабліва ментальнасцю – праваслаўнымі. Вось чаму палітыка Беларускага народнага фронту ў адносінах да рэлігіі не атрымала шырокай падтрымкі ў масах. І вось тут прыйшла на дапамогу амаль забытая ідэя уніі.

Ідэя простая і прывабная: не праваслаўе, не каталіцызм беларускія рэлігіі, а грэка-каталіцызм, альбо інакш унія, якая існавала ў ХVI – XVIII-х стагоддзях, – вось сапраўдная беларуская вера. І закіпела праца. У газетах, часопісах і іншым друку пачалі з'яўляцца артыкулы, прысвечаныя "нацыянальнай веры", пачалі ўзнікаць уніяцкія прыходы. Адным словам, пачаўся уніяцкі бум, які перакінуўся к нам з Украіны. І хаця цяпер гэты рух трохі заціх, праблема засталася. І гэтая праблема, праблема рэлігійнага аб'яднання, экуменізму будзе існаваць заўсёды, пакуль існуюць незалежныя хрысціянскія плыні – каталіцызм і праваслаўе.

Літаратура, якая маецца на цяперашні час па уніі, самая розная. Выразна прасочваюцца дзве плыні: літаратура накіраваная на падтрымку уніяцтва, як "нацыянальнай беларускай рэлігіі", і публікацыі супраць уніі. Аўтары першага накірунку, як правіла, каталікі ці людзі атэістычнага выхавання, што прынялі ідэю уніі тэарэтычна. Другая плынь адлюстроўвае погляд на унію, як на гістарычную памылку, як факт здрады праваслаўю вышэйшых царкоўных іерархаў, як дэстабілізуючую сілу ў грамадстве. Прыхільнікі гэтай плыні маюцца не толькі сярод праваслаўных, але іх нямала і сярод каталікоў і пратэстантаў.

Зразумела, цяжкая задача ў такіх варунках даць аб'ектыўнае даследаванне уніяцкай праблемы, якое б задаволіла і адзін, і другі бок. Хутчэй за ўсё, што гэта немагчыма, калі, зразумела, не скаціцца на папулісцкія пазіцыі. Аднак ёсць факты і гістарычныя дакументы, а не толькі суб'ектыўныя прыхільнасці да "прыгожай ідэі", да рамантычнага запалу і летуценняў. І да фактаў нельга не прыслухацца. А яны сведчаць далёка не на карысць уніі. Дастаткова прыгадаць нядаўна выдадзеную кнігу дакументаў аб уніі ("Унія ў матэрыялах і дакументах", Мн., 1998).

Другой мэтай маёй працы з'яўляецца не толькі імкненне развеяць міф аб уніі, як нацыянальнай веры, а і знайсці ў уніі тыя фактары, што былі станоўчымі для нашага нацыянальнага адраджэння.

Перш чым пачаць аналіз пастаўленага ў загалоўку пытання, дадзім агульнае паняцце аб сутнасці уніі і яго месцы ў сучасным экуменістычным руху. Само слова унія у перакладзе з латыні (unio) азначае аб'яднанне. У рэлігіі пад уніяй многія разумеюць аб'яднанне дзвюх хрысціянскіх канфесій – праваслаўя і каталіцызму – у нейкую новую канфесію, якая б задаволіла і праваслаўных і каталікоў, і несла рысы і той веры і той. Аднак у сапраўднасці унія – гэта асаблівая структура ў каталіцызме, якая захоўвае праваслаўную абраднасць і носіць таксама назву – грэка-каталіцызм. Менавіта такая унія была здзейснена на Царкоўным саборы ў Брэсце ў 1596-м годзе.

Як вядома, з 1054 года хрысціянства падзялілася на дзве плыні: усходнюю – з цэнтрам у Канстанцінопалі і заходнюю – з цэнтрам у Рыме. Традыцыйна Заходнюю Царкву называюць – каталіцызмам, а Усходнюю – праваслаўем. Паходжанне гэтых слоў наступнае. Каталіцызм (па-грэцку katolikas – кафалічнасць) азначае ўсяленскасць, саборнасць і гістарычна гэтая назва замацавалася за Заходняй Царквой. Праваслаўе – азначае па славянску: "права" – правільна, "слаўе" – славіць (правільна – славіць), тым самым падкрэсліваецца выключнасць, адзінкавасць Царквы. У англійскай мове праваслаўны – гэта артадаксальны (orthodox). Гэтая назва падкрэслівае старажытнасць, класічнасць і нязменнасць праваслаўнай Царквы ад апостальскіх часоў да нашага часу. Асновай, стрыжнем праваслаўнай Царквы з'яўляецца Сімвал Веры, які быў сфармуляваны на сямі Усяленскіх Саборах у І-м тысячагоддзі пасля Ражджаства Хрыстовага. Паняцце саборнасці – гэта адзін з галоўных пастулатаў Сімвала веры і таму праваслаўную Царкву можна таксама называць кафалічнай, ці каталіцкай.

Такім чынам, назвы каталіцызм і праваслаўе нясуць фактычна адзін і той жа сэнс. І вызнаюць амаль адзін і той жа Сімвал Веры. Я не выпадкова падкрэсліў сло-ва амаль, бо гэтае "амаль" вельмі істотнае, хаця недасведчанаму чалавеку яно можа здацца зусім не істотным. Гаворка ідзе пра восьмы член Сімвала Веры. У праваслаўным тэксце ён гучыць так: "І ў Духа Святога, Госпада жыватворчага, што ад Айца зыходзіць". У каталікоў жа тут маецца невялікая папраўка: "...што ад Айца і Сына зы-ходзіць". Вось і ўсё! Толькі невялікі дадатак, так званы філіоквэ (filioquе – лат.) – "і Сы-на". Астатнія дзесяць членаў і ў праваслаўных і ў каталікоў аднолькавыя. Аднак гэтая маленькая папраўка да Сімвала Веры, зробленая Заходняй Царквой, і стала прычынай расколу хрысціянства на дзве Царквы – прынамсі, у эклезіалогіі. З пункту гледжання праваслаўнага багаслоўя дагмат аб зыходжанні Духа Святога не толькі ад Айца, але і Сына прыніжае годнасць Святога Духа і выстаўляе па сутнасці католікаў духаборцамі.

Я не буду ўнікаць у багаслоўскія тонкасці і скажу толькі, што дагмат аб філіоквэ з'яўляецца галоўным стрыжням непаразумення паміж праваслаўнымі і каталікамі да нашага часу.

Другім важным адрозненнем паміж Усходняй і Заходняй Цэрквамі з'яўляецца тэзіс аб непаграшымасці рымскага папы і наданне каталікамі яму тытула намесніка Хрыста на Зямлі. Увядзенне гэтага пастулату ў практыку рымскага касцёла прывяло да дадатковых новаўвядзенняў і ў практычную, абрадавую частку іх веравызнання. Адным з вынікаў неабмежаванай улады рымскага папы з'явілася знішчэнне самастойнасці нацыянальных Цэркваў. Гэтая з'ява захавалася да нашага часу: усе каталіцкія структуры ва ўсіх краінах маюць аднаго вярхоўнага кіраўніка, аўтарытэта – папу рымскага. Іншымі словамі, касцёлу не ўласціва аўтакефалія – незалежнасць царкоўных арганізацый краіны ад Царквы іншых краін.

У праваслаўнай Царкве гэта не так. У галаве яе знаходзіцца толькі адзін вярхоўны ўладар – Іісус Хрыстос. Толькі яму падпарадкоўваюцца ўсе праваслаўныя арганізацыі. Незалежных, аўтакефальных Цэркваў у цяперашні час маецца 17.

Ёсць яшчэ некалькі адрозненняў каталіцызму ад праваслаўя менш істотных. Гэта сістэма індульгенцый (адпушчэння грахоў), уласцівая толькі касцёлу, асаблівасці каталіцкага абраду еўхарыстыі (прычасце на апрэсноках – бясквасным хлебе) і іншыя.

Такім чынам, дзве старыжытныя хрысціянскія канфесіі на працягу стагоддзяў існавалі побач адна з другой, кожная з якіх захавала свой твар да нашага часу. Прычым не толькі з памятнага 1054 года пачалося гэтае незалежнае існаванне, а на шмат раней. Заходняя Царква з цэнтрам у Рыме і Усходняя Царква з цэнтрам у Канстанцінопалі пачалі сваё саперніцтва за лідэрства яшчэ ў эпоху Усяленскіх Сабораў (з ІV стагоддзя).

З цягам часу ў кожнай з хрысціянскіх Цэркваў склаліся свае традыцыі, свае абрады і свой парадак богаслужэння. І таму галоўнай праблемай ва ўсіх спробах аб'яднання, "прымірэння" каталікоў з праваслаўнымі з'явіўся менавіта абрадавы бок. Эклезіалагічныя тэарэтычныя праблемы былі мала зразумелымі простаму народу і іх можна было неяк уладкаваць. Але вось абрадавы, літургічны бок праблемы было вырашыць не так проста, калі не сказаць – немагчыма.

Аб'яднаўчы уніяцкі рух пачаўся, як гаварылася вышэй з самога моманту раздзялення Цэркваў. Але немагчымасць прыняцця тым, ці іншым бокам абрадавых традыцый, уласцівых набажэнству кожнай з Цэркваў, прывяла да наступнага кампрамісу: унія была ўведзена як палітычнае дзеянне. На Брэсцкім Саборы 1596-га года – у адрозненне ад шматлікіх ранейшых няўдалых спроб – быў урэшце падпісаны акт уніі. Фармулёўка уніі папярэдне была распрацавана і падпісана ў 1595 г. у Рыме епіскапамі Кірылам Цярлецкім і Ігнаціем Пацеем. Прычым імі было падпісана чыста каталіцкае вызнанне веры (прыняты дадатак філіоквэ і прызнана верхавенства рымскага папы). За праваслаўнымі, якія далучаліся да уніі, засталася магчымасць праводзіць набажэнства па ўсходняму абраду. Аднак, як паказала гісторыя, з часам гэты абрад усё больш набліжаўся да чыста каталіцкага і ў наш час абрад цяперашніх уніятаў мала падобны на праваслаўны.

Прыняццё Брэсцкай уніі было вялікай перамогай каталіцызму над праваслаўем пасля шасці стагоддзяў безупыннай барацьбы паміж імі. І ў гонар гэтай падзеі, на радасцях папа рымскі Клімент ІІІ нават выпусціў памятны медаль, на адным баку якога быў ён сам, і на другім баку таксама ён, а перад ім на каленях "русін" (цяпер – беларус) і надпіс – "Ruthenis receptis" – "На прыняццё русінаў". (прат. С.Гардун. "Брэсцкая унія як царкоўна-гістарычная трагедыя беларускага народа", Материалы научно-богословской конференции, Брест, 1996).

Нягледзячы на наяўнасць гэтага сумнага факта ў нашай гісторыі, апошнім часам настойліва прапагандаваўся тэзіс аб вялікім укладзе уніі ў беларускую культуру і ўяўленне аб уніі як захавальніцы беларускай мовы. Мякка кажучы, праўда не зусім такая, і ніжэй мы разглядзім асноўныя аспекты праблемы.

2. Царкоўная унія ў Беларусі і нацыянальная культура

Ці з'яўляецца унія носьбітам нацыянальнай культуры? А менавіта гэтае меркаванне часта распаўсюджваецца ў розных выданнях, гучыць на розных канферэнцыях і сустрэчах. Таму неабходнасць дэталёвага высвятлення пытання – задача надзённая і неабходная. Яно цесна звязана з палітыкай і ў не малой ступені абумоўлена палітычнай пазіцыяй кожнага ўдзельніка дыскусіі на гэтую тэму.

Канкрэтызуючы назву загалоўка гэтага раздзела, сфармулюем прадмет нашай дыскусіі ў форме наступнага пытання: "Наколькі можна лічыць правільным сцвярджэнне аб тым, што уніяцкая вера для беларусаў ёсць нацыянальная вера?" І яшчэ. Ці было уніяцтва лагічным вынікам эвалюцыі хрысціянства (яго праваслаўнай і каталіцкай плыняў) на беларускіх землях, так што яно стала з цягам часу новай рэлігіяй беларусаў, іх нацыянальнай верай? Для украінцаў з Галіччыны унія сапраўды зараз найбольш блізкая вера і яна нясе шмат сваіх асаблівасцей. Для беларусаў гэта далёка не так. І меркаванне аб тым, што унія – нацыянальная вера беларусаў з’яўляецца чарговым міфам гісторыі.

Міф аб уніі як нацыянальнай веры беларусаў створаны галоўным чынам у каталіцкім асяроддзі. Прычым, як польскіх вучоных, так беларускіх і украінскіх.

Супрацьстаянне экспансіі Рускай праваслаўнай царквы на Заходнія землі ў ХІХ стагоддзі прыняло ў выніку выгляд не зусім натуральны. Гэтае супраціўленне ў некаторых месцах набыло нават характар поўнага адмаўлення праваслаўя і прыняцце не ўласцівай ментальнасці беларусаў чужой веры – каталіцызму, у які часта пераходзілі і беларусы-уніяты.

Калі праваслаўнае XVI-е стагоддзе лічыцца Залатым векам для беларускага народа, часам росквіту як нашай культуры, так і навукі і рамёстваў, то ўжо з ХVІІ стагоддзя (з прыходам уніі) пачынаецца заняпад беларускай культуры. Менавіта пасля уніі 1596 г, пачынаецца агульны крызіс у BКJI. З тых часоў мацнее польскі ўплыў ва ўсіх сферах жыцця. Кожны здадзены праваслаўнай цэрквай фарпост, кожны прыход ці храм, здадзеныя на карысць уніі, вялі да ўзмацнення пальшчызны ў беларускім асяроддзі. Ды і не магло гэта быць інакш, таму што падпарадкаванне праваслаўных абшчын чужой уладзе папы рымскага дзейнічала толькі на карысць каталіцызму і ўмацоўвала яго ўплыў на нашых землях. Унія была сапраўдным мастом да апалячвання беларусаў. В.Пакуцевіч у кнізе "Берасцейская унія" піша: з пачаткам ХІХ ст. без ніякага прымусу афіцыйных маскоўскіх уладаў •польская мова стала пануючай у каталіцкай царкве абодзвух абрадаў" (г.зн. каталіцкай і уніяцкай канфесій – аўт.). Але і не толькі мова казанняў мянялася, мяняўся таксама абрадавы бок службы. І калі на Украіне уніяцтва захавала першапачатковыя ўсходнія асаблівасці, характэрныя для праваслаўнай царквы, то на Бeлapуcі яно эвалюцыявала ў заходнім накірунку і амаль злілося з каталіцкім касцёлам. Вось як слушна напісаў пра становішча з беларускай мовай у ВКЛ пад час самага росквіту уніі айцец Сергій Гардун: «Роўна праз 100 год пасля заключэння Брэсцкай уніі, у 1696 – 1697 гадах, беларуская мова была выкінутая з афіцыйнага ўжытку і заменена польскай. Вось вынік стагадовага панавання уніі! Пропаведзі, справаводства, выкладанне ў царкоўных школах – усё гэта вялося уніятамі па-польску. Беларуская мова перастала існаваць, як мова літаратурная».

І а.Гардун і іншыя даследчыкі адзначаюць, што за перыяд панавання уніі (1596 – 1839 гг) уніяты не пераклалі на беларускую мову ніводнага богаслужэбнага чына і ніводнай кнігі. За гэты час не адбылося ніводнага богаслужэння на беларускай мове. Што гэтым трэба ганарыцца прыхільнікам сучаснай уніі?

Я б дадаў больш: калі гаварыць аб укладзе уніі ў развіццё культуры беларускага народа, то ён быў толькі адмоўным. Унія была хутчэй антынацыянальнай рэлігіяй. І сапраўды, усяго крок заставаўся, каб з беларусаў зрабіць палякаў. Пасля 1839 г. да каталіцызму адышло каля 2 млн. беларусаў, якіх потым аўтаматычна запісвалі палякамі. І ў наш час на тэрыторыі сучаснай Польшчы стаіць аналагічная праблема: беларусы Беласточчыны захоўваюць сваю этнічную ідэнтычнасць дзякуючы толькі аднаму чынніку – праваслаўнаму веравызнанню. Тыя ж беларусы, – а іх некалькі соцен тысяч – якія прынялі каталіцызм, ужо, фактычна, не адрозніваюцца ад палякаў. Яны размаўляюць па-польску, лічаць сябе палякамі і, нават, у пашпарце запісваюцца палякамі. Большасць з іх не вызнаюць сябе беларусамі і хаваюць сваё беларускае паходжанне, каб выглядаць цалкам «польскім панам». Аб гэтай набалелай праблеме гаварылася нядаўна на ІІ з’ездзе беларусаў Балтыі ў Вільні, які праходзіў 25 – 26 ліпеня 1998 г. Каардынатар Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання (БДА) беларусаў у Польшчы Пятро Юшчук адзначыў, што калі не ўдзяліць праблеме беларусаў-каталікоў Беласточчына дастатковай увагі, то мы хутка згубім гэтых беларусаў назаўсёды.

Але трэба адзначыць і наступнае. Нягледзячы на ўсё вышэй сказанае, на ўсю супярэчлівую гісторыю уніяцтва, былі часы, калі менавіта уніяты, магчыма, неспадзявана для саміх сабе, аказваліся абаронцамі беларускага народа, яго традыцый і мовы. І гэта было тады, між іншым, калі існаванне уніі ставілася пад пагрозу знішчэння, а на беларускіх землях ва ўсю моц насаджалася так званая русіфікацыя. Падобнае адбывалася эпізадычна ў ХІХ стагоддзі, а таксама ў ХХ стагоддзі. І хаця масавага характару ў тыя часы уніяцтва не набыло, усё ж станоўчыя праявы грэка-каталіцызму на Беларусі нельга не ўпамянуць.

Таму да пытання аб беларускім уніяцтве трэба падысці з гістарычных пазіцый.

3. Пяць перыядаў гісторыі уніяцтва на Беларусі

Усю гісторыю уніяцтва я буду падзяляць на пяць наступных перыядаў:

1.Узнікненне уніі ў ВКЛ. Спробы прыняцця уніі да 1596 года.

2. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай і росквіт уніі (а1д 1596 г. да трох падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы ХVIIІ стагоддзя).

3. Беларусь у складзе Расіі (ад канца ХVІІІ стагодзя – да бальшавіцкага перавароту 1917 г.).

4. Савецкі перыяд, БССР у мірны і ваенны час (1917 – 1991 гг.)

5. Распад СССР і навая хваля адраджэння уніі (ад 1991 г. да нашага часу).

Першы перыяд

Агульная характарыстыка перыяду: фармаванне беларускай нацыі, мовы і культуры.

У рэлігійнай сферы можна вызначыць наступныя рысы.

1. Пераважная большасць насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага – праваслаўнага веравызнання.

На беларускіх землях праваслаўе з’явілася ў 988 годзе. З 992 г. іcнуе Полацкая епархія. 3 гэтых часоў праваслаўе, ці хрысціянства ўсходняга абраду, стала пануючай pэлігіяй на беларускіх землях, якія ўваходзілі спачатку ў склад Полацкага і Турава-Пінскага княстваў, а потым у склад Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), і было так на працягу 600 гадоў – аж да Брэсцкай уніі (1596г.).

2. 1097 г. – пры Усяславе Чарадзеі Полацкая дзяржава становіцца незалежнай (упершыню юрыдычна). Праваслаўная Царква таксама імкнецца стварыць сваю незалежную мітраполію, якая ўсталёўваецца за часы панавання Віценя (1293 – 1315 гг.). Мітраполія адкрываецца ў Навагарадку ў 1291 годзе начале з мітрапалітам Феафілам.

3. У часы панавання Альгерда ў Навагарадку незалежную мітраполію ўзначаліў мітрапаліт Раман (1354 г.). У Маскве – незалежна – кіруе мітрапаліт Алексій.

4. У часы праўлення Вітаўта (1392 – 1430 г.) упершыню без узгаднення з Канстанцінопалем высвечаны ў мітрапаліты Кірыла Цамблак.

5. З 1458 года існуюць дзве незалежныя мітраполіі – у Кіеве (Рыгор Балгарын) і ў Маскве.

3’яўленне каталіцызму ў праваслаўным (часткова паганскім) асяроддзі ВКЛ прывяло паступова да расколу грамадства і аслаблення магутнай Еўрапейскай дзяржа-вы ВКЛ, што стала прычынай уступлення яго у канфедэрацыю з Польшчай (Рэч Паспалітую ). Саюз ВКЛ з Польшчай (унія), адлік якога вядзецца з 1569 г., не прынёс жаданага шчасця нікому – ні нам, беларусам, ні палякам. Прысутнасць ва унітарнай дзяржаве некалькіх і ў многіх адносінах антаганізуючых рэлігійных канфесій, галоўнымі з якіх былі праваслауе і каталіцызм (пазней яшчэ і унія), стала адным з фактараў, што прывёў да трох падзелаў Рэчы Паспалітай. У выніку гэтых падзелаў беларускія землі былі цалкам уключаны ў склад Расійскай Імперыі.

Калі ж з’явілася ў ВКЛ унія?

Спробы прыняцця уніі вядомыя намнога раней, чым ракавы 1596 год. Адзначаны цэлы шэраг спроб Рыма схіліць да сябе праваслаўных. Вось некалькі прыкладаў (з кнігі "Исторические известия о возникшей в Польше унии". Вильна. 1666 г.),

"В 1204 г. папа Иннокентий ІІ прислал посла своего к Роману Мстиславовичу и оговаривал его к принятии римской веры, обещая учинить королем Галицким....».

«В 1247 г. князь Даниил Романович Киевский ища себе помощи противу татарской силы... через ходатайство папы Иннокентия ІV покорился ему...».

«В 1252 г. папа Иннокентий ІV Александра Ярославовича (Невского) хотел привлечь", але той "иного учения не принял".

– 1385 год. Крэўская унія. Гэтая падзея лічыцца пачаткам гісторыі каталіцызму на Беларусі. Прычынай стаў шлюб вялікага князя літоўскага Ягайлы з каралевай польскай Ядвігай і прыняцце ім каталіцызму, каб завалодаць польскай каронай. Стаўшы каралём польскім, ён ахрысціў у каталіцызм паганцаў і распачаў акцыю па ўцягненню ў каталіцызм праваслаўных.

– У 1439 г. адбылася Фларэнтыйская унія. Прычынай яе з'яўляліся, як і ў папярэдніх выпадках, палiтычныя інтрыгі. У гэтым выпадку грэцкі імператар Іаан Палеолаг, шукаючы дапамогі ад нашэсця турак, звярнуўся да Папы Рымскага, які не адмовіў, але паставіў умову – прыняць унію. 15 месяцаў працягвалася спрэчка аб зыходжанні Святога Духа, якая закончылася на карысць каталікоў.

Акрамя станоўчага вырашэння гэтага пытання, для прыняцця уніі неабходна было прызнаць верхавенства Папы Рымскага. Некаторая святары выканалі ўсе пастаўленыя ўмовы. Сярод такіх быў вядомы Ізыдор, якога жыхары Kіева выгналі з горада, як толькі даведаліся аб уніі. І апошні прытулак ен знайшоў сабе аж у Рыме.

У канцы ХVI стагоддзя ўзрастае націск на Беларусь з двух бакоў – каталіцкай Польшчы і праваслаўнай Масквы. І ў рэшце рэшт, на Брэсцкім Саборы ў 1596 годзе ўтвараецца унія....

Такія падзеі адбываліся у рэлігійным жыцці Полацкага княства, а затым і ў Вялікім княстве Літоўскім да 1596 года. Што тычыцца становішча ў культуры, навуцы і іншых сферах жыцця нашых продкаў гэтага перыяду, то яно вызначаецца высокім еўрапейскім узроўнем і добра ўсім вядомае ХVI стагоддзе лічыцца нават Залатым векам Беларусі. Мы маем вялікія поспехі паўсюдна – і ў культуры і пісменніцтве (напрыклад, сусветна вядомая Біблія, напісаная ўпершыню славянскай моваю Францыскам Скарынам, выдатныя помнікі дзяржаўнага заканадаўства "Статут Вялікага княства Літоўскага", "Літоўскія метрыкі" і г.д.), у дойлідстве (не буду ўсё пералічваць, нагадаю хаця б кнігу М.Ткачова "Замкі Беларусі"), у літаратуры (паэзія Сімяона Полацкага і "Дыярыуш" ігумена праваслаўнага манастыра Афанасія Філіповіча), у мастацтве (гл. альбом "Беларускі іканапіс") і мноства іншых неацэнных здабыткаў ва ўсіх галінах дзейнасці. І стваралася гэта ўсё ў той час, калі дамінуючай рэлігіяй у дзяржаве была праваслаўная рэлігія.

Пра вызначальную ролю праваслаўя ў развіцці беларускай нацыянальнасці пісаў і вядомы дзеяч і вучоны ў галіне беларусазнаўства ў першай палове ХХ стагоддзя каталіцкі ксёндз Адам Станкевіч: "Праз увесь беларуска-літоўскі перыяд (ХІІІ – ХVI ст.) беларускай гісторыі пануючай верай на Беларусі было праваслаўе, якое служыла апорай у гэтым часе беларускай нацыянальнай культуры" (Хрысціянства і беларускі народ. Вільня, 1940 г.).

Як бачым, нават канфесійная прыналежнасць не памяшала ксёндзу Станкевічу быць аб'ектыўным, і гэта – уласцівасць сапраўднага вучонага. Чамусьці цяперашнія прыхільнікі уніі не цытуюць ягоных слоў: "Народ наш сваёй бацькоўскай верай лічыў праваслаўе, Ён у барацьбе з уніяй загартаваў, умацаваў і паглыбіў сваю беларускую нацыянальнасць... Народ інстынктыўна чуў, што яму унія нясе паланізацыю і чужое яму лацінства".

Другі перыяд (1596 г. – канец XVII)

Гэты перыяд – найбольш цікавы для нас. Як жа інакш – росквіт уніі, прызнанне уніі і Рымам і мясцовым духавенствам Рэчы Паспалітай. Калі ўжо гаварыць аб уніі, як "нацыянальнай веры", то ў першую чаргу трэба абапірацца на эпоху двухсотгадовага панавання уніі на ўсходніх крэсах Рэчы Паспалітай.

Адметнасці перыяду: па-першае, ВКЛ з 1559 г. аказалася ў складзе Рэчы Паспалітай. Гэты час увайшоў у гісторыю Беларусі вялікімі зменамі ва ўсіх сферах жыцця. Галоўныя рысы перыяду:

– у дзяржаўным будаўніцтве: Беларусь пачала губляць незалежнасць, якая і была фактычна страчана к канцу ХVII cт.;

– у культуры: гэты перыяд пасля "Залатога веку Беларусі ХVI ст." вядомы пад назвай "перыяду заняпаду";

– у рэлігіі: вера продкаў – праваслаўе пачынае губляць сваю кіраўнічую ролю ў грамадскім, палітычным і рэлігійным жыцці. Ідзе актыўны пераход беларускіх вернікаў пад засіллем лацінства – каталіцызму Польшчы – у грэка-каталіцызм, ці унію, якая пасля галоўным чынам прымусовага ўвядзення, стала верай амаль 80 % беларусаў.

На працягу ўсяго ХVII cтагоддзя унія пракладвала сабе шлях у жорсткай барацьбе з праваслаўем і к канцу ХVIII стагоддзя гвалтам далучыла да сябе большасць простага праваслаўнага беларускага народа. Разам з тым паступова вынішчалася ўсякая беларускасць. Менавіта ў гэтыя часы выйшаў вядомы ўказ караля аб забароне беларускай мовы у афіцыйным ўжытку. Далучэнне Украіны да расейскай дзяржавы ў 1654 – 1655 гг. мела адмоўнае значэнне для беларусаў. Колькасць праваслаўнага насельніцтва ў значна абрэзаных землях Рэчы Паспалітай рэзка паменшылася, павялічыўся польскі ўціск. І многія, больш слабыя духам, пачалі здраджваць сваёй веры і пераходзіць у унію. Другія, больш моцныя, не здрадзілі і, ратуючыся ад ганенняў, перасяліліся ў Paciю. Сярод апошніх быў, напрыклад, Сімяон Полацкi. І не дзіва, што ў рэшце рэшт унія перамагла і запанавала па ўсей тэрыторыі Белаpуcі. Надышлі самыя змрочныя часы ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны – часы акаталічвання і апалячвання беларусаў, здрады векавым традыцыям, заняпаду культуры.

Прадметам нашай цікаўнасці з'яўляецца становішча з нацыянальнай культурай і яе сувязь з існуючымі на Беларусі канфесіямі. Першая адметнасць гэтага перыяду – агульная тэндэнцыя развіцця: сінтэз праваслаўна арыентаванай культуры з заходнімі каталіцкімі традыцыямі. Калі на пачатку працэсу пераводу праваслаўных у унію – першага кроку да акаталічвання беларусаў, мы бачым моцнае супраціўленне чужой рэлігіі (успомнім, напрыклад, выпадак з Ізафатам Кунцэвічам, забітым даведзеным да адчаю народам), то к канцу ХVIII стагоддзя справа была амаль зроблена – праваслаўе ледзь трымалася ў адзінкавых прыходах.

Аналіз розных помнікаў гісторыі і культуры гэтага перыяду паказвае на іх паступовы заняпад у сэнсе значнасці для сусветнай культуры і на паступовае сціранне нацыянальнай адметнасці, чым у свой залаты век так славілася ВКЛ. Час уніі – гэта хутчэй час знішчэння беларускай культуры, заняпаду беларускай мовы і наогул цяжкі час для беларусаў як нацыі: набірала моц тэндэнцыя апалячвання нашага народа.

Аднак, як бы там ні было, 200-гадовае панаванне уніі на беларускіх землях павінна было ўнесці свой уклад у розныя сферы жыцця. Разгледзім некалькі канкрэтных прыкладаў.

Возьмем найбольш вядомую галіну культуры, што хоць неяк захавалася да нашага часу – архітэктуру. Так, напрыклад, у культавым будаўніцтве мастацтвазнаўцы падкрэсліваюць наступную рысу ў развіцці дойлідства на Беларусі ХVII – XVIII- га стагоддзяў. Гэта накладванне на класічную форму праваслаўнага храма элементаў заходняй архітэктуры. Часцей за ўсё – барока. Узнікае і свой адметны стыль – віленскае барока. Увогуле ён тычыцца знешняга выгляду храма. Унутры храмаў інтэр’ер заставаўся ранейшым (праваслаўным). Да такіх помнікаў адносяцца Багаяўленская царква ў Полацку, Нікольская царква ў Магілёве і г.д.

Многія праваслаўныя храмы перабудоўваліся ці разбураліся наогул, каб на іх месцы ўзвесці новы храм, але ўжо з заходнімі традыцыямі. Напрыклад, Сафійскі сабор у Полацку быў перабудаваны ў XVIII ст. уніятамі (прыбудова апсіды з правага боку).

Уніяты, выконваючы цалкам устаноўкі каталіцкага культу, выносілі з храмаў іконы, а таксама іканастас. Замест старажытных ікон ставіліся італьянскія палатняныя і, нават, папяровыя іконы (Ю.Крючковский. 50-летие воссоединения западно-русских униятов с православной церквой. Вильно, 1889 г.). Такія грэблівыя адносіны да іканапісу вялі да вульгарызацыі іканапісу і наогул да яго знішчэння, як культавага мастацтва. І ў галіне іканапісу уніяцтва не дало свайго новага стылю, аказалася няздольным стварыць уласныя мастацкія творы. І.Рэкуц (У зб. «Памяти преподобномученика Афанасия, игумена Брестского», Матэрыялы навукова-практычнай каферэнцыі, Брэст. 1996) падкрэслівае, «что в создаваемых памятниках культового искусства униятство с неизбежностью уклонялось то в сторону католицизма, то в сторону православия. Те же редчайшие произведения культуры, которые с определёнными оговорками можно было отнести к памятникам т.н. «униятского искусства», отличаются ярко выраженным экклектизмом, смешением стилей».

Агульная рыса уніяцкай культуры на пачатак ХІХ стагоддзя – збліжэнне з каталіцкім культавым мастацтвам да поўнага зліцця з ім. Вызначальную ролю адыграў на гэтым шляху Замойскі уніяцкі сабор 1720 года. На саборы разглядвалася пытанне аб збліжэнні уніяцкай царквы з лацінскай. Шэраг дагматаў і абрадаў грэка-каталіцкай царквы быў заменены на каталіцкія. Да іх ліку, акрамя існаваўшых раней (зыходжанне Святога Духа не толькі ад Айца, але і Сына), былі таксама далучаны наступныя: увядзенне ў літургію эўхарыстыі на праснаках (бязквасным хлебе), свята ў гонар Цела Хрыстовага і ў гонар Ізафата Кунцэвіча (праклятага праваслаўнымі), а таксама шэраг пастаноў чыста каталіцкай імшы: памінавенне падчас літургіі рымскага папы, апрананне уніяцкага святара ў вопратку каталіцкага строю і іншае. Такім чынам тое, за што так змагаліся першыя уніяты (усходні абрад), паступова нівеліравалася і знішчалася.

Замойскі сабор па словах пратаіярэя К.Знаско давёў унію да такога стану, пры якім пераход у лацінства станавіўся неадчувальным і які быў прадвеснікам поўнага зліцця ў недалёкім будучым уніі з лацінствам (каталіцызмам) (Исторический очерк церковной унии. Москва, 1993 г.).

К сярэдзіне ХVІІІ стагоддзя становішча уніятаў у Рэчы Паспалітай стала нагадваць становішча праваслаўных ста гадамі раней. Каталіцкая шляхта і духавенства паступова змяняюць палітыку да уніі як саюзніка. Яны пачынаюць адносіцца да уніі як да халопскай веры, веры ніжэйшай за каталіцтва, а дакладней "непаўнавартаснага" каталіцтва. Існаваў нават план сістэматычнага пераводу уніятаў у каталіцызм, складзены архіепіскапам львоўскім Серакоўскім у 1752 годзе. (Цікавае супадзенне прозвішча з вядомым паплечнікам Каліноўскага Сігізмундам Серакоўскім, ці яны родзічы?)

Сказанае прымушае ўсумніцца ў ісціне выказванняў абаронцаў уніі гэтага перыяду. Так, Валянцін Грыцкевіч, нічым не абгрунтоўваючы свае думкі, піша: "грэка-каталіцкая царква знаходзілася пад апекай не Польскай дзяржавы, а Рыму. Рымская курыя ў сваіх афіцыйных заявах забяспечвала грэка-католікам поўную непарушнасць іхніх абрадаў і звычаяў... "("Выбар, № 3, 1993 г.) . Відавочна, што было не зусім так. І касцёл польскі знаходзіўся пад юрысдыкцыяй Рыма, і унія, і таму палітыка дяржаўная была накіравана на падтрымку каталіцызму – як звычайнага рымскага, так і грэцкага – уніі. Хіба што толькі апошняя, унія, была папялушкай у першай – каталіцызму.

І далей спадар В.Грыцкевіч не зусім мае рацыю, калі піша: "З амбонаў грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) цэркваў гучала беларускае слова ў тыя часы, калі ў рыма-каталіцкіх касцёлах чулася лацінская і польская мовы, а ў грэка-праваслаўных цэрквах – царкоўнаславянская – усе далёкія ад беларускай мовы”. Гэты тэкст адлюстроўвае не праўду, не ісціну, а хучэй нейкае рамантычнае жаданне, настальгію па тым, што магло быць, але не адбылося, і нават не існавала. Калі б так было, як піша аўтар, г.зн. гучала беларускае слова на літургіях і іншых набажэнствах, то непазбежна захаваліся б беларускамоўныя царкоўныя кнігі даволі немалога – 200 гадовага – перыяду панавання уніі, як гэта адзначаў а. Сергій Гардун у артыкуле "Брэсцкая унія як царкоўна-гістарычная трагедыя беларускага народа" (У зб. "Матэрыялы да навукова-багаслоўскай канферэнцыі, прысвечанай памяці Афанасія Філіповіча". Мн., 1996). Такіх кніг няма і блізка. Сапраўдная сітуацыя для уніятаў была абсалютна іншай і не на карысць беларускай мовы – мова богаслужэння з часам мянялася ад царкоўнаславянскай, да польскай. Звычайнае набажэнства ва уніяцкіх храмах у разглядваемы перыяд, вялося на царкоўнаславянскай мове, а пропаведзі спачатку чыталіся на мясцовай мове, а потым усё больш на польскай. Леанід Лыч вырашае праблему з адсутнасцю беларускамоўных рэлігійных кніг вельмі проста: іх знішчылі! Ён піша: "...Але дзякуючы той скрупулёзнасці, з якой па загадзе найсвяцейшага Сінода будуць знішчаны ўсе (!) рэлігійныя кнігі ва уніяцкіх цэрквах, цяжка сказаць, (падкрэслена мною – А.А.) у якой ступені яны былі забяспечаны літаратурай, неабходнай для вядзення літургіі... гісторыкі не валодаюць дакладнымі звесткамі былі ці не былі ва уніяцкіх храмах на беларускай мове патрэбныя кнігі." (ЛІМ, 9.08.1991 г.) За сваю больш чым 200-гадовую гісторыю уніятам няма чаго паказаць – няма ніводнай уніяцкай богаслужэбнай кнігі, ці хоць якога-небудзь рукапіса. Выснова можа быць толькі адна: такіх кніг проста не было! І навошта яны былі патрэбныя, калі набажэнства ва уніяцкіх храмах вялося на царкоўнаславянскай мове! У сваіх далейшых разважаннях прафесар Л.Лыч вырашае пакінуць у спакоі гэтую не існуючую беларускамоўную літургію і выкідвае ўжо бяспройгрышную карту: "Нямалаважнае значэнне тут яшчэ мае тое, на якой мове святары звяртаюцца да вернікаў у час службы..." І адказвае: "Няма сумненняў: пераважна выкарыстоўвалася беларуская мова ва ўсіх яе мясцовых дыялектах”. Тут я, безумоўна, павінен згадзіцца. Гэта цалкам лагічна. Але лагічным будзе сказаць і наступнае: святары праваслаўных храмаў таго перыяду (ды і касцёла таксама) звярталіся да сваіх прыхаджан на іх абыходкавай мове – на мясцовым дыялекце. Інакш бы іх не зразумелі. Аніяк святар праваслаўнага храма ў Рэчы Паспалітай не мог звяртацца да сваёй паствы на маскоўскай гаворцы. Прынамсі, да канца ХVІІІ стагоддзя гэта было так. І падстаў да нейкай адметнасці грэка-каталіцкай царквы ў моўных пытаннях у часы Рэчы Паспалітай ХVІ – ХVIII стагоддзяў абсалютна няма.

Перыяд трэцi

(Беларусь у складзе Расiйскай iмперыi (канец XVIII ст. – 1917 год)

Гэта складаны перыяд для Беларускага народа, – як для самасцвярджэння, так i ягонай будучынi. З аднаго боку, Беларусь цалкам згубiла дзяржаўнасць. Пры "паляках" (у складзе Рэчы Паспалiтай) юрыдычная незалежнасць была, бо дзейнiчаў статут ВКЛ 1588-га года. З другога боку менавiта тады пачала фармавацца беларуская нацыя ў сучасным выглядзе, з'явiлiся лiтаратурныя помнiкi на мове, якую i назвалi беларускай. У гэты ж перыяд укараняюцца ва ўжытак тэрмiны "Белая Русь”, “беларусiны”, “беларусцы”, “беларусы”...

Паглядзiм цяпер, што змянілася для беларусаў у рэлiгiйных i культурных адносiнах – прадмеце аўтарскага iнтарэсу. Як мы ўжо высветлiлi, у другi перыяд нашай перыядызацыi гiсторыi Беларусi не было якой-небудзь важкай адметнасцi ў царкоўных набажэнствах як ува унiяцкiх прыходах, так i iншых. З адыходам беларускiх зямель да Расii роля царкоўных iнстытутаў – сярод якiх унiяцкая Царква была самай значнай – карэнным чынам змянiлася.

Па-першае, праваслаўная Царква, пасля становiшча папялушкi ў Рэчы Паспалiтай, атрымала магутную дзяржаўную падтрымку з боку Масквы i адразу пачала iмклiва расцi як колькасна, так i якасна. Менавiта тады праваслаўная Царква сутыкнулася з працэсам, якi пазней атрымаў назву – "русiфiкацыя". Напачатку, праўда, гэты працэс быў хутчэй аб'ектыўным, чым прымусовым – ён выклiканы значным наплывам духавенства з Расii, бо сваiх навучальных духоўных устаноў у Беларусi не было.

Па-другое: унiяцкая царква, апынуўшыся ў новых умовах, стала сапраўды сваеасаблiвай захавальнiцай папярэдне iснаваўшай культуры, традыцый i звычаяў, уласцiвых беларускаму народу да падзелу Рэчы Паспалiтай. Але падкрэслю істотную акалiчнасць: гэта было абумоўлена толькi тым, што унiяцкая царква з’яўлялася самай масавай царкоўнай арганiзацыяй на заходніх крэсах Рэчы Папалiтай. Становiшча ж з культурай у “Северо-Западном крае” на пачатку ХIХ-га стагоддзя было наступнае. Агульная карцiна: паўсюднае панаванне польскай мовы, знiкненне беларускай мовы з афiцыйнага ўжытку – яна iснуе цяпер толькi ў асяроддзi сялянства ды яшчэ ў самых нiжэйшых слаях насельнiцтва. Унiя становiцца носьбiткай "мужыцкай веры", бо вярхi ўжо даўно акаталiчылiся, а праваслаўных прыходаў засталося настолькi мала, што гаварыць аб iх значнасцi ў царкоўным жыццi не выпадала.

Перад распадам Рэчы Паспалiтай (канец XVIII ст.) польская мова была мовай кiраўнiцтва, мовай многiх унiяцкiх ксяндзоў, можна нават сказаць, хатняй мовай. (С.Марозава. Моўная палiтыка i практыка унiяцкай царквы. Зб. "З гiсторыi унiяцтва ў Беларусi", Мн., 1996.) Працэс паланiзацыi зайшоў ужо вельмi далёка i да поўнага апалячвання i акаталiчвання беларусаў к гэтаму моманту застаўся адзiн крок: "Калi ў 1795 г. гiстарычны лёс злiў гэты край з Расiяй – у iм усё, што несла пячатку цывiлiзацыi, было ўжо чыста польскае" (Дзяржаўны архiў Расiйскай федерацыi, г. Масква, Ф.109, вып 2, стр. 713, арк 4). Аднак царкоўнаславянская i беларуская (народная) мовы працягвалi ўжывацца ва унiяцкiх касцёлах, хаця i ў вельмi скажоным, "апольшчаным" выглядзе. Працэс наступу польскай мовы ва унiяцкiх храмах працягваўся да 1839 г. i быў настолькi моцным, што яна пачала ў Беларусi паўсюдна замяняць царкоўнаславянскую мову набажэнства. Iосiф Сямашка ў сваёй знакамiтай "Запiсцы" 1827 г. пiсаў, што унiяцкае духавенства ва ўсiм стала падобным да каталiцкага – у адзеннi, абрадах, мове. Нават у кнiзе унiяцкага епiскапа Кiпрыяновiча "Жыццё Язэпа Сямашкi" гаворыцца: "З цягам часу не толькi вынятковыя асобы, пераважна адукаваныя, але i цэлыя парафii i акругi забылi свае родныя штодзённыя малiтвы i карысталiся малiтвамi на польскай мове". I далей:"На ўсёй тэрыторыi Лiтоўскай епархii ўсё духавенства (унiяцкае) гутарыла на польскай мове i зусiм не ведала мовы рускай (беларускай)”.

У многiх артыкулах, прысвечаных таму перыяду, сустракаюцца супярэчнасцi. З аднаго боку, адзначаецца польскi чыннiк у жыццi унii. З другога боку, падкрэслiваецца ўсё большае значэнне беларускай мовы ў богаслужэннях. Што ж пераважала на самай справе? Адказ, мне падаецца, больш істотны наступным. Дамiнуючым быў, канешне, першы фактар (польскi), бо ўся, так бы мовiць, царкоўная абрадавая i моўная палiтыка iшла зверху – ад унiяцкiх ксянзоў, а яны паўсюдна былi апалячаныя. Гэта адзначае ў сваiх артыкулах i даследчыца унiяцкага пытання таго перыяду С.Марозава: "Мовай навучання ў большасцi ўстаноў унiяцкай царквы ў першай чвэрцi XIX ст. стала польская".

Зразумела, такi працэс на заходнiх землях Расii наўрад цi быў да спадобы царскаму ўраду, i было вырашана далучыць унiятаў (абрад жа iх "па першай задуме" 1596 г. быў усходнiм, праваслаўным) да Рускай праваслаўнай царквы, што i было зроблена ў 1839 г. Пачынаючы з гэтага моманту, разгарнуўся працэс абароны ад паланiзацыi царквы, якая з унiяцкай была ператворана ў праваслаўную, што, зрэшты, было няцяжка зрабiць, i хутка ўтварылiся семiнарыi i iншыя навучальныя ўстановы для навучання будучых святароў царкоўнаславянскай мове i катэхiзiсу. Была ўведзена таксама i руская мова, больш зразумелая простаму народу, чым польская. Аднак павальны пераход унiяцкiх прыходаў у праваслаўныя суправаджаўся таксама i iншым працэсам – пераўтварэннем унiяцкiх цэркваў у касцёлы. За паўгода – з 1794 г. (пасля другога раздзелу Рэчы Паспалiтай) з унiяцтва перайшло ў праваслаўе 1,5 млн. беларусаў. А пасля 1839 г. гэты працэс пайшоў яшчэ больш актыўна. Паказальна вось што: наколькi цяжка ўводзiлася унiя – цэлыя два стагоддзi (XVII i XVIII cт.), i настолькi хутка перамогло рускае праваслаўе.

Але ў тых мясцiнах, дзе працэс паланiзацыi зайшоў вельмi далёка, многiя унiяты прынялi каталiцтва. Усяго, дзякуючы унii, каля 2 млн. беларусаў перайшлi ў каталiцтва, апалячылiся i былi назаўсёды згубленымі для беларускай нацыi.

Вось адкуль у Заходняй Беларусi столькi палякаў! Яны "ўтваралiся" ў два заходы: першы – гэта разглядваемы намі перыяд, другi заход – перыяд пасля далучэння заходнiх абласцей Беларусi да Польшчы пасля Рыжскага дагавору 1921 г.

Адносна часоў пасля 1839 г. цiкавыя звесткi прыводзяцца ў артыкуле В.Грыгор'евай i iншых "Уніяцтва ў Беларусi; ад Полацкага сабора 1839 г. да нашых дзён". Яна прыводзіць такi факт: у 1840 г. Святы Сiнод загадаў духавенству чытаць казаннi на простай мове. Высветлiлася, "што унiяцкiя святары лепш ведаюць польскую мову, чым беларускую"(стар. 123. "З гiсторыi унiяцтва..."). Вось вам i "нацвера" беларусаў, як цяпер любяць гаварыць! Прывяду яшчэ вытрымку з таго ж артыкула В.Грыгор'евай: "20-га студзеня 1855 г. Вiцебскi, Смаленскi і Магiлёўскi генерал-губернатар Iгнацьеў пiсаў, што былыя унiяцкiя святары пры пераходзе ў праваслаўе "не изменили прежних обычаев своих, с польским языком сохранили они все представления прежних наставников...Большая часть крестьян не только не знает ни одной молитвы, но даже на вопрос: какой они веры, и при дальнейшем объяснении прибавляет: прежде польской были, а теперь, кажется, русской". Такое ўражанне: сам тэрмiн "унiя" быў мала вядомы простаму народу. Характэрна яшчэ i тое, што ў пытаннях рэлігii ў беларусаў к XIX стагоддзю склаўся спрошчаны падыход: – “веры польскай” – (унiя i каталiцызм), i "веры рускай" – праваслаўе. I такое ўяўленне, дарэчы, засталося да нашага часу! Каталiк – значыць, паляк, праваслаўны – рускi.

Пасля 1839 года працэс пераводу уніяцкіх прыходаў у праваслаўныя пайшоў вельмі бурна. Але, як гэта часта бывае, гэты працэс выклікаў таксама і рэакцыю адмаўлення праваслаўя, якое «прадастаўлялася» ў расійскім варыянце. Менавіта з сярэдзіны ХІХ стагоддзя пачала складвацца (у першыню!) нечаканая і даволі дзіўная сітуацыя: вера бацькоў – праваслаўе – ў сваім новым, маскоўскім", выглядзе стала для беларусаў Паўночна-Заходняга краю Расіі ў многіх адносінах не «свойскай» верай, не «мужыцкай», а як і каталіцызм – «панскай» верай. Бо яна таксама ішла ад паноў, але ўжо не польскай, а расійскай арыентацыі. Менавіта ў гэтыя часы (сярэдзіна ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя) грэка-каталіцызм быў найбольш блізкай рэлігіяй да народа. Гэта быў своеасаблівы "пераходны перыяд" – праваслаўе яшчэ не было прынята ў сваёй новай форме, але і унія імкліва губляла свае пазіцыі на карысць "добра забытага" старога – праваслаўя. Мноства уніяцкіх цэркваў становяцца праваслаўнымі. Калі на 1864 г. колькасць праваслаўнага насельніцтва складала 2 млн. 502 тыс. чалавек, то к 1897 г. вырасла да 5 млн. 114 тыс. (Канфесіі на Беларусі, Мн., 1998). Але і для каталіцкіх прыходаў гэтыя часы былі "улоўнымі". Колькасць каталікоў павялічылася ў той жа перыяд з 1 млн. 333 тыс. да 1 млн. 947 тыс. Пераход у каталіцызм пачаўся яшчэ больш актыўна пасля 1905 года з прыняццём "дэкрэта аб верацярпімасці". Да касцёла многіх сялян прыцягвала ягоная большая абрадавая, вонкавая прастата. За часы уніі многія настолькі прывыклі да спрашчоных абрадаў набажэнства, да мяккіх пастоў, якія ўсё больш укараняліся з практыкі касцёла, што праваслаўны (усходні!) абрад не надта прывабліваў іх. І яны станавіліся каталікамі.

Чацвёрты перыяд

(Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. – канец 80-х гадоў ХХ стагоддзя)

Рэвалюцыя 1917 года і грамадзянская вайна выклікалі вялізную палітычную актыўнасць народных мас, што ў выніку прывяло да цалкам новай рэлігійнай сітуацыі ў Расійскай імперыі, якая пазней стала СССР. У чым жа праявіліся гэтыя глабальныя змены?

Перш за ўсё у рэлігійнай сферы пачаў дзейнічаць моцны палітычны фактар. Напрыклад, вядомыя лідэры беларускай сацыял-дэмакратыі Іван і Антон Луцкевічы вялікую працу вялі па аднаўленню уніі. Больш таго, цэлая партыя – БХДЗ (Беларуская Хрысціянска-дэмакратычная Злучнасць) ставіла сваёй мэтай аб’яднанне каталікоў з праваслаўнымі ў унію. Аднак і гэтыя новыя крокі па адраджэнню уніяцтва былі асуджаны на правал. Пачаўся агульны наступ на рэлігію без разбору канфесій. І галоўны удар прыняло на сябе праваслаўе. Па-сутнасці новай усеабдымнай рэлігіяй стаў атэізм. Ён спарадзіў новыя абрады і традыцыі – традыцыі бездухоўнасці і маральнай дэградацыі. І кароткі перыяд уніяцкага адраджэння ў БССР першай паловы 20-х гадоў (дэкан Я.Белагаловы, экзарх Л.Фёдараў) хутка скончыўся поўным скасаваннем уніяцкіх прыходаў па ўсёй тэрыторыі Усходняй Беларусі.

На беларускіх землях, што адышлі да Польшчы пасля Рыжскага дагавору 1921 г., уніяцкія абшчыны, наадварот, пачалі аднаўляцца, і к 1932 г . іх лік дасягнуў 32-х. Перыяд з 1921 г. да 1939 г. , магчыма, найбольш значны ў гісторыі беларускага уніяцтва ХХ стагоддзя. У гэты перыяд ёсць што адзначыць у плане дасягненняў уніяцтва. Так, вядомая дзейнасць уніяцкага цэнтра ў Альбертыне, што пад Слонімам. З 1932 г. яго ўзначальваў Антон Неманцовіч, які выпускаў таксама беларускі часопіс «Да злучэння». Вядомая дзейнасць айца Льва Гарошкі ў Стоўбцах. Ім быў напісаны шэраг артыкулаў філасофска-рэлігійнага плана, а таксама створаны кнігі «Навука і рэлігія», «Душа» і іншыя.

Апошнія спробы ажыўлення уніяцкай дзейнасці на Беларусі скончыліся пад час другой сусветнай вайны ў 1942 г. у сувязі з арыштам А. Неманцовіча. Леў Гарошка працягваў сваю дзейнась ужо за мяжой, у эміграцыыі.

Аднак не уніяцкі рух дамінаваў у справе беларусізацыі царкоўных арганізацый Заходняй Беларусі. Шмат зменаў адбылося ў праваслаўнай царкве "крэсаў". З царквы, якая дамінавала ў Царскай Расіі і займала пануючую ролю ў Рэчы Паспалітай ІІ, праваслаўе стала пераследваемай рэлігіяй. Праваслаўе у Заходняй Беларусі было верай вялікай колькасці беларусаў, хаця агульная колькасць праваслаўных беларусаў сярод іх значна зменшылася (напрыклад, у 1911 г. у Гродзенскай губерні праваслаўных было каля 741 тыс. , а ў 1920 г. ужо толькі 325 тысяч). Справа беларусізацыі царквы (і адпаведана ўкраінізацыі на ўкраінскіх землях Польшчы) надзённа гучала як для беларусаў, так і для украінцаў. І калі да рэвалюцыі поўным ходам ішла русіфікацыя царквы, то "пры паляках" праваслаўная царква сутыкнулася з дзяржаўнай палітыкай паланізацыі. І для аблягчэння апошняй задачы ў Польшчы была прынята аўтакефалія! Прынята гвалтоўна. Насуперак кананічнаму праву і без якіх небудзь саборных актаў. Аднак яна здзейсніла факт непасрэднага падпарадкавання царкоўных арганізацый дзяржаве. Тым самым аўтакефалія давала неабмежаваныя магчымасці для правядзення дзяржаўнай палітыкі ў царкоўным жыцці. Каб нейтралізаваць працэс русіфікацыі, што ішоў папярэдне, было дазволена ўжыванне беларускай мовы ў набажэнствах. Але ўвядзенне беларускай мовы з’явілася нетрывалым дзейнікам, бо несла пагрозу для польскай культуры. У 1924 г. міністральны дарадчык Мар'ян Бароўскі правёў дзве канферэнцыі ў Любліне і Беластоку адносна рэлігійнай палітыкі. Ён сцвярджаў, што "albo prawaslawie na terenie wojeewodztwa lubelskiego spolonizujtsie, a przynajmniej stanie sie polonofilskim, albo musi zginac" ("альбо праваслаўе на тэрыторыі люблінскага ваяводства паланізуецца, прынамсі, стане палонафільскім, альбо мусіць згінуць") . (М. Давыдзюк. "Справа беларусізацыі праваслаўнай царквы ў святле палітыкі польскіх дзяржаўных улад 1919 – 1939". Беларускі каляндар, Беласток, 1990).

Тым не менш, на хвалі беларусізацыі царквы ў 1925-м годзе ўзнік першы беларускі праваслаўны часопіс "Праваслаўны беларус". У 1928 г. з ініяцыятывай стварэння беларускага прыходу ў Вільні выступіў Радаслаў Астроўсі. Дагэтуль там у Пятніцкай царкве вёў пропаведзі па-беларуску айцец А.Коўш. Шэраг дзяржаўных цыркуляраў рэгуляваў навучанне і прапаведванне ў беларускай мове. Аднак націск з боку дзяржавы даў свае вынікі. У 1935 годзе ўжо адбыліся першыя праваслаўныя богаслужэнні на польскай мове ў Беластоку і ў Гродне.

Такім чынам, праваслаўная царква польскіх "крэсаў" Беларусі к 1939 г. стала інструментам дзяржаўнай палітыкі і часта выкарыстоўвалася як прылада паланізацыі. У № 3/80 штомесячніка "Novum" пісалі: "палітыка паланізацыі праваслаўнай Царквы рэалізоўвалася паслядоўна і вынікова" К 1933 г. толькі на Холмшчыне і Падляшшы 137 цэркваў былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы, спалена, альбо разбурана – 39, разабрана – 55, замкнута і апячатана – 104". (M.Hajduk. Unia Brzeska, Bialystok, 1996).

У даваеннай Польшчы ў адрозненне ад касцёла, дзе працэс паланізацыі беларусаў-прыхаджан дасягнуў амаль 100 %, праваслаўная царква ўсё ж здолела захаваць этнічную адметнасць беларусаў. Гэта асабліва яскрава заўважылася пасля вайны. Стаў неабвержным факт: толькі праваслаўная царква з’явілася сымболем беларушчыны на Беласточчыне. Ні школы, ні дзяржаўныя ўстановы не сталі асяродкамі захавання беларускай меншасці ў Польшчы. Імі стала праваслаўная царква! Магчыма, такая сітуацыя звязана з асаблівасцю Польшчы як каталіцкай дзяржавы. Магчыма, прыклад касцёла, як галоўнага інстытута польскай нацыі, які нават вышэй дзяржаўных структур, быў для беларускай меншасці прыкладам узаемаадносін паміх нацыяй і царквой... Магчыма. Але факт застаецца фактам: не унія стала для беларусаў Польшчы беларускай рэлігіяй, а праваслаўе.

Пяты перыяд

(пачатак 1990-х гадоў – наш час)

З канца 80-х гадоў на ўсёй тэрыторыі магутнай таталітарнай дзяржавы СССР пачаўся рух у накірунку развіцця дэмакратыі, свабоды, збліжэння з Захадам і так званым Вольным Светам наогул. Гэты рух, як вядома, закончыўся развалам Савецкага Саюзу і ўзнікненнем шэрагу незалежных дзяржаў, у тым ліку і Рэспублікі Беларусь. Зразумела, што прыняцце незалежнасці вымагала адпаведнай крытыкі імперскай палітыкі СССР – як спадкаемцы галоўнай імперскай дзяржавы ХХ стагоддзя – Расіі. Амаль для ўсіх рэспублік гэтая палітыка была па сутнасці акупацыйнай, а далучэнне да Расіі (пасля рэвалюцыі) называлася не інакш, як анексіяй рэспублікі у склад імперыі. Так было і ў XVIII , і ў ХІХ стагоддзях, і ў ХХ-м пасля другой сусветнай вайны.

Разам з палітычнымі пераўтварэннямі пачаўся актыўны працэс рэлігійнага адраджэння. На Беларусі, якой уласціва шматканфесійнасць, гэты працэс пайшоў у некалькіх накірунках. Найперш – аднаўленне праваслаўя, якое з пануючай веры на момант рэвалюцыі 1917-га году ператварылася ў ледзь тлеючы вугельчык з зусім невялічкага ліку прыходаў. Там, дзе былі храмы, засталіся руіны, а дзе не руіны, дык склады ці, нават, канюшні. З 360 тысяч праваслаўных святароў у 1917 годзе к 1919 году засталося толькі 40 тысяч. І гэта на пачатак страшэннага бальшавіцкага генацыду рэлігіі!

Рэшта храмаў і іншых рэлігійных святынь, што засталіся да нашых часоў, уяўлялі к пачатку 90-х гадоў сумную карціну. З дня абвяшчэння РБ 27 ліпеня 1991 года ідзе рэстаўрацыя многіх заняпалых храмаў як праваслаўных, так і каталіцкіх і пратэстанцкіх. Пачалі таксама ўтварацца новыя прыходы, адчыняцца вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя рэлігійныя ўстановы, пачала з’яўляцца рэлігійная літаратура і г.д.

І вось тут зноў ўсплыла уніяцкая ідэя. Хаця саміх вернікаў – уніятаў на Беларусі, у адрозненне ад Украіны, не засталося зусім. Аднак сама уніяцкая ідэя жыла ў асяроддзі адукаваных грамадзян і навукоўцаў Беларусі. І калі ў Заходняй Украіне пачаўся рух за адраджэнне грэка-каталіцызму, які здолеў захавацца там ня гледзячы на ўсе рэлігійныя пераследы (асабліва на Галіччыне), то ён (уніяцкі рух) перакінуўся і на Беларусь. Дапамагла і гістарычная памяць, і новая хваля літаратурных эксперыментаў на уніяцкія варыяцыі.

Чаму ж новаспечаныя прыхільнікі уніі так упарта ўчапіліся ў ідэю – «унія – гэта нацыянальная рэлігія беларусаў»? Для фанатычных прыхільнікаў згаданай ідэі нічога не значылі самыя неабвержныя факты з мінулага нашага грамадства і рэлігійнага жыцця, якія зусім не падцвярджалі гэтага тэзіса. «ЛІМ» яшчэ ў 1991 годзе пачаў друкаваць шэраг матэрыялаў на тэму уніі і змясціў вялікі артыкул Л. Лыча «Мова і рэлігія» (аж у пяці нумарах), прысвечаны доказу моднага ў наш час меркаваня аб уніі як нацыянальнай рэлігіі беларусаў. Некаторыя іншыя газеты адраджэнцкай хвалі, такія як «Свабода» ды "Навіны БНФ", таксама хорам спявалі пахвальбу уніі і ганьбілі праваслаўе. У агульным хоры амаль не чуліся нешматлікія галасы ў абарону Святога праваслаўя. Цудоўны артыкул айца С.Гардуна «Якая царква была нацыянальнай» (ЛІМ, 14.02.92), ды мой «Ёсць такая царква» (ЛІМ, 10.04.92) былі нямногімі публікацыямі на гэтую тэму, якія амаль не былі ўчутыя. А мне да таго ж, як лідэру палітычнай партыі (НДПБ), прышлося знесці шмат папрокаў і нажыць ворагаў. У той час, калі ўвагу ўсёй грамадскасці прыкоўвала самая магутная апазіцыйная палітычная сіла БНФ з яе лідэрам-каталіком Зянонам Пазняком і намеснікам старшыні, прыхільнікам уніі Юрасём Хадыкам, выступаць супраць ідэі адраджэння уніі было вельмі цяжка. Гэта выклікала нараканні і падазронасць.

Услед за сталымі людзьмі, за працу па адраджэнню беларускай нацыі і ўсталяванне дэмакратыі з вялікім запалам узялася наша моладзь. Былі і шэсці пад бел-чырвона-белымі сцягамі, і мітынгі, і сутычкі з міліцыянтамі. Зразумела, што паўстала і праблема з рэлігійным адраджэннем. Вось тут і спатрэбілася ідэя уніі, якая быццам бы і з’яўляецца нацыянальнай беларускай рэлігіяй. Дзякуючы такой моладзі, і ў першую чаргу Сяржуку Вітушку, неўзабаве ўзнік няблага аформлены часопіс «Унія», які выйшаў каля чатырох разоў.

У беларускіх уніятаў было з каго браць прыклад – на Украіне выйшла з падполля Украінская грэка-каталіцкая царква (УГКП), якая з 1946 г. была пад забаронай. На Украіне савецкая перабудова і рух за незалежнасць вельмі моцна адбіліся на рэлігійным жыцці. У першую чаргу хваля пераўтварэнняў закранула Заходнюю Украіну. На 1990 год там налічвалася 1,8 млн. уніятаў, колькасць якіх пачала імкліва расці за кошт пераходу ў унію праваслаўных. Гэта адбывалася як і шляхам пераходу ў грэка-каліцызм уніяцкіх святароў, якія аказаліся не здольнымі процістаяць хвалі палітычнага авантурызму, так і шляхам адкрыцця новых прыходаў і наварачвання да уніі дзеючых праваслаўных цэркваў. Часта захоп храмаў заканчваўся крывавымі сутычкамі, меліся ахвяры. Сітуацыя ў царкоўным жыцці гэтага перыяду там цалкам адлюстроўвала палітычныя перамены. І уніяцкі рух у вялікай ступені накіроўваўся палітычнымі патрэбамі пэўных асоб. Так, напрыклад, выдаваемы ў Львове часопіс «Вера бацьків» вылучаў як адну з галоўнейшых задач не хрысціянскую веру, а тое, што ён «дапаможа протыставытыся неосталіныстам та іхнім підспівачам». Рух за адраджэнне праваслаўя на Галіччыне лічыўся за «здраду маскалям», А тыя, хто за «вільну Украіну». павінны быць толькі грэка-католікамі. Такія спрошчаныя падыходы да рэлігійных пытанняў былі характэрны да Заходняй Украіны пачатку 90-х гадоў, але з прыняццем дзяржаўнай незалежнасці пачаўся больш сур’ёзны, хаця і вельмі складаны, рух за адраджэнне праваслаўя і ў тым ліку за яго аўтакефалію.

Тое, што такая сітуацыя склалася на Украіне ў часы распаду СССР, не выклікае вялікага здзіўлення. Таму што уніяцтва там ніколі не знікала, а Галіцыя адзіная са славянскіх тэрыторый захавала яго і ў часы Аўстра-Венгрыі. І для многіх з іх грэка-каталіцызм сапраўды стаў верай бацькоў. А вось тое, што прыхільнікі уніі хацелі слепа перанесці украінскую мадэль да ўмоў Беларусі – дзе мала хто мог наогул сказаць што такое унія – гэта не прынесла аніякае карысці для нашага рэлігійнага адраджэння. Унесла толькі элементы напружанасці ў грамадства і не спрыяла павялічэнню колькасці вернікаў ні адной з хрысціянскіх канфесій.

Такім чынам, у пачатку 90-х гадоў на Беларусі ў асяроддзі адраджэнцаў стала правілам «добрага тону» быць прыхільнікам уніі. Дайшло да таго, што Язэп Палубятка, аўтар артыкула ў «ЛІМ»е пад назвай «Ці варта адраджаць уніяцтва?» быў вымушаны ледзь не прасіць прабачэння за свае погляды. Ён піша: «Шмат хто з адраджэнцаў, прачытаўшы назву артыкула незадаволена хмыкне; зацятыя прыхільнікі беларускасці выкажуцца пра аўтара гэтых радкоў больш абразліва. Не мною прыдумана – кожнаму сваё. Я ведаю: выказваць сумненне наконт рэлігіі і беларускасці зараз усё роўна, што стаяць у спёку босымі нагамі ў прысаку: знізу будзе пячы агонь, зверху пражыць сонца”. Выдатна сказана і амаль няма чаго дадаць.

Дык у чым жа прычына гэтай з’явы. Міф аб уніі аказаўся намнога прывабней, чым капанне ў гістарычнай праўдзе і выступаць за праваслаўе, якое не ўяўляла аўтарытэту, дзякуючы адпаведнай прапагандзе і па прычынах, адзначаных вышэй. Гэта, канешне, тычылася ў асноўным нецаркоўных людзей, бо для веруючых, тых, хто ходзіць у храмы, – іншай рэлігіі, чым існаваўшая, і якая увайшла ў сэрцы без аніякае палітыкі, не магло быць. А ў народзе трывала ўсведамялася толькі праваслаўе, ды ў меншай ступені каталіцызм.

Прычына “рэваншу” уніяцтва простая. Міф аб уніі, як нельга лепш падышоў да новай палітычнай сітуацыі. Гэта і станаўленне незалежнай беларускай дзяржавы, і прыняцце ў 1991 г. Закона аб мовах, і іншыя крокі маладой беларускай дэмакратыі.

Схема прамалінейная “як граблі”: у Расіі мова дзяржаўная – руская, у Польшчы – польская, у Беларусі адпаведна – беларуская. Прычым беларуская мова нясе ў сабе рысы і польскай і рускай моў. Далей. У Польшчы галоўнае веравызнанне – каталіцызм, у Расіі – праваслаўе. А якое ў Беларусі? Па логіцы гэтых ланцужкоў пра мову так і напрашваецца: на Беларусі павінна быць таксама асобная нацыянальная рэлігія, і гэтай рэлігіяй павінна быць уніяцтва, ці грэка-каталіцызм (нібы каталіцызм, але з усходнім абрадам) – сама для Беларусі. Тое, што праваслаўных аўтакефальных краін, акрамя Расіі, больш дзесятка, каталіцкіх дзяржаў яшчэ больш, неяк не ўплывала на жаданне мець сваю, адметную рэлігію.

Жаданне нацыянальнай адметнасці і ў рэлігійнай сферы набыло ў нас нейкі нездаровы характар спрашчэння і рэлігійнага фанатызму. Чым не формула: нацыянальная беларуская рэлігія – праваслаўе плюс каталіцызм, падзяліць усё гэта папалам і атрымаем унію. Праўда, тое ж самае, ды яшчэ з большым правам, маглі б сказаць і украінцы.

Між іншым, чалавецтва не раз аддавала перавагу казцы, а не рэаліям. Прыклад таму – ідэя камунізму, ідэя ўсеагульнай роўнасці і ўсеагульнага дабрабыту. І на працягу большай часткі ХХ стагоддзя мы кіраваліся гэтымі ўзвышанымі ідэаламі, але дасягнулі толькі адмоўных вынікаў. Чалавеку ўласціва імкненне да прыгожанькай ілжы, а не да непрыемнай праўды.

Другой прычынай таго, што нават адукаваныя людзі, вядомыя вучоныя трапілі ў палон уніяцкай ілюзіі з'яўляецца іх канфесійная прыналежнасць. З аднаго боку гэта асобы каталіцкага веравызнання, а з другога выйшлі яны з атэістычнага асяроддзя, але каранямі, якія цягнуцца да каталіцкіх традыцый. Аднак, нягледзечы на пэўную агітацыю і моду, на Беларусі рух па адраджэнню уніі не набыў вялікага размаху. І мне здаецца – не набудзе. Бо не толькі з боку найвялікшай праваслаўнай канфесіі ён не мае падтрымкі. У наш час і Ватыкан глядзіць на унію, як на непатрэбную форму рэлігійнага руху. Царкоўныя іерархі не стаяць з боку ад цяперашніх змен у асяроддзі вернікаў, якія, як я ўжо адзначаў, выкліканы знешнімі цывільнымі сіламі і звязаны з палітычнымі пераўтварэнямі. Паміж рыма-каталіцкай Царквой і праваслаўнымі Цэрквамі ўжо не адзін год вядуцца размовы аб кантактах і паразуменні паміж імі. Такія кантакты, накіраваныя на знаходжанне еднасці паміж касцёлам і праваслаўнай царквой, носяць назву экуменічных. Уніяцтва разглядваецца як метад яднання ў мінулым. На сумесных пасяджэннях Каардынацыйнага камітэта змешанай камісіі па богаслоўскаму дыялогу паміж Памеснымі праваслаўнымі цэрквамі і рыма-каталіцкай царквой, неаднаразова падымалася уніяцкая пытанне і вынікі былі зусім не на карысць уніі. Так, на пасяджэнні гэтага камітэта, які праходзіў у чэрвені 1991 года ў Арыцы (пад Рымам), адзначалася, што "инициатива по восстановлению общения между Церковью Востока и Церковью Запада, привело к нарушению единства Восточной Церкви, при этом не без вмешательства нецерковных сил. Так родились Восточные Католические Церкви. Отсюда возникла ситуация, ставшая источником конфликта и страданий прежде всего для православных, но также и для католиков." Камісія вынесла вердыкт: "Форма "миссионерского апостолата", именуемая униатством, не может более допускаться как метод и модель в силу нового типа взаимовосприятия католиками и православными впредь в их отношении к тайне Церкви".

Як з боку каталіцкай, так і праваслаўнай Царквы адносіны да уніі ў наш час не з’яўляюцца сур'ёзнымі. Бесперспектыўнасць грэка-каталіцызму даказана шматгадовай гісторыяй. Тым не менш і ў наш час праблема паразумення паміж касцёлам і царквой не знікла. Але гэтая праблема носіць ужо іншую назву – "экуменізм". Дарэчы, слова "экуменізм", якое з'явілася нядаўна, ў 1910 г., таксама, як і слова "кафалічнасць", азначае саборнасць – тэрмін, пра які мы гаварылі на пачатку нашай размовы. Дэвіз экуменізма ўзяты з Гефсіманскай малітвы Збаўцы: "Няхай будуць усе адно" (Іаан, 17:21). Экуменічныя кантакты – гэта адна з галоўных рыс ўзаемаадносін паміж католікамі, праваслаўнымі і яшчэ пратэстантамі ў наш бурлівы век. Адной з апошніх выніковых падзей экуменічнага руху было Баламандскае пагадненне 1993 г. (Ліван). У пагадненні сказана, што ранейшыя уніі з'яўляюцца "састарэлымі метадамі яднання" і не могуць быць прыкладамі на будучае. У эклезіялагічнай частцы Баламандскага пагаднення быў зроблены ўпор на яго новы погляд да праблемы дыялогу паміж цэрквамі: "... Церковь католическая и Церковь православная взаимно признают друг друга в качестве Церквей-Сестёр ... экуменические усилия Церквей-Сестёр Востока и Запода, основанные на диалоге и на молитве, направлены к общению совершенному и всеообщему, которое не может быть ни поглощением, ни смешением, но встречей в истине и любви". Падыход, заснаваны на метадах уніі, звязаны, па сутнасці, з празелетызмам, цалкам адкідваецца ў пагадненні: "... не может быть речи о желательности обращения личностей из одной Церкви в другую с целью обеспечения их спасения". (Пагубное единомыслие. Санкт-Петербург, 1996 г.).

Нягледзечы на даволі бяскрыўдныя фармулёўкі экуменічных пастулатаў, артадоксы праваслаўя варожа ставяцца да многіх палажэнняў як Баламандскага пагаднення, так і іншых. Аргументы вылучаюцца даволі гучныя – тыпу такога: "Няма сродка паміж ісцінай і ілжой". Пад "ісцінай", зразумела, маецца на ўвазе праваслаўны пункт гледжання, а пад "ілжой" – каталіцкі. На маю думку, такім катэгарычным чынам пагаднення паміж Цэрквамі-Сёстрамі не знойдзеш. Дыялог павінен быць і гэта становіцца ўсё больш зразумелым.

Падсумоўваючы, з усёй упэўненасцю можна сказаць, што адраджэнне грэка-каталіцызму ў Рэспубліцы Беларусь у наш час абсалютна непатрэбная задача, гэта архіў гісторыі, вяртання да якога няма. Аднак сумоўе, экуменічны дыялог паміж рознымі рэлігійнымі канфесіямі безумоўна павінен быць.

А адносна пытання аб нацыянальнай беларускай рэлігіі можна сказаць наступнае. Такой рэлігііяй можа стаць любая існуючая ў нас канфесія. Гістарычна такой рэлігіяй, безумоўна, з'яўляецца праваслаўе. Аднак, для таго каб яно набыло нацыянальныя рысы, неабходна яго напоўніць нацыянальным зместам, як гэта зроблена ў іншых цэрквах, напрыклад, у Расіі, Украіне, Грэцыі... Тое самае можна сказаць і аб каталіцызме (другой па велічыні канфесіі на Беларусі), і аб беларускіх пратэстантах.

Але як увесці, прывіць нацыянальны змест царкве? Як дасягнуць такога стану, калі на святое праваслаўе не будзе нараканняў з боку адраджэнцкіх колаў і яно сапраўды стане нацыянальным, як гэта было ў часы Скарыны?

Шлях, мне падаецца, павінен быць такім. Асноўных патрабаванняў павінна быць мінімум два.

Па-першае – моцная нацыянальная палітыка дзяржавы. Гэта аднаўленне Закона аб мовах 1990-га года, дзе беларуская мова была прынята, як адзіная дзяржаўная мова на Беларусі. Гэта самастойная знешняя палітыка Беларусі з арыенцірам на развітыя дзяржавы Захаду, а не на Расію. Незалежнасць Беларусі не на паперы, а ў дзеянні.

Па-другое – прыняцце аўтакефаліі праваслаўнай Царквы на Беларусі, але не "кустарным", некананічным шляхам, а праз скліканне Усяленскага Сабору прадстаўнікоў усіх аўтакефальных праваслаўных Цэркваў. Прычым, гэтая другая ўмова мае сэнс – ды і наогул магчыма – толькі пасля здзяйснення першага патрабавання.

4. Палёт валькірый, альбо замест эпілога

Ужо закончыўшы гэты раздзел, я некалькі дзён хадзіў з адчуваннем нечага недасказанага. Ну, з'явіўся яшчэ адзін "трактат" на "хворую" тэму. Можа, недзе і ўдалы, а недзе і не. Адчувалася, што нешта яшчэ трэба, і гэтае "нешта" ўяўлялася вельмі важным, значным. Яно адчувалася ўвесь час і прыйшло раніцай разам з музыкай Ры-харда Вагнера.

Магчыма, некаму і не прыдуць да спадобы гэтыя выніковыя разважанні. Але ж Бог даў чалавеку логіку і з ёй трэба лічыцца.

Пачну з паўтарэння разгледжанай вышэй парадыгмы: унія – гэта пераходны этап пераводу праваслаўных у католікі. Гэта "схававаны" празелітызм, вытанчаны прыём каталіцкай місіі на Усходзе.

Беларусы – нашчадкі магутных Полацкага і Тураўскага княстваў. Беларусы складалі аснову Вялікага княства Літоўскага, пяць шостых усяго насельніцтва ВКЛ было славянскім (беларускім і украінскім у сучасным прадстаўленні). Праваслаўе ў ВКЛ несла ў сабе нацыянальныя рысы (напрыклад Скарынаўская Біблія была выдадзеная на старабеларускай мове). Як мы вышэй адзначалі, у нас была незалежная мітраполія. У тыя часы праваслаўная Царква была самастойнай.

Пачынаючы з Крэўскай уніі на Беларусі з'яўляюцца католікі. Але спачатку гэта былі асобныя выпадкі. Масавы пераход у каталіцызм пачаўся з канца ХVI стагоддзя. Праваслаўныя пачалі прынімаць каталіцызм і унію. Вось тады і з'явілася на Беларусі вялікая колькасць католікоў.

Але пераўтварэнне праваслаўных у католікі было не самым трагічным ў тыя часы. Больш таго, нехта можа сказаць: "Што ж тут благога? Можа, уніяцтва (каталіцызм) і правільней, можа быць католікам і лепей?"

Дык вось, не толькі мянялася вера беларусаў у тыя і пазнейшыя часы. Мянялася і нацыя. Так, беларусы станавіліся палякамі! Пашпартоў тады не было. На землях беларусі, якія ўваходзілі ў Рэч Паспалітую, на дзяржаўным узроўні выкарыстоўвалася толькі польская мова. І нічога не перашкаджала ўчарашняму беларусу-католіку сёння стаць палякам. І гэты працэс актыўна пайшоў ужо ў яўнай, дакументальна пацверджанай форме ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Вось адкуль узялася на Беларусі столькі палякаў! Этнічных палякаў сярод гэтых цяперашніх 417 тысяч палякаў з усяго насельніцтва Беларусі – вельмі мала. (Тое самае, дарэчы, можна сказаць і аб паляках віленскага краю). Калі пачынаўся перапіс, многім па розных прычынах было выгадна запісацца палякам. І смешна зараз назіраць за "польскім адраджэннем" на Беларусі. Стварыўся нават "Саюз палякаў на Беларусі", большасць з членаў якога не ведае польскай мовы. Але ў многіх гарадах і мястэчках Беларусі адкрываюцца польскія школы і класы. Праз касцёлы бясплатна распаўсюджваецца розная польскамоўная літаратура. І смешна і сумна: беларускіх дзяўчат з Ліды больш прываблівае звацца "крэсавянкамі", а не беларускамі. Крыжовы паход працягваецца...

Працэс паланізацыі беларусаў ідзе бяскроўна, але далёка не бяскрыўдна. Ён працягвае аслабляць беларускую нацыю, якая за апошнія 100 гадоў колькасна зусім не вырасла, а хутчэй зменшылася. Успомнім, што ў ХVI стагоддзі ВКЛ было і па тэрыторыі і па насельніцтву вялізнай дзяржавай, большай за Маскоўскае Царства. І русінаў (беларусаў) было ў ВКЛ больш, чым "маскалёў" у Масковіі.

Я ўжо згадваў праблему каталікоў-беларусаў на Беласточчыне. Гэта ўжо амаль не беларусы, а палякі. Этнічныя беларусы трымаюцца там толькі дзякуючы праваслаўнай царкве, якая з'яўляецца іх нацыянальным асяродкам.

Але з іншага боку, на Беларусі ёсць небяспека пераходу беларусаў у "рускія". Гэты працэс менш небяспечны, чымсьці першы – апалячвання беларусаў, але ён таксама мае месца. Русіфікацыя, канешне ўскосна звязана з прыналежнасцю беларусаў да праваслаўя, але ў многа большай ступені яна абумоўлена татальнай прапагандай імперскай, савецкай сістэмы, вынішчэннем беларускай мовы і наогул "шкурніцкай" палітыкай " высокіх дзяржаўных чыноў". Руская праваслаўная Царква сёння ёсць на Беларусі, а заўтра яна можа і не быць, заступіўшы месца незалежнай беларускай мітраполіі. Гэта абумоўлена тым, што праваслаўю ўласціва здольнасць да аўтакефаліі і на Беларусі яна рана ці позна здзейсніцца.

Пэўную небяспеку для станаўлення нацыянальнай беларускай культуры ўяўляе пратэстанцтва. Гэтая інтэрнацыянальная рэлігія найбольш небяспечная менавіта для нас, бо распаўсюджваецца ва ўмовах нізкай нацыянальнай свядомасці і лёгка паглынае маладыя душы. Яна вядзе да мондыялісцкага чалавека без нацыі і да духоўнага вынішчэння. Тым не менш на Беларусі існуюць пратэстанцкія цэрквы дзе шануюць беларускую культуру і мову (вядома, напрыклад, дзейнасць адной з царкваў хрысціян-евангелістаў пры бібліятэцы імя Пушкіна ў г. Мінску), акрамя таго, менавіта пратэстантамі быў зроблены першы пераклад Новага Запавету на беларускую мову.

Аднак, вернемся да праваслаўя. Мне б хацелася адзначыць наступны факт. Праваслаўе – гэта не проста нейкі "апарат русіфікацыі". Гэта багацейшая скарбніца духоўнасці, адкрытая не толькі рускім, але і ўкраінцам, румынам, грэкам і іншым народам, сярод якіх займае галоўнае становішча. Больш таго, праваслаўе усё больш распаўсюджваеца ў развітых краінах свету, такіх, як Англія, Францыя, ЗША, дзе духоўная культура традыцыйна ўзрастала на каталіцка-пратэстанцкіх традыцыях. І ўжо тым больш нельга зняважліва ставіцца да нашых праваслаўных вернікаў, якіх на Беларусі – дзякуй Богу – больш, чым вернікаў усіх іншых канфесій, разам узятых.

Як беларускі нацыяналіст, я ніколі не згаджуся з тым, што наша святыня – Вільня, нашы землі Беласточчыны, Смаленшчыны і іншыя назаўсёды для нас згуб-леныя. Яны хоць і належаць іншым дзяржавам, але там жывуць беларусы і больш таго – ментальнасць "тутэйшага" народа была і ёсць беларуская. Трэба дбаць аб гэтых людзях, захоўваць культурную і гістарычную памяць аб гэтых беларускіх тэрыторях. І, як беларускі нацыяналіст, я ніколі не аддам нашу веру бацькоў – праваслаўе, каму б там ні было. Гэта вялікае шчасце, што мы засталіся праваслаўным народам праз стагоддзі і, нягледзячы на шматлікія здрады, на 200 гадовы прыгнёт дзяржаўнага каталіцызму ў Рэчы Паспалітай і навязванне каталіцкага светапогляду праз унію, засталіся правас-лаўнымі. Беларускае праваслаўе – гэта бяздонны скарб духоўнасці, і яго трэба шана-ваць.

Такім чынам, на наш погляд, захаваць у цяперашніх умовах беларускую нацыю здольная ў першую чаргу адноўленая вера продкаў – праваслаўе. Аднак і каталіцкая і пратэстанцкія канфесіі маюць магутны ўплыў у сучаснай Беларусі, таму іх беларусізацыя павінна таксама займаць належнае месца. Больш таго, як паказвае апошні дослед, часта менавіта яны даюць праваслаўным прыклад сапраўднага вырашэння беларускай праблемы.

Падагульняючы хацелася б сказаць наступнае: Захад і Усход – не наш шлях, у нас – свой, беларускі. "Беларусь, у Еўропу!” – гэта тое самае, што і "Беларусь, у Расію!" Хопіць жыць з аглядкамі на суседзеў. Наш лозунг: "Беларусь, будзь сабой!"

Раздзел 2. Мова і царква

Гэты раздзел склаўся ў выніку дыскуіі пра мову царквы, што адбывалася на старонках газет "Царкоўнае слова", "Наша слова" і іншых у 1997 – 1998 гадах. Мая пазіцыя – спроба аб'ектыўнага аналізу праблемы сутыкнулася з неразуменнем абодвух бакоў: артадаксаў Вялікадзяржаўя, рускіх шавіністаў – з аднаго боку і прыхільнікаў беларускага Адраджэння – з другога боку. Таму я вырашыў напісаць абагульняючы артыкул на гэтую тэму і перадаць ход нашай размовы на старонках газет у той паслядоўнасці, з якой яна вялася.

1. На якой мове трэба гаварыць святару

Упершыню я сустрэў прозвiшча Валянцiны Дышыневiч на старонках «ЛIМа» ў 1993-м годзе (ЛIМ, 1993, N 14), дзе аўтарка артыкула ўступiла ў спрэчку з “самім” Зянонам Пазняком, якi ў той час якраз знаходзiўся на вяршынi сваёй славы. Палемiка тычылася артыкула Зянона Пазняка “Брэйгелеўскi шлях” (Звязда, 20 студзеня 1993 г.), дзе лiдэр БНФ выказаў сваю думку i , па сутнасцi, пазiцыю Фронта ў адносiнах да праваслаўнай царквы. Гэтая пазiцыя такая: Беларуская праваслаўная царква вядзе палiтыку русiфiкацыi, Фiларэт i шмат iншых святароў агенты КДБ i гэтак далей.

Публiкацыi, накiраваныя на знявагу Хрыстовай Царквы, сустракаюцца ў прэсе даволi часта. Так, у жнiўнi 1996-га года («ЛIМ», 20.08.96) быў надрукаваны артыкул В.Дышыневiч пад назвай: “На якой мове моляцца ў праваслаўнай царкве”. Гэта быў яе адказ на чарговы напад на царкву, змешчаны ў тым жа нумары ў артыкуле I.Антанюка “На дадзенай Богам мове!” Зноў адзiны голас у абарону праваслаўнай царквы. Нават рэдакцыя газеты “ЛIМ” не засталася ў баку i “ўсыпала” аўтарцы сваю порцыю.

І я падумаў, што трэба ўсё ж несцi да людзей максiмальна поўную, аб’ектыўную праўду, а не дылетанскiя развагi далёкiх ад веры людзей. Я, зразумела, не прэтэндую на роль гэтага аб‘ектыўнага асветнiка, але ўсё ж такi маю поўнае права выказаць сваё меркаванне аб мове царквы i аб гаротным шляху праваслаўя на Беларусi наогул.

Вось пералiк галоўных “прэтэнзiй” апанентаў беларускага праваслаўя:

1. Набажэнства ў царкве вядзецца на рускай мове, а трэба, каб было на беларускай.

2. Царква праводзiць шавiнiстычную палiтыку Масквы.

3. Многiя святары былi (а магчыма, i з‘яўляюцца цяпер) агентамi КДБ.

4. Праваслаўе не з‘яўляецца рэлiгiяй беларусаў. Беларуcкая нацыянальная рэлiгiя – унiяцтва.

Усе згаданыя пункты мала адпавядаюць рэчаiснасцi i гэта лёгка убачыць, калi, зразумела, захацець. Але некаторым колам грамадства, палiтыкам важна зрабiць з гэтай хлуснi нейкую псеўдапраўду, спасылаючыся на аднабока сканструяваную гiсторыю, ды легенду аб унii, упрыгожаную нацыянальнай iдэяй. Добрую порцыю масла цынiзму ў касцёр, што расклалi пад праваслаўем “сапраўдныя беларусы”, падлiлі i так званыя “праваслаўныя атэiсты” – людзі далёкія ад веры, але ўспомніўшыя аб праваслаўі, таму што цяпер гэта выгадна.

Такiм чынам, пачну з першага пастаўленага пытання – пытання аб мове царквы. Адразу скажу, што я не толькi падтрымлiваю спадарыню Дышыневiч, а выступаю таксама i супраць асобнага меркавання рэдакцыi “ЛIМа”. Галоўны тэзiс апанентаў Валянцiны Дышыневiч у тым, што “да Бога трэба звяртацца на той мове , якую Ён даў людзям. Беларусам Ён даў беларускую мову i толькi на ёй мы абавязаны звяртацца да Яго” (I.Антанюк, “ЛIМ”, 20.09.96 г.). Сапраўды, Бог даў беларусам беларускую мову. Але рэчаiснасць для беларусаў аказалася зусiм не такой як для палякаў, лiтоўцаў цi якой iншай нацыi. Беларусы адцуралiся сваёй мовы. I сапраўдная мова беларуса – гэта цi трасянка, наблiжаная да рускай мовы, цi проста руская мова. А беларуская, па сутнасцi, стала элiтнай мовай вузкага кола iнтэлiгенцыi.

Дык вось, святары звяртаюцца ў сваiх казаннях менавiта на мове народа, на той мове, на якой размаўляе фактычна сто адсоткаў прыхаджан – на рускай мове. Я ўпэўнены, што калi б раптам святар, скажам, у Кафедральным саборы, правёў усю службу на беларукай мове, то яго б не зразумелi, а прыхаджане разбеглiся б. Тым не менш трэба адзначыць, што паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў набажэнства мае месца ў Свята-Петра-Паўлаўскiм храме, дзе яго настаяцелем айцом Георгiем Латушкам на кожнай лiтургii чытаецца Евангелле спачатку на царкоўнаславянскай, а затым на беларускай мове. Практыка ўкаранення беларушчыны ў царкоўны абрад працягваецца ўжо некалькi гадоў. У цеперашнi час шэраг трэбаў, напрыклад хрысцiны, па жаданню вернікаў праводзяцца на беларускай мове. Калi пачалася гэтая практыка, i прыхаджане пачулi пад час лiтургii “Ойча наш “ на беларускай мове, то яны перапалохалiся, вырашыўшы, што палякi захапiлi храм!

Сумная праўда ў тым, што тэзiс I. Антанюка быццам “сярод прыхаджан беларусаў – пераважная большасць” з‘яўляецца падманным. Па пашпарту, магчыма, гэта i так, але па нацыянальных прыкметах i ў першую чаргу па мове – зусiм не так. Нацыянальна свядомых беларусаў i ў царкве i наогул на Беларусi вельмі мала i нездарма iснуе ў нас крыўдная пагалоска, што беларусы ў Беларусi – нацыянальная меншасць. Мы маем у сталiцы дзяржавы толькі 2 – 3 беларускія школы (нават палякi нядаўна адкрылi польскую школу ў Гароднi!). Беларускiя класы катастрафiчна скарачаюцца, з беларускiх рэспублiканскiх газет засталася толькi адна – “Звязда”. Дык што ж у такiх змрочных абставiнах можна сказаць пра царкву! Яна сама толькi пачала ачуньваць пасля бальшавiцкага генацыду. На ўвесь Мiнск маецца ўсяго каля дзясяці праваслаўных храмаў. I, зноў жа, амаль на 2 млн. чалавек! Як можна параўноўваць, як робiць “ЛIМ”, гэты кволенькi працэс царкоўнага адраджэння са школай? На Мiнск мы маем некалькi соцень школ i галоўная мэта кожнай з iх – выхаванне дзяцей, якое iдзе далёка не ў беларускiм накiрунку. Вось дзе сапраўдная бяда.

Галоўная мэта Царквы – выратаванне душы чалавека. Царква – гэта, па сутнасцi, бальнiца, дзе лечаць нашы душы. I, прабачце, усё роўна на якой мове будзе гаварыць хiрург, якi робiць аперацыю, напрыклад, апендыцыту. Хаця, асабiста мне, было б прыемна, каб хiрург быў таксама свядомым беларусам i размаўляў са мной па-беларуску.

Такiм чынам, я магу з упэўненасцю сказаць, што адносiны царквы да беларускай мовы (хаця яна i аддзелена ад дзяржавы) нiчым не горшыя, чым адносiны дзяржавы да беларускай мовы, не гаворачы аб установах, чый непасрэдны абавязак – адукацыя i выхаванне нацыянальна свядомых беларусаў. Рэдакцыя “ЛIМа” пiша – “памятаем: царква i школа ствараюць нацыю”. Гэта не зусiм так, у прыватнасцi, у дачыненннi да царквы. Галоўная задача царквы не ў выхаваннi цi ў адукацыi чалавека. Яна, паўтаруся, лечыць душы з дапамогай лекара – святара.

У гаротным становiшчы беларускай мовы вiнаваты ў першую чаргу наш урад на чале з прэзiдэнтам, палiтыка якога адкрыта накiравана на русiфiкацыю насельнiцтва. Ды што там русiфiкацыя. Яна ўжо даўно адбылася! Наша задача цяпер стаiць не проста ў адраджэннi беларускай мовы, а яе ўваскрэсеннi. Гэтая задача пакуль яшчэ развязваемая, як паказаў дослед Iзраiля, Чэхii i некаторых iншых краiн, дзе мелi месца аналагiчныя працэсы моўнага генацыду. Але патрэбна моцная дзяржаўная палiтыка. Перад двума лукашэнкаўскiмi рэферэндумамi мы яшчэ мелi рэальны шанц стварыць нацыянальную беларускую дзяржаву са сваёй мовай, гiсторыяй i традыцыямi. Цяпер зрабiць гэта вельмi складана, калi наогул магчыма.

Анак вярнуся да галоўнай тэмы – мовы праваслаўнай царквы. Паглядзiм найперш, што уяўляе сабой служба ў царкве. Набажэнства звычайна працягваецца каля 3–х гадзiн увечары (усяночная) i амаль столькi ж працягваецца ранiцай (лiтургiя). Самая адметная рыса для большасцi праваслаўных цэркваў (рускай, беларускай, украiнскай, балгарскай, сербскай i iншых) у тым, што амаль усё набажэнства вядзецца на царкоўнаславянскай мове (за выняткам пропаведзей, якiя звычайна прыстасаваны да мовы прыхаджан). Такая традыцыя ўсталявалася з вельмi даўнiх часоў – з часоў хрышчэння Кiеўскай Русi князем Уладзiмiрам.

Царкоўнаславянская мова – гэта не гiстарычны архаiзм, якi даўно трэба памяняць на жывую мову народа. Гэтая мова, як нiякая iншая, здольная служыць Царкве. Гэта – мова Царквы. Царкоўнаславянская мова нашчадак прац раўнаапостальных Кiрыла i Мяфодзiя, яна сведка першага тысячагоддзя хрысцiянства, тых часоў, калi яно яшчэ не было падзелена на Усходнюю i Заходнюю плынi. За больш чым 1000-гадовае выкарыстанне царкоўнаславянскай мовы ў набажэнстве ўвесь працэс вельмi ўдасканалiўся, трапары, кандакi, iрмасы, сцiхiры i iншыя формы царкоўнага спеўнага абыходку ўяўляюць сабой цэльную гарманiчную форму i, фактычна, не падлягаюць перакладу на iншыя мовы, у тым лiку на рускую i на беларускую. Хаця гiсторыi вядомыя такiя спробы. Так, у 1620 годзе ў Кiеве выйшла “Кнiга аб веры”, дзе былi прыведзены пераклады шэрагу малiтваў, у тым лiку i “Отче наш”. Аднак нi адна з гэтых спроб не дала плёну.

Разглядваемую сiтуацыю можна параўнаць з матэматыкай, якая мае сваю мову – мову формул. Любую формулу, скажам iнтэграл, можна патлумачыць, перапiсаць яе звычайнай пiсьмовай мовай. Але такая праца толькi б пагоршыла разуменне матэматычнага матэрыялу.

Ёсць яшчэ адзiн аспект праблемы – рэлiгiйны. Гэта – святасць царкоўнай мовы. Айцец Аляксандр Пачопка у артыкуле са зборнiка “Праваслаўе ў славянскiх культурных традыцыях ”пiша: “Царкоўнаславянскiя словы будучы святымi асвячаюць нашу родную мову. Яшчэ чарнарызец Храбр, гаворачы пра святога Кiрыла, указваў, што славянскiя пiсьмёны больш святыя, бо стварыў iх святы муж. Пакуль мы жывем малiтвамi святых, не загiнуць наша Вера, Айчына, Мова, Слова Божае. Дух Святы кiруе нас да вечнага Царства Нябеснага”.

Тэма нашай гаворкi ўвесь час вядзецца вакол праблемы пераходу БПЦ на служэнне на беларускай мове. Дазвольце запытаць у прыхiльнiкаў такога пераходу наступнае: чаму да гэтага часу ў самой Расii мова набажэнства не стала рускай, а вядзецца па традыцыi на той жа царкоўнаславянскай мове? Часткова я ўжо адказаў на гэтае пытанне. Дапоўню думкамi вядомых рэлiгiйных багасловаў. Вось што пiша святар Канстанцiн Буфееў: “Если мы начнём безжалосно насаждать новые формы, (рускую мову ў набажэнства – А.А.), а вместе с тем и новый дух, то произойдёт страшная вещь. Церковь перестанет быть святой и благодатной, потеряет преемство Священного Писания, которое единственно и делает её непогрешимой” (Сети “обновлённого православия”, М.,1995).

Вялiкае значэнне царкоўнай мове надаваў знакамiты духоўны настаўнiк нашай эпохi архiмандрыд Сафронiй (Сахараў). У ягонай кнiзе “Видеть Бога как он есть” ёсць такiя словы: “Если бы при совершении Литургии употребляли язык повседневности, то он порождал бы в душах и умах присутствующих реакции низшего плана – нашего физического существования”. Сафронiй вучыць нас, што “Слова Литургии и вообще молитв не суть только человеческие, но и данные Свыше. Церковный язык относится к сфере Божественного Бытия; он должен выражать Откровения Духа и им порождаемые умные видения”.

Найбольш правiльным шляхам царкоўнага развiццi на Беларусi я лiчу паступовую беларусiзацыю царквы шляхам утварэння беларускiх праваслаўных брацтваў па ўсёй краiне, стварэння беларускамоўных асветнiцкiх рэлiгiйных цэнтраў, далучэння да царкоўнага жыцця як мага больш беларускамоўных прыхаджан, свядомай iнтэлiгенцыi, увядзення прадметаў i курсаў накшталт “Закона Божага” ва ўсiх навучальных установах i г.д. Але падкрэслю галоўнае – плён з усяго гэтага будзе толькi тады, калi на працэс беларусiзацыі адгукнецца само насельнiцтва. Шлях да беларускай нацыянальнай царквы адзiн – праз утварэнне НЕЗАЛЕЖНАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ! Незалежнай не на паперы, а на самой справе.

А пакуль мы чуем толькi рускамоўнае БТ, рускамоўнае радыё i чытаем 99 % рускамоўных газет. Мы стваралi новы саюз з Расiяй, “какого ещё свет не видывал”, цяпер аб‘ядноўваемся з Расiяй у адну дзяржаву i ўпарта закрываем беларускiя класы, каб потым дачушка антыбеларускага татачкi заяўляла мне на лекцыi, што “Давайте читать по русски, ведь у нас двуязычие. А я в школе от белорусского была освобождена...”.

Вось такiя рэалii. I аўтарам лiстоў тыпу ”На дадзенай Богам мове” хацелася б нагадаць наступнае. Калi на “дадзенай”, дык давайце сапраўды апраўдаем нашае Божае прызначэнне i зробiм так, каб беларуская мова стала мовай беларускага народа. I калi ён загаворыць на ёй, то можаце не сумнявацца, што праваслаўныя святары ды i свята-ры iншых канфесiй без усялякiх высiлкаў будуць звяртацца да людзей на дадзенай iм беларускай мове.

2. Быць, ці не быць беларускамоўнаму набажэнству?

Пасля славутага рэферэндума аб статусе беларускай і рускай моў на Беларусі і ўвядзення рускай мовы ў якасці дзяржаўнай пачаўся імклівы працэс выцяснення беларускай мовы з ужытку практычна з усіх сфер жыцця. Усё, што было зроблена па адраджэнню мовы за кароценькі прамежак часу дзеяння Закона аб мовах”, было загублена. З 1994 года ідзе працэс закрыцця беларускіх школ і класаў, перавод справаводства толькі на рускую мову. Ворагі беларушчыны радасна паціраюць рукі.

Неяк само сабой і згубіла актуальнасць пытанне аб беларусізацыі царквы. Ні да таго стала, ці што... Грамадскасць замаўчала і зноў перанесла сваю дзейнасць на кухонныя баталіі.

Не так па-рабскі паслухмяна аднеслася да вынікаў рэферэндуму сама царква. Канкрэтней – праваслаўная царква, бо я вяду гаворку тут аб ёй. Па-першае, на мой погляд, праваслаўнай царкве на Беларусі, якая толькі пачала ўставаць на ногі пасля бальшавіцкага генацыду, абсалютна не заслужана дастаецца ад пэўных колаў нацыянальна свядомых, але не падрыхтаваных грамадзян. Беручы на сябе смеласць быць суддзямі ў такіх далікатных пытаннях, як вера і царква і безапеляцыйна сцвярдзжаючы, што царква ўсяляк працівіцца беларускаму адраджэнню, што яна праводзіць палітыку Масквы, гэтыя людзі праяўляюць часта простую недасведчанасць, бо на самай справе ўсё зусім не так. Многія проста не ведаюць таго, што шэраг святароў ужываюць беларускую мову ў сваёй практыцы, вядзецца праца па перакладу Бібліі, набажэнства і трэбаў на беларускую мову. У Жыровіцкай духоўнай семінарыі багаслоўе і шэраг іншых прадметаў вядзецца на беларускай мове.

Вышэй я выказаў думку аб важнасці царкоўнаславянскай мовы ў праваслаўным богаслужэнні. Больш за тысячу гадоў служыцца літургія на мове Кірылы і Мефодзія – царкоўна-славянскай мове. І, зразумела, за гэты вялікі час богаслужэнне вырасла і выкрышталізавалася ў аб’ёмную, закончаную сістэму, якая спалучае і багаслоўе, і навуку, і паэзію, і шмат чаго іншага. Сотні тоўстых тамоў займае апісанне ўсяночнай, літургіі, гадзін, шматлікіх акафістаў, канонаў і іншых відаў богаслужэння. Сотні кніг прысвечаны тлумачэнню Святога Пісання, апісанню Жыцій Святых і іх вучэнняў. І ўся гэтая праца рабілася, ды і робіцца цяпер на царкоўнаславянскай мове. Таму, зразумела, адначасна перайсці на богаслужэнне з царкоўнаславянскай мовы на іншую мову проста немагчыма..

Аднак усё гэта не азначае, што мы павінны сядзець склаўшы рукі і нічога не рабіць у напрамку беларусізацыі царквы. Складанасць праблемы яшчэ і ў тым, што гісторыя не данесла да нас ні беларускай літургіі, ні ўсяночнай, ні беларускіх трэбаў. Мы ведаем толькі некалькі беларускіх калядных і велікодных кантаў XVI – XVIII стагоддзяў, якія аднолькава былі папулярнымі на Беларусі як сярод праваслаўных, так і сярод католікаў і уніятаў.

Часам, гаворачы аб беларускамоўных спевах у царкве, прыводзіцца прыклад уніі, як царквы, дзе яны адбываліся (гл., напрыклад, артыкул С. Марозавай “Моўная палітыка і практыка уніяцкай царквы ў Беларусі”. Зб. “З гісторыі уніяцтва ў Беларусі”, Мн. 1996, стар. 110). Але ні ў названым артыкуле, ні ў якіх іншых няма аніводнага доказу гэтаму сцвярджэнню. Каб узяць, скажам, “Херувімскую” і пачаць спяваць яе па-беларуску... Не так гэта і проста, і вельмі не проста. У большасці ж крыніц сцвярджаецца, што набажэнства уніяты праводзілі на царкоўнаславянскай мове. І толькі ў апошнія гады існавання уніі, перад раздзелам Рэчы Паспалітай, набажэнства ў уніяцкай царкве значна адыходзіць ад традыцыйнага, але не на карысць беларускай мовы, а польскай.

Такая няпростая сітуацыя з мовай беларускай у праваслаўнай царкве вымагае вельмі сур’ёзнага падыходу да перакладу царкоўных тэкстаў. На гэтую працу патрэбен не адзін год. І яна даўно ўжо вядзецца. Шмат зроблена ў гэтым напрамку Беларускім праваслаўным брацтвам Трох Віленскіх Мучанікаў, што існуе пры Свята-Петра-Паўлаўскім храме ў Мінску. Пры брацтве ёсць выдавецтва, дзе рыхтуецца да друку розная рэлігійная літаратура на беларускай мове. Кожны год, пачынаючы з 1994-га, выдаюцца беларускія праваслаўныя календары. Выходзіць штомесячны бюлетэнь “Ортапрэс”, міжнародны часопіс “Праваслаўе ва ўсім свеце” і іншая літаратура.

У сувязi са сказаным вiдавочна, што свецкiя ўлады выглядаюць значна горш, чым царкоўныя. Яны прадстаўляюць краiну, быццам бы i незалежную ад Расii, але ўпарта не жадаюць беларусiзацыi, размаўляюць выключна па-руску, а ўсялякiя там беларускамоўныя адзiнкi выглядаюць смешнымi донкiхотамi на iх прагматычна-здраднiцкім прарасейскiм фоне.

У «Царкоўным слове» (№ 5,1997 г.) на разглядваемую тут тэму быў змешчаны мой артыкул «На дадзенай Богам мове». І вось неўзабаве ў дванаццатым нумары той жа газеты быў змешчаны “разгромны” артыкул нейкай І.Кірылюк пад назвай “Действительно ли существует проблема языка в церкви?” І хаця я ў сваім артыкуле пісаў аб складанасцях пераходу на беларускую мову ў царкве, гаварыў аб непадрыхтаванасці нашых прыхаджан адразу ўспрыняць Святое Пісанне на роднай мове, І.Кірылюк абвінаваціла мяне ва ўсіх магчымых грахах і няпраўдах. Выказваючы, фактычна, прарасійскую, шавіністычную пазіцыю такіх адыёзных арганізацый, як Славянскі Сабор “Белая Русь”, ці Ліберальна-дэмакратычнай партыі Жырыноўскага, на трох старонаках газеты аўтарка жыруе на сваёй нянавісці да ўсяго беларускага і асабіста да Астапенкі, называючы мяне “под овечей одеждой поборника “царкоўнай мовы”. Па “канцэпцыі” спадарыні Кірылюк “...проблема языка, искусственно разжигаемая, существует не в реальной церковной жизни, а лишь на страницах прессы...Но нашлась заботливая рука, которая постаралась, чтобы грязная ложь о православии ... была перенесена со страниц “Свабоды” и “ЛІМа” и вылита на головы читателей “ЦС””. Прыхільніца дзяржаўнага статуса двухмоўя на Беларусі, аўтарка піша: “Примером того, как мирно и беспроблемно уживаются белорусско и русскоязычие в нашей церкви является повседневная жизнь храмов соседей – Свято-Духова и Свято-Петро-Павловского соборов”. Недасведчаны чытач можа падумаць, што і сапраўды адзін з гэтых храмаў беларускамоўны, а другі рускамоўны. На жаль, гэта зусім не так. У абодвух храмах набажэнства вядзецца аднолькава – на царкоўна-славянскай мове, а пропавядзі – на рускай. Адно што: у храме на Нямізе паступова ўводзяцца элементы богаслужэння на роднай мове (раз у месяц літургія і кожны тыдзень акафіст), а ў Кафедральным саборы – па-беларуску чытае пропаведзі а. Сергій Гардун. Аб гэтым я пісаў у сваім артыкуле ў “ЦС”.

Далей І.Кірылюк адкрыта раскрывае сваю няпрызнасць да ўсяго беларускага , да ўсяго нацыянальнага: “внутри церковной ограды есть только одна национальность – христианин.” Не дапускаючы нават думкі аб аўтакефаліі нашай царквы, яна піша: “Не является само по себе возбуждение подобной дискуссиии (аб мове і аўтакефаліі – А.А.), которую провоцирует автор (г.зн. – я), используя “ЦС” средством разделения, выявления церковных людей, которые будут “кричать об автокефалии”. І. Кірылюк, магчыма, не ведае, што беларуская мова была дзяржаўнай у нашай старажытнай беларускай дзяржаве – Вялікім княстве Літоўскім, на ёй выдавалася і Святое Пісанне – Біблія Францыска Скарыны. Хацелася б нагадаць у сувязі з гэтым словы з Дзеянняў Святых Апосталаў: “Ці ж ня ўсе, што гавораць, Галілеяне? Як жа мы чуем ад іх кожны сваю мову? Мы ж родам з Тарфіі, Лідзіі... , але ўсе мы чуем, як яны гавораць нашымі мовамі пра вялікія цуды Божыя.” (Дзеі 2: 7–11).

Пра неабходнасць выкарыстання роднай мовы ў богаслужэнні гаварыў пад час літургіі ў царкве “Усіх беларускіх святых” 1 сакавіка 1992 г. мітрапаліт БАПЦ а.Мікалай. Ён казаў: “Наша беларуская мова – мова святая і ёй належыць святое месца ў Праваслаўнай царкве.

І, нарэшце, апошняе, пра што хацелася б сказаць. Гэта – нядаўнія змены, якія адбыліся ў царкоўным богаслужэнні. З верасня 1997 года ў Свята-Петра-Паўлаўскім саборы на беларускай мове служаць малебен “За беларускі народ” і акафіст Тром Віленскім Мучанікам. Клопат гэты ўзяў на сябе настаяцель храма пратаіярэй а. Георгій Латушка і хор брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў. Акрамя таго, рыхтуецца пераклад літургіі на беларускую мову. Пераклад гэты з царкоўнаславянскай мовы робіцца вядомым дзеячом у галіне беларусізацыі царквы пратаіярэем Свята-Духаўскага храма а. Сергіем Гардуном.

Ва ўсім гэтым застаецца дзіўным адзін факт. Не зразумела наступнае: дзе нашы адраджэнцы? Дзе свядомая праваслаўная інтэлігенцыя? Згаданы акафіст і малебен праходзяць у паўпустым храме. Прысутнічаюць на гэтай службе ўсё тыя ж бабкі, ды некалькі маладых людзей.

Таму трэба пачынаць з другога канца, пачынаць з нас саміх. А то атрымліваецца, што размоў пра царкву шмат, а вось каб прыйсці у храм, справіць службу, памаліцца па беларуску – дык ахвотнікаў мала. Навошта ж наогул ставіць пытанне аб беларускамоўным набажэнстве, калі самі спадары свядомыя беларусы яго ігнаруюць. Яно ёсць і трэба карыстацца такой магчымасцю.

3. Мова, царква і палітыка

Крытыка выказаных поглядаў на мову праваслаўнай царквы вядзецца ў сучасным друку часам людзьмі, якія стаяць на дыяметральна процiлеглых пазiцыях. Аналiзуючы iх змест, я прыйшоў да далёка не новай высновы: царкоўная дзейнасць i ўсялякая наогул палеміка на гэтую тэму напрамую звязаны з палiтыкай. I як бы не адхрышчвалiся ад палiтыкi аўтары шматлiкiх артыкулаў – iх палiтычная пазiцыя ўсё роўна праявiцца.

А можа iснуе магчымасць, калi не пазбегнуць палiтыкi, то хаця неяк зменшыць яе ўсціск? Як выказаць сваю думку максiмальна аб'ектыўна i далiкатна, не закрануўшы балючых струн свайго апанента?

Мабыць, менавiта ў гэтым i ёсць найвялiкшая цяжкасць любых дыскусiй. I як тут не згадаць "метадаў" прапаганды Святога Пiсання, якiя практыкуюць баптысты i iншыя пратэстанцкiя канфесii. Каму не знаёмая постаць жанчыны з Бiблiяй у руцэ, якая едзе з Вамi ў адным тралейбусе, гучна дэкламуе бiблейскiя тэксты i заклiкае, ледзь не з пагрозамi, верыць у Хрыста. А едуць з вамi розныя людзi – i атэiсты, i веруючыя, i проста тыя, якiя спяшаюцца на працу i рыхтуюцца да шматлiкiх будзёных спраў. У мяне, прынамсi, такая "прапаганда" пад'ёму рэлігiйнага энтузiазму не вызывае.

Прыведзены вышэй артыкул I.Кiрылюк з'яўляецца спробай крытыкi маiх думак, аднак ён увесь прасякнуты духам катэгарычнасцi i гэта, нават, адзначана ўва ўступным слове рэдакцыi: "автор к сожалению, как обычно случается у нас духовно немощных, претендует на исключительную правильность своих суждений" Ужо ў першых радках артыкула ставiцца пад сумненне само iснаванне праблемы мовы ў царкве: "У них (прыхаджан храмаў – А.А.) такой вопрос вызывает удивление и недоумение...» Але ж праблема ёсць, існуе цэлае кола людзей, якія лічаць неабходным увядзенне беларускай мовы ў набажэнства. Так, спадар А.Жукоўскі ў артыкуле пад назвай «Бог чуе нас па-беларуску» («Наша слова, 13 траўня 1998 г.) выказваецца за адназначнае вырашэнне гэтага пытання: беларусы павiнны звяртацца да Бога на роднай мове.

Праблема мовы ў царкве, безумоўна, ёсць. Зразумела, прыхiльнiкаў беларушчыны не шмат сярод прыхаджан, але ж iх – гэтых прыхільнікаў – не шмат i наогул у нашым дэнацыяналiзаваным грамадстве. Аднак яны ёсць. I за iх трэба ваяваць. Царква павiнна змагацца за кожную з чалавечых душ, рабiць усё магчымае для задавальнення нацыянальных патрэб кожнага свядомага беларуса. І калi гэта патрабуе дадатковых намаганняў, калi трэба пайсцi на пэўную ломку стэрэатыпаў – у нашым выпадку пераходу ў богаслужэннi на беларускую мову, то гэтага не варта пазбягаць, а iсцi да яго насустрач з адкрытым сэрцам.

І.Кiрылюк сама нагадвае аб тым, што ў РБ i руская, i беларуская мовы з'яўляюцца дзяржаўнымi. Але ў нас няма нiводнага праваслаўнага храма, дзе б служэнне вялося цалкам на беларускай мове. Дзе ж маё i многiх iншых канстытуцыйнае права на беларускамоўную лiтургiю, цi хаця б пропаведзь?

Зусiм дзiўнай выглядае логiка апаненткi па гэтаму пытанню. Яна робiць абсалютна незразумелыя з пазiцыi здаровага сэнсу вывады: "В свете данной статьи Конституции РБ, сама по себе постановка проблемы о переходе церкви на тот или иной язык... неправомерна и свидетельствует о тоталитарном подходе". Прабачце, але ж вiдавочна якраз адваротнае – менавiта таталiтарны падыход i ўяўляе сабай аднамоўе!

Неразуменне сутнасцi нацыянальнай iдэi, свядомае запалохванне чытача ўсiм нацыянальным сустракаецца ў разглядваемым артыкуле на кожным кроку. Напрыклад, яна пiша (пра мяне): "верник – кому и чему – национальной идее или истине?", не разумеючы таго, што нацыянальоная iдэя – складаючая, iстотная частка iсцiны. I зусiм не "бессмыслица" спалучэнне слоў "праваслаўны нацыяналiст". Бо нацыяналiст – у святле нашага разумення – можа быць i праваслаўным, i католiкам, i атэiстам. Аднак сваё апраўданне нацыяналiзм знаходзiць толькi ў хрысцiянстве, пра што i пiсалi знакамiтыя рэлiгiйныя фiлосафы М.Бярдзяеў, Н.Кляпенiн, І.Ільiн i iншыя. Больш падрабязна гэтае пытанне я буду разглядваць ніжэй, у раздзеле «Хрысціянства і нацыяналізм».

Аднак i не ва ўсiх адраджэнцаў знаходзяць падтрымку мае думкi. Атрымліваецца, што не задавальняюць найбольш нецярплiвых з нашых свядомых беларусаў мае аргументы адносна цяжкасцей пераходу ад служэння ў царкве на царкоўнаславянскай мове на беларускую. Як прыклад станоўчага вырашэння праблемы беларускамоўнага набажэнства, часта прыводзяць прыклад iмшы па-беларуску ў некаторых касцёлах.

На гэты конт, аднак, можна сказаць наступнае. З вялiкай нацяжкай можна назваць так званую беларускую мову ў касцёле беларускай. Бо звычайна святары – наколькi мне прыходзiлася слухаць – праводзяць iмшу з такiм моцным польскiм акцэнтам, што гэтую мову хутчэй можна назваць польскай з беларускай лексiкай.

Падкрэслю ў сувязi з гэтым і такую думку. Iмкненне да пераходу ў касцёлах на беларускую мову выклiкана зусiм не любоўю ксяндзоў да беларусаў. А абумоўлена чыста палiтычнай кан'юнктурай – iмкненнем дагадзiць самым "нецярплiвым адраджэнцам", задаволiць iх амбiцыi i як галоўны вынiк – зацягнуць у касцёл. I для iх не важна, што за вернiк прыбыў... Для iх галоўнае не вера i не тое, як уяўляе сабе чалавек Бога i наколькi ён аддана служыць Хрысту, а iстотны толькi факт прыналежнасцi да касцёла. У гэтым праяўляецца адвечная прага католiкаў да экспансii, да ўцягнення ў сваё лона "ўсiх i ўся". У праваслаўi не так. Праваслаўе – глубiнная вера, ёй ужо два тысячагоддзi i яна ўвабрала ў сябе вялiзны пласт духоўнасцi розных народаў i розных часоў. I стаць праваслаўным, толькi пераступiўшы парог храма, яшчэ далёка не дастаткова. Гэта доўгi працэс, якi вымагае ад чалавека вялiкага цярпення і працы. Таму i пераклады Святога Пiсання, што вядуцца пастаянна – не простая праца. Напрыклад, цяпер iснуе два пераклады на беларускую мову "Новага Запавету" – канадскi i наш, зроблены Васiлём Сёмухай. Але нiводзiн з iх нельга назваць дастаткова дасканалым. Цяпер вядзецца новы, трэцi пераклад Бiблейскай камiсiяй, якая выкарыстоўваючы вопыт папярэднiкаў, iмкнецца пазбегнуць iх памылак.

Як мы адзначылi – палiтычны фактар – важны элемент у працы касцёла. Але было б ня шчырым, калi абысцi палiтычны фактар у праваслаўнай царкве. У тым жа Свята-Пятра-Паўлаўскiм Саборы далёка не ўсе святары, як згаданы айцец Георгiй, прыхiльна ставяцца да беларускай мовы. Ёсць i такiя святары, што шчыра вераць iдэолагам вялiкадзяржаўнага праваслаўя i рух за нацыянальнае адраджэнне ў царкве лiчаць непатрэбным. Але гэта таксама вынiк шматгадовага iдэалагiчнага прэсiнгу Масквы. Адным словам, у царкве, як i ў грамадстве, адлюстраваны розныя палiтычныя плынi.

Не трэба думаць, што ўзнiкшая рэлiгiйная сiтуацыя ў нашай пакутнай Беларусi нейкая асаблiвая. Палiтычны фактар прысутнiчае i прысутнiчаў усюды i заўсёды. Так, у суседняй нам Украiне маецца аж тры розныя царкоўныя арганiзацыi, кожная з якiх праваслаўная. Гэта: Украiнская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату, Украiнская Праваслаўная Царква Кiеўскага Патрыярхату, Замежная Аўтакефальная Украiнская Праваслаўная Царква. Памiж iмi iдзе безупынная барацьба i пакуль не вiдаць анiякага прасвету. Вось дзе праблема!

Безумоўна, царкоўная нестабiльнасць i непаразуменне – вынiк агульнага палiтычнага крызiсу. У краiн з больш-менш стабiльнай сiтуацыяй у грамадстве нармалiзуецца i царкоўнае жыццё. Напрыклад, у Германii прыкладна палова католiкаў i палова пратэстантаў, але памiж iмi назiраецца вялiкая талерантнасць. Вядома, што ў гiсторыi не заўсёды было так. Бывала вельмi змрочна i, нават, трагiчна. Успомнiм, напрыклад, знакамiтую Варфаламееўскую ноч...

Вяртаючыся да пачатку гэтага раздзела хочацца сказаць нашым грамадзянам наступнае: людзi будзьце цярпiмымi адзiн да аднаго, паважайце погляды iншых i асаблiва будзьце далiкатнымi ў царкоўных пытаннях. Гэта, безумоўна, тычыцца i мяне самога, як i любога чалавека.

Раздзел 3. Пралегомены да ўсякай будучай тэорыі нацыналізму

I напоўнiлiся ўсе Духам

Святым, ды пачалi гутарыць

iншымi мовамi, так як Дух

Святы даў iм прамаўляцi.

(Дзеi 2:4)
Уводзiны

І сярод багасловаў і сярод вучоных існуюць розныя погляды на су¬вязь паміж хрысціянствам і нацыяналізмам. Адно з распаўсюджаных меркаванняў грунтуецца на апостальскім прынцыпе адзінства народаў у Хрысце: “Дзе няма Грэка і Юдэя, абрэзання і неабрэзання, барбара, Скіфа, раба, свабоднага, але ўсе і ўва ўсім Хрыстос” (Новы Запавет, Каласянам, 3:11). Грунтуючыся на ўяўленнях аб нацыяналізме як з`яве ад¬моўнай, нясучай у сабе ідэю выключнасці сваёй нацыі, многія царкоўныя дзеячы пе¬расцярагаюць ад небяспепекі нацыяналізму. Яны лічаць, што Хрыстова еднасць можа быць прынесена ў ахвяру нацыянальнай ідэі. Напрыклад, у выступленні пратаіярэя У.Вараб’ёва на Багаслоўскай канферэнцыі ў 1994 годзе ў Маскве прагучалі такія словы: “Спакуса нацыяналізму зноў і зноў зводзіць асобных людзей і цэлыя народы. Для яго характэрны нацыянальная гар¬дыня, духоўная слепата і г.д.” Блізкія погляды на праблему нацыяналізму улас¬цівыя таксама і камуністычнай ідэaлогіі, хаця пабудавана яна на атэізме.

Другі пункт гледжання на праблему сувязі хрысціянства і нацыяналізму, якога прытрымліваецца і аўтар гэтага артыкула грунтуецца на ўяўленнях аб нацыяна¬лізме як станоўчай з`яве, на ўяўленнях аб ім як лепшым набытку цывілізацыі. І шлях да Бога ляжыць якраз праз крышталізацыю нацыянальнага, праз развіццё асаблівага Божага Дару – нацыяналізму.

У тым, што існуе такі дуалізм поглядаў, няма нічога дзіўнага. У гiсторыi не раз адно i тое ж азначэнне цi нават толькi выказванне для адных асоб, арганiза¬цый, народаў мела адзiн сэнс; для другiх – процiлеглы, а для трэцiх – i яшчэ нейкi iншы. Рэне Дэкарт казаў, што калi б фiлосафы дамовiлiся пра значэннi слоў, то ўсе iхнiя навуковыя дыскусii прыпынiлiся б.

У сувязі са сказаным лагічным было б паставіць першай задачай нашага даслед-вання аналіз паняцця, “нацыяналізм” і даць азначэнне нацыяналізму па магчымасці аб`ектыўна, без палітычнай афарбоўкі.

1. Iснуючыя азначэннi нацыяналiзму. Вытокi непаразумення.

У азначэннi нацыяналiзму, як адмоўнай з'явы ляжыць сцвярджэнне: нацыяналiзм – гэта палiтыка накiраваная на развiццё варожых адносiн памiж нацыямi, iмкненне адной нацыi даказаць сваю перавагу над суседняй, асiмiляваць i заняволiць яе. Сучасныя апалагеты такой канцэпцыi звычайна прыводзяць фармулёўкi, узятыя з дарэвалюцыйных i савецкiх энцыклапедый, i спасылаюцца амаль заўсёды на тых жа расейскiх i савецкiх вучоных. Так, яшчэ ў дарэвалюцыйнай энцыклапедыi Ф.А.Бракгауза i I.А.Эфрона, нацыяналiзм апiсаны як " знамя дурных страстей". Далей прыводзiцца азначэнне нацыяналiзму з Вялiкай энцыклапедыi 1903 года: "Национализм... заключается в переразвитии национального чувства", пры якiм людзi "начинают переоценивать свою национальность, иногда и свою нацию и считают поэтому совершенно справедливыми всяческие для неё преимущества сравнительно с другими нациями" (падкрэслена мною – А.А.). Калi ўзяць гэтае азначэнне, то варта паставiць пытанне аб рознiцы памiж ім i тэрмiнам "шавiнiзм", якi прапаведуе "выключнасць сваёй нацыi i пагарду да iншых, распальванне нацыянальнай варожасцi" (С.М.Булыка. Слоўнiк iншамоўных слоў, Мiнск, 1993 г.). Менавiта шавiнiзмам адметная і расiйская палiтыка ХIХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Гэтая рыса складалася ў рускiх паступова, праз доўгi гiстарычны адрэзак, пачынаючы з часоў татара-мангольскага iга. Некалi магутныя татары, жывучы працяглы час сярод славян, мелi з iмi самыя шчыльныя зносiны i найбольш з тымi, што гуртавалiся вакол Масквы. У вынiку – татары асiмiлявалiся з гэтай усходняй часткай славянства i знiклi як дзяржава, даўшы, аднак, жыццё, фактычна новай папуляцыi – рускай, якая ўзяла ў спадчыну ад татар iх неўтаймаванае імкненне да панавання над усім светам. Вынік, як мы ведаем, быў – к ХІХ стагоддзю Расія стала магутнейшай дзяржавай свету, а па тэрыторыі і самай вялікай.

Успомнiм, што ўяўляла сабой Расiя канца ХIХ-га стагоддзя. Гэта была магутная таталiтарная дзяржава, у якой шавiнiзм быў дзяржаўнай палiтыкай. Усякае iншадумства жорстка падаўлялася. З другога боку, гэты самы час адзначаецца шырокiм нацыянальна-вызваленчым рухам, развiццём нацыянальных культур, моў i асветы. Для афiцыйных улад усякае выступленне нярускiх народаў Расiйскай iмперыi са сваiх нацыянальных пазiцый наносiла чарговы ўдар па ўкаранёнай схеме, сутнасць якой у тым, што Расiя – выратавальнiца ўсiх суседнiх "занядбаных" народаў i што рускiя – гэта нацыя-гегемон. Каб апраўдаць вялiкадзяржаўную шавiнiстычную палiтыку, зняславiць нацыянальныя рухi, у слова "нацыяналiзм" i быў укладзены адмоўны сэнс. З тых часоў склалася i пастаянна навязвалася парадыгма: "Усё нацыянальнае – дрэнна i архаiчна, усё рускае – добра i прагрэсiўна". Характэрна, што тагачасныя iдэолагi i наогул тагачасная афiцыйная пазiцыя былi скiраваныя на ўспрыняцце імперыі, як само сабой зразумелага – "вялікай дзяржавы" і да яе карэннага люду, як да вялікага народа, якому слова "нацыя" зусім не да патрэбы. I, наадварот, да iншых народаў Расiйскай iмперыi – палякаў, беларусаў цi грузiн – тэрмiн "нацыя" стасаваўся толькi ў тым сэнсе, каб падкрэслiць iх непараўнальна меншую значнасць. Таму i ўсялякiя спробы малых народаў адрадзiць сваю дзяржаўнасць жорстка падаўлялiся, а барацьбiтоў за незалежнасць, за права "людзьмi звацца" называлi нацыяналiстамi, укладваючы самы дрэнны сэнс ў гэтае слова.

Бальшавiзм нездарма лёгка прывiўся на тэрыторыi Расiйскай iмперыi. Тут яго iдэi знайшлi спрыяльную глебу i ў першую чаргу яны закранулi нацыянальную праблему. Камунiсты, фанатычна кiруючыся iдэяй злiцця нацый i ўсталявання раю на зямлi, у любых праявах нацыянальнага, нацыянальных iдэй, нацыянальнасцi ўбачылi злейшага ворага сваёй утапiчнай канцэпцыi. I на працяглы час у савецкiм грамадстве быў вынесены прысуд нацыянальнай iдэi i, зразумела, нацыяналiзму. Для прыкладу, у Малой савецкай энцыклапедыi за 1938 г. канцэпцыя расiйскiх дарэвалюцыйных iдэолагаў прымае ўжо такi выгляд: "Нацыяналiзм – палiтыка эксплуататарскiх класаў, накiраваная да ўкаранення нацыянальнай варожасцi i нацыянальных сутыкненняў, да прамога нацкоўвання адной нацыi на другую".

Вобраз ворага, такi ўлюбёны камунiстамi, тут фармулюецца вельмi проста, лiтаральна так: "эксплуататарскiя класы" i "нацыяналiсты" – маўляў, адно i тое ж. I гэты вобраз ворага за гады панавання камунiстаў трывала засеў у свядомасцi людзей.

Далей – болей. Пасля 2-й сусветнай вайны нацыяналiстаў пачалi атаесамлiваць з ... фашыстамi, хаця апошнiя былi носьбiтамi зусiм iншай iдэалогii – iдэялогii Нацыя-нал-сацыялiстычнай партыi Германii i мелi скарочана назву "нацы". А што такое фашызм? У добра вядомай фармулёўцы (БелСЭ) гэта "адкрыта тэрарыстычная частка найбольш рэакцыйнай и агрэсiўнай iмерыялiстычнай буржуазii...крайнi шавiнiзм i расiзм". Як бачым, нават з гэтай савецкай фармулеўкi вiдаць блiзасць тэрмiнаў фашызм i шавiнiзм. Больш таго, я мяркую, што гэтыя iдэалогii, па сутнацi, аднолькавыя, яны адлюстроўваюць адну i тую ж з`яву. Толькi першая – фашызм адносiцца найбольш да гiтлераўскай Германii i некаторых яе сатэлiтаў, а другая – да Расiйскай iмперыi ды камунiстычнага Савецкага Саюза. I нiчога агульнага з гэтымі паняццямі слова "нацыяналiзм" не мае. Наадварот, нацыяналiзм – антыпод фашызму. Я хачу нават сказаць i буду гэта даказваць, што нацыяналiзм – лепшы з набыткаў цывiлiзацыi.

2. Што такое нацыяналiзм?

Найбольш грунтоўна даследваў праблему нацыi i нацыяналiзму выдатны расейскi мыслiцель Мiкалай Бярдзяеў. Вось яго словы: "Человек входит в человечество через национальную индивидуальность, как национальный человек, а не отвлеченный человек, как русский, француз, немец или англичанин. Человек не может проскочить через целую ступень бытия, от этого он обеднел бы и опустел бы. Национальный человек – больше, а не меньше чем просто человек...". I далей: "Национализм есть положительное благо и ценность, как творческое утверждение, раскрытие и развитие индивидуального народного бытия. Но в этом индивидуальном образе раскрывается всё человечество". (Судьба Росии, Москва, 1918 г.).

У гэтых радках сканцэнтравана ўся сутнасць нацыяналiзму. Менавiта ў адасобленым вобразе раскрываецца ўсё чалавецтва. Багацце чалавецтва менавiта ў разнастайнасцi i сталасцi нацый, як i багацце асобнага народа ў каларытнасцi, разнастайнасцi яго iндывiдуумаў. Толькi пры ўмовах iснавання раўнапраўных, творчых i сталых нацый магчымы iх партнёрскiя адносiны, саюзы i аб'яднаннi. Такiм шляхам ужо iдзе ўся Заходняя Еўропа. I таму шлях да касмапалiтызму – праз крышталiзацыю асаблiвасцей. Іншымi словамi, усяленскае мае сэнс толькi праз iндывiдуальнае.

Выказаная ісціна вельмі простая. Здзіўляе упартасць процістаяння ёй, што працягваецца да нашага часу, і асабліва на Беларусі. А яшчэ ў 1857 годзе беларус, паплечнік Кастуся Каліноўскага, рэвалюцыйны дэмакрат Сігізмунд Серакоўскі вельмі вобразна сказаў: “Думка, што розныя нацыянальнасці граюць тую ж ролю ў развіцці чалавецтва, як розныя інструменты ў аркестры, – вялікая думка. Няўжо першая скрып-ка надумаецца выключыць і заняволіць флейту, кларнет ці другую скрыпку, каб вы-ключна самой разыгрываць усе п’есы?” (С.Сераковский. ”Заграничные известия”. Журнал “Современник”, №4, 1857) .

У той жа кнiзе М.Бярдзяева сказаны словы, якiя павiнны стаць класiчнымi: "Национальность не может претендовать на исключительность и универсальность, она допускает другие национальности и вступает с ними в общение. Национальность входит в иерархию ступеней бытия и должна занимать своё определённое место, она иерархически соподчинена человечеству и космосу".

Важнасць i актуальнасць гэтых слоў з асаблiвай сiлай адчуваецца ў наш час. Успамiнаецца наступны выпадак. У 1988 – 1990-х гадах пачаўся працэс развалу савецкай iмперыi, якi характарызаваўся вялiкiм уздымам нацыянальна-вызваленчых рухаў ва ўсiх савецкiх рэспублiках. Паўсюдна вырасталi партыi нацыянальнай арыентацыi i Народныя франты. Аднак, нягледзячы на хаатычнасць i разнастайнасць гэтых рухаў, яна не былi iзаляванымi. Амаль адразу яны ўступiлi ўва ўзаемныя кантакты – "зносiны", як было вышэй сказана. У вынiку такiх кантактаў была створана мiжнародная арганiзацыя – “Кансультацыйная нарада заняволеных народаў Расiйскай iмперыi", пра якую я ўжо распавядаў у пачатку кнігі.

Я зноў узгадаў тыя нарады ў сувязі з праблемай нацыяналізму. Удзельнiкi нарад прадстаўлялi найбольш свядомую частку грамадзян сваiх рэспублiк, тых, каго i можна назваць нацыяналiстамi. Там я, у прыватнасцi, пазнаёмiўся з "класiчнымi" нацыяналiстамi з АУН. Большасць удзельнiкаў прадстаўляла СССР i таму рабочая мова была руская. Але часта гучала i англiйская. Цiкава, што малдаванiн з румынам добра разумелiся i на румынскай i на малдаўскай (гэта, фактычна, адна i тая ж мова). З палякам Войтэкам Стандо я размаўляў па-беларуску, а яму цiкавей было звяртацца да мяне на украiнскай, бо ён яе якраз вывучаў...

Адным словам, моўнай праблемы не было. Затое там уладарыла агульная атмасфера падтрымкi, жадання дапамогi кожнаму ў дасягненнi незалежнасцi яго краiны. У Талiне, пад час зiмовай адлiгi, мы стаялi побач з эстонцамi на барыкадах (тады якраз адбывалiся вядомыя падзеi ў Прыбалтыцы), у Тбiлiсi я разам з Валерам Буйвалам i Валерам Сядовым стаяў пад бел-чырвона-белым сцягам на мiтынгу Нацыянальна-дэмакратычнай партыi Грузii, якi адбываўся акурат насупраць рэзiдэнцыi Звiяда Гамсахурдзii. А ў местачковым горадзе Бурштын (Заходняя Украiна) нядрэнна пілася мясцовае пiва пад сяброўскiя размовы з цудоўнымi жыхарамi-бурштынцамi – скрозь "нацыяналiстамi".

Вось што такое сапраўдны нацыяналiзм.

Рэдка войны памiж народамi ўзнiкалi па вiне нацыяналiстаў. Наадварот, часцей за ўсё iх развязвалi тыя людзi, для якiх не iснавала паняцця нацыi, духоўнасцi, культуры. I не толькi адносна "малога" народа, якi яны заваёўвалi, але i свайго – "вялiкага". Гэта былi тыя палiтыкi, якiя выражалi iнтарэсы "залатога цяльца" – капiтала. Мы ведаем безлiч заваёўчых войн Рымскай iмперыi, потым тое ж паўтарылася ў Вiзантыйскай iмперыi, а пазней мы ўбачым, як карта зямлi перафарбавалася ў колеры, адпавядаючыя то французскiм заваёвам, то iспанскiм, то англiйскiм. Усе гэтыя iмперыi распалiся. Адной з апошніх iмперыяй, што захаваліся на пачатак ХХ стагоддзя, была Расiя. Углядзiцеся ў гiстарычныя карты – ад невялiчкага Маскоўскага княства яе насельнікі пашырылі свае ўладанні да непамернай велiчынi i дасягнулі Цiхага акiяна. Усю гэтую неабсяжную тэрыторыю рускiя саманазвалi Расiяй, – нягледзячы на існаванне карэнных жыхароў – цi то гэта якуты, цi то алтайцы, цi то эвенкi, паглынуўшы сотнi нацый i этнасаў. Затое цяпер Расiя ганарыцца "сваiмi" алмазамi ды нафтай. А паспрабуй не згадзіцца! Да слова, знакамітая Чачня не для ўсіх “бандыцкая” альбо “сепаратыцкая”, для некаторых яна стала нават сiмвалам, прыкладам гераiзму для абароны сваёй свабоды. У сваю чаргу праімперскiя правячыя колы ў хаўрусе з айчынным капiталам не былi б самiмi сабой, каб упусцiць такi важнейшы стратэгiчны i прамысловы аб'ект як Чачня.

Калi для капiтала галоўнае – памножыць гэты капiтал i чхаць яму на мараль i этыку, то для "малых" народаў галоўнае – адстаяць свой гонар i незалежнасць. Iнакш кажучы, з пукту гледжання "малой" краiны, вайна, што вядзецца супраць яе "вялiкай" краiнай, з'яўляецца агрэсiўнай, шавiнiстычнай. І, наадварот, дзеяннi "малой" краiны, накiраваныя на абарону сваёй Айчыны, прадстаўляюцца "вялiкай "краiнай як выступленнi кучкi нацыяналiстаў i тэрарыстаў.

Ёсць i iншая сiтуацыя, якая неаднаразова ўзнiкала пры распадзе савецкай iмперыi ды i цяпер працягваецца. "Малыя" нацыi сутыкаюцца лбамi, а "вялiкая", астаецца быццам бы i нi пры чым, хаця на самай справе з'яўляецца непасрэдным арганiзатарам бойкi. Прыкладаў шмат – гэта падзеi апошнiх гадоў у Грузii, Азербайджане, Малдове i iншых краiнах. Характэрна тое, што то тут, то там нам пастаянна "ненавязчиво" ўводзяць у вушы слова "нацыяналiзм". "Вялiкая" нацыя, карыстаючыся неабмежаванымi магчымасцямi доступу да сродкаў масавай iнфарамцыі, паспяхова даводзiць: "вось як дрэнна – нацыяналiзм"!

Жывёлы, як i людзi, таксама ўступаюць памiж сабой у бойку. Але яны ваююць толькi за ежу цi за права прадаўжэння роду. Для людзей жа вызначальным з'яўляецца фактар духоўны: рэлiгiя, традыцыi, нацыянальная годнасць. I гэтыя фактары часта бываюць мацней за само жыццё. Недзе ў 60-х гадах на Лайвэс алеi (алеi Свабоды) у г. Каўнасе малады чалавек ажыццявiў акт самаспалення. Ён гэта зрабiў таму, што надта любiў сваю Лiтву i не мог мiрыцца з тым, што яго народ трапіў пад савецкую акупацыю i страцiў незалежнасць.

Прыклады такiх самаахвярных учынкаў ёсць у кожным народзе. А калi iх ужо няма – то няма i народа.

Звярнуся зноў да памянутых мной даследчыкаў нашай тэмы. Вельмi блiзкiм да М.Бярдзяева быў I.Iльiн – таксама прадстаўнiк рускай эмiгранцкай iнтэлiгенцыi. Рэлiгiйны фiлосаф, I.Iльiн такую з'яву, як нацыя i нацыяналiзм, бачыць цалкам у святле Божага тварэння. Ён пiша: " Национализм есть уверенное и сильное чувство, что мой народ тоже получил дары Духа Святого, что он приял их своим и инстиктивным чувствилищем и творчески претворил их по своему…поэтому национализм проявляется прежде всего в инстинкте национального самосохраненения, и этот инстинкт есть состояние верное и оправданное… он подчинён законам добра и духа." Ільін вылучыў тры наступныя рысы нацыяналізму: любоў да гістарычнага мінулага і творчаскага чыну свайго народа, вера ў інстынктыўную і духоўную сілу свайго народа і воля да таго, каб свой народ быў дастойным членам у сям'і народаў Зямлі ("Свободно цвёл в Божем саду"). (И.Ильин. Наши задачи. Москва, 1992 г., з артыкула"О русском национализме").

Падсумоўваючы, мы прыходзiм да наступнай высновы: у аснове нацыяналiзму ляжаць паняцці дабра і любові. І найперш любоў да гiстарычнага аблiчча i творчага чыну свайго народа ва ўсёй яго сваеасаблiвасцi, iмкненне да таго, каб ён – народ – жыў творча, вольна i мiрна.

Мы можам цяпер даць i азначэнне нацыяналiзму, вызначыць яго галоўныя рысы. Гэта:

– любоў да свайго народа;

– любоў да свайго краю;

– гордасць за гiсторыю свайго народа;

– павага i адчуванне адметнасцi i непаўторнасцi сваёй мовы;

– любоў да сваёй Айчыны цi патрыятызм;

– вера ў Божае прызначэнне свайго народа;

– боль за няўдачы свайго народа i радасць за яго поспехi.

Як бачым такое вядомае паняцце, як патрыятызм, у нашым азначэннi ёсць толькi састаўная частка шырокай, касмiчнай з’явы – нацыяналiзму.

Прыведзеная карэляцыя паміж нацыяналізмам і патрыятызмам адзначалася і іншымі даследчыкамі. Так, у артыкуле Е.Гейзінга “Нацыяналізм у сярэднявеччы” (Беларускі гістарычны агляд. Т. 2, Мн. 1995) прааналізаваны паняцці patria (айчына) і natio (народ), і зроблена такая выснова: слова natio намнога шырэй, чым patria, хаця яны абазначаюць і блізкія паняцці. У XI ст. у Францыі напрыклад, слова patria абазначала графства ці іх групу і было эквівалентна слову terra (зямля). Слова ж natio не мела адміністратыўнага значэння, а адносілася да сферы пачуццяў, што потым і перарасло ў тую з’яву, што мы завем нацыяналізмам.

Нацыяналiзм знаходзiць сваё канкрэтнае ўвасабленне ў нацыi, як i нацыя стварае сваю духоўную i iдэалагiчную абалонку – нацыяналiзм.

Адзначым, што мы гаворым аб нацыяналiзме як аб духоўнай з'яве, аднак могуць запярэчыць, што ёсць i iншыя праявы духоўнасцi – культура, мова, эстэтыка i iншыя. Адносна гэтых паняццяў адразу можна сказаць і яны не iснуюць абстрактна. Культура, мова i ўсё iншае, што тычыцца духоўнай сферы, заўсёды нацыянальныя. Нацыя абуджае ў чалавеку найбольш моцныя пачуццi i творчыя сiлы, найбольшую гатоўнасць да вялiкiх учынкаў. Наогул, чалавек заўсёды актыўны i творчы толькi сярод уласнага народу, якi яго лепш разумее i лепш выкарыстоўвае.

3. Аб нацыi i народзе.

Пасля найвышэйшай каштоўнасцi i бясконцага дабра – Бога, менавiта Нацыя ёсць найважнейшае дабро Чалавека. Удзелам у жыццi свайго народа чалавек вырашае сваё жыццё ва ўсяленскасцi, Боскасцi i ўдзельнiчае ў жыццi чалавецтва як сукупнасцi народаў.

Колькi слоў аб рознiцы памiж словамi народ i нацыя. Найбольш аптымальнай мы лiчым наступную парадыгму. Нацыя ўтварае народ толькi на той тэрыторыi, дзе яна дамiнуе перад iншымi нацыянальнымi групамi, якiя завуцца ў гэтым выпадку этнасамi. Так, у дзяржаве Беларусь жыве толькi адзiн народ беларускi. Беларусь не мае такiх народаў, як польскi, украiнскi i, нават, рускi. На Беларусi гэта звычайныя этнiчныя групы, а ўтвараюць народ яны адпаведна ў Польшчы, Украiне i Расii. Калi б было iнакш, то мы мелi некалькi народаў польскiх, некалькi народаў украiнскiх, некалькi рускiх (у дадзеным выпадку па два). Такое азначэнне “народа” ўносiць яснасць у гэтае пытанне, заблытанае "iнтэрнацыяналiстамi". Я маю на ўвазе кангрэсы, што не так даўно праводзiлi беларускiя камунiсты i iншыя прадстаўнiкi левых i прарасейскiх арганiзацый. Памятаеце? Калi не, дык нагадаю. На пачатку 90-х гадоў левыя сiлы аб'ядналiся ў адзiную палiтычную арганiзацыю – ДСПС (Рух за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс i справядлiвасць). Туды ўвайшлi: Камунiстычная партыя Беларусi, Партыя камунiстаў Беларусi, а таксама розныя прарасейскiя арганiзацыi накшталт Славянскага Сабора "Белая Русь" i Саюза афiцэраў. I вось надумалiся яны склiкаць грандыёзны кангрэс, як бы парад левых сiл. Спачатку меркавалася правесцi "Кангрэс народа Беларусi". Потым "вырашылi", што на Беларусi не адзiн народ, а некалькi i пачалi ўжо склiкаць "Кангрэс народаў Беларусi". Зразумела тут адно: у барацьбiтоў за светлае будучае чалавецтва цалкам адсутнiчае разуменне такiх паняццяў, як нацыя i народ. А як яны збiраюцца рабiць славутае злiццё нацый, калi не ведаюць, што такое нацыя, а значыць i не ведаюць, што злiваць?

На заканчэнне адзначу: прагрэс у разуменнi неабходнасцi распаду Савецкай iмперыi i станаўлення моцных нацыянальных дзяржаў iдзе цяпер iнтэнсiўна на тэрыторыi ўсяго былога СССР. З гэтай нагоды у артыкуле Б.Лiўшыца "Долой империю" (Век ХХ и Мир. № 8, 1990) сказана наступнае: "В деле национальной консалидации Россия лет на сто отстаёт от Италии и Германии, лет на пятьдесят – от Турции. Наше время – это время распада имперского сознания русского народа и время становления сознания национального". Гэта было напiсана яшчэ ў 1990 годзе, а ў 1991 годзе савецкая iмперыя рухнула.

4. Азначэнне нацыяналiзму ў праграмах палiтычных партый.

Вышэй я даў азначэнне нацыяналiзму, абагульнiўшы асноўныя вынiкi даследаванняў такiх класiкаў, як Н.Бярдзяеў, I.Iльiн. Аднак у праграмах многiх палiтычных партый ёсць не менш цiкавыя думкi наконт нацыянальнай праблемы i іншых, звязаных з ёй.

Вельмi грунтоўна i ўсебакова выкладзены разглядваемыя пытаннi ў праграмах нацыянальных партый, такiх, як: Польская нацыянальная партыя (Polska wspólnota narodowa, Polske stronnictwo narodowe. Zalozenia ideowe. 1990), Украiнская нацыянальная партыя (УНП), Беларуская нацыянальная партыя (БНП), (Праграма БНП, 1994 г.), Арганiзацыя украiнскiх нацыяналiстаў (АУН).

З праграмы Польскай нацыянальнай партыi: "...Чалавек iмкнецца да Бога як да найвышэйшага дабра i дасканаласцi сваёй Нацыi". Глыбока i грунтоўна раскрываецца ў праграме сутнасць нацыі i велiч яе творчага акта: "Нацыя вызваляе ў чалавеку наймацнейшыя пачуццi, творчыя сiлы, найвялiкшую гатоўнасць да вялiкiх учынкаў i самаахвяраванняў. У нацыянальнай супольнасцi чалавек задавальняе ўсе свае патрэбнасцi, мае поўнае пачуццё сiлы, радасцi i бяспекi. Чалавек з'яўляецца найбольш актыўным i творчым толькi ва ўласнай нацыi, якая яго найлепш разумее i найбольш эфектыўна выкарыстоўвае."

Выкладзеныя ў праграме ПНП думкi аб сутнасцi нацый, сутнасцi эвалюцыйнага шляху чалавецтва праз яго iснаванне ў нацыi добра дапаўняюць нашыя папярэднiя развагi i з'яўляюцца дадатковым аргументам на карысць майго погляду на працэс эвалюцыi чалавецтва, пра што будзе гаварыцца ў наступным раздзеле.

Сутнасць i азначэнне iдэалагiчнага падмурка нацыi – нацыяналiзму, з майго пункту гледжання, найбольш выразна раскрыта ў праграме Беларускай нацыянальнай партыi. Працытую наступны выраз з праграмы БНП, якi вельмi ёмка выражае сутнасць нацыяналiзму: "Нацыяналiзм – лепшая духоўная якасць асобы чалавека. Надышоў час вярнуць гэтаму слову яго спрадвечны станоўчы сэнс. Нацыяналізм гэта адданасць сва-ёй нацыі, нацыяналiзм – гэта змаганне нацыі за яе волю i незалежнасць, за яе духоўную i фiзiчную моц, за права нацыі быць роўнай сярод роўных."

Не сумняваюся, прыйдзе час i такое разуменне нацыяналiзму будзе не толькi партыйнай напрацоўкай, а прызнаным духоўным набыткам кожнага грамадзянiна i, нават, з часам знойдзе сваё адлюстраванне ў кожнай школьнай праграме.

5. Эвалюцыя, iерархiя i тэорыя стадый

Сучасныя веды аб чалавеку i грамадстве даюць нам падставу лiчыць, што гiсторыя ёсць паступовае пашырэнне i паглыбленне чалавечай сутнасцi. Зазiрнем у тыя дагiстарычныя часы, калi толькi ўтваралiся першыя аб'яднаннi людзей, першыя племянныя саюзы. У адрозненне ад жывёлы са статка сабе падобных, чалавек у сваiм племенi атрымаў вельмi важны атрыбут – сваё iмя. Спачатку гэта была адзiная, але iстотная якасць, якая азначала адметнасць, iндывiдуальнасць асобы з нейкай групы цi племенi. Трохi пазней у людзей з'яўляецца рэлiгiя. Першыя прымiтыўныя вераваннi атрымалi назву татэмiзму i былi выклiканы звычайнай рэакцыяй на невядомыя, магутныя сiлы прыроды. З гэтых часоў заўважаецца другая фаза расчаплення раней адзiнай супольнасцi першабытных людзей (старажытнага грамадства) – расчапленне асобных плямёнаў па тым сонме багоў, у якiя кожнае з iх верыла, г.зн. – па рэлiгii. Такiм чынам, яшчэ са старажытнасці людзi пачалi адрознiвацца не толькi сваiмi ўласнымi iмёнамi, але i веравызнаннем.

Прычым усе народы свету прайшлі шлях ад веры ў многіх багоў – політэізму (паганства), да веры ў адзінага Бога – монатэізму (хрысціянства, іслам, будызм, іудаізм, індуізм і г.д.).

Наступныя фаза эвалюцыi: утварэнне кастаў, класаў і іншых грамадскіх груп. Касты, напрыклад, характарызуюцца ўжо жорсткай iерархiяй памiж рознымi пластамi грамадства, якая вызначае амаль усе суадносiны памiж людзьмi. Такiм шляхам iшоў i Старажытны Егiпет, Iндыя, Еўропа – увесь свет.

I толькi многа пазней, як мы ўжо i падкрэслiвалi, утвараюцца народы, узнiкае паняцце нацыi як прыкметы агульнасцi людзей па мове, тэрыторыi, гiсторыi, традыцыях i звычаях. Пры гэтым нацыянальныя асаблiвасцi сталi iстотна ўплываць на ўзаемаадносiны людзей толькi, прыкладна з канца ХVIII ст. (фактычна з часоў французскай рэвалюцыi 1789 – 1793 г.) і асабліва выразна праявіліся ў ХIХ ст. i ў наш час.

Аднак праявы нацыяналізму можна бачыць і ў больш старажытныя перыяды, хаця гэтая з’ява і не сфармавалася тады ў сучасным выглядзе. Першая праява – развал Рымскай імперыі. Потым у сярэднявеччы мы бачым праяву палітычнага нацыяналізму як рэакцыю на імперскую палітыку Гогенштаўфенаў (1137 – 1254 гг.)

Працэс фармавання нацый i росту нацыянальных рухаў найбольш актыўна ішоў на працягу ўсяго ХIХ стагоддзя. Гэта адзначалася многiмi мыслiцелямi таго часу. Так, М.А.Славiнскi ў артыкуле "Русская интеллигенция и национальный вопрос" (Вехи, 1909 г.) пiсаў, што векавыя намаганнi нямецкiх ордэнаў не змаглi дэнацыяналiзаваць эстаў i латышоў, а "усилия польской государственности разбились о стойкость литовских и белорусских народных элементов". Славiнскi падкрэслiвае, што "На протяжении ХIХ века, особенно второй его половины, вместе с ростом политической свободы растёт и свобода национальная; вместе с укреплением прав и гарантий свободной личности укрепляются права и гарантии свободной национальности". Такiм чынам, робiцца выснова, што будучыня – за свабодным творчым развiццём чалавека ў нацыi.

ХХ стагоддзе яшчэ больш крышталiзуе нацыi. На пачатку ХХ стагоддзя мы бачым распад Аўстра-Венгерскай імперыі і ўтварэнне новых незалежных дзяржаў – Чэхіі, Аўстрыі, Германіі і іншых. Потым на працягу ўсяго ХХ стагоддзя працэс утварэння новых нацыянальных дзяржаў працягваўся і ў наш час дасягнуў кульмінацыі: у выніку развалу СССР утварылася 15 новых дзяржаў – па ліку саюзных рэспублік, і, відавочна, працэс гэты будзе працягвацца. Акрамя згаданых пераўтварэнняў, цяпер усё больш сур'ёзныя размовы вядуцца вакол праблемы Фландрыі ў Бельгіі, баскаў у Іспаніі і нават абмяркоўваецца магчымасць падзелу Канады на англамоўную і франкамоўную.

Iгар Шафарэвiч, вядомы як заўзяты абаронца расійскай iдэi, у артыкуле "Обособление или сближение?" (Зборнiк "Из-под глыб", YMGA-PRESS, Парыж, 1974 г.) са здзiўленнем пiша: "Совершенно неожиданно ХХ век оказался веком неслыханно обострившегося национализма" i працягвае: "Разрушение великих империй во все времена протекало параллельно обострению национального чувства отдельных входящих в них наций, обособлению этнических групп, стремлению их выделиться как самостоятельные нации".

Каб выратаваць iдэю "бяскрыўднасцi" рускай нацыi, адгарадзiць яе ад ярлыка шавiнiзму аўтар "Обособлений" робiць прыём, якi на пачатку распаду СССР i краху сацыялiстычнага лагера быў бы i дзейсным. Сутнасць яго логiкi ў тым, што ён абвiнавачвае ў антынацыянальнай палiтыцы ... сацыялiзм: "Национальная жизнь многих народов сейчас является жертвой именно той силы – социалистической идеологии".

Сацыялiзм, бясспрэчна, нанёс вялiкую шкоду нацыянальнаму руху, але няхай бы спадар I.Шафарэвiч адказаў, чаму ўсё нацыянальнае падаўлялася ў Расii яшчэ да 1917 г., калi сацыялiстычнай iдэалогiяй i не пахла? I наогул праблема "малога" народа, iснуючага ў асяроддзi "вялiкага" народа, пастаўленая яшчэ Огюстам Кашэнам, даследчыкам французскай рэвалюцыi, існуе i зараз ва ўсiм свеце. Iснуе праблема баскаў у Iспанii, фламандцаў у Бельгii i шмат iншых.

Усе гэтыя прыклады прыводзяць да лагiчнай высновы: такая з'ява, як нацыя i яе iдэялагiчная аснова – нацыяналiзм, ёсць з'явы пэўнай ступенi прагрэсу чалавечага грамадства, яго эвалюцыi. Нацыяналiзм – з'ява сучасная, з'ява духоўнага плана. Гэта iстотна якасны крок у бесконцым руху чалавека да Бога. Важнасць падзелу чалавечага грамадства на народы стала, фактычна, зразумелай толькi цяпер, хаця пра гэта сказана яшчэ ў Свяшчэнным Пiсаннi: " I напоўнiлiся ўсе Духам Святым, ды пачалi гутарыць iншымi мовамi, так як Дух Святы даў iм прамаўляцi...I здумелiся ўсе i дзiвавалiся, кажучы адзiн аднаму: Вось усе гэтыя, што гавораць, цi ж не Галiлейцы? Дык як жа мы чуем кожны сваю гутарку, у якой урадзiлiся: Парфяне й Мiдзяне й Элямiты, i жыхары Месапатамii, Юдэi, Каппадокii, Понту, Фрыгii, Егiпту, Лiвii, Кiрэнны, Рыму, Крыту i Арабii – але ўсе мы чуем, як яны гавораць нашымi мовамi пра вялiкiя цуды Божыя" (Дзеi 2:7–11).

Iдэолагi марксiсцка-ленiнскай фiласофii стварылi зручную для сябе класiфiкацыю перыядаў гiсторыi: першабытна-абшчынны лад, рабаўладальнiцкi, феадалiзм, капiталiзм, сацыялiзм i, нарэшце, камунiзм. Наш час паказаў штучнасць i несапраўднаць такога падзелу.

Зыходзячы з папярэднiх разваг, на мой погляд, гiсторыю чалавецтва больш правiльным было б падзялiць на тры перыяды, якiя вызначаюцца толькi адной галоўнай рысай – адносiнамi да рэлiгii. Я прапаную наступны ланцужок стадый эвалюцыi чалавецтва:

Полiтэiзм -->> Монатэiзм -->> Нацыотэiзм

Трэцяя стадыя – нацыянальны монатэiзм цi, нацыотэiзм. Гэта стадыя, ў якой мы з вамi цяпер жывем. Гэтая стадыя, дарэчы, хаця i вырасла з другой стадыi, мае шмат агульных рыс з першай. Такой рысай з'яўляецца нацыянальная адметнасць народа. Менавiта ў эпоху полiтэiзму iснавала адрозненне памiж рознымi плямёнамi па прыкмеце свайго сонма багоў, i гэта з'яўляецца ў нейкiм сэнсе нацыянальнай прыкметай. Праз паганства прайшлi ўсе народы i беларусы не з'яўляюцца выключэннем. Наадварот, не кожны народ можа пахвалiцца такой багатай народнай спадчынай, якую маюць беларусы. Сведчанне таму – унiкальнае, шматтомнае акадэмiчнае выданне "Народная творчасць", якое выходзiць ужо каля 15-цi гадоў. Водгукi паганскiх вераванняў захавалiся ў беларусаў да нашых дзён, а такiя святы, як Купалле i Каляды, адзначаюцца па ўсёй Беларусi штогод.

Больш таго, некаторыя рамантычна накiраваныя аматары беларушчыны лiчаць паганскiя традыцыi ледзь не адзiным нацыянальным багаццем. У некаторай ступенi гэта так, але не трэба забываць тое, што пра само iснаванне такiх багоў, як Пярун цi Ярыла, беларусы даўно забылiся i ў свядомасцi многiх пакаленняў Бог вызначаецца трыадзiнствам Айца, Сына i Святога Духа – наш народ ужо 1000 гадоў хрысцiянскi. I менавiта ў хрысцiянстве знаходзiць сваё выражэнне сэнс існаванне нацыі, пра што мы будем i далей весцi гаворку.

Цiкава адзначыць яшчэ i такую з'яву. Як мы ўжо казалi, на Беларусi ды i iншых посткамунiстычных краiнах у нацыянальных рухах iснуе вялiкае iмкненне да адраджэння паганскiх звычаяў. Ствараюцца з гэтай мэтай розныя таварыствы i аб'яднаннi, iдзе працэс вяртання народу яго традыцый. На мой погляд, такая з'ява зусiм натуральная i зразумелая, бо, калi гаварыць на мове дыялектыкi, трэцяя стадыя нашай класiфiкацыi – павiнна вынiкаць з першай як дыялектычны вiток развiцця (адмаўленне адмаўлення па Гегелю). Па-другое, пасля амаль 80-цi гадовага панавання камунiстычнага рэжыму ў краiнах былога СССР, наскрозь атэiстычнага рэжыму, якi прыпынiў натуральную эвалюцыю, iдзе працэс пазнання Бога, калi так можна мовiць, з нуля, гэта значыць, як i ў дзiцяцi – самых першых уяўленняў. А гэтыя ўяўленнi i пакiнулi нам народныя традыцыi i звычаi, дзiвам не выкарчаваныя камунiстычнымі ўладамі з нашай свядомасцi.

Падводзячы вынiк нашым разважанням карысна звярнуць увагу на магчымасць сiстэмнага апiсання каштоўнасцей чалавечага жыцця, якiя ўкладваюцца ў многаўзроўневую iерарахiчную сiстэму.

Умоўна эвалюцыю чалавечай сутнасцi можна праiлюстраваць на наступнай схеме:

БОГ Вышэйшы ўзровень

НАЦЫЯ Узровень 1

СЯМ’Я Узровень 2

ВЫТВОРЧЫЯ АДНОСIНЫ Узровень 3

Мы вылучылi чатыры ўзроўнi эвалюцыi чалавека. Найвышэйшы ўзровень – Бог. Гэта азначае, што найвышэйшай каштоўнасцю для чалавека з'яўляецца Бог i больш нiхто i нiшто. Чалавек iмкнецца да Бога як да найвышэйшай ступенi дабра, справядлiвасцi i дасканаласцi.

Узровень 1 азначае iснаванне чалавека ў нацыях, якiя створаныя Богам па Яго Вышэйшай задуме i з'яўляюцца найбольш вялікай каштоўнасцю i лепшым набыткам эвалюцыi чалавецтва. Чалавек iмкнецца да Бога праз развiццё i дабрабыт свайго народа, сваёй нацыi, а не як абстрактная касмапалiтычная iстота.

Узровень 2 нiжэйшы за першы ўзровень (узровень нацыi). Другi узровень – гэта ўзровень сям'i. Кожная нацыя складваецца з сукупнасцi сям’яў i без сям'i не iснуе чалавек. Па працягласцi ў часе другi ўзровень мае больш старажытную гiсторыю, але ён саступае першаму па сваёй значнасцi ў касмiчным маштабе. Нiжэй за ўсе ўзроўнi – узровень трэцi, найменш трывалы з усiх. Ён увасабляе вытворчыя адносiны памiж людзьмi, якiя ўласцiвы яшчэ першым прымiтыўным формам чалавечых супольнасцяў i вядомы раней часоў неалiту.

Сама па сабе iдэя, што чалавек iмкнецца да пазнання Бога, да ступенi поўнага злiцця з iм, выказвалася ў розных формах у многіх фiласофскiх i рэлiгiйных канцэпцыях, напрыклад, у вучэннях вялiкiх iндыйскiх гуру Рамакрышны i Вiвекананды. Пунктам "Амега" ў кнізе "Феномен человека" абазначаў мэту эвалюцыi чалавека – вышэйшую Божую сутнасць Тэйяр дэ Шардэн. Аднак тое, што гэты пераход павiнен адбывацца праз нацыянальную крышталiзацыю, з'яўляецца новым разуменнем сутнасцi эвалюцыi.

6. Што было на пачатку? Альбо: што патрэбней – кілбаса цi мова?

"На пачатку было слова.

Слова было ў Бога, i

Богам было Слова"

(Iаан, 1:1)

Не ўсе згодныя з гэтымi словамi Евангелля ад Iаана . Людзi здаўна падзялiлiся на матэрыялiстаў i iдэалiстаў. Апошнiя – гэта тыя, якiя лiчаць, што найперш было Слова цi iнакш – Бог.

У нашым жыццi iснуе дзве альтэрнатыўныя пазiцыi, погляды на тое, як трэба жыць i што трэба чалавеку найперш за ўсё. Матэрыяльнае цi духоўнае? Што галоўней?

Матэрыялiзм набiраў моц разам з росквiтам навукi i тэхнiкi. Вера ў неабмежаваныя магчымасцi навукi прывяла да ўзнiкнення рацыяналiстычнага погляду на магчымасцi чалавека. Адна з форм рацыяналiзму, якую знакамiты аўстра-амерыканскi эканамiст i фiлосаф Ф.А.Хайек назваў сцыентызмам, заснавана на празмерных спадзяваннях на магчымасцi чалавечага розуму. Сцыентысты лiчаць, што нават мараль, традыцыi i iншыя праявы духоўнага свету чалавека могуць кiравацца розумам. Хайек аргументавана даказаў безпадстаўнасць такога погляду, ён пiсаў: "Нормы морали являются не творениями человеческого разума, а определённым даром, которым наделила человека культура эвалюции" (Пагубная самонадеянность, Москва, 1994 г.).

Па сутнацi, Хайек пацвярджае бiблейскi пункт гледжання на зададзенасць норм маралi нам зверху (Божыя запаведзi!). Хайек адно замяняе слова Бог на слова "эвалюцыя". Ён прыходзiць да наступнага вываду: нiшто не можа быць абгрунтаваным, калi зыходзiць з вылучаных патрабаванняў навукi, i не толькi нормы маралi, але i мова, і права, i сама навука. Ф.А.Хайек усё сваё жыццё прысвяцiў змаганню з сацыялiзмам, доказам яго памылковасцi i згубнага ўздзеяння на чалавецтва. У сваiх даследаваннях Хайек выказаў шэраг думак, накiраваных на асэнсаванне трансцэндэнтнасцi чалавечай сутнасцi i неабходнасцi нацыянальнага жыцця – думкi вельмi важныя i для разумення прапануемай тут канцэпцыi. Справа ў тым, што менавiта сцыентычны погляд на нацыю вядзе да вядомай iдэi злiцця нацый. Вядомы ўкраiнскi фiлосаф Д.Чыжэўскi (зноў такi эмiгрант!) таксама падкрэслiваў: "Вечныя каштоўнасцi не з'яўляюцца такiмi аднастайнымi i просталiнейнымi, як лiчаць рацыяналiсты".

Я цалкам пагаджаюся з прадстаўнiкамi "рамантычнага" погляду на нацыю, якiя выказваюць аргументаванае меркаванне на памылкi i аднабаковасць рацыяналiстычнага погляду. "Ужо на ўзроўнi арганiчнага жыцця сустракаецца такое багацце розных формаў i тыпаў, што мы ясна ўсведамляем: наўрад цi можа iснаваць жыццё не толькi арганiчнае, але i чалавечае – iндывiдуальна-псiхiчнае i сумеснае, якое б такой разнаiтасцi формаў i тыпаў у сябе б не мела" (Д.Чыжэўскi, "Фiласофiя i нацыянальнасць", Культура, N 11 , 1993 г.).

Падзел на рацыяналiстычны i iдэалiстычна-рамантычны погляд у фiласофii знаходзiць сваё адлюстраванне i ў палiтыцы. Першы падыход – рацыяналiстычны, парадзiў адну з самых распаўсюджаных iдэалогiй у палiтыцы – лiберальна-дэмакратычную. Для лiбералаў характэрна iмкненне да культа матэрыяльных каштоўнасцяў пры поўным iгнараваннi нацыянальнай культуры. Для iх характэрны вядомыя нам яшчэ па камунiстычнай iдэалогii iнтэрнацыянальныя "агульначалавечыя каштоўнасцi", мары аб пабудове адзiнай безнацыянальнай дзяржавы. Гэтыя iдэi вельмi лёгка прыжываюцца ў краiнах, дзе ўладараць традыцыi бездухоўнасцi. Да такiх краiн адносiцца i Беларусь, духоўна апустошаная за гады панавання камунiстаў, краiна, дзе згублены рэлiгiйныя i нацыянальныя традыцыi, краiна, дзе людзi цураюцца сваёй мовы.

Наколькi далёка стаяць нашыя дэмакраты ад разумення першаступеннай важнасцi духоўнага адраджэння беларускага народа сведчаць iх дзеяннi i праграмы партый. Напрыклад, у праграме Аб'яднанай дэмакратычнай партыi (цяпер Аб'яднаная грамадзянская партыя) прынятай на 2-м з'ездзе партыі, у раздзеле "Культура" ёсць такая фраза: "АДП выступае за развiццё як беларускамоўнай так i рускамоўнай беларускай культуры". Прабачце, што гэта за такая рускамоўная беларуская культура? Калi чалавек пiша добрыя вершы цi раманы на рускай мове, хаця i жыве ў Беларусi, то ён уносiць уклад толькi ў рускую літаратуру, а не беларускую. Нельга называць Адама Мiцкевiча беларускiм паэтам, а не польскім толькi на той падставе, што ён нарадзiўся ў Навагародку. (Хоць у культуру Беларусі ў агульным плане Міцкевіч, зразумела, унёс вялікі ўклад).

Таксама i Фёдар Мiхайлавiч Дастаеўскi – выдатны рускi пiсьменнiк, але продкi ягоныя паходзяць з Брэстчыны. I, наадварот, Наталля Арсеньева, руская па нацыянальнасцi зрабiла значны ўклад у беларускую лiтаратуру.

Цiкавыя выказваннi адносна небяспекі рацыяналістычнай ідэалогіі ёсць у iдэолагаў расейскай нацыяналiстычнай арганiзацыi "Русское национальное единство (РНЕ)", хаця дзейнасць гэтай арганiзацыi выклiкае даволi неадназначную рэакцыю. Так, адзін з ідэолагаў РНЕ кандыдат тэхнiчных навук сп. С.Уладзiмiраў, падкрэслiваючы сувязь мондыялiсцкай iдэi адзiнай сусветнай нацыi з лiберальна-дэмакратычнай мадэллю адкрытага грамадства, адзначае, што гэта "дазваляе мiжнароднай фiнансавай элiце кантраляваць усе палiтычныя i эканамiчныя працэсы любой краiны" (Русский порядок // 1994, N6-7).

З мэтай дыскрэдытацыi нацыянальнай iдэi некаторыя iдэолагi лiберальнай дэмакратыi пры любой магчымасцi любяць параўноўваць нацыяналiзм з фашызмам. Для прыкладу дастаткова зазiрнуць у газету лiбералаў "Господин Народ" (1991, N12, стар.9.)

Я веру, што гэты брудны прыём, як i ўсё нячыстае, рана цi позна будзе выкрытым, а нацыянальнае адраджэнне нацый стане незваротным і пераможным працэсам.

Хацелася б на заканчэнне нагадаць пра выпадак з зямнога жыцця Iсуса Хрыста, які вельмі яскрава ілюструе разглядваемую праблему: "Нячысты паказвае Яму ўсе царствы Свету i кажа яму: усё гэтае дам Табе, калi, упаўшы, паклонiшся мне" (Мацвей 4:8,9). Але Збаўца не спакусiўся на заклiкi д'ябла. Дай Бог i нам вытрымаць i не спакусiцца.

Раздзел 4. Хрысціянства і нацыяналізм

1. Абгрунтаванне нацыяналiзму ў хрысцiянстве

У папярэднім раздзеле была выказана краевугольная думка: кожны народ мае нацыянальны iнстынкт, якi дадзены яму ад прыроды, а дакладней, ад Бога. У беларусаў такi iнстынкт таксама ёсць i праяўляецца ён у неўмiручасцi народных традыцый, фальклору, асаблiвасцях характару беларусаў, унiкальнасцю беларускай мовы.

I.Iльiн пiсаў, што "нацыянальная асаблiвасць па-свойму ўяўляе Дух Божы i праслаўляе Госпада..таму думка патушыць гэтую рfзнастайнасць (што спрабавалi зрабiць бальшавiкi – А.А.), можа нарадзiцца толькi ў духоўна мёртвай, хворай душы". Менавiта такая задумка ёсць спараджэнне душы злой i зайздроснай – усё роўна цi iмкнецца гэтая хiмера вайной падмяць пад сябе ўсе народы (нямецкi нацыянал-сацыялiзм) цi растварыць усе нацыянальныя культуры ў бясколернасцi i адсутнасцi разнастайнасцi (мондыялiзм, савецкi камунiзм). Адзначу, што i першае i другое не ўласцiва беларускай ментальнасцi. Наш народ, хаця й не меў працяглы час як нацыя нейкай вызначальнай назвы (русiны-лiцвiны-тутэйшыя-беларусы), тым не менш меў свой твар: iмкненне да незалежнасцi, да захавання сваiх традыцый, сваёй рэлiгii i iншых атрыбутаў таго, што мы азначылi як нацыяналiзм. У сувязi з тым вельмi дарэчы прывесцi трапныя словы не ўсiм вядомага цяпер хрысцiянскага фiлосафа Н.А.Кляпенiна: "Национализм это дар, данный целому народу и поэтому связывающий его, несмотря на индивидуальные различия людей, в единое целое. Как для отдельного человека правильный христианский путь заключается в развитии своего дара, так и для народа в развитии общего, всенародного дара. Целый народ более сложное явление чем отдельный человек. Поэтому и его дар более сложен и служение этому дару труднее. Но сущность служения остаётся одинаково оправданной“ ("Мысли о религиозном смысле национализма", Путь, Париж, 1927 г.).

З сутнасці сказанага, падкрэслю – сапраўдны нацыяналiзм не супярэчыць усяленскасцi. Наадварот, шлях да ўсяленскага кладзецца толькi праз нацыянальнае. Касмапалiтызм – пазiцыя тых людзей, што лiчаць сябе па-за нацыяй – на самай справе магчымы толькi ў iндывiдуальным развiццi кожнай нацыi. А што ёсць хрысцiянства? Хрысцiянства – гэта любоў, якая пашыраецца да ўсiх людзей, зблiжае iх; яно ўключае ўсю паўнату ўсяленскай любовi. Самае каштоўнае ў хрысцiянстве тое, што яно сцвярджае iндывiдуальнасць асобы. А нацыяналiзм – гэта iдывiдуальнасць цэлага народа i любоў да гэтай iндывiдуальнасцi. Такiм чынам, калi мы звяртаемся да нацыяналiзму, то яго сутнасць благаслаўляецца менавiта рэлiгiяй – сутнасць як любоў да iндывiдуальнасцi вышэйшага ўзроўню (па маёй класiфiкацыi). Як i звычайная любоў да бацькоў, да сям'i, да сяброў, нацыяналiзм ёсць пэўная ступень раскрыцця ўсяленскай любовi. Нацыяналiзм – асобы дар дадзены Богам цэламу народу, i ён – гэты дар – укладзены ў кожнага чалавека свайго народа i таму сцвярджаецца хрысцiянствам – вось у чым рэлiгiйная сутнасць нацыяналiзму.

Са сказанага вынiкае i наш абавязак як iндывiдуальнасцi непарыўна звязанай са сваiм народам. Кожны чалавек павiнен выявiць асабiсты Божы Дар быць асаблiвай праявай Божай Праўды. У гэтым i заключаецца рэлiгiйнае апраўданне нацыяналiзму.

Яшчэ раз падкрэслю i тое, што нацыяналiзм ёсць пэўная ступень (першы ўзровень) раскрыцця агульнай, усяленскай любовi. Як толькi мы адкiнем любую з iерархiчных ступеняў любовi, мы адразу адчуем непаўнацэннасць жыцця. Таму нацыяналiзм ужо ад нараджэння натуральна ўласцiвы кожнаму чалавеку. Іншая справа, што ў пэўных гiстарычных абставiнах пад уздзеянням розных грамадскiх табу гэтыя ўласцiвасцi могуць не раскрывацца цi, нават, падаўляцца. Але гэта ўжо пытаннi iншага кшталту.

А што ж беларусы? Няўжо гэты народ – за выключэннем адзiнак – цалкам пазбавiўся гэтага ўнiкальнага Божага Дара – паўнаты ўсяленскай любвi, якой ганарыцца i грузiн i лiтовец?

Я мяркую, што не. Тысяча гадоў нашаму народу як адметнай супольнасцi людзей са сваёй тэрыторыяй, мовай, гiсторыяй i iншымi атрыбутамi нацыi. I не зламаўся, ёсць ён – наш народ. Трэба толькi разбудзiць беларуса, вызваць у яго Божы Дар нацыяналiзму i – заквiтнее Беларусь.

Як жа iсцi далей? Я думаю, што развiццё нацыянальнага дару магчыма толькi ўва ўсведамленнi непазбежнасцi сiнтэзу рэлiгiйнага з нацыянальным, усведамленні нацыяналiзму як дзяржаўнай палiтыкi, нацыяналiзму – як падставы да ўсяленскай творчай iнiцыятывы, эканамiчных рэформ i развiцця культуры. Галоўным у станаўленнi беларусаў як нацыi, як адметнай супольнасцi людзей з'яўляецца не адраджэнне мовы, нацыянальнай свядомасцi ды гiстарычнай памяцi. Галоўнае – гэта абуджэнне Божага Дару, якi мы і завем нацыяналiзмам.

2. Нацыяналізм і артадаксальныя хрысціянскія рэлігіі

Артадаксальнымі хрысціянскімі веравызнаннямі я буду называваць такія канфесіі, пачатак якіх вядзецца ад апостальскіх часоў. Гэта – праваслаўе і каталіцызм. Адзначу: ў англійскай мове тэрмін orthodox church служыць для абазначэння толькі праваслаўя. Вышэй ўжо гаварылася аб асэнсаванні нацыяналізму ў хрысціянстве. Пры аргументацыі мы выкарыстоўвалі спасылкі на праваслаўных аўтараў, але можна сцвярджаць, што і ў каталіцызме нацыяналізм знаходзіць сваё абгрунтаванне. Гэта бачна на прыкладах дзяржаў, дзе маюцца моцныя каталіцкія традыцыі – Італіі, Іспаніі, Францыі і іншых. Кожная з гэтых дзяржаў характарызуецца і моцнымі нацыянальнымі адзнакамі. Характэрна, што нацыянальныя традыцыі пачалі ўхваляцца католікамі, як адказ на пратэстанцкі раскол у царкве і вядуць свой пачатак недзе з Венскага Сабора 1311 – 1312 гг. На Пізанскім саборы 1409 года адзінства каталіцкай царквы было дасягнута менавіта паводле нацыянальнага фактара. Канчаткова пазбавіўшыся схізмы і вылучыўшы з сябе непакорных пратэстантаў, каталіцызм канчаткова аформіўся як саборны рух. Яшчэ раней у Візантыі ўтварылася і саборная праваслаўная Царква. Пад саборнасцю, ці інакш яшчэ кажуць – кафалічнасцю, звычайна разумеецца ўсяленскасць Царквы, аб’яднанне хрысціян як у часе, так і ў прасторы. Саборнасць азначае таксама паўнату, цэльнасць Царквы, якая не патрабуе дапаўненняў. Менавіта гэтае апошняе азначэнне выкарыстоўваецца звычайна ў дачыненні да Хрыстовай Царквы. Аднак у шырокім значэнні, слова «саборнасць» выкарыстоўваецца не толькі ў адносінах да Царквы, абазначаючы еднасць у прасторы і ў часе і для іншых сутнасцей.

Саборнасць (кафалічнасць) Царквы бярэ свой пачатак яшчэ з апостальскіх часоў – у цэрквах таго часу існавала ўсё галоўнае, што адлюстроўвае сутнасць сапраўднай Хрыстовай Царквы. Сем усяленскіх сабораў распрацавалі і зацвердзілі дагматы саборнасці. Аднак сапраўднага размаху саборны рух як на Захадзе, так і на Усходзе дасягнуў недзе ў сярэднія вякі (Пізанскі і Базельскі Саборы ў католікаў, утварэнне аўтакефальных Маскоўскай мітраполіі і Наваградскай у ВКЛ).

Такім чынам, пасля 1054 года (года царкоўнага падзелу) і на Захадзе і на Усходзе ўтвараюцца незалежныя царкоўныя арганізмы, якім уласціва саборнасць. Агульнасць крыніц саборнасці адзначаў выдатны рускі філосаф ХІХ стагоддзя Уладзімір Салаўёў. Ён пісаў: “нет никокого принципиального и справедливого основания для антагонизма между папским единовластием и соборным началом Восточной Церкви. Правильная соборность, как адна из существенных форм церковного действия, не исключает никакого иного начала и никаким другим началом не исключается. В этом смысле соборность признавалась и представителями церковного единовластия – римским папом” (В.Соловьёв. О христианском единстве. М., 1994).

У адрозненне ад свайго сучасніка М.Бярдзяева, У.Салаўёў не бачыць у нацыяналізме жыватворнага пачатку, пэўнай стадыі ўсяленскай хрысціянскай любові і лічыць яго адвольным паняццем, што зацвярджае нацыянальнае як процілегласць універсальнаму (касмапалітызму). Хаця ў адносінах да патрыятызму Салаўёў мяняе свае меркаванні на процілеглыя і сцвярджае, што сапраўдная ідэя патрыятызму выводзіцца з сутнасці хрысціянскага пачатку на падставе натуральнай любові і маральнага абавязку да сваёй Бацькаўшчыны. Тут мы бачым амаль поўнае супадзенне з прапануемай намі канцэпцыяй (раздзел 1), калі замяніць слова “патрыятызм” у Салаўёва на “нацыяналізм” і лічыць патрыятызм вытворным ад апошняга. Зноў сутыкаемся з неадназначнасцю у фармуліроўках тэрмінаў.

Калі прыняць нашае азначэнне нацыяналізму, прыходзім і да важнай уласцівасці нацыяналізму – яго саборнасці. Паняцце саборнасці ўласціва кожнай нацыі і яе ідэалагічнай абалонцы – нацыяналізму для кожнай нацыянальнай дзяржавы. І ў дачыненні да нацыі саборнасць якраз азначае адзінства нацыі ў прасторы і часе, яна азначае знітаванасць кожнага прадстаўніка свайго народа з іншымі людзьмі сваёй нацыі па ўсім свеце, а таксама нябачную повязь часоў, якая вызначаецца памяццю продкаў. Беларусы таксама займаюць належнае ім месца ў Божым тварэнні народаў. Першы з’езд беларусаў усяго свету, які адбыўся ў ліпені 1993 года, яскрава падцвердзіў тэзіс аб саборнасці беларускай нацыі. Цікава ў сувязі з гэтым адзначыць і тое, што беларусы адчуваюць сябе сапраўды беларусамі, жывучы за мяжой ці выязжаючы за мяжу. Жыхары ж самой Беларусі ў меншай ступені ўсведамляюць сваю нацыянальную адметнасць, што з’яўляецца вынікам шматгадовай ідэалагічнай апрацоўкі людзей, накіраванай на “зліццё” нацый, праз ліквідацыю беларускай нацыі.

Прывабная ідэя яднання нацый у Хрысце, была падтрыманая ідэолагам хрысціянскага сацыялізму Сяргеем Булгакавым: “Инстинкт национальности, из слепо-го становясь зрячим, переходя в сознание, переживается как глубинное, мистическое влечение к своему народу, как любовь, не в скудном, моралистическом понимании рационалистической этики, как некоторый вид эроса, рождающего крылья души, как нахождение себя в единстве с другими, переживание соборности” (С.Н.Булгаков. Христианский социализм, Новосибирск, 1994).

Аднак С.Булгакаў, следам за У.Салаўёвым адрывае саборнасць нацыі і нацыяналізму ад саборнасці Царквы, лічачы першую прыкметай ніжэйшай і стыхійнай сутнасці, якая прынцыпова адметная ад “адзінай і сапраўднай” кафалічнасці Царквы.

Аб’яднанне абедзвюх праяваў саборнасці – і нацыяналізму, і хрысціянства, – магчыма з пазіцыі азначэння нацыяналізму, прыведзенага намі вышэй. Іх непарыўная сувязь становіцца асабліва відавочнай на першым іерархічным узроўні эвалюцыі па нашай класіфікацыя (раздзел 2). Такім чынам, нацыяналізм становіцца пэўнай праявай хрысціянства, уключаецца ў хрысціянскае Быццё, становіцца часткай Усяленскай Царквы. Такі падыход вядзе да аб’яднання абодзвюх прыведзеных вышэй азначэнняў саборнасці.

3. Нацыяналізм і пратэстанцтва

Праваслаўе і каталіцызм уяўляюць сабой канфесіі, галоўнай адмет¬насцю якіх з’яўляецца саборнасць. Вышэй гаварылася таксама і аб тым, што нацыяналізм шчыльна звязаны з артадаксальным хрысціянствам і находзіць у ім сваё абгрунтаванне. Якія ж адносіны мае нацыяналізм да пратэстанцтва?

Узнікшы ў свой час як рэакцыя на абсалютызм каталіцкай іерархіі і неабдымную моц каталіцкіх дагматаў, пратэстантызм парваў з царкоўнымі традыцыямі і звярнуўся непасрэдна да народа, да яго непасрэдных праблем. Менавіта пратэстанты першымі распачалі адукацыю грамадзян на іх роднай мове. Яскравым прыкладам з’яўляецца шырокі народны рух на чале з Янам Гусам у Чэхіі (ХІV стагоддзе), рэфармацыйны кальвінісцкі рух у ВКЛ (ХVІ стагоддзе). Кальвінізм наогул шырока распаўсюдзіўся ў сярэдневяковай Беларусі, дастаткова ўспомніць князя Радзівіла Чорнага ды і многіх іншых прадстаўнікоў беларускай шляхты, якія вядомыя таксама і сваёй асветніцкай дзейнасцю. Аднак прагматызм, уласцівы пратэстанцтву, не змог завалодаць масамі, бо не нёс той духоўнай глыбіні, якoй насычаны артадаксальныя рэлігіі. Усходнія славяне – у тым ліку і беларусы, у адрозненне ад заходнееўрапейскіх народаў вельмі схільныя да рамантызму і больш за заходнія народы ўспрыймальныя да ідэалізму і дагматаў Святога Пісання.

Што ж тады стала прычынай, якая зблізіла пратэстанцкі Рух з нацыяналізмам? Адразу адзначым, што не рацыяналізм і не секулярная сутнасць пратэстанцтва сталася таму прычынай. Абставін тут некалькі.

Па-першае, гэта з’ява, уласцівая ўсім рэфармацкім рухам, усім схізмам і наогул розным адхіленням ад артадоксальнай рэлігіі – з’ява пераацэнкі каштоўнасцей, вобразна кажучы, пераносу цэнтра цяжару на другасны, знешні бок рэлігіі. У прыватнасці, многія пратэстанцкія плыні, кіруючыся Адкрыццём Іаана Багаслова, засяроджваюць асноўную ўвагу на будучым Страшным Судзе і наступленні Тысячагадовага Валадарства Божага. Гэтая тэма, напрыклад, – галоўная для адвентыстаў 7-га дня.

Вера ў Тысячагадовае Валадарства Божае на думку многіх даследчыкаў з’яўляецца крыніцай нацыяналізму. Нацыяналізм разглядваецца як свецкі спадкаемца руху за 1000-гадовае Валадарства Божае. Не дачакаўшыся другога прышэсця Хрыста, некаторыя, а гэта большасцю людзі, хто мае вельмі павярхоўныя веды аб хрысціянстве, ці нават атэісты, ўзнёслыя мары і спадзяванні на прыход Месіі пераносяць (трансфармуюць) на сваю нацыю – тым самым замяняючы гэтыя спадзяванні нацыяналізмам. Энтані Сміт, які прысвяціў праблеме нацыяналізму цэлую кнігу (фонд Сораса пераклаў яе на беларускую мову пад назвай “Нацыяналізм у ХХ стагоддзі”. (Мн., 1995), лічыць памылкай тэорыю нацыяналізму як трансфармацыю веры ў тысячагадовае Валадарства Божае і даказвае. што гэтыя рухі ў вялікай ступені незалежныя, хаця часта перакрыжоўваюцца .

У падставе канцэпцыі прыхільнікаў шчыльнай сувязі паміж нацыяналізмам і рухам за тысячагадовае Валадарства Божае ляжаць наступныя агульныя рысы гэтых рухаў: сацыяльная справядлівасць, любоў да свайго народа, спадзяванне на кардынальнасць змен, якая патрабуе папярэдняй падрыхтоўкі, выхавання новай маралі. Так, даследчык нацыяналізму Е. Кедуры сцвярджае, што толькі поўнае скасаванне старога ладу, толькі рэвалюцыйны падыход, актывізацыя чалавечай дзейнасці яднаюць нацыяналізм і Рух за тысячагадовае Валадарства Божае.

Важным пытаннем з’яўляецца аналіз сацыяльнага складу двух разглядваемых Рухаў. Не зусім можна пагадзіцца з думкай Э. Сміта аб тым, што існуе падабенства ў сацыяльным складзе нацыяналізму і Руху за тысячагадовае Валадарства Божае. Ён лічыць: ядро людзей, што прадстаўляюць абодва Рухі, складаюць тыя, якія стаяць на краі грамадства – сяляне, рабочыя, і наогул пралетарыі. У дачыненнях да рэлігіі гэта ў пэўнай ступені так – успомнім хаця б евангельскую ісціну: “апошнія стануць першымі”. Аднак нацыяналістычныя рухі, амаль заўсёды ўзнікалі ў выніку дзейнасці інтэлектуальнай вярхушкі грамадства. Э.Сміт сам сабе супярэчыць, сцвярджаючы трохі ніжэй іншае: “нацыяналізм звяртаецца да больш адукаваных і заможных гарадскіх колаў у адрозненне ад Руху за тысячагадовае Валадарства Божае”. І далей: “...у большасці выпадкаў нацыяналізм з’яўляецца гарадскім рухам сярэдніх класаў“. У пэўнай ступені гэта ўсё ж вынік уздзеяння вышэйшага інтэлектуальнага пласта грамадства.

Можна вылучыць дзве альтэрнатыўныя пазіцыі адносна абодвух рухаў. Першая: паміж рухамі існуе безумоўная сувязь, карэляцыя, якая асабліва яўна праяўляецца на ўзроўні ніжэйшага і, магчыма, часткова сярэдняга класу. Аднак, гэтая сувязь не носіць агульна гістарычны і геаграфічны характар, часта ўяўляе выпадковы характар. Аб’яднанне народа вакол нацыянальнай ідэі, што ёсць вышэйшая мэта нацыяналістаў, адрозніваецца ад аб’яднання людзей, якія вераць у надыход Валадарства Божага. У гэтым і адрозненне пратэстанцтва ад праваслаўя і каталіцызму, у якіх сувязь з нацыяналізмам уяўляе сабой глыбінную сутнасць і абгрунтоўваецца на ўзроўні ўсяленскай любові і вертыкальнага імкнення да пераходу на вышэйшы ўзровень іерархічнай піраміды тэорыі стадый.

Рознасць паміж рухам за тысячагадовае Валадарства Божае і нацыяналізмам, такім чынам, істотная і ляжыць у іх мэтах – для першых гэта вера ў лепшую будучыню, што чакае людзей ужо ў іншым свеце (пасля прыходу Хрыста); для другіх важна выхаванне і ўдасканаленне новага чалавека ў зямным быцці.

Ёсць, аднак, і другая рыса пратэстантызму, якая збліжае з ім нацыяналізм больш, чым праваслаўе ці каталіцызм. Гэтая рыса – адсутнасць у пратэстантаў неабходнасці шматгадовага ўвацаркаўлення, даступнасць яго ідэалогіі шырокім масам, прастата і яснасць падачы евангельскіх ісцін, якія не вымагаюць істотнага духоўнага подзвігу – што вельмі важна для праваслаўных, і ўвасабляецца ў жыціях святых, мучанікаў і праведнікаў.

Сакральная духоўная глыбіня хрысціянства і каталіцызму ўзрошчвалася вякамі. Яшчэ са сваіх ранніх часоў, артадаксальнае хрысціянства гартавалася ў барацьбе з рознымі адхіленнямі ад яго, ерасямі і схізмамі. Напачатку мы бачым барацьбу з гносцітызмам, які аб’ядноўвае ідэі элінізму з усходнімі рэлігіямі і спрабуе ў гэтым рэчышчы тлумачыць хрысціянства. Пратаіярэй А.Шмеман у кнізе “Исторические пути православия” (М., 1993) дэталёва прааналізаваў усе раннія схізмы і іншыя спробы рэфармацыі хрысціянства і адзначае следам за гносцікамі вучэнне Маркіёна, які стаяў на пазіцыі дуалізму Старога і Новага Запавету. Потым з’яўляецца монтанізм – першая ерассю на базе эсхаталагічных уяўленняў. Найбольш значнай ерассю – папярэдніцай многіх сучасных пратэстанцкіх плыняў, – з`яўляецца арыянства (ІІІ стагоддзе). Арыян з`яўляўся перакананым монатэістам і зводзіў Божую вечную Сутнасць Хрыста да яго зямнога існавання ў часе, – як Сына, але звычайнага чалавека і таму не Бога. Пазней (V ст.) мы сутыкаемся з адваротным вучэннем – монафізіцтвам, што вызначае толькі Божую сутнасць Хрыста. Гэтыя ерасі, як і вялікая колькасць іншых, рана ці позна знікалі, але карысць ад іх была: вынікам стала “загартаванасць” праваслаўя і каталіцызму, вытанчанасць Сімвала Веры і іншых асноўных дагматаў, якія пратрымаліся больш за тысячу гадоў і дайшлі да нас у амаль нязменным выглядзе.

З другога боку ў XV стагоддзі ерасі, існаваўшыя ў І тысячагоддзі ад Ражства Хрыстовага, знайшлі і сваё якаснае ўвасабленне ў новай, трэцяй хрысціянскай плыні – пратэстанцтве, якое ўзнікла як рэакцыя на жорсткую іерархічную сістэму артадаксальнага хрысціянства, характэрную найперш рыма-каталіцызму. Апошняя акалічнасць тлумачыць і той факт, што пратэстанцтва сфармавалася менавіта ў каталіцкім асяродку.

Моцная духоўная арганізацыя артадоксаў служыла тормазам працэсу ўтварэння нацый і нацыяналістычнай ідэалогіі. Пратэстанты зламалі гэты бар`ер, павярнуліся тварам да народа і, як гаварылася вышэй, сталі носьбітамі нацыянальнай рэлігі ў некаторых краінах. Аднак гэты працэс ішоў побач з адмаўленнем больш чым тысячагадовай духоўнай спадчыны як Усходняй, так і Заходняй Царквы і прыўнёс непазбежную дэвальвацыю духоўнай эвалюцыі для нацыянальных дзяржаў. І нездарма пратэстанцтва існуе цяпер у выглядзе безлічы сект, розных рэлігійных арганізацый, якія хутка ўзнікаюць і гэтак жа хутка знікаюць. Як пісаў Э.Сміт: “Спроба рэфармаваць рэлігію сканчаецца яе знікненнем”.

Трэба яшчэ адзначыць, што падабенства паміж рэфармізмам і раннім нацыяналізмам з`яўляецца і ідэалагічным і сацыяльным. Па-першае, абодва рухі выкарыстоўваюць эвалюцыйную схему. Рэфармісты лічаць, што чалавек знаходзіць сваю сапраўдную сутнасць у разуменні боскага прызначэння і яго мэтаў у гісторыі. Гэтаксама і нацыяналізм прадугледжвае няспынную барацьбу за нацыянальную аўтаномію і самавызначэнне, за абуджэнне сапраўднай супольнасці і салідарнасці . Згодна з прапанаванай намі тэорыяй стадый, можна аб’яднаць выказаныя погляды адносна рэфармацыі і нацыяналізму, калі ў разуменне боскага прызначэння чалавека дадаць нацыянальнае ўсведамленне ў гэтым прызначэнні.

4. Гістарычныя шляхі і будучыня хрысціянства на Беларусі

Разважаючы аб шляхах хрысціянства на Беларусі, я буду гаварыць у першую чаргу аб праваслаўі, бо менавіта гэтае адгалінаванне хрысціянства з’явілася на нашай зямлі першым: Кіеўская Русь прыняла хрысціянства з Візантыі, якая прадстаўляла ў той час Усходнюю Царкву і ўжо тады па многіх параметрах адрознівалася ад Заходняй Царквы з цэнтрам у Рыме.

Адзначым, што Полацк яшчэ з Х стагоддзя імкнуўся да незалежнасці ад Кіева, якая пры Усяславе Чарадзею была юрыдычна замацаваная (1097 г.). Падзел хрысціянства на праваслаўе і каталіцызм (1054 г.) не крануў Беларусь, бо ў ёй на пачатку існавала адзіная Усходняя Царква, што прыйшла да нас з Візантыі. Менавіта з тых часоў на беларускіх землях і вядзе сваю гісторыю першая Нацыянальная Царква Усходняга абраду , якая атрымала пасля назву праваслаўнай.

У ХІІІ стагоддзі ўтвараецца Вялікае княства Літоўскае з цэнтрам у Наваградку. Вялікія наваградскія князі, пачынаючы з Міндоўга (1204 г. – 1239 г.), імкнуліся займець самастойную праваслаўную мітраполію, якая і была створана за часы панавання Віценя (1293 г. – 1315 г.). У 1291 годзе Канстанцінопальскі патрыярх прызначыў мітрапалітам Навагрудскім і ўсея Русі Феафіла, што з’яўляецца сведчаннем прызнання Візантыяй самастойнасці праваслаўнай Царквы ў ВКЛ. Аднак з гэтых жа гадоў пачынаецца і ўзвялічэнне Масквы, якая імкнулася падпарадкаваць сабе Кіеўскіх і Наваградскіх мітрапалітаў. Пры Альгердзе ў 1354 годзе Канстантынопаль узвёў на мітрапалітаў князя Рамана з Наваградку, а на Масковіі – незалежнага ад ВКЛ мітрапаліта Алексія. Гэта была фактычна першая аўтакефальная Беларуская мітраполія, афіцыйна прызнаная Візантыяй. Пры Вітаўце (1392 г. – 1430 г.) барацьба з Масквой за незалежную мітраполію падымаецца на новую ступень. Хаця Канстанцінопаль не падтрымаў кандыдатур спачатку Феадосія, а потым Рыгора Цымблака для высвячэння ў мітрапаліты, у 1415 годзе Цымблак усё ж быў пастаўлены мітрапалітам ВКЛ праз саборны акт сямі беларускіх епархіяў (полацкай, чарнігаўскай, луцкай, уладзімірскай, смаленскай, холмскай і тураўскай) без узгаднення з Візантыяй. На жаль, Рыгор Цымблак хутка памёр і ранейшая праблема паўстала зноў.

За часы панавання ў ВКЛ князя Свідрыгайлы мітрапалітам усея Русі Канстацінопальскім патрыярхам быў пастаўлены смалянін Герасім. Прычым яго дзейнасць ахоплівала толькі межы ВКЛ – Масква не падпарадкоўвалася.

З 1458 года мітрапаліты Кіеўскія і ўсея Русі выбіраліся незалежна ад Маскоўскай Царквы і такім чынам існавалі дзве незалежныя мітраполіі. Першым мітрапалітам Кіеўскім і ўсея Русі быў Рыгор Баўгарын (1458).

Такім чынам, можна з усёй упэўненасцю гаварыць аб тым, што перыяд ад 980 да 1596 года – гэта час існавання незалежнай праваслаўнай Царквы ў ВКЛ, час першай фактычнай аўтакефаліі нашай Царквы. Другі перыяд – ад 1596 г. да раздзелаў Рэчы Паспалітай – суіснаванне праваслаўнай Царквы разам з каталіцызмам, уніяцтвам і пратэстанцтвам у складзе беларускіх зямель у Рэчы Паспалітай. Гэты час быў вельмі цяжкім для праваслаўя, як і наогул для для грамадскага жыцця i развiцця беларускай нацыянальнай культуры, бо дзяржаўнай рэлігіяй у Рэчы Паспалітай быў каталіцызм, а беларуская мова выціскалася з ужытку. Гэты перыяд, які характарызуецца даследчыкамі, як перыяд заняпаду беларускай культуры, адметны распаўсюджаннем рыма-каталіцызму – асабліва ў форме уніяцтва на землях ВКЛ, і ўнёс своеасаблівы заходні элемент на фармаванне ментальнасці беларусаў. Аднак уніяцтва так і не прыжылося на нашых землях, чаму сведчаннем з`яўляецца абвальны пераход уніятаў у праваслаўе пасля анексіі Рэчы Паспалітай Расійскай імперыяй.

Трэці перыяд існавання праваслаўнай Царквы на Беларусі пачаўся пасля бальшавіцкага перавароту і зноў звязаны з адраджэннем руху за аўтакефалію Царквы. У 1922 годзе на Саборы ў Мінску была утворана Беларуская аўтакефальная Праваслаўная Царква (БАПЦ), якая праіснавала да 1932 года. Кароткі час потым БАПЦ існавала пры нямецкай акупацыі. У наш час БАПЦ існуе ў эміграцыі – ЗША, Канадзе і іншых краінах з беларускай дыяспарай.

У самой дзяржаве Беларусь, дзе жыве каля 10 млн. чалавек, у наш час існуе мітраполія Беларускай праваслаўнай Царквы (БПЦ), якая падпарадкоўваецца Маскоўскаму патрыярхату Рускай праваслаўнай Царквы (РПЦ). Аднак з нядаўняга часу (1989 г.) БПЦ не проста частка РПЦ, а ўяўляе сабой экзархат – аб`яднанне некалькіх епархій (на Беларусі іх 10), якія маюць пэўную самастойнасць. Такім чынам і ў наш складаны час Беларуская праваслаўная Царква стаіць на шляху да аўтакефаліі, аднак з упэўненасцю можна сказаць, што магчыма яна – аўтакефалія – толькі пры ўмове поўнай дзяржаўнай незалежнасці Беларусі ад Масквы.

Нягледзечы на поўную трагізму 1000-гадовую гісторыю Беларускай праваслаўнай Царквы, якая то дасягала поўнай самастойнасці (у часы ВКЛ), то была амаль далучанай да Рыму праз масавы пераход да уніяцтва, то злучалася з Рускай праваслаўнай Царквой пасля ліквідацыі Рэчы Паспалітай, то была амаль знішчаная бальшавікамі за 75 год іх панавання ў СССР – беларускае праваслаўе жыве. Прычым, гэтай багатай гісторыі нашага праваслаўя ўласцівы і свой нацыянальны характар, які адлюстраваўся ў фармаванні беларускай культуры наогул. Дастаткова прывесці прыклады вядомай усяму свету беларускай школы дойлідства, беларускага іканапісу, ці ўспомніць беларускія канты – выдатныя вялікодныя, калядныя і іншыя песенныя спевы. Вялікі ўклад у царкоўную музыку зрабілі выдатныя беларускія кампазітары Равенскі, Куліковіч і іншыя.

Царкоўнае ўнутранае жыццё характарызуецца вялікай пашанай да тых, хто самаахвярна працаваў на карысць Веры, мог аддаць і аддаваў сваё жыццё за яе. Такія людзі ўзводзіліся ў ранг Святых. Шмат з іх было кананізавана і Беларускай праваслаўнай Царквой. Зусім нядаўна – ў 1984 годе, – па блаславенню патрыярха Маскоўскага Пімена было ўсталявана святкаванне Сабора Беларускіх Святых. Свята гэтае адзначаецца ў трэцюю нядзелю па Пяцідзесятніцы. Сабор Беларускіх Святых уключае ў сябе каля 15 асоб – праваслаўных хрысціян, якія жылі ў розныя часы з ХІІ стагоддзя (свяціцель Міна) да ХVІІІ стагоддзя (свяціцель Георгій Каніскі) і за свае заслугі перад Царквой і перад беларускім народам былі кананізаваныя.

Зробім цяпер агульную выснову. Калі раней мы гаварылі пра саборнасць Хрыстовай Царквы – праваслаўнай і каталіцкай, якія маюць ужо тысячагадовую гісторыю, то ў нашую эпоху – эпоху нацыянальнага монатэізму, ёсць усе падставы гаварыць аб саборнасці нацыянальных цэркваў. Руская праваслаўная Царква ужо даўно сфармавалася ў саборным выглядзе і вельмі асцярожна ставіцца да ўсялякіх адхіленняў ад яе канонаў. У святле вышэйсказанага Беларуская праваслаўная Царква мае таксама ўсе падставы сфармавацца ў нацыянальную саборную Царкву і гэты працэс актыўна ідзе. З беларускім варыянтам саборнага каталіцызму справа складаней, бо гэтая канфесія не прадуглежвае аўтакефаліі, а ў саміх дагматах прызнаецца верхавенства Папы Рымскага.

Яшчэ адно важнае пытанне рэлігійнага жыцця Беларусі паўстае ў сувязі з існуючай ў нас шматканфесійнасцю. Гэта пытанне аб экуменізме Хрысціянскіх Цэркваў і найперш экуменізму праваслаўных і каталіцкіх плыняў, як найбольш старажытных, артадаксальных і саборных канфесій. Шмат усілкаў прыклаў на вырашэнне праблемы экуменізму праваслаўя і каталіцызму ў агульнасусветным маштабе ўжо згаданы намі рускі філосаф У.Салаўёў. Ён свята верыў у будучую адзіную хрысціянскую рэлігію, створаную шляхам аб’яднання каталіцызму і праваслаўя. Але ў сапраўднасці атрымалася ўсё не так, дакладней ніякага экуменізму не атрымалася. А сам вучоны стаў для праваслаўных ерэтыкам, а для католікаў застаўся чужаком, бо па хрышчэнню быў праваслаўным.

На нашу думку такі вынік не выпадковы. За многія гады незалежнага існавання надта рознымі сталі як ўнутраныя асаблівасці каталіцызму і праваслаўя, так і знешнія абрады ды традыцыі. І для Беларусі на сучасным этапе – этапе кволага, нясмелага адраджэння хрысціянства пасля бальшавіцкага генацыду, пытанне аб экуменізме з’яўляецца заўчасным, калі наогул магчымым.

Апошняе сцвярджэнне вымагае больш дэталёвага аналізу. Чаму ж немагчымы экуменізм – аб’яднанне каталіцызму з праваслаўем? Мы ўжо адзначылі галоўную прычыну: вялікая розніца паміж нацыянальнымі характарамі Усходу і Захаду. Гэта абсалютна розныя менталітэты: рацыяналізм і прагматызм Захаду, і рамантызм і ідэалізм Усходу.

Становішча Беларусі ў гэтым кантэксце самае трагічнае. Яна ляжыць на мяжы дзвюх культур і дзвюх рэлігій – каталіцызму і праваслаўя. Я свядома не кранаю пратэстанцтва, бо яно не адлюстроўвае нацыянальнай ментальнасці, той асаблівасці, што фармуецца стагоддзямі. Пратэстантызм, нягледзячы на ўсе фактары, нітуючыя яго з народам, – інтэрнацыянальная рэлігія. Гэта рэлігія прагматычных людзей, такіх людзей – найперш са сферы бізнесу, – якія ёсць у асяроддзі любой нацыі. І нездарма найбольш распаўсюджана пратэстанцтва ў ЗША – дзяржаве, якая не мае векавых нацыянальных традыцый.

Дык што ж з атрымалася з беларусамі? Менавіта падзел нашага народа на католікаў і праваслаўных ў XVI стагоддзі стаў прычынай заняпаду ВКЛ. Нашу старажытную дзяржаву – ВКЛ разрывалі дзве процілеглыя сілы прыцягнення: адна – на Захад, другая – на Усход. Гэта акалічнасць існуе і ў наш час. Зноў пачынаецца адраджэнне уніі – хаця, акрамя выкарыстання беларускай мовы, ад “усходняга абраду” ўва ўніяцкім богаслужэнні нічога не засталося. Аднак, у адрозненне ад часоў ВКЛ, зараз уніятам нічога “не свеціць”, бо яны непатрэбны ні Рыму, ні Маскве і прыносяць ім толькі лішні клопат. Адраджэнне каталіцкага касцёла мае многа больш перспектыў не толькі ў параўнанні з грэка-каталікамі, але і Беларускай праваслаўнай Царквой, якая, хаця і падпарадкоўваецца РПЦ, аднак не атрымлівае аніякай дапамогі ад Масквы. Магчыма, гэтая з’ява тлумачыцца адвечным імкненнем каталіцызму да экспансіі і заможнасці Рымскага Касцёла. Тым не менш, нягледзечы на занядбанае становішча праваслаўя на Беларусі, сам дух праваслаўя трывала жыве сярод 80 % беларусаў і пераважае нават у Заходняй Беларусі.

Страшную, знішчальную для духоўнасці беларусаў місію па-ранейшаму нясе атэізм. Яго існаванне зараз стала вельмі небяспечным у сувязі з адменай забароны на рэлігію і нават нейкую “моду” на яе. Цэлая катэгорыя адшчапенецаў карыстаючыся рэлігійнымі прыхільнасцямі людзей, спекулююць на гэтым, каб мець сваю карысць. Такія людзі, як флюгеры, мяняюць свае погляды, могуць існаваць і ў асяроддзі вернікаў, карыстацца, калі ім трэба, адкрытасцю і даверлівасцю вернікаў, але ў глыбіні душы трымаюць камень за пазухай. Для розных канфесій такая катэгорыя грамадзян павінна быць самай непрымальнай. Сапраўдныя вернікі розных канфесій звычайна хутчэй знаходзяць паразуменне паміж сабой, чым з атэістамі. У Гераманіі, напрыклад, пратэстантаў і католікаў амаль пароўну, аднак унутраных канфліктаў паміж імі няма, бо паважаюцца рэлігійныя вераванні.

Якая ж будучыня хрысціянства на Беларусі? На нашую думку шлях Беларусі не ў перацягванні каталікоў у праваслаўныя ці наадварот, не ў стварэнні уніі, не ў імпарце пратэстанцтва з-за акіяна, а крышнаіцтва з Індыі. Сапраўдны шлях – ва ўмацаванні самой веры ў Хрыстову Царкву, у стварэнні моцных рэлігійных цэнтраў і ў першую чаргу нацыянальных праваслаўных і каталіцкіх асяродкаў.

Некалькі заключных разважанняў

1. У чым сэнс нацыянальнай ідэі?

Яшчэ гадоў 5 – 7 назад, у нас на слыху вельмі рэдка гучала такое спалучэнне слоў , як "нацыянальная ідэя". Мы чулі словы "нацыянальнае адраджэнне", "нацыянальная свядомасць", нарэшце – "нацыяналізм"... І тут раптоўна пачалося! Пачаліся пошукі, так званай "нацыянальнай ідэі". І шукалі – хто бачыў гэтую "ідэю" ў беларускім нацыянальным адраджэнні, хто ў нацыянальна накіраванай палітыцы Беларусі, хто ў геапалітычным становішчы Беларусі і г.д. Пачаліся пошукі нацыянальнай беларускай ідэі. Падкрэслю – пошукі не нацыянальнай сутнасці, не нацыянальных беларускіх інтарэсаў, ці чаго-небудзь яшчэ іншага, а менавіта ідэі.

Гэта ўсё роўна, што пры пабудове, скажам, сацыялізму, пачаць пошукі сацыялістычнай ідэі. Гэтага ж не рабілася, бо мы ведалі, што робім – цэлыя тамы напісаны пра сацыялізм.

Ці вось яшчэ адно параўнанне. Ці чулі вы пра англійскую, альбо польскую нацыянальную ідэю? Скажаце, што не. Мы чулі пра Англію і пра Польшчу, пра англічан і палякаў. Інакш кажучы, мы ведаем, што такое дзяржава і што такое нацыя. І калі нехта загаворыць аб такой незалежнай дзяржаве, як Беларусь, то, дзе б ён ні жыў, – ён будзе мець на ўвазе краіну, дзе жыве народ – беларусы, дзе культура – беларуская, дзе ўнутраная і знешняй палітыка нацыянальная і ўласцівая толькі гэтай краіне. І яму – гэтаму чалавеку – не прыдзе нават у галаву разважаць аб так званай "беларускай нацыянальнай ідэі".

На мой погляд, з'явіліся гэтыя словы толькі таму, што фактычна няма незалежнай дзяржавы Беларусь – краіны , якая адпавядае агульна прынятым нормам незалежнай і нацыянальнай дзяржавы. Пастаянна чуецца: "мы не проживём без России". Палітыка і ўся дзейнасць нашага прэзідэнта наогул складаецца толькі з адной задачы – аб'яднання Беларусі з Расіяй, што ў рэальных умовах эквівалентна звычайнай анексіі Беларусі ў склад Расіі. І ў той жа час нават на прэзідэнцкім узроўні вядуцца пошукі гэтай самай "нацыянальнай ідэі". Ідзе, па сутнасці, падмена нацыянальнага адраджэння Беларусі нейкім новым праектам пад назвай "беларуская нацыянальная ідэя", вынікам ажыццяўлення якога з'яўляецца продаж Беларусі "старэйшаму брату", ці інакш кажучы – акупацыя Беларусі Расіяй.

Гледжанне на праект пад назвай нацыянальная ідэя павінна пачынацца найперш з асэнсавання нас грамадзянамі той зямлі, на якой мы зараз жывем і будзем жыць заўсёды. Тут мы нарадзіліся, тут мы і павінны застацца назаўжды – і так праз тысячагоддзі. У ХІІ – ХVІ стагоддзях мы жылі ў саюзе пад назвай ВКЛ, У ХVІІ – ХVIII стагоддзях – у канфедэрацыі Рэч Паспалітая. Усе гэтыя гады мы ўяўлялі сабой незалежную беларускую дзяржаву, хаця і не меўшую такую назву. Але потым больш за 200 год мы былі пад акупацыяй Расіі. Аднак мы здолелі захавацца як этнас, а з 1991 года зноў атрымалі незалежнасць. І, застаецца, здавалася б, невялікае намаганне – рэалізаваць нашую папяровую незалежнасць у сапраўдную.

Вось менавіта тут, на апошнім кроку, і пачаліся гэтыя гульні ў пошукі нацыянальнай ідэі. Адбываецца падмена рэальнай працы па адраджэнню нашай Бацькаўшчыны, замацаванню дзяржаўнасці – тэарэтызаваннямі, і часам шкоднымі, адносна так званай беларускай нацыянальнай ідэі. А, можа, і сапраўды зараз застаецца гаварыць аб беларускай нацыянальнай ідэі, а не аб Беларусі, як дзяржаве? Слова «ідэя» ўвасабляе ў сабе нематэрыяльную субстанцыю. І разважанні аб беларускай нацыянальнай ідэі павінны быць у першую чаргу разважаннямі аб магчымасці рэалізацыі беларускай дзяржавы, як нейтральнай, дэмакратычнай, незалежнай краіны, аб матэрыалізацыі беларускага народа, як паўнавартаснага члена сям’і народаў зямнога шара, аб беларускай мове, як мове гэтага народа, аб беларускай культуры, як адметнасці, уласцівай толькі гэтаму народу.

Такім чынам, беларуская нацыянальнай ідэя – гэта праект рэалізацыі Беларускай дзяржавы і беларускай нацыі. Гэта стан існавання нашага грамадства, калі пра Беларусь не будуць гаварыць як пра краіну, насельніцтва якой размаўляе на мове суседняй дзяржавы – Расіі, пра краіну, дзе нацыянальны сцяг публічна рвуць на кавалкі дзяржаўныя асобы, пра краіну, якая не мае сваіх прыродных рэсурсаў, пра краіну, чыя эканоміка цалкам залежыць ад эканомікі Расіі, і шмат іншай лухты. А будуць гаварыць адваротнае – пра што яшчэ ў канцы 80-х гадоў выдатна сказаў Уладзімір Арлоў у эсэ "Незалежнасць – гэта..."

Цяпер, трохі вызначыўшыся з тэрмінам "беларуская нацыянальная ідэя", як з часовым тэрмінам пераходнагу перыяду да нашай незалежнасці, можна перайсці да разгляду нашых шанцаў у яе рэалізацыі. Магчымасць здзяйснення нацыянальнай ідэі ў сучаснай Беларусі далёка не трывіяльны факт. І апошнія падзеі – асабліва захады Лукашэнкі адносна Саюза з Расіяй – усё больш аддаляюць нас ад Беларусі, усё больш пацвярджаючы думкі Івана Макаловіча ў ягоным эсэ "О, як далёка нам яшчэ да Беларусі!"

Тым не менш, на маю думку, рэалізацыя беларускай нацыянальнай ідэі не толькі магчыма, а і непазбежна. ХХ-е стагоддзе – гэта трыумф нацыяналізму, масавага ўтварэння нацыянальных дзяржаў, росквіт нацыянальных культур. І Еўрапейскі саюз – гэта саюз нацыянальных, высока індустрыяльных, незалежных дзяржаў. Кожная з краін, удзельніц ЕС, прайшла шлях ад суіснавання ў складзе той ці іншай імперыі, потым шляху нацыянальнага станаўлення, ці, як мы цяпер гаворым, рэалізацыі нацыянальнай ідэі, потым, нарэшце, як самастойная нацыянальная дзяржава. Таму і няма зараз гаворкі, напрыклад, аб "італьянскай нацыянальнай ідэі", а з адпаведнай нагоды ідзе размова аб краіне Італія.

Беларусь стаіць цяпер перад выбарам: быць незалежнай дзяржавай – ці не. І ўсё наша грамадства падзелена на дзве часткі, кожная з якіх абрала свой узаемавыключаючы адказ на гэтае пытанне.

Першая частка – найбольш шматлікая, нізка адукаваная і люмпенізаваная. Гэта галоўным чынам насельніцтва вёскі, дробных гарадоў і ніжэйшых пластоў вялікіх гарадоў. Яны лічаць, што без Расіі нам не пражыць, што незалежнасць якраз і прычына нашага жабрацкага стану. Гэтыя людзі не ўяўляюць сябе жыхарамі незалежнай краіны Беларусь, па-ранейшаму жывуць у віртуальнай краіне СССР – можа быць не поўнага ранейшага складу – без Прыбалтыкі і Каўказа, але, несумненна, ў саюзе з Расіяй. Яны чытаюць “Правду”, “Труд” і “Комсомолку”, глядзяць расейскае ТБ, размаўляюць, ці імкнуцца размаўляць на рускай мове. Гэтыя людзі абсалютна абыякавыя да БНІ. Яны нясуць патэнцыяльную пагібель для беларускага нацыянальнага адраджэння, для Беларускай джяржаўнасці. (Група І).

Другая частка складаецца з найбольш перадавых, адукаваных людзей, якія стаяць на пазіцыях дзяржаўнай незалежнасці. Менавіта на гэтую частку і ўскладваюцца надзеі на нашую лепшую будучыню, на плённую працу па рэалізацыі праекта БНІ. (Група ІІ).

Трэба адзначыць, што ў самым пачатку дэмакратычных працэсаў і нават на момант атрымання Беларуссю дзяржаўнага суверэнітэту (які быў проста падораны нам), паміж гэтымі дзвюма часткамі беларускага грамадства колькасныя суадносіны былі значна іншымі – а менавіта на карысць першай групы. Цяпер жа сярод прыхільнікаў незалежнасці Беларусі шмат не толькі патрыётаў Бацькаўшчыны, адраджэнцаў, але і бізнесменаў, прадпрымальнікаў – тых, хто зразумеў выгоды самастойнасці пасля яе абвяшчэння.

Працэнт прыхільнікаў незалежнасці няўхільна павялічваецца. Аднак ён усё ж застаеца меншым за палову, хаця і нязначна. У сувязі з тым дзяржаўная незалежнасць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай ліквідацыі. Гэтая пагроза абумоўлена не толькі здрадніцкай палітыкай прэзідэнта, але і менталітэтам вялікай колькасці грамадзян.

Якія ж нашыя шанцы адстаяць незалежнасць Беларусі і здзейсніць праект рэалізацыі нацыянальнай ідэі? Я мяркую, што вялікія. Падставы для аптымізму грунтуюцца на наступных фактарах:

1. Працэс дрэйфу ментальнасці насельніцтва Беларусі да прыняцця ідэі незалежнасці набывае ўсё большы размах. Калі ён дасягне нейкай крытычнай адзнакі, стаўшы выяўленнем волі ўсяго грамадства, то тады можна гаварыць аб перамозе канцэпцыі незалежнасці Беларусі. У сувязі з гэтым ёсць сэнс гаварыць аб тым, што менавіта ў крытычны момант пералому свядомасці грамадзян Беларусь атрымае сваю сапраўдную незалежнасць.

Такім чынам, першая фаза да поўнага суверэнітэту – акт абвяшчэння незалежнасці РБ у 1991 годзе. Гэта прыняццё вонкавай незалежнасці, па-сутнасці, палітычнае рашэнне міжнародных праблем на тэрыторыі Беларусі. Другая фаза, якая завяршае працэс фармавання дзяржаўнай незалежнасці, гэта якасныя пераўтварэнні ў самым грамадстве, працэс, што будзе ісці знутры – унутраная незалежнасць. І толькі пасля здзяйснення гэтых абедзвюх фаз мы з упэўненасцю можам гаварыць аб існаванні незалежнай беларускай дзяржавы.

2. Знешнія фактары. Працэс утварэння незалежных нацыянальных дзяржаў набірае абароты ва ўсім свеце. Услед за распадам СССР надыходзіць чарга Расіі. Ад Расіі ўжо аддзяляецца Чачня. Абвесцілі незалежнасць таксама Татарстан і Калмыкія. Шэраг абласцей Расіі ўжо маюць статус асобных эканамічных зон. Утрымліваць у стабільным стане такое вялізнае дзяржаўнае ўтварэнне, як Расія, становіцца ўсё больш праблематычным. Няма нічога надзвычайнага ў будучым распадзе Расіі на шэраг незалежных еўрапейскіх і азіяцкіх дзяржаў. Эпоха імперый завяршаецца трыумфам нацыянальных дзяржаў і нацыяналізму. І гэтыя абставіны вельмі спрыяльныя для ўмацавання дзяржаўнасці Беларусі і адраджэння беларусаў, як нацыі.

Лукашэнкаўскі Саюз з Расіяй – гэта спроба павярнуць гісторыю назад, спроба рэаніміраваць імперыю, якая ўжо даўно сканала у нетрах гісторыі. І глянуўшы чыста збоку на чырвоную пляму ў цэнтры дэмакратычнай Еўропы – сучасную Беларусь, прыйдзем да адназначнага вываду: усе спробы рэстаўрацыі камуністычнай савецкай імперыі асуджаны на правал. І ўсе памкненні Лукашэнкі – гэта агонія камуністычнага рэжыму, немагчымасць ісці насуперак гісторыі.

Чаму ж так здарылася? Чаму Беларусь аказалася адзінай краінай на развалінах СССР, якая не пайшла па шляху прагрэсу, як гэта зрабілі нашыя суседзі – Літва, Украіна і іншыя?

Прычыны мне бачацца менавіта ў колеры гэтай геаграфічнай плямы – Беларусь. А колер яе чырвоны. У 1991 годзе камуністычная сістэма рухнула. Упершыню ў гісторыі камуністы пацярпелі крах па ўсёй тэрыторі магутнага і разам з тым пачварнага ўтварэння – СССР. Яны, канешне, існуюць паўсюдна, але іх улада вельмі абмежаваная. Толькі ў Беларусі ім удалося цалкам захаваць свае пазіцыі. Нездарма Беларусь завуць аазісам камунізму. Толькі тут засталіся ўсе атрыбуты, ўласцівыя камуністычнаму рэжыму: аўтарытарная ўлада, планавая прамысловасць, заняпалая сельская гаспадарка з савецкай сістэмай калгасаў і саўгасаў, і галоўнае, той жа народ – баязлівы, выхаваны ў пакоры і страху. Змянілася толькі адно. На месцы правадыра, які раней паступова “вырошчваўся” ў наменклатурнай іерархічнай сістэме – раптоўна з'явіўся нікому невядомы старшыня саўгаса. Ён прыйшоў да ўлады, пераскочыўшы цэлы шэраг стуеяняў, і нездарма яго завуць непрадказальным. Бо кожнай наменклатурнай ступеньцы звычайна адпавядае чалавек, які там "прыцёрся", які толькі ёй, гэтай ступеньцы, уласцівы і нават патрэбны. Кажуць, што такі чалавек знаходзіцца на сваім узроўні кампетэнтнасці.

І цяпер самы час нагадаць вядомы прынцып Пітэра, згодна якому у кожнага чалавека ёсць свой узровень кампетэнтнасці. На гэтым узроўні ён добры спецыяліст, усімі паважаны чалавек. Але калі яго прымусам, ці па нейкай выпадковасці пасадзіць на іншае месца, дзе яго ўзроўню кампетэнтнасці не хапае, то ўся дзейнасць яго на новай пасадзе акажацца не якаснай, не прафесійнай – адным словам, тут ён аказваецца некампетэнтным чалавекам. У выпадку з Лукашэнкам мы якраз і назіраем дзеянне прынцыпа Пітэра ў дзяржаўным маштабе.

Падсумуем: на Беларусі захавалася камандна-адміністратыўная сістэма з усёй сеткай былой камуністычнай наменклатуры, якая імгненна прыстасавалася жыць без партбілетаў. Я свядома не кранаю цяперашніх беларускіх камуністаў, бо яны якраз і аказаліся крайнімі: з аднаго боку, з абоймы Сістэмы выпалі, бо трымаліся за камуністычную ідэю і партбілеты, і, з другога боку, на іх і валяць усе грахі папярэдняй сталінскай гісторыі. Сапраўдныя акулы камуністычнага рэжыму ніколі не выпадалі з наменклатурнай абоймы. Так, былі нейкія ператасоўкі, ракіроўкі і нават больш істотныя перамяшчэнні, як у прыкладзе з небывалым скачком старшыні саўгаса ў прэзідэнты.

І вось цяпер мы нарэшце і падышлі да самага важнага – адказу на пастаўленае ў загалоўку пытання. Можна сказаць смела: корань усіх нашых бед, прычына беларускага заняпаду ў тым, што мы, бадай, адзіная з рэспублік, у якой камуністычная сістэма засталася амаль некранутая. Яна нават умацавалася, бо шчыльна зраслася з крымінальнымі, мафіёзнымі структурамі. Вядомы змагар з рэжымам Барыс Хамайда ў Віцебску выдае газету "Выбар", забароненую за тое, што яна ўзяла курс на барацьбу са "Злачыннай савецкай уладай". Тут галоўны вораг дэмакратыі названы сваім іменем. Уся разгалінаваная, шматгранная Сістэма камуністычнай наменклатуры – вось што ўтрымлівае Беларусь на шляху ад прагрэсу.

Камуністычны рэжым дасягнуў свайго росквіту пры Сталіне. У той час механізм рэпрэсій быў асноўным рухавіком гісторыі. Менавіта ён стаў "бацькам" сучаснага "гомо советыкуса", менавіта на рэпрэсіях – калыханцы страху і лжы – трымаўся савецкі лад. І ў сучаснай Беларусі ёсць шанцы аднавіць гэты рэжым, калі не стаць на шлях дэмакратыі. Адзінае, што замінае сучасным неасталіністам: Беларусь – гэта не Германія 30-х гадоў, вакол яе ўсе дзяржавы дэмакратычныя, ці стаяць на шляху дэмакратыі.

Падсумоўваючы сказанае і ўлічваючы тое, што законы сусветнай гісторыі нельга змяніць, а яны сведчаць аб тым, што ўсе таталітарныя рэжымы трапілі на сметнік гісторыі, мы прыходзім да наступнай высновы: шлях Беларусі, як і шляхі іншых народаў Расіі, праз пабудову дэмакратычнай дзяржавы, у якой будзе рэалізавана нацыя-нальная ідэя.

Галоўнай умовай сказанага з'яўляецца поўная ліквідацыя Сістэмы – старой камуністычнай Сістэмы, якую можна выдзеліць вялікай літарай. Гэта азначае, што, толькі знішчыўшы ўсе камуністычныя структуры – як першую ўмову пераходу да дамакратыі, мы зможам распачаць пабудову новай дэмакратычнай Беларусі. Нездарма ва ўсіх посткамуністычных краінах – Польшчы, Чэхіі, Літве, Латвіі і іншых вельмі ўважліва ставіліся ў свой час і ставяцца зараз да праблемы ліквідацыі камуністычнага рэжыму. Там паўсюдна былі прынятыя законы аб люстрацыях – забароны былым камуністычным функцыянерам займаць любыя кіраўнічыя пасады, былі рассакрэчаныя архівы КДБ, былі асуджаны, напрыклад, у Румыніі, камуністычныя дыктатары.

У 3-м раздзеле першай часткі кнігі я распавёў пра рух за асуджэнне злачынстваў камуністычнага рэжыму, камуністычных партый і камуністычнай ідэалогіі, які атрымаў назву міжнароднага Суда над камунізмам "Нюрнберг-2". Камунізм прыраўніваецца па шэрагу параметраў да фашызму і павінен быць асуджаны. Але з усталяваннем аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі, гэты рух не атрымаў развіцця. І я лічу: гэта вялікая памылка. Мы ўсе павінны ачысціцца ад камуністычнага спіду, ад неакамуністаў, ад лукашызму. Гэта неабходна як для ўсяго грамадства, так і для асобных людзей. Кожны з нас павінен пакаяцца ў тым, што супрацоўнічаў прама, ці ўскосна з камуністычнай Сістэмай, жыў па савецкіх законах, пакаяцца ў рэшце рэшт ў сваім "гомо саветыкусізме". І новае грамадства трэба будаваць з новымі людзьмі – тымі хто не запэцкаў сябе ў камуністычным брудзе.

У артыкуле Лявона Баршчэўскага і Уладзіміра Падгола ў "Народнай волі", прасвечаным Беларускай нацыянальнай ідэі, таксама гаворыцца аб неабходнасці аналагічнага суда, але аўтары абмяжоўваюцца Грамадскім Судом. Мне ж падаецца, што гэты акт павінен быць больш шырокім і жорсткім, і ён павінен насіць як лакальны, так і міжнародны характар. Больш таго, гэты працэс ужо даўно распачаўся – за мяжой вядзецца падрыхтоўка да Міжнароднага Суда "Нюрнберг-2". У 1992-м годзе, штуршком для арганізацыі такога руху быў "Зварот" надрукаваны ў газеце "Свабода". Пасля дзвюх міжнародных канферэнцый (ва Уладзіміры ў 1993г. і Варшаве ў 1994г.) МАК "Нюрн-берг-2" планавалася правесці ў Мінску, але дзяржаўны пераварот у 1996-м годзе пе-рашкодзіў ажыццяўленню гэтай акцыі. Лічу, што гэтая важная справа павінна быць адноўленая, трэба распачаць збіранне фактаў па злачынствах камунізму і ажыццявіць Суд над камунізмам "Нюрнберг-2". У адрозненне ад пазіцыі Баршчэўскага – Падгола, я лічу, што Суд павінен быць не толькі Грамадзянскім, хаця і такая форма правамоцная, а самым, што ні ёсць, юрыдычна-прававым і весціся ў адпаведнасці з крымінальнымі кодэксамі пацярпелых ад камунізму краін

Адначасова трэба правесці акцыю пад назваю "Ачышчэнне", дзе б усе, хто хоць неяк спрычыняўся да камуністычнай заразы змаглі па-хрысціянску пакаяцца і ачысціцца ад гэтага сатанінскага грэху.

2. Здзяйсненне праекту "Беларуская нацыянальная ідэя"

Ажыццяўленне БНІ – дасягненнне незалежнасці знутры і самасцвярджэнне беларускай нацыі – пачалося і будзе працягвацца шляхам ненасільнага дзеяння. Якімі ж метадамі зараз можна ненасільна процістаяць існуючаму аўтарытарнаму рэжыму, дзякуючы якому Беларусь апынулася на мяжы ліквідацыі дзяржаўнасці?

На мой погляд, найбольшую ўвагу можна аддаць наступным нена-сільным акцыям і грамадскім рухам:

1. Праца сярод насельніцтва – рабочых, сялян, інтэлігенцыі і іншых сацыяльных груп. Толькі вывеўшы народ у колькасці не меншай, чым у 1991 годзе, прыпыніўшы працу вялікіх заводаў і прадпрыемстваў, магчыма ўздзейнічаць на ўрад і прэзідэнта. Сацыяльнае супрацьстаянне – магутная зброя ненасільнай барацьбы.

2. Стварэнне вялікай сеткі няўрадавых арганізацый і прадпрыемстваў. Трэба максімальна змяншаць сацыяльную і эканамічную залежнасць людзей ад дзяржавы. Многія з нашых рабочых і служачых да гэтага часу чыста па-саўкоўскаму адносяцца да месца сваёй працы. Па-ранейшаму імі кіруе страх быць звольненымі, нягледзячы на жабрацкую зарплату. Прычым назіраецца адваротная парадаксальная залежнасць: чым менш чалавек атрымлівае, тым больш ён абараняе рэжым, і чым больш заможна ён жыве, тым больш ён схільны да крытыкі рэжыму і непрыняцця саюза з Расіяй. Магчымасць самастойнага стварэння сямейнага бюджэту, максімальна магчымая незалежнасць чалавека ад дзяржавы – вось шлях перамогі над сіндромам савецкага страху.

3. Важным пытаннем з'яўляецца праблема паразумення паміж рознымі дэмакратычнымі арганізацыямі і партыямі, а таксама каардынацыя дзеянняў паміж імі і ўсёй апазіцыяй. Неабходнасць негвалтоўнага характару супрацьстаяння рэжыму прызнаецца зараз усімі. Але шлях шматпартыйнасці ў цяперашняй сітуацыі становіцца тормазам прарэсу, а не здабыткам дэмакратыі, як чакалася раней.

Адным з метадам паразумення паміж рознымі дэмакратычнымі плынямі можа быць метад, вядомы ў палітыцы пад тэрмінам "саборнасць".

Гэтае паняцце многім знаёмае толькі як царкоўны тэрмін, але ў сапраўднасці саборнасць з'яўляецца вядомым старажытным, аб'яднаўчым прынцыпам дзяржаўнага будаўніцтва. Этымалогія слова "саборнасць" вядзецца ад дзеяслова "збіраць" і азначае збіранне лепшых сіл грамадства для рашэння жыццёва важных задач. Саборнасць з'яўляецца першаснай формай выражэння грамадскай волі. Фактычна, саборнасць – гэта антыпод партыйнасці. Улічваючы наш невялікі дослед у партыйным будаўніцтве, малую аўтарытэтнасць партый у грамадстве, менавіта саборнае вырашэнне спрэчных пытанняў набывае ў нашых умовах адметны сэнс.

У парламенцкай практыцы кангрэса ЗША падкрэсліваюцца рэзалюцыі, якія прымаліся саборным шляхам, без партыйнага дзяленння, простай перавагай галасоў. Яны нават атрымалі сваю назву "bi partisan resolution".

Сям'я, сельскі сход, рымскі сенат, славянскае веча, сейм у Рэчы Паспалітай першапачаткова дзейнічалі на прынцыпах згоды і аднадумства. Апошняе не патрабуе адзіных думак ува ўсіх удзельнікаў, але можа з'явіцца ў выніку ўсеагульнага пераканання ў аптымальнасці прынятых рашэнняў. Згода з'яўляецца высакаякасным праяўленнем агульнай волі, асаблівым атрыбутам саборнасці.

Саборнае прыняццё рашэнняў, як ніколі, важнае менавіта ў нашых умовах шматпартыйнасці і дзялення грамадства па шматлікіх інтарэсах. Успомнім, што ў гісторыі Беларусі саборнае вырашэнне гістарычна важных пытанняў мае старажытную традыцыю. Гэтая традыцыя нам вядомая пад назвай Пагоня, якая яшчэ ў ХІІІ стагоддзі збірала ўсё боездольнае насельніцтва ВКЛ для сумеснай абароны ад ворагаў. Гэта быў саборны акт. І мы павінны адрадзіць традыці Пагоні ў новай цывілізаванай форме. Сучасная Пагоня ХХІ-га стагоддзя выратуе Беларусь. Вось як мне бачыцца адзін з важных бакоў рэалізацыі Беларускай нацыянальнай ідэі: адраджэнне Пагоні – саборнага прынцыпу абароны Айчыны.

4. Метад несупрацоўніцтва. Несупрацоўніцтва з цяперашнім аўтарытарным рэжымам толькі на першы погляд мала значыць для ўрада. На самай справе гэта псіхалагічна тонкі, выматваючы метад. Адмова супрацоўніцтва з урадам высокаадукаваных людзей, вучоных, эканамістаў аслабляе рэжым і вымушае дыктатара рабіць крокі да адступлення. У апараце беларускага прэзідэнта ў цяперашні час значна ніжэйшы інтэлектуальны ўзровень, чым у апазіцыі, якая ўвесь час ўзмацнялася кадравым адтокам з адміністрацыі прэзідэнта. У апазіцыйнай прэсе пастаянна расце колькасць выдатных, незалежных журналістаў, пакідаючы ўрадавым сродкам масавай інфарамацыі толькі "чэсных" журналістаў.

5. Рэлігійны фактар. Для народаў Еўропы хрысціянства заўсёды было важным сродкам уздзеяння на масы. Вядома, што ў Польшчы ў цяжкія 80-я гады палітычнай барацьбы з савецкім рэжымам менавіта каталіцкі касцёл з'явіўся стрыжнем кансалідацыі грамадства на шляху да незалежнасці. Касцёл арганічна спалучыўся з польскай нацыянальнай ідэяй, стаўшы разам з ёй фундаментам дзяржаўнага суверэнітэту. Гэты працэс быў раўназначны рэвалюцыі, але адбыўся мірным, негвалтоўным чынам, у вялікай ступені дзякуючы менавіта касцёлу і тым хрысціянскім ідэалам, якія ён нёс.

Беларусь ляжыць на мяжы падзелу каталіцкага і праваслаўнага свету. І таму яе становішча нашмат складаней, чым у суседняй, аднаканфесійнай Польшчы. Акрамя гэтага, традыцыі атэізму даволі моцна ўкараніліся ў жыцці беларусаў. Цяпер інтэнсіўна ідзе працэс вяртання хрысціянскіх каштоўнасцяў, але гаварыць аб тым, што рэлігія на Беларусі здольная аказваць уплыў на палітычныя працэсы, яшчэ рана. Праблематычна чакаць ад хрысціянскіх канфесій у бліжэйшы час эфектыўнасці ў негвалтоўнай барацьбе за рэалізацыю нацыянальнай ідэі, хаця менавіта царква была асноўнай апорай у барацьбе за незалежнасць у многіх дзяржавах. Абумоўлена гэта як слабасцю рэлігійных традыцый, так і прыцягненнем праваслаўя да Масквы, а касцёла – да Варшавы. Аднак нельга абмінуць той факт. што за гады рэлігійнага пад'ёму (1988г. – 1999г.) нямала зроблена для беларусізацыі ўсіх беларускіх хрысціянскіх канфесій, асабліва каталіцызму. На нашу думку хрысціянства ў Беларусі, як палітычны фактар, яшчэ праявіць сябе, бо беларусам уласцівыя унутраная рэлігійнасць і павага да старадаўніх народных традыцый, што спрыяльна ўздзейнічае на вяртанне Бога беларускаму народу.

1

Пазней мне трапілася кніга рускага філосафа і пісьменніка К.Ляонцьева "Избранное", дзе ў артыкулах "Візантызм і славянства", "Племенная политика как орудие всемирной революции" выказваюцца вельмі блізкія думкі. У прыватнасці, К.Ляонцьеў лічыць лібералізм і нацыяналізм процілеглымі паняццямі.

(обратно)

2

Гл. артыкул кнігі "Міф аб талерантнасці беларусаў".

(обратно)

3

Падрабязней у раздзеле "Міфы гісторыі".

(обратно)

4

Талінская нарада адбывалася якраз пасля крывавай ночы 13 студзеня 1991 года ў Вільні. Эстонія рыхтавалася да сваёй чаргі.

(обратно)

5

Валеры Сядоў - вядомы дзяяч БНФ канца 80 -х – пачатку 90-х гадоў. Падчас мітынгу 7 лістапада 1991 года на пляцы Незалежнасці па закліку З.Пазняка натоўп людзей рушыў да помніка Леніну, каб ускласці да яго "дары" – гулагаўскія кухвайкі, кавалкі калючага дроту і г.д. Найбольш актыўна праявіў сябе тады В.Сядоў. Пазней за гэта быў арыштаваны, правёў некалькі месяцаў у турме па в. Валадарскага. Аб'явіў там галадоўку, пасля ў цяжкім стане быў дастаўлены ў 2-ю бальніцу г.Мінска.

(обратно)

6

У газеце "ЛІМ" (студзень 1992г.) пад назвай "Ці ёсць будучыня ў Дэмкангрэса" быў надрукаваны мой артыкул пра гэтую падзею.

(обратно)

7

Рэферэндум аб захаванні СССР. Праходзіў у 1991 годзе.

(обратно)

8

Тут і далей тэксты напісаныя тарашкевіцай захоўваюцца ў арыгінале.

(обратно)

9

Гэты артыкул быў напісаны пяць гадоў назад – яшчэ ў 1994 годзе. Але, як бачыце, і напярэдадні 2000 года ўсё сказанае застаецца справядлівым і актуальным.

(обратно)

Оглавление

  • Анатоль Астапенка ПАСЛУХАЙЦЕ НАЦЫЯНАЛІСТА
  • У ШЭРАГУ ПЕРШЫХ
  • АД АЎТАРА
  • ЧАСТКА І.
  •   Раздзел 1. Паслухайце нацыяналіста
  •   Раздзел 2. Заняволеныя народы Расійскай Імперыі скідваюць каланіяльнае ярмо
  •   Раздзел 3. Нюрнберг-2 альбо суд над камунізмам
  • ЧАСТКА ІІ
  •   Уступ да другой часткі
  •   Раздзел 1. Міфы гісторыі
  •     а). РАЗВIТАННЕ З МIФАМ АБ ТАЛЕРАНТНАСЦI БЕЛАРУСАЎ
  •     б). МІФ 2. МІФ АБ УНІІ, ЯК НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ВЕРЫ
  •   Раздзел 2. Мова і царква
  •   Раздзел 3. Пралегомены да ўсякай будучай тэорыі нацыналізму
  •   Раздзел 4. Хрысціянства і нацыяналізм
  •   Некалькі заключных разважанняў Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Паслухайце нацыяналіста», Анатоль Астапенка

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства