«Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918)»

1065

Описание

Аўтары займальна і даступна расказваюць пра найбольш значныя падзеі дзесяці стагодзьдзяў, якія Беларусь прайшла з часоў легендарных Рагнеды і Рагвалода. Гэтая своеасаблівая кроніка пачынаеца ад 862 году, пад якім летапісы ўпершыню згадваюць Полацак, і заканчваецца 25 сакавіка 1918 году, калі была абвешчаная незалежнасць Беларускае Народнае Рэспублікі. У кнізе чатыры асноўныя раздзелы: «Старажытныя беларускія княствы», «Вялікае Княства Літоўскае», «Беларусь у Рэчы Паспалітай» і «Беларусь у Расейскай імпэрыі». Чытачу прапануюцца храналягічныя табліцы, дзе даты беларускай мінуўшчыны падаюцца параўнальна з падзеямі сусьветнай гісторыі. Кніга багата ілюстраваная мініяцюрамі летапісаў, сярэднявечнымі гравюрамі зь беларускіх і заходнеэўрапейскіх старадрукаў, рэдкімі фотаздымкамі.



1 страница из 184
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918) (fb2) - Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918) 759K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Алексеевич Орлов - Генадзь Сагановіч Уладзімір Арлоў, Генадзь СагановічДЗЕСЯЦЬ ВЯКОЎ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ (862—1918)

Падзеі. Даты. Ілюстрацыі.

Падрыхтаванае на падставе: Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч, Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 223 с. Выданьне трэцяе.

Рэдактар: Ян Запруднік

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2008

БЕЛАРУСЬ ДАГІСТАРЫЧНАЯ

Землі цяперашняй Беларусі засяляліся першабытнымі людзьмі яшчэ ў эпоху каменнага веку. Першыя насельнікі маглі зьявіцца тут ужо паміж 100 і 40 тысячамі гадоў таму. Тады яны жылі яшчэ статкам, умелі адно здабываць агонь, гатаваць на ім ежу ды бараніцца ад драпежнікаў. Аднак болыы пэўна архэолягі гавораць пра асваеньне сучаснай тэрыторыі краманьёнцам у эпоху позьняга каменнага веку. Людзі, якія прыйшлі сюды не раней, чым 40 тысяч гадоў таму, арганізаваліся ў родавыя супольні. Кожны род улучаў у сябе ўсіх кроўных сваякоў па матчынай лініі, а некалькі блізкіх родаў аб'ядноўваліся ў племя, якое мела сваю тэрыторыю, агульную мову, саманазоў, звычаі. Плямёны першабытных людзей сталі зародкамі першых этнічных супольнасьцяў.

Прыкладна 5—10 тысяч гадоў таму абшары Беларусі былі яшчэ пад ледавіком або тундрай. Рэдкія насельнікі палявалі на буйную жывёлу, выраблялі з крэменю наканечнікі для дзідаў, нажы ды скрабкі. Калі ж ледавік адступіў на поўнач, гэтыя землі паступова пакрыліся густымі лясамі, сеткаю рэк і азёраў, усталяваўся цёплы і вільготны клімат. Навучыўшыся карыстацца лукам ды лавіць рыбу, людзі хутка расьсяліліся па абшарах усяе Беларусі. Аднак колькасьць іх тады яшчэ, бадай, не пераўзыходзіла некалькі тысяч.

Комментарии к книге «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862-1918)», Владимир Алексеевич Орлов

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства