«Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях»

979

Описание

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага.



1 страница из 64
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Уводзіны

“Ва ўсіх народаў, у каторых добрыя звычаі і пачцівыя дворскія забавы засталіся, захоўваваўся заўжды той звычай, што на з’ездах вялікіх, а асабліва на дварах высакародных манархаў, людзі двару і моладзь разнастайныя забавы заводзілі, робячы гэта часткова для таго, каб у тых меншых справах спрактыкаванасць сваю ў рамястве рыцарскім пасля сябе паказаць, часткова каб уладарам сваім радасць нейкую учыніць цудоўнымі ўчынкамі, а таксама дворскімі inventiami ім прыйсці да спадобы. А і да гэтага часу пачцівы гэты звычай сярод усіх людзей, з пахвалай бачных пры двары, канчаткова захаваны”.1 Гэтыя словы з т.зв. “Артыкулаў скачак за колцам”, што адбываліся ў 1578 г. пад Варшавай з нагоды шлюбу Яна Замойскага з Крыстынай Радзівіл, цалкам могуць служыць эпіграфам гэтай невялічкай кніжкі. Яе задачай з’яўляецца азнаямленне айчыннага чытача з далучанасцю феадалаў Вялікага княства Літоўскага, у склад якога беларускія змемлі ўваходзілі з ХІІІ па ХVІІІ ст., да еўрапейскай турнірнай традыцыі. Пры гэтым аўтар не абмяжоўваецца разглядам выключна тых турніраў, якія адбываліся на землях Вялікага Княства. У часы сярэднявечча рыцарства складала своеасаблівую інтэрнацыянальную касту, прадстаўнікі якой свабодна перамяшчалася на Еўропе і прымалі ўдзел у важнейшых падзеях культурнага, а часам і палітычнага жыцця самых розных краін. А турніры, прынамсі буйнейшыя з іх, якраз і належалі да падзей, значэнне якіх нярэдка перарастала нацыянальныя рамкі.

У гэтым выданні чытач не знойдзе падрабязнага апісання заходнееўрапейскіх турніраў, турнірнага рытуала і ўзбраення. На сённяшні дзень маецца вялізарная колькасць самых розных публікацый, ад кароценькіх папулярных артыкулаў да грунтоўных манаграфій, дзе ўсе гэтыя аспекты разглядаюцца больш чым у дастатковай ступені і дзе можна знайсці адказы ці не на ўсе пытанні па гісторыі заходнееўрапейскай турнірнай традыцыі.

У той жа час аўтар палічыў неабходным звярнуцца да агульнага разгляду развіцця турніраў у Еўропе, у сціслай форме разгледзець віды турнірных практыкаванняў і парадак прывядзення турніраў. Гэта зроблена з мэтай паказаць, у якой ступені турнірная традыцыя ў Вялікім княстве Літоўскім супадала з агульнаеўрапейскай. Адзін з раздзелаў прысвячаецца турнірнаму рыштунку, аднак і тут звяртаецца ўвага толькі на такую амуніцыю, выкарыстанне якой прадстаўнікамі Вялікага Княства на сённяшні дзень не выклікае сумнення.

Комментарии к книге «Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях», Юрый Мікалаевіч Бохан

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства