«Знаёмы салдат»

1062

Описание



1 страница из 8
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Недалёка ад Плiшкяя, трохi вышэй вусця безыменнага ручая, па правым беразе Нёмана цягнецца балота. З iншых трох бакоў яго апярэзвае лес, глухi сыры ельнiк: зямля тут тлустая, але грунтовыя воды стаяць ля самай паверхнi. А на самiм балоце растуць каравыя чэзлыя сасонкi. Яны i памiраюць недаросткамi; падгнiлыя ствалы падаюць на белаваты тарфяны мох, прасякаюцца вадой i ў хуткiм часе парахнеюць; так у балоце напластоўваецца торф. Зараз гэты пласт ужо тоўсты: «вокнаў» у дрыгве засталося няшмат, i ступаць па балоце можна без асцярогi. Тут знаходзяць прытулак звяры, а вось мясцовыя жыхары амаль не зазiраюць на балота, хоць журавiн на iм процьма.

Балота карыстаецца благой славай. Поўна ў iм снарадаў i бомбаў, што не разарвалiся, застаўшыся ў дрыгве з вайны. Калi ў той засушлiвы год загарэўся тарфянiк, выбухi два месяцы скаланалi наваколле. Не знайшлося смельчакоў, якiя б сунулiся на балота, i пажар урэшце пагас сам сабой. Але i зараз людзi абыходзяць балота, бо невядома, якiя яшчэ ў iм тояцца небяспекi.

На паўднёвым баку балота ёсць выспачка — пясчаны пагорак на самым яго краi, якi мясцовыя жыхары называюць Купiнай. Ад сцяжыны, што пятляе па беразе Нёмана, аддзяляе яго метраў дзвесце дрыгвы. Калi тут залезцi на сасонку, можна акiнуць позiркам усё балота. Скрозь у блакiтных шматках адкрытай вады i зялёных купах кволых сасонак, цягнецца яно без канца i краю — не адрознiш, дзе ж удалечы канчаецца багна i пачынаецца зямля, сухi лес або неба. А на поўднi, рукой падаць, спакойна нясе свае воды Нёман, схаваны за зараснiкамi вербняку, а трохi далей, нiжэй па цячэннi, тырчыць з гэтых кустоў скрыўлены металiчны каркас. Там некалi быў мост; яго ўзарвалi яшчэ ў сорак першым, а потым не ўзнавiлi — шаша прайшла ўбаку.

У той дзень на балоце было шасцёра: Вiлюс Арвiдас, ляснiчы, i Рычардас Станюлiс, журналiст, — абодва з жонкамi i сынамi. Трапiлi яны сюды па волi выпадку. Прыехалi адпачыць у Палангу, пасялiлiся па суседству i пасябравалi. Паганае надвор'е — дождж лiў штодня з ранку да вечара — спрыяла таму, каб яны сышлiся, i неўзабаве суседзi дапамаглi адзiн аднаму бавiць нудныя днi запозненага водпуску. З курорта яны вырашылi паехаць, Рычардас Станюлiс прапанаваў па дарозе дадому назбiраць журавiн. Ён ведаў выдатнае месцейка — па расказах…

Комментарии к книге «Знаёмы салдат», Бангуолис Балашявичус

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства