«Зорны камень»

431

Описание

отсутствует



1 страница из 20
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Зорны камень (fb2) - Зорны камень 202K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Николаевич ШитикУладзімір ШыцікЗорны камень Апавяданне

Тут усё было як зямное. Андрэю нават здалося, што ён ужо недзе бачыў і гэта балота, пакрытае высокай сакавітай травой, і лес, зусім трапічны, апавіты густымі ліянамі, і асабліва выспу — пясчаны ўзгорак сярод багны, на які апусціўся зоркалёт. Толькі свяціла было не падобна на Сонца. Яго фіялетавыя промні надавалі наваколлю змрочнасць і нейкую трывожнасць.

Гэтае ўражанне яшчэ ўзмацнілася, калі касманаўты выйшлі з карабля. У раскідзістых кронах магутных дрэў шапацеў вецер. Але нечага не хапала ў гэтым лясным шуме — аднастайным, абыякавым. Нібы джунглі самі па сабе, а шум — сам па сабе.

Людзі, не разумеючы, пераглядваліся, пазіралі па баках, прыслухоўваліся. Андрэй Кардымон здагадаўся першы.

— Птушак! — усклікнуў ён. — Не чую птушак, — і чамусьці цішэй дадаў: — I цыкад.

Яго таварышы спыніліся. Маўклівасць джунгляў здалася ім пагрозлівай.

— Такая цішыня заўсёды тоіць небяспеку, — сказаў капітан экспедыцыі Сяргей Волгін, пільна ўглядаючыся ў зараснікі.

— Наўрад ці… — паківаў галавой Генадзь Юрзінаў, штурман зоркалёта. — Дзе яна, тая небяспека? Хіба ў саміх дрэвах? — і ўсміхнуўся. Яго лёгкая, адкрытая ўсмешка, здавалася, струменілася нават праз шклопластык гермашлема.

Бесклапотнасць, якая пачулася ў Генадзевых словах і жэстах, неяк супакоіла нават Андрэя, і касманаўты ў суправаджэнні ўсюдыхода рушылі наперад.

Хутка выбраліся з гушчару. На шмат кіламетраў, дзе ні кінь вока, цягнуліся амаль зямныя прэрыі, пакрытыя густой, у пояс чалавека, чырванаватай травой. Быццам фарбы ранняй восені крануліся яе.

Людзі стаялі прыціхлыя, уражаныя гэтым панаваннем расліннага свету.

— Дзіўна, — нібы працягваючы колішнюю думку капітана, прамовіў Андрэй. — Навошта такое багацце флоры? Для каго яно?

Ён не разумеў, чаму нідзе не відаць хаця б слядоў тутэйшай фаўны. Не было той логікі, якой заўсёды валодае зямная прырода. Бо як магла самастойна так інтэнсіўна развівацца расліннасць без спалучэння з іншымі арганічнымі формамі жыцця на гэтай планеце?..

— Напэўна, мы іх проста не бачым, — зазначыў Юрзінаў.

— Няўжо для прыроды абавязкова аднастайнасць? Чаму ўсё павінна быць як на Зямлі? — запярэчыў Артур Круміньш, які ва ўсім любіў бачыць навуковую абгрунтаванасць.

Комментарии к книге «Зорны камень», Владимир Николаевич Шитик

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства