«Роберцiк»

340

Описание

На невядомай планеце Фаіс жыве штучны механізм Роберцік са стандартным блокам памяці. Ён нічым не адрозніваецца ад іншых серыйных робатаў. Яго планета нагадвае пустыню, але яна па-свойму прыгожая. Аднойчы Роберцік трапіў на планету Зямля, і з таго моманту робат больш ніколі не зможа быць ранейшым.



1 страница из 7
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Роберцiк (fb2) - Роберцiк (пер. Эдуард Садовничий) 211K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Дзинтра Висвалдовна ШулцеДзінтра ШулцэРоберцік Апавяданне

Пераклад з латышскай Эдуарда Садаўнічага.

Фаіс была проста дзівосная планета. Яе аранжавыя даліны, змрочныя цясніны[1] і беласнежныя вяршыні гор то цямнелі, то святлелі, таму што планета была зусім невялічкая і час на ёй імчаў вельмі хутка. Нязвыклыя зямлянам суткі на Фаіс здаваліся вельмі кароткімі.

На Фаіс не было ні палёў, ні садоў, і калі на ёй высадзіліся людзі з Зямлі, яны прывезлі з сабою ўсё патрэбнае для жыцця. На аранжавых раўнінах пабудавалі касмадромы, на высокіх гарах паставілі антэны, а цяністыя цясніны пакрылі люстэркавым рэчывам, каб выкарыстаць адлюстраваную энергію белага сонца Фаіс.

Чым больш людзі абжывалі Фаіс, тым часцей іх караблі выкарыстоўвалі яе як прамежкавую станцыю ў космасе, тым больш планета беззваротна траціла сваю яркую прыгажосць.

Аранжавыя даліны зніклі пад пластыкам, з цяснін павылазілі і распаўзліся ў розныя бакі тоўстыя і тонкія кабелі, а горныя вяршыні больш нельга было ўбачыць за густымі кратамі лакацыйных антэн.

Шасцёра астранаўтаў, якія жылі на Фаіс, пакрысе асвойталіся на планеце, ранкам з асалодай любаваліся ўзыходам сонца, а ў тыя ночы, калі не ўдавалася заснуць, садзіліся ў свой старэнькі ўсюдыход і кіраваліся на другое паўшар'е пазагараць у адной з яшчэ не цывілізаваных далін.

Акрамя людзей, на Фаіс жыў робат. Называлі яго Роберцік. Ён не толькі забаўляў людзей — ён правяраў яшчэ лініі напружання, што цягнуліся ад назапашвальнікаў энергіі. Роберцік рабіў гэта дзіўным чынам: ішоў уздоўж лініі, не выпускаючы правадоў з жалезных пальцаў, і пасвістваў; і чым вышэйшае было напружанне на лініі, тым весялей гучала яго песенька.

Ва ўсім астатнім Роберцік быў проста маленькі дураслівец, які пацяшаў астранаўтаў сваёй балбатнёй, часам нечым памагаў, але часцей замінаў. Начамі, калі людзі засыналі, Роберцік, якому не патрэбны быў адпачынак, блукаў па маленькай планеце, забаўляючыся тым, што прымушаў правады іскрыцца, перасоўваў з месца на месца ракеты, ездзіў на старым усюдыходзе, а з набліжэннем раніцы старанна гатаваў сняданак.

Комментарии к книге «Роберцiк», Дзинтра Висвалдовна Шулце

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!