«Спадарыня Трынога»

482

Описание

отсутствует



1 страница из 18
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Спадарыня Трынога (fb2) - Спадарыня Трынога [calibre68K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Екатерина Александровна Медведева

Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА

СПАДАРЫНЯ ТРЫНОГА

Маленькая аповесць

На досвітку, як заўсёды, Блерта выганяла статак.

Старая гуска махала крыламі, наклікаючы дождж, гусяняты і маладыя гусачкі спяшаліся за гусаком. Той ішоў паважна, матляючы кашальком, і касіўся на Блерту.

Багатыя гэта былі гусі, мясістыя, кожны насіў у кашальку залатую манету. Так прыгаворвала бабуля, і ў дзяцінстве Блерта аднаго разу паспрабавала гэту манету намацаць. Атрымала дзюбай па ілбе. І як крыўдна было даведацца, што ніякага золата няма, і не кашалёк гэта, а звычайная скураная зморшчына. А на лбе застаўся шнар-напамінак: не лезь туды, куды не просяць, не шукай тое, чаго няма.

Яна пляскала басанож па калюжынах і напявала. Раптам хтосьці паўтарыў яе песеньку на жалейцы.

Зарагаталі гусі, а Блерта агледзелася ў пошуках таго, хто так насмяшыў яе статак. Няўжо Пастух? А казалі, што замёрз у лесе ўзімку і больш не з’явіцца.

Ён быў патрапаны, кульгавы, незразумелага ўзросту.

Шчацінне з сівізной, а вочы — дзіўна яркія і маладыя, хадзіў жыва, ледзь не з падскокам, пасцёбваючы пугаўём па брудным, пабітым боце. Яго цураліся, а ён нібы і не заўважаў. Адзін-адзінюткі: ні сям’і, ні хаты, але быццам і не ў цяжар яму адзінота. Размаўляў са сваім рудым сабакам, паліў смярдзючы лясны тытунь і заўжды з’яўляўся нечакана, як чорт з табакеркі.

— Блерта, дзе ты там? — данеслася з хаты, і дзяўчына паскорыла крок. Бабуля ўжо прачнулася, а кава не зварана, вады трэба прынесці, печ распаліць. А ўжо калі бабу­ля ўбачыць, з кім размаўляе ўнучка, дрына не пазбегнуць.

Старая трываць не магла Пастуха. Часам Блерце здавалася, што бабуля недалюблівае мужчын. Хоць, трэба аддаць ёй належнае, яна была аднолькава суровая і да мужчын, і да жанчын, да ўсяго роду чалавечага, за выключэннем немаўлят ды нябожчыкаў, шкадуючы першых за бездапаможнасць, а другіх — за перанесеную пакуту смерці.

Жывым жа бабуля спуску не давала, і Блерце даставалася асабліва.

Комментарии к книге «Спадарыня Трынога», Екатерина Александровна Медведева

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства