«Рэвізор»

6747

Описание

Пераклад Антона Адамовіча друкуецца ўпершыню паводле рукапісу, які захоўваецца ў архіве БІНіМа. У аўтографе ёсць дата заканчэння працы над перакладам — 1 ліпеня 1943 г.



1 страница из 65
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Мікалай ГогальРэвізор

Дарма на люстэрак крывіцца, калі сам крывы.

Народная прыказка Дзейныя асобы

Антон Антонавіч Сквозьнік-Дмуханоўскі, гараднічы.

Ганна Андрэеўна, ягоная жонка.

Мар’я Антонаўна, ягоная дачка.

Лукаш Лукашовіч Хлопаў, інспэктар школаў.

Жонка ягоная.

Амос Хведаравіч Ляпкін-Цяпкін, судзьдзя.

Арцём Піліпавіч Земляніка, апякун богугодных установаў.

Іван Кузьмовіч Шпёкін, паштмайстар.

Пётра Іванавіч Добчынскі } гарадзкія дамаўласьнікі.

Пётра Іванавіч Бобчынскі }

Іван Аляксандравіч Хлестакоў, чыноўнік ізь Пецярбургу.

Восіп, ягоны служка.

Хрысьціян Іванавіч Гібнэр, паветавы лекар.

Хведар Андрэевіч Люлюкоў }

Іван Лазаравіч Растакоўскі  } адстаўныя чыноўнікі, паважаныя асобы ў горадзе.

Сьцяпан Іванавіч Каробкін   }

Сьцяпан Ільлёвіч Ухавёртаў, паліцыйны прыстаў.

Сьвістуноў      }

Пугаўкін          } паліцыянты.

Дзяржыморда }

Абдулін, купец.

Хаўроньня Пётраўна Паплешына, сьлесарыха[1].

Жонка унтэр-афіцэра.

Міхалка, служка гараднічага.

Служка заезду.

Госьці, купцы, мяшчане, просьбіты.

Характары і касьцюмы Зацемкі спадаром акторам

Гараднічы, ужо пастарэлы на службе й дужа ня дурны, як па-свойму, чалавек. Хоць і хабарнік, аднак захоўваецца дужа салідна, даволі паважны, крыху нават рэзанэр; гаворыць ні заголасна, ні заціха, ні зашмат, ні замала. Ягонае кажнае слова важкае. Рысы твару ў яго грубыя й жорсткія, як у кажнага, хто пачаў цяжкую службу ад ніжэйшых чыноў. Пераход ад страху да радасьці, ад нізоты да хванабэрыі, даволі шпаркі, як у чалавека з груба-разьвітымі нахіламі душы. Ён апранены звычайна ў сваім мундзеры з зашплікамі і ў батфортах із шпорамі. Валасы ў яго стрыжаныя, зь сівізною.

Комментарии к книге «Рэвізор», Николай Васильевич Гоголь

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!