Янка Купала.
Бянігна Іванаўна — яго маці.
Уладзіслава Францаўна — яго жонка.
Ганна — яго сястра.
Якуб Колас.
Усевалад Ігнатоўскі.
Сталін.
Гей.
Панамарэнка.
Рапапорт.
Бэндэ.
Стэнаграфістка.
Кузняцоў, Каваль — следчыя.
Ксёндз.
Жанчына.
Замест пралогаНа фоне заслоны асвятляецца постаць Янкі Купалы. Яна нечым нагадвае помнік яму, што стаіць побач з месцам, дзе некалі стаяла яго хата.
Купала (да залы, вельмі задушэўна, з болем).
Я вам не здрадзіў,Не змяніў,Бо славіў наш савецкі будзень.Свой верш сардэчнай чысцініАхвяраваў я родным людзям.Я не чакаў і не гадаў,Бо жыў з адкрытаю душою.Што стрэне лютая бяда,Падружыць з допытам,З турмою.Прадажных здрайцаў ліхвярыМяне заціснулі за краты.Я прысягаю вам, сябры,Мае палі,Мае бары, —Кажу вам: я не вінаваты!(Пасля паўзы.) То не мой верш. То «Прысяга» Міхася Чарота. Ён выкалупаў яе нечым вострым перад смерцю на сцяне камеры-адзіночкі. Напаткаў і запомніў словы паэта другі паэт-вязень Мікола Хведаровіч…
Каб не сцёрліся з памяці імёны бязвінных пакутнікаў, варта было б устаць усёй грамадою, пералічыць усіх пайменна, ушанаваць хоць хвілінаю смутку. Толькі як пералічыць, калі іх тысячы тысячаў?..
Святло паволі згасае.
Дзея першая IЗаслона адкрываецца.
Кабінет Сталіна. Пасярэдзіне пакоя стаяць Гей і Рапапорт. Сталін моўчкі і доўга ходзіць па пакоі. Разы два нават абыходзіць вакол наведвальнікаў. А тыя, бы марыянеткі, паварочваюцца менавіта ў той бок, дзе ў пэўны момант знаходзіцца Сталін.
Комментарии к книге «Воля на крыжы», Александр Леонтьевич Петрашкевич
Всего 0 комментариев