«Вершnik»

958

Описание

Ад пачатку маючы пэўнае імя, мы змушаныя прымаць як дадзенасьць і астатнія найменьні той мовы, якую яны ўтвараюць. Аўтар гэтае кнігі зрэдзь часу знаходзіцца ў пошуку іншага (сапраўднага?) імя (ніку) для сябе і сваіх вершаў. У сямі нізках паэтычнага зборніку – варыянты таго імя.



Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

Вершnik (fb2) - Вершnik 215K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Анатоль Івашчанка
Анатоль Івашчанка
Вершnik
Вершы

ЗЬМЕСТ

І. Гара Рацыі

...разарваць ноч...

Суфійскі танец

Разбуральнік

(Маў і Ляў)

... А памятаеш - дах сыпяваў пад нагамі...

... ты загадала высечы дрэвы...

палімпсесты

... У ліфце крэсьляцца шумерскія тэксты...

... Я - слуп...

Восень

Горад Месяцу

?..

Гара Рацыі

Паўстагоддзя таму...

Сядаючы ў невыразна акрэсьленае паўкола...

Паасобку мы...

прачнуцца з усьмешкай на вуснах...

Ляціць недапалак...

(сьвядомасць людское плыні)

(па-за

Мне кажуць...

... Іду насустрач вясьне...

... Бітва паміж розумам і думкамі...

... словы будуюць сьцены...

... Зусім ня кожная вестка благая...

...Калі ён казаў...

казюлька-ІІ

... па горадзе рэйды паляўнічых...

... Я напішу...

... корпаемся ў сабе...

... Ідуць два чалавекі...

... на сеансе экзарцызму...

Гісторыя светлых часоў - 2

лялька вуду

ІІ. З расейскамоўных

... Разрывает...

ІІІ. чорныя вершы

... У краіне блакітных бадхісатваў...

... Занесены па плечы сьнегам...

... Выводзіш іерогліф супакою...

... плывемь паўз восень...

IV. slash/вершы

мой суразмоўца...

штодня...

унутраны кілер...

зранку...

глядзяць у вочы...

V. блюзнерскія блюзы

Чытачу

вершnik

Аскепак слова

дэміюрг

Песьня пра цябе

трыптых (+bonus)

народ хаваў

... 120 ...

усходнік гопнік

VI. вер[ш]нік

... надакучыць глядзець на ваду...

... вясной паўсюдна знаходжу...

... усеўся зранку за раман...

... увесь дзень падавалася...

... слота ў душах...

... пазяханьне...

... сярод стратаў...

... ён кахае яе...

... паўсюдна манкурты...

22

... колы ідуць ад поўні...

... выдумлялі з маці слоган...

вер[ш]нік

Ты

VII. яна

яна

І. Гара Рацыі

* * * разарваць ноч разьнесьці дашчэнту да аскепкаў і потым назіраць як уладкоўваецца ствараецца наноў гэты вар’яцкі puzzle... а раніцай змываючы з твару грым болю не глядзець у люстра каб не напаткаць там позірк чужых вачэй СУФІЙСКІ ТАНЕЦ Калі чэзлыя думкі, бы вужакі, выпаўзаюць з-пад камянёў памяці, якія нельга раскідаць, і нахлынаюць у шыпеньні далёкага прыбоя, яна пачынае свой танец... I нехта побач руйнуе сьцены, а нехта проста імкнецца стаць празрыстым – яна ж вынаходзіць новыя рухі, і разам зь ёй таньчыць яе хараство. З задымленага кута назірае настаўнік. Ён чакае, калі зьнікне танцорка і застанецца Танец. РАЗБУРАЛЬНІК Прамаўляе словы што праходзяць празь мяне рыхтык празь мясарубку значэньні іх забытыя інтанацыя гвалтуе у іх – уціск у іх – разбурэньне яго дзейнасьць стымулюе да дзеяньня яго позіркі дадаюць мне люстранасьці калі клічуць мяне называюць і яго імя гэта ён стварыў мяне (МАЎ І ЛЯЎ) Паміж тымі кім мы ёсьць і кім мы ніколі ня станем на скрыжаваньнях словаў позіркаў лініяў метро й барознаў далоняў у сутарэньнях каханьня й на гарышчы нэндзы між станаў запыленых партытураў для неданісаных канцэртаў смутку з аркестрам на дрымучых сьцежках што выводзяць у Сад і ў натоўпе што нясе героя паўсюль можна сустрэць іх сіямскіх братоў Маў і Ляў якія скажуць бывай перад тым як ты рушыш сваім шляхам * * * А памятаеш – дах сьпіяваў пад нагамі, і горад быў з намі – мудры і спакойны; і чырвоны захад спаўзаў па сьпінах нерухомых будаў на даху «Аліварыі»?.. А мы моўчкі сачылі за дыханьнем. Мы былі адно – два Буды. * * * Ты загадала высечы дрэвы пад нашымі вокнамі й мы назіралі першы захад ты загадала адсячы прыхільнасьці й мы забыліся на мову ты загадала зьняць чорныя акуляры й мы забыліся на люстэркі ты прапанавала выйсьці на вуліцу й сонца рабіла нам фотасесію ў лужынах вітрынах і шыбінах аўто аднойчы ты адмяніла грошы і мы зьведалі каханьне ПАЛІМПСЕСТЫ накладаюцца новыя імёны запісваюцца новыя назовы слой за слоем паўзьверх старых... мы – палімпсесты і хто цяпер скажа калі была тая tabula rasa * * * У ліфце крэсьляцца шумерскія тэксты. Навагоднія елкі драпаюць неба пірамідальнымі структурамі. Арцюр Рэмбо шукае вошак у валасах каханай. Прыматы ў клетках мармычуць ведычныя мантры. Дыскатэчны натоўп маркітуецца пад бубны шамана. Завяршаецца эпоха неаліту. * * * Я – слуп, прыбіты да ганебнага чалавека. I мы абодва адчуваем безвыходнасьць гэтае сітуацыі: я хутка пушчу карані празь яго мачу ды пот, а ён чакае, калі я вырасгу настолькі высока, каб нехта накіраваў у мяне пасажырскі лайнер. ВОСЕНЬ Па вулках раскіданыя рэчы. У горадзе – поўны гармідар. Пустыя бутэлькі, скамечаныя недапалкі яшчэ захоўваюць цеплыню нашых вуснаў, цеплыню нашых пальцаў. Горад – закінутая кватэра. А пад нагамі храбусьціць апалае лісьце – пажоўклыя аркушы недапісаных вершаў. ГОРАД МЕСЯЦУ Горад-пялёстак гарнецца да сонца вільготнымі павейкамі дахаў Горад-прышч надзімаецца каб пырснуць гноем санлівых дзьвюхногіх Горад-віж цікуе за намі пражэктарам поўні Шпацчыруеш ня ведаючы што й сам высочваеш кагосьці Адэсса, ліпень ?.. Намагаўся пабачыць розьніцу між хамствам і выхаваньнем ды не пасьпеў – пасталеў. сарваныя глыткі разадраныя кашулі клаксоны бейсбольныя біты «голимые понты» etc. Няма вяртаньня да збочанага. У момант, калі адвярнуліся нават ворагі, калі словы ня вартыя нават думкі пра іх, калі ўтаптаны ў слату ўспамін і зьнішчана апошняя эсэмэска, – ці здолееш вымавіць, выходзячы на сцэну: МІР ВАМ?..
ГАРА РАЦЫІ

...Мой Вораг жыве за межамі гэтае зімы. У яго безьліч імёнаў і безьліч абліччаў. Скрозь усе цыклы ўвасабленьняў доўжыцца наш двубой.

Яго прыстанак – гара Рацыі, якую мне не агораць. У яе міфрылавым зьзяньні адбіваецца возера Дабрачыннасьці.

Яго празрыстае цела гайдаецца над ранішнім лесам на нябесных арэлях, што зьвісаць з распоратай срэбнай хвалі звонкімі нітамі сонечных промняў

Спрабую наблізіцца, намагаюся зазірнуць у ягоны твар. Блюзьнерская ўсьмешка маланкі наўсьцяж разрэзвае неба. Ірвуцца ніты арэляў. Працяты вяршалінамі, ён сьцякае на брук, дзе зьмешваецца з крывёю ды ванітамі горада.

(Стаю адзін пасярод залевы. Пад сьмехам нябёсаў. Той-хто-шукаў-сьвятло.)

* * *

Паўстагоддзя таму знаны настаўнік дзэн вызнаваў у Амэрыцы сваё вучэньне, сутнасьць якогабыла вельмі простай, каб яе растлумачыць. Яна выражалася ўсяго двума словамі: «проста сядзеньне». Тым ня менш, настаўнік быў змушаны надыктаваць не адну сотню старонак, каб данесьці сваё вучэньне...

Вакол яго заўсёды было шмат народу – вучняў. Але толькі адзін, на думку майстра, сапраўды здолеў навучыцца. Таму, паміраючы, настаўнік быў шчасьлівы. Ён ня ведаў, што разам зь ім канае і яго вучэньне. Той, што сапраўды здолеў навучыцца, пасьля сьмерці настаўніка ніколі не вымавіў не яго імя, ні сутнасьці вучэньня. Ён проста сядзеў.

* * *

Сядаючы ў невыразна акрэсьленае паўкола настольнае лямпы, – сам-насам з чыстым аркушам – ён ніколі пэўна ня ведае, што выпаўзе сёньня з-пад стрыжня. Немагчыма прадбачыць ня тое, што жанр твора, але й нават мову, на якой ён будзе напісаны.

Ён добра ведае, што хутка гэты тэкст будуць усхвалявана прагаворваць пра сябе нечыя вусны. Як замову, мантру ці малітву. Але ён не адчувае ні радасьці з гэтае прычыны, ні адказнасьці – анічога такога. Адзінае, што ён адчувае – непазьбежнае памяншэньне асьветленага паўкола пад ціскам акаляючае цемры...

I ён паскарае тэмп, прымушаючы асадку рухацца хутчэй. У выкшталцоным танцы.

* * *

Паасобку мы – нішто сабе: някідкія, кожны існуе ў межах пэўных абставінаў, наводдалі ад усемагчымых ідэяў, канцэпцыяў і да т. п.

Але калі мы сыходзімся разам – у вышэйшым значэньні выразу «узважьшь на трох» – нешта ўключаецца ўнутры. «Мы» зьнікаем – філолух, «чоўнік» і drug-дылер. Кожны займае звыклае мейсца, кібы Алеф на вяршыні кабалістычнага трохкутніка. I тады руйнуюцца ўсе ідэі, канцэпцыі й да г. п. Адсюль нараджаецца Veritas...

Выратоўвае адно перыферыйная думка, што заўтра ніхго ня ўспомніць тае пустое п’янае балбатні.

* * *

прачнуцца з усьмешкай на вуснах і радасна ступіць у калючыя абдымкі зімы

падобна да тых сектантаў з прасьветленымі тварамі блукаць па вулках спаленых гарадоў

заўважаючы ў саляных слупох абліччы былых сяброў

а потым у прыдарожнай карчме паставіць сьвечку па душах манекенаў

што мужна загінулі ў баёх Гандорскае вайны

* * *

Ляціць недапалак ды думае:

«Толькі ня ў сьметніцу. Не, ня трапіў! А то якое ж гэта прыніжэньне парахнець сярод смуроду мёртвых целаў супляменьнікаў. А так, можна сказаць, жыцьцё ўдалося: былі і напал, і палёт, і велічны скон у нетаропкім затуханьні на вільготным ходніку, адчуваючы еднасьць з ранішнімі ліхтарамі.....»

(СЬВЯДОМАСЬЦЬ ЛЮДСКОЕ ПЛЫНІ) Зьзяюць скрозь зьмяінае сьвісьценьне ззолотокольцассерьгибрасслеттыцепочки воўчыя вочы сумны шалёны дзявочы позірк сьмерць поруч крочыць сочыць зірк за плячом па чом? дзяўчо з барадой радок-парадокс чыво? шукаюць ворага хворага ага! вочы вочывочывочыво сьмерць-асілак асілакасілакасіла з-за пляча плача й рыкае брыдка матылёва-металёвае пяро-брытва   (ПА-ЗА Дотыкам і ноччу сьнегам і ліхтаром мной і табой попелам і думкай інь ян і разьдзеланай пароўну яешняй джапай і вусенем агнямі Кастанэды й трэцяй хрустальнай нагой лістуюцца пустэльнікі зімы) * * * Мне кажуць: «Не абдумвай фразы, не валаводзься з сэнсам – патрэбныя словы самі знойдуць цябе». I я занатоўваю, ня надта зьдзіўляючыся, калі выпадковы радок раптоўна раскрывае сэнс напісанага. Мне кажуць: «Ня слухай нікога, акрамя свайго сэрца, Ідзі сваім Шляхам». I я не зважаю на тое, што мой шлях вельмі нагадвае трамвайны маршрут. Вусны варушыць незнаёмая мантра, а пацеркі робяць чарговае кола. Мне кажуць: «Не забывайся на тое, што ты граеш галоўную ролю ў гісторыі сьвету». Але я, здаецца, ня чую, у адрозьненьне ад кагосьці яшчэ, хто ўвесь час крочыў поруч. I ён перасмыквае затвор, чакаючы далейшых указаньняў. * * * Іду насустрач вясьне. Жоўтыя вочы сьветлафораў крыважэрна ўпіваюцца ў начную прастору. Лаўлю адбітак тваіх валасоў у вокнах апошняга катафалку. Няпроста быць нешматслоўным. Небаяздольны (неба, я здольны!), іду прэч ад зімы насустрач вясьне, насустрач сабе. * * * «Бітва паміж розумам і думкамі скончылася пераканаўчай нічыёй», – вымавіў і нрачнуўся. Рухаемся прыслухоўваючыся, кахаем прыслухоўваючыся, жывем прыслухоўваючыся... «Шчасьлівыя, – замілавана рэкаюць з дагератыпаў, – вы ведаеце тое, што нам ня сьнілася...» Па горадзе ходзіць п’яная Плачка, ловячы гукі сваёй мовы... Моўчкі назіраем, як канае на нашых руках паэзія. * * * Словы будуюць сьцены словамі мосьцяць брук словы прыступкамі вядуць і выводзяць героя ў зачараваная кода мінатаўр цярпліва чакае * * * «Зусім ня кожная вестка благая, і ня кожны набытак – страта, але сьмерць заўсёды нараджэньне», – хацеў быў сказаць ёй, а вымавіў адно: «Мае спачуваньні». Мы ніколі ня будзем ранейшымі, і старажытная кніга, якую я часам гартаю перад сном, ня можа вярнуць нас у першую страфу. Памятай толькі, што мы – нібыта два забытыя варыянты Божага імя; але той, хто пачуе іх, ідучы сярод бяззорнай пустэчы, дашле нам крумкача зь лістом Радасьці. * * * Калі ён казаў, што мы роўныя ў сяброўстве, я ўнутрана пасьміхаўся. Ён вучыў мяне быць свабодным, не зважаючы на краты – і я стаўся вязьнем, бо здолеў іх убачыць. Ён ведаў самы просты спосаб, як разбурыць горад, – і я застаўся зь іншага боку руінаў... Ён нічога ня мог узяць у мяне. Усё, што я ўмеў – тлумачьшь яму пра яго. I калі б мы не сустрэліся, ён бы ўсё адно прыдумаў мяне. Напэўна, і цяпер, стоячы на высокім гаўбцы (ці мосьце), ён рытуальна падпальвае альбо падносіць да вуснаў піва і прыдумляе рэплікі для нашае размовы. 2003 КАЗЮЛЬКА-II Фільтрую вачыма паветра пільна ўглядаюся ў белую роўнядзь а раптам шэрая постаць што паказалася на тым канцы поля чалавек які ведае сядаю на сьнег і цярпліва чакаю празь нейкі час ён моўчкі мінае мяне ззаду цягнецца рыхлая стужка сьлядоў гляджу яму ў сьпіну пакуль ён не ператвараецца ў няпэўную шэрую фігурку на тым канцы поля устаю й разьвярнуўшыся крочу ў супрацьлеглы бок усё ж ёсьць шанец што сёньня я ступаў шляхам прасьветленага 2002 * * * Па горадзе рэйды паляўнічых у пошуках цыгарэтаў па горадзе рэйды мянтоў у пошуках скінхэдаў па горадзе рэйды скінхэдаў у пошуках яшчэ кагосьці па горадзе рэйды паэтаў у пошуках рыфмаў на горадзе рэйды Паэтаў у пошуках Сэнсу на горадзе рэйды іншых гарадоў у пошуках сваіх гараджанаў 2003 * * * Я напішу: жыцьцё – дзярмо. Прачытаюць ды скажуць: дэкаданс. Я напішу: жыцьцё – казка. Прачытаюць ды скажуць: папса. Я напішу: жыцьцё – казачнае дзярмо, і яны ў адзін голас рэкнуць: постмадэрнізм! * * * Корпаемся ў сабе асьцярожна падбіраем словы намагаючыся дакапацца да нейкага-апраўданьня-свайго-існаваньня да тае пары покуль не знаходзім сябе на белым прасьцірадле правізарскага стала і чыесьці гумовыя пальцы корпаюцца ў нас а потым узьнікае тое, чаго так не хапала – адчуваньне ўласнае выключнасьці: і ў бірцы на пягцы і ў нумарку на бірцы * * * Quo vadis? Ідуць два чалавекі: адзін, як страла, добра ведае сваю мэту й думае, што ведае шлях таго, хто ідзе поруч; а той, што ідзе поруч, заўсёды вельмі зьдзіўляецца, калі ў яго пытаюцца: «Куды ты ідзеш?» Чамусьці некаму заўсёды ёсьць да гэтага справа... Але існуе й трэці, які верыць, што, хаця шляхі тых, што ідуць, паралельныя, – яны абавязкова скрыжуюцца. І тады ён сам рушыцца ў дарогу. 2003 * * * На сеансе экзарцызму глядзеў на сябе з боку мае рукі выдзіралі валасы з маёй галавы з маёй глыткі выляталі скавытаньні й мацюкі мой твар перасмыквала грымаса шаленства сьвятар акрапляў зброю вояў і выгукваў заклёны загадваючы ваўкалаку суцішыцца... ГІСТОРЫЯ СЬВЕТЛЫХ ЧАСОЎ – 2 ...Занатоўвалі шукаючы свой Метад Ведалі сьцежкі дзеля адлёту і нават зрэдку карысталіся імі Заблытвалі паляўнічых зьменай шрыфтоў Ва ўсе паролі заганялі імя Паэты Здымалі слухаўкі казалі пшэ прашам Кахаліся тыднямі Зьнішчалі эсэмэскі мянялі любыя нумары значкі Даставалі з капелюшоў станікі пялюшкі зубныя пратэзы Выцягвалі вонкі свае вантробы Дыхалі фарбай кніжным пылам вільгацьцю намётаў Ніколі не ўжывалі туалетную ваду! Рухаліся з дэцыбеламі ўвушшу Зьмешвалі вопратку на паліцах Палілі каб зьняцца з выйсьця Не прымалі ўнутар цяжкага ... Знайшоўшы – ашчаджалі да лепшага а яно ўсё не прыходзіла ЛЯЛЬКА ВУДУ 1. ты ды я – лялькі вуду абдзяўбаныя фастфудам ты збудуеш – я забуду ты заплачаш – заплачу ты засьнеш – я прылячу 2. скрозь мяне – кілабайты порева апантаныя птушкі цягнікі зь ведзьмакамі каляровыя згукі электрычныя сьпевы мацюкі бухіх маглаў нацянькі культурныя кулі замінаваныя радкі мае я твае дотыкі людзі-скрыні іголкі пігулкі треугольные груши вушы вусны басьнійскія сны трамваі гарады ваніты мянты шыхты грамафонаў усе гэтыя спарахнелыя назовы нанова наскрозь

ІІ. З расейскамоўных

  * * * Разрывает. Вакханалия. Зарычало. Молчит. Диагноз: хана мне. Глаза. Зрачки. 14.09.1999

ІІІ. чорныя вершы

* * * У краіне блакітных бадхісатваў, у горадзе кардонных мянтоў, на вуліцы гумовых жанчынаў жыве чалавек з бусьлінымі крыламі. Спаткаўшы яго, не кажы пра сваю адзіноту. Лепш нічога не кажы! Бо мова твая зьмяіная і рэшткі яе гніюць, выпальваючы знутры... Памятай адно, што, жывучы на планеце гідаў, ты заўсёды толькі экспанат. * * * Занесены па плечы сьнегам і сьпісанымі аркушамі, з пустой душой празорцы, сэрцам, адкрытым для казані, і позіркам цэглы, гартаеш пакамечаны вучнёўскі сшытак, што зьмяшчае мудрасьць стагоддзяў... За вакном праходзяць людзі з курынымі тварамі, з арлінымі кіпцюрамі, з гузікамі заміж вачэй. Чытаеш на іх транспарантах: самота заўсёды апошняя. * * * L. Выводзіш іерогліф супакою, натхнёна занатоўваеш, паўтараючы адны й тыя рухі пэндзлю на празрыстых сьценах сваёй турмы. «Мім», – тыцкаюць пальцамі мінакі; «Вычварэнец», – туруюць ім іншыя вязьні; «Паэт», – зачаравана выдыхаюць цнатліўкі. И они правы, они конечно правы... Бразгаюць ключы вартаўніка, што прыйшоў па сваю амністыю, хаця й ведае добра, што праз адчыненыя дзьверы ты ніколі ня выйдзеш. * * * Плывем паўз восень паўзь віры лісьця паўзь нерухомае паветра і пах язьміну паўзь Сьцяну горада за якой застыла варта Муракамі на чаўне апошняга Імператара і нехта сівы ў старым саламяным крэсьле ўжо нацэліў нам у скроні Свой бязьлітасны пульт каб націснуць «play»

IV. slash/вершы

* * *

мой суразмоўца слухае мяне задумліва пазіраючы нібыта нават і скрозь ці паўз але я ведаю што ён чуе// я прамаўляю словы часам нешта выкрыкваю даводжу/ гэта можа доўжыцца гадзіны й яго непахіснасьць не палохае й не абурае// ён не вызнае ўсёведаньне ён не выражае пагарду ён не вымагае аніякае рэакцыі/ я ўсьведамляю што ніколі ня выкажу патрэбнага і ня маю таго на мэце// мы вольныя ня гледзячы на тое што маем вакол сябе адно голыя муры вязьніцы/ мне прыемна бачыць у яго вачох магчымасьць працягу нашае размовы/ я чытаю яму чужыя вершы якія ствараю за ноч/ а ён слухае

* * *

штодня/ да мяне прыходзіць чалавек/ і кажа што мы з ім –/ лепшыя сябры,/ толькі я гэтага ня памятаю/ я раю яму паменей глядзець/ танных амерыканскіх фільмаў,/ але ён усё адно прыходзіць// урэшце мне гэта надакучвае/ і я пачынаю пагаджацца,/ прашу яго падрабязьней распавесьці/ пра нашае сяброўства,/ каб успомніць// ён распавядае,/ а я займаюся сваімі справамі,/ ня надта слухаючы,/ але й не пярэчу,/ калі чую рэчы,/ якія не маглі са мной здарыцца// увесь час я крадком пазіраю/ ў бок дзьвярэй, чакаючы,/ калі зойдзе тая,/ што назавецца маёй/ адзінай

11 кастрычніка

* * *

Ніхто не павінен дажыць да сьмерці

Алесь Разанаў

унутраны кілер без замовы а так з нуды цэліць ва ўнутранага Далай-ламу й трапляе ў сябе/ але Далай-лама ўсё адно канае бо не бывае каб унутраны кілер змазаў/ хаця й не бывае каб ён страляў без замовы/ і ўжо зусім не бывае каб без унутранага кілера/ ergo калі я пішу гэтыя радкі то ўнутраны кілер не сканаў трапіўшы ў сябе/ аднак не магчыма й каб ён не забіў страляючы//давай разважаць стрэл быў адзін забіты таксама адзін/ (мажліва самы час увесьці ўнутранага К. Костнэра ў ролі ўнутранага целаахоўніка але ці варта займацца падобнай хернёй)/ а раптам Далай-ламы не было а было ну да прыкладу люстра/ так люстра ці яшчэ горш не было ні кілера ні Далай-ламы ні стрэлу/ хто ж тады сканаў/ вырашаць табе ўнутраны чытачу

* * *

зранку/ прыбіраючы ложак/ вытрэсваю адтуль/ тлустых мёртвых чарвякоў// здараецца/ што гэта нават не чарвякі/ а вужакі/ што панапаўзьлі за ноч/ я не магу/ з пэўнасьцю сказаць/ скуль яны бяруцца/ але адкрываючы дзьверы/ ў новы дзень/ заўжды адчуваю/ прыемную пустэчу ўнутры/ і выплёўваю на ходнік/ апошняга сьлімака.

* * *

– Пассажиры не знают, как называется поезд, в котором они едут. Они даже не знают, что они пассажиры.

Что они вообще могут знать?

В. Пялевін "Жоўтая страла"

глядзяць у вочы/ намагаючыся зазірнуць у душу/ сейбіты ветру на сакавіцкім лёдзе/ пэўныя ў сваёй «Наканаванасьці»/ яны сядаюць за сталы клавы друкаркі/ ствараюць новыя строфы// пасьпешліва прагортваем/ першыя кнігі/ першых паэтаў/ каб назаўсёды забыцца/ на іх імёны/ а яны зьдзіўлена глядзяць на нас/ скрозь запацелыя шыбіны/ свайго цягніка

17 кастрычніка

V. блюзнерскія блюзы

ЧЫТАЧУ Нашто, чытач, чытаеш гэты верш невядомага паэты, што ўлез у пастку Кастанэды праз пах паганскай цыгарэты? Загнаны ў нетры Інтэрнэту ці ж мала ты чытаў дагэтуль версэтаў хоку трыялетаў... на беразе санлівай Леты сьвянцонай куляй зь пісталету застрэлены? Твая вяндэта ў радкох Старога Запавету разьлітая. I ты, разьдзеты, на першай паласе газеты, што выдаецца для клазетаў у мэтах пагалоўнае асьветы кабетаў у авальных кабінетах ВЕРШNICK Ваназару сьпяваюць падводныя струны зь пяску праступаюць руны з труны гараць ліхтары на ўсход пасьпяшаюць літары у горад вяртаюцца людзі сканчаецца эра прэлюдзій зблытаны сэнсы й постаці буда сядзіць на лотаці палае вусатае пудзіла і срэбра ляціць у грудзі нам з-пад капытоў пегасаў з гравюраў пэндзля Пікаса ты ж проста ў вершы жывеш ты – верш АСКЕПАК СЛОВА Севу Сьцебураку Аскепак слова захраснуў у глытцы, думкі разьбегліся, бы прусакі, сяджу на лаўцы, п’яны й лысы, пішу сабе ад сябе радкі. Мабіла ў кішэні як дэтанатар, на сэрцы казань, у душах слата. Страта розуму сьмешная страта. «I ты ў бруд», – шапчу. Поруч п’е гапата. Кажуць, што людзі – чорныя дзіры. Людзі кажуць, а ўсё пад дых. Па мосьце шыбуе атрад майдадзіраў праз восень і сьнег у камбезах рудых. У стане-на-выйсьці ня пішуцца вершы, у стане-на-здрадзе ня смаляць бамбук. Ты быў не апошнім, на шчасьце й ня першым скінутым зь вежы сьмешных навук. Навошта ж, браце, пароць гарачку ды жлукціць з адной біклагі абсэнт? Сэнтыментальны мент корміць качак, пакуль на хакеі яго прэзідэнт. Аскепак слова захраснуў глыбока, яго ня выбіць і не запіць, ён не ад злога і не ад Бога... Ён мяне жывіць, а можа забіць. ДЭМІЮРГ У лірычным настроі цябе я прымроіў ты ішла.. не – сядзела (ну добра, ляжала) я б спаліў-зруйнаваў ўсе садомы ды троі але ты не пасьпела схаваць сваё джала пугачом напужала крумкачом пракрычала паляцела да зораў не сказаўшы «I’m sorry» і ў крывавай разоры нібы ў дзённым дазоры я глушыў самагон і глытаў шчасьця колы паглыбляўся углыб і хаваўся унутар і зацягваў вузлы увапхнуты ў пакуту у лірычным настроі цябе я прымроіў так удвох і жывем я й мая параноя ПЕСЬНЯ ПРА ЦЯБЕ (выконваецца на матыў песьні «Акварыюму» «Козлы») Блукаеш у гэтай прасторы й ня можаш знайсьці свой час. Шукаеш словы і шлеш іх да зораў, ды зоры ня чуюць нас. Ты трыста год у палоне і дзесьці дзьвесьце маўчыш. Цьвікі, што ў тваіх далонях час перакаваць на мячы. Рэфрэн: Сачы, як брудныя боты топчуць твой сьцяг. Маўчыш, калі яны таньчаць на нашых касьцях. Сьпяваць блюзьнерскія блюзы ня выйсьце на высьпе тугі па начах. Крычы ж: ніхто не пачуе ды мусіш пачаць – бо нельга маўчаць. Тваё спрадвечнае хобі губляць-знаходзіць сябе: учора ты мужны хобіт, сёньня – ізноў чалавек, заўтра – Кастусь Езавітаў, гамоніш са сьмерцю на ты. А потым, нібыта Вітаўт, вядзеш у выправу шыхты. Рэфрэн. Ляцеў да Новага неба, шукаў у Сусьвеце сьвятла. Таньчыць на даху болей ня трэба. I ў Краме тваёй амяла. Колькі ж яшчэ блукацьмеш, Улісе? – За бортамі кроў. Хочаш зьліся, умееш – маліся, але гэта наш час і наш рок’н’рол! Рэфрэн. ТРЫПТЫХ (+BONUS) А калі і нас паставяць на паліцы і спаляць ветразь а стырно ўвапхнуць туды адкуль не далятаюць енкі разьбітых манітораў і куды не даяжджаюць нават катафалкі... калі тэлевізійную бландынку пад караоке гімну на БТ пачне ванітаваць з адное згадкі пра надпісы на нашых надмагільлях і дзеці закрычаць «Жыве Усама!» тады уздымуцца мянты з асфальту і ўкленчаць Вершніку Апошняга Усходу Ў зрабеце мне пункцыю мозгу і вымыйце ўсіх прусакоў што любяць гуляць у футбол аскепкамі хворай сьвядомасьці затым прывяжэце мяне да крэсла імя Эдысона дратамі сунічных вусоў і дайце чаканы разрад М зарый у пясок пачуцьцё закідай яго камянямі сачы каб прамень не крануў лядашчага цела яго глядзі чорна-белыя сны на мове чужой без субтытраў і той што сядзіць унутры няхай дадыктуе радок bonus маўчаньне (як сказаў сябра, – самая важная частка твору) НАРОД ХАВАЎ Прабіта бітай галава успышка справа бывала што народ хаваў а people хаваў задужа моцная трава ў газеце Гавал чытаю як народ хаваў а people хаваў табе сягоньня дваццаць два састыла кава прыгадваеш як хтось хаваў а нехта хаваў і вось апошняя страфа народу слава было аднойчы што хаваў заўсёды хаваў * * * 120. Ідзеш па МКАД. За паваротам – неба раскрые свае абдоймы табе і твайму аўто. Зьлева – вэлюм смугі сьцякае з распаранай хмары перафарбоўваючы ў ружовае лес і аблокі. (які ў Яго Photoshop?) З калонак вакол і знутры ірвецца гітарнае сола і завісае ў паветры разам з падступнаю думкай: пад гэтымі песьняй і небам дайшоўшы да ста сарака разьбіцца-распасьціся ў хлам ня горшы расклад. Толькі вось шкада, няма поруч цябе. УСХОДНІ ГОПНІК Ты ў натоўпе тыўна тоўпе тыў-нат-оў-пе! ды й натоўп у табе крочыш моўчкі віж бяз сочкі вочкі-смочкі кеды-дрэды сківіцы-скінхэды дзе ты малеча разьдзеты й скалечаны павярхоўна-памяркоўны бязьмежна бязьвежавы але жывы дзе жа вы дзьверы ў лета словы [ў] сэнсу гета гетэрасэксу- алькаголік стоп! спыніся Толік сядзь на ходнік усходні гопнік спыні натоўп заплюшчы вочы так нас вучыць неўміручы Оша руш унутар там прыгожа памятай і я не забуду й ты не за буду розум тут і цяпер адкрыйся й павер

VI. вер[ш]нік

* * * Надакучыць глядзець на ваду і на агонь ніколі не абрыдне сьнегапад * * * Вясной паўсюдна знаходжу згубленыя радкі словы літары якіх не заўважаў пад сьнегам * * * Усеўся зранку за раман а напісаўся чарговы чорны верш * * * Увесь дзень падавалася што на нешта забыўся перад сном прыгадаў: папаліць * * * Слота ў душах яшчэ тры радкі пра сьнег * * * Пазяханьне ўпускаю ў сябе начны туман пад душам ліхтароў змываю рэшткі хваробы * * * Сярод стратаў адна з гарчэйшых згублены верш * * * Ён кахаў яе але не ўзаемна і яна кахала яго але не ўзаемна * * * Паўсюдна манкурты твой розум прыкуты трохкутнік пакуты ў радок увапхнуты ды келіх з атрутай дасюль не крануты вуснамі Юды 22 І. Б. думаюць адно пішацца іншае супала – талент – магічныя лічбы крок да рух ад – непатрэбны золак мудрыя замарочкі спакойная старасьць – адсутнасьць межаў робіць недарэчным падзеньне ўглыб 2 чэрвеня * * * Колы ідуць ад поўні колы ідуць ад дрэваў скроні каханай помняць вуснаў агмень forever 22 сакавіка * * * Выдумлялі з маці слоган да прадуктаў харчаваньня для цяжарных прыдумалі: «Расьцем разам!» і не адразу ўцямілі што зашыфравалі «цемру» ВЕР[Ш]НІК Памежны верш сьцякае на падлогу з-пад стрыжня вылятае п’яны стрыж крывіцкі меч выпальвае дарогу і вершнік без імя зь ёй утварае крыж ТЫ Надзеі Артымовіч кантэксты тэксты ксты

VII. яна 

* * * Яна прыйшла калі туман і золак танчыў на абрысах і сьнег бы ў сьне і лес быў лысы і празь яго твой цень ступаў яна прыйшла калі туман радкі усмоктваліся ў лёсы і унутры цябе – пялёстак і кроў твая бы атрамант яна прыйшла калі туман сьцякаў бялюткаю прасьцінай працяты дзідамі ялінаў яе імя ў ім інь і ян яна прыйшла калі сьляды разблытваліся у паветры і старадаўнія павер’і прыносіў вецер малады яна прыйшла калі туман яго глытаў я й быў ім п’яны і вымаўляў бязгучна: яна зьяднаныя мы ў ёй. Аман. Менск-Гайнаўка-Менск лістапад

Оглавление

  • ЗЬМЕСТ
  • І. Гара Рацыі
  • ІІ. З расейскамоўных
  • ІІІ. чорныя вершы
  • IV. slash/вершы
  • V. блюзнерскія блюзы
  • VI. вер[ш]нік
  • VII. яна  Fueled by Johannes Gensfleisch zur Laden zum Gutenberg

    Комментарии к книге «Вершnik», Анатоль Івашчанка

    Всего 0 комментариев

    Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

    РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

    Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства