««Сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь!», або Са сферы ідэалогіі і эмоцый у навуковую сферу»

328

Описание

отсутствует



1 страница из 12
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
«Сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь!», або Са сферы ідэалогіі і эмоцый у навуковую сферу (fb2) - «Сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь!», або Са сферы ідэалогіі і эмоцый у навуковую сферу 45K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Анатоль Сідарэвіч

Анатоль СІДАРЭВІЧ

«САПРАЎДЫ, ЛЕНІН ДУМАЎ ПРА БЕЛАРУСЬ!», або СА СФЕРЫ ІДЭАЛОГІІ І ЭМОЦЫЙ У НАВУКОВУЮ СФЕРУ

Калі наступіла гарбачоўская перабудова і калі стала модна быць антыкамуністам, не адзін фацэт іранізаваў і кпіў з Генадзя Бураўкіна, аўтара паэмы “Ленін думае пра Беларусь”. І вось, на пачатку ХХІ стагоддзя доктар гістарычных навук, прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Рыгор Лазько, як бы палемізуючы з тымі, хто кпіў з паэта і з Леніна, піша: сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь. І сказ завярашае клічнікам. І заклікае сваіх чытачоў са сферы ідэалогіі і эмоцый перайсці ў навуковую сферу і кіравацца фактамі.

АБВЕРГНУЦЬ МІФ

Нехта (не памятаю, хто) пісаў: Ленін таму і перамагаў сваіх апанентаў і праціўнікаў, што жыў палітыкай і ў палітыцы 24 гадзіны на суткі. Як пісаў паэт, “он сотней губерний в черепе ворочал». І натуральна, што не мог не зацікавіцца беларусамі і Беларуссю. Нехта з нашых даследчыкаў выявіў, што ў бібліятэцы бальшавіцкага лідэра мелася брашура Антона Луцкевіча “Белорусы” (1909). А гісторык Недасек (ён жа Антон Адамовіч) у адной сваёй публікацыі выклаў пачутае ад Вацлава Іваноўскага: увосень 1918 г. Луцкевіч ездзіў у Маскву і сустракаўся з Леніным.

Так нарадзіўся міф. І гэты міф падмацоўваўся публікацыяй у часопісе “Чырвоны Шлях”, што выходзіў у Петраградзе, гутаркі Луцкевіча з Халімонам з-пад Пушчы (Яўгенам Хлябцэвічам). Была тая гутарка змешчана ў канцы лістапада 1918 г. і пачыналася словамі “Приехавший из Вильно…».

Комментарии к книге ««Сапраўды, Ленін думаў пра Беларусь!», або Са сферы ідэалогіі і эмоцый у навуковую сферу», Анатоль Сідарэвіч

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства