«На крыжах»

1061

Описание

У кнізе публіцыстыкі народнага пісьменніка Беларусі сабраны выступленні, артыкулы, інтэрв'ю часоў перабудовы. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра мінулае і пра сённяшні дзень роднага краю, пра балючыя праблемы, якія ставіць жыццё перад грамадствам і чалавекам. Для шырокага кола чытачоў.



1 страница из 218
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
На крыжах (fb2) - На крыжах (Плошча Свабоды) 804K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Василь Быков Васіль БыкаўНа крыжах

Выступленні, артыкулы, інтэрв'ю

На крыжах: Выступленні, артыкулы, інтэрв'ю. — Мн.: Беларусь, 1992. — 271 с. — (Сер. «Плошча Свабоды»),

© В. У. Быкаў, 1992

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

ВЫСТУПЛЕННЕ НА V З'ЕЗДЗЕ СП БССР

Чэрвень 1966 г.

Можна шмат гаварыць пра поспехі беларускай літаратуры ў духу некаторых учарашніх дакладчыкаў, але мне здаецца, што наш з'езд Саюза пісьменнікаў усё ж не юбілейны, і таму лепей гаварыць пра іншае.

Шкада, але я не магу пагадзіцца з выказаным тут аптымізмам адносна выдатных дасягненняў нашай літаратуры. Усім вядома, як крытыкавалася літаратура на XXIII з'ездзе партыі. Два гады запар камітэт па прэміях не прысуджае прэміі ў галіне літаратуры. Літаратура не толькі траціць павагу да сябе з боку кіраўніцтва, але і губляе сілу ў барацьбе за чытача, якога сотнямі тысяч адбіраюць у нас стадыёны ў якасці нечуванай, я б сказаў ганебнай, для цывілізацыі з'явы — арміі агалцелых балельшчыкаў. Не ведаю, як каго, мяне, ж гэтыя факты наводзяць на сумныя развагі. І сапраўды, як гэта атрымалася, што наша літаратура, якая заўжды ўражвала чалавецтва геніяльнасцю сваіх твораў, дажылася да таго, што за два гады не знаходзіцца кнігі, якую можна было б адзначыць Дзяржаўнай прэміяй? У чым справа? У чым справа таксама, што нашы нацыянальныя прэміі, мякка кажучы, зусім не ў пашане, і то прысуджаюцца, то пра іх нібыта «забываюць, і месяцы не чуваць, што вылучана і калі будзе прысуджэнне.

Па ўсім відаць, нашая літаратура перажывае крызіс. І гэта, можа, каму-небудзь падасца дзіўным: столькі пра яе гавораць, праяўляецца такі клопат. Чаму ж тое дзіця такое хілае?

Мне здаецца, што прычыны таго заняпаду ляжаць якраз там, дзе планаваліся поспехі. Адбылася вельмі простая з'ява: у адносінах да літаратуры дзесьці згублена мера, ёю закіравалі, яе заняньчылі.

Калі ў гаспадарцы валюнтарызм неяк асуджаны, дык у літаратуры ён дагэтуль у пышным росквіце. У народнай гаспадарцы ўжо не так камандуюць, як у літаратуры. Вытворчыя адносіны там намагаюць ладзіць з некаторай натуральнасцю і заканамернасцю. Літаратура ж застаецца тым, чым была сельская гаспадарка ў нядаўнім мінулым, — кожны мае да яе адносіны і пры выпадку не супроць патаптаць яе і без таго не надта ўрадлівы агарод.

Комментарии к книге «На крыжах», Василь Быков

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства