«Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя»

450

Описание

отсутствует



4 страница из 20
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Янка Брыль міжволі ўспамінае ранейшае, даўняе, роднае: "Трыццаць гадоў — гэта была яшчэ маладосць. Яшчэ жыла мая маці, было каму назваць мяне сынам, ува мне яшчэ заставалася штосьці ад пачатку жыцця, я яшчэ не зусім адштурнуўся ад берага — назаўсёды. І я не ведаў, што гэта была яе апошняя раніца". Далей аўтар твора пра самага дарагога ў яго жыцці чалавека слухае апавяданні радні і вяскоўцаў, дзе кожны міг расстання шмат значыць: "...што і ў той дзень яна звычайна ўстала на свой пост, нямоглая бабуля, расчыніла ў цёрле і пачала пячы аладкі для дзвюх мілых распусніц, трохгадовых унучак-блізнят. І раптам ёй зрабілася зусім дрэнна", што "...усё ж немач яшчэ адпускала, а тут — зусім". Вясковыя жанчыны, і не толькі яны, але і мужчыны часам, востра адчуваючы набліжэнне свайго ўзросту да апошняга моманту, "даўно ўжо гатовы да гэтага". У роднай маці, ведаў яе сын, "яе найменшае, дзясятае дзіця", была "даўно пашыта апошняя вопратка, і ў малітвах старая не раз ужо ціхім ды шчырым шэптам сведчыла сваю гатоўнасць да боскае волі"...

Сын "усё ж не так сабе застрахаваўся словамі "як быццам", хаця ведаў — "маці была ўжо на краёчку". Ён не дараваў старому прафесару, "свяцілу медыцыны", якому ён даверыў "самым шчырым, гранічным давер’ем", а той "паглядзеў на хворую бабу, мацнуў за кончык вострага носа, махнуў рукой і адышоўся да іншага ложка: "Я не дарую яму... не дараваў і дагэтуль, за васямнаццаць год, гэтага ўзмаху вялай рукі перад тварам найдаражэйшага мне чалавека. Няхай сабе нават і проста чалавека, які вельмі хоча жыць. Яна хацела жыць. Яна глядзела на яго, прафесара, амаль зусім дзіцячымі вачыма, а потым, калі ён махнуў перад носам, ціха, ужо не думаючы пра мяне, пра абавязак маці — быць заўсёды на вышыні, — заплакала. Слёзы самі, відаць, пакаціліся з вачэй па маршчынах".

Сын і сабе таксама не дараваў, пачуўшы ад прысутных пра смерць ягонай маці, "што, паміраючы, яна хацела аднаго..." Вось яго словы: "Я не магу ні думаць, ні пісаць пра гэта спакойна. І мне не брыдка за слёзы ні перад тымі, хто будзе пра гэта чытаць, ні перад самім сабою, ужо таксама немаладым. Яна хацела, каб толькі паспеў прыехаць я, яе найменшае, дзясятае дзіця. Гаварыла пра гэта, усё правярала, ці паслалі ж хаця тэлеграму, а потым, калі адняло мову, толькі глядзела, і ёй паўтаралі, пазнаючы па вачах, што я прыеду, я хутка вось буду".

Комментарии к книге «Янка Брыль і літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя», Міхась Тычына

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства