Таццяна МУШЫНСКАЯ
СЯМЕЙНЫ ПАРТРЭТ НА ФОНЕ ЭПОХІ
Неспасцігальнае
І снуюць на свеце дзве таямніцы. Магутныя і страшныя ў сваёй агромністасці і неспасцігальнасці. Нараджэнне і смерць.
Калі ў чэрвені 2018 года памёр мой бацька, Міхась Мушынскі, яго сыход стаў сумнай і горкай падзеяй для беларускай культурнай грамадскасці. Уражвае нават пералік ягоных «тытулаў» і праяў грамадскага прызнання. Член-карэспандэнт Акадэміі навук, доктар навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Пэўны час старшыня Экспертнага савета ВАКа па філалогіі. Па сутнасці, адзін са стваральнікаў беларускай навуковай школы, звязанай з тэксталогіяй і выданнямі класікаў. Ён заўжды меў высокі аўтарытэт і бездакорную навуковую рэпутацыю. Бацька пражыў доўгае па цяперашніх мерках жыццё — 87 гадоў, паспеў за гэты час неверагодна многа. Столькі хапіла б на біяграфіі некалькі значных асоб.
Сыход блізкага і роднага чалавека — моцнае ўзрушэнне для сям’і і блізкіх. Татальны псіхалагічны землятрус. Калі мяняецца ўспрыманне самых простых, банальных рэчаў. Усведамленне незваротнасці падзеі ўздымае на паверхню такія пласты даўніх успамінаў, пра якія ты даўно забыў. Каб крыху прыцішыць душэўны боль, захацелася згадаць радаснае і светлае. Абмаляваць рысы характару і малавядомыя сітуацыі. Згадаць дасціпныя сказы і глыбокія па сэнсе думкі. Яны могуць паступова згубіцца ў плыні часу, у плыні падзей на першы погляд, істотных, але па сутнасці малаважных. Занатаваць іх для сябе, а мо і для гісторыі.
Але пачаўшы рабіць накіды для партрэта Міхася Іосіфавіча, увесь час сутыкалася з тым, што цяжка, часам немагчыма аддзяліць яго ад асяроддзя. Найперш ад сям’і і сітуацый, у якіх дзейнічаюць і бацька, і маці. Але і сябе немагчыма ўбачыць асобна ад тых дыялогаў і сюжэтаў. Ва ўспамінах заўжды прысутнічае погляд і ўспрыманне таго, хто ўспамінае. Не ведаю, ці па сілах мне намаляваць сямейны партрэт у інтэр’ерах часу. Або на фоне эпохі. Але паспрабую.
Раздзел першы. Сілуэты
Здымкі рознага часу
Спачатку — накіды і эскізы. Калі ўважліва разглядала фота бацькі рознага перыяду, ад дзяцінства, юнацтва і да больш сталага ўзросту, заўважыла: з кожным годам яны станавіліся ўсё цікавейшымі.
Комментарии к книге «Сямейны партрэт на фоне эпохі», Татьяна Михайловна Мушинская
Всего 0 комментариев