«З запісак рэдактара»

425

Описание

отсутствует



1 страница из 62
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
З запісак рэдактара (fb2) - З запісак рэдактара 237K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Борис Иванович Саченко

Барыс САЧАНКА

З ЗАПІСАК РЭДАКТАРА

З пісьменніцкага дзённіка

У шафе, сярод рознай адзежы, у кішэні старога паліто майго бацькі доўгія 30 гадоў беражліва захоўваўся скарб — "агульны" сшытак з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў час бацькавай працыў часопісе "Полымя". Нават я, родная дачка, ніколі не здагадвалася аб існаванні гэтага патаемнага документа хрушчоўскай "адлігі" і пачатку брэжнеўшчыны...

Святлана САЧАНКА.

***

Перш чым пачаць весці гэты дзённік, хацелася б і самому сабе, і тым, хто, магчыма, з часам будзе яго чытаць, вытлумачыць, дзеля чаго я гэта раблю. Проста запісваць буду ўсё, што дзеецца ў аддзеле: можа, каму некалі і цікава будзе ведаць, чым жыла наша рэдакцыя (а значыць, у нейкай ступені і літаратура, паколькі "Полымя" — галоўны і амаль адзіны часопіс беларускай літаратуры), як нараджаліся некаторыя творы, што думалі самі пісьменнікі пра свае творы і мы, супрацоўнікі рэдакцыі. Пакладацца на памяць вельмі не варта. Што запісана пяром, таго не вырубіш тапаром. Даверымся лепей гэтай народнай мудрасці. I так, "яшчэ адно, апошняе сказанне"...

***

Раман САБАЛЕНКА. Незамужняя ўдава. 1966

Аповесць. Кастрычнік, 1963 г. Нават чытаць уважліва не хацелася. 3 першай старонкі несусветная лухта. I ўсё — прыблізнае, непраўдападобнае: і ў мове, і ў вобразах, і ў самім успрыманні вакольнага. Тое моцнае, што было ў ранейшых творах Р.Сабаленкі — мова, тут перайшло ў сваю супрацьлегласць — усе героі, і сам аўтар, загаварылі выдуманай, штучнай, народна-саладжавай запечнай мовай. Не маляванне словам, не паказ стану героя ці карціны — а падбор устойлівых, ідыёматычных зваротаў, "клішэ" — сляза, дык абавязкова буйная, як боб, гора — горкае, спыніўся, як укопаны... Потым — як даў, дык ён... аж... Народныя выразы можна і трэба ўплятаць у мову і герояў, і аўтара, але рабіць гэта трэба ўмела, з адчуваннем, дзе і як. Да прыкладу — Адамчык. Ён "живописует", і народныя выразы памагаюць яму.

Галоўная гераіня Заранка — выдуманы вобраз. Жанчына сама сябе ўвагнала ў магілу — і гэта як дадатны вобраз падаецца. Наогул, адмоўны і дадатны вобраз — падзел штучны, непатрэбны, ён пушчаны ў абіход не зусім дасведчанай крытыкай у сувязі з тым, што літаратура павінна мець выхаваўчае значэнне. А чым выхоўваць? Вобразамі. Рахметаў, Карчагін, моладагвардзейцы...

Комментарии к книге «З запісак рэдактара», Борис Иванович Саченко

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства