«Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася»

581

Описание

отсутствует



1 страница из 26
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася (fb2) - Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася 100K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Михаил Иванович Делец

Міхась ДЗЯЛЕЦ

Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася

Калі б у мяне хто запытаў: як найбольш поўна ацаніць і коратка выразіць жыццё Андрэя Ягоравіча Макаёнка, я б адказаў адным словам — гарэнне. Гарэнне ва ўсім: і ў выкананні службовых абавязкаў, і ў адносінах да творчых задум, і ў шматлікіх сяброўскіх сувязях, без якіх ён не ўяўляў свайго жыцця, і ва многім іншым.

Сяброў у Андрэя Ягоравіча было багата. 3 аднымі ён крочыў поплеч у суровыя гады вайны, з другімі ён пазнаёміўся ў цяжкі пасляваенны час, з трэцімі яго сутыкнуў лёс — лёс таленавітага драматурга — на далейшым, ужо творчым шляху. Але raлоўнае, у чым быў асабліва зацікаўлены, без чаго не ўяўляў жыцця, — дык гэта ўсё тое, што было навокал яго, што адбывалася ў нашай краіне і за яе межамі. Так, ён не быў абыякавы ні да адной больш ці менш важнай падзеі, якая мела месца нават дзе-небудзь далёка, але стала яму вядомай. У тыя раннія маладыя гады, гады вучобы, збірання сіл, ён, безумоўна, не меў магчымасці выказваць усё тое, што было ў яго на душы, скажем, у перыядычным друку ці ў літаратурным творы. Але ў коле сваіх сяброў Макаёнак адкрыта і па-партыйнаму прама выказваў свае думкі, свае адносіны да розных падзей.

Ён адчуваў пастаянную прагу да ведаў, пастаянна гарэў на працы, быў прыцягальнай сілай, своеасаблівым факелам сярод сяброў. У любой кампаніі, вялікай ці малой, ён умеў быць заўсёды ў цэнтры ўвагі: і сам не сумаваў, і другім не даваў. Дзе Макаёнак — там заўсёды весела: жарты, гумар, смех.

Яго высакародная палкасць добра відаць і ў тых шматлікіх таленавітых драматургічных творах, што добра вядомы не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй нашай краіне i нават за яе межамі, у якіх сатырык-драматург, барацьбіт-камуніст Андрэй Макаёнак вядзе бескампрамісную размову з шматлікай аўдыторыяй гледачоў, клічучы савецкіх людзей на змаганне супраць зла і несправядлівасці, за сваё шчаслівае сённяшняе жыццё і за яшчэ больш шчаслівае будучае.

Комментарии к книге «Усё жыццё і сустрэча, якая не адбылася», Михаил Иванович Делец

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства