«Беларуска [эратычная аповесць]»

1406

Описание

Скандальная і таямнічая аповесьць, якая ўскалыхнула літаратурны і культурны сьвет на пачатаку 2000-х гадоў. Выдадзеная ў перакладзе на беларускую мову ў беластоцкім “Czasopisie” – аповесьць спарадзіла цэлую хвалю крытыкі, мітаў і выклікала бурную дыскусію. Аповесць дзяўчыны, якая патрапіўшы ў Менск, апісвае прыватнае жыцьцё, не хаваючы падрабязнасьцяў за сарамлівым фігавым лістком, але пры гэтым і спрабуе паказаць жыцьцё “багемнага” Менску, без заслоны і купюраў. Хто аўтар аповесьці, ці тая Марта Піньска існуе насамрэч, хто хаваецца пад перакладчыкам “дзядзькам Васілём”, ці аповесьць – “парнаграфічная чарнуха”, ня вартая дайсьці да чытача - на ўсе гэтыя пытаньні спрабавала знайсьці адказ творчая эліта Беларусі пасьля публікацыі.



1 страница из 97
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Беларуска [эратычная аповесць] (fb2) - Беларуска [эратычная аповесць] 387K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Марта Пиньска Марта ПіньскаБеларуска

Пераклаў з польскамоўнага рукапісу Дзядзька Васіль

Графічны праект і выдавецкае афармленне Юрка Хмялеўскі

На вокладцы: Марочкін, Купальскія дзяўчаты, акрыль, акварэль, 151x79 см, 1999 г.

© Copyright by Villa Sokrates

Выдавец: Villa Sokrates Krynki (Польшча)

E-mail: villa.sokrates@free.art.pl

Друк: OFFSET PRINT Беласток

Менск-Кракаў, 2001-2002

I

Люблю заходзіць у гэтую піццэрыю ў цэнтры Менска. «Patio Pizza» - гэта трошкі атмасферы вялікага горада і адчування, што ты пусціў карэнне ў заходні стыль: абед - хуценькая, подбегам, перакуска ў самым цэнтры вірлівага жыцця. Сяджу каля вялікага акна ў памяшканні і разам з тым на праспекце Скарыны сярод людской куламесы, што чакае бітком набітага тралейбуса. Салон піццэрыі ахінае непаўторная атмасфера тусоўкі.

Ёмістая неўабхват, высокая афіцыянтка з разложыстымі клубамі калышацца над мною, прымаючы заказ. Яе меланхалічны выгляд яшчэ да нядаўняга даводзіў мяне ледзь не да шалу. Але я ўжо тут цэлы год і цяпер, бадай што, лепей разумею ў яе вачах тутэйшую невымоўную тугу па нечым неакрэсленым. Такі стыль жыцця. Нічога акрамя. Аніякай табе філасофіі.

Каля стойкі бара нейкі фраер пацягвае сок. Такім спосабам прабаўляе цалюткі божы дзень. Гаворыць па сотавіку, а сам абсмаквае мяне павабна-юрлівымі вачыма. Але прыкметны недахоп эрэкцыі ў яго вачах знеахвочвае мяне да далейшай забавы ў рэстаранны флірт. Не магу адгадаць, чым жа ён так пераймаецца. Можа, на службе ў КДБ і цяпер проста фіксуе, што робяць, што гавораць людзі. Па-свойму гэта павінна быць багатая інстытуцыя, калі мае на ўтрыманні такіх віжоў. А, можа, валютчык і праварочвае па тэлефоне вялікія партыі даляраў. Аднаго разу нават падумала была, а ці не зладзіў ён тут легальную яўку сваёй агентуры, бо час ад часу да яго клеіліся раздэкальтаваныя паненкі ў кароткіх уабліпку спаднічках. Але будзь яно так, ён мусіў бы не-не ды пастаўляць іх і кліентам. А ён з дзяўчатамі толькі балбоча ды фамільярна агладжвае іх па плечыках і каленцах. Спрабую зноў расшыфраваць асноўны змест заняткаў гэтага шустрыка...

Комментарии к книге «Беларуска [эратычная аповесць]», Марта Пиньска

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства