Тырчыць праваслаўе над злежаным пяском магіл. Асколак Русі ля падножжа дзевятай хвалі ўбогіх пагоркаў. Матчын енк i плач дзіцяці тоіцца ў пацямнелай выспе зеляніны, заціснутай каменным абручом — у чыстым полі, за дарогай, пад высокім небам. Маці забрала з сабою горыч жыцця; краскі свету ў вачах дзіцяці рассыпаліся ў прах.
Топчуцца i поўзаюць па ix сваякі ў экстазе — госці фэставай традыцыі. Жальба разменена на дробныя манеты, малебны па чарзе становяць на калені жывых. Да змяркання, да позняга вечара...
Гора хаваецца ў бяссоннай ночы. Спачуванне здаровым сном храпе да світання.
Odpust
Cień Bizancjum w poszumie klonów i brzóz. Na zbutwiałych gontach zieleni się mech w miesięcznej bladości.
Kaplica.
Ze zleżałego piasku mogił wystercza prawosławie. Odprysk Rusi u podnóża dziewiątej fali ubogich pagórków. Matczyny jęk i dziecięcy płacz tai się w wyspie pociemniałej zieleni zaciśniętej obręczą — pod dziewiątą falą zapomnielisk. Matka wzięła gorycz życia ze sobą; barwy świata w dziecięcych oczach rozsypały się w proch.
Cisną się i pełzają po nich w ekstazie swoi — goście świątecznej tradycji. Żal rozmieniony na grosze, nabożeństwa kolejno rzucają na kolana żywych. Do zmierzchu, do późnego wieczora...
Rozpacz chowa się w bezsennej nocy, współczucie ma zdrowy sen i chrapie do świtania.
Przeł. Jan Czopik
Існаванне / IstnienieІснаванне
У сонечнае лістападдзе клёны i бярозы ў ялінах — бы нявечнае ў вечным. Пабялелыя ды пажаўцелыя — у маладой зелені. Як прыпамінанне! Таму першай парою года, якую прыдумаў чалавек, з'яўляецца восень...
Ці дзіця думае аб смерці?
Каб гусцей жыць, прыдуманы гадзіны i хвіліны. Бачу лічбы ў вачах тых, што спяшаюць на работу, у кіно, на спатканне або да знаёмых. Прыдумалі таксама вагу i шмат чаго яшчэ, не гаворачы ўжо пра зялёна-шкляныя слепнякі на скрыжаваннях.
Ці можна пералічыць прыдуманае?
Найперш прыдуманы пачатак i канец, з перакананнем, што гэта можа мець значэнне ў бясконцасці, а не толькі з жадання быць патрэбным. Хто зразумеў сваю непатрэбнасць — памірае... Аднак жа трэба адразу сказаць, што i патрэбнасць з'яўляецца такой жа выдумкай, як грошы, або машыны, ці бомбы.
Комментарии к книге «Лістоўе Listowie», Сократ Янович
Всего 0 комментариев