«Лістоўе Listowie»

449

Описание

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць.



1 страница из 47
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Лістоўе Listowie (fb2) - Лістоўе Listowie 177K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Сократ Янович Sokrat Janowicz / Сакрат ЯновічLISTOWIE / ЛІСТОЎЕ

Падрыхтаванае на падставе: Sokrat Janowicz, Listowie/Лістоўе, — Białystok: Biblioteczka Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego „Białowieża", 1995. — 130 s.

ISBN 83-85918-04-3

Рэдактар: Jan Czykwin

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Вяртанне ў Крынкі / Powroty do Krynek

Вяртанне ў Крынкі

Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку...

Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці i ў вішнях радасці рэха загуляла ca мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю.

Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. І, магчыма, супроць волі яе пайшоў я тады прэч з бязбожнай верай у Купалу.

Крынкі ціхалістыя! Вяртаюся пяццю дарогамі пыльнымі з пустыняў жыцця ў крыніцах вашых абмыцца. Знявечаны сударгамі смутку, не паказваюся...

Свечкі гаснуць без памяці.

Powroty do Krynek

Zapaliłem świeczki w pokoju ciszy wielkanocnej. Widzę ojca...

Krynki — chłodnostope! Schodzę w dolinę swojego poczęcia: gotyk dzieciństwa na nieboskłonie.

Na waszych wygonach beztroski i we wiśniach radości echo się bawiło ze mną w chowanego. Wstydzę się zarumieniony dojrzałością.

Krynki wieczorno-dzwonne! Kiro-panne! Swym bizantyjskim pięknem odgradzałyście mnie od codzienności. Lecz potrafiłem, mimo waszej woli, odejść z bezbożną wiarą w Kupałę.

Krynki cichego listowia. Powracam pięcioma pylnymi drogami z pustyni życia w waszych źródłach się obmyć. Zniweczony bizunami smutku, ledwiem jest.

Bez pamięci świeczki muszą zgasnąć.

przel. Jan Czopik

Беларускаму слову / Modlitwa

Беларускаму слову

Беларускае слова, ты мая айчына! Мой сон ля акна цвета-ліпнёвага ў раніцу пчаліную. І пошум пушчы стрункахвойнай, i весялосць густазялёная. Ты, як дзяцінства, ідзеш за мною.

Слова матчынае, ты мая сляза! Мая трывога ў вечары кахання чыста-квяцістага, у садзе юнацтва. І чарнабрывы позірк дзяўчыны сарамлівай i бяссонне зорнае. Ты, як лес, паўстаеш у даляглядзе нязбытым.

Комментарии к книге «Лістоўе Listowie», Сократ Янович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства