Некалькі гістарычных маршрутаў Беларусі
Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, Паміж Масквой і Варшавай. Некалькі гістарычных маршрутаў Беларусі, — Мінск: Полымя, Бялун, 1996. — 111 с.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
УступІдэя гэтай кнігі наспявала даўно, апошнім жа часам жаданне яе рэалізаваць стала неадольным. Прыязджаючы да нас, турысты і дзелавыя людзі задаюць такія пытанні, якія гавораць пра тое, як слаба яшчэ ведаюць нашу Беларусь у свеце: «Што ў вас — мова альбо дыялект?», «Ці мелі вы сваю ўласную гісторыю?» і да таго падобныя. Аб тым жа пытаюць і беларусаў у свеце. Здаецца, і турысцкія маршруты ў нас працуюць, і кнігі выходзілі пра беларускія помнікі архітэктуры і цікавыя гістарычныя маршруты (лепшыя з іх — гэта кнігі У. Караткевіча, А. Мальдзіса, А. Грыцкевіча, В. Чантурыя), але для іншаземцаў выдавалася замала той кніжнай прадукцыі, якая дае нейкае ўяўленне пра краіну (тым больш такую, дзе толькі-толькі пачынаецца праўдзівае асэнсаванне гісторыі). Дасюль Беларусь у свеце калі і ведалі, то ў асноўным як партызанскую рэспубліку, але тысячагадовай яе гісторыі нібыта і не існавала. Вось чаму, адклаўшы ўсе справы, аўтар узялася хаця б вельмі сцісла расказаць пра некаторыя нашы гарады з іх даўняй цікавай гісторыяй, аднавіць вобразы славутых людзей нашай зямлі, звязаныя з тымі ці іншымі мясцінамі, апісаць найбольш самабытныя этнаграфічныя абрады — словам, накідаць партрэт той Беларусі, пра якую самі беларусы ведаюць яшчэ зусім мала, але якою можна ганарыцца любому народу.
У кніжцы расказваецца пра некаторыя, найбольш зручныя і распрацаваныя маршруты. Многае сюды не ўвайшло. Але наступае час, калі ў кожнай кніжнай краме, у кожным кіёску павінны знаходзіцца дзесяткі, сотні буклетаў, брашур, кніжак пра зямлю, якая давала суседнім народам і суседнім культурам так многа, а сваю ўласную культуру і гісторыю сёння збірае па драбочку. Якая, нягледзячы на шматлікія войны, захавала самабытнасць, мову, а сёння робіцца суверэннай дзяржавай, і сапраўдная гісторыя якой, на думку аўтара, толькі пачынаецца.
Комментарии к книге «Паміж Масквой і Варшавай», Ольга Михайловна Ипатьева
Всего 0 комментариев