«Славутыя родам сваім»

1418

Описание

Чарговая кніга з серыі “Сем цудаў Беларусі” прысвечана лёсам толькі некаторых прадстаўнікоў даўніх і знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Яны праславілі яе і праславіліся самі ратнымі подзвігамі, мудрай палкаводчай, дзяржаўнай і палітычнай дзейнасцю ў Вялікім княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім. Многія праявілі сябе мецэнатамі, падтрымлівалі развіццё навукі, культуры і мастацтва, спрыялі пашырэнню адукацыі сярод простага люду. З іхняга асяроддзя выйшлі таленавітыя мастакі, пісьменнікі, кампазітары. Сярод іх былі вядомыя святары, некаторыя самі далучаны да ліку святых. Значны іх уклад у стварэнне славутых на ўсю Еўропу помнікаў архітэктуры. Напамінкам пра іхнюю магутнасць і дасведчанасць засталіся крэпасці, замкі, палацы, цэрквы, ксцёлы, іншыя выдатныя збудаванні, што дагэтуль захаваліся на нашай зямлі. А яшчэ ў іхніх дварах і маёнтках былі сабраны багатыя бібліятэкі, дзе захоўваліся не толькі каштоўныя рукапісныя і друкаваныя кнігі, але і шматлікія дакументы па гісторыі, унікальныя архівы. Шмат сродкаў і намаганняў укладвалі магнаты ў развіццё...



1 страница из 17
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
АЛЕЛЬКАВІЧЫ, КНЯЗІ СЛУЦКІЯ

З гісторыі нам вядома імя нацыянальнай гераіні Францыі Жанны д’Арк. А ці ведаеце вы, што на нашай зямлі таксама была гэткая ж мужная жанчына, якая за свае подзвігі можа лічыцца нацыянальнай гераіняй Беларусі?

Самы пачатак ХVІ стагоддзя. Няспынныя татарскія набегі становяцца ўсё больш жорсткімі. Войскі хана Баты-Гірэя даходзяць да Слуцка, па дарозе рабуюць гарады і вёскі, забіраюць мноства палонных. Татарам удалося захапіць слуцкія прадмесці. Ацалелыя жыхары схаваліся ў замку. Раз’юшаны Баты-Гірэй адступіў, але загадаў зрабаваць і спаліць Капыль, Койданава, Нясвіж, Клецк. Страшныя пажары ў каторы раз ахінулі беларускую зямлю. Праз год татарскі набег паўтарыўся. Моцна ўзброенае шасцітысячнае войска зноў стала аблогай ля Слуцкага замка.

На гэты раз галоўнага арганізатара абароны князя Сямёна Алелькавіча ў горадзе не было. Але памыліліся заваёўнікі ў прадчуванні лёгкай перамогі. Абарону ўзначаліла жонка Сямёна Настасся. Як і Жанна д’Арк, княгіня апранула ваенныя даспехі, загадала асядлаць каня. На чале баявой дружыны выехала за вароты замка. У зацятай бітве не паддаліся слуцакі ворагам. Татары пачалі адступаць. А тут вярнуўся і князь. Каля Давыд-Гарадка дагналі яны татараў, добра правучылі нахабнікаў.

Далёка за межы Слуцка пайшла слава пра ваеннае майстэрства Настассі. Калі не стала мужа, яна працягвала адважна змагацца з захопнікамі. Ніхто ніколі не мог яе перамагчы. Апошняя няўдалая спроба татараў захапіць Слуцк адбылася ў 1521 годзе.

Пра той гераічны час знаны польскі гісторык Мацей Стрыйкоўскі пісаў:

Настасся, княгіня Слуцкая, сваіх баярПаслала перахапіць палахлівых татар.Шмат іх пад Капылём было забітаІ горлам ля Пятровіч заплаціла мыта.

Дарэчы, падчас працы над гісторыяй Вялікага княства Літоўскага М. Стрыйкоўскі шмат карыснага матэрыялу знайшоў у Слуцкім летапісе, які вёўся пры княжым двары, і багатай бібліятэцы князёў, у замку якіх працаваў два гады.

Настасся ж аддала дачку Аляксандру за вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага, парадавалася іхняму шчасцю і адышла з зямнога жыцця, пакінуўшы на еўрапейскіх прасторах такую памяць, што не цьмее і дагэтуль.

Комментарии к книге «Славутыя родам сваім», Анатолий Иванович Бутевич

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства