«Вандроўка з божымі кароўкамі»

395

Описание

Хлопчык Данік, разам з божымі кароўкамі Ірыскай і Хлебным Мякішам, выпраўляецца ў незвычайную вандроўку. Наперадзе Даніка чакаюць сустрэча з грозным чараўніком, знаёмства з прынцэсай Чысцюляй і жыхарамі Краіны Паветраных Замкаў, а таксама подзвігі, вартыя сапраўднага рыцара.



1 страница из 23
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Вандроўка з божымі кароўкамі (fb2) - Вандроўка з божымі кароўкамі 583K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Елена Степановна МаслоАлена Масла Вандроўка з божымі кароўкамі Сіла хлеба нябеснага Салодкае жыццё

Знаёмцеся: божыя кароўкі Ірыска і Хлебны Мякіш. Пра сябровак можна сказаць, што жывуць яны салодкім жыццём. Мяркуйце самі. У Ірыскі імя – цукерачнае, хатка – з цукерак: падмурак зладжаны з батончыкаў, сцены – з цаглінак-ірысак, дах крыты шакаладам, а вокны шклёныя ледзянцамі! Мэбля ў хатцы – з карамелек, а падушкі і пуфікі для сядзення – з мяккіх жалацінак.

Хлебны Мякіш мае хатку з бісквітнага цеста, размаляваную рознакаляровымі глазурамі і пакрытую марцыпанамі.

Не думайце, што сяброўкі – лайдачкі і толькі тым занятыя, што пестуюцца сярод гэтай раскошы. Насамрэч незвычайныя імя і хаткі божыя кароўкі маюць з-за сваёй работы: з неба на зямлю яны носяць цукеркі і хлеб.

Вам не верыцца! А ўспомніце, колькі разоў самі спявалі:

Божая кароўка,Паляці на неба,Там твае дзетачкіЯдуць цукерачкі.Сама паясі –І нам прынясі!

Або:

Божая кароўка,Паляці на неба,Там анёлачкі жывуць,Табе хлебца дадуць

Думаеце, пажартавалі – на тым справа і скончылася? Не, мае даражэнькія, пасля такіх просьбаў Ірыска і Хлебны Мякіш выпраўляюцца ў дарогу – не здарма ж песня складалася!

Праўда, даўней божыя кароўкі – іх сваячкі -- толькі рабілі выгляд, што на неба заспяшаліся.

Самі адляталі крыху – і займаліся звыклай работай, тлю нішчылі: у белы ж свет як у капейку ляцець не кожны захоча.

А Ірыска і Хлебны Мякіш рады старацца! Ім жа на месцы не сядзіцца! Падавай прыгоды, розныя здарэнні, новых знаёмых! З лістка на лісток па навакольных кустах ды дрэвах пералятаючы, шмат прыгод не сустрэнеш. Вось і любяць сяброўкі падарожнічаць. Аднойчы, як дзеці на зямлі сталі ў божых каровак хлеба ды цукерак прасіць, сяброўкі сабраліся – і паляцелі на неба. А там сапраўды знайшлі ўсё, пра што ў песнях чулі.

Ад той пары, як толькі завядзе хто з дзяцей песні з просьбамі, не марудзячы, шнуруюць сяброўкі чаравічкі, бяруць парасоны, хапаюць торбачкі, якія заўсёды ляжаць напагатове, – і ў дарогу...

Комментарии к книге «Вандроўка з божымі кароўкамі», Елена Степановна Масло

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства