Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе.
Кажа раз каток пеўніку:
— Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай у хатку. — І пайшоў.
Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць:
— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Памяла мне пазыч. Прыехалі госьці з Замосьця, няма чым печ вымесьці, пірагі пячы.
А пеўнік на гэта:
— Зводзіш ты мяне, зводзіш, — ты мяне абманеш. — Не адчыню я хаткі й табе нічога ня дам.
— Ах, які-ж ты злосны! — кажа ліска.
— А я не маню, каб я жыла. Ну, калі ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок!
Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго ды наўцекі.
Стаў пеўнік галасіць:
Коціку-браціку,Мяне ліска схапіла,Зубамі крыльцы шчаміла,Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,За высокія горы,У глыбокія норы!Ратуй мяне!Шкада стала коціку пеўніка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лісіцу дагнаў, за валасы надраў, пеўніка адабраў.
— Ну — кажа пеўніку: — глядзі-ж больш нікому не адчыняй хаткі. Бо цяпер пайду далей, за горы.
І ў другі раз прыбягае ліска.
— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Пазыч мне лапату, прыехалі госьці з Замосьця, няма чым пірагі ў печ садзіць.
— Не, — кажа пеўнік, — не адчыню, бо ты мяне зрадзіш.
— Не, не, пеўнічку, далібо не абману.
Дык пеўнік, як добры дурань, адчыніў дзьверы і дае лапату, а ліска за пеўнічка і ў ногі.
Яшчэ мацней стаў крычаць пеўнік:
Коціку-браціку,Мяне ліска схапіла,Зубамі крыльцы шчаміла,Ды нясе мяне ў цёмныя лясы,За высокія горы,У глыбокія норы!Ратуй мяне!Чуць толькі пачуў коцік пеўнікаў крык. Бегчы ды бегчы, бегчы ды бегчы — насілу дагнаў ліску зь пеўнікам. Калі-ж узлаваўся каток, як стаў лісіцу за патыліцу драць! Пусьціла лісіца пеўніка ды ходу.
Прывёў коцік пеўніка дахаты.
Назаўтра йзноў кажа яму:
— Сяньня я пайду яшчэ далей. А ты-ж глядзі, не ашукайся. Бо калі йзноў паслухаеш ліскі, дык яна цябе зьесьць.
Ліска пад акном пільнавала. Як толькі каток адыйшоўся, яна йзноў пад аконца прыбегла.
— Пеўнік, пеўнік, адчыні! Ехалі баяры, рассыпалі проса, няма каму пазьбіраць! Ідзі памажы.
— Хлусіш. Ты йзноў хочаш мяне ашукаць, — кажа пеўнік.
А ліска хітра сьмяецца ды кажа:
— А які-ж ты недаверлівы! Ды глянь-жа сам, калі ня верыш! А я пабягу хутчэй зьбіраць проса. — І сьхілілася за сьцяну.
Комментарии к книге «Беларускiя народныя казкi», Автор неизвестен -- Народные сказки
Всего 0 комментариев