«Маўглi (на белорусском языке)»

9766

Описание



1 страница из 135
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг

Маўглi

З "Кнiгi Джунгляў"

Пераклаў С.Мiхальчук

БРАТЫ МАЎГЛI

Было сем гадзiн спякотнага вечара ў Сiянiйскiх гарах, калi Бацька Воўк прачнуўся пасля дзённага адпачынку, пачухаўся, пазяхнуў i выпрастаў адну за другой здранцвелыя лапы, праганяючы сон. Мацi Ваўчыха драмала, паклаўшы сваю вялiзную шэрую мысу на чацвярых ваўчанят, а тыя варочалiся i павiсквалi, i месяц асвятляў уваход у пячору, дзе жыла ўся сям'я.

- Уф! - сказаў Бацька Воўк. - Пара зноў на паляванне.

Ён ужо збiраўся спусцiцца скачкамi з гары, як раптам нiзенькi цень з калматым хвастом лёг на парог i занудзiў:

- Жадаю табе ўдачы, о Правадыр Ваўкоў! Удачы i моцных белых зубоў тваiм высакародным дзецям. Няхай яны нiколi не забываюць, што на свеце ёсць галодныя!

Гэта быў шакал, Падлiза Табакi, - а ваўкi Iндыi ставяцца з пагардай да Табакi за тое, што ён гойсае ўсюды, сее разлад, разносiць плёткi i не грэбуе анучамi i акраўкамi скуры, калi грабецца на вясковых сметнiках. I ўсё-такi ваўкi баяцца Табакi, бо ён часцей за ўсiх iншых звяроў у джунглях хварэе на шаленства i тады бегае па лесе i кусае ўсiх, хто толькi трапiцца яму насустрач. Нават тыгр уцякае i хаваецца, калi ашалее маленькi Табакi, бо нiчога горшага, чым шаленства, не можа здарыцца з дзiкiм зверам. У нас яно называецца вадабоязь, а звяры завуць яго "дзiванi" - шаленства - i ратуюцца ад яго ўцёкамi.

- Што ж, зайдзi i паглядзi сам, - суха сказаў Бацька Воўк. - Але ежы тут няма.

- Для ваўка няма, - сказаў Табакi, - але для такой нiкчэмнасцi, як я, i голая костка - сапраўдны баль. Нам, шакалам, няма чаго надта перабiраць.

Ён пракраўся ў глыбiню пячоры, знайшоў аленевую костку з рэшткамi мяса i, вельмi задаволены, сеў i пачаў з трэскам грызцi гэтую костку.

- Дзякуй за пачастунак, - сказаў ён i аблiзнуўся. - Якiя прыгожыя высакародныя дзецi! Якiя ў iх вялiкiя вочы! А яны ж яшчэ такiя маленькiя! Праўда, праўда, мне варта было б памятаць, што царскiя дзецi ад самых першых дзён ужо дарослыя.

А Табакi ж ведаў не горш за любога кожнага, што няма нiчога больш небяспечнага, як хвалiць дзяцей у вочы, i з прыемнасцю назiраў, як збянтэжылiся Мацi i Бацька Ваўкi.

Табакi сядзеў моўчкi, радуючыся таму, што наклiкаў на другiх бяду, потым злосна сказаў:

- Шэр-Хан, Вялiкi Тыгр, змянiў месца палявання. Ён будзе ўвесь гэты месяц паляваць тут, у гарах. Гэтак ён сам сказаў.

Комментарии к книге «Маўглi (на белорусском языке)», Редьярд Джозеф Киплинг

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства