ГЕОРГІЙ МАРЧУК
Чужое багацце
Не стану хітраваць, ёсць у казцы святая няпраўда, але ёсць і намёк — добрым
малайцам урок, дзяўчатам навука, старым суцяшэнне.
Сірата Ганначка ранішнюю малітву заўсёды заканчвала словамі: «Святы Божа,
Святы Моцны, Святы Бессмяротны, даруй нам правіны нашы». Свята памятала яна
матчын запавет, які вельмі строга загадваў хутара не кідаць, на зямлі лён вы-
рошчваць, жыта, каноплі, калодзеж з жывой вадой людзям не аддаваць. Ды праўду
старыя кажуць: чужое багацце вочы коле.
Адразу за хутарам, дзе жыла сірата, смалярня1 пана Майданскага была. А сам
Майданскі, людзі здагадваліся, прыслужваў Кадуку — самаму галоўнаму
Балотнаму чорту. Кадука, які наганяў на ўсіх страх і жудасць, ніхто ў вочы не
бачыў. Аднак усе ведалі, што Майданскі бярэ прыклад са свайго гаспадара: носіць
чырвоны плашч, чорны шыракаполы капялюш і ніколі не здымае боты на высокіх
абцасах.
Майданскі варыў смалу і прадаваў яе для дарожных патрэб. Але гэта была толькі
хітрасць. Большую частку смалы ён перапраўляў патаемнымі сцежкамі ў Балота да
Кадука, а той перапрадаваў яшчэ далей — самому Люцыпару ў Пекла.
Для Люцыпара грэшнікаў заўсёды мала. Усе іхнія багацці — дамы, банкі, срэбра
ды золата — былі набыткам не толькі Сатаны, але і яго адданых сяброў, такіх, як
Кадук, а той зрэдку дзяліўся са сваімі памагатымі. Майданскі таксама меў побач
сваіх прыхвасняў: аднавухага Пачварніка, вартавога смалярні, і касавокую Русалку,
якія так і глядзелі, каб з чужой бяды прыбытак мець. Яны сварылі між сабой
суседзяў, разлучалі любых, распачыналі войны.
I ўсё было б як мае быць, ды вось толькі каханне ды дабро — лютыя іх ворагі.
Здаўна служкі д'ябла не набліжаліся да тых дамоў і хутароў, на якіх раслі лён,
жыта, каноплі.
Свята памятала запавет сваіх бацькоў-нябожчыкаў Ганначка: увесну, калі
рыхтавалася да сустрэчы свайго сябра Бусла, гняздо якога месцілася на ліпе, што
расла ля ганка, кідаць у зямлю насенне льну, жыта і канапель, прыгаворваць пры
гэтым: «Сею лён, сею лён, каноплі, жыта, дай, Божа, дай, Божа, каб усё ўрадзіла».
Сонейка ззяе, Жаўрук спявае, а на душы ў Ганначкі скруха-туга. Не можа яна
дачакацца свайго любага Іванку, якога забралі ў салдаты, і лістоў ад яго яна ой як
Комментарии к книге «Чужое багацце», Георгий Васильевич Марчук
Всего 18 комментариев
Матвей
23 дек
Я чытаю 1 час из-за таго что у нас забрали книги
Вова
22 дек
Спасибо большое, что выручили
Вера
19 дек
Достаточно много читать но гэта нада
Евгения
19 дек
А чё так много???
Ты это читаешь?
15 дек
Написано конечно как будто бред какого-то сумасшедшего ,ну надеюсь это оригинал , всё равно спасибо
Вероника
04 апр
Спасибо большое
Света
04 апр
Дзякуй за гэтую цудоўную казку
Сигма
01 апр
Дед говорил закусывать надо
Варя
21 янв
Спасибо,для беларуской литературы нада было!
Арина
10 янв
Спасибо выручили
Euheniy
09 янв
Крутяк спасибо выручили
Vadim
09 янв
Просто имба спасибо
Yana
08 янв
Спасибо большое
Вероника
08 янв
спасибо за сказку очень быстро читается, хотя на других сайтах она больше ведь там побольше страницы.
Назар
07 янв
Спасибо большое выручили
Даня
21 дек
Согласен с яриком
Ярик
19 дек
Страницы кажутся маленькими и из за этого читать становится легче
Прппр
17 дек
Большие строницы