«Адна гадзiна (на белорусском языке)»

1810

Описание



1 страница из 12
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Дэшыэл Хэмет

АДНА ГАДЗIНА

- Пазнаёмцеся, гэта - мiстэр Кроствэйт, - сказаў Вэнс Рычманд.

Кроствэйт, якi сядзеў, зацiснуты ў адно з шырокiх крэслаў, што стаялi ў кабiнеце адваката, буркнуў нешта ў сувязi з адбыўшайся прэзентацыяй.

Гэты Кроствэйт быў чалавек-пухiр велiзарных памераў, запхнуты ў зялёны клятчасты гарнiтур, што анiяк не памяншаў яго габарытаў. Гальштук быў увасабленнем безгустоўнасцi, пераважна жоўтых адценняў, з дыяментавай зашчэпкай у цэнтры. Камянi былi начэплены i на пухлыя пальцы. Ад друзлага тлушчу рысы твару расплылiся, у вынiку яго круглы чырвоны твар быў здатны толькi на адзiн выраз - незадаволеную свiнскасць, што было звыклай для яго мiнай. Ад Кроствэйта моцна патыхала джынам.

- Мiстэр Кроствэйт з'яўляецца прадстаўнiком кампанii па вытворчасцi вогнетушыцеляў на цiхаакiянскiм узбярэжжы, - пачаў расказваць Вэнс Рычманд, пасля таго як я ўсеўся ў крэсле. - Яго кантора - на Кернi-стрыт, непадалёк ад Калiфорнiя-стрыт. Учора ўён пайшоў у сваю кантору. Аўтамабiль маркi "Гудзон" пакiнуў перад уваходам у будынак, не заглушыўшы рухавiка. Праз дзесяць хвiлiн ён вярнуўся. Машыны на месцы не было.

Я зiрнуў на Кроствэйта. Той сядзеў, утаропiўшыся ў свае тлустыя каленi i не выказваючы анiякай цiкавасцi да слоў адваката. Я адразу ж перавёў позiрк на Вэнса Рычманда; той, з чыста паголеным шэрым тварам i хударлявай фiгурай, выглядаў куды якiм прыгажуном побач са сваiм пухлявым клiентам.

- Праз пяць хвiлiн пасля таго, як мiстэр Кроствэйт вылез з машыны i пайшоў у кантору, - працягваў адвакат, - на рагу Клэй i Кернi-стрыт загiнуў пад коламi аўтамабiля чалавек па прозвiшчы Ньюхаўс, уладальнiк друкарнi, той што на Калiфорнiя-стрыт. Хутка пасля здарэння палiцыя адшукала аўтамабiль, усяго за квартал ад месца здарэння, на Мантгомеры-стрыт каля Клэй-стрыт.

Здарэнне даволi зразумелае. Нехта адразу ж пасля таго, як мiстэр Кроствэйт увайшоў у кантору, украў машыну i, пагнаўшы яе на поўнай хуткасцi, наехаў на Ньюхаўса, потым, напалоханы тым, што здарылася, кiнуў аўтамабiль i знiк. А цяпер уявiце становiшча, у якiм апынуўся мiстэр Кроствэйт: тры днi таму, едучы за рулём, вiдаць, крыху неасцярожна...

- П'яны, - сказаў без усялякiх эмоцый Кроствэйт, не падымаючы вачэй ад абцягнутых клятчастай тканiнай каленяў, хрыпла-сiплаватым голасам, якi бывае ў людзей з добра прапiтай глоткай.

Комментарии к книге «Адна гадзiна (на белорусском языке)», Дэшил Хэммет

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства