«Дынастаманiя (на белорусском языке)»

1731

Описание



1 страница из 18
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.

Холi Рот

ДЫНАСТАМАНIЯ

- Ну, вось, прыехалi, - сказаў таксiст i з цiкавасцю зiрнуў у мой бок.

Я вылез з машыны, заплацiў за праезд, прайшоў дзве прыступкi, адчынiў дзверы - i спынiўся. Усё нiяк не мог перавесцi дых i супакоiць тахканне ў грудзях. Акрамя таго, мяне бянтэжыў выгляд будынка. На iм была шыльда "Палiцэйскi ўчастак", але такой мiзэрнасцi я нiколi ў жыццi не бачыў. Потым зразумеў, што мне нiколi не даводзiлася бачыць палiцэйскi ўчастак знутры; усе мае ўяўленнi пра такiя ўстановы бралiся з кнiжак. Можа, на самай справе ўсе палiцэйскiя ўчасткi былi падобны на гэты цесны пакойчык, у якiм толькi i было, што стол i некалькi крэслаў.

Адзiны чалавек, што знаходзiўся ў пакоi, быў ужо ў гадах, па-хатняму без кiцеля, у акулярах. Седзячы за сталом, ён чытаў газету. Калi я ўвайшоў, ён апусцiў яе, зграбна варухнуў носам, каб апусцiць нiжэй акуляры i, узняўшы бровы, глянуў паверх iх у мой бок. На ўсе тры жэсты спатрэбiлася толькi частка неабходных на гэта намаганняў - i мне варта было б пазайздросцiць такой здольнасцi зберагаць сваю энергiю, калi б не той незайздросны стан, у якiм я знаходзiўся. Я ўспрыняў узнятыя бровы як запытанне i ў якасцi адказу сказаў:

- Я хачу заявiць пра забойства. Мне здаецца... Вось тут, ведаеце... - Я быў у глыбокiм шоку, але ўсё ж спакваля да мяне дайшло, што тыя блытаныя фразы, якiя я вымаўляў, гучалi не вельмi пераканаўча.

Чалавек за сталом - на маю думку - палiцэйскi - спытаў:

- Труп?

- Не. Прынамсi - не. Яго нiколi не было. Праўда, не зусiм так. Калi дазволiце...

- У нас звычайна не бывае забойстваў без трупаў. Я маю на ўвазе - у гэтым горадзе. Да таго ж, як правiла, у нас забойствы не здараюцца. Падазрэннi ўзнiкалi, але яны нiколi не спраўджвалiся. Але ж i гарадок вельмi малы. У яго ўсё яшчэ наперадзе.

- Тут, ведаеце, не да смеху.

- А я што, жартачкамi займаюся? Ваша прозвiшча?

Я адкрыў рот, каб сказаць, што не варта марнаваць часу, але потым зразумеў, што нарэшце надышоў час традыцыйных фармальнасцей, i з удзячнасцю пачаў прытрымлiвацца звыклага парадку.

- Уiльям Дэнтэл.

Палiцэйскi ўзняў бровы, i я зноў назваў сваё прозвiшча, вымаўляючы кожную лiтару паасобку.

Комментарии к книге «Дынастаманiя (на белорусском языке)», Холи Рот

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства