«Падстаўка»

3844

Описание

У аповесці «Падстаўка», якая дала назву зборніку, маёр Хрытанькоў не задавальняецца выкрыццём групы грабежнікаў, ён хоча зразумець, што прывяло нармальных падлеткаў на лаву падсудных. Галоўны дзейны персанаж аповесці «Двайная бухгалтэрыя» оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Протчанка стаў ахвярай паклёпнікаў: раскрываючы прычыну гібелі маладой жанчыны, ён разварушыў злачынны мурашнік. ЗМЕСТ: ПАДСТАЎКА ДВАЙНАЯ БУХГАЛТЭРЫЯ Мастак Ю. В. Пучынскі



1 страница из 237
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Уладзімір Шыцік Падстаўка ПАДСТАЎКА 1

З Сяргеем Апанасавічам Вежыкам мы пазнаёміліся ўчора. Спачатку ён мне не паказаўся. Невысокі, таўставаты. Валасы доўгія, аж на карку закручваюцца. Нос бульбінай, рот вялікі, усмешлівы. На субяседніка капітан Вежык глядзіць мякка і нібы бянтэжыцца. Мне падумалася, што яму да твару больш мальберт з пэндзалем — хай малюе флору і фаўну. Вядома, я не чакаў, што ўбачу волата з пранізлівым і жорсткім позіркам. На маім веку ў міліцыі такія не надта затрымліваюцца. Аднак і залішняя лагоднасць у абліччы, падобная на нерашучасць, таксама сустракаецца не часта. Прафесія наша, як не круці, сур’ёзная. А Вежык не проста сышчык, ён узначальвае ў Прыдняпроўску раённы крымінальны вышук.

Сяргей Апанасавіч, напэўна, здагадваецца, што не стае яму знешняй суровасці. Назваўшыся, ён вінавата ўсміхнуўся і няўпэўнена сказаў:

— Вось напрацавалі,— і паклаў моцную руку з растапыранымі доўгімі пальцамі на пухлую папку.

Я разгарнуў паперы. Мабыць, каб не перашкаджаць, Вежык успомніў пра нешта важнае і тэрміновае і выйшаў з кабінета.

Папка з крымінальнай справай, узбуджанай па факту крадзяжу ў Палыкавіцкім сельмагу, была ўжо ладна напакаванай: пратаколы, тлумачэнні, даведкі, заключэнні экспертаў, адказы на запытанні. Усё неабходнае, нічога лішняга. Я пачаў чытаць…

Вежык вярнуўся недзе гадзіны праз дзве. Ен не пацікавіўся аб маім уражанні і тым болей заўвагах. Разумеў, што патрэбны час, каб яны ў мяне акрэсліліся, выспелі. Ен спытаў пра іншае, якое, аднак, таксама мела дачыненне да яго клопатаў.

— Значыць, ёсць падазрэнне, што і ў нас, і ў суседзяў дзейнічае адна злачынная група?

— Так. У чатырох з пяці абрабаваных магазінах была або няспраўная сігналізацыя, або яе ўмела адключалі.

— А дзве апошнія, няўдалыя?

— Толькі пацвярджаюць меркаванні. Пасля нашага папярэджання ахова магазінаў была ўзмоцнена. Відаць, злачынцы карысталіся састарэлай інфармацыяй і не ведалі аб прынятых мерах.

— І нідзе не пакінулі слядоў?

— Нідзе. Хаця ў вас… Мне здалося, ты нешта такое выдзеліў.

Вежык з павагай паглядзеў на мяне, аж няёмка стала. Я не з ганарліўцаў, ды ўсё роўна прыемна.

— Падзяліся, Сяргей Апанасавіч…

Комментарии к книге «Падстаўка», Уладзімір Шыцік

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства