«Байкі»

7535

Описание

Сваiмi байкамi Кандрат Крапiва унёс вялiкi уклад у скарбнiцу беларускай лiтаратуры. Цiкава апiсаныя бытавыя сцэны, жывыя дыялогi прываблiваюць чытача i вымушаюць яго смяяцца. А пасмяяўшыся — задумацца…



1 страница из 23
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Кандрат КрапіваБайкі Дыпламаваны баран Ў адным сяле (не важна — дзе)Хадзіў Баран у чарадзе.Разумных бараноў наогул жа нямнога,А гэты дык дурней дурнога —Не пазнае сваіх варот:Відаць, што галава слабая.А лоб дык вось наадварот —Такога не страчаў ніколі лба я:Калі няма разумніка другога,Пабіцца каб удвух,Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!У іншага дык выскачыў бы й дух,А ён — нічога.I вось за дурасць гэтуЯго вучоным раз празвалі нейк насмех,А каб двара не перабег,На шыю прывязалі мету.— Вось, — кажуць, — і дыплом табе.Што гэта за «дыплом», Баран — ні «мя», ні «бэ»,Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:— А што ж ты думала, сястрыца!Хіба мне пахваліцца няма чым?Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,I не раўнуйся ты са мною.— Аб гэтым лепей памаўчы,—Сказала яму Кошка.—Каб ты быў разумнейшы трошкаДы розумам раскінуць мог авечым,То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,Бо заслужыў ты свой дыпломНе галавой, а лбом.Другі баран — ні «бэ», ні «мя»,А любіць гучнае імя. Ганарысты парсюк Бывае, праўда вочы коле…Раз гнаў пастух свіней у поле.          Адзін вялізарны Парсюк,          Які абегаў вёску ўсю,За раніцу абшнырыў завуголле,Цяпер такі меў выгляд важны,Што носа не дастаць і сажнем —Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў,          А што ў самога на лычы,          Не бачыў гэтага, аднак.          І вось адзін тут Падсвінак,          Які заўважыў бруд раней,І кажа: — Дзядзечка, твой лыч у брудзе!Нязграбна гэта й між свіней,          А што ж, калі заўважаць людзі?Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз'юшан:— Цераз цябе я чырванець прымушан!Такое мне сказаць асмеляцца нямногія,          Дык гэта ж — дэмагогія! —Парсюк наш лаецца — не дараваць клянецца:— І месца мокрага, — крычыць, — не застанецца!          Ты мой свінячы гонар закрануў! —          І так ён Падсвінака грызянуў,          Што той за сажняў пяць адскочыў.          Парсюк не надта быў ахвочы          Глядзецца праўдзе ў вочы. Махальнік Іваноў Таму ўжо будзе, мусіць, з год,Вучэбную стральбу праходзіла пяхота.Дык вось страляў аднойчы ўзводЦі, можа, нават рота.А тут раптоўна Шэф вярхом аднекуль — шасць:Цікава паглядзець, а як страляе часць?Ці вока вернае, ці цвёрдая рукаЎ чырвонага стралка?Зайгралі «пападзі»,Гарыць чырвоны флаг.Стралкі — на лінію. Ляглі ўсе па упорах.Вось выстраліў адзін,Вось разам — пах-пах-пах!I лезе ў нос, і дражніць востры пах(Калісьці Шэф таксама нюхаў порах).Вось скончылі. Адбой.Начальнікі здаволены стральбой:Той тры папаў, той пяць.

Комментарии к книге «Байкі», Кандрат Крапіва

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства