«Таблеткi для сну»

1963

Описание

отсутствует



1 страница из 22
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Таблеткi для сну

© Літаратурны дадатак «Бібліятэка «Вожыка», 1989.

Кожны сатырык смяецца ўсур'ёз і мае свой непаўторны голас.

Мяркуем, што і гумарэскі Віктара Лоўгача зацікавяць нашых чытачоў.

Ён нарадзіўся 15 жніўня 1936 года на Жыткаўшчыне. Яшчз калі вучыўся ў школе, стаў прыхільнікам сатыры і гумару. Спачатку чытаў творы такіх знакамітых сатырыкаў, як Яраслаў Гашак, Карал Чапек, Кандрат Крапіва, а потым рука неяк знянацку сама пацягнулася да алоўка.

3 таго часу — і пайшло, і паехала. Стаў Віктар Лоўгач актыўна пісаць гумарэскі і дасылаць іх у рэдакцыі. Яму пашэнціла: давалі ім месца на старонках газет «Звязда», «Настаўніцкая газета», «Гомельская праўда», адводзілі ім і кавалачак эфіру на рэспубліканскім радыё. Спадабаліся ягоныя гумарэскі і апавяданні гэтаксама і чытачам «Вожыка».

Праўда, друкуючы свае гумарэсачкі, аўтар, здаралася, хаваўся пад псеўданімам. Але, нягледзячы на тэта, чытачы ўсё роўна з задавальненнем чыталі ягоныя гумарэскі.

У гэтую вожыкаўскую кніжачку трапілі лепшыя творы Віктара Аляксандравіча. 3 усмешкаю рыхтаваў іх да друку рэдактар, з усмешкаю рабілі сваю работу машыністкі, карэктары, лінатыпісты, наборшчыкі, і нават прыбіральшчыца цётка Нюра ціха-ціха пасміхвалася, крадком чытаючы ягоныя творы ў друкарні па начах.

Ужо трыццаць гадоў мінула з тае пары, як на старонках рэспубліканскага друку дапамагае ўсміхацца чытачам В. Лоўгач. I ўсё гэта, заўважце, працуючы то загадчыкам аддзела, то адказным сакратаром, то намеснікам рэдактара, а то i рэдактарам газеты. За гэты час стаў членам Саюза журналістаў СССР. То і добра, бо які ж гэта сучасны журналіст, калі ён і пажартаваць ніколі не можа?

Я параіў бы ўсім прыхільнікам сатыры i гумару зрабіць невялічкі такі куточак у сваіх хатніх бібліятэках асабіста для вожыкаўскіх зборнікаў і, канечне ж, для гумарыстычных твораў Віктара Лоўгача.

Шчыра кажу: не пашкадуеце!

У. Цвяткоў. Прэмiя

— А цяпер, шаноўныя мае, трэба назваць прозвішча чалавека, якому па выніках квартала выдадзім першую грашовую прэмію і пуцёўку ў Сочы,— звярнуўся да падначаленых дырэктар фабрыкі Каўнеркін.— Зробім гэта па справядлівасці, калектыўна.

— Качкіна,— пачулася з месца.— Не п'е, не курыць. Лепшы наладчык швейных машын.

— Яно то так, але ж у святле перабудовы не тая кандыдатура. Праз год на пенсію, а мы прэмію,— дырэктар развёў рукамі.— Моладзь абыходзім. А яна — будучыня наша.

Комментарии к книге «Таблеткi для сну», Віктар Лоўгач

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!

РЕКОМЕНДУЕМ К ПРОЧТЕНИЮ

Популярные и начинающие авторы, крупнейшие и нишевые издательства