У адным з купэ другой клясы хуткага цягніка Прага-Чэскія Будэйовіцы ехала трое пасажыраў: паручнік Лукаш, насупраць яго пажылы, спрэс лысы пан і нарэшце Швэйк. Гэты ціха стаяў каля дзьвярэй і з павагай выслухваў чарговы струмень кленічаў з вуснаў паручніка, які, ня гледзячы на прысутнасьць лысага цывільнага, усю дарогу крычаў на Швэйка, што ён жывёліна ці нешта накшталт гэтага.
Справа была пусьцяковая, гутарка ішла пра колькасьць куфэркаў, за якімі павінен быў наглядаць Швэйк.
— «Куфэрак укралі!» — грымеў на Швэйка паручнік. — Як у цябе толькі язык паварочваецца, нягоднік, мне пра гэта дакладваць!
— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, — ціха адказаў Швэйк, — яго фактычна ўкралі. На вакзале заўсёды швэндаецца шмат жулікаў і я ўяўляю сабе справу так, што аднаму з іх ваш куфэрак б-я-с-с-п-р-э-ч-н-а спадабаўся, і гэты чалавек б-я-с-с-п-р-э-ч-н-а скарыстаў момант, калі я адышоўся ад куфэркаў далажыць вам, што з нашым багажом усё ў парадку. Ваш куфэрак мог быць украдзеным ‘якраз у гэты зручны момант. Такія моманты яны якраз і ловяць. Два гады таму назад на Паўночна-заходнім вакзале ў аднае панячкі ўкралі дзіцячую калясачку разам з коўдрачкай і дзяўчынкай, але зладзеі былі такія ўзячныя, што здалі дзяўчынку ў паліцыю, заявіўшы, што нашлі яе падкінутаю ў варотах. Потым газэты перарабілі не бараку панячку ў забойцу свайго дзіцяці. — I Швэйк з пераконаньнем скончыў. — На вакзале заўсёды кралі і будуць красьці,—бяз гэтага не абыйсьціся.
— Я глыбока пераконаны, Швэйк, сказаў паручнік, — што вы скончыце дрэнна. Да гэтага часу не магу я ўразумець, ці вы прыкідваецеся аслом, ці вы ўжо так аслом і нарадзіліся. Што было ў гэтым куфэрку?
— У агуле нічога, пан обэр-лейтэнант, — адказаў Швэйк, ня спускаючы вачэй з голага чэрапа таго пана, што сядзеў насупраць, які здавалася, ні капелькі ня цікавіўся гэтаю прыгодаю і чытаў «Hеuе Frеіе Рrеssе». — У куфэрку было толькі люстэрка з вашай спальні і вешалка з пярэдняга пакою, так што дя нас, уласна кажучы, няма ніякай утраты, і адно і дру-гое належала гаспадару дома.
Скеміўшы, што паручнік, перасьцерагаючы кіўнуў у бок суседа, Швэйк паправіўся:
Комментарии к книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», Ярослав Гашек
Всего 0 комментариев