«Зніклая казна канфедэратаў»

237

Описание

отсутствует



1 страница из 40
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Зніклая казна канфедэратаў (fb2) - Зніклая казна канфедэратаў 157K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Борисович Можиловский

Уладзімір МАЖЫЛОЎСКІ

ЗНІКЛАЯ КАЗНА КАНФЕДЭРАТАЎ

Прыгодніцкая аповесць

1

Вёска Стваловічы з захаду і ўсходу абкружана балотамі, на адным з якіх ёсць цудоўнае месца — невялікая затока. Аддзеленая ад вёскі цяністым і заўсёды прахалодным беразняком, яна нават у ветраны дзень не зведвае злосных усплёскаў хваль, а таму з’яўляецца ўлюблёным месцам вясковай дзятвы, якая захапляецца рыбалкай.

Ад затокі заўсёды вее спакоем і ўлагодненай радасцю. Прыемна сядзець на яе беразе і назіраць, як у празрыстай вадзе плаваюць чародкі юркіх малькоў, як ля самага дна шукае здабычу бяспечны карась, а калі вышэй падняць галаву — убачыць маладое бярозавае лістоўе на фоне цёплага блакіту. Цішыня супакойвае, а шэпт бярозак напамінае чароўную казку маленства — добрую і радасную, цікавую і мудрую. На берагах затокі лёгка думаецца, успаміны тут бадзёрыя і прыемныя, і таму няма нічога дзіўнага ў тым, што часта побач з унукам вудзіць карася і яго дзед. Менавіта так і было ў адзін з чэрвеньскіх ранкаў 1985 года.

Дзень абяцаў быць цёплым, сонечным. Карась амаль не кляваў. Унук, дванаццацігадовы хлапчук, упарта мяняў чарвякоў на кручку, па некалькі разоў смачна на іх пляваўся, аднак клёву ўсё роўна не было. Урэшце хлопчык стаміўся, здаўся, як і дзед паклаў на галінку куста сваю вуду, задумаўся. Маўчаў ён нядоўга.

— Дзядуля, а калі ты вучыўся ў школе, у вас была працоўная практыка? — раптоўна прагучала ў ранішняй цішы яго нечаканае пытанне.

— Практыка? — дзед на імгненне сумеўся, паціснуў плячыма, хмыкнуў. Ну як у некалькі слоў патлумачыць малому, што шэсцьдзясят гадоў таму ўсё яго жыццё было суцэльнай працоўнай практыкай, што школу ён наведваў толькі ў непагадзь і зімой, што ў дваццатыя гады сялянскім дзецям было зусім не да вучобы? Таму і адказаў:

— Не, не было.

— Пашчасціла табе! — шчыра пазайздросціў дзедаву дзяцінству ўнук. — А мы з нашым класным кіраўніком Сяргеем Мікалаевічам яшчэ цэлы тыдзень будзем прыбіраць ля царквы.

— Гэта, Міколка, добрая, богаўгодная справа.

— Ага, добрая! — перадразніў дзеда ўнук. — Пяць дзён будзем цягаць на насілках каменне, цэглу, атынкоўку, розны друз. А навошта? Царква ж усё роўна развальваецца.

— Ходзяць чуткі, што хутка яе пачнуць рамантаваць, а праз год-другі — адчыняць і там будуць весціся службы.

Комментарии к книге «Зніклая казна канфедэратаў», Владимир Борисович Можиловский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!