«1813»

359

Описание

Першы беларускі зомбі-хорар! Дзеянне навэлы "1813" адбываецца ў апошнія дні зімы 1813 года. У раз­бу­ранае Вялікай вайной мястэчка Маладэчна на ўскрайку Мін­скай губерні на­ведваецца ў госці да свайго дзядзькі Міхал Клеафас Агін­скі — дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай імперыі. З на­ды­ходам адлігі ў на­ваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца не­зразумелыя рэчы: забі­тыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і напа­даюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе ха­дзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага як узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. ----------------------------- Первый белорусский зомби-хоррор! Действие новеллы «1813» происходит в 1813 году в последние дни зимы. В разрушенный Великой войной городок Молодечно на окраине Минской губернии к своему дяде в гости наведывается Михаил Клеофас Огинский — дипломат, композитор, а теперь сенатор Российской Империи. С наступлением оттепели в окрестностях городка начинают происходить странные вещи: убитые солдаты восстают с поля прошедшей битвы и нападают на жителей...



1 страница из 60
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
1813 (fb2) - 1813 608K (книга удалена из библиотеки) скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Артурович Садовский

Уладзімір Садоўскі

1813

Янка любіў зімовы лес.

Хлопцу падабалася шапаценне галінак над галавой. Падабалася назіраць, як ад раптоўнага парыву ветру белымі аблачынкамі сыплецца з дрэваў снег. Падабалася тое пачуццё спакою і адзінства з прыродай, якое абуджаў лес у хлапечай душы.

Але сёння ўсё было не так. Чым бліжэй Янка падыходзіў да ўзлеску, тым мацней у ягоным нутры распальвалася трывога. Хлопцу здавалася, што за сцяной цёмных, пакрытых шэранню ствалоў стаілася нешта небяспечнае. Гасцінны і шчодры лес падаваўся чужым і незнаёмым.

Яшчэ раніцой, атрымаўшы загад збірацца на паляванне, Янка ўзрадаваўся выправе за муры замка. Кашталян даў яму стрэльбу, з тузін набояў са шротам і паўжартам прыстрашыў без дзічыны не вяртацца. Учора ў госці да графа прыехаў пляменнік з Пецярбурга, і кашталян паабяцаў гаспадару разнастаіць стравы да вячэры. Янка апрануў кажух, нацягнуў аблавушку, пачапіў шырокі паляўнічы пас і выйшаў на двор. Там ён напаткаў пакаёўку Паліну, якая несла праз замкавы дворык ваду са студні. Янка зрабіў сур’ёзную міну, выпрастаўся, па-заліхвацку ўскінуў ружжо і, нібы жаўнер на муштры, прайшоў міма дзяўчыны, высока ўздымаючы ногі. Паліна пырснула са смеху. Юнак зірнуў у ейны бок і падміргнуў. Прыемны ўспамін ускалыхнуў ягонае сэрца. На дарогу да лесу Янка выйшаў з усмешкай на вуснах.

На бязвоблачным блакітным небе на ўсю моц прамянілася сонца. Не зважаючы на гэта, над наваколлем панаваў мароз. Але Янка не адчуваў холаду. Начная завіруха замяла ўсе дарогі, і хлопцу давялося самастойна пракладаць сабе дарогу праз снежныя гурбы. Кожны крок даваўся цяжка. Месцамі юнак правальваўся ў рыхлы снег па грудзі. Янка ўвесь сапрэў, пакуль дайшоў да ўзлеску, дзе нарэшце прыпыніўся адпачыць. Абапёршыся на стрэльбу, ён агледзеўся. Непадалёк ён заўважыў цёмныя плямы прыціснутага снегу. Свежы зайцаў след вёў у лясны гушчар.

— Вось і першая здабыча, — падумаў Янка, узняў зброю і зрабіў крок да лесу.

У гэты момант з галінаў бліжэйшых дрэваў з крыкам і гоманам узнялася ўгору чорная чарада варон. Янка замёр на месцы. Ад спуду ў яго перахапіла дых і шалёна закалацілася сэрца. Вылаяўшыся, юнак зняў з паса шротніцу і выцягнуў шомпал. Набіўшы стрэльбу, ён зірнуў на цёмную сцяну дрэваў, што грувасцілася за некалькі крокаў. Яго ахапіла няясная трывога.

Комментарии к книге «1813», Владимир Артурович Садовский

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!