«Сэрца сваё не падманеш...»

379

Описание

отсутствует



1 страница из 129
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Сэрца сваё не падманеш... (fb2) - Сэрца сваё не падманеш... 522K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Владимир Николаевич Гаврилович

Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ

СЭРЦА СВАЁ НЕ ПАДМАНЕШ...

Раман

У 2007 годзе выйшаў з друку мой раман «Забранае шчасце». Падзеі ў творы разгортваюцца ў 30-я гады мінулага стагоддзя, на Палессі, ля знакамітага Князь-возера. Людзі тут жылі вякамі са свае працы, здабываючы кавалак хлеба. Былі і заможныя, але чаго гэта ім каштавала! Бацька галоўнага героя рамана — маладога палешука Рыгора Расевіча — стары хутаранец Іван Расевіч і сам шмат працаваў на зямлі, і сына выхоўваў працалюбівым.

Для Рыгора Расевіча пачынаюцца першыя жыццёвыя выпрабаванні: закахаўся ў дзяўчыну з беднай сям’і — Верку Арцёмаву, якая адказала яму ўзаемнасцю, але бацька катэгарычна забараніў сыну браць яе замуж. Хлопца хуценька ажанілі на дачцэ хутаранца-багацея, Ядзі, дзяўчыне хоць і добрай, але ж Рыгор яе не любіў. А неўзабаве пачалася масавая калектывізацыя, раскулачванне. Грамадскія катаклізмы прынеслі гора яшчэ адной маладой пары — сястры Рыгора Ганьцы і яе каханаму Ігнату Адамчыку — старэйшаму сыну нябеднага хутаранца Сцяпана Адамчыка, кума Івана Расевіча.

І тут адбываецца трагедыя для людзей, якія жывуць у пераломны момант: новыя ўлады вырашаюць раскулачыць Расевічаў, як і многія іншыя хутаранскія сем’і. Хто змірыўся — адправіўся ў Сібір, а хто, як сыны багатых хутаранцаў Лейбаў ці Аскеркаў, не скарыліся ўладам і вырашылі помсціць ім.

На вачах Рыгора ў час раскулачвання накладвае на сябе рукі яго жонка, якая толькі што нарадзіла кволую дачку, а ён, паранены міліцыянерамі, аказваецца ў бальніцы. Праўда, хутка ўцякае з-пад варты і вяртаецца ў родныя мясціны. Іразумее: ён цяпер тут чужы. Сям ’ю вывезлі, хату перавезлі і ў ёй зрабілі сельсавет, а любая Верка, якая чакае ад яго дзіця, знайшла сабе мужа, таго самага Ігната, Рыгоравага сябра. Хлопец адкрывае дзіўную рэч: у сябра і Веркі каханне нарадзілася, так бы мовіць, з бяды. Але як выратаваліся ад раскулачвання Адамчыкі? Яны схітравалі, каб іх не вывезлі ў свет: усё нажытае дабро аддалі ў арцель.

Комментарии к книге «Сэрца сваё не падманеш...», Владимир Николаевич Гаврилович

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!