«Завяршыць гештальт»

483

Описание

«Завяршыць гештальт» — дзёньнік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосьці Галяндыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Эўропы і сьвету, абмяркоўвае зь імі надзённыя пытаньні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі зь ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэньне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму зь Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцьця чакае яго ў Амстэрдаме.



1 страница из 209
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Завяршыць гештальт (fb2) - Завяршыць гештальт 1803K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Максим Александрович Щур

Макс Шчур

 Завяршыць гештальт

падарожны псэўдараман з фатаздымкамі

Усе правы абаронены. Ніякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капіяванню, захаванню ў базах дадзеных альбо пошукавых сістэмах, распаўсюджванню любымі магчымымі сродкамі і спосабамі без папярэдняга пісьмовага дазволу праваўладальніка.

Рэдактар: Сяргей Прылуцкі

Дызайн вокладкі: Макс Шчур

Вёрстка: Выдавецтва «Крок»

Шчур, М.

© Афармленне. Выдавецтва «Крок», 2015

© Распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

Завяршыць гештальт

Падарожны псэўдараман з фатаздымкамі

1.

Чорнае «бэ-эм-вэ» чакае нас каля гандлёвага цэнтру на праскім Сьміхаве, я прыходжу першы, як самы нецярплівы, набліжаюся да маладога хлопца ў курортнай уніформе й цёмных акулярах (якіх ён, паспрачаюся, не здымае ня толькі ўлетку) — той стаіць, абапершыся задам на капот, раз-пораз пазіраючы на гадзіньнік. Павітаўшыся, задаю галоўнае пытаньне:

— Балбатранс?

Адказ на пароль — кароткі абыякавы ківок, таксама нібы дамоўлены. Хлопец яўна не ў захапленьні, што яму давядзецца правесьці дзьве гадзіны ў машыне з чалавекам майго выгляду й акцэнту. Адзіны плюс, які ён бачыць ува мне — мінімальная колькасьць багажу, што складаецца з аднаго заплечніку.

Ад спробы завесьці нязмушаную гутарку пра ня самую цёплую раніцу мяне ратуе падыход яшчэ дваіх балбатрансераў — хлапца гіпстэрскага выгляду й ягонай дзяўчыны. То бок я між спадарожнікамі — мала таго, што адзіны нячэх, дык яшчэ й найстарэйшы. А вось у пары няма ніякіх комплексаў што да выгляду, як кіроўцавага, так уласнага, і да паслугаў Балбатрансу яны яўна зьвярнуліся ўжо дзеля самой назвы. Пасьля кароткага руканьня закідваем заплечнікі ў багажнік, «бэ-эм-вэ» стартуе, урываючыся куляю самагубцы ў прагную пашчу Плзэньскай. Паедзем хутка.

Комментарии к книге «Завяршыць гештальт», Максим Александрович Щур

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!