Падрыхтаванае на падставе: Зміцер Вішнёў, Тамбурны маскіт - Санкт-Петербург, ООО "Невский простор", 2001 Тамбурны маскіт
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
МАЯ СЦІСЛАЯ БIЯГРАФIЯПаводле адных звестак я нарадзіўся ў 1973 годзе ў Венгрыі, паводле другіх - у 1812 годзе ў Францыі, ёсць інфармацыя, што ў 1715 годзе ў трохгадовым узросце мяне прывезлі з Абісініі. Часам я думаю, што гэта ўсё лухта, і кажу, што я прыляцеў з планеты Марс. Ша! Але тым не менш усе гэтыя версіі маюць права на існаванне. Бо мая памяць захоўвае ўражанні ад усіх вышэйпералічаных краін. Так, прыгадваю цёмны венгерскі пакой, лакіраваную мэблю і... я — калабаха — лячу галавой уніз... Бум! Вось яно, прадчуванне псеўдабумбамліта. Пра Францыю памятаю... буйнамаштабныя п'янствы. Некалькі разоў сябры вылоўлівалі мяне з Сены. Што датычыцца Абісініі... Яшчэ дагэтуль маё цела месцамі чорнае. Некаторыя пальцы на нагах чамусьці раз на год робяцца сопушнымі. Ха-ха. Вось гэткія справы.
Некалькі гадоў я бадзяўся па тундры ў пошуках сваёй чукчанкі. На жаль, мара мая спраўдзілася значна пазней. Бо сваю музу — Шханаву — я знайшоў толькі на Беларусі. Праўда, тыя гады не прайшлі для мяне дарма. Я вывучыў суахілі, кіконга і чылуба, бо тутэйшыя абарыгены, як гэта ні дзіўна, сябруюць з некаторымі афрыканскімі плямёнамі. Паляваў на белых медзвядзёў і ў выніку займеў некалькі металёвых зубоў... Дыхаў паветрам свабоды! Ша!
Доўгі час я жыў у Польшчы, але гэты перыяд жыцця мне ўяўляецца досыць сумным. Тлум перапаўзаў з аднаго вока на другое. Я хрумсцеў агуркамі і займаўся браканьерствам. Але цяпер усё гэта падаецца мне дзіцячымі гульнямі.
Комментарии к книге «Тамбурны маскіт», Зміцер Вішнеў
Всего 0 комментариев