«Загасцінец»

391

Описание

Загасцінец — хутар каля сасонніку праз гоні ад вёскі Біскупцы. Тут прайшло дзяцінства Дануты Бічэль-Загнетавай, таму i хочацда ёй сюды вяртацда — да маці, да прыроды, да памяці. Гасцінец — шлях, які злучае мінулае i будучае, вядзе да людзей, да чалавецтва.



1 страница из 20
читать на одной стр.
Настроики
A

Фон текста:

  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Текст
  • Аа

    Roboto

  • Аа

    Garamond

  • Аа

    Fira Sans

  • Аа

    Times

стр.
Загасцінец (fb2) - Загасцінец 158K скачать: (fb2) - (epub) - (mobi) - Данута Ивановна Бичель-Загнетова Данута Бічэль-ЗагнетаваЗагасцінец

Падрыхтаванае на падставе: Бічэль-Загнетава Д. Загасцінец: Вершы.— Мн.: Маст. літ., 1985.— 94 с., іл.

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Краю мой Нёман ЛОТАЦЬДалонь вясны пазалаціла лотацьу тых Масцішчах,дзе няма мастоў,дзе аблачынка з чатырох пластоўна дубе, як вяртушка, будзе лопаць.Свет запалоніць золкім бездарожжам,дажджынкі зловіць у малечы рот,за белалобым воблакам прыгожымпамчыцца ў Нёман i разбудзіць лёд.Вясёлы трэск i вухканне праніжаваколле,што аглухла за зіму,а сонца па закутках снег паліжа,таму што надта горача яму....Пазнала, што зязюля налічыла.Ані загадкі-зорачкі...I ўсё жбяжыць сцяжынай памяці дзяўчынапа лотаць у даліну басанож.Вясны бурлівай шчырая сяброўкане ведае ні горычы, ні зла.Рабенькая, што божая кароўка...Не верыцца, няўжо такой была...ПАСТЭЛЬБор вушкі навастрыў.Сасны стралау белы мякіш хмаркі прарасла.У студні вечнасцінапіўся жораў-дзень,у далячынь высокую ўзляцеў.У студню ўціснуўся начны прастор,там датляваевуголле зор.Табун туману ідзе на вадапойпраз луг —дзе подбегай, а дзе ступой.Жарэбчык радасціпраз рэчку ўбродпабег па лузе ранішніх турбот.Вось едуць кленічына сухарэбрай клячы...Спрасонку плачаў возеры гарлачык:на слімака падумаў — насарог...Анюта ранняй птушкайпраз парогцягнула скрутак світальных вестакпра сны апошняй ночы i нявестак.Навіны Ганна трактавала танна,прымеціўшы:— Анюта ўсё ж — не Ганна.Раслі пад воблакіствалы дымоў,а бусел неба крыллем абдымаў.А цётка Бронябразнула вядром —аж воблачка кульнулася ўверх дном.Размашыстай хадой адмерваў часКузьмоў Ігнась,па прозвішчу Бакас.Глядзеў на сонда бацька,як прарок,схаваўшы думкі пад казырок.Аладкі,нібы сонейкі, пячэ —адна матуля ўходжваецца шчэ.КРАЮ МОЙ НЕМАНШлях маіх продкаў,шлях прамяністы i Млечны.Ловіць драчыных падлёткаўведер надрэчны.Плача надрэчны рагоз,слёзы жанчын не ўрадзілі...Шчасны мой лёс,Нёманам вечным праўдзівы.Шчырыя сэрцыне дакрануцца да здрады.Тутака сенцыадчыняюцца словамі праўды.Неба сагнуў у дугузрок бліскавіц тваіх востры.Бурай дыхнуць на бягуНёмана конскія ноздры.Стромай над вірамстану, любоўю замглёна.Выбрала вырайi адляту ў тваё лона.Хмельны ад гулу паводкаў,ты не змялееш ніколі,шлях ма'іх продкаў,шлях маёй споўненай долі.ЗАЦІШАКДзе ад суніц гарэў узлеску схон,заняты таямнідамі, Антоннёс прад сабою прыгаршчы суніц.Узлесак не хавае таямніц.Францішак замаўляў лясную цішу.

Комментарии к книге «Загасцінец», Данута Ивановна Бичель-Загнетова

Всего 0 комментариев

Комментариев к этой книге пока нет, будьте первым!